nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Ці вырашыць МУС Беларусі праблему фіктыўных шлюбаў (частка 3: пра асаблівасьці той жа праблемы на постсавецкай прасторы ва Ўсходняй Еўропе)

27 ліпеня, 2008 | Каментары (1)

Віталь Хромаў, Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

У калгаÑ� 3.JPG 

А цяпер давайце пяройдзем у значна больш знаёмую нам Усходнюю Еўропу, на тую яе тэрыторыю, якую называюць “постсавецкая прастора”. У адрозьненьне ад араба-афрыканцаў Заходняй Еўропы, многія зь якіх былі запрошаны туды, ва Ўсходняй Еўропе дэструктыўна дзеюць іншыя сілы імперскіх каланіяльных “імігрантаў”. Галоўнае адрозьненьне, што тут пасьля распаду былой СССР на былых каланіяльных тэрыторыях камуністычнай формы расейскай імперыі, нібы ракавіны на марскім беразе пасьля адыходу хвалі, засталіся людзі зь ментальнасьцю расейцаў-імперцаў. Давайце прааналізуем, што робіць цяпер гэты тып імігрантаў у Эстоніі, Латвіі, ва Украіне.

 

4.

Латвія.

Сітуацыя ў Латвіі зь імігрантамі-маскалямі яскрава самапрасьвятлілася барацьбой расейскай каланіяльнай грамады супраць латышызацыі школьнай адукацыі. Гэтыя пратэсты набылі найбольш выразныя, маніфестацыйныя формы ў 2004 г. Тады расейская імперыякратыя стварыла ў Латвіі г.зв. “Штаб абароны рускіх школ”, з дапамогай якога вывела на вуліцы (дакладней, скарыстала, падставіла ў якасьці сваёй прылады) дзяцей школьнага ўзросту расейскіх каланістаў (гл. фота ўверсе, ніжні шэраг зьлева). Блюзьнэрства, скажаце вы. Так, вядома… І таму падобны факт асабліва варты запамінаньня…

Для ілюстрацыі латвійскай сітуацыі ў асьпекце аналізуемай тэмы, падаем артыкул, знойдзены на адным з расейскіх сайтаў, які апісвае тую сітуацыю. Аўтар, напэўна, не разьлічваў, што яго матэрыял будуць чытаць беларусы ў Беларусі. У выніку, на фоне нашай беларускай рэчаіснасьці, у якой мы дакладна ведаем, што і як, атрымаўся проста самавыкрывальны артыкул імперца-маскаля.

 

ЛАТВІЯ: БІТВА ЗА РУСКУЮ МОВУ (паводле www.study.ru/support/lib/note6.html)

27 лютага 2004 года ў Латвіі ўвайшлі ў сілу папраўкі да закона “Аб адукацыі”. У адпаведнасьці з гэтымі папраўкамі, зь 1 верасьня 2004 года ў старэйшых класаў сярэдніх школ на латышскай мове павінны выкладацца ня менш за 5 прадметаў, ня лічачы латышскай мовы і літаратуры, а навучаньне на мовах нацыянальных меншасьцяў не павінна быць большым за 40% ад агульнай колькасьці ўрокаў.

У Латвіі больш за 150 школ для нацменшасьцяў. А самая шматлікая “нацменшасьць” – руская, якая з прынятымі папраўкамі мірыцца не зьбіраецца. Нават нягледзячы на тое, што зьмены ў законе ўжо ўвайшлі ў сілу. У пятніцу каля амбасады заходніх краін сабралася з пратэстам каля 2 тысяч рускіх школьнікаў. А на 6 сакавіка намечаны Зьезд у абарону адукацыі на рускай мове.

Бітва рускіх [так у аўтара. – Рэд.] за родную мову пачалася ў Латвіі яшчэ вясной, калі толькі пачаліся размовы пра будучыя папраўкі да закона “Аб адукацыі”. У красавіку быў створаны Штаб па абароне рускіх школ. У яго ўвайшлі такія грамадскія арганізацыі як: латвійскі камітэт па правах чалавека, Руская грамада Латвіі, Саюз украінцаў Латвіі, Моладзевы клуб Латвіі, Асацыяцыя выкладчыкаў рускай мовы ды літаратуры і многія іншыя. У ліку прыхільнікаў рускіх школ – дэпутаты Сейма, журналісты, прадстаўнікі бацькоўскіх камітэтаў.

У траўні латвійскі ўрад прымае нарматыўны акт “Аб стандарце ўсеагульнай сярэдняй адукацыі”. Тады будучыя папраўкі былі фактычна замацаваныя на паперы. Праз 3 месяцы – у жніўні – іх прымае ўрад Латвіі. У студзені – парламант. І, нарэшце, у лютым папраўкі падпісвае прэзідэнт краіны Вайра Віке-Фрэйберге.

Усе гэтыя месяцы голас пратэсту рускіх школьнікаў не сьціхае, але яго ня чуюць. Яшчэ у траўні – напярэдадні міжнароднага конкурса “Еўрабачаньне” – актывісты Штаба па абароне рускіх школ праводзяць мітынг у цэнтры Рыгі й збор подпісаў “за свабодны выбар мовы навучаньня”. Ужо сабрана 50 тысяч подпісаў. Праз 2 тыдні – новы мітынг. Колькасьць подпісаў павялічваецца да 70 тысяч [лічбы мізэрныя, пры гэтым многія, напэўна, падпісаліся больш чым адзін раз. – Рэд.].  

У траўні латвійскі школьнік, дзесяцігадовы Яраслаў Карпелюк, піша пісьмо прэзідэнту Расеі, у якім просіць дапамагчы захаваць у Латвіі адукацыю на рускай мове. Праз 2 месяцы хлопчык атрымлівае адказ. Ад самога прэзідэнта. “Права адукоўвацца на роднай мове маюць дзеці ў многіх краінах, і гэта паказьнік дэмакратычнасьці дзяржавы”, – падкрэсьлівае ў лісьце Ўладзімір Пуцін [чаму ж тое ж Муцін ні разу не сказаў Лукашэнку?! няўжо 8 гадоў не хапіла? а, усё проста: беларуская апазіцыя не здагадалася папрасіць якога-небудзь школьніка напісаць добраму дзядзьку Пуціну ліст? – Рэд.]. А таксама выказвае ўпэўненасьць у тым, што руская мова гучыць у Латвіі на працягу некалькіх стагоддзяў, будзе гучаць і далей. У пісьме расейскі прэзідэнт запрашае хлопчыка разам са сваімі аднакласьнікамі прыехаць у Маскву на экскурсію. У кастрычніку гэтая паездка адбываецца, прэзідэнт прымае школьнікаў у Крамлі [нашых, беларускіх, дэмакрат Пуцін, напэўна, таксама ўшанаваў бы так… – Рэд.].  

На працягу ўсяго года Расея падтрымлівае ініцыятыву школьнікаў. Яшчэ ў сакавіку расейскае МЗС заклікае афіцыйную Рыгу “не на словах, а на справе прадэманстраваць сваю прыхільнасьць дэмакратычным каштоўнасьцям [зьвярніце ўвагу, у расейскім МЗС ведаюць, што мова народу – гэта дэмакратычная каштоўнасьць!!! – Рэд.] і спрыяць стварэньню клімату добрасуседства з Расеяй”. Па ўсіх расейскіх тэлеканалах транслююцца акцыі пратэсту школьнікаў Латвіі. У верасьні група рускамоўных школьнікаў з Латвіі пікетуе Палац Еўропы ў Страсбургу, дзе адбываецца сесія Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы [школьнікі паехалі туды за грошы, якія зэканомілі на бутэрбродах. – Рэд.]. Пікетчыкаў падтрымаў галава расейскай дэлегацыі ў ПАРЕ Дзьмітры Рагозін [яшчэ б, ён тады быў у вобразе крутога рускага нацыяналіста. – Рэд.].

Між тым, у роднай Латвіі дзяцей [! – Рэд.] па-ранейшаму ня чуюць. Пасьля чарговага мітынгу прэзідэнт краіны параіў школьнікам толькі “цяплей апранацца”, маўляў, на вуліцы ўжо ня лета.

22 студзеня 2004 года – дзень прыняцьця паправак парламентам Латвіі, і чарговы пікет у Рызе каля будынка Сейму. 5 лютага адбываецца самая масавая акцыя рускамоўных школьнікаў. На вуліцы выходзіць каля 15 тысяч чалавек. Гучаць патрабаваньні аб адстаўцы міністра адукацыі й навукі Лавіі Карліса Шадурскіса – за непрафесіяналізм, які быў праяўлены пры правядзеньні рэформы рускіх школ. Сам міністар называе тое, што адбываецца “вар’яцтвам і гістэрыяй”. У той жа дзень сыходзіць у адстаўку ўрад Латвіі. Аднак 27 лютага папраўкі ўваходзяць у сваў моц. У той жа дзень пра праблемы рускамоўнага насельніцтва кажа памочнік прэзідэнта Расеі Сяргей Ястржэмбскі: “Рызе прапануецца цэлы шэраг мераў, якія неабходна прыняць для таго, каб усталяваць цывілізаваныя нормы адносінаў да нацыянальнай меншасьці ў Латвіі” [уяўляеце, што было б, калі б маскалі-каланісты сталі ў Латвіі большасьцю?! – Рэд.]. У Штабе па абароне рускіх школ абяцаюць яшчэ больш масавыя і шматдзённыя забастоўкі.

Здавалася б: чаму б тынэйджарам ня кінуць усё гэта? Усё ж вясна, дый энтузіазм, нават калі яго так шмат, раней ці пазьней павінен закончыцца. Але, падобна на тое, намеры гэтых дзяцей сапраўды сур’ёзныя. Сярод плакатаў, зь якімі яны выходзяць на вуліцы, ёсьць, напрыклад, такі: “Русские школы – наш Сталинград!”. Гучыць зусім не па-дзіцячаму… [як мы бачым, аптымізм аўтара быў беспадстаўны: закончыліся ўплывы з Масквы – закончыліся і пратэсты “школьнікаў”. – Рэд.]  (канец артыкула).

 

Эстонія.

У свой час мы падрабязна аналізавалі пагромы ў Эстоніі ўвесну 2007 года, якія па форме і маштабе вельмі нагадвалі пагромы ў Францыі, апісаныя ў другой частцы дадзенага матэрыялу (у якасьці фотаілюстрацыі да тых падзеяў пададзены верхні шэраг фатаздымкаў).

Адрозьненьне ад аналагічных французскіх бунтоў у тым, што ў якасьці галоўнай пагромнай сілы ў дадзеным выпадку зноў выступіў іншы ксенаэтнас – расейскія імперскія каланісты. Апошнія былі справаканыя і арганізаваныя, што відавочна, расейскай імперыякратыяй, а ў якасьці зачэпкі для пачатку пагромаў было выкарыстана перанясеньне помніка “рускаму салдату – вызваліцелю Таліна”. Расейскія імперскія сілы ў той час імкнуліся дасягнуць свае тактычныя мэты. Яны іх дасягнулі, але тое, што застаецца цяпер і будзе далей, мае для іх стратэгічнае негатыўнае значэньне ў кантэксьце разгляданай тэмы.

Усім, хто жадае аднавіць у памяці хаду і зьмест тых падзей (а мы вельмі раім гэта зрабіць), прапануем зазірнуць сюды: https://nashaziamlia.org/2007/05/03/650

 

Украіна.

Разгляданую праблему на ўкраінскай глебе праілюструем з дапамогай артыкула, які ўзяты адсюль: www.inosmi.ru/translation/242688.html. У артыкуле добра паказана, што адбываецца на той тэрыторыі, дзе расейскіх каланізатараў аказваецца большасьць. Хай гэта будзе і тэрыторыя іншай дзяржавы.

Паколькі факты і разважаньні аўтара будуць датычыць Крыма, лічым неабходым зрабіць адну заўвагу. Крым – гэта гістарычна этнічная тэрыторыя крымскіх татар (расейская імперыя зьдзейсьніла над гэтым народам генацыд і таму страціла ўсялякія правы на гэтую тэрыторыю; пра яе гаворку мы нават не вядзем). Г.зн., што цяпер, калі значная частка крымскіх татарў вярнулася на сваю гістарычную радзіму, было б карэктным даць ім аўтаномію ў складзе Украіны, а ў будучыні – і магчымасьць мець сваю дзяржаву. Гэта было б справядлівым. Падумайце, як мы можам раіць іншым народам ставіць перашкоды на шляху мусульманскай экспансіі (а мы такое будзем раіць, напрыклад, тым жа народам Еўропы), калі мы адначасова будзем адмаўляць народам, культура якіх заснавана на ісламе, быць гаспадарамі ва ўласным доме, на ўласнай этнічнай тэрыторыі?! Такое немагчыма з пазіцый справядлівасьці. Акрамя таго, так універсальныя гуманістычныя тэорыі не ствараюцца…

 

Ігар Лосеў. ШТО СУПРАЦЬПАСТАВІЦЬ КРАМЛЁЎСКІМ ПРАВАКАТАРАМ? (“Украінская праўда”, Украіна, 18 ліпеня 2008 г.; фота аўтара – ніжні шэраг, у цэнтры).

Артыкул Міхаіла Дубінянскага ва “Украінскай праўдзе” выклікаў у аўтара гэтых радкоў даволі дзіўныя пачуцьці. Нібы ўсё правільна піша аўтар пры ацэнцы палітыкі Крамля ў Крыме. Але рэкамендацыі, якія ён прапануе, правакуюць поўнае непрыняцьце, бо грунтуюцца яны на газетна-прапагандысцкіх уяўленьнях пра крымскія рэаліі. З прычыны, што тут перад намі ўзьнікае абсалютна віртуальны Крым, які зусім не падобны да таго, які вядомы мне, севастопальцу ў 4-м, а крымчаку ў 9-м пакаленьні.

Аўтар публікацыі дрэнна разумее сьпецыфіку Крымскага [расейскага] сепаратызму і менавіта таму ставіць яго на адну дошку з сітуацыяй у Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Калі такія праявы ў каўказскіх аўтаноміях маюць пад сабой дастаткова старажытны гістарычны грунт, самастойную этнічную базу, дык крымскі сепаратызм – зьява штучная, імпартная, поўнасьцю створаная і сфармаваная Масквой.

Калі Масква падчас падзеяў канца 1991 года была разгубленая і маўчала, дык у Севастопалі за самастойную Украіну на рэферэндуме 1 сьнежня прагаласавала 57% жыхароў, у Сімферопале – 54%, а на тады яшчэ савецкім Чарнаморскім флоце – больш за 70%. А далей на працягу 17 гадоў незалежнасьці жыхары паўвострава былі сьведкамі своеасаблівай “пульсацыі” сепаратысцкіх працэсаў у Крыме. Як толькі Масква давала загад, узбуджала сваю пятую калону – адразу ж адбывалася гвалтоўная актывізацыя антыўкраінскіх высілкаў, як толькі Маскве было не да Крыма – усё адразу ж сьціхала. Таму ніякія нацыянальныя канфлікты ў Крыме не зьяўляюцца магчымымі без маскоўскай санкцыі. Бо ўсе “барацьбіты за рускую ідэю” ў Крыме зьяўляюцца добра кіруемымі, ня варта ў іх дзейнасьці шукаць спантаннасьці ці самадзейнасьці.

Канфліктныя сітуацыі ў Крыме залежаць ня столькі ад правільнай ці няправільнай палітыкі Кіева ў гэтым рэгіёне, колькі ад кан’юнктурных інтарэсаў Расейскай Федэрацыі. Іншая справа, ад Кіева залежыць пасьпяховае, эфектыўнае блакаваньне правакацыйнай дзейнасьці замежных дзяржаў на стратэгічна важнай частцы ўкраінскай тэрыторыі. Але, калі будзе трэба Маскве, яна арганізуе ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым нацыянальны канфлікт любога ўзроўню інтэнсіўнасьці, нават калі паводзіны Кіева ў Крыме будуць “анёльскімі”. Да такіх выклікаў Украіна, украінскае грамадства, сілавыя структуры павінны быць гатовыя, бо такія дзеяньні Крамля разьлічаны на падтрымку з боку ня толькі пятай калоны, але і, аб’ектыўна, з боку пасіўнай, слабай і нерашучай улады нашай дзяржавы.

У артыкуле спамінаюцца некаторыя “айчынныя радыкалы, якія імкнуцца любымі захадамі ўкраінізаваць Крым”. На жаль, не ўдакладняецца, хто гэтыя радыкалы і ці было імі штосьці практычна зроблена, акрамя выключна тэарэтычных “імкненьняў”. Прынамсі, у Крыме “украінізацыю” заўважаюць толькі аўтары паталагічна антыўкраінскіх газетаў, якія заклікаюць абараняць рускую мову нават там (напрыклад, у Севастопалі), дзе яна ня мае ніводнага канкурэнта. Якая можа быць украінізацыя ва ўмовах татальнага панаваньня рускіх і прарасейскіх СМІ, рускамоўнай адукацыі, рускамоўнага кніжнага рынку і да т.п.? Найбольшая праблема цяперашніх крымскіх украінафобаў – гэта знайсьці рэальныя факты, якія пацьвярджалі б іх выдуманыя ў Маскве жарсьці пра “горкі лёс” рускай мовы ў Крыме. Бо фактаў няма…

На самой справе, на працягу 17 гадоў незалежнасьці не было зроблена практычна нічога, каб наблізіць Крым да матэрыковай Украіны ў культурных, інфармацыйных і ментальных адносінах. Распавяду пра блізкія мне прыклады. У горадзе Севастопалі, дзе на 370 тысяч насельніцтва прыходзіцца каля 100 тысяч этнічных украінцаў, да гэтага часу няма ніводнай украінскай школы, хаця тыя, хто жадае там вучыцца, ёсьць. Усе гэтыя гады мясцовая “Прасьвіта” зьбірала сотні заяваў ад бацькоў, якія прасілі адкрыць школу з украінскай мовай навучаньня. Але нічога не было зроблена, бо ўсе просьбы і мальбы натыкаліся на халодную абыякавасьць кіеўскіх чыноўнікаў. Пасьля “памаранчавай рэвалюцыі” паабяцалі пабудаваць у Сімферопалі ўкраінскую гімназію і нават на патэнцыйным месцы будаўніцтва ўрачыста ўсталявалі камень. Заканчваецца чацьверты год ад “памаранчавых” падзей, але гімназіі няма, а камень, напэўна, скралі…

У Севастопалі цяжка адшукаць украінскамоўную газету, нават рускамоўную, калі яна выдаецца ў Кіеве (акрамя, вядома, такіх сьпецыфічных “органаў”, як “2000” і “Киевский телеграфъ”). Разам з тым усе кіёскі завалены рускім і прарасейскім друкам. З 4 гарадскіх тэлеканалаў толькі адзін (ТРК “Брыз” ВМС Украіны) працуе на Украіну, астатнія закідваюць яе гразёй амаль кожны дзень на працягу шмат гадоў, у тым ліку і тыя, што маюць дзяржаўны статус. Затое ў тыпаграфіі Чарнаморскага флоту РФ выдаецца амаль два дзесяткі агрэсіўна антыўкраінскіх газет, якія выступаюць з заклікамі зьнішчыць, разарваць і адмяніць… украінскую дзяржаву

У Севастопалі працуе 10 філіялаў вышэйшых навучальных установаў Расейскай Федэрацыі, у тым ліку МДУ імя Ламаносава, дзе грамадазнаўскія дысцыпліны выкладаюцца па праграмах РФ, г.зн. моладзі даходліва тлумачаць, што ніякай Украіны “не было, няма і быць ня можа”. Мэр Масквы Юры Лужкоў пабудаваў у Севастопалі элітную рускую гімназію і зьбіраецца будаваць яшчэ адну. Гэта там, дзе гэтая “ўкраінізацыя”? Можа, у нешматлікія ўкраінскія сярэднія навучальныя ўстановы ў Крыме (якіх 7 супраць 600 рускамоўных) каго-небудзь гоняць штыкамі?

Між тым, у Сімферопалі ўжо некалькі гадоў працуе пабудаваная яшчэ Кучмай і Кірпай украінская гімназія, адзіная на цэлы адміністратыўны цэнтар АРК. Яна ня ў сілах прыняць усіх жадаючых. Конкурс – 5 дзяцей на месца. Г.зн., 4 дзецям з 5 жадаючых там вучыцца трэба адмовіць. У якой яшчэ краіне, каб атрымаць сярэднюю адукацыю на дзяржаўнай мове, дзеці павінны вытрымліваць конкурс нібы ў прэстыжны ўніверсітэт? [адкажам на пытаньне: у Беларусі!; тут атрымаць сярэднюю дый любую іншую адукацыю на дзяржаўнай мове нельга ўвогуле!!! – Рэд.]  Вось такая “ўкраінізцыя”…

Яшчэ раз: у Крыме шмат жадаючых вучыцца ва ўкраінскіх школах, нямала тых, хто мог бы там выкладаць. Шкада, што школ такіх на 500 тысяч мясцовых украінцаў практычна няма. Але перад уваходам ва ўкраінскую гімназію ў Сімферопалі крымскія ўкраінафобы рэгулярна арганізуюць дэманстрацыі з патрабаваньнем зачыніць гэтую гімназію і пратэстамі… супраць “гвалтоўнай украінізацыі”.

Яшчэ Дубінянскі ў сваім артыкуле пужае жахлівымі персьпектывамі: “Чым настойлівей будуць спробы ўкраінізаваць Крым, тым мацней паўвостраў будзе імкнуцца да Масквы…” Дык вось, яшчэ раз: дзе такія “спробы”? Адсутнасьць на працягу 17 гадоў рэальных крокаў па інтэграцыі Крыма ў культурную, інфармацыйную, адукацыйную, ментальную прастору Украіны зусім не паспрыяла зьмягчэньню грамадска-палітычнай сітуацыі на паўвостраве. Наадварот. Мы сёньня расплочваемся там не за “ўкраінізацыю” Крыма, а за поўную адсутнасьць такой.

Чаму Масква так востра (значна вастрэй, чым этнічныя расейцы ў Крыме) рэагуе на любыя спробы адчыніць у гэтым рэгіёне ўкраінскую школу, універсітэт, тэлеканал, газету і да т.п.? А таму, што гэта перашкаджае яе стратэгіі на поўдні Украіны. Гэтая стратэгія, якая, дарэчы, пасьпяхова зьдзяйсьняецца дзякуючы пасіўнасьці афіцыйнага Кіева, заключаецца ў тым, каб ператварыць Крым у абсалютна чуждае ў адносінах да Украіны геапалітычнае цела, несумяшчальнае з украінскай дзяржаўнасьцю і ўкраінскім соцыюмам.

На ўзроўні тактыкі гэта выяўляе сябе ў тым, каб не дапусьціць на поўдзень ад Перакопа ніякіх формаў існаваньня ўкраінскай культуры, мовы, інфармацыі, гісторыі і да т.п., выхаваць у такім асяроддзі крымчан, выкарыстоўваючы татальнае дамінаваньне СМІ Расейскай Федэрацыі, абсалютнае непрыняцце ўсяго ўкраінскага на ўзроўні фізіялагічнага адрынаньня.

І тады адрыў Кыма ад Украіны стане пытаньнем тэхнічным. Дый Крымам, калі пашанцуе, абмяжоўвацца ня будуць… Расея імкнецца зрабіць Крым, а больш за ўсё –  Севастопаль, такім сабе антыўкраінскім гета, забароненай зонай для любых праяваў украінства. Гэта ж не крымчакі баяцца “украінізацыі”, гэтага баіцца Масква і яе пятая калона ў Крыме. Між іншым, у 1991 годзе, посьля абвяшчэньня незалежнасьці, нямала маіх крымскіх землякоў пачалі актыўна шукаць па кніжных крамах і бібліятэках украінскія слоўнікі і падручнікі дзяржаўнай мовы. Яны думалі, што будзе нармальная дзяржава і нармальная ўлада.

Але афіцыйны Кіеў пазбавіў іх жаданьня інтэгравацца ва ўкраінскае грамадства, абяцаў “дзьвюмоўе”, “братні саюз з Масквой” і да таго падобнае, дзейнічаў у стылі “гнуткіх” палітыкаў. Дарэчы, крымчакі заўсёды паважалі моцную, жорсткую і рашучую дзяржаўную ўладу. Ці ўбачылі яны такую ў Кіеве?

У чым заключаецца небясьпека ажыцьцяўленьня Кіевам у Крыме палітыкі па Дубінянскаму? Уласна, усе 17 год нашай незалежнасьці менавіта такая палітыка там і квітнее. Яна зводзіцца да беспрынцыпных заляцаньняў з найбольш неталерантнымі антыўкраінскімі коламі, да адмовы ад сістэмнай і пасьлядоўнай барацьбы супраць пятай калоны, да баязьлівага адступленьня там, дзе трэба прадэманстраваць рашучасьць і сілу.

Самы сьвежы прыклад: 5 ліпеня, напярэдадні сьвята Ваенна-марскіх сіл Украіны, у Севастопалі на Графскай прыстані, маючы ўсе неабходныя дазволы і ўзгадненьні, украінскія маракі ўсталявалі мемарыяльную шыльду ў гонар 90-годдзя ўзьняцьця ў 1918 годзе ўкраінскіх дзяржаўных сьцягоў на караблях Чарнаморскага флоту. Але гурт пагромшчыкаў са складу прарасейскіх арганізацый пры ўдзеле некалькіх дэпутатаў мясцовых саветаў напаў на нашых вайскоўцаў, разьбіў і ўтапіў у моры мемарыяльную шыльду… І што? А, нічога: ніводны з дэпутатаў, якія, дарэчы, ня маюць недатыкальнасьці, ня быў затрыманы.  

А такі сабе дэпутат Гагарынскай раённай рады горада Севастопаля пан Цюнін – актыўны ўдзельнік падзеяў на Графскай прыстані, атрымаў ад галавы Савета Федэрацыі Расіі, пана Міронава, ордэн Аляксандра Неўскага “за ўмацаваньне рускай дзяржавы”. У час узнагароджаньня Цюніна, Міронай сказаў: “Трымайцеся! Расея з вамі!”. Вось так. Ці яшчэ што-небудзь незразумела? І, як бачыце, міфічная “ўкраінізацыя” тут абсалютна ні пры чым.  

Звычайны крымчанін ва ўяўленьні аўтара артыкула [гаворка зноў пра артыкул Дубінянскага, закідоны якога якраз і дэзавуюе сп-р Ігар Лосеў. – Рэд.] – гэта нейкі паталагічны ўкраінафоб, да якога трэба ўвесь час паддобрывацца з-за яго нібыта сталага адрынаньня ўкраінскай мовы, культуры і гэтак далей. Але ў Крыме вельмі шмат лаяльных да Украіны людзей. Але яны ня бачаць з боку Украіны [уладаў Украіны. – Рэд.] ніякай актыўнасьці ў Крыме, ніякай падтрымкі сваіх прыхільнікаў. Затое высілкі Масквы [расейскай імперыякратыі. – Рэд.] – відавочныя. Ах, каб Кіеў хаця б на 30% рабіў на паўвостраве тое, што робіць Масква, настойліва насаджаючы свае структуры, стала трымаючы руку на крымскім пульсе… Кіеў жа толькі зрэдку рэагуе (калі яшчэ рэагуе) на дзеяньні Расейскай дзяржавы [расейскай імперыякратыі. – Рэд.]

Дзіўная заява: “Аднолькава ставіцца да ўсіх нацыянальных грамадаў… Уціхамірваць радыкалаў – хай гэта будуць актывісты “Рускага блоку” альбо Меджліса”. Калі Кіеў будзе аднолькава ставіцца да ўсіх грамадаў, дык яму прыйдзецца тэрмінова адчыніць прынамсі 150 украінскіх школ, замест цяперашніх 7… А таксама зьвярнуць увагу на 80% зямельных самазахопаў на паўвостраве, якія зьдзяйсьняюць нярэдка нават не грамадзяне Украіны – сёньня Кіеў чамусьці бачыць толькі 20% самазахопаў, зьвязаных з крымскімі татарамі…

І зусім ужо дарэмна ўраўнаважваюцца тыя, хто пасьлядоўна выступае за цэласьць і суверэнітэт Украіны з тымі, хто гучна заклікае да зьнішчэньня нашай дзяржавы, да адрынаньня ад яе Крыма. Г.зн, у барацьбе паміж прыхільнікамі й ворагамі Украіны дзяржава павінна стаць на неўтральную пазіцыю. Ці варта тлумачыць, каму дасьць перамогу такі “неўтралітэт”?

Рэчаіснасьць такая: колькі б ні пужалі “ўкраінізацыяй”, але кожная новая школа ў Крыме, кожны ўкраінскі ўніверсітэт [тут беларусам варта зноў успомніць пра ЕГУ, утрымліваць які нам дапамагае “Захад”. – Рэд.], тэлеканал, радыёстанцыя, газета, бібліятэка, культурны цэнтар, ітэрнэт-сайт і да т.п. – гэта аб’ектыўнае ўзмацненьне пазіцыі Украіны ў Крыме. А калі, ня дай Бог, Кіеў і ў далейшым будзе праводзіць у Крыме палітыку ў духу пажаданьняў пана Дубінянскага, дык захаваньне гэтай тэрыторыі ў складзе нашай дзяржавы стане сапраўды даволі прывідным (канец артыкула).

 


Чамы мы не ўзгадваем Беларусь?

Сапраўды, чаму?

Эстонія, Латвія, Украіна… Дзесьці расейцы з намоўленым ім імперскім сьветаглядам перашкаджаюць пераносіць помнікі, дзесьці не даюць пераводзіць навучаньне на нацыянальную мову, дзесьці не дазваляюць увогуле нічога рабіць на частцы дзяржаўнай тэрыторыі й г.д. і да т.п. Паўсюль яны выкарыстоўваюцца Крамлём для дэстабілізацыі сітуацыі, для супрацьдзеяньня палітыкі, накіраванай на інтарэсы карэнных этнасаў.

Здавалася б, у гэтым шэрагу і Беларусі самае месца. Ці ж сітуацыя у Беларусі з “пятай каланіяльнай калонай” не выглядае аналагічнай?

І так, і не. Расейскіх імперскіх каланістаў на тэрыторыі Беларусі больш чым дастаткова. Але яны не выяўляюць сябе так актыўна, як ва ўзгаданых вышэй выпадках.

Чаму? Дый усё проста. Няма неабходнасьці! За іх усе іхныя разбуральныя драпежніцка-паразітныя інтарэсы ў дзяржаве беларусаў зьдзяйсьняе цяперская ўлада на чале з Лукашэнкам – вядомым агенам Крамля. Вось, калі б у Беларусі ўлада была хоць трохі пранацыянальнай, ды яшчэ слабой, як сёньня ва Украіне, мы б маглі ўбачыць такое ашчэраньне “пятай імперскай калоны”, у параўнаньні зь якім пабляклі б усе ўзгаданыя выпадкі. Бо існаваньне самастойнай нацыянальнай Беларускай Дзяржавы для расейскай імперыякратыі яшчэ ў большай степуні ўпоперак усіх яе інтарэсаў, чым незалежнасьць Прыбалтыкі ці Украіны…

Пакуль жа над беларускім народам мы маем наступную соцыяпаразітную піраміду: непасрэдна над нашым народам пануе цяперская бюракратыя, над ёй расейская імперская бюракратыя, а над апошняй – глабалісцкая фіналігархія зь сіянакратычным ядром у цэнтры. Беларускі народ сёньня прыдушаны гэтым шматслойным паразітычным монстрам. Толькі таму ў нас так сьмяротна ціха, як на могілках…

 

 

Каментары (1)

  1. Siarhiej кажа:

    Беларуская мафія называецца “вертыкаль”. Масква жыве па паняццях часоў Чынгіз-Хана.
    Галоўнай мэтай Чынгіз-Хана, Івана Жахлівага, Пятра 1, Леніна-Сталіна-Брэжнева была заваёва тэрыторый,
    а не упарадкаванне сваёй тэрыторыі і развіццё свайго народу. Большасць вертыкальцаў не беларусы з
    ментальнасцю падобнай маскоўскай. Простыя людзі з мараллю і культурай з цяжкасцю разумеюць такую ўладу.
    Напрыклад, да гэтага часу пішуць скаргі “прэзідзенту”. Бандыты вельмі злуюцца калі “прасцякі” нешта вякаюць.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы