nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Канец “святога” Лукі

10 жніўня, 2008 | 2 каментарыя

Яўген Мурашка

���а�ка.JPG

Сярэдзіна жніўня. Алімпіяда і вайна Расеі супраць Грузіі наслаіліся на перыяд адпускоў – “мёртвы палітычны сезон”. Для некаторых гэта можа быць самы небясьпечны час. Нам дык што? Наша задача папярэдзіць…

Рэдакцыя.

Яго вялі два здаравенныя “быкі” з гумавымі дубінкамі, па нейкім тусклым калідорам. Цёмна-зялёныя абшарпаныя сьцены і столь ціснулі на яго сваёй змрочнасьцю. Нарэшце спыніліся каля нейкіх дзьвярэй, прагучала каманда:

– Лицом к стене!

Зашкрыгаталі ключы ў замку, дзьверы расчыніліся.

– Заходи! – і адзін з іх штурхнуў яго ў плечы.

Ён злосна ашчэрыўся, бо не прызвычаіўся да такога стаўленьня. 14 гадоў усе стаялі перад ім “па стойцы”, а тут нейкі “бык” дазволіў сабе такое стаўленьне.

Для сябе пазначыў – Ладно, я это запомню. – Відаць, спадзяваўся на добры зыход падзей. Ён ніколі, нікому, нічога не дараваў. Пра гэта ведалі ўсе: колішнія “сябры”, якіх у яго не было, і хаўрусьнікі.

Зрабіўшы, па інэрцыі, некалькі крокаў, спыніўся, ззаду грохнулі дзьверы, за імі той жа бразгат ключэй, потым заціхаючы гук ботаў. У нос ударыў непрыемны пах нямытых людскіх цел. У памяшканьні, прыкладна 3 на 4, ён быў адзін. Уздоўж, ад сьцяны да сьцяны, быў драўляны насціл. Абшарпаныя дзьверы з “кармушкай”, над якой гарэла “балдоха”(лямпа). Акно з двайнымі кратамі, зацягнутае дробнай сеткай. Наглуха прымацаваны да падлогі “дубак” (драўляны стол) і такі ж заслон. Сьцены з “шубай” наляпанага бэтону, каб на іх нельга было пісаць. Дзьве вываркі: адна для вады, другая “параша”. Вось і ўвесь інтэр’ер.

Калі ён застаўся адзін, на яго абрынуліся ўсялякія думкі, ад мноства якіх ажно “закіпеў” мозг. У такім стане ён ня быў здольны прааналізаваць тое, што здарылася. Псіхічна і фізічна зломлены, ён паваліўся на доскі і выключыўся. Аднак праз хвіліну ён адчуў, што па яго вуху і руцэ нешта поўзае. Ён падскочыў і ўбачыў, што яго абляпіла мноства вошаў. З агідай ён скінуў кашулю і … “мама родная”, у ёй знайшоў з дзесятак буйных, памерам з зерне аўса, такіх жа. Калі ўсіх іх перадушыў, трохі супакоіўся і зноў прылёг на нары. На гэты раз яму удалося пэўны час паспаць.

Прачнуўся. Галаве стала трохі лепей, зьявілася здольнасьць паразважаць.

Як здарылася, што ён апынуўся тут? Чаму ён не заўважыў ніякіх перамен ў сваім атачэньні, дзе даў маху? І галоўнае. Хто пасьмеў падняць на яго руку? Дзе была расейская ахова, якая жыравала зь яго рук? Што гэта? Калі дзяржаўны пераварот, то выходзіць, яго “здаў” “гаспадар” Расеі. Ці “каляровая”? Калі першае, то што яму могуць інкрымінаваць? Яго грошы? У такім выпадку хрэн яны угадалі – ня знойдуць. Можа, толькі шыгалаўскія 10 мільярдаў рублёў, якія ён “прыхватызаваў”, аднак не пасьпеў заначыць. Калі “каляровая”. Тут справа сур’ёзней. Яму могуць нагадаць шмат чаго. І захоп улады, і зьніклых, усялякія выбухі, рэпрэсіі. А гэта ўжо – Галяндыя і трыбунал. На памяць прыйшоў Піначэт і трагічны лёс Мілошавіча. Стала страшна, бо ён быў харобры толькі ў атачэньні сваіх “валкадаваў”. Пачаў раскладваць па паліцах момант свайго затрыманьня.

Гэта быў працоўны дзень. Як заўсёды да абеду чырвоны дом, потым “маліна”, трохі спорту. Спаць паклаўся, і як заўсёды, спаў без снавідаў. Пад раніцу разбудзіў яго штуршок ў плечы.

– Хватит дрыхнуть! Подъём!

Ён схамянуўся і, пабачыўшы вакол сябе узброенных людзей у масках і камуфляжы, імгнена сунуў руку пад падушку, аднак там было пуста. Вакол засмяяліся.

– Проспал! – Тут ён пабачыў сваю “гюрзу” у руках аднаго мардаварота.

Яго за шкірку сьцягнулі з ложка, кінуўшы вопратку, загадалі:

– Одевайся!

Дрыжэчымі ад жаху рукамі ён пачаў апранацца. Усё ня мог трапіць ў калашыну штаноў. Вакол сьмяяліся:

– Што, сцыш, когда страшна?

Калі ён апрануўся, яму закруцілі рукі назад і апранулі “браслеты”, павялі. На усім шляху ён бачыў ляжачых, як снапы на падлозе, скручаных сваіх верных псоў пад аховай людзей у масках. На імгненьне яму падалося, што ён чуў голас Спадобіна:

– Надо ж, а я его приблизил.. Выходит, и Лакей с Лисом тут. Куда же смотрел мой старший? Усе триндел мне: “Все под контролем, рука на пульсе”. А пока “браслеты” на моих руках.

Аднаго ў камуфляжы ён пазнаў па постаці – без сумневу, гэта быў Цукарэнка.

– Да, тут без Шельмана не обошлось.

На ганку яму на галаву накінулі нейкі мех і запіхнулі ў машыну, якая тут жа кранулася. Спачатку ехалі па роўнай дарозе. Потым, відаць, звярнулі на прасёлак, бо машына увесь час гойсалася. У машыне не размаўлялі, толькі было чуваць “налево”, “прямо”, “направо”. Ехалі доўга, яму падалося, што вечнасьць. Нарэшце машына стала, яго вывалаклі зь яе, зьнялі з галавы мех. У нос ўдарыў хвойны пах, аж галава пайшла кругам. Агледзеўся, абапал быў першабытны хвойны лес. Ціха гойдаліся верхавіны соснаў, недзе пераклікаліся птушкі, непадалёк віднеліся кусты дзікай маліны, зрэдку тырчэлі чырвоныя капялюшы мухамораў. Па яго нагах пабеглі мурашы. Відаць, непадалёк быў мурашнік. Тут ішло сваё жыцьцё. Яму стала жахліва:

Зачем его привезли сюда? Что собираются делать?

Быццам прачытаўшы яго думкі, яму тыкнулі ствалом аўтамата пад бачыну і загадалі:

– Пошёл! – І паказалі кірунак.

Рушылі, прыхапіўшы з машыны сапёрную рыдлёўку. Спыніліся каля адной сасны, кінулі пад ногі рыдлёўку. Прагучала:

– Копай!

Ён ўсё зразумеў:

– Убьют!

Ён кінуўся ім ў ногі і залямантаваў:

– Не имеете права!.. Это беспредел!.. Я в законе”!.. Хачу в суд!.. Денег дам, много денег

Усе весела рагаталі:

– Надо ж, вспомнил закон. А сам много его придерживался? Хотел – садил, хотел – миловал. Это раньше ты сам творил “правосудие”, теперь тебе никакой суд не поможет. Думаешь, что суд как и раньше твои указания будет слушать? А крови на тебе много. Сколько ты нормальных пацанов загубил! Теперь мы для тебя – и закон, и суд, и прокурор. Закрой пасть и копай.

Ён пачаў капаць, але ўвесь час прычытаў:

Денег дам…денег…..много дам….пощадите!

Некалькі чалавек назіралі за ім, а астатнія, адышоўшы трохі убок, аб чымсьці размаўлялі. Потым адзін, відаць, старэйшы, кудысьці патэлефанаваў. Пасьля, падышоўшы да яміны, якая была ўжо досыць глыбокай, прамовіў:

Ладно, мы пошутили, вылазь, а бабло за табой. Наколешь, тогда точно закопаем. А чтобы не слинял, мы тебя спрячем в кичман. Усёк?

– Усёк!І снопам паваліўся на зямлю.

Пад час, калі адбываліся гэтыя падзеі, па дзяржаўным тэлебачаньні прайшла кароткая інфармацыя, што “народнаабраны” пайшоў у чарговы адпачынак і адбыў у невядомым кірунку. Згодна Канстытуцыі, пры адсутнасьці “гаранта” абавязкі кіраўніка дзяржавы ускладаюцца на прым’ер-міністра – менавіта, на Пандорскага. У той жа час уся радня ранейшага “народнаабранага” была ўзята пад хатні арышт, пазбаўлена ўсялякай сувязі і схаваная за моцнай аховай.

І вось ён на нарах. Што далей? Есьці не хацелася, толькі у роце было суха. Ён адглынуў нейкай ванючай вадкасьці праз край з адной з выварак, трохі палегчала…

Назаўтра да яго падсялілі нейкага ўвішнага абодранага мужычка. Назваўся ён Грышай. Зь яго слоў, у яго за плячыма тры ходкі. Грыша з апетытым умалаціў ўсё, што прынесьлі у камеру. Потым “гуляў”, бегаючы па камеры туды-сюды. Ад яго “прагулак” мільгацела ў вачах. Потым сьцішыўся. Аднак праз пэўны час зь яго вуснаў зноў паліўся паток розных баек. У кожнай размове ён імкнуўся атрымаць якую-небудзь інфармацыю. Наш сядзелец гэта заўважыў, таму трымаў вуха востра, каб не ляпнуць лішняга. Праз пэўны час Грыша паведаміў, што, магчыма, заўтра яго выпусьцяць, можа, трэба што перадаць на волю. Тут наш арыштант не стрымаўся ад спакусы перадаць невялікую маляву да сына. За паслугу Грыша папрасіў нешта зь яго вопраткі – маўляў, усё роўна ў СІза яе забяруць. “Наш” з агідай нацягнуў на сябе лахманы Грышы. Так … гэта не сюртук для прыёмаў. Ня будзем казаць пра змест малявы, аднак пры размове са следчым апошні пачаў цікавіца менавіта тым, што было ў ёй. Тут стала зразумела, што Грыша быў звычайнай “наседкай”.

На сёмы дзень утрыманьня пад вартай ён згуляў на раялі. Згодна словаў Грышы, пасьля такой працэдуры твой шлях проста ў СІза.

У прыёмнай СІза яго распранулі, абшукалі ўсю вопратку. Лепіла запытала яго: на што хварэў, на што скардзіцца. Забралі шнуркі, рамень, ад чаго штаны пачалі зьязджаць. Відаць, схуднеў за гэты час. Потым пад подпіс выдалі нейкі танюсенькі матрас, шэрую прасьціну, штосьці накшталт падушкі, пагнутую конаўку, лыжку і змясьцілі ў этапную камеру. У этапке ён быў не адзін, тут было яшчэ з дзесятак розных людзей, якія чакалі размеркаваньня па “хатах”. У твар яго ніхто не пазнаў. Відаць, нікому не прыходіла ў галаву, што гэты лысаваты мужык ў лахманах ёсьць “сам”. Дый афіцыйнага телебачаньня ніхто зь іх не глядзеў. Шмоткі грышыны, акрамя добрых туфель, былі завялікія і нікога не цікавілі. Аднак адабраць абутак жыхары этапкі не пасьпелі, бо яго выклікалі “с вещами”.

Зноў абшэрпаныя, вымаляваныя пад сурык, з мноствам дзьвярэй прадолы. Калі некага вялі насустрач, гучала каманда:

– Лицом к стене!

Ішлі далей. Ісьці было няёмка – адной рукой увесь час трэба было трымаць штаны, другой – скатку. Так ён і шкандыбаў па прадолу. Нарэшце спыніліся каля адной дзьверы. Зноў:

– Лицом к стене!

Кантрольны адчыніў дзьверы і запусціў яго ў “хату”…

Ён моўчкі зайшоў. У нос шыбануў такі пах, што ня йшоў ні ў якае параўнаньне з папярэднімі. Дыхаць не было чым, бо паветра ў “хаце” амаль што не было. Быў нейкі смурод напаленага, вільгаці, брудных целаў, якіх пры норме 10 было ўдвая болей. Невялікае вакенца не было ў стане дастаўляць сьвежае паветра ў гэту апраметную. Ён разгублена моўчкі стаяў каля дзьвярэй. З памяці выдула ўсе парады Грышы аб паводзінах ў “хаце”. Гэта быў яго першы касяк, які ён здзейсьніў. У жыцьці ён ня меў звычкі вітацца першым, за выключэньнем, калі перад ім было кіраўніцтва. Там ён “на цырлах дыбал” (перад начальствам хадзіў “на задніх”). Праўда, некалі ён таптаў зону, аднак у той час ён быў “па-над імі”, цяпер жа “сярод іх”. На яго зь цікавасьцю глядзела дваццаць параў вачэй. Ён працягваў стаяць, перамінаючыся з нагі на нагу. Усе шконкі былі занятыя сьпячымі. Праз нейкі час у сядзельцаў зьнікла да яго цікавасьць, кожны займаўся сваімі справамі. Чацьвёра ганялі ў коцаныя сціры, нехта душыў вошаў. Чалавек каля акна на ніжняй шконцы няспешна глынаў з конаўкі, відаць, чыфір, і паліў. Колькі ён так стаяў, гадзіну або дзьве, цяжка сказаць, пакуль не пачуў:

– “Скок”, посмотри, что там маячит у кормушки, или мне кажется?

Гэта вымавіў увесь распісны чалавек зь ніжніх нар каля акна – відаць, даглядчык у хаце. Пасьля гэтых слоў стала ціха, гульцы ў карты кінулі свой занятак, зь некалькіх шконак зьвесіліся зацікаўленныя твары. Зьяўленьне ў хаце навасёла заўсёды выклікала асаблівы інтарэс. Бо сядзельцам было неабыякава зьяўленьне навічка. Хто ён – “чорны”(законнік), “шэры” (мужык), “чырвоны” (былы мент) ці “певень” (блакітны, гомік). Барані, Божа, “зашкварыцца” (увайсьці ў кантакт з “пеўнем”).

Тут жа да яго мітулём падскочыў маленькі спрытны чалавек, нездарма “Скок”, і асьцярожна працягнуў руку да яго твару. Ён міжволі адхіснуўся. Той з штучным жахам адскочыў ад яго:

– Надо ж, живой. А мы все в непонятках, может, нам показалось с бодуна. Может, ты еще и ботать можешь?

Ён кіўнуў.

– Слушай, “Ванёк”, тебе, что, за падло поздороваться с честной компанией? Полняк на тебе, как у бича, однако грабли и колёса ништяк, видно, что ты высоко сидел, то-то я гляжу, что ты какой-то мутный. Давай, фраерок, колись, да не вздумай кружить восьмёрки.

Ад акна прагучала:

– Что менжуешься? – Проходи, раз заехал. По первой?

У пытаньнях гучала насьцярожанасьць, пакуль што невядома было, якой масці пасажыр. Ён прайшоў, трымаючы свае пажыткі ў руках.

– Брось куда-небудь, что держишь?

Ён аглядзеўся, аднак “бросить” скатку не было куды. Усе шконкі былі занятыя, таму ён кінуў усё на падлогу. Наглядальнік пачаў паціху яго распытваць:

– Кем стоял на воле? Какой масти?

– Я в законе”, паганяла Святой Лука

Наглядальнік зьвярнуўся да атачэньня:

– Кто-небудзь слыхал такое пагоняло?

Адзін, з верхняй шконкі, у акулярах, прамовіў:

– Я в Библии встречал такое, так тот же не блатной.

– Закрой сопло, “Блаженный”, не впрягайся!

Потым ён зьвярнуўся да аднаго з загадам:

– “Хруст”, гони “коня” с малявой в сотую, там “Меченый” кантуется, он всех уважаемых людей знает. Надо этого залётного на лицо вывернуть, ведь он обьявил туза за фигуру. Однако, он что-то не канает под эту масть.

Той тут жа пачаў майстраваць маляву.

– Слушай, пока придёт малява от “Меченого”, надо тебе, божий человек, прописаться. Что-то я не вьезжаю, ты сделал объяву на уважаемого человека, а как же тогда с тебя здрючили твой клифт? Пока не выяснили твою масть, не надо переть буром. Будешь борзеть, опустим в шурф.

Пасьля такіх слоў ён спіной адчуў, што вакол яго пачалі гуртавацца уркі, ён зразумеў – зараз будуць біць, трэба пагаджацца.

Яго неабмежаваная ўлада на волі – скончылася, з гэтым трэба было лічыцца. Ён моўчкі кіўнуў, даючы згоду.

– “Скок”, займись! – Загадаў наглядальнік.

На гэты раз “Скок” падышоў да яго няспешна. Было відаць, што ён быў задаволены такім даручэньнем.

– Сейчас мы прокоцаем твою масть. Может, ты лепишь нам горбатого, может, ты “цветной” (чалавек, які быў на волі – судзьдзём, пракурорам, служыў у МУС ці займаў высокую пасаду у кіраўніцтве.)

Ад гэтых слоў яму стала вельмі няўтульна, бо цяпер на яго глядзелі ўсе жыхары хаты. Яны фіксавалі кожны яго рух, выраз твару, бо прапіска ставіла сабе на мэту высветліць ранг новага чалавека, каб, ня дай бог, не зашкварыцца ад пеўня ці блакітнага. І, па-другое, падлавіць чалавека, калі той схлусіў. Чалавека, якога пад час прапіскі падлоўлівалі на хлусні, чакаў кепскі лёс. Што яго моцна паб’юць, дык гэта безумоўна. Потым яго “апускаюць” шляхам гвалтаваньня, пасьля чаго ён будзе спаць пад шконкай, або на “парашы”, і зь ім ня мае права уваходзіць ні ўякія зносіны ніхто з жыхароў хаты, інакш сам робіцца зашквараным, з такім жа лёсам.

“Скок” паказаў яму костку даміно 5/6 і запытаў:

– Что выбираешь 5 или 6?

Для даведкі: “5” – гэта “певень”, “6” – гэта “шасьцёрка”.

Наш “круты” разгубленна маўчаў, бо ня ведаў, што выбраць. Інтуіцыя падказвала яму, што і тое, і другое кепска, дакладнага адказу ён ня ведаў. Натуральны ўрка выбраў бы рыску паміж гэтымі лічбамі, бо гэта ні да чаго не абавязвала. Усе сядзельцы хаты патроху сталі разумець, што гэты чалавек не зусім той, за каго сябе выдае.

Тым часам “Скок” расставіў на дубняку шахматы і запытаў:

Кем будешь: лётчиком или шахтёром”. Если “летчиком”, то прыгай на них с верхней шконки, если “шахтёр”, то должен проползти по полу под всеми шконорями.

Тут таксама трэба тлумачэньне.

Калі чалавек выбірае “лётчыка”, ён мусіць скакаць на расстаўленыя шахматныя фігуры з завязанымі вачыма. Калі жыхары камеры настроены добразычліва, то могуць злапаць яго на коўдру ці прыбраць фігуры. У апошнім выпадку, самае кепскае, што ён можа атрымаць, дык гэта ударыцца аб “дубняк”. Зь яго пасьмяюцца і пытаньне будзе зачынена. “Шахцёра” ж пасьля таго, як ён прапаўзе пад шконкамі, могуць ня выпусьціць. Калі даведаліся, што чалавек схлусіў, ён аўтаматам, без згвалтаваньня, пераходзіць ў стан “апушчаных” і з гэтага моманту ўвесь час будзе жыць пад нарамі.

Аднак тут працэдура была прыпынена, бо прыйшла “малява” ад “Мечанага”. У ёй ён паведамляў наступнае:

“Привет, братки. Уважаемые люди на кичмане погоняло “Святой Лука” не слыхали. Я дал прогон на волю прикормленным фраерам из ментовки, может, он у них где засветился. Храни вас Бог”

У сувязі з тым, што зараз не было магчымасьці дакладна высветліць масць навасёла, вырашылі пакінуць прапіску на пазднейшы час. Яго папярэдзілі, што калі высветліцца, што ён ня той масьці, за якую сябе выдае, зь яго спытаюць па-поўнай. За дубняк яго не пускалі. Спаў ён папераменна з адным зь сядзельцаў, бо шконак на ўсіх не хапала…

Аднойчы баландзёр праз кармушку закінуў вестку з волі. У ёй паведамлялася, што ў Менску здзейсьніўся нейкі выбух і мусары грабуць усіх запар, асабліва “нефармалаў” (цяпер апазыцыянераў). Нібы ў пацьверджаньне гэтага, неўзабаве да іх ў хату закінулі хлапца школьнага узросту з нейкага “фронту”.

Калі яго запыталі :

Что, белорусы снова где-нибудь воюют, как при Союзе?

Ён адказаў:

– Не, гэта незарэгістраваная моладзевая арганізацыя, за сяброўства ў якой могуць наматаць тэрмін.

Уся хата ад абурэньня загула:

– Што творят менты, это ж натуральный беспредел! За что детей щучат? Учиться не дают, жрать вволю тоже, а на нары – пожалуйста! Да и почему в нашу хату? Рвать фуфло им всем за это надо.

Мальцу далі месца за дубняком, ад чыфіра ён адмовіўся, аднак проста гарбаты з пячэньнем спажыў. Тут яго позірк выпадкова спыніўся на адным чалавеку, які спаў на шконцы. Ён ледзьве не падавіўся пячэньнем, бо кагосьці пазнаў. Наглядальнік, перахапіўшы яго позірк, запытаў:

– Что, знаешь этого фуцина? Откуда? Кто он?

Малец у адказ кіўнуў.

Дык гэта ж наш “народнаабраны”.

– Пахан?

– Калі лічыць Беларусь за зону, па ўсім выходзіць, што так, “пахан”.

– Теперь я въехал, он цветной”, при том беспредельщик. В “общак” не скидывал. Наша уважаемая братва стала пропадать с концами. Помните, исчез “Мамонтёнок”, “Солдат”, “Митяй”. Ладно, выдвинем ему предъяву.

Тут расчыніліся дзьверы і пацана “с вещами” забралі з хаты. Відаць, сапраўды яго сюды ўкінулі памылкова.

Калі наш “пасажыр” прачнуўся, на яго месца паклаўся спаць іншы. Тут да яго зноў падышоў “Скок”:

– Фраерок, мы с тобой остановились на том, кем хочешь канать – “лётчиком или шахтёром”.

Зьвярыным пачуцьцем “фраерок” адчуў нейкую зьмену ў настроі навокал, нейкую небяспеку. Ён затраўлена азірнуўся, на яго зноў насьцярожана глядзела дваццаць пар вачэй. Яму зноў, як ў лесе, стала страшна. Ён жадаў стаць маленькім, каб схавацца ад гэтых вачэй. Аднак дарэмна, цуда не атрымалася, трэба было выбіраць. Выбар быў невялікі.

Ці калечыцца аб шахматы, што непажадана, ці прыніжана прапаўзьці пад нарамі. Абраў “шахцёра”. Ён паклаўся на засьмечаную, склізлую падлогу і папоўз. Аднак, калі ён мусіў ужо вылазіць з-пад апошняй шконкі, яго затрымалі ўдарам нагой у твар:

– Ша, фраер, тормози! Остался ты на голье без двух. Что ты нам гнал фуфло? Мы прокоцали твою масть. Ты ссученный, беспредельщик, косяков ты напорол на троих. Будешь держать мазу. Твою судьбу будет решать сходняк положенцев на кичмане. А пока будешь жить под шконкай, сгинь!

Нагой яго груба штурхнулі назад пад нары.

– “Хруст”, гони маляву “Меченому”, пусть решают.

Невядома, колькі прайшло часу з тая пары, аднак ўрэшце прыйшоў адказ ад “Мечанага”, вось яго тэкст:

“Привет братки! Наши прикормленные дали наколку, что ваш пассажир беспредельщик, по кликухе Лука. “Святым” он стал с подачи какого-то попа Хиларета, который за право спуливать водяру без акциза, объвил его “мессией” и вздрючил его харю в храме. Сходняк решил – харить паравозом его не надо. Пусть харя “мессии” висит в храме, а оригинал опустить в шурф. Прозвоните по всем хатам, кичманам и зонам. Храни вас Бог!”.

Неўзабаве па усіх зонах краіны пайшоў слых, што ў адной хаце нейкага кічмана у шурфе чаліцца нейкі “сьвяты”. У твар яго ніхто з новых пасажыраў ня бачыў. А што жывы, дык гэта дакладна, бо раніцай знаходзілі посуд, у якім яму давалі ежу, пустым. З таго часу нават кантралёры абыходзілі гэтую хату бокам. У народзе кажуць, што калі зьменіцца улада, яго дастануць з-пад нар, адмыюць і адвязуць ў Галяндыю. У дадатак да такога ж “сьвятога” з Сербіі.

Час пайшоў!

PS.

Дарэчы, Гаагскі Трыбунал гарантуе сэрвіс ў сваім “гатэлі” . Жадаючым пагасьцяваць прапаноўваецца аднапакаёвая кватэра 15 кв м., ложак, стол, тэлевізар, ракавіна, шкаф, унітаз, а таксама трохразовае харчаваньне. Самае экзатычная у “гатэлі” – акно з кратамі ў буйную клетку. Каб “гасьцей” не турбавалі ў час адпачынку, іх будзе ахоўваць надзейная варта. Наведаць яго могуць толькі людзі, якія пройдуць тэст на чалавеканенавіснасьць, гвалтоўны захоп і утрыманьне улады, зьнішчэньне апанентаў, прысабечаньне буйных грашовых сродкаў і г.д. Гатэль інтэрнацыянальны, таму нацыянальная і рэлігійнае прыналежнасьць не мае аніякай ролі. На сёньняшні дзень ў гатэлі ёсьць яшчэ нейкалькі вольных пакояў.

Дыктатары ўсіх краін, сьпяшайцеся!..

24.07.2008 г.

2 каментарыя

  1. Владимир кажа:

    Очень занимательный рассказ, вот только планету волнует война на Кавказе:(

  2. Сп. Уладзімер.
    Я не ставіў за мэту пацешыць чытача.
    Няхай гэта гучыць як папярэджаньне Расейскй гэбісцкай хунце ў Крамлі
    Я спадзяюся, што можа Лукашэнка, Мядведзеў і Пуцін будуць суседзямі Караджыча і іншым пачварам з чалавечым тварам.
    Рукі прэч ад Грузіі!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы