nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Праграма АУН па супрацьдзеяньні агрэсіі Расеі

17 жніўня, 2008 | Каментары (1)

�У�(�).JPG

Кіраўніцтва рэвалюцыйнага крыла Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН-р.) выступіла з заявай па расейска-грузінскай вайне. Ніжэй падаем яе тэкст (паводле www.ukrnationalism.org.ua/news/?n=3455). 

Рэдакцыя.

 

Заява Кіраўніцтва АУН(р) з нагоды расейскай агрэсіі супраць Грузіі

“Васьмідзённае [на той час. – Рэд.] ваеннае ўварваньне армейскіх злучэньняў Расеі на тэрыторыі Грузіі ўстрывожыла сьвет ды ў чарговы раз выявіла сапраўдную прыроду палітыкі Масквы супраць дзяржаў, якія выйшлі з-пад ранейшай сьферы яе ўплыву і сталі сувярэннымі краінамі. Здаровая і патрыятычная частка ўкраінскага народу сімпатызуе дэмакратычнай Грузіі й падтрымлівае яе змаганьне за свабоду ды захаваньне цэласьці краіны.

Падзеі, справакаваныя вакол Паўднёвай Асеціі, яшчэ раз даюць нам зразумець, што бясьпека і цэласьць Украіны знаходзяцца пад сталымі выпрабаваньнямі. Перад намі стаіць рэальная пагроза страціць палітычны суверэнітэт і міжнародную суб’ектнасьць Украіны, якія мы здабылі пасьля працяглай і вельмі ахвярнай барацьбы ўсё ХХ стагоддзе.

Правакацыйныя дзеяньні Масквы ў Грузіі пацьвярджаюць вечную актуальнасьць першага закону “Дэкалогу” ўкраінскага нацыяналіста – “Здабудзеш украінскую дзяржаву, альбо зьгінеш у барацьбе за яе”. Яна заклікае мабілізаваць усе нашы духоўныя і фізічныя сілы ды матэрыяльныя рэсурсы, каб стварыць аптымальныя ўмовы для разьвіцьця ўкраінскай нацыі на Богам данай зямлі, на мяжы паміж Захадам і Усходам. Агрэсія Масквы ды млявая рэакцыя міжнароднай супольнасьці на яе яшчэ раз пацьвярджаюць правільнасьць засады рэвалюцыйнай АУН, сфармаванай напярэдадні 2-й Сусьветнай ваны: пакладацца выключна на ўласныя сілы і праводзіць палітыку зьдзейсьненых фактаў.

Яшчэ адзін слоган, пад якім у перыяд гітлераўска-сталінскага ўдару рэвалюцыйная частка АУН вяла збройную вызвольную барацьбу, захаваў сваё ўніверсальнае і гуманістычае гучаньне – “Свабода народам! Свабода асобе!”   

На грунце гістарычнага досьведу палітычнай барацьбы Украіны і актуальных прынцыпаў арганізаванага нацыяналізму ды дзяржаўніцкіх сілаў Украіны, заклікаем усё ўкраінскае грамадства ды яго патрыятычных прадстаўнікоў, якія знаходзяцца ва ўладзе, выявіць поўную салідарнасьць з Грузіяй і палітычную прынцыповасьць, а таксама арганізаваць канкрэтныя адказы на палітычныя выклікі, якія цяпер паўстаюць, а заўтра будуць стаяць вельмі востра перад украінскай нацыяй. Усьведамляючы небясьпеку, якая наступае на нашу маладую дзяржаву, заклікаем усе нацыянальна-дэмакратычныя сілы і, асабліва, украінскія ўлады, падтрымаць і ўкараніць у жыцьцё наступныя палітычныя патрабаваньні:

1. Неадкладна сесьці за стол перамоваў з Расеяй пра адэкватную аплату ды ўмовы базаваньня ЧФ РФ на тэрыторыі Украіны і ўжо сёньня распачаць грунтоўную падрыхтоўку да яго канчатковага вываду ў 2017 годзе.

2. Аднавіць перамоўны працэс што да ўрэгуляваньня справядлівага і прапарцыйнага падзелу актываў ды пасіваў золата-валютнага фонду СССР, адкінуўшы запрапанаваны і замарожаны Масквой “нулявы варыянт”, які, дарэчы, Украіна не ратыфікавала.

3. Лічыць прыярытэтным заданьнем для МЗС Украіны падрыхтоўку да падпісаньня міждзяржаўнага дакумента пра канчатковую дэмаркацыю ўсходняй мяжы Украіны з Расеяй на сушы ды ў Азоўскім моры і тэрмінова ўцяліць яго ў жыцьцё.

4. Актыўней рыхтаваць украінскае грамадства да правядзеньня праграмы дзеяньняў па набыцьці сяброўства ў НАТА і ЕЗ, як міжнародна-прававой гарантыі бясьпекі, дабрабыту і свабоды ўкраінцаў у супольным еўрапейскім доме.

5. Перагледзець ваенную дактрыну, узмацніць абароназдольнасьць Украіны, зьвяртаючы асаблівую ўвагу на маральную і баявую падрыхтоўку, на тэхнічнае аснашчэньне арміі. Аднавіць Нацыянальную гвардыю і часткі марскіх пехацінцаў у Крыме для абароны канстытуцыйнага ладу ды тэрытарыяльнай цэласьці Украіны. Укараніць у вайсковае вышкаленьне патрыятычнае выхаваньне каманднага і баявога складу арміі, угрунтаванае на ўкраінскай нацыянальнай традыцыі – княскіх дружынах, казацтве, стралецтве і паўстанцах.

6. Для забесьпячэньня ўзрастаньня дабрабыту насельніцтва ды адзінства краіны патрэбны сталы эканамічны рост. Дасягнуць яго можна з улікам палітыкі эканамічнага нацыяналізму. Такая палітыка мае на ўвазе моцную нацыянальную эканоміку. Дзяржава павінна забясьпечыць адзінства нацыі, дастаткова фінансаваць абарону ды асьвету. Таму асноўным для дзяржавы ёсьць падтрымка нацыянальнага сярэдняга прадпрымальніцтва ды разьвіцьцё сярэдняга класу, што ёсьць надзейнай базай падтрымкі дзяржавы. Сёньня ініцыятарам эканамічнага нацыяналізму павінен стаць згуртаваны нацыянальны бізнэс, які для ўласнага росту мусьці падштурхоўваць дзяржаву да разьвіцьця ўкраінскай нацыі.

7. Усяляк падтрымаць і спрыяць разьвіцьцю традыцыйных Украінскіх цэркваў (УПЦ КП, УАПЦ, УГКЦ) для зацьверджаньня цэркоўна-рэлігійнага суверэнітэту ды станаўленьня ў будучыні аб’яднанай памеснай Украінскай Царквы Кіеўскай традыцыі. Падтрымаць міжканфесійны дыялог паміж усімі хрысьціянскімі канфесіямі ды ішымі рэлігіямі, стварыць адпаведныя адукацыйныя ўстановы для разьвіцьця ўкраіснкай школы багаслоўя ды кананічнага права, гісторыі Царквы ва Украіне.

Мы перакананыя, што выконваючы названыя патрабаваньні, улада ўзмоцніць адзінства ўкраінскага грамадства, яго ўстойлівасьць да разбуральных дзеяньняў чужародных агентаў уплыву, і створыць неабходныя ўмовы для бесьпечнага разьвіцьця і росквіту краіны, якую павінны перадаць у надзейныя рукі будучых пакаленьняў нацыі.

Слава Украіне! Слава Грузіі!

Слава барацьбітам за свабоду! Свабоду народу – Свабоду асобе!

Кіраўніцтва АУН(р)

Кіеў, жнівень 2008 г.

 

Ад рэдакцыі:

Варта адзначыць, што калі б мы – зьмястоўныя беларускія дэмакраты – апынуліся ў ролі адной з палітычных сілаў Украіны, нашыя прапановы былі б, відаць, вельмі блізкія да прапаноў АУН(р). Гэтыя прапановы абсалютна неабходныя для ўмацаваньня ды абароны ад агрэсіі звонку любой дэмакратычнай краіны. У іх, як бачыце, нічога надзвычай “радыкальнага, нацыяналістычна-шавінстычнага”, “рэвалюцыйнага”, а тым больш “імперскага”, няма. Проста звычайныя, рацыянальныя выкладкі.

 

 

Каментары (1)

  1. ЗБН падпісваецца
    СВАБОДУ НАРОДАМ – СВАБОДУ АСОБЕ!
    ДАЛОЎ РАСЕЙСКІ ІМПЕРЫЯЛІЗМ!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы