nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Важней за ўласны аўтарытэт выканаць каманду “фас!” альбо Чарговае самавыкрыцьцё “арыйцаў”(частка 2)

12 студзеня, 2009 | 2 каментарыя

Крэатывы “газавай” вайны: Юшчанка абрыне эканоміку Украіны

Рыгор Кутузаў (7 студзеня 2009 г.; паводле ariru.info/doc/?id=3206)

З прыходам у Кіеў так званых “памаранчавых” паміж Расеяй і Украінай пачалося нешта накшталт перманентнай газавай вайны. Сёньня, калі паўстала пытаньне аб кошце ў 450 даляраў за 1000 кубаметраў паліва, нядаўнія спрэчкі вакол 95 і 130 баксаў здаюцца бязглуздымі, аднолькава, як бязглуздым і немагчымым здавалася чатыры-пяць гадоў таму сёньняшняе становішча: адмова Украіны ад транзіту газу ў Еўропу. Тое, што там зараз адбываецца, ужо трошкі нагадвае канец сьвету. Паводле апошніх даных Еўракамісіі, колькасьць расейскага газу, што атрымоўвае Венгрыя, упала на 65%, для Грэцыі – на 81%, для Балгарыі – на 90%. Аб’ёмы расейскага газу, якія атрымоўвае Францыя, скараціліся на 70%, Італія – на 90%. У Аўстрыі ўвогуле поўная ж*: туды газ не трапляе ўвогуле.

Зацікаўленыя бакі (у кожнага – свая зацікаўленасьць) водзяць магутныя карагоды вакол трубы: Украіна і Расея абвінавачваюць адна адну ў грахах, Еўразьвяз робіць гучныя заявы, і толькі ЗША захоўваюць нейтралітэт, які зводзіцца да заклікаў “давайце жыць па-сяброўску”. Ня трэба быць сямі пядзяў у лобе, каб зразумець: самы нейтральны ў канфлікце – хутчэй за ўсё і самы галоўны.

Квазіюрыдычнае “абгрунтаваньне” Кіевам спыненьня газавага транзіту – гэта поўны абсурд, такіх “абгрунтаваньняў” пасаромелася б нават адэская шантрапа: маўляў, хлопец, які тры гады таму ўсё падпісаў – гэта ня той самы хлопец. Сур’ёзна да такіх “судовых пастановаў” ніхто ня ставіцца, паколькі яны вельмі нагадваюць “пастановы” самалійскіх піратаў. Там таксама нейкія хлопцы з аўтаматамі бяруць на абардаж караблі ў моры, потым дастаўляюць туды старэйшын з аўтарытэтных неграў, і тыя выносяць “пастановы” пра канфіскацыю судна за шкоду, якую яно нясе экалогіі Самалі. Альбо штраф у мільёнаў 20 даляраў. Так што самалійскія хлопцы таксама ўсё абстаўляюць, як мае быць – старэйшыны, суд, рашэньне. Аднак ад гэтага ніхто іх не пакінуў лічыць піратамі. Прыблізна такі ж кошт і квазіюрыдычным абгрунтаваньням Кіева, але толькі ступень нахабства і сквапнасьці нашмат большая. Гісторыя пра “абгрунтаваную рынкавую цану” і ўвогуле нагадвае звычкі пацаноў у трэніровачных касьцюмах з пачатку 1990-х. У сярэдзіне 1990-х тыя, хто насіў малінавыя піджакі, ужо такіх “аргументаў” пазьбягалі.

Пакінуць у холадзе палову Еўропы! У гэтай сітуацыі ёсьць вялікія сумневы, што пірацкія дзеяньні паноў зь Кіева – гэта іх асабісты крэатыў. За такі крэатыў можна атрымаць ня толькі па ж*е, але і па галаве. А калі так – дык гэтай галаве патрэбны “дах”.

Ёсьці вялікія сумневы, што перад закрыцьцём крана пана Юшчанку падбадзёрылі пахлопваньнем па плячу ў “Газпраме” ці Еўразьвязе. Разам з тым мы бачым, у канцы сьнежня 2008-га ў Маскве прайшоў Форум краін-экспартэраў газу (ФКЭГ), вынікам якога можа стаць стварэньне газавага картэлю, падобнага да АПЕК. ЗША такі АПЕК-2 на хр*н не патрэбны, так што украінская навагодняя гісторыя з газам можа стаць для “Газпраму” лёгкай праверкай на вашывасьць (усё пакажуць вынікі перамоваў 8-га студзеня). Мы ніколі не былі прышыбленымі барацьбітамі з НАТА і ЗША, ня ёсьць мы імі й цяпер, аднак відавочныя рэчы трэба называць сваімі імёнамі. Пан Юшчанка – гэта не Зьбігнеў Бжэзінскі, ня член “Камітэту 300” [адна з галоўных масонскіх арганізацый. – Рэд.] і не галава “сусьветнага ўраду”. Каб прыняць рашэньне пра пагружэньне ў холад цэлай Еўропы, у яго статус ня той. Ён толькі выканаўца чужой волі – тых, хто вельмі хоча ўбіць клін паміж дзьвюмя рускімі дзяржавамі. Адсюль такія ледакольныя дзеяньні Кіева па газавым транзіце. Аднак хочам гарачых украінскіх хлопцаў трохі ахалодзіць, нагадаўшы ім пару вядомых фактаў.

Факт першы – гэта трагічная гісторыя Садама Хусейна, якога ЗША выпеставалі для стварэньня супрацьвагі Ірану. Аднойчы (гэта было ў 1991 годзе) нейкія людзі з Лэнглі альбо Вашынгтона папляскалі Садама па плячы і далі яму дабро на ўварваньне ў Кувейт: маўляў, давай дзейнічай і табе за гэта нічога ня будзе – ЗША застануцца ўбаку. Садам наваліўся на мікраскапічнага суседа, як раз’ятраны слон [як Расея на Грузію. – Рэд.] і… у ЗША зьявілася выдатная зачэпка для “Буры ў пустыні”. Хлопцы з Лэнглі слова стрымалі і на першы раз Багдад браць ня сталі, абмежаваліся простым выцісканьнем ірацкай арміі з Кувейта. Аднак трохі пазьней Садама ўсё ж зьлілі, прычым ня самым гуманным чынам. Адсюль можна зрабіць першую выснову: калі магутныя людзі ляпаюць цябе па плячы і раяць зрабіць нешта моцна арыгінальнае – трэба думаць галавой, пралічваючы наступствы свайго кроку.

Факт другі – гэта смутная гісторыя г.зв. “Вострава Свабоды”, вядомага як Куба. Яна ніколі не была моцна разьвітай дзяржавай, аднак кубінцы жылі цалкам някепска: экспартавалі ў ЗША тытунь, цукар, сьпіртавыя напоі, абхаджвалі амерыканскіх турыстаў, працавалі на амерыканскіх ваенных аб’ектах, каталіся ў ЗША на заробкі й г.д. Г.зн., уся эканоміка краіны была завязана на ЗША. Аднак абарыгены былі вельмі незадаволеныя той доляй, якую ім пакідалі янкі. І тады зьявіўся камандантэ Фідэль. Трэба аддаць належнае – СССР, чым мог, падтрымаў новага саюзьніка. СССР купляў у Кубы прадукцыю, якую яна вырабляла. Але тое, што для янкі было дэлікатэсам, для савецкага чалавека было нязвыклым г*. Сярод рускіх было мала тых, хто любіў кубінскія цыгыры, ром, цукар, а пляжы Кубы былі занадта далёка. Людзі ў СССР сьпявалі частушкі – “Куба, вазьмі свой цукар…”. А ЗША, натуральны гандлёва-эканамічны партнэр Кубы, увялі эмбарга. З эканомікай “Вострава Свабоды” здарыўся калапс. Бліжэйшы аналаг гэтага незразумелага слова – ж*а. Куба без натуральных сувязяў і рынкаў марудна, але надзейна стала пагружацца ў цёмнае сярэднявечча. І пасьля развалу СССР, які хоць неяк падтрымаў “Востраў Свабоды”, Куба ў гэтым сярэднявеччы надзейна знаходзіцца – усе асноўныя тавары па картках.

Эканоміка, гандаль, гандлёвыя сувязі – справа вельмі тонкая. Тут зрэдку мала месца для палітыкі, крыўдаў і да т.п., усё зыходзіць з іншых, цалкам практычных матэрый – геаграфіі, гісторыі, густаў насельніцтва. Цяперашнія кіраўнікі Украіны – былыя камуністычныя партыйцы [а расейскія кіраўнікі чые партыйцы? – Рэд.], настолькі моцна забылі сваё камуністычнае мінулае, што ўпусьцілі зь віду цалкам адэкватныя рэкамендацыі іхных таварышаў – Маркса, Энгельса. А тыя казалі, што эканамічны базіс вызначае палітычную надстройку. Перакладаючы на мову цяперашніх рэаліяў – эканоміка Украіны прывязана да Расеі, ці хочацца гэта каму-небудзь, ці не. Адпаведна і палітыка павінна будавацца вакол гэтага. Пры ігнараваньні гэтага факта будзе з*ца [відаць так некалі ў Маскве пераконвалі й Лу-ку… – Рэд.]. Напрыклад, тая, у якой знаходзіцца цяпер свабодалюбная Грузія.

А, між тым, расейскае эмбарга для Грузіі вельмі й вельмі ўмоўнае. Да Кубы яшчэ далёка. Спынілі браць у Грузіі “фекальныя масы”, якія там называюць словам “віно” [вось па такім цынічным нахабстве таксама вельмі лёгка распазнаецца рускі шавініст. – Рэд.], спынілі купляць “баржомі” й зрабілі невялікія перашкоды ў гандлі мандарынамі. І ўсё, грузіны жывуць весялей за ўсіх у СНД. А, між тым, можна пайсьці й далей – цалкам перарэзаць туды сьвятло, газ, блакаваць дарогі й даць паджопнікаў усім генацвале, якія тусуюцца ў Расеі. Забараніць грашовыя пераводы ў Грузію, як, напрыклад, яны забаронены з ЗША на Кубу (за такія пераводы ў ЗША могуць і пасадзіць, а тыя, хто хоча іх зрабіць, робяць хітрымі шляхамі, схавана, праз трэція краіны). І тады ў Грузіі будзе не сярэднявечча, як цяпер, а натуральны каменны век [адчуваеце маскальскі дух? – Рэд.]. ЗША Тбілісі асабліва не дапамогуць. Ізраілю, у якога ў Вашынгтоне магутнейшае лобі – і тое янкі робяць падарукі ня больш, чым 3-5 млрд. у год. Грузіі такіх падарункаў ніхто рабіць ня будзе. А з-за сувязяў з расейскай эканомікай грузіны нават ва ўмовах кепскіх сувязяў атрымліваюць 2-3 мільярда. Таму, калі галовы там зьлёгку працьвярэзелі, каб зусім не згубіць усё, у Расею зьявіўся цэлы грузінскі патрыярх [такі стыль. – Рэд.], як бы на пахаваньне Алексія, але пабываўшы на прыёме ў Крамлі.

Тым ня менш, наколькі б ні была кепская сітуацыя ў Грузіі – гэта ўсё ж краіна ў субтропіках. Зімой там цёпла – людзі на верандах абедаюць, а летам – дык літаральна на камнях расьце ўсё, што заўгодна. Бараны ядуць траўку, сьпяць у неапальваемых аўчарнях, потым ідуць на шашлык, які гатуюць на вуглях. У двары расьце шмат садавіны і гародніны, зеляніна і вінаград. З адной соткі можна зьняць па 100 кг агуркоў і памідораў – пры ніякіх з боку гаспадара двара высілках [а вось яно – уяўленьне імперцаў пра працу на зямлі… – Рэд.]. Газ патрэбны толькі, каб зварыць хінкалі й закіпяціць кіпельнік. Наўрад ці настолькі добры клімат ёсьць ва Украіне, можа, толькі на поўдні Крыма, а ўжо недзе ў Карпатах – дык там сапраўдныя Альпы.

Мы ня ведаем, наколькі рашуча ў Маскве настроены прызямліць Юшчанка за падобныя закідоны разам з выхадкамі ў час грузінскай эпапеі. Калі так, дык юшчанкаўскую Украіну могуць пакараць і эканамічна. Магчыма, часткова – у выглядзе адмовы ад асноўных экспартуемых ёю тавараў, адмены ільготнага мытнага рэжыму для ўкраінскай прадукцыі. Магчыма, шырэй – з закрыцьцём для гандлю межаў [асабліва для транзіту нафты і газу з Расеі ў Еўропу. – Рэд.] ды іншымі мерапрыемствамі. Што б там ні крычалі дамарошчаныя антымаскальскія гарлапаны, для арганічна зьвязанай з Расеяй эканомікі Украіны гэта будзе Армагедонам. У Расеі таксама ня ўсё гладка, але сітуацыя якасна іншая – ёсьць дары прыроды, нафта, газ, рыба, лес, уключна з алмазамі і золатам, на якія заўсёды знойдуцца пакупнікі [засталося назваць, у якіх народаў усё гэта крадзецца – Рэд.]. Таму Расея, дык, якраз, разрыў з Украінай перажыве, магчыма, нават палепшыць свой гадлёвы баланс за кошт іншых краін.

Паспрабуем змадэляваць сітуацыю, якую ў Кіеве кіроўныя антымаскальскія галовы, відаць, ніколі не мадэлявалі. Альбо, магчыма, мадэлявалі, але ім глыбока нас*ць на ўласны народ, дзяржаву і яе эканоміку.

Арыентацыя на Расею гэтай тэрыторыі натуральная з часоў да Кіеўскай Русі. Нават у час Рэчы Паспалітай гандлёва-эканамічная арыентацыя была на Расею. Тым больш у раманаўскі перыяд і ў часы СССР [ну, яшчэ б. – Рэд.], калі камплектуючыя для заводаў у Данецку везьлі з Краснаярска, а дэталі для ўральскіх заводаў кляпалі ў Днепрапятроўску. Зь Цюмені ва Украіну ішла нафта, а ў Маскву зь Піцера кансервы з украінскімі кабачкамі. Часткова за гады “незалежнасьці” [так у тэксьце. – Рэд.] сітуацыя зьмянілася: нешта пачалі рабіць самі, нешта – купляць бліжэй, напрыклад, у Польшчы ці ў Нямеччыне, нарэшце, некаторыя прадпрыемствы проста зачыніліся і камплектуючыя ім перасталі быць патрэбныя. Разам з тым асноўныя сувязі засталіся, напрыклад – экспарт чыгуначнага абсталяваньня. Засталіся не таму, што ўкраінскія электравозы лепш за нямецкія, а таму што ў СССР быў адзіны стандарт чыгункі. Прасьцей было купляць нешта ва Украіне, чым заказваць цеплавозы ў немцаў. Дакладна так зрабілі Казахстан, Туркменія ды іншыя дзяржавы СНД.

Украінскі экспарт у Расею машынабудаваньня, металу, харчовай прадукцыі складае каля 30% усяго экспарту гэтай дзяржавы. Дый экспарт у іншыя краіны адбываецца на базе расейскай сыравіны альбо камплектуючых. У Нямеччыне не патрэбныя аўтамабілі “запарожац”, а ў Ізраілі не патрэбныя ўкраінскія кансервы з кабачкоў – гэта аксіёма. Калі Расея адмовіцца ад украінскай тэхнікі, за ёй ад прадукцыі машынабудаваньня адмовяцца й іншыя дзяржавы СНД, зьвязаныя з Масквой. Сплаўляць увесь гэты металалом будзе няма куды. Кабачкі таксама. Кітай далёка, дый там такога ж дабра навалам, а Еўропе ўкраінскія вагоны і цеплавозы можна прадаваць толькі ў якасьці металалому, а кансервы – на корм быдлу. Таньней купіць у Індыі чыгунныя балванкі. Уласна, сам экспарт у Еўропу ставіцца пад вялікі сумнеў, бо тое, што экспартуецца з Украіны, робіцца з выкарыстаньнем расейскага газу. Да таго ж, ня думаем, што, пабыўшы ў 20-градусны мароз бяз газу, тая ж Аўстрыя будзе мець вялікія сімпатыі да Кіева. Не выключаем, што ў якасьці меры працьверазеньня эмбарга на гандаль з Украінай накладзе і Еўразьвяз. І тады Украіна абваліцца ў бездань бяз дна.

У сьвеце ёсьць адзінкі краін, якія вырабляюць эксклюзіўныя тавары – такія, якіх больш нідзе няма і якія нельга купіць больш ні ў каго. Украіна да такіх краін не належыць. Яе прамысловым тэхналогіям пад сто гадоў. Яе сельская гаспадарка ня можа пракарміць нават сваё насельніцтва [!!! – Рэд.], а калі нехта нешта акрамя Расеі й купляе зь сельгаспрадукцыі – дык толькі на корм быдлу і для гуманітарных місіяў у Афрыцы. Турыстам Украіна можа запрапанаваць толькі наведаць музей “памаранчавай рэвалюцыі”. ВНУ Украіны гадоў 30 таму ўяўлялі інтарэс для студэнтаў з Эфіёпіі, сёньня яны не цікаваць нават эфіёпаў. Хто і што будзе купляць ва Украіны? Экспартаваць будаўнікоў? Каму? Расея завязе таджыкаў, у Нямеччыне працуюць туркі, у Францыі – сербы ды харваты. За месцы на будоўлях Еўропы трэба яшчэ пазмагацца. Можна будзе паспрабаваць наладзіць гандаль кілерамі ды прастытуткамі ў дзяржаўным маштабе, але рынак гэтых паслуг не бясконцы і заняты краінамі былога Варшаўскага блоку. Што яшчэ можа запрапанаваць сьвету Украіна?

Нічога. На дапамогу ЗША разьлічваць бессэнсоўна. Кіеў – ня Хайфа і нават не Заходні Берлін: паветраных мастоў з Амерыкай ніхто арганізоўваць ня будзе. Ну, дадуць, магчыма, трохі мільёнаў на ўтрыманьне сакратарыяту незалежнага прэзідэнта – і на тым дапамога скончыцца.

Таваразварот Украіны з ЗША ў 10 разоў менш таваразвароту з Расеяй. Расея пастаўляла Украіне газ па цэнах у два разы ніжэй сусьветных. Гэты газ Украіна выкарыстоўвала на сваіх састарэлых прадпрыемствах, забясьпечваючы рэнтабельнасьць вытворчасьці. Яго па-ціхаму прадавалі ў Еўропу, а грошы, хаця і растасківалі кіроўныя кланы, нешта заставалася ў краіне.

Дакладна так было і з грошамі ад экспарта ў Расею. Хай прыбытак прысвойвалі “прыватызатары” заводаў, але зарплату працоўныя атрымлівалі? Атрымлівалі. Але калі будзе эмбарга – экспарту ня будзе. Паступленьня грошай у краіну – таксама ня будзе. І нават паліва ня будзе. Прыйдзецца купляць расейскі газ (для ацяпленьня прэзідэнцкага палаца) у Польшчы, з нацэнкай, вядома, а бянзін вазіць побач з Турцыяй, плоцячы ёй за шкоду экалогіі Басфора. Само сабой, за паліва прыйдзецца разьлічвацца ня грыўнамі, а еўра ці далярамі. Але дзе іх будзе ўзяць, калі ніхто ня будзе нічога ва Украіны купляць? Так што прыйдзецца здымаць з кансервацыі паравозы (добра, што вугаль на Украіне ёсьць) і пераводзіць на іх мятро і чыгунку, перапрафіляваць завод па выпуску “Запарожцаў” на выраб вазоў і павозак, развадзіць мулаў як цяглавую сілу. Добра, хоць ва Украіне ўмеюць рабіць ровары, якія, відаць, стануць асноўным сродкам руху для насельніцтва. Турыстаў будуць вазіць рыкшы, а ўкраінскія бізнэсмэны і бізнэсвумэны зь “мерседэсаў” перасядуць на мапеды, якія будуць езьдзіць на біяпаліве з сала. І раверысты будуць ім зайздросьціць [так расейскія імперцы, самі не заўважаючы таго, выдалі свае ўласныя падсьвядомасныя страхі. – Рэд.].

Магчыма, некаторым нашым чытачам з Украіны такі сцэнар падасца нерэальным. Аднак сьпяшаемся іх расчараваць: усё менавіта так і будзе. Мы вельмі добра ставімся да грамадзянаў Украіны і жадаем ім ўсялякага расквіту, посьпехаў у будаўніцтве постіндустрыйнай эканомікі, выхаду ў космас ды іншых дабротаў і дасягненьняў. Аднак жаданьні – жаданьнямі, а рэчаіснасьць – рэчаіснасьцю. Рэчаіснасьцю, ад якой многія незалежныя панове адарваліся. Гандлёвая блакада піратствуючых рэжымаў – гэта вельмі сур’ёзнае пытаньне. Калі зрабіць міжнароднае эмбарга Японіі – адной з самых разьвітых краін Азіі – праз пару гадоў там будзе Паўночная Карэя. Ва Украіне пасьля эмбарга праз месяц будзе Грузія, а праз паўгады – хаас, на фоне якога Паўночная Карэя падасца квітнеючай дзяржавай. Што будзе за гэтым, нам сказаць складана, дый не хацелася б, каб сітуацыя зайшла настолькі далёка. Думаем, калі жыхарам Украіны запрапануюць абіраць прэзідэнта з кандыдата-русафоба і кандыдата, які абяцае наладзіць з Расеяй нармальныя стасункі, [яны абяруць апошняга], бо Расея і Еўразьвяз – па той бок мяжы, а ЗША – па той бок планеты.

Мазгамі трэба думаць і тым з украінскай улады, каму няма куды бегчы сьледам за Юшчанкам. Інакш могуць закончыць, як самалійскія піраты, шлях якіх хаця і шумны, але раней перадвырашаны.

2 каментарыя

  1. Ну вось на што разлічваюць расейскія імперцы, калі нехта з былых калоніяў паспрабуе вырвацца ад іх на волю. Тое ж самае чакае і Беларусь, калі да ўлады прыйдуць сапраўдныя нацыянальна-дэмакратычныя сілы. Яны думаюць, што з гэтага няма выхаду. Яшчэ гады тры таму, пры распрацоўцы праграмы аб адраджэньні шляхецкага стану, я прадугледжвала гэтыя наступствы і не толькі гэтыя. Акрамя таго, аб чым напісана ў гэтым артыкуле, яшчэ выкрываюцца дзве вельмі цяжкія праблемы, як наступствы ад крывой савецкай палітыкі ў эканоміцы. Беларускія заводы і фабрыкі, спадчына савецкага ладу, працуюць на прывезенай з-за мяжы сыравіны, якая не заўсёды танная, бо купляецца толькі ў Расеі. Часам сыравіна прадаецца і ў іншых краінах вельмі танна. Але гэта наш першы галаўны боль. Другі галаўны боль – гэта прадаць вырабленую прадукцыю. Тут у нас таксама адзін кірмашовы напрамак – Расея. Можна падумаць, што другія краіны гэтую прадукцыю не купяць. Шмат якая беларуская прадукцыя нават ў развітых краінах канкурэнтаздольная. Напрыклад, навігацыйныя прыборы, гарэлка, шмат якіх лікёра-гарэлачных заводаў, мінеральныя угнаеньні, трыкатаж, льняныя вырабы, фанера, калійныя солі ды шмат яшчэ чаго. А ўжо пра краіны, якія развіваюцца і размовы няма. Праблема палягае не столькі ў якасці прадукцыі, колькі ў самім гандлі. Проста ніхто не можа гандляваць за мяжу без асабістага дазволу Лукашэнкі. Праблема не ў вытвочасці, а ў тым што адзін чалавек наклаў сваю крымінальную лапу на усю эканоміку Беларусі і што, называецца, перакрыў кісларод усяму народу. Трэцяя наша галаўная боль – гэта тое, што ў Беларусі пабудаваны прадпрыемствы-гіганты, для якіх рынак Беларусі вельмі маленькі. Цяпер гэтыя прадпрыемствы працуюць на палову, а то і на траціну сваіх магутнасцяў. І каб яны існавалі патрэбны вялікія грошы на іх утрыманьне. Такім чынам, беларусы працуюць на утрыманьне непатрэбнага жалезьзя. Палітычная ідэалогія дыктатара ўбівае людзям ў голаву думку, што без гэтых заводаў немагчыма жыць і зарабляць грошы, а вось цяпер яшчэ і расейскія алігархічныя пачвары ўбіваюць яшчэ адну думку, што без іх сыравіны таксама немагчыма працаваць і зарабляць грошы. Гэта ўсё ідэалагічная апрацоўка людзей. Запомніце адну эканамічную аксіёму: амерыканскія эканамісты лічаць эканамічны патэнцыял краіны не па сыравіне, ці па колькасці прадпрыемстваў, а па тым наколькі добра навучана працоўная сіла, ў тым ліку і навукоўцы. Гэта і ёсць сапраўдны патэнцыял краіны. Таму, вучыцеся самі і вучыце прафесіі сваіх дзетак з вельмі ранняга узросту. Вучыцеся бізнесу ў такім накірунку: прадаваць чужую сыравіну і прадукцыю ў іншыя краіны, дзе ёсць грошы. Каб потым не было вельмі балюча, ужо сёньня група нацыянальных патрыётаў-дэмакратаў працуе на будычыню, ў тым ліку і рэдакцыя гэтага сайту. Наша праграма ў некалькіх сказах:
    1. адраджэньне шляхецкага стану ў грамадстве Беларусі;
    2. стварэньне нацыянальна-патрыятычнай бізнес-эліты, палітычнай, духоўнай, ваеннай, культурніцкай эліты;
    3. найлепшая адукацыя для ўсіх жадаючых;
    4. адраджэньне нацыянальных духоўных каштоўнасцяў: мовы, культуры, гісторыі, традыцый.
    Усе думаючыя пра сябе і сваю сям’ю, не жывіце адным днём, думайце аб сваёй будычыні, кожны дзень стварайце гарманічны асяродак вакол сябе і ў нас ўсё атрымаецца!

  2. Siarhiej кажа:

    1. Гэны артыкул ёсць лаянка дурнаватага раззлаванага маскаля. Я таксама падазраю (толькі падазраю, бо не гляджу маскоўскія і лукашэнкаўскія каналы) што іхныя СМІ кажуць нешта падобнае.
    2. Пры куплі-продажы прыбытак атрымліваюць абодва бакі. Гэтую эканамічную аксіёму Сп. Рыгор Кутузаў ігнаруе.
    3. Беларуская гаспадарка прывязана гістарычна і, часта, штучна да Расеі і гэта для нас вялікая праблема. Я думаю, што найбольш перспектыўна для нас сфера паслуг: транспартных, навукова-даследчых, медычных…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы