nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Чорны крамлёўскі клоўн прысьпешвае Крэмль напасьці на Украіну

18 студзеня, 2009 | Каментары (1)

����к.JPG

Артыкул, які пададзены ніжэй, узяты з сайта жырыноўцаў – ldpr.ru/press/analitics/5780. Стылістыка захаваная, важнае выдзелена, тэкст скарочаны. Наша пазіцыя выказана ў загалоўку.

Рэдакцыя.

 

ВАЙНА ПАМІЖ РАСЕЯЙ І УКРАІНАЙ – СТРАШНЫ СОН МОЖА СТАЦЬ ЯВАЙ

Ігар Дзьякаў

 

Схільным да крадзяжу палітыным карлікам, якія стаяць на чале цяперашняй квазі-дзяржавы з цэнтрам у Кіеве, “маці гарадоўрускіх”, здаецца, што ім больш нічога не застаецца для захаваньня сваёй “дзяржаўнасьці”.

У хуткім часе Украіна можа спыніць існаваньне, як дзяржава. Грыўна дэвальваная ў два разы. У “Нацбанка” Украіны рэзервы ў памеры 38 млрд. даляраў, а Украіна вінная іншым 50 млрд. Грошай на выплату пенсій і зарплат няма. Сацыяльны выбух немінучы…

Добры гарадок Недрыгайлаў, што пад Сумамі. Утульныя домікі патанаюць у садах. Козаў і кароў прагульваюць проста па вуліцах, нібы “Гогаль такі малады”. А ў цэнтры стаіць Дошка гонару – “Лепшыя людзі раёна”. Сярод фота, побач зь ветэранамі вайны і чэмпіёнамі па шашках – Віктар Юшчанка. Паперкай заклеена назва яго папярэдняй пасады, а на паперцы напісана: “Прэзідэнт Украіны”.

Вось вам узровень украінства, дакладней, падузровень НАРЫ ўкраінства! Зь яе ня вылезьці. Як піша пра цяперашніх украінскіх палітыкаў украінскі ж палітолаг, “у гэтых норах іх і прыйдзецца хаваць”.   

Але сьпяшаецца палітолаг: яны яшчэ шмат могуць нашкодзіць. Усе папярэднія спробы праваліліся. З-за сваёй паталагічнай тупасьці ўкраінская гэтак званая эліта робіць стаўку на сяброўства ў Еўразьвязе, затым у НАТА, цяпер педалюе тэму “галадамору”.  

Але агульным дзейнікам гэтых патугаў ёсьць антырасейская складовая. “Юшчанкаўцам” здаецца, што любое новае абвастрэньне адносінаў з Расеяй – гэта чарговая заслуга перад гаспадарамі, якую амерыканцы са збыткам аплоцяць Украіне, альбо, у скрайнім выпадку, асабіста Віктару Юшчанка.

Гэтым Кіеў спадзяецца прыцягнуць увагу заакіянскага “пана”. Таму што па сваёй духовай ды інтэлектуальнай арганізацыі «цэй гарнай элiце» неабходны гаспадар. І пажадана, каб гэты гаспадар быў самым моцным у сьвеце, але знаходзіўся як мага далей.

Аднак аднапалярнасьць адыходзіць у мінулае. Амерыцы не да Украіны. І Еўропе не да Украіны – еўрапейцы разумеюць, што наш газ для іх лепш нашых ракет. Дый супярэчнасьці паміж чальцамі Альянсу настолькі моцныя, што іх саюзьніцкія абавязальніцтвы ператварыліся ў нішто. НАТА – гэта рудымент біпалярнага сьвету.

З пункут гледжаньня расейскай геастратэгіі, Украіна павінна быць альбо [нашым] саюзьнікам, альбо неўтральнай дзяржавай, альбо яе ўвогуле не павінна быць!

Але зграя злосных маральных карлікаў ад Буша да Юшчанкі яшчэ здольная “бразнуць дзьвярмі” перад адыходам у палітычнае небыцьцё.

Адначасова адбываюцца тры злавесныя падзеі, пра якія чамусьці маўчаць СМІ.

Першая. 27 лістапада Буш дазволіў міністру транспарту ЗША страхаваць са сьпецыяльных дзяржаўных сродкаў амерыканскія камерцыйныя гандлёвыя судны “ад страты альбо пашкоджаньня ў выніку рызыкі вайны (war risks) для… гандлю ў Чорным моры. Распараджэньне Буша разьлічана на 90 дзён. Значыць, сьнежань, студзень і люты… Прычыны, з-за якіх галава Белага дому дазволіў страхаваць амерыканскія гандлёвыя судны ад ваеннай рызыкі ў Чорным моры, у дакуменце не тлумачацца.

Другое. У той жа дзень Міністэрства абароны Украіны выдала распараджэньне аб перагрупоўцы войскаў на тэрыторыі Украіны. У адпаведнасьці зь ім перадыслакацыя Ўзброеных сіл Украіны адбываецца да расейскіх межаў.

І трэцяе. 25 лістапада Юшчанка ўпаўнаважыў міністра абароны Украіны Юрыя Еханурава на падпісаньне пагадненьня паміж Украінай і НАТА аб транзітным перамяшчэньні сілаў і персанала НАТА па тэрыторыі Украіны.

Як разумець усё гэта? Што толькі пачатак баявых дзеяньняў дазволіць Юшчанку застацца ва ўладзе: ён можа распусьціць парламент і аб’явіць надзвычайнае становішча ў краіне. Да таго ж Юшчанку не пакідае “высакародная” думка дапамагчы Саакашвілі, які чакае рэваншу, стварыць і другі фронт супраць Расеі. А запар і замазаць непрыемныя ўспаміны аб пастаўках украінскіх узбраеньняў Грузіі ў час жнівеньскай “пяцідзённай вайны” ў Паўднёвай Асеціі.

З іншага боку, вашынгтонскага, ваенны канфлікт паміж Расеяй і Украінай вельмі сур’ёзна падштурхне агульнасусьветны крызіс, пасьля чаго ЗША спакойна могуць аб’явіць форс-мажор і адмовіцца ад выкананьня ўсіх сваіх фінансавых абавязальніцтваў перад іншымі краінамі сьвету. І, калі тая ж Еўропа адмовіцца падтрымаць курс ЗША на сусьветны хаас, дык ЗША спакойна анулююць усе свае абавязальніцтвы перад Еўропай.

Уцягваньне Украіны і Расеі ў вайну будзе азначаць, па сутнасьці, грамадзянскую вайну адзінага народу. Гэта дазволіць, выкарыстоўваючы Украіну ў якасьці пушачнага мяса, сур’ёзна дэстабілізаваць сітуацыю ў самой Расеі [ну, дык не ўцягвайцеся… – Рэд.], якая, нягледзячы на ўсе высілкі заакіянскіх стратэгаў, дэманструе цяжкі, але паступовы выхад з сусьветнага фінансава-эканамічнага крызісу.

Відавочна, што спроба дэстабілізацыі расейска-украінскіх адносінаў накіравана на тое, каб разбурыць шматвекавое братэрства двух народаў і канчаткова адарваць Украіну ад Расеі [ну, дык ня ўдзельнічайце ў гэтым разбурэньні… – Рэд.] з мэтай недапушчэньня аднаўленьня на месцы Савецкага Саюзу новай магутнай Імперыі [але гэта ўжо зусім іншае – такое недапушчэньне ёсьць сьвятая справа!!! – Рэд.]. Нездарма “закляты сябра” Расеі Бжэзінскі не стамляецца паўтараць, што без Украіны Расея як звышдзяржава адбыцца ня можа.  

Што ў сувязі з гэтым можа і павінна зрабіць Расея? Па сутнасьці, ёсьць толькі два варянты, а рэальна – толькі адзін. Першы варыянт (негатыўны) заключаецца ў тым, што ў Юшчанка атрымліваецца зрабіць правакацыю супраць Расеі (хутчэй за ўсё, супраць Чарнаморскага Флоту Расеі, які базуецца ў Крыме, напрыклад, праз падрыў ваенных караблёў ЧФ РФ) [ну, дык не паддавайцеся на правакацыю… – Рэд.], і тады Расея вымушана будзе адрэагаваць. Гэты варыянт прывядзе да масавых ахвяраў з абодвух бакоў. А “з абодвух бакоў” – фактычна рускія людзі. Паўтор грамадзянскай вайны на вынішчэньне славянства! [калі “Расея вымушана рэагаваць” – гэта зусім не варыянт, таму што Расея тут аб’ект, які вядуць іншыя сілы. – Рэд.]

Другі – гэта калі здаровыя палітычныя сілы Украіны самі вырашаюць “пытаньне Юшчанкі” праз аб’яўленьне яго дзяржаўным злачынцам і здраднікам Радзімы [адзначым, што гэтая прапанова гучыць у сітуацыі, калі на сумленьні Юшчанкі ніводнага забітага чалавека, а на сумленьні Пуціна – генацыд цэлага чачэнскага народу і этнацыд (разам з Лу-кой) беларускага!!! – Рэд.]. І вядома, рабіць гэта трэба да пачатку канфлікту [а вось і тэрміны пазначаны!!! – Рэд.].  

Вядома, гэтыя два варыянты не вычэрпваюць усёй разнастайнасьці мірных і легальных сродкаў, форм і метадаў, якія ёсьць у распараджэньні Расеі для прэвентыўнага плана Буша-Юшчанкі. Але, гледзячы праўдзе ў вочы, трэба сказаць, што Юшчанка заўзяўся не на жарт, і памяць пра ўтульны Недрыгайлаў і рэчку Сулу, якія ўзгадваюцца яшчэ ў “Слове аб палку Ігаравым”, яго не стрымае. Душа яго даўно “належыць кароне французскай”, а дакладней, амерыканскай.

Выглядае на тое, што запал (ці адзін з запалаў) канфлікту, які набліжаецца, падносіцца ў Крыме, у Севастопалі. Там у Кіева Юшчанкі насьпеў поўны швах. Толькі за апошні год у Крыме рэзка скарацілася колькасьць жыхароў, якія лічаць сябе патрыётамі Украіны, паведамляе “Руская лінія”. У той жа час, насельніцтва паўвострава лаяльна ставіцца да ідэі ўваходжаньня ў склад Расеі. Памяншаецца і колькасьць тых, хто лічыць Украіну сваёй Радзімай.

Супраць уступленьня Украіны ў НАТА выступае 77,7% жыхароў Крыма і 88,6% Севастопаля. Еўраатлантычную інтэграцыю ў Крыме падтрымліваюць 7,6% рэспандэнтаў і 3,2% у Севастопалі. Таксама 70% крымчан і 78,3% севастопальцаў выступаюць за працяг базаваньня расейскага Чарнаморскага флоту ў Севастопалі пасьля 2017 года. Сацыёлагі таксама адзначаюць, што 63,8% жыхароў Крыма і 72,4% жыхароў Севастопаля падтрымліваюць ідэю выхаду паўвострава са складу Украіны і далучэньня яго да Расеі.

Сярод крымчан 81,3% апытаных прызналіся, што лічаць роднай рускую мову. Яшчэ 9,4% да такой адносяць крымскататарскую, а украінскую – толькі 6,4%.

“Супакоіць” сітуацыю ў Севастопалі плануюць з дапамогай гэтак званай “Гуцульскай роты”. Ужо сёньня тэрыторыю вакол Севастопаля і да Керчы кантралююць хлопцы, якія адгукаюцца на вайсковы вокліч “Бандэры слава!” Ваенкаматы Львоўшчыны сьпяшаюцца накіроўваць у Севастопаль і яго ваколіцы новае папаўненьне.

Міністар абароны Украіны Юры Еханураў пацьвердзіў, што яго ведамства адначасова з МУС і Службай бясьпекі павялічыла колькасьць вайсковых частак у Крыме. Найперш гаворка ідзе пра марскую пяхоту. Менавіта яна разам з СПА павінны “першымі прыняць ваенную агрэсію”.

Зь кім зьбіраюцца ваяваць батальёны з Галіцыі? Пытаньне рытарычнае. У пачатку сьнежня партыя Віктара Юшчанкі “Наша Украіна” ў чарговы раз заявіла аб пагрозе дзяржаўнасьці з боку Расеі. У адказ нават крымскія татары праігнаравалі візіт лідараў гэтай партыі ў Сімферопаль. У мусульманскіх грамадах аўтаноміі бурліва абмяркоўваюць ліст да Мядзьведзева і Шайміева з заклікам “дапамагчы крымска-татарскаму народу ў сітуацыі беззаконьня і поўнай дэградацыі ўкраінскай улады”. Людзі кажуць, што асабліва баяцца ўцягваньня татараў у антырасейскія правакацыі.

Акрамя войскаў, цяпер на Крымскім паўвостраве няма сілаў, якія рэальна падтрымліваюць “памаранчавых” нацыяналістаў. Громагалосныя заявы, маўляў, украінская армія здольна забясьпечыць абарону краіны, выглядаюць сьмешнымі на фоне нядаўніх вучэньняў “Сі брыз” і “Марскі вузел – 2008”. Сцэнар вучэньняў меў выразны антырасейскі характар, заходнія саюзьнікі былі задаволеныя. Аднак ракеты выбухалі на старце, а калі ляцелі, дык у большасьці выпадкаў не туды. Адзіная сапраўдная ўдача – гэтым летам украінскія СПА ня зьбілі ніводнага грамадзянскага самалёта.

Быццам апраўдваючыся, афіцыйны Кіеў заняўся палітычнымі жахамі. У разгар жнівеньскага канфлікту на Каўказе паспрабавалі забараніць выхад караблёў Чарнаморскага флоту зь Севастопаля і блакаваць наземныя падраздзяленьні флоту. Пагражалі замінаваць Севастопальскую бухту.

Асаблівая роля адводзілася плану Юшчанкі пад кодавай назвай “300 спартанцаў”. Міністар унутраных спраў, былы палявы камандзір Майдану Юры Луцэнка сам распавёў пра цэлы пакет акцый па дэстабілізацыі сітуацыі ў Крыме – ад сілавога захопу расейскіх ваенных маякоў да арганізацыі масавых міжэтнічных забурэньняў у Севастопалі, Бахчысараі ды іншых гарадах. Галоўнай мэтай “300 спартанцаў” было ўвядзеньне ваеннага становішча па ўсёй Крымскай аўтаноміі… [цікава, а чаму ні слова пра нядаўні падрыў дома?.. – Рэд.]

Неймаверна, але ўзброены плацдарм для барацьбы з Расеяй рыхтуецца на рускім па духу паўвостраве, населеным пераважна рускімі людзьмі.

… Нядаўна зь пяцідзённым візітам у Крыме пабыла дэлегацыя высокапастаўленых афіцэраў і сяржантаў корпусу марской пяхоты ЗША. На крымскіх палігонах прайшлі сумесныя трэніроўкі. Як было заяўлена, амерыканцы канкрэтна азнаёмілі ўкраінскіх марпехаў з досьведам міратворчых аперацый у Косава. Разам зь імі да дзеяньняў у Крыме рыхтуецца батальён польскага сьпецназу, які прайшоў ратацыю пасьля службы на Балканах.

Усе сьцягі ў госьці будуць да нас?…

Для ЛДПР відавочна: час – пайшоў. Пажадаем расейскаму кіраўніцтву згуляць цьвёрда, верна і на апярэджаньне, каб той пажар, які спрабуюць распаліць паміж двума братнімі народамі заакіянскія лялькаводы, ніколі не распаліўся на сьвятой зямлі Кіеўскай Русі!

Ужо лепш бы Юшчанка апынуўся на Дошцы гонару за перамогі ў шашках!

 

 

 

 

Каментары (1)

  1. Siarhiej кажа:

    1. Гэны артыкул з ЛДПР адлюстроўвае стан мазгоў у Крамлі і ў большай часцы расейскай эліты. І гэты стан жахлівы і небяспечны для нас.
    2. “ліст да Мядзьведзева і Шайміева з заклікам дапамагчы крымска-татарскаму народу” – Масква ўжо аднойчы дапамагла перасяліцца крымскім татарам кудысці ў Сібір.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы