nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Насеньне сіянакратыі : Куды несьці данос і каму пісаць гісторыю (Частка 3, наш каментар; Д пр-п 113)

16 лютага, 2009 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

d097d0b0d0bcd18fd182d0b0d0bbd196d0bdd18bУ папярэдняй частцы гэтага матэрыяла пададзены выдатныя па сваёй якасьці й выніковасьці артыкулы- адказы чарняваму нахабніку пад прозьвішчам “Алесь Белы” (гл. фота ў папярэднім артыкуле). Калі б нам было даручана ацаніць зробленае іх аўтарамі па 10-бальнай шкале, мы б паставілі адзнакі не ніжэй за 9-10. Кожны аўтар даў выдатны адлуп, разглядаючы сітуацыю са свайго ракурсу. Нам асабліва спадабаўся “Ланцуговы слон”. Яго мы напэўна з задавальненьнем пабачылі б сярод аўтараў і нашага сайта, асабліва, калі б ён адразу пісаў па-беларуску. Што да Аляксея Дзерманта, дык мы і так ужо падалі некалькі яго артыкулаў. Усё гэта вельмі прыемна – хаця б тут, у адрозьненьне, напрыклад, ад акцыі з “Картай апалячанага беларуса”, мы не адзіныя і нават ня першыя. Здаецца, тэма цалкам вычарпаная. Аднак на справе ёсьць яшчэ некалькі пытаньняў да асьвятленьня. Праблема ў тым, што і Дзермант, і “Слон”, і Рудкоўскі зрабілі акцэнт на асаблівасьцях беларусафобскага сьветагляду “Белага”, выкрылі падступнасьць яго падыходцаў, запазычаных не інакш як ад лукавага… Аднак засталася амаль цалкам не раскрытай грамадская складовая падзеі. А гэтую нішу запоўніць вельмі важна…


1. Кароткае падсумаваньне меркаваньняў папярэднікаў.

Пётра Рудкоўскі зьвярнуў увагу ў сваім аналізе на тое, што задача “Белага” заключалася ў імкненьні:

– прымусіць беларусаў пад пагрозай быць занесеным у спіс нацыстаў раз і назаўсёды адрачыся ідэі беларускага адраджэння з-за таго, што гэта “таталітарна-паганская ідэалогія”;

– адкрыта абвясьціць сваю зацікаўленасьць у тым, каб “антынацыст” і антыамерыканіст Лукашэнка пратрымаўся ва ўладзе як мага даўжэй;

– легітымізаваць нават найбольш агрэсіўныя формы змаганьня зь беларускасьцю.

Сп-р Пётр зьвярнуў увагу таксама на тое, што “Белы” робіць гэта “дакладна як КГБ-эшныя ідэолагі, Замяталін або Шаўцоў: маніпулюючы фактамі, вырываючы выказванні або падзеі з кантэксту і аперуючы абагульняльнымі сафізмамі”.

Аляксей Дзермант зьвярнуў увагу на тое:

– што складаньне “Белым” спісу “нацыстаў-беларутэнаў” ёсьць вынікам і праявай “старазапаветнай нецярпімасці” і апалогіі “выключнасці богаабранага народу” – г.зн. таго самага, што ёсьць вытокамі бальшавізму і нацызму;

– што аналагічныя метады прапаганды выкарыстоўваюць і сучасныя расейска-імперскія “палітолагі”, такія, напрыклад, як Міхаіл Лявонцьеў;

– што “гарлівы літвін” у сваіх поглядах збліжаецца з абаронцамі савецкага рэжыму, у тым ліку прадстаўнікамі сучаснага “беларускага” афіцыёзу, які патрабуе падзякі за ўсталяваны ў рэспубліцы “міжэтнічны і міжканфесійны” спакой.

Нарэшце, “Ланцуговы слон Крывіі” заўважыў, што:

– “Белы” адмаўляе наяўнасьць беларускага народу;

– як і Абецэдарскі, лічыць, што “не было ў нас ні Вітаўта, ні Міндоўга, ні Грунвальда, ні “Статута”, ні нават Багдановіча”;

– што народ Ізраіля (якога ў час Другой сусьветнай вайны яшчэ нават не было), пацярпеў больш, чым народ Беларусі.

Улічваючы апошняе, “Слон” падаў шматлікія факты супрацоўніцтва сіяністаў і габрэяў з нямецкімі нацыстамі й нават з СС напярэдані й пад час Другой сусьветнай вайны. Ён зьвярнуў увагу, што габрэйскі народ, да якога з усёй відавочнасьцю належыць і “Алесь Белы”, можа “ганарыцца” тым, што ў арміі Гітлера ваявала 2 фельдмаршала, 15 генералаў і каля 150.000 салдатаў і афіцэраў габрэйскага паходжаньня, а таксама тым, што тысячы габрэяў на акупаваных тэрыторыях служылі ў паліцыі фашыстаў. Прычым, “як ні круці, – сьцьвярджае “Слон”, – а здраднікаў-нацыстаў сярод габрэяў было больш, чым здраднікаў сярод беларусаў (істотны факт, ці ня так?!).

“Ланцуговы слон Крывіі” патлумачыў такія нахабныя да нялюдскасьці паводзіны дзівака “Белага”, які павінен быць удзячным беларусам за тое, што жыве на нашай зямлі, наступным чынам: “Наш “сябар” убачыў, што беларуская зямля пакуль чыстая ад такой заразы, як антыфашыстоўскія камітэты і фонды – у іншых краінах гэтая ніша ўжо даўно занятая і напоўніцу функцыянуе. Пад такога кшталту барацьбу выдзяляюцца грошы і гранты, так што першы, хто назавецца ў Беларусі “антыфашыстам”, сарве банк. Менавіта сквапнасьць да грошай, а ніякі ні клопат пра краіну, і штурхае Белага. Ён хоча сядзець у цёплым кабінеце, атрымліваць гранты на барацьбу з фашызмам і антысемітызмам і нічога не рабіць”. І далей: “Пад шыльдай барацьбы з фашызмам і антысемітызмам праводзіцца зьнішчэньне свабоды слова, выкараненьне свабоднай думкі, прымусовая лабатамія паліткарэктнасьцю … Белы і яго браты па розуму заслугоўваюць пагарды і становішча “руканепадавальных”. Толькі праўда здольная перамагчы хлусьню, толькі ўсеагульная пагарда можа стрымаць сквапных цемрашалаў”.

Усё так, усё так. Але…

2. Наш дадатак да персоны “Белага” і яго “метада”.

У сувязі з падзеяй, якая адбылася – сапраўды брыдкай, чорнай, сатанінскай – мы да ўжо адзначанага хочам дадаць шэраг істотных, на наш погляд, момантаў.

Першае, што кінулася ў вочы і ўразіла нас – што “пан Белы” панёс свой данос не ў “беларускае” ГБ, адміністрацыю Лукашэнкі ці расейскае ФСБ, а ў… логава сіяністаў. Даносы носяць сваім гаспадарам! Ужо гэтым “Алесь” “Белы” выдаў з галавой і сябе, і тую сілу, інтарэсы якой ён сваімі дзеяньнямі й сваёй персонай прэзентуе. Да такіх жа вынікаў прывёў аналіз яго беларусафобскай ідэалогіі. Паколькі ў якасьці ворагаў, якія цяпер у найбольшай ступені пагражаюць існаваньню і разьвіцьцю беларускага народу на яго ўласнай зямлі, выступаюць тры сілы – расейская імперыякратыя, глабалісцкая сіянакратыя і польскія шавіністы-імперыялісты – знайсьці шляхам выключэньня адэкватную “Беламу” соцыяпаразітную сілу, арыентуючыся на пэўныя нюансы яго ідэалогіі, было няцяжка. Усё сьведчыла: перад намі шавініст-сіяніст. Пацьвердзілі тое ж і фенатыповыя рысы гэтага чалавека (калі мы яго пабачылі), найбольш распаўсюджаныя сярод сіяністаў, як і ледзь не ўніверсальны для прадстаўнікоў гэтай групы нік – “Белы”.

Такім чынам, ацэнка сітуацыі высьпела хутка: сіяніст папёр на беларусаў. Папёр адкрыта, нахабна, надзвычай зьневажальна.

Для таго, каб ацаніць, наколькі нахабна і зьневажальна ўсё выглядае, варта зьвярнуць ўвагу на адзін істотны чыньнік – гэта канкрэтны гістарычны і сацыяльна-палітычны фон, на якім адбылася падзея (без асэнсаваньня гэтага фону немагчыма дакладна ацаніць ніводную грамадскую зьяву).

Нагадаем, супляменьнікі “Белага” зьявіліся на нашай беларуска-літвінскай зямлі яшчэ ў 14-м стагоддзі (вядома, што ў 1388 годзе Вітаўт Вялікі выдаў габрэям Берасьця грамату, дзе абвясьціў іх “свабоднымі жыхарамі, якія знаходзіліся пад заступніцтвам вялікага князя”; гл. nashaziamlia.org/2008/08/05/1466). З тае пары габрэйскі народ шмат стагоддзяў карыстаўся гасьціннасьцю нашага беларуска-літвінскага народу – сапраўднага гаспадара Вялікай Літвы-Беларусі. Перад гэтым, нагадаем, габрэяў адусюль гналі (аналіз, чаму гналі, наперадзе), а на нашай зямлі яны больш паўтысячагоддзя (!) жылі сабе і жылі.

Сёньня настаў самы час вярнуць ганаровы доўг. Габрэі цяпер моцныя, яны ў зеніце сваіх магчымасьцяў. У іх ёсьць свая дзяржава, яны верцяць усім заходнім сьветам – і ЗША, і Заходняй Еўропай – як “хвост сабакам”, а мы, беларусы-літвіны, з-за шматсотгадовай акупацыі расейскай імперыяй (з улікам усіх яе формаў – царскай, бальшавіцкай, лукашысцкай) знаходзімся, як народ, у скрайнім заняпадзе, у самай ніжняй яго кропцы. У НАС ЭТНАЦЫД, ГЕНАЦЫД, ДЫСКРЫМІНАЦЫЯ БЕЛАРУСАЎ ПА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ПРЫКМЕЦЕ, АДСУТНАСЬЦЬ ЭКАНАМІЧНЫХ І ПАЛІТЫЧНЫХ ПРАВОЎ НА ЎЛАСНАЙ ЗЯМЛІ! Ды шмат чаго яшчэ.

Чаму б не выкарыстаць спрыяльны момант, не працягнуць беларускаму народу руку дапамогі, каб вярнуць доўг удзячнасьці?.. Чаму б габрэйскім арганізацыям, амбасадзе Ізраіля ў Беларусі ці проста групе габрэяў не ўзяць і выказацца з гучным патэстам хаця б супраць этнацыду беларусаў?!

Не, нічога няма. Цішыня. І ўсе гэтыя пытаньні й заклікі, на жаль, застаюцца крыкамі адчаю ў бязьмежную чорную пустэчу (толькі на нашым сайце такія заклікі мы рабілі ўжо ня раз і ня два…). Габрэі робяць выгляд, што вельмі занятыя вырашэньнем нейкіх сваіх больш важкіх пытаньняў…

А цяпер уявіце: на гэтым фоне чорнай, хаця і прыхаванай, няўдзячнасьці яшчэ і вылазіць нейкі “Алесь Белы” ды проста з мосту абвінавачвае ў нацызме шэраг патрыятычных беларусаў, ды яшчэ сьпісы нейкія складае…

ЖАХ! НЕВЕРАГОДНАСЬЦЬ! САТАНІЗМ! НЯ МОЖА БЫЦЬ, ТАМУ ШТО ТАКОГА НЯ МОЖА БЫЦЬ НІКОЛІ! НЕЙКІ НЕДАРЭЧНЫ СОН! ТРЫЗЬНЕННЕ!!!

Але ж не, усё гэта праўда, усё гэта ёсьць у сапраўднасьці…

Ідзем далей. Прайшло ўжо два месяцы з таго моманту, калі нахабны сіяніст “Алесь Белы” зьдзейсьніў свой найбрудны чын. Зноў пытаньне: а дзе голас прыстойных габрэяў? Дзе асуджэньне пана “Белага” з боку з габрэйскіх арганізацый і прабачэньні перад беларусамі?! Няма нічога. НЕ АСУДЗІЎ НІХТО!..

Падзея ж грандыёзная. Не заўважыць немагчыма. Не. Нават, не заявілі, што ён сіяніст, а не габрэй, што адасабляюцца ад яго, просяць не асацыяваць. Нічога не сказалі, маўчаць. (людзі добрыя, вы хоць адчуваеце сітуацыю? пранікаецеся?! – не адасабляюцца, не асуджаюць. Значыць – заадно…)

Добра, запамінаем і вяртаемся да “Белага” зь яго “метадам”.

У падмурку выкарыстанага ім сіянісцкага спосаба “разводкі тупых абарыгенаў-лохаў” знаходзіцца ўзурпаванае ім і да яго падобнымі права зьневажаць людзей, абвінавачваючы іх у нацызме, фашызме ды іншых аналагічных страшных грахах. Самаўзвышэньне “Белага”, яго самаўпэўненасьць, нават пыха выраслі да такога памеру, што ён дазволіў сабе прысвоіць правы цэлага Нюрнбергскага трыбуналу, нейкага абсалютнага Гуманіста ўсёй агульналюдскай цывілізацыі, а, можа, і… самога Бога. Ужо толькі гэта ёсьць вялікім маральным ЗЛАЧЫНСТВАМ перад беларускім народам. Калі ж сюды дадаць яшчэ і “абразу гонару ды годнасьці” паважаных усёй Беларусьсю людзей, злачынства можа набыць памеры і форму, цалкам дадстатковыя для выніковага судовага разьбіральніцтва.

Але, пакуль, пакідаем даны асьпект на развагу самім пацярпелым. Зоймемся іншым, ня менш істотным.

На гэта “іншае” паказаў і бліскуча выкрыў паважаны спадар пад нікам “Ланцуговы слон Крыўі”. Ён, відаць, па кантэксьце, адчуў, што імкненьне раздаваць беларусам-літвінам налева і направа блямбы “нацыст, тэрарыст, сектант” абумоўлена сьпецыфічнай нацыянальнай прыналежнасьцю пана “Белага” (такое, бывае, прыходзіць у галовы розным “чорна-белым” пад уплывам пэўных абставін цяперашняга стану глабальнай інфармацыйнай прасторы). Таму “Слон”, каб супакоіць залётніка, абсалютна доказна давёў, што здраднікаў-нацыстаў сярод габрэяў было больш, чым сярод беларусаў. Годны і выніковы адказ. Ня проста замах са словамі “зараз як дам…”, а хлёсткі й трапны ўдар нагой у пах.

Але гэта быў удар “Слана”. Цяпер наша чарга.

Працягваючы тэму Другой сусьветнай вайны, вымушаны з нагоды ўзгадаць пра адносна нядаўна адкрыты факт. Аказваецца, у Беларусі ў час вайны былі габрэйскія партызанскія атрады, складзеныя зь мясцовых габрэяў, якія, сярод іншага, забівалі ў, дарэчы, характэрным нацысцкім стылі ні ў чым не вінаватых мірных беларускіх жыхароў (гл. тут: nashaziamlia.org/2007/10/06/919; nashaziamlia.org/2008/06/18/1394).

Ня можам мы з нагоды таксама не ўзгадаць, што “знакаміты” бальшавіцкі тэрор, які адбываўся на тэрыторыі былой расейскай імперыі ў 1917-41 гады, пад час якога былі зьнішчаны дзясяткі мільёнаў чалавек (няйперш лепшых), быў на справе бальшавіцка-сіянісцкім тэрорам (пачынаць чытаць тут: nashaziamlia.org/2008/11/05/1587, заканчваць тут: nashaziamlia.org/2008/11/25/1606). Галоўнымі арганізатарамі гэтых найтрагічных і найжахлівых падзей у асноўным таксама былі асобы габрэйскай нацыянальнасьці – Сьвярдлоў, Троцкі, Ленін (па маці Бланк), Ягода, Кагановіч ды многія, многія іншыя.

Зыходзячы з пералічаных тут і ў папярэдняй частцы фактаў, атрымліваецца абсалютна адваротная сітуацыя – ужо хто-хто можа паспрабаваць паставіць каму-небудзь таўро “нацыст, фашыст, тэрарыст” і г.д., але прадстаўніку “богаабранага народу” гэтага лепш не рабіць. Вернецца назад у шматкроць павялічаным маштабе.

Аднак “Алесь Белы” наўрад ці паслухаецца нашай парады. Напэўна, упрэцца і будзе працягваць (ці яму загадаюць працягваць). Тады, калі ён усё ж зноў паспрабуе адкрыць рот на тэму “беларутэскіх нацыстаў”, яму, каб самому не выглядаць нацыстам, кожны раз у пачатку сваёй прамовы трэба будзе назваць імёны і прозьвішчы ўсіх 150.000 габрэяў, якія служылі ў час Другой сусьветнай вайны ў войсках Вермахту, імёны і прозьвішчы тысяч і тысяч іншых габрэяў, якія тады ж служылі ў паліцыі, імёны сотняў габрэяў у габрэйскіх партызанскіх атрадах, якія забівалі ні ў чым не вінаватых мірных беларусаў, імёны сотняў камісараў габрэйскай нацыянальнасьці – арганізатараў і зьдзяйсьняльнікаў бальшавіцкага тэрору (бо апошнія таксама ёсьць тыповымі камуна-фашыстамі).

Калі ж пан “Белы” ня выканае гэтай умовы, а адразу пачне нешта негатыўнае плявузгаць наконт беларускіх дзеячаў, можаце сьмела кідаць у яго свае чаравікі ці боты, а затым пераходзіць і да больш выніковых метадаў выхаваньня гэтага сіянісцкага нацыста… Больш за тое, цяпер у такіх варунках падобныя паводзіны будуць АБАВЯЗКОВЫМІ для КОЖНАГА прыстойнага чалавека.

Пакуль зь Менску да нас паступаюць зьвесткі, што “Алесь Белы” па-ранейшаму бывае на сустрэчах беларускай інтэлігенцыі, развальваеца ў крэсьле ў розных непрыстойных, зьневажальных для іншых позах і з выклікам задае нейкія пытаньні… Нашы беларускія людзі культурныя, таму спрабуюць яму нешта адказваць, тлумачыць. Спадарове, Вы што? Ня тое ўсё гэта, ня так трэба сябе паводзіць у такіх абставінах. “Горлівы літвін” ужо два месяцы як чалавек руканепадавальны (як выказаўся паважаны спадар “Слон”). Але і гэта яшчэ ня тое. Ён ужо два месяцы ёсьць чалавекам, які ня мае права нават проста прысутнічаць сярод прыстойных беларусаў, ён – чалавек адусюльгнаны. Татальны астракізм – вось адзіны адэкватны рэцэпт нашых з вамі паводзін што да такіх персон!

У прысутнасьці “Белага” нічога нельга рабіць. Сама яго прысутнасьць сярод беларусаў – гэта нейкі абсурд (ніхто ж з людзей нічога ня робіць у памяшканьні, у якім, напрыклад, на стуле ляжыць куча г*на). Таму, калі ён зьяўляецца, спачатку ачышчаем памяшканьне ад “бруду”. Будзе супраціўляцца, выцягнуць за дзьверы і даць такога пендаля, каб ляцеў на супрацьлеглы бок дарогі… І толькі так.

Не маглі мы праігнараваць і яшчэ адну зьяву ў закідонах бела-чорнай істоты. Зь яе разважаньняў вынікае, што ў беларусаў няма гісторыі, а заадно няма і… саміх беларусаў. Так, у час апошняй Вайны, у адпаведнасьці з поглядамі “Белага”, на тэрыторыі Беларусі (!) пакутавалі й гінулі толькі рускія, палякі й габрэі… Калі ж, маўляў, у беларусаў ёсьць нейкая гісторыя, дык гэта ўсяго толькі гісторыя “супрацоўніцтва з нямецкімі нацыстамі ў час Другой сусьветнай вайны”.

Во дажыліся… Во даталерасьціліся… Тут, відаць, ужо і судзіцца мала, тут, відаць, трэба адразу на… верцел.

(Перад тым, як казаць далей пра гэтую тэзу, маленькая рэмарка. Арыгінальная ў “Белага” логіка: беларускага народу няма, а беларускія нацысты – ёсьць… Акрамя таго, хто ж на нашай зямлі вось ужо стагоддзі сьпявае “касіў Ясь канюшыну”, “у суботу Янка”, “ох, і сеяла Ульяніца лянок” і г.д.? І да якой “культурнай традыцыі” іх аднесьці: каталіцкай ці праваслаўнай, а, можа, юдэйскай? Для нас беларусаў-літвінаў “логіка” “Белага”, сапраўды, занадта кучаравая…)

А далей пайшло ўжо зусім неверагоднае нахабства (чамусьці не адзначанае іншымі). “Сапраўдную гісторыю” Беларусі, – у адпаведнасьці зь мерканьнем “Белага”, – павінны напісаць беларусам… габрэйскія гісторыкі зь ізраільскага Істытута Яд Вашэм ды “прыцёртыя” да іх “гісторыкі” зь нейкіх “Інстытутаў памяці” расейскай і польскай імперый.

Вось куды цягнуцца крывенькія валасатыя ручонкі!!!

Усё гэта настолькі нахабна, смуродна, чорна, паразітычна і, адначасна, празрыста, выразна і відавочна, нібы праз шкло, што няма пра што казаць. Таму, БЕЗ КАМЕНТАРАЎ…

Не, “таварышы белыя”, гісторыю мы вам не аддадзім. Пісаць вам нашу гісторыю – не дазволім. Мы ўжо дакладна ведаем, што і сёньняшняе паразітаваньне на нашым народзе адбываецца ў т.л. і з-за таго, што нашы людзі слаба ведаюць сваю сапраўдную гісторыю (ім не даюць ведаць!; гл.: nashaziamlia.org/2008/07/19/1454). Забяры ў народа ўласную гістарычную памяць, замяні яго іншай і рабі зь ім, што хочаш – дакладна так, як з чалавекам, якому замянілі памяць… Так, напрыклад, туркі з баўгарскіх дзяцей рабілі янычараў – найстрашных ворагаў саміх баўгар. Як бачым, такая ж задача пастаўлена і нават адкрыта аб’яўлена “белымі”…

(Заўвага. Мы, у рэдакцыі, таксама ўбачылі, куды цягнуцца гнюсныя ручонкі, і зрабілі сваю выснову. Зьмест яе, натуральна, адваротны: цяпер мы будзем імкнуцца падаваць на нашым сайце больш гістарычнай праўды, асабліва пра лёсы беларусаў у час Другой сусьветнай вайны).

3. “Алесь Белы” як элемент істотнай і маштабнай грамадскай зьявы.

“Сачыце за рухамі”, – нярэдка любяць зьдзекліва запрапанаваць фокусьнікі вышэйшай кваліфікацыі, ведаючы, што людзям ня ўдасца заўважыць іх маніпуляцыі. Аднак “Алесь Белы” яўна ня мае вышэйшай кваліфікацыі ў сваёй справе, таму яго рухі ня столькі хаваюць зьмест падзей, у якіх ён узяўся ўдзельнічаць, колькі выдаюць яго і яго гаспадароў з галавой. Пра нахабную прапанову піярыць яго ізраільскі данос мы ўжо казалі. Мы гэты данос “папіярылі”. Пераходзім да аналізу чарговага руху.

Амаль праз два месяцы пасьля пачатку скандала цела “Алеся Белага” перамясьцілася з газеты “Наша ніва”, дзе ён да таго працаваў, у… «Саветскую Белоруссию». 21 студзеня 2009 г. “Наша ніва” паведаміла (www.nn.by/index.php?c=ar&i=23156): [Адбыўся] паварот Алеся Белага на 180 градусаў — гісторык пачаў выводзіць беларускі нацыяналізм з прафашысцкага калабарацыянізму. Гэта не засталося незаўважаным. Ад сённяшняга дня ён стаў аўтарам галоўнай прэзідэнцкай газеты, дзе піша артыкулы аб культуры і гісторыі. Ягоны першы артыкул расказвае пра знакамітае дзісенскае масла пачатку ХХ стагоддзя. У матэрыяле няма нічога новага ў параўнанні з артыкулам, які свайго часу быў надрукаваны ў Нашай ніве” у рубрыцы «Наша страва» Змянілася толькі мова.

Спачатку ў нас было памкненьне павіншаваць рэдакцыю “з аблягчэньнем…”. Але далейшы аналіз не дазволіў так зрабіць. Да сёньняшняй рэдакцыйнай палітыкі “Нашай нівы” мы яшчэ вернемся, але перад гэтым прыгледзімся да таго асяродка, у які перабег “найвялікшы антыфашыст усіх часоў і народаў”.

“Советская Белоруссия” – галоўная “прэзідэнцкая” (як напісала “Наша ніва”) газета ў Беларусі. Яе галоўны рэдактар Павел Якубовіч (на фота ўверсе №5) – адна з ключавых фігур у ідэалагічна-прапагандысцкай машыне сёньняшняга беларусафобскага рэжыму й, адначасна, па некаторых зьвестках, адна з ключавых фігур у “чорна-белай” калодзе гэтага ж рэжыму. Вось адзін з доказаў: для залатвяня найбольш “далікатных” пытаньняў зь Ізраілем туды накіроўваюць менавіта яго (гл. на фота ўверсе, дзе П.Якубовіч ручкаецца зь небезьвядомым Перасам – №4). У той жа кагорце істотную ролю адыгрывае яшчэ малады, але ўжо персьпектыўны Усевалад Янчэўскі (№2). Цяпер мы яго ведаем як галоўнага ідэолага Лукашэнкі, а яшчэ адносна нядаўна – як “лідара” БПСМ-БРСМ. Там жа былы рэжымны ідэолаг Уладзімір Замяталін (№1), у свой час вядомы таксама як адна з ключавых фігур у гандлі зброяй з Садамам (расейскі “белы” Прымакоў таксама любіў кантактаваць з Садамам; нам гэтую “белую” логіку не зразумець…), цяпер працуе кіраўніком “Беларусьфільма” – вызначае палітыку гэтай арганізацыі ў Беларусі. У гэтым жа шэрагу немагчыма не ўзгадаць “заслужана ардэнаноснага” Аляксандра Зімоўскага (№3) – старшыню Белдзяржтэлерадыёкампаніі.

Вось яны – галоўныя праваднікі “палітыкі прэзідэнта” ў інфармацыйнай сьферы (як вядома, кіраваньне людзьмі праз маніпуляваньне інфармацыяй – адзін з самых выніковых сродкаў “кіраваньня” масамі). Вось тыя, хто займаецца “прамыўкай” мазгоў беларусаў і напаўненьнем іх новым “софтам”. Менавіта да іх перабег наш “Белы антынацыст”. Ці не таму, што ўсе чальцы гэтай групы такія ж “чорна-белыя”, як і ён?..

Беларусы, вам ад гэтага жудасна не становіцца?.. Вы бачыце, якая каманда палошча мазгі ўсям беларускаму народа, вызначае, што ён і як павінен ведаць, і чаго яму ведаць “не паложана”?..

А цяпер вернемся да “апазіцыйных” структур, памечаных “Белым” праз сваё ранейшае знаходжаньне там.

Цікавым чынам павяла сябе рэдакцыя “Нашай нівы” пасьля пакіданьня яе шэрагаў яе ж “антынацысцкім” выкармышам. Вы думаеце, хлопцы перахрысьціліся, усё прааналізавалі, зрабілі высновы і пачалі жыцьцё з чыстага ліста на больш высокім узроўні свайго жыцьцёвага дасьведу? Як бы ня так.

У нас ледзь не павыскоквалі вочы з вачніц, калі на другі дзень пасьля пададзенага вышэй паведамленьня аб здрадзе і “Нашай ніве”, мы зноў убачылі на сайце газеты ўсё таго ж… “Алеся Белага” (гл. www.nn.by/index.php?c=ar&i=23169), які зноў распавядаў беларусам… пра іх стравы!

Неверагодна; ня можа быць; тэхнічная памылка; сябра рэдакцыі, які выставіў матэрыял пра “Белага” 22 студзеня, ня ведаў пра паведамленьне, пададзенае 21 студзеня, – так меркавалі мы.

Аднак, як высьветлілася пазьней, усё выглядала нашмат горш. “Антынацыст” “Алесь Белы” зрабіў сваю чорную справу, ён зышоў, але яго ачарняльная беларусафобская справа працягвае жыць у… “Наша ніве”. Пасьля ўсяго, што адбылося, газета з нумара ў нумар пачала друкаваць артыкулы, якія дыскрэдытуюць герояў беларускага нацыянальнага ваеннага і пасьляваеннага супраціву. “Многія ў Менску стаяць на вушах, – перадаў нам адзін з нашых сталых чытачоў. – Яны ня ведаюць, што гэта значыць і што рабіць. Яны гавораць, што так чакалі зьяўленьня “Нашай нівы” ў шапіках, а ў ёй такое надрукавана, што ў рукі браць ня хочацца”…

А, можа, прычына ў тым, што ў рэдакцыі “НН” “Белы” быў далёка не адзіным “антынацыстам”? Можа, пашукаць яшчэ?

І тут успамінаецца, што адзін з былых галоўных рэдактароў газеты (а менавіта Сяргей Дубавец) у свой час старанна спрабаваў накінуць беларусам адказнасьць за халакост (гл. nashaziamlia.org/2007/03/26/595), а яго наступнік на гэтай пасадзе Андрэй Дынько ў адным з выданьняў ARCHE (arche.bymedia.net/3-2000/red300.html) пісаў так: “Беларусам хочацца, каб габрэяў было болей. Беларусам карціць, каб габрэі пачалі вяртацца. Беларусы заўзята вышукваюць семіцкія рысы ў тварах сваіх супляменнікаў. Адчуваюць культурную пустку. “Толькі б яўрэі былі“, — піша Рыгор Барадулін. “Усе мы патроху жыды“, — прызнаецца Сакрат Яновіч. … Габрэйства — важны элемент беларускай ідэнтычнасці… У яднанні палітычнага патэнцыялу беларусаў і габрэяў мы бачым зарок умацавання грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, неабходнага для глыбінных грамадскіх і эканамічных зменаў…. Моўныя спрэчкі не павінны ўставаць нам на перашкодзе. Жидам і бэнээфовцам [так у тэксьце. – Рэд.] самая пара палюбіць адно адно”.

Аказваецца, вось яно што. Аказваецца, “Наша ніва” – гэта ўжо небеларуская газета. Вось адкуль увесь гэты інтэлектуальны псеўда-ліберальны выпендрож на фоне поўнай зьмястоўнай бессэнсоўшчыны… (у рэдакцыі “Нашай нівы” ёсьць шанцы давесьці, што гэта хаця б не зусім так – хай падасьць на сваіх старонках і на сваім сайце артыкул “Слана” і наш…)

Час падвесьці рысу.

Не бывае ў жыцьці нічога абсалютна белага, чыстага, сьветлага, як і наадварот. Гнюсны, брудны, чорны ўчынак аднаго “белага” чалавека, павярнуўшыся супрацьлеглым бокам, дазволіў нам убачыць новыя істотныя грамадскія зьявы ў сёньняшняй Беларусі.

Калі не губляць час на гіпотэзу, што феномен “Белага” – гэта зандаж сіянакратыяй стадыі дэградацыі беларускага грамадства пад ціскам цяперскай бюракратыі, расейскай імперыякратыі й заходняй ліберастыі (такая дэградацыя – гэта ўмова, неабходная для пачатку закабаленьня і паразітаваньня), тады застаецца прызнаць, што “Белы” – гэта элемент маштабнай і вельмі небясьпечнай для беларускага народу сацыяльнай зьявы. Аднак, “дзякуючы яму”, мы ўбачылі, што ўся ідэалагічна-прапагандысцкая машына рэжыму Лукашэнкі захоплена і знаходзіцца ў поўным распараджэньні пэўнага кола “чорна-белых” асоб. Перад намі таксама адкрылася, што адно з ключавых выданьняў, якое мы яшчэ нядаўна лічылі беларускім, на справе зьяўляецца беларусафобскім і, хутчэй за ўсё, па той жа прычыне. А яшчэ мы ўбачылі першыя прыкметы будучай кампаніі, якая ўжо запраграмавана глабалісцкай касмапалітнай сіянакратыяй што да беларусаў і паціху зьдзяйсьняецца яе апрычнікамі-сіяністамі. Канчатковы пераход на рускую мову, актуалізацыя блямбаў “нацыст, экстрэміст, фашыст”, якімі, нібы ў пэйнтболе, будуць абстрэльвацца ўсе прынцыповыя беларускія патрыёты, перацяканьне сіяністаў з “апазіцыі” непасрэдна ў шэрагі рэжыму – усё гэта першыя прыкметы той дадатковай чорнай хмары, якая напаўзае на Беларусь і наш народ…

У гэтай абстаноўцы мы можам запрапанаваць толькі тры лозунгі, як тры лекі:

Беларусы, будзьце пільнымі!

Беларусы, здабывайце сапраўдныя веды аб рэчаіснасьці!

Беларусы, яднайцеся, арганізоўвайцеся і змагайцеся!

4. Хто герой, хто вораг, хто здраднік, а хто сябра ці саюзьнік.

Ключавое тэарэтычнае пытаньне, якое вынікае з падзеі й якое мы цяпер проста абавязаны разгледзець, гучыць так: каго беларус павінен ведаць як свайго героя?!

Справа ў тым, што вымазваньне гразёй беларускіх патрыётаў, якое рабіў “Белы”, увогуле было магчымае толькі з-за таго, што ў нас – беларусаў – няма цьвёрдага ўяўленьня аб механізмах фармаваньня панятка “герой”. “Белы” запрапанаваў крытэр: супрацоўнічаў чалавек з нацыстамі ці не. Натуральна, паколькі гэты крытэр ідзе ад “чорна-белых”, мы ўжо павінны паставіць яго пад пільны аналіз. Напрыклад, а чаму б чырвонымі фашыстамі не лічыць тых, хто супрацоўнічаў з бальшавікамі? Тыя ж нанесьлі шкоду многіх народам ня меншую, а часта большую…

Штосьці ня тое з самім падыходам. А яшчэ лепш сказаць, што гэты падыход увогуле нікуды ня годны. І мы на яго не павядземся…

З іншага боку, калі б ва ўяўленьні ўсіх беларусаў былі выразныя вобразы іх нацыянальных герояў, калі б было рацыянальна патлумачана, ЧАМУ гэтыя людзі ёсьць такімі, “чорна-белым” не было б чаго рабіць. Калі б нехта зь іх паспрабаваў “наехаць” хоць на аднаго з нашых нацыянальных герояў, ён бы адразу атрымаў такі адлуп, што яму б ня толькі пад крылца Якубовіча хавацца давялося, ён бы вымушаны быў шукаць іншае месца на зямлі за межамі Беларусі ды яшчэ ў паскораным рэжыме.

Актуалізацыя неабходнасьці выпрацоўкі беларусамі паняцьця “нацыянальны герой беларускага народу” і абгрунтаваньне такой выпрацоўкі – яшчэ адна найістотная заслуга “Белага”.

Натуральна, мы ня можам не зрабіць свой разумовы ўнёсак у такую сьвятую справу. Мы прапануем наступны падыход.

Ёсьць народ, напрыклад, наш беларускі (1-ы крок). Ёсьць яго аб’ектыўныя інтарэсы, скіраваныя на тое, каб захавацца ў часе і забясьпечыць уласнае прагрэсіўнае разьвіцьцё – як тэхналагічнае, так і гуманістычнае (2-і). Вось гэтыя аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу і ёсьць той галоўны крытэр, зь якім варта суадносіць дзейнасьць любога чалавека, каб ацаніць яго (3-і). З гэтага суаднясеньня і ўзьнікаюць такія зьявы (і апісваючыя іх паняцьці), як герой, вораг, здраднік, саюзьнік (крок 4).

Каб праілюстраваць і дэталізаваць пададзены падыход, прапануем разгледзець сьхему.

d093d0b5d180d0bed196На ёй паказаны два народы (пазначаны рознымі колерамі й лічбамі 1 і 2), а таксама іх інтарэсы, уключна з аб’ектыўнымі і варожымі. Героі – гэта лепшыя прадстаўнікі народу, якія сьвядома змагаліся (ці змагаюцца) за аб’ектыўныя інтарэсы свайго народу і пры гэтым шмат ахвяравалі (ахвяруюць) сваімі асабістымі інтарэсамі. Ня менш паважанай групай для народу павінны лічыцца прадстаўнікі іншых народаў, якія, зыходзячы з высокіх гуманістычных прынцыпаў, таксама ахвярна працавалі й змагаліся на карысьць інтарэсаў твайго народу (арыентыр для нас – Тызенгаўз; калісьці ў Гародні там, дзе стаіць помнік Леніну, будзе стаяць помнік яму). Здраднікі – гэта тыя, хто працаваў (ці працуе) на варожыя інтарэсы чужога народу (як правіла, за 30 срэбранікаў у выглядзе, напрыклад, рублёў, злотых, даляраў ці шэкеляў), сьвядома наносячы шкоду народу ўласнаму. Ворагі – гэта прадстаўнікі іншага народу, якія зьдзяйсьнялі (ці імкнуцца дасягнуць у дадзены час) тыя інтарэсы, якія варожыя інтарэсам твайго народу (няхай дадзеныя азначэньні стануць чарговым прынцыпам Беларускай дактрыны – Д пр-п 113).

Зыходзячы з дадзенага падыходу, усе абазваныя “Белым” “нацыстамі” асобы зьўляюцца альбо героямі беларускага народу ці надзвычай шаноўнымі прадстаўнікамі іншых народаў, альбо тымі, хто вельмі набліжаны да гэтай катэгорыі.

Іншы асьпект, што многія героі нярэдка вымушаны жыць і дзейнічаць у надзвычай складаных умовах. У такіх умовах, паміж молатам і кавадлам, ня раз апынаўся і працягвае быць беларускі народ. Аднак выкарыстоўваць і ўзводзіць у абсалют тое, што ў гэтых умовах герой мог аступіцца (усе героі – гэта людзі, а ня богі), ці тое, што ён аб’ектыўна ня мог зрабіць неяк інакш, ці што на яго мог быць зьдзейсьнены паклёп (мы да гэтай пары ня ведаем, ці сапраўды былі тыя факты, якія прыпісвае нашым героям-беларусам “Белы”, ці іх адмыслова сфабрыкавалі НКВД, нацысты ці яшчэ нейкі “белы чорт”) – гэта не гістарычны падыход. Гэта – паразітаваньне на гісторыі.

Давайце ўсе мы – беларусы – пачынаць лічыць падобнае злачынствам, агрэсіяй, нападам (найлепш на нас асабіста), чым заўгодна – але такое павінна выклікаць абавязковы, хуткі, магутны, адэкватны адказ з нашага боку. Абаронім нашых герояў – абаронім сябе і свой народ!

Усяго вам лепшага, сябры.

Вечная пашана і памяць героям беларуска-літвінскага народу!

Жыве Беларусь – наша зямля!

3 каментарыя

  1. Siarhiej кажа:

    “ўся ідэалагічна-прапагандысцкая машына рэжыму Лукашэнкі захоплена і знаходзіцца ў поўным распараджэньні пэўнага кола “чорна-белых” асоб” – вось гэта дакладная выснова!

  2. Рэдакцыя, малайцы! Так і далей трымаць. Звярніце увагу якімі словамі называюць краіну беларусаў: сфера уплыву, развіваючая краіна, штучна створаная краіна, краіна якая не мае сваёй гісторыі і т.д. Цяпер у міжнародных арганізацыях мусоліцца пытанне некаторым краінам надаць статут абмежаванага сувернітэту. Вось гэты чорна-белы прапанаў напісаць гісторыю беларусам, за спіной беларусаў вырашаецца іх лёс трэцімі краінамі. А цяпер ідзе кірмаш на якім разпрадаецца Беларусь. Звярніце увагу, колькі ляціць, едзе сюда прайдох усякага узроўню. Але большай прайдохі як Лу-ка няма ў свеце. Паглядзіце што ён робіць: бярэ крэдыты і адначасова прадае маёмасць беларусаў. У выніку атрымаецца што беларусы будуць павінны аддаваць крэдыты, а атрымаць даход не будзе адкуль, бо заводы будуць чужымі. Беларусы пападаюць пад двайную кабалу: на сваіх заводах будуць работаць на чужога дзядзю і павінны будуць вяртаць крэдыты. Нават цяжка вымавіць што чакае беларусаў. І к гэтаму вядзе Лу-ка (таксама кажуць напалову чорна-белы) і яго світа, што на малюнку ў гэтым артыкуле. Я не ведаю як у другіх вабласцях, але ў Гомельскай вобласці кіруе дакладна такая ж кагорда чорна-белых начале з Якабсонам. Мы, беларусы. маем поўнае права запытаць: чаму на гэтых пасадах сядзяць людзі, якія ненавідзяць беларусаў. А аб тым што яны ненавідзяць беларусаў кажуць іх дзеянні. Угаворваць іх здаць уладу няма ні якага сэнсу. Ў статуту ААН запісана, што любы народ мае права бараніць сябе, сваю краіну са зброяй ў руках, што і рабілі шматлікія беларускія нацыяналісты. Яны не захоплівалі чужую тэрыторыю, яны ваявалі на сваёй роднай зямлі супраць ворагаў гэтага народа. Каму не падабаецца – гэта іх праблема. Наша задача зберагчы сваю краіну, не дапусціць новых каланізатараў. Калі ж прыдуць каланізатары, то рана ці позна беларусы возьмуцца за зброю. і не таму што я аб гэтым пішу, а таму што само жыццё (а дакладней павольнае выміранне) заставіць гэта зрабіць. Наша найпершая задача – адрадзіць ў нашым грамадстве шляхецкі стан, самую важную нацыянальную эліту, якая і будзе адкапываць сваю гісторыю, вырашаць усе пытанні нашага жыцця, фарміраваць нашу свядомасць.
    І яшчэ заўвага: фактычна А. Белы ёсць здраднік, бо ён надрукаў артыкул супраць беларускага народа ў чужой краіне і выканаў за грошы заказ па ідэалагічнай дыверсіі супраць беларускага народа. т
    Такім не месца на Беларусі, іх трэба гнаць са сваёй краіны.

  3. звыклы беларус кажа:

    Пасля такой інфармацыі толькі – Слава Нацыі! і ганьба здраднікам ! Бі ворага!- за пыху “гарлівым” – у пысу і пейсы, за здекі і здраду – у пах і азадак, а за хцівасць і подласць – “мочым” як хочам! Па справах і тварах іх пазнаем іх… І ўгнояць яны Зямлю Беларусі , якая прыняла іх, гадавала іх і не гнала іх, як угнаілі землі Гішпаніі і Нямеччыны! Будзем пільнымі – наўкола “нашы” не нашыя і пасля іх “страваў” мусім прымаць лекі горкія, каб не абаср-ць саміх сябе, сваіх, родных і блізкіх чыстых людзей.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы