nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Цуд беларускай народнай культуры

14 красавіка, 2009 | 2 каментарыя

Галіна Арцёменка

d097d0bed180d0bad0b0-1

 

Яшчэ зусім нядаўна пра васьміканцовую зорку я не ведала нічога і да вялікага майго сораму нават не цікавілася. Але ёсць вельмі добрая штука – Інтэрнэт. Дзякуючы яму, я даведалася практычна ўсё пра нашу чароўную беларускую зорку і яе трыюмф у сусветнай культуры.

Само слова зорка – гэта ёсць зара. Прасачыце, калі ласка, утварэнне гэтага слова: ЗА-РА, дзе РА ёсць сонца і мае боскую сутнасць. Богу РА (сонцу) пакланяліся арыі (беласкурыя абарыгены Еўропы). Сам назоў – арыі (А-РА) – таксама паходзіць ад назова Бога РА (сонца) і хутчэй за ўсё азначае паклоннікаў сонца ці, як вобразна яны сябе называлі – Божая раса (у сэнсе, як юр’еўская ці купальская раса). Пазней гэты тэрмін пазначаў колер скуры. Аб боскай сутнасці васьміканцовай зоркі і прыналежнасці яе да язычнікаў кажа наша вялікае свята Каляды (калядная зорка). Само свята Каляды святкуецца ў гонар нараджэння новага, маладога – пасля яго зімовага аддалення ад Зямлі – Сонца. Адсюль і яшчэ адзін назоў свята – Раство.


Для земляроба сярэдняй еўрапейскай паласы час з кастрычніка па снежань – перыяд замірання прыроды. У яго свядомасці зіма асацыюецца з панаваннем злых сіл, якія знішчаюць усё жывое. Больш за тое, Цемра перамагае Святло. Дзень становіцца ўсё карацей, а ноч – усё даўжэй. З гэтым трэба змагацца. Беларус-селянін выкарыстоўвае магічнае дзеянне. У самую доўгую ноч з 24 на 25 снежня групы “Калядоўшчыкаў” носяць Зорку” – штучны знак Сонца. Беларусы верылі, што іх “Зорка” дапамагае сучаснаснаму Сонцу перамагчы Цемру. Бо толькі пасля іх актыўнага “калядавання” і нашэння “Зоркі” Дзень пачынаў павялічвацца, а Ноч скарачацца. Такім чынам, пачынаецца новы сонечны цыкл, а разам з ім і Новы аграрны год, які абяцае прыход цеплыні, святла, абуджэння пладаноснай сілы Зямлі. Але, каб Сонца перамагло Цемру, беларусы “калядавалі” два тыдні. Праўда, кожнаму вечару надавалася свая асаблівасць.

Якаў Ленсу ў сваім артыкуле “Гісторыя мастацтва” піша: “Свая сістэма сімвалаў, звязаных з космасам, склалася ў беларускім народным арнаменце, які ўжываўся ў ткацтве і вышыўцы. Гэта — сімвалы зямлі, сонца, месяца, а таксама матыў яднання зямлі і сонца. Яны апісаны ў грунтоўнай працы М.Кацара “Беларускі арнамент”. Сонца там падаецца выявай ромба з прамянямі ва ўсе бакі.

А зямлю сімвалізуе ромб з прамянямі, скіраванымі ўнутр фігуры. Яднанне ж зямлі і сонца перадаецца праз укампанаванне аднаго з гэтых дэкаратыўных матываў у другі. Форму ромба меў і месяц, але без усялякіх атожылкаў.

Гэта асноўныя фігуры, якія, лічыцца, выяўлялі “касмічныя” сімвалы арнаментыкі беларускага народнага ткацтва і вышыўкі. Аднак, на наш погляд, да іх можна дадаць яшчэ адну сімвалічную фігуру. А менавіта — вядомую васьміканцовую зорку, ці не самы пашыраны матыў беларускай народнай арнаментыкі. Вышытую чырвонымі ніткамі васьміканцовую зорку можна сустрэць на ручніках і ў Цэнтральнай Беларусі, і ў Панямонні, і ў Палессі, і ў іншых мясцінах. Гэты ўзор заўсёды ўпрыгожваў і каўнер мужчынскай кашулі, і падол жаночай спадніцы, і край фартуха. Вышывалі вялікімі васьміканцовымі зоркамі і святочныя абрусы. Васьміканцовая зорка як элемент аздобы зазвычай выкарыстоўвалася ў ткацтве — разнастайных посцілках, дэкаратыўных тканінах, тканых ручніках і абрусах. Пашырана яна і ў вырабах з інкрустацыяй саломкай. Бывае на яйках-пісанках…

… Калі мы прагледзім узоры рускай народнай вышыўкі ці ткацтва, то заўважым, што дэкаратыўны элемент у выглядзе васьміканцовай зоркі тут даволі рэдкі і, адрозна ад беларускіх народных вырабаў, мае параўнальна малыя памеры, адыгрывае нязначную ролю ў арнаментальных кампазіцыях. Праўда, на поўначы Расіі, асабліва ў Наўгародскай вобласці, васьміканцовыя зоркі ў вышываным арнаменце — меншая рэдкасць…

У арнаменце ўкраінцаў васьміканцовыя зоркі сустракаюцца часцей, чым у рускіх, але і ў іх яны не адыгрываюць дамінавальнай ролі ў дэкаратыўных кампазіцыях і часцей за ўсё — невялікіх памераў. Паказальна, што арнамент з васьміканцовай зоркай звычайна сустракаецца ў паўночных абласцях Украіны, якія бліжэй да Беларусі, а з рухам на поўдзень назіраецца ўсё радзей.

У Польшчы такі арнамент можна сустрэць практычна толькі на Беласточчыне, дзе жыло і жыве шмат беларусаў. На астатняй жа тэрыторыі краіны васьміканцовыя зоркі ў дэкоры зусім не ўжываюцца...

…. Васьміканцовая зорка шырока ўжываецца і ў арнаментыцы нашых паўночных суседзяў — літоўцаў і латышоў, народаў, як вядома, не славянскага, а балцкага паходжання.

У літоўскіх тканых пакрывалах арнамент з васьміканцовых зорак прысутны амаль паўсюль, дэкаруюцца ім таксама ручнікі. Для латышоў васьміканцовая зорка — улюбёны матыў у аздабленні вязаных рукавічак. Арганічна ўплятаецца васьміканцовая зорка і ў арнамент латышскіх паясоў з мястэчка Ліелвард.….

…. Калі мы працягнем нашу вандроўку на поўнач, то знойдзем васьміканцовую зорку і ў эстонцаў, і ў фінаў, і ў карэлаў. Так, тыя ж васьмі-канцовыя зоркі ва ўзорах на эстонскіх коўдрах. Знаёмы малюнак, акурат як у беларусаў, на фінскіх і карэльскіх вышытых жаночых кашулях, ручніках. Гэтыя народы належаць ужо, як вядома, не да індаеўрапейскай сям’і народаў, а да фіна-угорскай.

Пойдзем, аднак, далей на поўнач і перабяромся на Скандынаўскі паўвостраў. Тут мы са здзіўленнем убачым, што на сцяне дома шведскага селяніна вісіць тканы дыван з васьміканцовымі зоркамі. Гэткія ж васьміканцовыя зоркі здаўна былі распаўсюджаныя і ў ткацтве паўночных суседзяў шведаў — нарвежцаў. Адкуль жа яны тут? Можна дапусціць: ці то ад балтаў, ці то ад балтыйскіх фіна-угорскіх народаў, якія жывуць па суседству са скандынавамі. А калі ўявіць, што менавіта Скандынавія — радзіма арнаментальнай васьміканцовай зоркі?

… На тэрыторыі Расіі, у Паволжы, жывуць народы (удмурты, мардва, марыйцы), якія ў сваім арнаменце таксама ўжываюць знаёмыя нам васьміканцовыя зоркі. Да таго ж васьміканцовыя зоркі не рэдкасць і ў народа, які жыве зусім у іншых краях, на берагах Дуная, — у венграў.

Актыўнае ўзаемадзеянне славянскай культуры з культурамі балтаў і фіна-уграў пачалося якраз на землях сучаснай Беларусі. Таму ў культурнай спадчыне, якую атрымалі ад сваіх далёкіх продкаў пазнейшыя жыхары гэтых мясцін этнічныя беларусы, вызначаюць вучоныя, шмат што ідзе ад балцкіх і фіна-угорскіх каранёў” (канец цытаваньня).

Але чаму такая думка, што беларусы ад некага запазычылі васьміканцовую зорку? Адкуль такі пункт гледжаньня: беларусы запазычылі у некага. Каму гэта так спадобілася зневажаць беларусаў? І чаму самі беларусы з гэтым пагаджаюцца? Гэта ж знявага чалавечай годнасці, а тут ідзе знявага ўсяго народу?

Не згодна я з такім агідным меркаваннем.

1. Узоры беларускай вышыўкі.

Яшчэ раз звернемся да назова ЗАРА. ЗА-РА – гэта значыць за сонцам. Больш спрошчана сэнс гэтай з’явы можна сказаць так: сонца нараджаецца ноччу, паўстае раніцай у выглядзе зары. І вось гэтае маладое сонца паўстае ў выглядзе васьміканцовай зоркі. Васьміканцовая зорка – гэта ёсць сакральны знак арыяў і ў які ужо раз даказвае аб прыналежнасці беларусаў да арыяў. А цяпер палюбуемся на вырабы беларускіх майстроў з васьміканцовай зоркай.

Гл. ілюстрацыю ў пачатку артыкула.

А вось музэйныя фотаздымкі з прыватных калекцый (гл. ніжэй).

d097d0bed180d0bad0b0-2
Акрамя вышыўкі, васьміканцовая зорка шырока выкарыстоўваецца ў гербах гарадоў і пасёлкаў Беларусі: Крупкі, Нароўля, Брагін, Рудабелка, гарадскі пасёлак Парычы, Орша, Барань, Браслаў, Гомель, Клічаў, Крычаў. Васьміканцовая зорка выкарыстоўваецца і ў гербах шляхецкіх родаў. Гэта герб “Крыўда”, герб “Лада”, герб “Любвіч”, герб “Ястрабец”, герб “Побуг”, герб “Даліва”, герб “Кандыбаў”, герб “Суліма”, герб “Дрэвіца”, герб “Далега”.

2. Герб краіны – знак поспеху.

Разумныя людзі кажуць, што герб краіны – гэта знак поспеху. І на сваіх гербах адлюстроўваюць поспех народа, яго дасягненні, пажаданні яму і філасофскія погляды на жыццё.

d097d0bed180d0bad0b0-3

Герб Азербайджана (на малюнку зьлева №1). У цэнтры герба намаляваны агонь, які сімвалізуе словы Алаха на арабскай мове. Васьміканцовая зорка сімвалізуе восем галін цюркскага народу, паміж лёзамі зоркі намаляваныя маленькія васьміканцовыя зоркі.

Герб Малдовы (№ 2). У цэнтры шчыта намаляваная галава зубра, паміж рагамі якога размешчаная васьміканцовая зорка.

Герб Рэспублікі Карэліі (№ 3). Наверсе герба размешчана васьміканцовая зорка. Васьміканцовая зорка – астральны знак, знак пуцяводнай зоркі народа, крыніца жыцця, шчасця і росквіту, багацця, знак высокіх памкненняў і ідэалаў.

Герб Туркменіі (№ 4). Шматстатнасць арнаментальных кампазіцый туркменскіх дыванаў аб’ядноўвае адзіны пачатак – малюнак зоркі “чархы пелек” – кола лёсу, гэта значыць знак поспеху, выратавання і абароны.

Васьміканцовая зорка сустракаецца ў шумерскіх пячатках і кудменях, якім прыкладна 4800 гадоў. Яе любілі адлюстроўваць у творах мастацтва ў старажытным Вавілоне, Асірыі, Індыі, Персіі, Кітаі і іншых усходніх краінах. Да нашых дзён дайшла яна ў першародным выглядзе ў нацыянальным туркменскім прыкладным мастацтве і сёння з’яўляецца адным з упадабаных упрыгожванняў архітэктурных будынкаў, якія ўзводзяцца ў беламармуровай сталіцы Туркменістана.

3. Узнагароды з усяго свету.

Больш за ўсё ўражвае выкарыстанне васьміканцовай зоркі ва ўзнагародах. Ад такой прыгажосці немагчыма адарваць вачэй. Гэта проста трыумф нашай беларускай васьміканцовай зоркі, прыдуманай простымі людзьмі. Перад вамі беларускія узнагароды: Ордэн Айчыны I ступені – II ступені – III ступені (гл. малюнак унізе зьлева).

d097d0bed180d0bad0b0-4

Галерыю узнагарод, выявы якіх собраны са шматлікіх крыніцаў інтарнэту, можна паглядзець на сайце: http://bel-diaspora-de.livejournal.com/

4. Як польскі Белы Арол апынуўся ў Расеі?

Першыя ордэны з’явіліся ў Рэчы Паспалітай, а можа, і раней, і былі з выявай “Пагоні” (гл. малюнак уверсе справа – польскі варыянт ордэна “Віртуці Мілітары” III ступені з гербам “Пагоня”). Але потым “Пагоню” прыбралі. У мяне ўзнікае пытанне: Чаму прыбралі “Пагоню” з ардэноў?

У 1325 г. польскім каралём Уладзіславам быў заснаваны ордэн Белага Арла. Узнаўленне ордэна ажыццявіў у 1705 г. польскі кароль Аўгуст II (курфюрст Саксонскі Фрыдрых-Аўгуст I).

Знакі ордэна часцей раздаваліся шляхетным замежнікам, чым палякам.

Калі ў 1705 годзе ў Польшчы знаходзіўся рускі цар Пётр I, то пры сустрэчы двух манархаў у Тыкоціне 3 лістапада і былі названы першыя кавалеры ордэна Белага Арла. Імі сталі польскія шляхцічы, якія падтрымалі караля Аўгуста II у цяжкай і не зусім для яго ўдалай вайне са Швецыяй. Праз сем гадоў, калі манархі сустрэліся ў чарговы раз, яны абмяняліся ўзнагародамі – Пётр I усклаў на польскага караля знакі ордэна Андрэя Першазванага, а Аўгуст II на рускага пануючыя знакі – ордэна Белага Арла. Акрамя самога Пятра I кавалерамі ордэна Белага Арла сталі яшчэ некаторыя яго паплечнікі. На працягу ХVIII стагоддзя ордэн неаднаразова касавалі й ізноў аднаўлялі. У пачатку XIX стагоддзя лёс Польшчы, якая актыўна падтрымала Напалеона, вырашаўся на палях бітваў. Пасля разгрому французаў палякам заставалася толькі марыць аб волі. У 1815 г. Канстытуцыйная Хартыя абвясціла, што “Царства Польскае назаўжды далучана да Расійскай Імперыі”. У Хартыі было вызначана, што “польскія грамадзянскія і вайсковыя ордэны, а менавіта: Белага Арла, св. Станіслава і Вайсковага Крыжа захоўваюцца”. З гэтага года ордэн Белага Арла стаў афіцыйна выкарыстоўвацца Аляксандрам I для ўзнагароджання жыхароў Царства Польскага.

Пасля паўстання 1830-31 гг. імператар Мікалай I, каб падкрэсліць нязменнасць пазіцый Расеі, значна зрэзаў аўтаномію Царства Польскага, а ордэн ўлучыў у расійскую ўзнагародную сістэму. Пры гэтым на ордэнскім знаку Белага Арла польская карона была заменена расійскай, а чырвоны ордэнскі крыж з белым аднагаловым арлом, змешчаны па-над двухгаловым расійскім арлом.

У 1831-35 гг. у рускім войску рабілася ўзнагароджанне пяціступенёвым польскім ордэнам Вайсковай вартасці (Віртуці мілітары). Ім узнагароджваліся ўдзельнікі падаўлення Польскага паўстання. Усяго было выдадзена: 14 вялікіх крыжоў – вышэйшым генералам, 188 камандорскіх крыжоў – генералам і палкоўнікам, 1105 рыцарскіх крыжоў – штаб-афіцэрам, 5219 залатых крыжоў – обер-афіцэрам і каля 100.000 срэбных крыжоў – салдатам і ўнтэр-афіцэрам. Гэта быў адзіны з ордэнаў, пятой ступенню якога мог быць узнагароджаны ніжэйшы чын.

З 1831 года да ордэнаў Расеі быў прылічаны польскі ордэн святога Станіслава. Так наша беларуская Пагоня, ператварыўшыся ў арла, зрабіла вандраванне з Польшы ў Расею.

5. Што пішуць беларусы: Віфлеемская зорка

Беларуская васьміканцовая зорка моцна ўвайшла ў хрысціянства. Вось што аб гэтым пішуць сп. Аксана Катовiч і сп. Янка Крук: “З часу актыўнага пашырэння хрысцiянства абыходы калядоўшчыкаў пачалi набываць iншы сiмвалiчны сэнс i папоўнiлiся адпаведнымi хрысцiянскiмi атрыбутамi. Вiфлеемская зорка прывяла знаўцаў самых старажытных таямнiц Сусвету да месца нараджэння Сына Божага. Як толькi валхвы знайшлi Марыю з нованароджаным, зорка тут жа знiкла. З таго далёкага часу ў нашу традыцыйную культуру трапiлi элементы хрысцiянскай сiмволiкi: калядоўшчыкi хадзiлi па вёсках i абвяшчалi аб цудадзейнай падзеi — Нараджэннi Хрыстовым. А шлях да Бога, да кожнай хаты, якая ўспрымалася месцам Божага прытулку, веры, надзеi i любовi, асвячала i паказвала iм тая ж Вiфлеемская зорка.

Рабiлi яе наступным чынам. Бралi рэшата, устаўлялi яго ў крыху большае. Да яго мацавалi зробленыя з кардону або тоўстай каляровай паперы 8 або 12 рагоў. У сярэдзiну ставiлi абраз Ісуса Хрыста, мацавалi тоўстую свечку. Уся гэта канструкцыя абклейвалася паперай так, каб пакiнуць толькi невялiчкае акенца, праз якое можна будзе запалiць свечку. Нарэшце, зорку мацавалi на кiёчку. Калi хлопцы пераходзiлi ад хаты да хаты, зорку злёгку штурхалi, i яна павольна круцiлася (калi на дварэ быў моцны вецер, то зорка магла круцiцца i пад яго ўздзеяннем).

На жаль, калi мы сёння сустракаем гурты калядоўшчыкаў, то можам убачыць у iх зорках 7, 9, 11, а то нават i 13 рагоў (чамусьцi менавiта такую зорку больш за ўсё ўпадабалi мастакi-афармiцелi кнiг, што выходзiлi ў апошняе дзесяцiгоддзе). Гэта недаравальная памылка, якая ўзнiкае цi то ад простага няведання вытокаў сiмволiкi, цi, наадварот, з мэтай навязвання сiмвалаў сатанiнскага свету.

Васьмiканцовая кампазiцыя зоркi нагадвала схему старажытнаславянскага календара, якая адлюстроўвала чатыры фазы ў руху Сонца па небасхiле i чатыры пераходныя святы памiж порамi года.

Пазней узнiкла iдэя стварэння зоркi на 12 рагоў, што павiнна было сiмвалiзаваць з’явы касмiчнага кшталту (Млечны шлях складаюць дванаццаць сузор’яў), асаблiвасцi вымярэння часу (год падзелены на 12 месяцаў), нарэшце, падзеi гiсторыка-культуралагiчнай накiраванасцi i спецыфiчныя кананiчныя рэгламентацыi хрысцiянскага веравызнання: у Iсуса Хрыста было 12 вучняў.

Бывала, што ў вялiкiх вёсках гаспадары сядзелi i чакалi калядоўшчыкаў да 2-3 гадзiн ночы. Нiхто спаць не клаўся, пакуль не дачакаецца незвычайных гасцей. Лiчылася надзвычай кепскай прыкметай, калi раптам гурт па нейкай прычыне прапусцiць хату. А такое хоць i зрэдку, але здаралася ў тым выпадку, калi ў мiнулагоднiя Каляды сям’я пакрыўдзiла калядоўшчыкаў i не аддзячыла iх добрымi пачастункамi. У такiм разе гурт адрасаваў сям’i не велiчальную магiчную песню, а зласлiвы праклён.

Была яшчэ адна прычына, па якой калядоўшчыкi самi не мелi права спыняцца каля хаты i спяваць шчадроўкi-велiчаннi. Гэта здаралася ў тым выпадку, калi ў мiнулым годзе ў якой-небудзь сям’i быў нябожчык. Усе аднавяскоўцы (у тым лiку i гурт вясковай моладзi, якi абыходзiў двары ў навагоднюю ноч) ведалi, што ў сям’i жалоба i яна пазбаўлена права на працягу года браць удзел у агульнаграмадскiх святкаваннях.

6. Паганская зорка ў хрысціянстве.

Васьміканцовая зорка была настолькі магутным сімвалам сярод людзей, што хрысціяне не маглі прыдумаць іншага і вымушаны былі гэтым скарыстацца (гл. малюнкі васьміканцовай зоркі ў іканапісе; унізе 1-3).

d097d0bed180d0bad0b0-5

Найсвяцейшая Багародзіца (№1). Васьміканцовая зорка з’яўляецца і знакам Найсвяцейшай Багародзіцы: у праваслаўнай іканаграфіі Божую Маці адлюстроўваюць у мафорыі (покрыве) з трыма васьміканцовымі зоркамі на плячах і на чале ў знак Яе Вечнага Дзеўства – да, падчас і пасля Каляд Хрыстовых.

Абраз «Неопалимая Купина» (№ 2). Знакаміты абаронца ад пажару і аховы жылля.

Абраз “Усёвідушчае Вока Божае” (№ 3).

Вось што піша аб васьміканцовай зорцы В. Пахлёбкін (Слоўнік міжнароднай сімволікі і эмблематыкі): “Васьміканцовыя зоркі – гэта, па ісце, замаскіраваныя крыжы (дзве чатырохканцовыя зоркі), таму такія зоркі маюць у сваіх гербах каталіцкія краіны – Калумбія, Пяру, Філіпіны. Акрамя таго, васьміканцовая зорка – найболей распаўсюджана, як ордэнскі знак ва ўсіх еўрапейскіх і амерыканскіх хрысціянскіх дзяржавах. Амаль правільны васьмікутнік, утвораны накладаннем сябар на сябра па дыяганалі двух квадратаў з захаваннем ліній іх перакрыжоўванняў, выкарыстоўваўся як знак, суправаджаючы малюнкі бога Саваофа (бога-бацькі, правільней – бога сіл, ваярства) у рускім іканапісе і хрысціянскай праваслаўнай сімволіцы даніканскіх часоў, асабліва з XIV па XVI стагоддзе. Гэты васьміканцовы сімвалічны знак адлюстроўваўся альбо ўверсе абразаў (часцей за ўсё ў правым верхнім куце), альбо замест німба, альбо як фон над галавой Саваофа. Часта абодва чатырохкутніка афарбоўваліся (верхні – у зялёны і падсцілаючы яго – у чырвоны колер) або аблямоўваліся палоскамі гэтага колеру. Малюнкі гэтага роду характэрныя для Поўначы Расеі і маюцца ў музеях Растова Вялікага, Волагды, Пермі. Яны азначаюць (сімвалізуюць) восем тысячагоддзяў (“сем стагоддзяў Творцы і будучае стагоддзе Айца”) і ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзя былі прызнаныя “ерэтычнымі” з пункта гледжання канонаў афіцыйнага праваслаўя.

Васьміканцовая белая зорка з чырвонай аблямоўкай і дэвізам “Кроў і агонь” – эмблема брытанскай і іншых англасаксонскіх аддзяленняў “Войска выратавання” (“The Salvation army”) – сацыяльна-рэлігійнай дабрачыннай арганізацыі, заснаванай Вільямам і Кэтрын Бут у Лондане ў 1865 году і стаўшай з 1880 гады міжнароднай”.

7. Васьміканцовая зорка ў мусульманстве.

Вось мусульманскія узоры, заснаваныя на васьміканцовай зорцы. Яны сапраўды ствараюць прасторавую рашотку (малюнкі ўверсе № 4-5).

8. Вытокі напісання і значэнні васьміканцовай зоркі з Старажытнага свету.

У шумераў васьміпрамянёвая зорка служыла іерогліфам паняццяў “бог, неба, зорка”; у Аккадзе і Вавілоне гэтая зорка абазначала паняцці “бог, сонца, зорка, год”. Васьміканцовы знак атрымаўся ў выніку спалучэння прамога і касога крыжоў. У сярэднявечнай сімволіцы Заходняй Еўропы існавала спалучэнне прамога і касога крыжоў. Гэтыя два крыжа, накладзеныя сябар на сябра, намаляваны на дзяржаўным сцягу Вялікабрытаніі. У Старажытнай Індыі васьміпрамянёвая зорка (спалучэнне прамога і касога крыжоў) была знакам злучэння мужчынскага і жаночага пачаткаў, якія ствараюць жыццё. Таксама ў Старажытнай Індыі існавала шанаванне васьмі кірункаў гарызонту; яны звязваліся з васьмю багамі, якіх звалі “вартавыя міру”. У скандынаўскай традыцыі сьвет меў восем кірункаў. Свяцілішча Пяруна ў Кіеве было акружана васьмю вогнішчамі, размешчанымі па кірунках чатырох асноўных бакоў гарызонту і чатырох прамежкавых.

Васьмярковая сімволіка была распаўсюджана ў старажытных цывілізацыях Усходу і ў антычным міры – у Шумеру, Асірыі й Вавілоне, Мідыі й Іране, Індыі й Палестыне, Грэцыі й Рыме, у Ангельшчыне і Расеі. Яна сустракаецца на царскіх цыліндрычных пячатках, на палацавых барэльефах і ў архітэктурных рашэннях, на межавых камянях і ў ювелірных вырабах.

У гісторыі культуры чалавецтва васьміканцовая зорка, як чароўны астральны знак, упершыню сустракаецца на цыліндрычных царскіх пячатках, царскіх барэльефах і ў ювелірных упрыгожваннях Шумера, Асірыі і Вавілона, якія адносяцца да канца IV – пачатку III тысячагоддзі да нашай эры”. (http://www.azeri.ws/info/flag.shtml)

Васьміканцовая зорка – звязана з тварэннем, урадлівасцю і сэксам. Была эмблемай багіні Іштар у позняй блізкаўсходняй традыцыі і Венеры (на вечаровым небе).

Васьміканцовая зорка – зорка прарока Заратустры (які жыў у прамежку 2 тысяч. да н.э. – 700 да н.э.), дае свабоду выбара жыццёвага шляху, падобна розе вятроў.

Зораастрызм – гэта сусветная рэлігія, хутчэй нават гістарычная з’ява, якая аказала велізарны ўплыў на развіццё сусветнай культуры. Зораастрызм – вучэнне розуму, якое дапамагае зрабіць выбар паміж Дабром і Злом.

Высновы.

З усяго гэтага матэрыялу бачна, што васьміканцовая зорка не з’яўляецца хрысціянскай сімволікай, бо яна ўзнікла раней за хрысціянства. На месца ўзнікнення гэтага сімвала могуць прэтэндаваць: Карэлія, краіна пражывання Заратустры і Беларусь.

У Карэліі васьміканцовая зорка сустракаецца ў выглядзе арнаментаў і маецца на гербу Карэліі. У Беларусі гэтая зорка мае найбольш шырокае распаўсюджанне. Па-першае, васьміканцовая зорка адносіцца да язычніцкага свята Каляд. Каму не вядома калядная зорка? Само слова зара азначае пераходны стан на небе ад цемры да сонца ці ад сонца да цемцы – за РА. Зара бывае вячэрняя і ранішняя. Васьміканцовая зорка шырока выкарыстоўваецца ў арнаментах Беларусі, у гербах гарадоў і шляхецкіх родаў. І гэта не дзіўна, бо гэта быў святы сімвал нашых продкаў язычнікаў.

А можа, гэта сімвал Заратустры? Называецца яшчэ гэтая зорка зоркай прарока Заратустры. Так дык яно так. Але прарок Заратустра жыў у прамежку 2 тысяч. да н.э. – 700 да н.э., а язычніцтва беларусаў склалася за некалькі тысячагоддзяў да яго жыцця. На сценцы гаршка 3-га тысячагоддзя да н.э. знойдзенага ў паселішчы Добры Бор Баранавіцкага раёна, знойдзены сімвалы паганскай веры.

А вось і матэрыяльнае пацверджанне існавання васьміканцовай зоркі.

Некаторыя выгляды шнуравай керамікі 4 – 2 тыс. да н.э. і інш. (гл. малюнак унізе; стрэлкамі паказаны асабліва выразныя прыкметы 8-кацовай зоркі).

d097d0bed180d0bad0b0-6

Безумоўна, гэты посуд ранейшы за прарока Заратустру, за хрысціянства, за мусульманства. Але ў нас існуюць супернікі на радзіму васьміканцовай зоркі, бо яна выкарыстоўвалася ва ўпрыгожваннях Шумера, Асірыі і Вавілона, якія адносяцца да канца IV – пачатку III тысячагоддзі да нашай эры.

Тым не менш, я думаю, што радзіма васьміканцовай зоркі – гэта Беларусь. На малюнках з гаршкамі вы бачыце геаметрычныя малюнкі, якія адносяцца да рэлігіі. Такія арнаменты яшчэ існавалі на Макошах, на вырабах з косткі з Юравічаў і Бердыжа. А гэта 30 тысячаў гадоў таму.

Думаю, супернікаў няма.

Жыве Беларусь!

Ад рэдакцыі:

Сапраўды са шнуравой керамікай ня так усё проста. Гэта ня столькі ўпрыгожаньні (упрыгожаньні не перадаваліся б з пакаленьня ў пакаленьне на працягу тысячагоддзяў у практычна нязьменным выглядзе), колькі істотная для людзей таго часу – нашых далёкіх продкаў – сімволіка. І сімволіка гэтая, абсалютна дакладна можна сказаць, адлюстроўвала іх сьветагляд!

2 каментарыя

  1. admin@kryuja.org кажа:

    Калі аўтарка хоча прэтэндаваць на сур’ёзнасьць, ёсьць цымус навучыцца прастаўляць спасылкі. Пры тым ня толькі на крыніцы інфармацыі, але і на крыніцы ілюстратыўнага матэрыялу. Напрыклад, эксклюзыўную падборку зорак “з прыватных калекцый” аўтарка узяла з суполкі by_ethno у ЖЖ і нават не парупілася паставіць туды спасылку ў знак удзячнасьці. І гэта толькі адзін прыклад. Ня сорамна?

  2. Дакладна згодна з гэтым папрокам. Мне сапраўды яшчэ трэба вучыцца больш дасканала дарабляць свае матэрыялы. Я і стараюся гэта рабіць, але яшчэ не ўсё добра атрымоўваецца. Такія матэрыялы даводзіцца проста па крохах збіраць з розных крыніцаў, у тым ліку і з інтарнэту. Тут столькі шмат крыніцаў, што я ужо не помню, адкуль што брала. Каюся, што грэшная і прашу выбачэння каго пакрыўдзіла. Усе матэрыялы выкарыстоўваюцца толькі дзеля асветніцка-адукацыйных мэтаў. І вельмі хацелася б, каб гэтыя яшчэ не дасканалыя мае працы натхнілі сапраўдных навукоўцаў на больш плённую працу на карысць беларускага народа. Я не стаўлю задачу за кошт гэтых матэрыялаў здабыць сабе славу. Ніякая слава мяне нават не цікавіць. Я стаўлю задачу за кошт гэтых матэрыялаў унесці ў сэрцы беларусаў моцную энэргетыку, прыліў творчых сілаў, надзею на будучыню, павагу да сябе, гонар за сваіх продкаў і знайсці свой шлях ў гэтым жыцці. Каб ўсё гэта было унутры чалавека, патрэбна абапірацца на сапраўдныя духоўныя каштоўнасці. Ваш каментар толькі пацвярждае, што я нічога не прыдумала, а ўзяла з іншых крыніцаў, ад людзей больш разумных і больш адукаваных, і не з адной крыніцы. Задача стаіць аб’яднаць працу гэтых людзей ў адным кірунку на карысць беларускага народу, хаця б пачалі гэтыя людзі праводзіць навуковыя канферэнцыі, навуковыя спрэчкі, дыспуты і г.д. А за каментар вялікі дзякуй.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы