nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Дыялог ці сон эўрапейскіх палітыкаў?

13 мая, 2009 | 5 каментарыяў

Валеры Грыцук

d09dd0b5d0b2d18fd0b4d0bed0bcd18b

Напісаў я гэты артыкул адразу па сустрэчы “партнераў” у Празе [гаворка пра сустрэчу чыноўнікаў ЕЗ і РБ. – Рэд.], але перш чым апублікаваць, хацеў пабачыць рэакцыю эўрапейскага грамадзтва. Але гэтая тэма была мала цікава для эўрапейскіх медыя. А таму ўжо можна сказаць, што для Эўропы гэта праект кшталту: галоўнае працэс, а не вынік.


На мінулы тыдзень я змог сустрэцца з некалькімі эўрапейскімі палітыкамі і шчыра паразмаўляць. Чым яны тлумачаць “Дыялог” ? Я пералічу галоўныя аргументы.
1.Ранейшая “ізаляцыя
не была паспяховай палітыкай.
2.Неабходна “пугу” зам
яніць на “пернік”.
3.”Дыялог” дазволіць “пашырыць прастору
(?!) дзейнасьці для апазыцыі”.
4.”Дыялог” дазволіць “адсунуць Беларусь ад Р
асеі.
5.”Дыялог” праз Праграму “Усходняе пар
тнэрства” ўцягне Беларусь у зону рынкавых рэформаў, што створыць “базу” для дэмакратызацыі.

Сярод палітолагаў найбольш распаўсюджана думка, што пашыраныя кантакты (“Дыялог”) з дыктатарскай уладай Беларусі дазволяць эвалюцыйным шляхам ператварыць дыктатуру ў дэмакратычную дзяржаву.

Адразу адкажу на “Аргумент гістарычны”. Польскі “круглый стол” адбыўся з дазволу і па Плану Крамля (групы Якаўлева-Гарбачова) у час аб’ектыўнага распаду СССР. Але існуюць (як і раней) дыктатура на Кубе і ў Паўночнай Карэі. З іншага боку, “дыялог” з дыктатарам Румыніі Чаўшэску толькі ўзмоцніў дыктатуру і “Секюрэтатэ” (аналаг КГБ).
У Расіі праз рынкавыя рэформы, пасля 20 гадоў, мы назіраем рэгрэс Дэмакратыі…
Што яшчэ ?

Эўрапейскія палітолагі таксама гавораць, што словы дыктатара Лукашенка трэба ўспрымаць як “дыпламатычную мову”, то бок ягоныя заявы — гэта не інструкцыя для дзеяньняў, а толькі словы, каб напалохаць. Нам, беларусам, можна толькі смяяцца з эўрапейцаў.

Адносна “эвалюцыі” да Дэмакратыі, ніхто з эўрапейцаў не назваў нават прыблізна час для гэтага працэсу. Некаторыя казалі, што Беларусь знаходзіцца на роўні Польшчы 1970-х гадоў. Але ў Польшчы быў тады амаль голад. У Беларусі яшчэ далёка да голаду.

Сітуацыю ў Беларусі можна акрэсліць азіяцкай прымаўкай: альбо шах памрэ, альбо ішак здохне. А хто раней? Вось у чым пытаньне!

Эўропа дае Беларусі 22 млн. эўра. А галоўнае дае зялёнае сьвятло” для прыватнага бізнэсу – гэта могуць быць мільярды эўра [каму? няўжо беларускаму народу? – Рэд.].

На адным з эўрапейскіх семінараў абмяркоўвалася парадыгма: “Дыялог” – гэта Міт ці Рэальнасьць. 7 мая мы бачылі гэтую “рэальнасьць” праз чарговае брутальнае зьбіцьцё мірных людзей.

На семінары прысутнічалі фармальныя лідэры ад БНФ і АГП. Вельмі сумна, але яны не абгрунтавалі сваю думку, што “Дыялог” з дыктатарам немагчымы, прыводзілі звычайныя факты аб парушэньнях Правоў Чалавека. Самі яны выглядалі разгублена. Эўрапейцы больш разважалі па-філязофску і займаліся славеснай эквілібрыстыкай.

Падсумаваць эўрапейскія мроі і балбатню можна словамі міністра замежных справаў Польшчы Сікорскага: ” Мы рызыкнем, але мы ставім на Лукашенко[хто б сумняваўся. – Рэд.]. Самае цікавае, што гэтыя словы ён сказаў апасьля размовы (аргумэнтаў) з УСІМІ фармальнымі лідэрамі беларускай апазыцыі, а таксама ў прысутнасьці Казуліна і калябарацыяніста Мілінінкевіча.

Тут можна нагадаць, што лобінг фармальных лідэраў апазыцыі ў эўрапейскіх структурах абсалютна праваліўся. Фармальныя лідэры паказалі сваю няздольнась і неэфектыўнаць ня толькі на “беларускім фронце”, але і на “эўрапейскім”. ЧАГО ЯНЫ ДАСЯГНУЛІ за 15 гадоў?

Фармальныя лідэры абсалютна забыліся на Італію. А Лукашэнка яшчэ ў 2003 г.сказаў, што “старшынства Італіі ў ЭЗ будзе мастом для ўмацаваньня адносін рэспублікі з ЭЗ”. Вынік — прэм’ер Берлусконі, на другім канцы “маста”, запрасіў у Рым т. Лукашэнка і сустрэўся з апошнім дыктатарам. Беларускі дучэ зацікавіў італьянскага авантурыста, які не стаў патрабаваць ад “дучэ” якіх-кольвек рэформаў. Для Італіі дучэ – гэта нармальна.

Што далей? Хто чарговы на пацісканьне бруднай рукі апошняму дыктатару А.Лукашэнка?

Ці можна знайсьці моцныя аргумэнты для эўрапейскіх палітыкаў, каб іх пераканаць ці, нават, на пачатак прымусіць цьвяроза разважаць з улікам Гісторыі, што дыялог з дыктатарам не прыводзіць да дэмакратызацыі краіны [гэта бессэнсоўна; іх вядуць іх сквапныя інтарэсы. – Рэд.].

Алё тут ёсьць іншая праблема: эўрапейцы зараз не гатовы слухаць нас – беларусаў. Больш за тое, яны ўжо абсалютна не жадаюць слухаць збанкрутаваных лідэраў апазыцыі. Чаму? Адносна “апазыцыі” — зразумела. Але трэба ўлічваць і тое, што эўрапейцы напалоханы Крызысам, ім вельмі ня хочацца нават на дробязь пагоршыць сваё жыцьцё, нешта ахвяраваць на Салідарнасьць, эўрапейскія Каштоўнасьці. Сёньня цынічную прагматычную палітыку, без стратэгі на будычыню ў Эўропе, усе тлумачаць проста — Крызыс. А таму гульня “Дыялёг” ім вельмі выгадна, бо маскуе амаральныя дзеяньні фармальнымі дэклярацыямі [дакладна так. – Рэд.].

Але я маю сталёвы аргумэнт адказ самога дыктатара, што не ёсьць дыпляматычнай гульнёй. Гэта сказаў Лукашэнка 23 красавіка: “У нас политической либерализации предостаточно… і …ползучей контрреволюции мы не допустим”.

Якія аргумэнты яшчэ трэба?

Але эўрапейскія палітыкі гэтых слоў “не пачулі”! [хто б сумняваўся. – Рэд.]
А таму я прапаную УСІМ свядомым беларусам-патрыётам пачаць адукацыйную працу сярод эўрапейцаў. Мы павінны растлумачыць ім, ШТО гэта за дыктатура ў Беларусі і чаму Лукашэнка добраахвотна ніколі не “дэмакратызуецца” і не аддасьць уладу.

Фармальныя лідэры правалілі “эўрапейскую палітыку”, але мы павінны быць эфектыўнымі, бо праз “крок” – “Паўночная Карэя” на Беларусі, можа, з кітайскім варыяцыямі.

Яднаймася і працуйма на адукацыю эўрапецаў, а таксама на адукацыю ўласнага народу.

Ад рэдакцыі:

Мы адгукнуліся на просьбу сп-ра Валера і выставілі яго артыкул. Але мы згодныя толькі з адной яго прапановай – беларусы павінны аб’яднацца і арганізавацца, беларусы павінны стаць арганізаванай суб’ектнай сілай! Толькі ў гэтым ёсьць наш шанц. Разьлічваць на спачуваньне і “разуменьне” еўрапейскай бюракратыі, калі мы будзем і далей заставацца такім ж слабымі, як і цяпер, не даводзіцца. Усё яна разумее, але ў яе ёсьць свае шкурныя інтарэсы і пляваць ёй на нас…

 


5 каментарыяў

  1. Эўропа ведае што рабіць. Яна бароніць сваі інтарэсы – “у карцішкі, няма брацішкі”.
    Іншая справа, што рабіць беларусам у такой сітуацыі. Адказ толькі адзін – супрацьпаставіць сваі нацыянальныя інтарэсы – прагматычным інтарэсам Эўропы.
    А дзеля гэтага трэба сумленным беларусам аб’яднацца вакол беларускай нацыянальнай ідэі і бараніць яе ад усялякіз “добразычліўцаў”
    А што тычыцца “атбелівацеля “М” (г.зн. Мілінкевіча, у яго цяпер такая мянушка -Я.М.) і іншых, няхай працягваюць хадзіць укола, цяпер ужо з лёзунгам “Беларусь – у Амэрыку”. Гэтага лёзунгу ім хопіць на усё астатняе жыцьцё, наўрад улада яго перахопіць.
    А мы пакуль будзем растлумачваць беларусам, што толькі яны гаспадары на сваёй зямлі і што толькі на сваёй Бацькаўшчыне у чалавека ёсьць будучыня.
    Адукоўваць Эўропу, марна губляць час, яна сама каго хочаш у лапці абуе.

  2. Еўропа ведае пра Беларусь больш за нас. Проста цяпер прагматычныя колы Еўропы бачаць, што з боку беларусаў няма арганізаванай сілы, якая б стаяла на абароне інтарэсаў усяго народа. Спрыяльны момант. Але кожны беларус павінен усвядоміць, калі мы не з’яднаемся, то наперадзе нас чакае рабства, каланізацыя, жабрацтва. Мы прывыклі яднацца вакол лідараў, а патрэбна яднацца вакол мэты. Наша мэта – гэта шляхетная, высокаадукаваная, высокамаральная, высокакультурная, заможная, незалежная, свабодная, паважаная краіна. Сёння ўжо існуе арганізацыйны камітэт па стварэнні Беларускага міжнароднага дэмакратычнага руху, які будзе аб’ядноўваць усіх беларусаў, як за мяжой так і на Бацькаўшчыне. Гэтае аб’яднанне новай фармацыі, якога не існавала ў Беларусі, абсалютна легальнае, законнае і адкрытае. Кожны удзельнік будзе займацца цікавай справай. Мы не працуем на грантах і не ставім такой задачы, але мы ставім задачу ў беларускім грамадстве адрадзіць нацыянальную бізнес-эліту, стварыць фінансава-эканамічны падмурак нашага грамадства, гаранта свабоды і незалежнасці нашай Бацькаўшчыны.

  3. Franciszak кажа:

    Pakul’ chytau artykul, byu wiel’mi uzruszany, tamu shto sp-ra Walera ni razu nia bachyu na aposhnich bol’sh znachnykh spatkan’niakh z udielam palitykau dziarzhaunaha uzrouniu i eurapiejskikh chynounikau. Uskhodniaje Partnerstwa dla Europy nie z]iauliajecca NIEJKAJ NADZWYCHAJNAJ PADZIEJAJ, tamu na ukhwalienni hetaha Prajektu i nie bylo wysokapastaulienykh palitykau.
    Pra Prahramu Uskhodniaha Partnerstwa mahu tol’ki skazać slowami pradstaunika Erakamisii s-ra Emmanuela Borcka, shto heta palitychnaja hul’nia.
    Tol’ki na nastupnym tydni budzie try cikawyja sustrechy na jakija maju zaprashen’nie, wos’ tady i napishu “sprawazdachu”.
    Calkam zhodzien sa spadarom Jauhienam i spadaryniaj Halinaj, tamu nia budu pautaracca, tol’ki skazau by shto ab’jadnan’nie nie wakol mety, jak skazala s-nia Halina, a wakol nacyjanal’naje IDEI, jakaja maje swaje METY i stratehiju ikh dasiahnien’nia.

  4. Siarhiej кажа:

    Я не лічу лідэраў апазіцыі “збанкрутаванымі”. Гэта прыстойныя людзі пры параўнанні з цяперцамі, яны працуюць як могуць і супрацьстаяць этнацыду. Трэба змагацца з ворагамі, а не паміж сабой.

  5. “Еўропа ведае пра Беларусь больш за нас.” Гэта не так. Я не буду рабіць вам, паважаная Галіна, псіхалягічны аналіз каб паказаць адкуль у вас такое – бо можаце пакрыўдзіцца.
    Больш таго, у краінах СНД не вельмі ведаюць аб Беларусі. на міжнародных канфэрэнцыях я размаўляў з высокімі урядоўцамі не адзін раз.
    Аб’яднаньне свядомых беларусаў дзеля ДЗЕЙНАСЬЦІ , ТАК, найперш, але “лоббінг” у Эўропе таксама патрэбны. Успомнім 1918,тады беларусы не дастаткова працавалі з Эўропай. Чаму прыбалты змаглі і г.д? Зразумела ,што ад нашай ДЗЕЙНАСЬЦІ, а не пісаньня ў Інтэрнецэ, залежыць лёс Беларусі.

    Фармальныя лідэры апазыцыі ёсьць поўныя палітычныя банкруты, але я з імі не змагаюся.Канстантацыя факта – гэта толькі рэальная сітуацыя.
    Прыклад банкрутсва. Мне асабіста Анатоль Лябедзка сказаў “У нас прафесіяналы !!!? увесь час займаюцца лоббінгам нашых інтэрэсаў у Эўропе.” На пытаньне: “Які эффект?” Адказу няма.

    Кожны свядомы беларус павінен РАБІЦЬ канкрэтную справу, няхай малую. але з карысным эфектам сёньня.

    Так як рака поўніцца са шматлікіх крыніц, так няхай нашая беларуская справа поўніцца нашымі малымі і вялікімі дзеямі.

    І першая справа – гэта САЛІДАРНАСЬЦЬ. Дапаможым адзін аднаму.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы