nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Дыскусія па анонсе кнігі Р.Докінза “У пошуках каранёў рэлігіі” (частка 3)

31 мая, 2009 | 7 каментарыяў

(Паводле elementy.ru/lib/430679?context=3042702&discuss=430679, скарочана).


03.12.2008 Geleznov

Па сутнасьці.

На мой погляд, глабальная шкода, якую робіць рэлігія, заключаецца ў тым, што чалавек прывыкае да абсурду. Абсурд становіцца часткай навакольнай рэальнасьці й спрыяльнай глебай для маніпуляваньня асобай. Падрыхтаваны такім чынам чалавек гатовы спажываць неабмежаваныя дозы абсурду. І вось ужо абсурд моды ператвараецца камерсантамі ў сэнс жыцьця. Ідэі, накіраваныя на паляпшэньне жыцьця чалавека (будзь гэта свабодны рынак або сацыялізм) і якія патрабуюць далейшага спакойнага аналізу і дапрацоўкі, практычна ператвараюцца ў рэлігію. Паспрабуй крануць, спаляць. Зь відавочна абсурдных нагодаў пачынаюцца войны. Пры гэтым усе ведаюць сапраўдныя прычыны, але абсурдна маўчаць. Абсурд пладзіцца і размнажаецца. Умацоўвае душы тэрарыстаў і напаўняе кішэні чарадзеяў. Вера ў абсурд прымушае ня верыць сабе. А як сабе верыць, калі “вось яно як аказваецца і не здагадаешся”. Бачу ж я белае, а раптам яно ўсё-такі чорнае? Сабе аднаму верыць страшна.

Трохі крытыкі.

На многія пытанні адказаў няма ў цяперашні момант. І дыскусіі па гэтых пытаньнях звычаўна зводзяцца да прыдумваньня арыгінальных аргументаў, якія на самой справе зьяўляюцца хутчэй аналогіямі. З дапамогай такіх аналогіяў адзін са спрачальнікаў намагаецца перацягнуць другога на сваю тэрыторыю, дзе, як яму здаецца, ён упэўнена пераможа. Аднак, другі спрачальнік не жадае пакідаць зручную для яго і прыдуманую ім жа тэрыторыю сваёй аналогіі. І канца гэтаму няма. Мне здаецца, было б больш разумна сказаць, што за такімі вось межамі хоць наколькі-небудзь лагічна абгрунтаваная канцэпцыя ня мысьліма. Пасьля гэтага можна спакойна працягваць мысьліць, але толькі на гэтых думках павінна вісець шыльдачка з надпісам “фантазія”. Гэтая прапанова, вядома ж, тычыцца толькі атэістаў. Прапанаваць такое тэолагам абсурдна. Ёсьць адчуваньне, што Докінз некалькі аслабляе сваю пазіцыю, калі спрабуе даказаць недаказальнае. У пытаньнях пабудовы Сьвета дастаткова паказваць непаўнавартасьць цьверджаньняў тэолагаў (гэта тычыцца іншых раздзелаў кнігі).

Лірычнае заканчэньне.

Божа! А дзе ж нашы 70-гадовыя (і нават больш) традыцыі па барацьбе з цемрашальствам! Ізноў разбурылі да падставаў. Ізноў загнілы захад нам дапаможа? Калі б Пуцін і Мядзьведзеў публічна не хрысьціліся б, згоды ў грамадстве не паменшала б, але абсурду было б заўважальна менш… Так, ёсьць яшчэ ў засеках Радзімы опіюм для народу!

Рэсьпект пану Докінзу (дарэчы, пра наш значны досьвед пан Д., здаецца, нічога ня ведае).

03.12.2008 13:18 vguerman

Рацыянальнае пыхліва абвяшчае сябе адзіным і паўнамоцным прадстаўніком чалавечай сьвядомасьці, а тэорыю – вышэйшым прадуктам інтэлектуальнага разьвіцьця. Пасьля такой няхітрай працэдуры можна пыхліва абводзіць позіркам недаразьвітыя ваколіцы, а часам ганарыста спускацца дзеля цывілізацыйнай місіі на яшчэ не ахопленыя тэорыяй тэрыторыі паўдуркаў…

Не зусім толькі зразумела, чаму ж гэты адзіны паўнамоцны прадстаўнік розуму, нягледзячы на ўсе свае прэтэнзіі, так і ня здолеў зацьвердзіць сябе ў гэтаў ролі ні ў гісторыі, ні ў эвалюцыі? – Ці ўсе мы, “бедныя духам”, паступова яшчэ даразаўемся?

А тое не ўцяміць зухаваты маладзец-тэарэтык, што “ум человеческий не пророк, а отгадчик” (А.С. Пушкін)… вось адгадалі, што пры дзяленьні атамнага ядра выдзяляецца энэргія. Зараз ламаем галовы, як спыніць распаўзаньне атамнай зброі і што рабіць з адкідамі ядзерных рэактараў.

Таму калі навукоўцы становяцца ў позу, каб атрымаць чарговыя датацыі ці прэміі, а тое і проста павыпендрывацца, пазабаўляцца, вось, маўляў, мы разумнейшыя за ўсіх астатніх, – не падманывайце сябе, хлопцы…

 

03.12.2008 21:02 Geleznov

“Рацыянальнае” – гэта абстрактны панятак і, у выніку, яно ня можа сябе абвяшчаць. Існуе дастаткова многа людзей з разьвітым пачуцьцём пыхі й менавіта яны аб’яўляюць сябе ці нешта, што належыць ім, ці нешта, да чаго яны маюць адносіны, “адзіным і паўнамоцным”. Відавочна, што такія людзі сустракаюцца сярод атэістаў, вернікаў, навукоўцаў, бізнэсмэнаў і пенсіянераў. Тое ж тычыцца іншых пачуцьцяў: сьціпласьці, салідарнасьці й г.д. “Сярэдні” ж рацыянальны чалавек мае разьвітае пачуцьцё пазнаваньня. А ў гэтым выпадку ў яго проста няма выбару. Лагічная выбудоўваньне – адзіная прылада пазнаваньня. Дасканалым яго назваць нельга. Гісторыя ўвогуле і навукі, у прыватнасьці, гэта добра паказвае. Але яго дасягненьні пераканаўчыя і абнадзейваюць. Тэхнічны прагрэс не падлягае абмеркаваньню. Сацыяльны прагрэс больш сьціплы, але чацьвёрка цьвёрдая. Любы сучасны школьнік выявіць абсурд у разважаньнях велічнага Арыстоцеля аб рабстве. Што ж датычыцца “даразьвіцца”, дык было б вельмі сумна, калі б стала ясна, што мы больш нікуды не даразаўемся. Мы дакладна “даразаўемся” і так, як ні “рацыянальнае”, ні “іррацыянальнае” ня зможа зараз уявіць. Спадзяюся, у цэлым гэта будзе прыемны сюрпрыз, а не абсурдныя жахі другога прыходу па галівудскім сцэнары.

 

14.12.2008 14:44 vguerman

“Сярэдні” чалавек не займаецца метадалогіяй навуковага пазнаваньня, не ажыцьцяўляе ўражвальныя дасьледаваньні з дапамогай тэлескопа Hubble, і не прымае рашэньняў аб мільярдным праекце будаўніцтва андроннага калайдэра ў Цэрне, каб праверыць выпадковую гіпотэзу 40-гадовай даўніны.

“Сярэдні” чалавек аплочвае ўсе гэтыя задумы незанятага розуму сваёй нялёгкай працай, часта злуецца і скрыгоча зубамі ў поўнай немачы адкруціцца ад гэтага – паданага яго дабрадзеямі – сумніўнага гонару.

“Сярэдні” чалавек па сваёй натуры асьцярожны аптыміст, ён цяжка ўздыхвае, але хоча верыць каляровым абяцаньням прагрэсіўных навукоўцаў, што вось-вось ён убачыць нарэшце “неба ў алмазах”…

Але калі раптам захварэе дзіцёнак невядомай хваробай, дык наш “сярэдні” чалавек і да бабкі-варажбіткі пабяжыць, і ў першы раз у жыцьці ў царкву зазірне, каб зьнічачку паставіць “за здароўе”.

“Сярэдні” чалавек паляціць у чужую краіну, каб зарэзаць авіядысьпетчара, дарэчы, таксама бацьку сям’і, які правароніў і загубіў самалёт зь яго сям’ёй, каб вярнуцца пасьля псіхшпіталя і турмы на Радзіму, быць сустрэтым як нацыянальны герой і адразу набыць ранг намесьніка міністра.

Таму калі “разьвітае пачуцьцё пазнаваньня сярэдняга чалавека” не прывяло яго ў шэрагі трох мільёнаў алкаголікаў і наркаманаў ці аднаго мільёна зьняволеных у Расеі, дык будзем лічыць яго сапраўды сярэднім – ці што яму сёньня пашанцавала…

У дзень апублікаваньня тэарэмы Курта Гёдэля аб няпоўнасьці ў 1931 годзе стала зразумела, што канчатковая і незваротная фармалізацыя людскіх ведаў немагчымая, таму ня варта і спрабаваць

Тым ня менш, людзі, якія ахвотна разважаюць аб навуковым і сацыяльным прагрэсе, цалкам прастадушна вераць, што вось яны дык застаюцца ў надзейных рамках выключна навуковага сьветагляду, а тыя, хто верыць у другі прыход Хрыста, трапляюць у небясьпечную ілюзію, якая патрабуе неадкладнага выкараненьня.

Што ім трывожнае запытаньне А.Блока: “Не сходим ли с ума мы в вечном звоне придуманных пространств, причин, времён?”

Што ім сумны жарт Бертрана Рассела наконт матэматычнай індукцыі: “Курыца зьвязвае зьяўленьне гаспадара са зьяўленьнем зерня. Але ў адзін цудоўны дзень гаспадар зьявіцца з нажом за спіной і тым самым дасьць зразумець беднай курыцы, што варта б было ёй мець больш грунтоўныя ўяўленьні аб шляхах навуковага абагульненьня.

 

04.12.2008 Geleznov

Меўся на ўвазе “сярэдні рацыянальны” чалавек, то бок такі, у якога прага да пазнаваньня ня надта засланяецца прагамі да іншага (улады, грошай і інш.). Што такое сярэдні чалавек увогуле, дастаткова цяжка ўявіць. Нават яго рост няпэўны. А ўжо як другасныя палавыя адзнакі выводзіць у сярэднія – і зусім незразумела.

Рацыянальныя людзі ніколі не абяцаюць неба ў алмазах. Аднак “задумкі незанятага розуму” выявіліся аўтамабілямі, самалётамі, камп’ютэрамі, інтэрнэтам, тэлебачаньнем, кіно й інш.

Частка сярэдніх людзей аплочвае багатыя балахоны (і ня толькі балахоны) сваіх пастыраў, якія, дарэчы, абяцаюць “неба ў алмазах”. Праўда, пасьля сьмерці. То бок гарантыі не даюць і прэтэнзіі не прымаюць.

Дзіцёнак “сярэдняга чалавека” больш не хварээ чумой, халерай ць воспай. Можа быць вылечаны ад многіх іншых хваробаў. Але калі, барані Божа!, здарыцца невылечная хвароба, дык пастыр божы не прапусьціць намовіць “сярэдняму чалавеку”, што навуковец – гэта жулік і з д’яблам сябруе. А навуковец жа не абяцаў ад усіх хваробаў вылечыць. Дарэчы, пастыр падае малітву ў якасьці эліксіру, але зь яго, звычайна, не пытаюць.

Сярэдняга чалавека нацыянальным героем не абвяшчаюць.

Гёдэль “рацыянальнаму чалавеку” вялікі падарунак зрабіў. Без Гёдэля “рацыянальны чалавек” сумаваць ужо, было, пачаў. Вось, думае, прыдумаю тэорыю ўсяго і ўся, дакажу яе несупярэчлівасьць і чым займуся – сам ня ведаю. У рэлігію, напэўна, падамся. А Гёдэль яму падарунак. Каб даказаць несупярэчлівасьць тэорыі – ствары больш агульную тэорыю. І ня сумна цяпер “рацыянальнаму чалавеку”. Канца-краю тэорыям ня бачна. А вось пастыр, насуперак тэарэме Гёдэля, упэўнена абяцае несупярэчлівасьць раю.

“Рацыянальны чалавек” нічога раптоўна не выкараняе. Ён, як сьвятыя айцы вучылі, прапаведуе. А вернік з воклічам “не забі” адрубае “праведным” мечам галаву іншаверцу ці няверуючаму. Ды і адзінаверцу ня раз здаралася. Ці падсмажыць некага.

Што з таго, што Блок спытаў? “Рацыянальныя людзі” любяць пытаньні й іх колькасьць не абмяжоўваюць. Але пастыр лішніх пытаньняў задаваць ня раіць. “Цікаўныя ў пекле зьбяруцца”. Можа, і Блок ужо там. Пытаў шмат!

Дзядзька Бертран проста хацеў навучыць курыцу дэдукцыі, а ёй вось індукцыя спадабалася…

Агнецаў божых шкада, якіх пастыры, варажбіткі, гробавыя чарадзеі ды ўсе, хто пажадае, дояць. А яны “аплочваюць усе гэтыя задумкі карысьлівага розуму сваёй нялёгкай працай, часта злуюцца і скрыгочуць зубамі ў поўнай немачы адкруціцца…” Атрымліваецца, у адрозьненьне ад курэй, пастыры іх нават індукцыі ня хочуць вучыць. Хітруны ж гэтыя пастыры. Самі ж Арыстоцеля вывучаюць.

Амінь.

 

17.12.2008 17:39 Goozeman

Самая жорсткая крытыка Докінза скіраваная на сітуацыю якраз у АМЕРЫКАНСКІМ грамадстве, пра Расею ён, відаць, увогуле мала што ведае. Але гэта тут і ня важна. У мяне, дарэчы, таксама карцінка з Пуціным, які зьнічку трымае, мільгала. У нашай дарагой Айчыне даўно зразумелі, што НА АБСУРДЗЕ МОЖНА ЎДАЛА ГРАЦЬ І ПІЯРЫЦЦА.

 

28.12.2008 12:48 logistik

Рычард Докінз усе правільна расставіў па “палічках”: рэлігію, веру, маральнасьць, выхаваньне дзяцей, нават гамеапатыю і любоў.

Прыклады падаў лёгка зразумелыя (асабліва з матылькамі). І некалькі выбітных цытатаў не забыў нам нагадаць:

“Шчасьце веруючага ў параўнаньні са скептыкам ня больш, чым шчасьце п’яніцы ў параўнаньні з цьвярозым чалавекам” (Джордж Бернард Шоў)

“У пытаньнях рэлігіі праўда – гэта той пункт гледжаньня, які здолеў выжыць” (Оскар Уальд). Заўважу, што ня толькі ў пытаньнях рэлігіі.

Дарослым людзям, асабліва, калі яны адмоўна ставяцца да ціску рэлігійнай прапаганды, кніга “Рэлігія як ілюзія”, без сумневу, спадабаецца. Ці будзе яе чытаць новае пакаленьне? – ня ведаю, але магчыма – на знак пратэсту супраць дамінантнай “плыні”.

Тут у каментарах цікавым было меркаваньне аб “сярэднім чалавеку”. Аднак “сярэдні” і ня толькі сярэдні чалавек, а пераважная колькасьць нашах сучаснікаў у сваім штодзённым, будзённым клопаце зусім не жыве паводле “закону божага”. Увогуле практыка ўжо даўно (з “урачыстым крочаньнем” сьвецкіх дзяржаваў і нават раней) аддзялілася ад рэлігійных догмаў.

Пагаджуся, што “глабальная (і адначасна найменш заўважальная) шкода, якую робіць рэлігія, заключаецца ў тым, што чалавек прывыкае да абсурду” (Geleznov). Хаця ёсьць і бачная шкода – гіганцкія сродкі ідуць на “залачэньне купалоў” і “Сярэдні” чалавек аплочвае ўсе гэтыя задумкі незанятага розуму сваёй нялёгкай працай”.

 

30.12.2008 16:07 katrina-range

Я, як чалавек, які пачынае толькі шлях пазнаваньня матэрыяльнага і нематэрыяльнага сьвету, калі ён існуе, магу сказаць, што артыкул мне імпануе. Асабліва дуалізм мысьленьня і наіўнасьць, якія зьяўляюцца маімі рысамі нягледзячы на тое, што дзіцячы ўзрост быццам бы прайшоў.

Я не адмаўляю ўзьнікненьне рэлігій такімі абсурднымі метадамі. Аднак магу сказаць, што для веруючага чалавека – адсутнасьць доказаў існаваньня нематэрыяльнага сьвету – не зьяўляецца доказам яго неіснаваньня.

Каб пераканаць людзей, трэба падаць доказы, якія абвяргаюць магчымасьць існаваньня душы і іншых зьяваў. Я, вядома, разумею, што для чалавека, схільнага толькі да навуковага мысьленьня, уся гэтая бязглуздзіца пра душу ня мае ніякіх доказаў. Аднак як можна знайсьці доказы ў матэрыі таго, што ня мае ні атамнай, ні малекулярнай будовы?

 

31.12.2008 14:42 logistik

Мяркую, за наіўнасьць вы прынялі лёгкасьць выкладаньня, але гэта зусім не азначае, што аўтар наіўны, прынамсі, так нельга сказаць пра Рычарда Докінза.

Кніга “Рэлігія як ілюзія”, на мой погляд, не накідвае нам новую веру. Насупраць, яна вызваляе мысьленьне ад догмаў, здымае абмежавальныя ўмовы пазнаваньня, дазваляе высунуць меркаваньні аб розных пачатковых умовах і існасьці, і мысьленьня. Аўтар толькі падае нам прыклады таго, як можна пакарыстацца такой свабодай.

Вось і вы ўжо пачалі разважаць аб матэрыяльных і нематэрыяльных субстанцыях, дэманструеце сваю незалежнасьць. Цяпер выкарыстайце прыёмы Докінза і паспрабуйце “задаць правільнае пытаньне”.

Апроч таго, трэба ўлічваць, што многія доказы ад Дарвіна да Докінза праўдзівыя для замкнёных сістэм. Сам Докінз падае аналіз зьнешнега ўмяшальніцтва ў сьвядомасьць ізаляванай групы людзей. Відавочна, нельга адмаўляць такое ўмяшальніцтва і ў нашу цывілізацыю ў цэлым.

Для сучаснага чалавека (тым больш для дасьледчыка) важна вызваліць сьвядомасьць і быць гатовым да ўспрыняцьця самых нечаканых метамарфозаў. Тут са сьляпой верай нам не па дарозе.

Калі казаць шчыра, мяне зьдзіўляе не зьяўленьне рэлігій, багоў, абмежаваньняў сьвядомасьці, а тое, што людскі род захаваў здольнасьць да вольнага мысьленьня пад тысячагадовым прыгнётам і грамадства, і дзяржавы, і тых жа рэлігій. Не ператварыўся ў статкі жывёлаў, не дэградаваў назад у малпаў, а рухаецца ў вызначаным кірунку. Дасканаліць і дасканаліць сваё штучнае асяроддзе наперакор войнам і рэвалюцыям, стыхійным бедствам і эпідэміям, дыктатарам і чыноўнікам. Ну, магчыма, для разуменьня і гэтага феномена трэба шукаць правільную фармулёўку задачы, як раіць Докінз.

 

13.10.2009 19:42 фенолог

Зьвярніце ўвагу – аўтар піша менавіта пра рэлігіі, а не пра веру. Менавіта рэлігіі патрабуюць тых самых “напружаньняў”, “велізарных матэрыяльных выдаткаў”, невытлумачальных з пункту гледжаньня натуральнага адбору і карыснасьці для выжываньня віду. Вера не патрабуе матэрыяльнага ўцяленьня, яна ўнутры і яна зьяўляецца нейкай уласьцівасьцю людскай сьвядомасьці й менавіта яна, а не рэлігія, дапамагае выжываць, у тым ліку “не ператварацца ў статкі жывёлаў, не дэградаваць назад у малпаў” і г.д. Прычым, любая вера – вера ў вышэйшую істоту, у справядлівае грамадства (камунізм і астатнія ізмы – усяго толькі рэлігіі), у зялёных чалавечкаў…

Аналогія з матылькамі і зьнічкай не зусім карэктная. Там мы маем канкрэтны фізіялагічны механізм, які закладзены на ўзроўні інстынкту і дапамагае існаваньню віду. Тое ж, што апісвае аўтар у дачыненьні да метадаў выхаваньня і да т.п. не мае адносінаў да матылька. Гэтыя захады працуюць да 5 гадоў максімум. Ці вы да гэтага часу верыце ў Дзеда Мароза? Не, проста падтрымліваем традыцыю і рытуал.

Хаця пытаньне пастаўлена класна! Я ўсё ж схіляюся да ацэнкі рэлігіі, як нейкага рытуала, тэхналогіі, якая мае сацыяльнае прызначэньне для людскага грамадства. Да індывіда, яго сьвядомасьці гэта ня мае дачыненьня. Для людскай сьвядомасьці значэньне мае толькі вера і, баюся, дарвінізм тут не дапаможа.

04.01.2009 12:43 logistik

Вера, як кожная несвабода і абмежаваньне сьвядомасьці, рана ці позна матэрыялізуецца і патрабуе выдаткаў. Выжыць дапамагаюць веды і ўменьні.

 

05.01.2009 15:59 фенолог

А якія яшчэ несвабоды і абмежаваньні сьвядомасьці “рана ці позна матэрыялізуюцца і патрабуюць выдаткаў”? Матэрыялізацыя і выдаткі ўзьнікаюць тады, калі вера становіцца сацыяльнай тэхналогіяй, то бок пераходзіць з індывідуальнай катэгорыі ў грамадскую. Але тады якраз і ўзьнікае рэлігія. Калі вера (рэлігія) не дапамагае выжыць – яна другасная, непрыдатная і нават шкодная. Чыста дарвінаўскі падыход. Вы забылі яшчэ інстынкты, а менавіта яны, у першую чаргу, забясьпечваюць выжываньне.

Раптам падумалася: адно з асноўных адрозьненьняў чалавека ад астатніх жывёлаў гэта здольнасьць да абстрактнага мысьленьня (чым мы з вамі зараз і займаемся) і, самае галоўнае, здольнасьць хаця б часткова рэалізоўваць гэтыя абстракцыі ў рэальнасьці. Можа, тут дзе-небудзь пакапаць?

 

06.01.2009 12:31 logistik

“… з барацьбы ў прыродзе, з голаду і сьмерці непасрэдна выцякае самы высокі вынік, які розум у стане сабе ўявіць, – утварэньне вышэйшых жывёлаў. Ёсьць вялікасьць у гэтым меркаваньні, паводле якога жыцьцё з яго рознымі праявамі Творца першасна ўцяліў у адну ці абмежаваную колькасьць формаў; … з такога простага пачатку разьвілася і працягвае разьвівацца бясконцая колькасьць самых прыгожых і самых уражвальных формаў”. Гэтыя словы напісаў Чарльз Дарвін у сваёй манаграфіі “Паходжаньне відаў шляхам натуральнага адбору…”, глава XV, пераклад з 6-га выданьня (Лондан, 1872 г.).

Акрамя пададзенай цытаты ёсьць цікавая заўвага да той жа кнігі: “… у адносінах да матэрыяльнага сьвету мы можам дапусьціць, прынамсі, наступнае: мы можам бачыць, што зьявы выклікаюцца не асобнымі ўмяшальніцтвамі Боскай сілы, якая аказвае свой уплыў у кожным асобным выпадку, але праз усталяваньне агульных законаў”.

А вы пішаце: “Калі вера (рэлігія) не дапамагае выжыць – яна другасная, некарысная і нават шкодная. Чыста дарвінісцкі падыход”. А сам Дарвін не рашыўся на такую моцную выснову. У параўнаньні з аўтарамі біблейскіх гісторый Чарльз Дарвін толькі замахнуўся на колькасьць спраў стваральніка і тэрміны ўмяшальніцтва творцы ў прыроду.

Яшчэ ў вашых паведамленьнях я зьвярнуў увагу на дзьве фразы: “Гэтыя прыёмы працуюць да 5 гадоў максімум”; “Матэрыялізацыя і затраты ўзьнікаюць тады, калі вера становіцца сацыяльнай тэхналогіяй, г.зн. пераходзіць зь індывідуальнай катэгорую ў грамадскую”.

Калі ўважліва прыглядзецца да іншых, нескладана заўважыць сталае зьяўленьне вераваньняў і ў дарослых людзей, прычым па-за прымяненьнем якой-небудзь тэхналогіі. Асабістыя праблемы, хваробы, беды прымушаюць людзей шукаць выйсьце і адказы. А класічная (скрайне састарэлая) сістэма адукацыі разам са слабой медыцынай не дапюць рашэньня. Вось чалавек інстынктыўна і чапляецца за саломінку, г.зн. робіць тое ж, што і матылёк з кнігі Докінза. А саломінкай вельмі часта аказваецца не дамінуючая рэлігія (зь яе тэхналогіямі), а яе антыпод – домыслы, чуткі…

У мяне ёсьць прыклады, калі такая матэрыялізацыя вераваньняў ня толькі прывяла да затратаў, разбурыла людскія ўзаемаадносіны, але і згубіла жыцьцё.

У завяршэньня спрэчкі прапаную вызваліцца ад уяўленьня пра нас, як пра адзіных асобінаў, здольных да абстрактнага мысьленьня. Можна яшчэ казаць, што толькі мы ўмеем няверна дасканаліць штучнае асяроддзе свайго жыцьця, але і гэта можа аказацца памылкай, калі сьвет, які нас акаляе, ня ёсьць замкнёнай сістэмай.

У цэлым, застаюся пры сваім меркаваньні, што праца Докінза і падобныя кнігі ў першую чаргу каштоўныя тым, што разьнявольваюць сьвядомасьць.

 

03.01.2009 19:07  | фенолог

Вельмі спадабаўся гэты матэрыял. Пасьля сьвятаў паспрабую знайсьці кнігу. Можа ў іншых главах і ўтрымліваецца адказ на пытаньне ЯК ЗАРАДЖАЮЦЦА РЭЛІГІІ. На жаль, у гэтым адрыўку адказа няма. Ёсьць шыкоўнае апісаньне як яны распаўсюджваюцца, дапаўняюцца, эвалюцыянуюць… Але, на жаль, як зараджаюцца, няма.

У адным месцы яўнае вонкавае ўзьдзеяньне (карга-культуры), у іншым – дзеці. Але навошта і чаму нехта дзецям распавёў страшную гісторыю пра загробнае жыцьцё і да т.п. І галоўнае, хто гэтаму распавёў тое ж самае, калі ён быў дзіцём.

А, можа, першую рэлігію прыдумалі самі дзеці – у іх жа дуалізм і тэлеізм у сьвядомасьці!

 

12.01.2009 21:10  | viperr1122

Ведаеце, народ, пра што я падумаў чытаючы кнігу: … Дый увогуле, веруючы чалавек, альбо ня веруючы, якая розьніца. Галоўнае, каб чалавек быў добрым і маральным, тады і грамадства будзе лепшым

 

04.02.2009 22:59  | demand

Мне кніга спадабалася, хаця матэрыял падаецца няроўна. Нешта разжоўваецца і абсмоктываецца занадта занудна, а нешта чытаецца лёгка. Акрамя таго, кідаецца ў вочы небесстароннасьць і нават агрэсіўнасьць аўтара. Але ў цэлым вельмі дэталёва разгледжаны многія бакі рэлігіі, пададзены добрыя прыклады, шмат тэмаў для развагаў.

 

08.03.2009 00:12  | borgirr

Незразумела, навошта матылькам арыентавацца на сьвятло. Чаму яны, бедныя, на сьвятло ляцяць, а шкодныя мухі ды камары – не.

Аўтар кажа, што рэлігіі зараджаюцца самі па сабе з бессьвядомаснага, і тут жа падае прыклады зваротнага. Падобна да сьпекуляцыі. Увогуле паданыя цікавыя факты і высновы, але здаецца, што аўтар зьбірае іх з паверхні, замест таго, каб капаць углыб.

10.03.2009 13:53  | Koko

Па-першае, кнігу прыемна чытаць, таму што бачыш, што ёсьць адзінадумцы і ты не адзін у сваіх перакананьнях. А тое ў нашым грамадстве, якое пагалоўна веруючае, недастаткова адукаванае, не імкнецца цікавіцца навуковымі поглядамі, стала нормай хадзіць у царкву, маліцца, вешаць іконы ў дамах й інш. У сьвецкай дзяржаве цэнтральныя тэлеканалы гадзінамі транслююць царкоўныя службы, першыя асобы дзяржавы там прысутнічаюць, усе запар хрысьцяцца. Узьнікае пытаньне: няўжо ўладам пасьля перабудовы, калі зьнікла агульная ідэя пабудовы “сьветлай будучыні”, спатрэбіўся новы рычаг маніпуляваньня сьвядомасьцю масаў, а можа адбылася масавая дэменцыя?

Па-другое, аўтарам зроблена вялікая праца, вывучана шмат крыніцаў, прыводзіцца вялікая колькасьць цытатаў іншых навукоўцаў і незвычайных людзей у падмацаваньне яго поглядаў. Бачныя востры розум аўтара і яго зацікаўленасьць навуковымі ведамі.

Па-трэцяе, чалавек, які не пакутуе ад ленасьці розуму, зразумее, што ў нашым сьвеце бог не патрэбны. Яму проста няма месца. Усё нашмат больш складанае і прыгожае!

 

20.03.2009 13:54  | art

“Усьвядоміўшы, што мы ёсьць прадуктамі дарвінаўскай эвалюцыі, разгледзім, які зь відаў натуральнага адбору першапачаткова спрыяў узьнікненьню рэлігіі”.

… альбо іншымі словамі: “Прызнаўшы сябе прадуктамі, паспрабуем зразумець, што перашкаджае іншым зрабіць гэта”.

На мой погляд – гэта вартыя жалю намаганьні пераканаць сябе й іншых, што атэізм – не дэградацыя.

 

04.04.2009 20:51  | vadyy

Прачытаў артыкул. Усё ж адчуваецца неразуменьне аўтарам асноўнага адрозьненьня чалавека ад жывёл, а менавіта здольнасьці да дысацыяцыі. Сама магчымасьць дысацыяцыі дала чалавеку велізарныя магчымасьці ў плане выжываньня, адначасна абудзіла вялікую колькасьць пабочных эфектаў, зь якіх рэлігія – адзін зь іх.

15.04.2009 06:18  | sir Antrekot

Ёсьць меркаваньне, што гэтыя дарагія рытуалы ды іншае патрэбныя толькі з-за таго, што мы па прыродзе сваёй … ня мелі б інакш адпаведнай павагі да таго, пра што нам кажуць. Ну, ня можам мы інакш. Былі б усе разумныя ды начытаныя, патлумачылі б нам адзін раз, што да чаго, і пайшлі б 10 запаветаў выконваць. Дык шмат хто і чытаць ня ўмее, і тлумачыць трэба прапісныя ісьціны па сто разоў… Але пры чым тут Бог? Вы нам скажыце, ёсьць ён, альбо не, а не апісвайце, якім чынам у яго вераць

 

 


7 каментарыяў

  1. Шалёны кажа:

    Усё менш i менш каммэнтаў. Здаецца, што вас пазбягаюць.

  2. VITAL кажа:

    так, і гэта сьведчыць, што рэдакцыя йдзе па самагубным шляху. Большасьць сьведамых беларусаў ня хочуць мець справы з ідалапаклоннікамі-маністамі..

  3. Сп. VITAL, у гэтым пытанні яшчэ няма канчатковага вердыкту. Гэта вельмі складанае пытанне і за адзін дзень яго не вызначыць, бо не хочацца зрабіць тыя памылкі, якія ўжо некаторымі зроблены. Напрыклад, БХД называе сябе хрысціянскай дэмакратыяй, а вось эмблему, васьміканцовую зорку, ўзялі паганскую. А яшчэ горш – колер гэтай зоркі блакітны, што зусім не хрысціянскі і не паганскі, а нейкі з чараўніцтва. Вядома, яны гэта ўзялі ад няведання, але гэтыя пытанні павінны былі ведаць, калі звязалі сябе з рэлігіяй. Вось, напрыклад, мне падабаецца такі абрад, калі святар разам з вернікамі робіць хрэсны ход да старажытнай крынічкі і асвячае яе, хаця пакланенне крынічцы – гэта звычай паганскі, а царква хрысціянская. Але, напрыклад, мне не падабаецца, калі адзін ксёндз, збірае па акрузе валуны, а гэта ёсць паганскія алтары і робіць з іх нейкае відовішча. Па-першае, гэты ксёндз не клаў туды гэтыя камяні, не яму іх і чапаць. Па-другое, гэтыя камяні маюць сакральны характар, яны ўсе загавораныя і чапаць іх нельга. Па-трэцяе, яны маюць вялікае гістарычнае значэнне. Добра б было, калі б яны яшчэ мелі і вялікае культурніцкае значэнне ў акрузе.
    Вось нашы старажытныя продкі пакланяліся вадзе. Вы думаеце, што яны пакланіся ад сваёй “цемрашальства”, безграматнасці? Як бы не так. Я сабрала інфармацыю аб фізічных і хімічных уласцівасцях вады і была здзіўлена сваёй неграматнасцю ў гэтых пытаннях. Аказваецца вада вельмі добра утрымлівае інфармацыю і яе крысталічная рашотка залежыць ад зместу гэтай інфармацыі, так што не здарма на ваду намаўляюць ўсялякія замовы. І яшчэ факт, што ў зімовыя дні – Каляды, Водахрысце, яна мае самую правільную рашотку і ад гэтага мае вялікія гаючыя ўласцівасці. Невытлумачальныя гаючыя ўласцівасці чацвярговай солі.
    Яшчэ дзіўны факт, што скокі цераз купальскае вогнішча, прыводзяць ў нармалёвы стан сістэмы арганізму. Пра зёлкі я ужо маўчу, бо яны сапраўды ў гэтыя дні набіраюць самыя гаючыя сілы. Запытайце аб усім гэтым у прафесара Янкі Крука.
    Але гэта ўсё паганскія звычаі, абрады, рытуалы. Як быць з гэтым? Але немагчыма сёння адмовіцца і ад царквы. Колькі б мы не надрукавалі артыкулаў, напрыклад, супраць царквы – гэта нічога не дасць, бо народ будзе хадзіць ў царкву. Так што вельмі важна, які змест будзе гэтай царквы і вельмі важна хто будзе кіраваць гэтай царквой. У любым выпадку царква не павінна быць пятай калонай чужых краінаў. Бог і царква – гэта так, але аналіз паказвае, што беларусы з’яўляюцца аб’ектам палявання, як танная рабочая сіла. І давайдзе не будзем заплюшчываць на гэты факт вочы. Беларусам пагражае рэальная каланізацыя, а гэта значыць вечнае рабства. Па гэтай прычыне беларусам не патрэбна царква, якая ў канечным выніку вядзе да рабства.
    Сп.VITAL, калі вы лічыце, што сайт ідзе па самагубным шляху, толькі па той прычыне, што вядзе пошук Бога і царквы, якія б абаранялі інтарэсы беларускага народа і каб яны не былі б пятай калонай ў нашым грамадстве, то я не ведаю нават што і казаць. Падумайце добра над гэтым пытаннем. Думаць не з’яўляецца грахом, а валодаць ведамі – гэта ёсць самы праведны шлях.

  4. Рэдакцыя кажа:

    Мы гатовы слухаць любога сумленнага чалавека.
    Мы гатовы супрацоўнічаць зь любымі шчырымі людзьмі, якія змагаюцца ці зьбіраюцца змагацца за сьветлую будучыню беларускага народа і ўсяго чалавецтва.
    Але мы па-ранейшаму на сьветаглядным узроўні верым, што сапраўдны Бог выяўляе сябе ў форме Праўды рэчаіснасьці (!), а міфічнага – не існуе. І нашы дзеяньні адпавядаюць гэтаму!
    Той, хто хоча жыць па іншым сьветаглядзе – калі ласка. Наша справа – папярэдзіць і запрапанаваць…

  5. Siarhiej кажа:

    Я тут трошкі паўтару, тое што пісаў у іншых тэмах.
    У Хрысціянстве шмат станоўчых практычных элементаў:
    – вера ў Бога дазваляе ня быць зямным рабом ці халуём, бо перад Богам усе роўныя
    – Хрыстос вучыў, што трэба падпарадкоўвацца Закону, а не загадам правадыра
    – базавымі элементамі большасці канстытуцый з’яўляюцца 10 запаветаў (не рабі іншаму тое, што сабе не жадаеш)
    – Хрыстос на практыцы ажыццяўляў тое, што сёння называем “правы чалавека”
    – у Бібліі шмат павучальных гісторый і прыкладаў карысных для штодзённага карыстання
    Іншыя элементы, якія супярэчлівыя ці фантастычныя, ці здаюцца такімі, можна ігнараваць.
    Ёсць рызыка, што калі мы, падобна камунякам, адкінем хрысціянства дык азвярэем.
    Карысць рэлігійных збораў таксама ў магчымасці камунікацый паміж людзмі, прынамсі гэта лепш чым дыскатэкі.
    Я бы хацеў тут пачуць адказ на пытанне: як выкарыстаць рэлігію для забеспячэння нашых нацыянальных інтарэсаў?

  6. Siarhiej кажа:

    Спадзяванне на Бога дае людзям псіхалагічную палёгку і падтрымку: я гэта не разумею, але Бог разумее і зробіць усё як трэба; я гэтага не магу, але Бог гэта зробіць як трэба.

  7. Я не ведаю ці спадабаецца гэта вам, але я хачу выказаць прапановы на гэты конт. У першую чаргу, мы павінны ужо сёння адрадзіць духоўную эліту ў нашым грамадстве. Для гэтага патрэбна вучыцца на святароў. Не дапушчальна абапірацца на святароў, якія супрацоўнічалі з КГБ ці былых крымінальнікаў. Царква павінна быць аўтакефальнай, незалежнай. Служба павінна ісці на беларускай мове. У нас існуюць і католікі, і праваслаўныя, і тут ужо цяжка змяніць нешта. Так што абрады павінны застацца адны і тыя ж. І тым не менш царква можа ўзяць шмат чаго з беларускай культуры. Маладыя людзі не павінны саромецца станавіцца святарамі. Гэта павінна стаць пачэснай працай, бо яны павінны стаць духоўнымі настаўнікамі свайго народа. Толькі цесная сувязь з народам, выкарыстанне звычаяў народа, валоданне навуковымі ведамі дазволіць гэтым людзям стаць аўтарытэтамі ў акрузе. Святароў нельга ператварыць ў яшчэ адных ідэолагаў нейкага рэжыму. Святары, нацыянальна-патрыятычныя сведамыя людзі, змогуць стаць вялікай сілай ў яднанні нашага народа. Сёння вельмі было б пажадана знайсці людзей гатовых брацца за гэтую працу.
    Па-другое, ужо сёння можна ісці да свайго народа і разам з ім пачынаць будаваць цэрквы і адраджаць сваю культуру.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы