nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Перадвыбарчыя разборкі ў апазіцыі. Акт ІІ (частка 1: БХД і Рымашэўскі)

4 ліпеня, 2009 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

d091d0a5d094-1Вясной гэтага года ў адрозьненьні ад папярэдняй прэзідэнцкай перадвыбарчай кампаніі, калі амаль уся “аб’яднаная дэмакратычная апазіцыя” шукала “адзінага”, назіраюцца іншыя працэсы. “Адзінага” “апазіцыя” ўжо не шукае (хаця ў 2005 -м менавіта гэта аб’яўлялася надзейным лекам ад дыктатуры), затое маса яе прадстаўнікоў імкнецца вылучыцца кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. Акрамя таго, да выбараў яшчэ два гады, а кампанія фактычна ўжо пачалася. Такога таксама раней не было. Няўжо кіраўніцтва розных апазіцыйных кланаў атрымала зьвесткі, што выбары адбудуцца на год-паўтара раней запланаванага часу? Пра апошняе мы ня ведаем. Ведаем толькі, што найлепшым спосабам кіраваньня апазіцыяй з боку рэжыма заўсёды былі чуткі, якія ўкідаліся ў яе асяроддзе… Як бы там ні было, але яшчэ да пачатку гэтага года пра свае прэзідэнцкія амбіцыі заявілі Мілінкевіч, Міхалевіч, зь дзясятак сябраў БНФ (нават Саньнікаў вынюхваў магчымасьці вылучацца ад БНФ), тры сябры БХК, іншыя. У будучай выбарчай кампаніі, гарантуем, будзе ўдзельнічаць і Пазьняк, паспрабуе хто-небудзь з АГП – Лябезька ці Раманчук. І вось прайшлі першыя зьезды, кангрэсы, сходы, канферэнцыі. Прэтэндэнтамі ў кандыдаты на вышэйшую пасаду ў беларускай дзяржаве афіцыйна былі вылучаны Рымашэўскі, Статкевіч, Баршчэўскі. Мы вырашылі зафіксаваць і, па-магчымасьці, прааналізаваць гэтыя факты. Пачнем з партыі БХД – “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”.


1.

Яшчэ ў сярэдзіне студзеня г.г. кіраўнікі БХД вырашылі на выбары прэзідэнта Беларусі вылучыць свайго кандыдата. Тады ж яны паабяцалі, што на ўстаноўчым зьездзе партыі, які быў прызначаны на 28 лютага, “будуць названы імёны” прэтэндэнтаў (www.nn.by/index.php?c=ar&i=23070).

Аднак на зьездзе, які адбыўся ў Менску ў запланаваны тэрмін у памяшканьні Палаца культуры МТЗ, вылучэньня не адбылося.

Мы адыдзем трохі ад тэмы, але зафіксуем на нашым сайце галоўныя моманты зьезду (інфармацыя ўзята адсюль: www.svaboda.org/content/Article/1500784.html; www.svaboda.org/content/Article/1500964.html).

2.

У зьезьдзе ўзялі ўдзел 206 дэлегатаў з 211 вылучаных (па дадзеных арганізатараў на сёньня да БХД далучылася больш за 1000 грамадзянаў РБ). У якасьці гасьцей прысутнічалі лідэры палітычных партый, вядомыя беларускія палітыкі (гл. фота ўнізе). У іх ліку — былыя кандыдаты ў прэзыдэнты Аляксандар Казулін і Аляксандар Мілінкевіч, кіраўнік Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, старшыня міжнароднай моладзевай арганізацыі “Малады фронт” (Чэхія) Зьміцер Дашкевіч, былы палітзьняволены Андрэй Кім, кіраўнікі ды прадстаўнікі іншых партый і грамадскіх аб’яднаньняў, а таксама лідары прадпрымальніцкага руху Ігар Леднік і Аляксандр Макаеў.

d091d0a5d094-2

Перад пачаткам зьезда галоўны заснавальнік партыі Павал Севярынец заявіў: “Партыя ствараецца не для таго, каб заняць пэўную нішу … Мы ствараем партыю, якая можа стаць вядучай палітычнай сілай у Беларусі. І мы лічым, што БХД праз пэўны час павінна будзе браць адказнасьць за ўсю краіну”.

Журналісты паведамлялі, што зала Палаца культуры МТЗ была ўпрыгожана сымбалямі БХД – бэтлеемскай зоркай на фоне бел-чырвона-белага сьцяга [зь якой такой нагоды беларуская васьмікутная зорка, пра якую нават на нашым сайце шмат пісала Галіна Арцёменка, стала “бэтлеемскай зоркай”?! – Рэд.], а таксама лёзунгам “Хрысьціянскія прынцыпы, Беларускі патрыятызм”. Дэлегаты скандавалі “Жыве Беларусь! Жыве з Богам!”. Паэт Уладзімер Някляеў перадаў свой верш “Сьцяг”, які можа стаць гімнам партыі.

На зьездзе былі абраны чатыры сустаршыні партыі Георгі Дзьмітрук, Віталь Рымашэўскі, Павал Севярынец, Аляксей Шэін. Таксама прыняты статут і праграма. Кіроўны орган партыі будзе звацца Нацыянальнай радай. Найбліжэйшым часам будуць пададзены дакумэнты на рэгістрацыю.

У сваім выступе на зьездзе Павал Севярынец адзначыў: “БХД паклікана шукаць цьвёрдае апірышча для ўсёй нацыі і ўсёй краіны. Для гэтага мы павінны запрашаць для ўдзелу ў грамадзкай дзейнасьці і палітыцы дзесяткі тысячаў людзей, якія вераць у Бога і любяць Беларусь. Для нас вельмі важна быць маральнай базай для перамен. Таму БХД мусіць быць партыяй маралі. БХД – гэта не апазыцыя, а гэта альтэрнатыва. Для нас найгалоўнейшай задачай зьяўляецца давесьці Беларусі і беларусам як можна жыць лепш, калі не баісься, не хлусіш, не крадзеш. Калі верыш і любіш. БХД – гэта партыя перамогі. Мы верым, што Беларусь будзе жыць паводле свабоды, праўды і справядлівасьці”.

У сваім выступе Віталь Рымашэўскі адзначыў, што БХД – гэта не рэлігійная арганізацыя, хаця 31% сяброў зьяўляюцца пратэстантамі, амаль 45% – праваслаўнымі і каля 13% каталікамі. Таксама да працы далучыліся і прадстаўнікі іншых веравызнаньняў [а вось гэта самае цікавае; гарантуем, сярод 11% нехрысьціянаў у шэрагах “Хрысьціянскіх дэмакратаў” значная частка талмудыстаў. – Рэд. ]. Спадар Рымашэўскі адзначыў, што беларуская хрысьціянская дэмакратыя паклікана зьяднаць беларускае грамадзтва [на прынцыпах хрысьціянскага сіянізма? – Рэд.].

“БХД – партыя, якая паклікана аб’яднаць правацэнтрысцкія дэмакратычныя сілы Рэспублікі Беларусь. Мы пакліканы не толькі нагадаць пра сапраўдныя каштоўнасьці ў беларускай палітыцы, пра тое, што супраца дэмсілаў магчыма толькі на супольных каштоўнасьцях – дэмакратыя, павага да правоў чалавека, эўрапейскі выбар і незалежнасьць Беларусі [на сёньня гэта наборчык лібералаў! – Рэд.]. І стратэгічная мэта ў супрацы з нашымі палітычнымі партнэрамі, вылучэньне адзінага кандыдата на наступных прэзыдэнцкіх выбарах”.

Сваімі бліжэйшымі паплечнікамі хрысьціянскія дэмакраты называюць рух “За свабоду” Мілінкевіча і БНФ.

З прывітальным словам да зьезду выступілі палітыкі Аляксандар Мілінкевіч, Аляксандар Казулін, Лявон Баршчэўскі, Анатоль Лябедзька, Мікола Статкевіч, Зьміцер Дашкевіч. Паводле Аляксандра Мілінкевіча, БХД хутка стане ўплывовай сілай краіны.

Мілінкевіч, у прыватнасьці, сказаў: “Вы, хрысьціянскія дэмакраты, павінны вярнуць у нашае незалежнае грамадзтва дух любові, сілу любові. Перад намі стаіць задача зьмяніць дух нашага грамадзтва. Вы павінны вярнуць дух і веру. І вашай місіяй будзе вярнуць беларускі патрыятызм. Нам вельмі важна эўрапеізаваць краіну. Давайце памятаць для чаго мы працуем і што ахвяруем. Каб беларуская ўлада стала нашай уладай, каб у Беларусі стала ўлада маральнай і ўладай ад Бога. Гэта сьвятая задача і мы яе выканаем разам”.

Вітаньні зьезду партыі БХД перадалі таксама хрысьціянскія дэмакраты Нямеччыны, Галяндыі, Нарвэгіі, Фінляндыі і іншых эўрапейскіх краінаў.

Дэпутатка Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ад Нарвэгіі Ms Åse Gunhild Woie Duesund ў сваім выступе адзначыла, што ў беларускіх уладаў няма ніякіх падставаў, каб не зарэгістраваць партыю БХД.

 

3.

Вылучэньнем прэтэндэнта ў кандыдаты у прызідэнты Беларусі ад БХД адбылося на канферэнцыі БХД, якая прайшла ў Менску 23 траўня г.г. у памяшканьні БНФ [так, 100 чалавек заўсёды лягчэй кантраляваць, каб яны “не памыліліся”, чым 200, а тым больш 1000… – Рэд.]. Кандыдатам для ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі ад беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў абраны сп-р Віталь Рымашэўскі (www.nn.by/index.php?c=ar&i=26483).

Рашэнне было прыянтае шляхам тайнага галасавання. На гэтую пасаду прэтэндавалі тры кандыдаты: сустаршыня БХД, каардынатар кампаніі па абароне правоў на свабоду сумлення Георгій Дзмітрук (2; гл. фота ўнізе), намеснік кіраўніка Мінскай гарадской арганізацыі партыі БХД Леанід Скарабагаты (3) і сустаршыня БХД, каардынатар кампаніі “Пакаянне” Віталь Рымашэўскі (1).

d091d0a5d094-3

У выніку падліку галасоў высветлілася, што са 103 бюлетэняў два былі прызнаныя несапраўднымі, за Скорабагатага прагаласавалі 8 чалавек, за Дзьмітрука — 25, за Рымашэўскага — 68. Такім чынам, апошні набраў больш за 50 працэнтаў галасоў дэлегатаў канферэнцыі і перамог у першым туры.

Спраўка (паводле www.nn.by/index.php?c=ar&i=26483): Віталь Рымашэўскі нарадзіўся ў 1975 годзе (мае 34 гады). Працуе вядучым эканамістам вядомай кампаніі “Беларусь капітал менеджмент” (Расія). Адукацыя вышэйшая. Закончыў будаўнічы факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта па спецыяльнасці “Інжынер-будаўнік”. Прафесійна займаецца палітыкай з 1996 года [чалавек, які зьяўляецца вядучым эканамістам кампаніі “Беларусь капітал менеджмент” аб’ектыўна ня можа быць прафесійным палітыкам. – Рэд.] – тады ён стаў членам каардынацыйнага савета арганізацыі “Беларускае аб’яднанне маладых палітыкаў”. У 1999 годзе вучыўся ў Германіі на курсах вышэйшай школы дзяржкіравання ў інстытуце “Саюз грамадскага кіравання”, вывучаў эканамічнае і палітычнае ўладкаваньне ФРГ. У 200204 гадах — член прэзідыума Беларускага нацыянальнага савета маладзёжных і дзіцячых грамадскіх арганізацый “Рада”. У 200506 годзе — каардынатар перадвыбарнай кампаніі кандыдата ў прэзідэнты РБ А.Мілінкевіча па Фрунзенскім раёне Мінска.

 

4.

Пасьля канферэнцыі Рымашэскі даў інтэрвю карэспандэнту www.Euramost.org (гл. www.chashniki.info/news%2Bprint%2B21.html). Падаем гэтае інтэрвю.

– Вы былі не адзіным кандыдатам у кандыдаты сярод сябраў БХД. Што прынесла перамогу менавіта вам – ваша харызма ці ваша праграма?

– Мяркую тое, што людзі мяне добра ведаюць. Я працаваў ужо больш за 4 гады разам з імі, яны ведаюць на што я здольна на практыцы. Два іншыя кандыдаты былі вельмі годныя, але яны трохі пазней далучыліся да працы. Ім было складана прымаць у працы больш актыўны ўдзел. Таму шанцы ад пачатку былі не роўныя.

– Тое, што БХД не зарэгістравана нейкім чынам ускладніць вашую працу падчас перадвыбарчай гонкі?

– Па існуючым сёння заканадаўстве Беларусі наяўнасць зарэгістраванай партыі ніякіх прывілеяў кандыдату ў прэзідэнты не дае. Кампанія будзе праводзіцца, апіраючыся на тых людзей, на тых актывістаў БХД, якія зараз ёсць па ўсіх гарадах. Я нагадаю, што мы падалі ў Мінюст спіс, дзе пералічылі крыху больш за 1 тысячу сябраў. Але людзей, якія запоўнілі анкеты больш за 1,5 тысячы. Проста некаторыя не могуць афіцыйна падаваць свае звесткі. Усе гэтыя людзі будуць мяне падтрымліваць і маё вылучэнне на канферэнцыі не азначае, што гэта была канферэнцыя толькі аргкамітэта БХД. На ёй прысутнічала шмат актывістаў, люзей, якія з’яўляюцца прыхільнікамі самой ідэі хрысціянскай дэмакратыі. Калі казаць карэктна з пункту гледжання заканадаўства, то такіх прыхільнікаў нашый ідэй у краіне столькі, што калі сабраць іх у ініцыятыўныя групы, то з намі цяжка будзе канкураваць любой палітычнай партыі. І гэтыя людзі будуць працаваць на выбарах. Падтрымка будзе.

– Гэта азначае, што на выбары вы пойдзеце ў любым выпадку? Калі АДС абярэ адзінага кандыдата, вы на яго карысць ад удзелу ў выбарах не адмовіцеся?

– Рашэнне аб адмаўленні на карысць якога-небудзь кандыдата будзе прымаць такая ж канферэнцыя, якая вылучыла мяне. Пра гэта было дамоўлена. Я і зараз пацверджу: для нас вылучэнне адзінага кандыдата з’яўляецца прыарытэтным. Я гатовы ісці на саступкі, калі гэты кандыдат будзе лепшым, калі ён пераможа ў адкрытым механізме вылучэння адзінага кандыдата. Я буду весці перамовы як з Александрам Мілінкевічам, так і з некаторымі лідэрамі АДС. Напрыклад, з Анатолем Лябедзькам, з прадстаўнікамі Партыі БНФ, з тымі людзмі, якія блізкія нам па светапоглядзе. Пакуль не стаіць на павестцы дня пытанне перамоваў з лідэрамі камунстаў, ПКБ. Бо іх мэты цалкам супрацьлеглыя мэтам БХД. Напрыклад, яднанне з Расіяй, прызнанне Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Мы не можам вылучаць адзінага кандыдата з тымі сіламі, якія хочуць знішчэння нашай незалежнасці. З усімі астатнімі мы будзем весці перамовы. Прапаноўваць свой варыянт вылучэнне адзінага кандыдата? Я б не разглядаў АДС, у сувязі з тым, што я сказаў, азінай палітычнай структурай. Мы будзем размаўляць з рознамі палітычнамі структурамі.

– Магчыма я памыляюся, але раней АДС вылучала адзінага кандыдата не па прынцыпе “моцнасці”, а каб ён усіх задаволіў. Калі вы ўбачыце, што чарговы адзіны абраны па тым жа прынцыпе, вы пагадзіцеся зняць сваю кандыдатуру на яго карысць?

– Калі кандыдат моцны, ён здольны перамагчы і падчас прыцэдуры абрання яго адзіным. Галоўнае, каб механізм абрання быў адкрытым і ў ім маглі ўдзельнічаць усе палітычныя сілы. І тыя лідары, якія здольныя аб’яднаць вакол сябе большасць дзеяздольных апазіцыйных дэмакратычных сіл краіны, той і пераможа. Мы за такі механізм. Нават разважаць на тэму кандыдата, які б “усіх задаволіў”, не хочацца, бо кандыдат павінен быць такі, каб ён быў здольны перамагчы на гэтых выбарах. Мы разумеем, што гэта цяжка і амаль нерэальна ў сённяшніх умовах, але правесці выбарчую кампанію, якая б змяніла сітуацыю ў Беларусі на істотны крок – гэта наша задача. Такога мы будзем падтрымліваць. Але найперш – прапанова супольных дзеянняў па вылучэнні адзінага кандыдата. І калі мы дамовімся з іншымі палітычнымі сіламі, то мы гэтую дамову будзем выконваць. Мы спадзяемся на перамогу ў такім вылучэнні, але калі прайграем па такіх працэдурах вылучэння адзінага кандыдата, то мы гатовыя прыняць таго, хто пераможа. Апроч тых, хто выступае супраць незалежнасці Беларусі, абражаюць беларускую культуру і яе каштоўнасці. У тым ліку – хрысціянскія [гэта ўжо трохі іншае ў параўнаньні з тым, што Рымашэўскі казаў на зьездзе; з хлопцам нехта яўна працуе. – Рэд.].

 

5.

Падаем некаторыя каментары наведвальнікаў сеціва на пададзеную вышэй навіну:

Мамба

Звёздны час, калі можна накасіць капусты?

Рыгор

Працуе вядучым эканамістам вядомай кампаніі “Беларусь капітал менеджмент” (Расія). ???

Димыч

Шансов у него 0 %.

Алесь*

Публічнасьць – 1.
Харызма – 0.
Мэнэджмэнт – 7.
Надзейнасьць – 3.
Адукацыя – 5.
Не, гэта не мой прэзыдэнт.

БР

“Нам вельмі важна эўрапеізаваць краіну”.
То есть легализовать марихуану, признать гомосексуальные браки, заселить Белоруссию мусульманскими иммигрантами, признать Косово – мусульманскую экспансию на христианские земли. Да уж, и какой шутник назвал эту лавочку “христианской”?

Вообще, словосочетание “христианская демократия” удивительно. Христианство предполагает власть Бога, а человек является лишь его рабом. Демократия – это власть народа. Вместе это никак не совмещается. Хотя, подозреваю, такие тонкости там никому не интересны. Гласное, чтобы “по-умному” звучало.

Anatol Starkou

Хацелася б каб партыяБеларуская Хрысьціянская Дэмакратыяў самы найблізкі час стала той АДНОЙ ПАРТЫЯЙ, аб якой я марыў амаль 14 год, якая зменіць у добры кірунак часы лукашызмучасы хлусні, беззаконня і нянавісці да ўсяго беларускага, якая абяднае нацыю на аснове хрысціянскіх прынцыпаў і беларускага патрыятызму, бо гэта партыя маладога пакалення патрыётоў Беларусі.

Васілька

Чарговы клон “аб’яднанай дэмапазіцыі”?

Зьміцер

Не веру! Каньюктура!

4 каментарыя

  1. Партызан кажа:

    Яшчэ адна, істотная адукацыя Рымашэўскага: сьпецыяльныя палітычныя курсы ў РПЦ. Курсы адбылваліся ў былым Загорску. Менавіта РПЦ фінансуе псэўдабеларускую дзейнасьць гэтай асобы, што зьяўляецца непрыхаваным ворагам Беларускай Праваслаўнай Аўтакефаліі…

  2. Я таксама думала, што партыя будзе нармалёвай, але, на жаль, у ёй ўсё пераблытана. Васьміканцовых зорак ў нашай культуры сініх не бывае. Васьміканцовая зорка – толькі чырвоная, бо гэта культавы колер для беларусаў і нясе ў сябе жыццё. На блоге “Звяз беларусаў Нямеччыны” я сабрала ўсю інфармацыю аб васьміканцовай зорцы. Васьміканцовая зорка – гэта не хрысціянская, а паганская зорка, гэта ёсць зара, сімвал усходзячага і заходзячага сонца, а таксама маладое сонца, якое ўзнімаецца зімой. Гэта ёсць сімвал Каляд. У беларускай культуры васьміканцовая зорка ўжо ўжывалася з 4-6-га тысячагоддзя да новай эры (я думаю што раней, але патрэбна шукаць матэрыяльнае пацвержанне).
    “Партыя будзе адраджаць беларускую культуру”. Але ў мяне ўзнікае пытанне: з якога перыяду? Калі з узнікнення хрысцінства, дык гэта толькі тысячагадовы перыяд. Але беларусы жывуць на сваёй зямлі са з’яўлення тут чалавека. Сп. Мікуліч, беларускі генетык, кажа, што беларусы налічваюць аж 150 пакаленняў (болш за 4 тысячы гадоў). Гаплагрупа ДНК І кажа, што беларусы – гэта ёсць аўтахонны еўрапейскі народ, а гаплагрупа ДНК Ra1 невядома яшчэ дзе ўзнікла. Такім чынам, беларус на сваёй зямлі жыве да 40 тысячаў год на сваёй тэрыторыі. Не вывучаць гэты перыяд і не адраджаць нашу культуру – проста абсурд. У гэты перыяд на тэрыторыі сучаснай Беларусі былі зроблены найвялікшыя вынаходніцтвы: баявая каменная сякера, “перуновыя стрэлы”, дуда, праславянская мова, прыручэнне каня, калясніца, кола, магчыма скрыпка і барабан (але ўсё патрэбна правяраць і пераправяраць). І што мы выкінем гэты перыяд і будзем як цемрашалы паўтараць нейкія міфічныя догмы РПЦ?
    Ужо ўзнікала пытанне, што маецца на ўвазе “еўрапеізаваць Беларусь”. Калі падыходзіць такім агулам, то можна і ўсялякую гадасць перанесці ў сваю краіну.
    Прааналізаваўшы ўсе дзеянні палітыкаў гэтай партыі, бачна што ў іх няма ўстойлівай, граматнай, заснаванай на навуковым аналізе пазыцыі па шматлікіх пытаннях. Складваецца ўражанне, што людзі не дастаткова граматныя і не сур’ёзна ставяцца да грамадскай справы. Калі ж яны граматныя і сур’ёзныя людзі, а робяць такі хаас, то тады гэта ўсяго “скурніцкая” гульня.

  3. Siarhiej кажа:

    Ведаю Віталя Рымашэўскага як прыстойнага чалавека. Чым больш маладых людзей будуць займацца палітыкай тым лепш.

  4. Сп.Siarhiej: гэта гледзячы ў якім накірунку будуць дзейнічаць. Я веру таму, што вы пішаце аб прыстойнасці Віталя Рымашэўскага, але гэта не кажа аб тым, што ён дзейнічае правільна. Уся праблема ў тым, што хлопцы дзейнічаюць ўслепую. А для перамогі патрэбна навуковая праграма. Без яе немагчыма вырашыць праблемы нашага грамадства. А дзейнічаць ўслепую я больш не жадаю. Ужо 20 год як мы нешта робім, а вынікаў няма. Справа не ў тым, што рэжым моцны (пры тым рэжым трымаецца на вясковых малаграматных кадрах), а ў тым што вельмі слабая апазыцыя, хаця і крычыць аб сваёй граматнасці, у тым ліку і Пазняк. Вось самі падумайце: рэжым малаграматны трымае уладу, а апазіцыя высокаадукаваная увесь час праіграе. Гэта яшчэ паўбяды. Бяда ў тым, што апазыцыя не меняе свайго падыходу, а некаторыя маладыя людзі замест аргументаў проста абражаюць тых, хто ужо лоб набіў ў палітыцы.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы