nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

5-му З’езду згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”

17 ліпеня, 2009 | 2 каментарыя

Яўген Мурашка

d09cd183d180d0b0d188d0bad0b0

Паважаныя суайчыннікі, Звяз Беларусаў Нямеччыны (ЗБН) вітае вас у Бацькаўшчыне.

На вялікі жаль, прадстаўнікі нашай арганізацыі – ЗБН – не маюць магчымасці прысутнічаць у агульнай з вамі залі. Аргкамітэт з’езду не запрасіў нас прыняць удзел у такой важнай для кожнага беларуса замежжа падзеі, як сустрэча з суайчынікамі, і нават не даслаў тлумачэнняў на конт адмоўнага адказу, хаця мы своечасова даслалі у аргкамітэт (сп. Ніне Шыдлоўскай) усе неабходныя паперы. Таму мы вымушаны прасіць дапамогі у паважаннага сп-ра Юркі Станкевіча – сябра Аргкамітэту па стварэньні Беларускага Міжнароднага Дэмакратычнаг Руху – быць звязуючым звяном паміж намі і нашымі дарагімі суайчыннікамі.


ЗБН, ды не толькі мы, неаднаразова звярталіся да кіраўніцтва МГА “Бацькаўшчыны” з прапановай правесці з’езд па-за межамі Беларусі, бо беларускае замежжа Еўропы не будзе дастаткова прадстаўлена на гэтым важным для нас форуме. Аднак мы зноў не атрымалі ад яго нават адказу. Вядома толькі адно, што кіраўніцтва арганізацыі спасылаецца на традыцыю правядзення з’ездаў толькі на тэрыторыі Беларусі.

На колькі вядома, гэта традыцыя была закладзена да ўсталявання рэпрэсіўнага рэжыму ў Беларусі. Ва умовах дыктатуры патрэбны іншы падыход да рэальных абставін. Ні для каго не сакрэт, што за апошні час беларускае замежжа, асабліва Эўропы, папоўнілася новай хваляй палітычных уцекачоў, якіх рэжым выпіхнуў за межы Беларусі і зачыніў за імі браму у глухім плоце канцлягеру, у які ператварыў нашу Бацькаўшчыну.

За сваю грамадзянскую і палітычную дзейнасьць мы таксама апынуліся за межамі Радзімы. Аднак мы не згубілі сумлення і не забыліся, дзе мы нарадзіліся, дзе могілкі нашых продкаў і ў якім становішчы знаходзіцца наш беларускі народ. Тут, у замежжы, мы працягваем сваю дзейнасьць на карысць нашай Беларусі. Мы не лічым, што яна істотна зменіць сітуацыю ў Беларусі, аднак наша сумленне перад нашым народам чыстае. Можа гэта адна тысячная доля ад адсотка, аднак гэта наш унёсак у агульную беларускую справу.

На наш погляд трэба адзначыць, што роля МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” , у нашай справе магла б быць больш значнай. На жаль, яна не стала тым звязуючым звяном паміж Беларуссю і замежжам. У выніковых дакумэнтах 3-га З’езду беларусаў свету (іншых у нас няма – Я.М.) шмат чаго дэкляравалася. Аднак усе высілкі і выкананне гэтых “мерапрыемстваў” былі накіраваны для дзеючай улады, што з’яўляецца нонсэнсам. Улады робяць усё магчымае, каб знішчыць нашу годнасць. А мы да яе звяртаемся за дапамогай!?

Адзін амерыканскі палітычны дзеяч казаў: “Не пытайся, што зрабіла для цябе Амерыка? Спытай у сябе, што ты зрабіў для Амерыкі?”

Гэтыя словы актуальныя і для нас. Калі мы хочам нешта зрабіць для нашай Беларусі, то трэба кансалідаваць нашыя намаганні і не спадзявацца на дапамогу цяперашняй рэпрэсіўнай улады, тым больш на дапамогу дзяржайных устаноў іншых краін.

У Рэзалюцыі 3-га З’езду ад 5-6 ліпеня 2001 года ёсьць такія словы:

– “Ухваляем намаганні МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” па арганізацыйным і духоўным яднанні беларусаў свету, па наладжванні сувязяў з грамадска-культурнымі суполкамі беларускага замежжа і аказанні ім усебаковай дапамогі”.

– “Выказваемся за арганізацыйнае і ідэйнае адзінства беларускага руху”.

Адчыняем сайт “Бацькаўшчыны”. Там ёсць пералік 169 беларускіх суполак з 21 краіны, аднак адсутнічае база даных для сувязі. Чаму “Бацькаўшчына” трымае гэтыя адрэсы толькі для сябе? Што за манаполія на інфармацыю? Няхай на сёньняшні дзень іх напалову менш, аднак, калі іх звязаць у адно інфармацыйнае кола, атрымаецца вельмі вялікі патэнцыял для дзейнасці на карысьць беларускай нацыянальнай ідэі.

Трэба зрабіць адзіны механізм для сінхроннай працы. Чаму кіраўніцтва “Бацькаўшчыны” само гэта не робіць і нам такой магчымасці не дае? Кіраўнік Рады сп. А.Макоўская не адказвае нават на нашы лісты. Што гэта? Спалох ад таго, што ўлады западозраць іх у сувязі з палітычнымі апанентамі, ці гэта проста жаданне спакойна сядзець і рабіць выгляд нейкай дзейнасьці?

Мы таксама прасілі ўнесці ў каталаг МГА “Бацькаўшчыны” нашы сайты. Аднак іх там дагэтуль няма.

Што б гэта не было, аднак такая пазіцыя сённяшняга кіраўніцтва арганізацыі не спрыяе дэмакратычным зменам на Бацькаўшчыне.

З 1996 года ў Беларусі мае месца палітычны крызіс. Лукашэнка здзейсніў дзяржаўны пераварот і дагэтуль гвалтоўна ўтрымлівае ўладу, якая застаецца нелегітымнай. Аднак з боку Еўропы назіраецца не толькі маўклівая згода на гэта, а па некаторых пазіцыях і паразуменне паміж ёй і рэжымам. Як прыклад праграма “Усходняга партнэрства” (якая, дарэчы, ва ўмовах фінансавага крызісу прыпыніла сваю дзейнасьць).

За гэты час апаненты рэжыму, так званная “апазыцыя”, не здолелі зрабіць хоць нейкія дэмакратычныя пераўтварэнні. Відаць, гэта не ёсць іх мэтай – у іх свае прагматычныя інтарэсы.

У такіх абставінах МГА “Бацькаўшчына” магла б стаць на пазіцыі актыўнага змагання за беларускую нацыянальную ідэю, тым рухавіком, які б абапіраўся ў сваёй дзейнасьці на беларускае замежжа з аднаго боку і на грамадскія арганізацыі ў Беларусі.

Дык давайце аб’яднаем нашы намаганьні у гэтай барацьбе. І вынік будзе!

Калі ж казаць пра праекты выніковых дакумэнтаў, дык трэба шчыра сказаць – яны не вытрымліваюць ніякай крытыкі: па-першае, яны амаль што перадрукованыя з матэрыялаў 3-га з’езду; па-другое, напісаны мовай савецкіх часоў, без уліку сённяшняй палітычнай сітуацыі і ў Беларусі, і ў свеце. Таму я прапаную прыняць іх за аснову і з улікам дапаўненняў ці зменаў даручыць Радзе прыняць іх цалкам.

ЗБН пакуль не можа нічога прапанаваць у гэтыя дакумэнты, бо невядома, якую пазіцыю зойме З’езд. Калі З’езд беларусаў сьвету прыме рашэнне распачаць актыўную дзейнасць супраць генацыду і этнацыду беларускага народу, дзеля ўсталявання дэмакратыі ў Беларусі, палітычныя ўцекачы Звязу Беларарусаў Нямеччыны і Аркамітэт па стварэнні Беларускага Міжнароднага Дэмакратычнага Руху прыкладуць усе намаганні, каб быць карыснымі ў гэтай цяжкай працы.

Жыве Беларусь!

З павагай да кіраўніцтва МГА “Бацькаўшчына” і нашых суаайчыннікаў – дэлегатаў з’езду,

Яўген Мурашка – старшыня Звязу Беларусаў Нямеччыны.

Е-маіл: zbn42@mail.ru тэл. 0049 871 276 59 04

14.07.2009

 

 

2 каментарыя

  1. Siarhiej кажа:

    “За гэты час апаненты рэжыму, так званная “апазыцыя”, не здолелі зрабіць хоць нейкія дэмакратычныя пераўтварэнні. Відаць, гэта не ёсць іх мэтай – у іх свае прагматычныя інтарэсы.”

    Сп. Мурашка, “свае прагматычныя інтарэсы” тут, у Беларусі, ўключаюць таксама жаданне выжыць, не памерці з голаду ці холаду. А “хоць нейкія дэмакратычныя пераўтварэнні” пакуль можа зрабіць толькі снайпер.

  2. прыхільнік кажа:

    Шаноўнае спадарства, не будзьце наіўнымі. Адкрытай дзейснай працы прынцыпова не магчыма весьці ў Беларусі. Разумее гэта хіба што нават першакласьнік.
    Трэба быць трошкі … каб казаць што нешта можа дапагчы снайпер. Безглуздзіца. Хто і што будзе рабіць далей? Дзе праграма МІНІМУМ, ні кажучы пра Максімум?
    Захад будзе супрацоўнічаць з рэжымым, таму што больш няма з кім.
    “Прафесійныя апазіцыянеры” не дапусьцяць нікога да кантактаў з заходнімі “супердэмакратамі”, якія самі не ведаюць, што такое сапраўдная дэмакратыя, таму што свой маргінальны інтарэс перавышае ў іх само разуменьне дэмакратыі, а ўласны ЭГАІЗМ і неабмежаваная прага да выгоды вынішчыла ў душах магутных цяперашняга сьвету аснову грамадзкай дзейнасьці базаванай на дагматах вучэньня Хрыста – любові да бліжняга і працы на карысьць іншых. Цяпер на першым месцы сквапнасьць, неўчцівасьць і лёгкамысьльнасьць.
    Усе “значныя” мерапрыемствы, ад якіх аніякай карысьці, будуць выстаўляцца як нейкае дасягненьне “дэмакратыі”, што, безумоўна, на карысьць рэжыму, бо яны не будуць дурніцамі і не будуць перашкаджаць такім збюркам. У Беларусі будуць “перамены” у дэмакратызацыі краіны толькі з шырокім удзелам грамадзкасьці.
    Вось так. Усе задаволеныя, толькі Беларусь гіне на вачах усіх сьвядомых і несьвядомых беларусаў.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы