nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Папа рымскі заклікаў да любові, праўды, справядлівасьці й… стварэньня сусьветнага ўраду

23 ліпеня, 2009 | 12 каментарыяў

Рэдакцыя.

d091d0b5d0bdd0b5d0b4d18bd0bad182-d09bd183d0bad0b0

7-га ліпеня ў Ватыкане была прадстаўлена чарговая энцыкліка Бенедыкта XVI “Caritas in Veritate” (Любоў – у праўдзе). Зь яе поўным тэкстам на англійскай мове можна пазнаёміцца тут: http://www.vatican.va/holy_father/benedict_xvi/encyclicals/documents/hf_ben-xvi_enc_20090629_caritas-in-veritate_en.html. Гэта трэцяя энцыкліка цяперашняга папы – дзьве папярэднія, “Deus Caritas Est” (Бог ёсьць любоў) i “Spe Salvi” (Уратаваныя надзеяй), былі апублікаваныя ў 2005 і 2007 гг. Поўны аб’ём новай энцыклікі складае каля 150 старонак тэксту. За яе абнародаваньнем пасьледавалі каментары. Грунтуючыся на іх, пададзім ключавыя моманты гэтага дакумента і абмяркуем яго.


1.

07.07.2009 г. новую Энцыкліку Папы пракаментавала рыдыё Ватыкана (http://www.radiovaticana.org/bie/Articolo.asp?c=300496).

Айцец Анжэй Копроўскі, дырэктар праграм Ватыканскага Радыё, сказаў:

“Пунктам адпраўленьня новае Энцыклікі ёсьць выдадзеная 40 гадоў таму Папам Паўлам 6-м Энцыкліка “Популёрум Прогрэсіё”. Цяпер Бэнэдыкт 16 указвае на вялікія зьмены, якія ажыцьцявіліся ў сьвеце ад таго моманту. Энцыкліка “Карытас ін Вэрытатэ” заўважвае, што пабольшваецца сусьветнае багацьце ў глабальным значэньні, але ўзрастаюць таксама няроўнасьці. У багатых краінах стаюць убогімі новыя сацыяльныя слаі, нараджаюцца новыя формы галечы. Правы працоўных недастакова паважаюцца. Міжнародная дапамога бедным краінам бывае часта нязгоднаю з яе прызначэньнем, трапляе да іншых … сістэматычна пабольшваецца няроўнасьць паміж сацыяльнымі слаямі ў адной і той краіне, выстаўляючы на рызыку самую дэмакратыю. У гэтым кантэксьце непакоіць няроўнасьць шанцу доступу да працы ды таго, што тычыцца так званага экалагічнага здароў’я нашага зямнога шару.

Папа сьцьвярджае, што зьмянілася сітуацыя статусу дзяржавы. З аднаго боку яна мусіць змагацца з абмежаваньнямі, якія накідае ёй новы міжнародны эканамічна-гандлёвы і фінансавы кантэксты, а з іншага боку дзяржава выяўляе сваю недастатковасьць, непрадукцыйнасьць адносна патрэб грамадзтва. Як гаворыць Папа, рынак нішчыць пачуцьцё салідарнасьці, а эканамічныя рэформы не даходзяць да грамадзян і ствараюць пачуцьцё страху.

Сьвяцейшы Айцец некалькі разоў зьвяртае ўвагу на неабходнасьць лепшага ўдакладненьня ролі публічных уладаў, менавіта, каб былі ўзмоцненыя дэмакратычныя формы ўдзелу ва ўнутранай і міжнароднай палітыцы праз арганізацыі, ўласьцівыя свабоднаму грамадзтву.

На заканчэньне сваёй Энцыкліцы Бэнэдыкт 16 зьвяртаецца да ўсіх людзей добрай волі, але асабліва да супольнасьці Касьцёла. “Калі мы пакліканыя да ўдзелу ў сям”і Бога, як Яго дзеці, будзем таксама здольныя нарадзіць новую думку і выявіць новую энэргію ў служэньні сапраўднаму цэласнаму ўзаемадзеяньню. Найбольшаю сілаю ў служэньні разьвіцьцю ёсьць хрысьціянскі гуманізм, які ажыўляе любоў і дазваляе нам прытрымлівацца праўды. Прыняцьце Бога адкрывае нас на салідарнасьць да нашых братоў ды аховы жыцьця, разуметай як салідарнае і радаснае заданьне”.

 

08.07.2009 г. кардынал Крыстаф Шонборн, арцыбіскуп Вены, адзначыў (http://catholic.by/p2/index.php?option=com_content&task=view&id=7933&Itemid=27):

«Энцыкліка, шырока задуманая, з’яўляецца ў адпаведны час і закранае актуальныя праблемы фінансавага і эканамічнага крызісу». На яго думку энцыкліка закранае ўсе сферы чалавечага жыцця — эканоміку, навуку, палітыку, тэхніку, медыцыну. Пры гэтым кардынал указвае на разбуральную сілу матэрыялістычнага вобразу свету і чалавека, які не настроены на жыццё ў любові і праўдзе.

 

09.07.2009 г. Каментар арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча (http://catholic.by/p2/index.php?option=com_content&task=view&id=7945&Itemid=54&rrr):

Ідэя энцыклікі паходзіць з навучання святога Апостала Паўла, які ў Пасланні да Эфесцаў заклікае дзейнічаць паводле праўды ў любові. Таму любоў у праўдзе, як кажа Папа, з’яўляецца галоўнай сілай сапраўднага развіцця як кожнага чалавека, так і ўсяго чалавецтва …Папа Бэнэдыкт XVI навучае, што ў наш час, калі ўсё больш і больш гаворыцца аб правах, трэба памятаць, што яны (правы) нараджаюцца з абавязкаў. Таму неабходна навяртанне, каб бачыць эканоміку і працу, сям’ю і супольнасць, натуральнае права ў нас і ў створаным свеце як заклік, бо паводле сацыяльнага вучэння Касцёла, развіццё чалавецтва — гэта пакліканне, якое ўключае ў сябе салідарнае прыняцце адказнасці за агульнае дабро. Праўда і любоў маюць фундаментальную сілу ў будаванні грамадства з сапраўднымі брацкімі адносінамі …Касцёл не з гэтага свету, але з веры апосталаў і таму ён прыносіць карысць свету. Цэнтральная перспектыва энцыклікі заключаецца ў тым, што сапраўднае развіццё чалавецтва нельга аддзяліць ад сацыяльнай справядлівасці. Надзвычай важнае сцвярджэнне энцыклікі ў сувязі з праблемамі нашага часу, выкліканымі працэсамі глабалізацыі і сучаснага эканамічнага крызісу, заключаецца ў тым, што любоў і праўда з’яўляюцца падмуркам грамадства і выконваюць функцыю ачышчэння эканомікі і палітыкі.

Права на жыццё і рэлігійную свабоду ў энцыкліцы прадстаўлена ў адносінах да працэсу развіцця, а антрапалагічнае пытанне — як пытанне сацыяльнае. Пракрэатыўнасць і сексуальнасць, аборт і эўтаназія, маніпуляцыя чалавечнай ідэнтычнасцю і генетычная селекцыя ў энцыкліцы ацэньваюцца як найбольшыя сацыяльныя праблемы. Таму энцыкліка падкрэслівае, што нельга арганізоўваць праграмы развіцця чалавецтва, якія не ўлічваюць годнасць жанчыны, пракрэатыўнасці, сям’і і праў зачатага дзіцяці.

Значная ўвага ў энцыкліцы надаецца пытанням экалогіі. Менавіта экалогія асяроддзя павінна вызваліцца ад ідэалогіі, якая не звяртае ўвагі на годнасць людскай асобы і разумее прыроду толькі як матэрыю. Клопат пра асяроддзе не будзе плённым, калі ён не будзе паяднаны з правам чалавечай асобы на жыццё — асноўным элементам чалавечай экалогіі, якая з’яўляецца падмуркам экалогіі асяроддзя.

… новая энцыкліка з’яўляецца вялікай культурнай і навуковай прапановай у служэнні сапраўднаму развіццю, таму што рэсурсы сапраўднага развіцця не толькі эканамічныя, але таксама і нематэрыяльныя, культурныя, разумовыя, якія залежаць ад волі чалавека … Гаворка ідзе менавіта пра тое, што прынцыпы любові ўваходзяць непасрэдна ў механізмы эканомікі і з’яўляюцца матывам сацыяльнай справядлівасці. Такім чынам любоў і справядлівасць спрыяюць працэсам развіцця чалавецтва”.

 

08.07.2009 г. агенцтва Каўказцэнтар найбольшую ўвагу зьвярнула на тое, што Рымскі папа заклікаў стварыць сусьветны ўрад (http://kavkazcenter.com/russ/content/2009/07/08/66652.shtml; адкрываць праз ананімайзер)

“Папа Рымскі прапануе ААН і сусьветным фінансавым ды эканамічным арганізацыям аб’яднацца для рашэньня сусьветных праблем, якія выкліканы крызісам. Ён перакананы, што такая арганізацыя “павінна прызнавацца ўсімі й быць выніковай уладай дзеля забесьпячэньня бясьпекі, павагі й правоў кожнага”. На думку Бенедыкта XVI “арганізацыя павінна ўзяць на сябе вырашэньне пытаньняў раззбраеньня, харчовай бясьпекі й іміграцыйнай палітыкі”.

 

09.07.2009 г. аглядальнік радыё “Свабода” Ян Максімюк у сваім матэрыяле западозрыў Бэнэдыкта XVI у прыхільнасьці да “рынкавага сацыялізму” (http://www.svaboda.org/content/transcript/1773443.html):

“У энцыкліцы “Caritas in Veritate” папа Бэнэдыкт XVI ставіць тэзіс, што галоўнай прычынай эканамічных нягодаў чалавецтва зьяўляецца пагоня за эканамічнай выгадай без уліку справядлівасьці … Папа нагадвае, што паводле сацыяльнай дактрыны Царквы, справядлівасьць павінна быць прысутнай “на кожным этапе эканамічнай дзейнасьці”, бо кожнае эканамічнае рашэньне мае маральныя наступствы і павінна прымацца з улікам гэтых маральных наступстваў.

Бэнэдыкта XVI лічыць, што справядлівая і маральная эканамічная сыстэма мусіць ахоўваць правы работнікаў і мець мэханізмы “пераразьмеркаваньня багацьця”, каб забясьпечыць годнае жыцьцё найбольш бедным. А каб прывесьці ў рух мэханізмы “пераразьмеркаваньня багацьця”, нельга пакідаць эканоміку самой сабе, трэба кіраваць ёю.

“Перакананьне, што эканоміка павінна быць аўтаномнай, што яе трэба ахоўваць ад “уплываў” маральнага характару, давяла людзей да злоўжываньняў эканамічным працэсам у абсалютна разбуральны спосаб”, — піша папа. — “У доўгатэрміновай пэрспэктыве, гэтыя перакананьні давялі да ўзьнікненьня эканамічных, грамадзкіх і палітычных сыстэмаў, якія топчуць асабістую і грамадзкую свабоду, і таму яны ня могуць забясьпечыць справядлівасьць, якую абяцаюць”.

Ян Максімюк таксама зьвярную ўвагу на тое, што папа лічыць, што існуе “неадкладная патрэба ў сапраўдным сусьветным цэнтры палітычнай улады”, які даў бы бяднейшым народам і дзяржавам “эфэктыўны голас у супольным прыманьні рашэньняў”. Якіх рашэньняў? А такіх, напрыклад, якія могуць “кіраваць глябальнай эканомікай; ажывіць эканомікі, якія пацярпелі ад крызісу; гарантаваць поўнае і своечасовае разбраеньне, харчовую бясьпеку і мір; гарантаваць ахову асяродзьдзя і рэгуляваць міграцыю“.

Далеё пан Ян заклікаў падзяліцца думкамі наконт зьместу папскай энцыклікі.

З 15 каментароў прывядзем два:

Імя: Andrey

сённяшні ліберальны капіталізм з’яўляецца таксама адной з форм таталітарызму. Таму што на першым месцы не сапраўднае права, якое абавязвае ўсіх, але паасобныя правы-інтарэсы канкрэтных асобаў … неабавязкова, што калі хтосці крытыкуе капіталізм, мае на ўвазе сацыялізм (лагічная памылка), але … трэба памятаць, што менавіта сацыялізм прывёў да ўзнікнення ліберальнага капіталізму.

Імя: Jazep

… “палітычны” орган [глабальнага] кіраваньня ёсьць установаю падпарадкаваньня, навязваньня волі большасьці – меншыні. Гэта як мінімум крок да “ўсепланетнае” дзяржавы. Наступствы можна знайсьці хаця б у Яфрэмаўскім “Часе Быка”. Іншая справа, калі гэтыя адносіны будуць будавацца на прынцыпах каардынацыі высілкаў і ўзаемавы́гадным супрацоўніцтве. Галоўная закавыра ў гэтае справе – як даць рады транснацыянальным карпарацыям кшталту Газпрома, што могуць нават купляць малыя краіны. Менавіта яны будуць “куклаводамі” у Глябальнае дзяржаве. Так што я ўпэўнены, гэта трэба рабіць, але на груньце “глябальнага анархізму” у адносінах паміж дзяржавамі.

 

2.

Ад рэдакцыі:

У сёньняшняй сітуацыі глабальнага эканамічнага крызісу пададзены з Ватыкана голас і той зьмест, які ён нясе, у многім зьяўляюцца вельмі дарэчнымі.

Сапраўды, самай глыбіннай прычынай крызісу зьяўляецца тое, што цяпер прынята называць “матэрыялізмам” у эканоміцы – г.зн. накіраванасьць на атрыманьне максімальнага прыбытку з адначасным поўным ігнараваньнем ўсёй сукупнасьці гуманістычных каштоўнасьцяў. Сярод апошніх у энцыкліцы называюцца любоў, праўда, справядлівасьць, імкненьне да роўнасьці…

Такі падыход, заяўляецца ў дакуменце, выстаўляе на рызыку адну з самых вялікіх каштоўнасьцяў сучаснай людскай цывілізацыі – дэмакратыю, а таксама стала і ва ўсё павялічаным памеры пагражае экалагічнаму здароўю Зямлі й чалавецтва. У якасьці стратэгічнага выйсьця зь сітуацыі прапануецца ўзмацніць “дэмакратычныя формы ўдзелу ва ўнутранай і міжнароднай палітыцы”, дасягаць вырашэньня эканамічных праблем толькі з улікам усяго комплексу гуманістычных каштоўнасьцяў. Для зьдзяйсьненьня апошняга ў арганізацыйным плане прапануецца… аб’яднацца ААН і сусьветным фінансава-эканамічным арганізацыям у сусьветны цэнтр палітычнай улады, які “павінен прызнавацца ўсімі”. І гэты новы цэнтар павінен узяць на сябе “вырашэньне пытаньняў раззбраеньня, харчовай бясьпекі й іміграцыйнай палітыкі”.

Ня будзем хаваць, што мы – тыя, хто не адзін год займаюцца пытаньнямі сістэмнага гуманістычнага прагрэсу чалавецтва і зьмястоўнай дэмакратыі (асабліва ў Беларусі) – былі вельмі ўсьцешаны самім фактам зьяўленьня новай энцыклікі Бэнэдыкта XVI.

Прычын дзьве:

– многае ў нашым разуменьні й тым, што было пададзена ў дакуменце Ватыкана, супала;

– энцыкліка Папы ёсьць найбольш аўтарытэтным дакументам для мільёнаў людзей. Значыць, на гэтыя мільёны павялічыцца колькасьць актыўных абаронцаў гуманістычнага прагрэсу чалавецтва. Што несумніўна цудоўна.

Аднак, ёсьць у нас і некалькі засьцярогаў, пра якія мы, з улікам сэнсу нашай прысутнасьці ў сеціве, ня маем права не сказаць.

Першае.

У энцыкліцы не названая канктрэтная соцыя-паразітная сіла, якая чыніць зло “матэрыялістычнай” дэградацыі сьвету – павялічвае няроўнасьць, сацыяльную несправядлівасьць, стварае экалагічныя праблемы – і якая, урэшце, вінная ў сёньняшнім глабальным эканамічным крызісе.

А як жа можна змагацца са злычынцам, калі ня ведаць (а калі ведаць, дык не называць) яго імя?

Атрымліваецца, што ў аднозьненьне ад нас у магутнага Ватыкана няма сілы духу, каб сказаць, што гэтай сілай ёсьць глабалісцкая фінанасавая алігархія зь сіянакратычным ядром унутры.

Другое.

У энцыкліцы ёсьць узгадваньне важнейшых гуманістычных зьяў – любові, праўды, справядлівасьці, экалагічнасьці, іншых – г.зн. таго, што мы таксама лічым важнейшымі каштоўнасьцямі (гл. Д пр-п 4, 19, 26, 51, 51а, 61, 81, 88, 94, 99, 104, 108, 116, 117). І гэта цудоўна! Аднак, наколькі нам вядома, няма канкрэтных азначэньняў, якія б дазволілі асэнсаваць, што гэта такое.

А гэта істотна.

На наша меркаваньне, праўда – гэта аб’ектыўнае адлюстраваньне рэчаіснасьці ў думках, намерах, словах, дзеяньнях людзей. Тым часам, якая можа быць “праўда” ў тым, што заснавана на рэлігійных міфах?

Сацыяльная справядлівасьць – гэта прапарцыйнасьць паміж укладам чалавека ў разьвіцьцё грамадства і тымі дабротамі, якія ён атрымлівае наўзамен. Справядлівасьць – гэта таксама роўныя магчымасьці для навучаньня і выхаваньня. Аднак, паколькі генетычныя ўласьцівасьці ў кожнага чалавека індывідуальныя – справядлівасьць абавязкова зьвязана з няроўнасьцю. Справядлівасьць і выніковая роўнасьць жыцьця – рэчы неспалучальныя. Трэба выбіраць. І мы выбіраем справядлівасьць.

Любоў – імкненьне зьліцца з аб’ектам любові. Паколькі гэтае паняцьце часта шчыльна зьвязана з сексуальным кантэкстам, мы аддаем перавагу перад ім іншаму паняцьцю – узровень сьветагляднасьці. Г.зн., часткай якой сістэмы (якога памеру) чалавек успрымае сябе.

Нашы гуманістычныя каштоўнасьці – праўда, справядлівасьць, узровень сьветагляднасьць – а яшчэ дакладней тое, як мы іх разумеем, атрымліваюцца ня толькі больш канкрэтнымі, адназначнымі, а і такімі, што паддаюцца літаральна матэматычнай фармалізацыі.

Але, найбольш пытаньняў узьнікае ў нас у сувязі з трэцім – сусьветным урадам.

Як вядома, глабальная сусьветная рада ўжо ёсьць – гэта ААН. Яна малавыніковая па зразумелай прычыне – гэта форум не нацыянальных эліт, а нацыянальных бюракратый… Вядома пра існаваньне і фактычнага глабалісцкага таемнага сусьветнага ўраду, які стварылі колы глабалісцкай фіналігархіі (фінансава-эканамічныя карпарацыі – гэта іх частка). Але ж менавіта гэтыя колы з-за свайго “матэрыялістычнага” сквапана-злачыннага інтарэсу і пастваралі тыя эканамічныя, дэмаграфічныя, экалагічныя ды іншыя праблемы, уключаючы сёньняшні глабальны эканамічны крызіс, ад якіх церпіць сучасная людская цывілізацыя.

Як можа ўзьнікнуць што-небудзь карыснае, стваральнае і выніковае з гібрыду глабальнага злачынцы і злачыннай глабальнай абыякавасьці? Невядома. Дакладней, вядома – нічога добрага з гэтага ня будзе! Але менавіта гэта прапануецца ў якасьці рэцэпту Ватыканам…

Адсюль паўстаюць пытаньні: гэта такі ў Ватыкана сёньня інтэлектуальны ўзровень (настолькі нізкі) і такое разуменьне глабальнай сітуацыі (настолькі павярхоўнае, фармальнае)? ці гэта нейкая палітычная гульня Ватыкана? ці Ватыкан ужо знаходзіцца ў фарватары інтэрэсаў глабалісцкіх соцыя-паразітных, соцыя-дэструктыўных сіл і выконвае ролю выканаўцы іх камандаў?

Апошняе пытаньне таксама мае права на існаваньне. Хто сумняецца, паглядзіце на фота ў пачатку дадзенага матэрыяла…

Між тым, глабальны кіраўнічы цэнтар пажаданы. Але толькі пры адной умове: яго абсалютна адэкватным, дасканалным кадравым складзе. На наша меркаваньне, у яго могуць увайсьці толькі тыя людзі, узровень сьветагляднасьці якіх, як мінімум, супадае з памерам усёй людскай цывілізацыі (https://nashaziamlia.org/2007/03/01/545; https://nashaziamlia.org/2007/03/01/549). Прасьцейшая форма арганізацыі такога глабальнага цэнтру запрапанавана даўно – гэта Інтэрнацыянал Нацыянальных Эліт (https://nashaziamlia.org/2007/10/24/957; https://nashaziamlia.org/2007/10/25/959).

На жаль, пададзеным крытэрам ня можа адпавядаць ніводны “кадр”, запрапанаваны для глабальнага ўраду Ватыканам!..

 

 

 


12 каментарыяў

  1. Дарафей кажа:

    Даўно магчыма было здагадацца, што Ватыкан стаў правадніком глабалізацыі. Але вось апошні яго эпісталярны твор растаўляе ўсе кропкі над “і”. Я маю на увазе прапанову аб стварэнні сусветнага ўраду. Навошта рабіць дубліруючую арганізацыю ААН? На маё меркаванне, хтосьці не задаваолены адсутнасьцю магчымасьці кіраваць рашэннямі ААН, дзейнасцю Рады бяспекі гэтай арганізацыі, тым што даводзіцца лічыцца з меркаваннем малых краін, калі яны выступаюць разам. Гэты хтосьці – ЗША і ЕЗ, якія і навязваюць ідэі глабалізацыі ўсяму астатняму свету. Вось так, за прыгожай дэмагогіяй схаваны свой “раяль у кустах”. Што ў чарговы раз пацвярджае факт: афіцыйныя каталіцкая і правасаўная цэрквы не адлюстроўваюць інтэрэсы беларусаў, а праводзяць палітыку сваіх гаспадароў.

  2. Siarhiej кажа:

    “…дзейнічаць паводле праўды ў любові…”

    1. Прыкладна 1 мільярд людзей на Зямлі сёння паміраюць з голаду. З іх 265 мільёнаў у субСахарнай Афрыцы, дзе ўжо шмат гадоў няма дажджу. 70% жыхароў Індыі жывуць за 0,5 даляра на дзень. Шчыльнасць жыхароў Бангладэш пераўзыходзіць 1000 чал/кв. км (у нас 49). Дзе знайсці 365 мільярдаў даляраў каб накарміць галодных? Праз дзесяць год, калі насельніцтва Зямлі павялічыцца да 8 мільярдаў, галодных будзе ў 3 разы больш. Калі дзейнічаць гуманістычна, дык трэба, напрыклад, 10% жыхароў з Бангладэш (усе яны мусульмане і гэта 14 мільёнаў), перасяліць у Беларусь, прычым у параўнанні з імі нашы цыганы вельмі адукаваныя і працалюбівыя…
    2. Бэрнард Мядаў (габрэй з ЗША) стварыў фінансавую піраміду і “кінуў” людзей на 65 мільярдаў даляраў, за што атрымаў пажыццёвае зняволенне.

    Ёсць шмат падобных фактаў. А што робіцца ў Беларусі, наведвальнікі Сайту ведаюць. І як тут дзейнічаць паводле праўды ў любові? Я думаю, што шаноўны Папа ведае ўсё гэта, але баіцца сказаць праўду

  3. Рэдакцыя кажа:

    Паважанаму сп-ру Сяргею.
    Вашае меркаваньне – “Калі дзейнічаць гуманістычна, дык трэба, напрыклад, 10% жыхароў з Бангладэш (усе яны мусульмане і гэта 14 мільёнаў), перасяліць у Беларусь” – ня мае нічога агульнага з гуманізмам. Гэта хутчэй прыклад выразных анты-гуманных рашэньняў. Прычына відавочная: вы бярэце адасоблены факт і адасоблена (несістэмна), ды яшчэ механічна, яго вырашаеце. Аналагічнае “рашэньне”, запрапанаванае міжнароднай мафіяй пад выглядам прапановы ААН, у свой час мы ўжо аб’яўлялі злачынствам.
    Сапраўдны сістэмны гуманізм – гэта сістэма законаў аптымальнага ўладкаваньня ўзаемаадносін паміж людзьмі ды іх групамі ў межах чалавецтва, а таксама паміж чалавецтвам й біясьферай.

    Паважанаму сп-ру Дарафею.
    Глабалізацыя – больш хуткае і простае перамяшчэньня людзей, істотна лепшая сувязь – аб’ектыўны працэс, заснаваны на тэхналагічным прагрэсе. Ватыкан можа спрыяць палітыцы ліберастызацыі, якая праводзіцца ў імя соцыя-паразітных інтарэсаў глабалісцкай фінанс-алігархіі зь яе сіянакратычным ядром, а не ЗША і ЕЗ. Гэта яўны гуманістычны рэгрэс. Мы да тэрмінаў чапляемся таму, што сацыяльныя паразіты хаваюцца за “ЗША”, “ЕЗ”, “Расеяй”, і сваю дзейнасьць хаваюць – замест імперыялізма, хаатызуючага ліберастызма кажуць пра “глабалізацыю”. Ня варта ісьці на павадку ў злачынцаў. З тэрмінаў усё пачынаецца…
    Што да вашай галоўнай тэзы пра ролю Ватыкана ў сучаснай ліберальнай хаатызацыі людскай цывілізацыі, былі б радыя атрымаць матэрыялы, якія гэта пацьвярджаюць. Раней Ватыкан, як нам вядома, увесь час імкнуўся падаваць сябе супернікам масонаў і ліберастызму. Пададзены вышэй матэрыял – першае сьведчаньне, знойдзенае намі, якое фактычна супярэчыць гэтаму.

  4. VITAL кажа:

    “Сусьветны Ўрад” — даўняя запаветная мара масонаў. Каб людзі ўспрымалі гэтую ідэю станоўча неабходна атмасфэра ўзрастаючых хаасу, бязладу, канфліктаў, эпідэміяў, крызісаў і г.д. Ці не гэта мы сёньня бачым?
    Сусьветны ўрад — гэта “урад” Антыхрыста, пра што было даўно сказана і прадказана… Як кажуць–усё ідзе па пляну. Нават калі хтось лічыць гэта “рэлігійным міфам”.
    Што тычыцца “голаду” і “бедных краінаў”–гэта крыніца фантастычных прыбыткаў міжнародных мафіёзных структураў і мясцовых царкоў. Як можна галадаць у Афрыцы, дзе палка, уваткнутая ў зямлю, даё 2 ураджаі на год? (прыклад ПАР, калі намаганьнямі белых людзей у паўпустынях і саванах была створаная квітнеючая дзяржава, нават ва ўмовах міжнародных санкцыяў). Праблема ў тым, што ў гэтых краінах дзясяцігоддзі мужчынскае насельніцтва не працуе, а бегае з аўтаматамі. Натуральна, іх дзеці і жанчыны пакутуюць ад голаду. Але ці НАША гэта праблема? Можа ўсё ж такі тых мужыкоў і іхняга ўраду? Не!–кажзуць ААНы, ЮНЭСКІ і іншыя Сусьветныя Фонды. Яны на грошы міравой супольнасьці (маючы фантастычныя заробкі і “адкаты”) закупаюць харчы. Выгадна іхным чыноўнікам, выгадна харчовым ТНК, выгадна мясцовым афрыканскім “аўтарытэтам”… Больш за тое — выгадна розным “няўрадавым арганізацыям”, што займаюцца тэмай “дапамогі слабаразвітым краінам”, усе яны лабіююць гэтую тэму і кроўна зацікаўленыя, каб голад ніколі не сканчаўся. Нашым грантасосам й ня сьніліся масштабы грантаў “на барацьбу з…”. Выгадна розным “дабрачыньнікам і гуманістам”, накшталт U2, Джолі і пр., якія на гэтым робяць свой PR, ну і гэтак далей. Такая сабе сусьветная цыганшчына… “Працаваць мы не будзем і ня хочам–карміце нас, а калі не захочаце–дык мы ўсе да вас у яўропу прыедзем..” І вось азіраецца небарака працоўны эўрапеец (калі яму зусім мазгі яшчэ не прастэрылізавалі паліткарэктнасьцю і лібералізьмай) і шукае выйсьця: ці то Сусьветны ўрад дапаможа, ці новы Гітлер..?
    А Папу шкада.. Замест эўрапейскай Рэканкісты, як вяртаньня да сваіх хрысьціянскіх каранёў і каштоўнасьцяў, прапануе ажыцьцявіць мару масонаў.

  5. Маладзец, VITAL. Урэзаў матку-праўду па самае не магу. А няхай ведаюць, што тут не лохі жывуць.

  6. Уладзімер Русаковіч кажа:

    “Як гаворыць.. Анжэй Копроўскі, дырэктар праграм Ватыканскага Радыё.. рынак нішчыць пачуцьцё салідарнасьці”
    Тым часам Ёзэф Рацынгер (Бенядыкт 16-ы), паводле звароту “Любоў – у праўдзе”, “гаворыць”: “Такім чынам неабходны рынак, што пры роўных магчымасьцях дазваляе свабоду прадпрымальніцтва ў ажыцьцяўленьні разнастайных статутных мэтаў”.

  7. Уладзімер Русаковіч кажа:

    VITAL “Сусьветны ўрад.. Антыхрыста.. даўняя.. мара масонаў”
    Такая “даўняя”, што захавалася толькі ў марксісцкіх “рэлігійных міфах”.
    Ландмаркі. 1889 г. (Алесь Смалянчук. Вольныя муляры ў беларускай гісторыі. Канец XVIII – пачатак XX ст. – Вільня: Gudas, 2005. – 280 с.: іл., табл., бібл. ISBN 99-8695-154-2 – Старонка 193. або http://www.kamunikat.org/download.php?item=572-1.pdf або зьмест http://www.kamunikat.org/drukavac_staronku.html&refid=572 або http://www.knihi.net/printable.php?productID=197):
    “19. Вера ў існаванне Бога як Вялікага Будаўніка сусвету”.

  8. Дарафей кажа:

    Рэдакцыі. Зразумела, што дакументальнага падцверджання ролі Ватыкана ў сучаснай ліберальнай хаатызацыі людскай цывілізацыі мы не знойдзем да таго часу, пакуль не будуць раскрыты архівы Ватыкана. Мае словы грунтуюцца на лагічным выстройванні сувязяў паміж канкрэтнымі гістарычнымі фактамі і на здагадках іншых (напрыклад, вядомы ангельскі гісторык, спецыяліст па пытаннях “халоднай вайны” Найджал Уэст, яго кніга “Трэцяя тайна: ЦРУ, “Салідарнасць” и загавар КДБ па ліквідацыі Папы”).
    Згодны са спадаром VITAL, замест таго, каб убухіваць грошы ў карумпаваныя рэжымы адсталых краін, везьці тоны прадуктаў харчавання – трэба замест “рыбы”, дать “вуду”.

  9. Siarhiej кажа:

    Сюжэт для 3-яй вайны: мільярд галодных жыхароў з Афрыкі і Азіі з калашнікавымі папруць на Эўропу.

  10. VITAL кажа:

    http://kuraev.ru/index.php?option=com_smf&Itemid=63&topic=270790.0
    Дарафею, чытайце ўсю галіну, калі ласка

  11. Дарафей кажа:

    VITAL, дзякуй за інфармацыю. Яна з іншага боку раскрывае ўзнятае пытанне. Вынікам гэтых працэсаў можа стаць не толькі стварэнне адзінага сусветнага ўрада, але і стварэнне нейкіх новых рэлігій: сімбіёза каталіцызма, пратэстантызма і юдаізма, і іх антыпода – сімбіёзу праваслаўя і ісламу (нейкай яго часткі).
    Siarhiej напісаў:
    Ліпень 27, 2009 у 12:41
    “Сюжэт для 3-яй вайны: мільярд галодных жыхароў з Афрыкі і Азіі з калашнікавымі папруць на Эўропу”. Siarhiej, гэты працэс ужо адбываецца, пакуль без зброі, але Рым таксама паў пад націскам варвараў

  12. abdul кажа:

    Ліпень 27, 2009 у 15:04 Дарафей напісаў:…сімбіёзу праваслаўя і ісламу…

    Darafieju, žartuješ chiba. Jakoha pravasłaŭja, RPC-FSB? Žadny, jak Vaspan kažaš, symbijoz Isłamu ź jakoj kolek inšaj relihijaj niemahčymy. Mahčyma tolki supracoŭnictva z tymi chryścijanami, jakija ščyra słužać BOHU, ale j to tolki da tej pary kali Isa (Isus), pakoj jamu, viernica na Ziamlu.

    Śviaty Karan 109:1-6
    Kaži: “O vy, niaviernyja! Ja nie pakłaniajusia tamu, čamu vy pakłaniajiciesia, a ž vy nie pakłaniajiciesia tamu, čamu ja pakłaniajusia. Ja ž nie pakłaniusia tamu, čamu vy pakłanilisia, i vy nie pakłoniciesia tamu, čamu ja pakłaniajusia. Vam – vaša viera, mnie ž – maja viera!”

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы