nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

АНТЫБЕЛАРУСІЗМ

28 ліпеня, 2009 | 15 каментарыяў

Галіна Арцёменка

d090d180d186d191d0bcd0b5d0bdd0bad0b0-2

 

 

Неяк выпадкова я ў сеціве знайшла цікавы запіс пра саму сябе. Вось гэты запіс.


ЖЖ Артема Агафонова (agafon_bel) July 10th, 18:58

“Что поделать, люблю я всякие сказки о русских этрусках, великих украх, великих туркменах, изобретших лошадь и одомашнивших колесо. Было лишь немного жаль, что белорусские авторы пока еще не отличились в этом жанре.
И вот, встречаем. /барабанная дробь/…
Ольга Артеменко – восходящая звезда белорусской нетрадиционно-эпической историографии

“У генафондзе беларусаў прысутнічаюць дзьве асноўныя гаплаграпы – гэта І (скандынаўская ці старажытнагерманская) і R1a (індаеўрапейская ці арыйская). Да старажытнагерманскай групы адносяцца абарыгены Еўропы (бо гэтая гаплагрупа ўзнікла на тэрыторыі Еўропы) і Беларусь спачатку насялялі германскія плямёны. Аб гэтым кажуць і такія антычныя гісторыкі ды географы як Пліній, Тацыт і Герадот. Старажытнагерманскія плямёны ці абарыгены Еўропы жылі па ўсёй Еўропе і стварылі мусць’ерскую культуру, рунічную пісьменнасць, шматлікіую каменную зброю, рэлігію. Самая моцная зброя на той час была баявая каменная сякера, якая і дазволіла людзям рухацца за адступаючым ледніком. Вынаходнікамі гэтай зброі былі нашы продкі. Майстэрня па вытворчасці баявой сякеры знаходзілася ў в. Бердыж Чачэрскага раёну. Вынаходнік атрымаў прозвішча Сякера. Само слова было створана з трох слоў, (бо ў гэты час людзі яшчэ размаўлялі на пратамове, па складах) і азначае се ёсць зло і дабро. Да германскіх плямёнаў адносяцца таксама і вікінгі. Да ведама: чорны сцяг вікінгаў з чэрапам і перакрыжаванымі касцямі ёсць сцяг братчыкаў. Абрад братчыкаў і да сённяшняга дню жывы на Гомельшчыне і толькі братчыкаў хавалі з такім палотнішчам. Старажытныя германцы былі выдатнейшымі воінамі, яны валодалі баявым мастацтвам, прыёмы якога не поўнасцю раскрыты”.

Там еще много. И на наших болотах растет забористая трава” (http://agafon-bel.livejournal.com/; канец цытаваньня).

 

Ну, па-першае, мяне завуць не Ольга, а Галіна. А па-другое, каб абараніць годнасць беларусаў, я гатова выступіць ў любым жанры, нават ў самым экзатычным. Мяне зусім не цікавіць, што пра мяне будуць думаць агафонавы. Мяне цікавіць толькі адно – Годнасць Беларускага Народа.

Але давайце па парадку. Хто ж такі Арцём Агафонаў?

 

1. Прыехаўшыя ў Беларусь супраць беларусаў.

1.1 Белорусский обозреватель – Агафонов Артём

d090d180d186d191d0bcd0b5d0bdd0bad0b0-3

 

 


Родился 18.04.1976 году в г. Зайсан Восточно-Казахстанской области. В Беларусь приехал в 1995 году.

По образованию – юрист. Окончил Минский институт управления. Специализация: Политика и общество Право Экономика

В настоящее время живу в провинции и занимаюсь предпринимательством.

Женат, воспитываю сына.

Веду блог в “Живом журнале” http://agafon-bel.livejournal.com.

 

Чытаем далей, што піша Агафонаў пра сябе.

 

“1.2. Улучшить имидж Беларуси за рубежом

Артёму Агафонову 32 года. Несколько лет он отдал интеллектуальному движению “Что? Где? Когда?”, был капитаном белорусской команды (аўт: ужо пры ўладзе Лукашэнкі). Выпускник Минского института управления, юрист, предприниматель. Женат. Отец четырёхлетнего Фёдора.
Артём Агафонов: “Избиратели округа, от которого я баллотируюсь в парламент, на 80 % сельские жители. Они отличаются консервативностью. Поэтому в основе моей избирательной программы – идея национальной консолидации”.
Поэтому в качестве эмблемы  своей предвыборной кампании кандидат избрал бабочку, одно крыло которой бело-красно-белое, а второе – красно-зелёное
(аўт: хоча сядзець на двух стулах адразу).
“Несмотря на разногласия между властью и оппозицией, – отмечает Артём Агафонов, – я считаю, что истина рождается в споре, и люди с разными политическими взглядами должны быть партнёрами, а не врагами. Такое партнёрство отвечает интересам народа и страны”.
Кандидат заявляет, что, пройдя в парламент, будет работать над улучшением законодательства и оказывать поддержку талантливой молодёжи, в том числе путём создания интеллектуальных клубов.
Отдельный пункт предвыборной программы Артёма – улучшение имиджа Беларуси за рубежом.  “У меня есть опыт общения с политиками Европы и СНГ. Сейчас наша страна стремится выйти из международной изоляции, и депутаты могут способствовать этому через контакты со своими коллегами из европейских государств”.
Артём Агафонов  с уважением отзывается о депутате III созыва Иване Семененя. “Он харизматическая личность и популярен на Любанщине. Его работа с избирателями может служить примером для подражания”
(канец цытаваньня).

 

Я не ведаю гэтага маладога чалавека, але беларускую мову ён не любіць, бо піша на рускай і ў сваёй праграме ён не б’е ў набат, што беларуская нацыя жыве ў жабрацтве, вымірае, а будзе толькі паляпшаць імідж Беларусі за мяжой (заўважце, не беларусаў) – гэта значыць, катацца па-за мяжой за грошы нашага народу, таму што ў яго ёсць досвед: “У меня есть опыт общения с политиками Европы и СНГ….”.

Вось само па сабе ўзнікае пытанне: А як гэта ён будзе гэты імідж узнімаць? Аб чым ён будзе казаць замежнікам? Ён што, будзе распавядаць, на колькі чалавек зменшылася насельніцтва? Ці пра ўзровень алкагалізму ў краіне? Ці колькі разоў за месяц чалавек ужывае ў ежу мяса? Людзі, адакажыце мне, як можна падняць імідж краіны, калі народ жыве ў такім жабрацтве? Чым можна пахваліцца перад суседзямі: лініяй Сталіна і яго помнікамі? помнікамі Дзяржынскаму? назовамі вуліц імёнамі бандытаў і прастытутак – свердлавых, войкавых, калантаяк? У такім стане можна толькі прадаваць рабоў гэта значыць, нас, беларусаў, з нашымі дзецьмі і будучымі ўнукамі і праўнукамі. Імідж краіны паднімаецца не паездкамі за мяжой, а цяжкай працай унутры краіны, яе знакамітымі асобамі, яе гісторыяй, культурай.

Сп. Агафонаў, калі вам не падабаюцца думкі “восходящай звезды белорусской нетрадиционно-эпической историографии”, то, калі ласка, правядзіце свае даследванні аб генафондзе і этнагенезе беларускага народу, аб культурах ў Беларусі, аб беларускай мове і г.д. і абараніце годнасць беларусаў ды так, каб больш ніхто не прэтэндаваў на “исконно русские земли», на “ўсходнія польскія крэсы” ў Беларусі, каб ніхто не казаў, што тут панавалі “літоўскія князі” і каб ніхто не называў, што Беларусь “штучна створаная краіна”, што каса-літоўка (зь іншым назовам “вілейка”) – гэта “северная русская коса”, што касар, зброя беларускіх паўстанцаў – гэта вынаходства швейцарцаў, а баявая сякера з іншым яе назовам “бердыш” – вынаходства немцаў.

2. “Заборыстая трава” не здаецца агафонавым.

“Заборыстая трава” па словах сп. Агафонава – гэта я, Галіна Арцёменка. На яго думку я нясу проста “трызненьне сівай кабылы”.

Добра, давайце будзем разбірацца.

 

2.1 Культура баявых сякер (матэрыял узяты з Вікіпедзіі і толькі перакладзены мною на беларускую мову; пададзеная ніжэй мапа дэманструе распаўсюджанне Культуры баявых сякер і суседніх культур у III тысячагоддзі да н.э.; надпіс Corded Ware – культура шнуравой керамікі; справа – ладдзепадобная каменная баявая сякера з Нярке).

d090d180d186d191d0bcd0b5d0bdd0bad0b0-4

Культура баявых сякер (сінанімічныя назвы – культура шнуравай керамікі, культура адзінкавых магілаў) – велізарны археалагічны пласт у Еўропе, які бярэ пачатак у познім неаліце, дасягнуўшы свайго росквіту ў меднае стагоддзе, і які скончыўся ў раннім бронзавым стагоддзі. У розных абласцях працягваўся з 3200 г. да н.э. да 1800 г. да н.э. Плямёны культуры баявых сякер часта лічацца першымі індаеўрапейцамі на тэрыторыі Сярэдняй Еўропы.

Тэрыторыя

Ахоплівае вялікую частку кантынентальнай Еўропы (гл. мапу ўверсе), за выключэннем краін міжземнаморскага рэгіёна, які насялялі сінакаўказцы (ад іх засталіся баскі), і поўначы Скандынавіі, які насялялі продкі лапландцаў.

Назоў

Назоў ” культура баявых сякер” паўстаў дзякуючы звычаю гэтых людзей класці ў мужчынскія магілы каменную баявую сякеру (гл. малюнак уверсе), якая была неэфектыўная ў якасці зброі, але пазначала сацыяльны статус. Іншыя назовы гэтай жа культуры – “шнуравай керамікі” і “адзінкавых магілаў” – заснаваны на характэрным спосабе арнаментацыі керамікі і пахавальным абрадзе.

Паходжанне і развіццё

Паводле распаўсюджання па кантыненце відавочна прасочваецца зліццё больш ранніх археалагічных культур у рознай ступені з элементамі культур усходу і поўдня. Культура ўяўляла з сябе не адзінае цэлае, а хутчэй пранікненне тэхналагічных і культурных новаўвядзенняў. Той факт, што Культура шаравідных амфар (па мапе ўверсе пазначана як globular amphora) займае значную частку вобласці Культуры шнуравай керамікі, пацвярджае гэта. Розныя народы, якія жывуць побач сябар з сябрам, пакідаюць пасля сябе археалагічныя помнікі.

Вакол Балтыйскага мора і далей на захад у прыбярэжных раёнах Скандынавіі відавочны ўплыў прыморскага гаспадарча-культурнага тыпу, дзе мора з’яўлялася аб’яднаўчым элементам – гэтак жа, як Эгейскае мора аб’ядноўвала грэкаў.

На захадзе ўключае ў сябе ўсе вобласці больш ранняй культуры варонкападобных кубкаў і, відавочна, з’яўляецца яе спадчыннікам (не абавязкова адзіным). На тэрыторыі сучасных Балтыйскіх краін і Калінінградскай вобласці культура шнуравай керамікі, мабыць, стала культурай прышэльцаў, якая змяніла паўднёва-заходнюю частку нарвскай культуры. (аўт: звярніце увагу – культура баявой сякеры была культурай прышэльцаў і змяніла паўдн.-заход. частку нарвскай (угра-фінскай) культуры). У іншых месцах, аднак, асабліва ва ўсходніх абласцях, была цалкам новай, не звязанай ні з якой з больш ранніх культур (аўт: звярніце увагу і на гэты сказ).

Гаспадарка

Характэрныя вельмі маленькія селішчы і земляробства, падобнае з культурай варонкападобных кубкаў, а таксама ўтрыманне хатняга быдла. Большасць аднак, відаць, вяло качавы або паўкачавы вобраз жыцця. Выкарыстоўваўся колавы транспарт (меркавана з валамі ў якасці цяглавай сілы). Коні, магчыма, прыручаныя, былі прадстаўлены тарпанам . Асноўнай хатняй жывёлай была свіння – ежа, якая з’яўляецца характэрнай рысай кельцкай, ангельскай і ўкраінскай кухняў.

Магілы

Пахаванні рабіліся глыбінёй каля метра, без якіх-небудзь вонкавых прыкмет, у скручаным становішчы – мужчыны ляжалі на правым боку, жанчыны на левым. І тыя, і тыя – тварам на поўдзень. Магілы часта размешчаны ў шэраг. Шматлікія – адзначаны невялікім насыпам. Магілы мужчын звычайна ўтрымоўваюць каменную баявую сякеру.

Існаваўшая прыкладна ў той жа час культура кубкаў мела падобныя пахавальныя традыцыі, і разам гэтыя дзве культуры займалі вялікую частку Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Быўшы відавочна роднасным культуры шнуравай керамікі, народ званападобных кубкаў уяўляе з сябе адну з загадак дагістарычнай Еўропы.

Антрапалагічны тып

Прадстаўнікоў культуры баявых сякер часам вылучаюць у асобны антрапалагічны тып кардзідаў, як лакальны, але адмежаваўшыйся варыянт міжземнаморскай расы за кошт метысацыі з мясцовымі палеаеўрапеоідамі.

 

2.2. Гіпотэзы аб пратакультуры (матэрыял узяты з Вікіпедзіі і з артыкулу Марыі Гімбутас; я толькі пераклала на беларускую мову).

Народ культуры шнуравай керамікі часцей за ўсё разглядаецца ў якасці продкаў пратабалтаславян на ўсходзе і пратагерманцаў, пратакельтаў і пратаіталь’янцаў на захадзе.

Культура шнуравай керамікі ў тэрмінах тэорыі Гімбутас можа разглядацца як “курганная” культура, узнікшая ў Еўропе ў эпоху неаліту. Пачатак гэтай “курганізацыі” або індаеўрапеізацыі прыкладна супадае з Культурай шарападобных амфар (каля 3400-2800 да н.э.) і Бадэнскай культурай (каля 3600-2800 да н.э.), працэс, апісаны Гімбутас як другая хваля “уварвання” курганнай культуры (гл.таксама гіпотэзу германскага субстрата).

Падобна, што ў ранняй фазе існавала вялікая неіндаеўрапейская агульнасць, частку якой Гімбутас пазначыла як Старая Еўропа. Пасля гэтая агульнасць, магчыма, станавілася больш індаеўрапейскай.

Падгрупы

Кераміка асноўнай групы распаўсюджана паўсюдна.

Культура шнуравай керамікі

Помнікі культуры шнуравай керамікі, якая паслужыла прататыпам для культуры баявых сякер, выяўлены ў Цэнтральнай Еўропе (у асноўным у Нямеччыне і Польшчы) і ўяўляюць з сябе характэрную кераміку: вільготная гліна ўпрыгожвалася адбіткамі вяровак. Гэта адносіцца галоўным чынам да пахаванняў: у магілах і мужчын, і жанчын знаходзяць характэрна ўпрыгожаны посуд. Гэта былі ільняныя альбо пяньковыя вяроўкі.

Галандская культура шнуравай керамікі

Уяўляе з сябе галіну культуры шнуравай керамікі, часам званую культурай кубкаў з патоўшчаным дном. Помнікі культуры выяўлены ў Нідэрландах і ў ніжняй плыні Рэйна на тэрыторыі Нямеччыны. Для дадзенай культуры характэрна форма пасудзін, у якіх пашыраецца горла, а таксама з S-падобным профілем і плоскім патоўшчаным дном. Пасудзіны ўпрыгожваліся шнуравым арнаментам, адбіткамі зубчастай лапатачкі або насяканнямі (пры дапамозе рыбных костачак). Назіраецца таксама ўплыў на пазнейшую культуру звонападобных кубкаў.

Шведска-нарвежская культура баявых сякер

Шведска-нарвежская культура баявых сякер, або Культура ладзепадобных сякер, паўстала каля 2800 да н.э. і вядома па прыкладу 3000 магілаў ад Сконе да Уппланд і Трондзелаг. Час іх з’яўлення і распаўсюджвання па Скандынавіі названы Перыядам раздробненых чэрапаў, таму што да гэтага часу адносяцца знаходкі пахаванняў людзей з раздробненымі чэрапамі, прычым, не толькі мужчын, але і шмат жанчын і дзяцей (Lindquist 1993:43). Наступ гэтай культуры быў гвалтоўным і хуткім, найболей верагодна, што ён адбыўся ў выніку індаеўрапейскага ўварвання (асабліва пратагерманскага).

Па ўсёй Скандынавіі знойдзена каля 3000 баявых сякер, большай часткай у паўночнай Нарвегіі. Вядома меней за 100 селішчаў і іх рэшткі малаважны, бо размяшчаюцца на месцах, занятых фермамі і якія падвяргаліся інтэнсіўнаму ўзворванню. Вядомы селішчы за Палярным колам..

Земляробства грунтавалася на тых жа прыёмах, што і ў Культуры варонкападобных кубкаў, якая папярэднічала. Але выкарыстанне металу змяніла грамадскую сістэму. Гэта адзначылася тым фактам, што для культуры трубчастага кубка былі ўласцівыя калектыўныя мегалітычныя пахаванні і багатыя ахвярапрынашэнні, а для культуры баявых сякер характэрны адзінкавыя магілы і персанальныя ахвяры. (аўтар: гэта відавочная прыкмета прыходу носьбітаў культуры баявой сякеры ў Скандынавію)

У 1993 г. у Турынге, Седзерманланд, былі зроблены раскопкі хаты смерці, што дала новыя факты. За цяжкімі драўлянымі сценамі былі знойдзеныя парэшткі прыкладна 20 гліняных пасудзін, шэсць працоўных і адна баявая сякера, якія адносяцца да апошняга перыяду культуры. Акрамя таго, тутака ж былі знойдзеныя крэміраваныя парэшткі, як мінімум, шасці чалавек. Гэта самы ранні з вядомых прыкладаў крэмацыі ў Скандынавіі, які паказаў блізкія кантакты з Цэнтральнай Еўропай.

З прычыны ўварвання ў гэты рэгіён германцаў Эйнар Естмо падкрэслівае, што атлантычнае і паўночнаморскае ўзбярэжжа Скандынавіі, як і Прыбалтыкі, мелі ажыўлены марскі гандаль, што было абумоўлена шырэйшым геаграфічным распаўсюджаннем і бліжэйшым культурным адзінствам, чым былі ўнутрыкантынентальныя культуры. Ён паказвае на шырока раскінутыя знаходкі вялікай колькасці разьбярных вырабаў з камення, характэрныя для гэтай эпохі, на якіх намаляваны “тысячы” караблёў. Для культур мараходаў, падобных гэтай, мора – гэта дарога, а не перашкода.

Фінская культура баявых сякер

Фінская культура баявых сякер была першапачаткова культурай паляўнічых і збіральнікаў, і ў іх селішчах гэтага перыяду зроблена вельмі мала знаходак.

Сярэдні Днепр і культура ФацьянаваБаланава

Усходнім фарпостам культуры шнуравай керамікі была сярэднедняпроўская культура і фацьянавабаланаўская культура ў вярхоўях Волгі. Фацьянаўская культура, у сваю чаргу, дала пачатак абашаўскай культуры. Сярэднедняпроўская культура пакінула вельмі мала слядоў, аднак займала самы зручны шлях у Цэнтральную і Паўночную Еўропу з стэпаў. Размяшчалася яна, як відаць з назову, па плыні Дняпра і яго прытокаў прыкладна паміж Смаленскам і Кіевам. Сінхронна катакомбная культура Паўночнага Прычарнамор’я.

 

2.3. Культура баявых сякер

Культура баявых сякер – агульны назоў групы позненэалітычных археалагічных культур, распаўсюджаных у лясной паласе Сярэдняй і Ўсходняй Еўропы (Сярэднедняпроўская культура, Фацьянаўская культура, культура ладдзепадобных, Злота культура і інш.), звязаных, відаць, агульным паходжаннем. Для іх характэрныя: каменныя паліраваныя сякеры, якія служылі галоўнай зброяй; кераміка (кубкі і амфары) з адбіткамі шнура (гл. Шнуравай керамікі культуры); аднолькавы пахавальны абрад (адзінкавыя пахаванні ў скручаным становішчы) і іншыя прыкметы. Плямёны культуры баявых сякер займаліся жывёлагадоўляй і земляробствам. Ім былі вядомыя першыя ў Еўропе колавыя калёсы, якія запрагаліся быкамі. Некаторыя навукоўцы звязваюць распаўсюджванне культуры баявых сякер у 2-й палове ІІІ тыс. да н. э. на шырокіх тэрыторыях Еўропы з рассяленнем найпозняй хвалі індаеўрапейцаў (славяна-балта-германскіх плямёнаў).

 

2.4. Гісторыя баявой сякеры (аўтар: я б сказала, прынятая на сёньня)

Сякера – першая двускладовая прылада ў гісторыі.

У знак магутнасці і ўлады сякера ператварылася вельмі рана. Яе сацыяльнае значэнне пераканаўча прадэманстраваў амерыканскі антраполаг Лорыстан Шарп, які вывучаў аўстралійскае племя ЙірЁрант. Каменныя сякеры – найкаштоўнейшая племянная ўласнасць – захоўваліся ў старэйшын і выдаваліся малодшым чальцам клану ў арэнду.

З сякерай у руках намаляваны на сваім трыўмфальным рэльефе грозны акадскі цар Нарамсін (2254-2218 гг. да н. э.). На іншых рэльефах, егіпецкіх, фараоны дзівяць ворагаў сякерамі. Сякерка была знакам дзяржаўных паўнамоцтваў у Старажытным Рыме – яе насілі лікторы, целаахоўнікі консулаў.

У шматлікіх міфалогіях сякера – атрыбут багоў. Так, у індуізме Шыва ўручае гэтую зброю Раме, і той становіцца Парашурамай – гэта значыць Рамай-з-Сякерай. З яе дапамогай ён “тройчы па сем разоў чысціў зямлю ад кшатрыяў, напоўніўшы крывёй пяць азёр”. Велізарную сімвалічную ролю адыгрывала сякера ў крыта-мікенскай культуры: нават знакаміты Лабірынт, калі верыць Плютарху, атрымаў назоў ад святой сякеры – лабрыса – яе малюнак знойдзены на сценах Кноскага палаца.

Вядома, пры пераходзе ад адной культуры і аднаго арэала да іншага аблічча сякеры магло моцна змяняцца. Спачатку распаўсюджанне атрымала так званая сякера-клявец – з вузкім выцягнутым простакутным лязом, арыентаваным упоперак сякерышча. Прылада, сумешчаючая функцыі матыкі і кірхі, паўстала ў IV тысячагоддзі да н. э. у Месапатаміі і распаўсюдзілася па Блізкім Усходзе. На акадскай мове яна звалася “пілаку” – слова было запазычана з індаеўрапейскай мовы, якая пачала нараджацца яшчэ да яе падзелу на “інда-” і “еўрапейскія”. Аднак, запазычыўшы слова, індаеўрапейцы рашуча перайначылі прадмет, ім абазначаны. Напрыклад, крыцкая сякера мела два лязы, якія пашыраюцца і круглявыя па канцах.

Фасцыя рымскага ліктара – сякера з дзяржальняй з перавязаных дубцоў.

Нягледзячы на ўсё сказанае, трэба прызнаць, што ў старажытнасці сякера не карысталася вельмі ўжо вялікай папулярнасцю. Сітуацыя змянілася пасля VIII стагоддзя. “Варварская” цывілізацыя Еўропы пачала хутка развівацца, паўстала запатрабаванне ў расчыстцы велізарных тэрыторый, занятых густымі лясамі (у Міжземнамор’е такіх праблем ніколі не было).

Пры раскопках славянскіх селішчаў выяўлены маленькія бронзавыя сякеркі-засцярогі і дзіцячыя цацкі-сякеры.

Што да сякеры як зброі, то яна не страціла нейкай злавеснай прывабнасці і па гэтай дзень, хоць і згубіла былы сацыяльны статут.

 

2.5. Каменныя сякеры на тэрыторыі Беларусі.

Сякера як прылада працы на тэрыторыі Беларусі ўзнікла вельмі даўно. Але тое, што нашы продкі з’яўляюцца вынаходнікамі баявой сякеры, мала каму вядома. А, можа, да такой “крамолы” ніхто не пасмеў і дадумацца.

Каб не быць галаслоўнай, прывяду даныя архелагічных даследванняў, прыведзеныя ў энцыклапедыі “Археалогія і нумізматыка Беларусі” 1993 года выпуску.

1) г. Орша: знойдзена майстэрня камянёвых прылад, узрост – 8-7 тысячаў год; знойдзена двухбаковаапрацаваная сякера 3-га тысячагоддзя да н. э.

2) в. Бабінавічы Лёзнінскага раёну: знойдзены сякеры, узрост 4-3 тысячагоддзе да н.э. (звярніце увагу, назоў г. Лёзна паходзіць ад слова лязо).

3) в. Бабровічы Івацэвіцкага раёну: знойдзены міндалепадобныя сякеры або разакі, узрост 10-6 тысячагоддзе да н.э.

4) в. Бакінічы Пінскага раёну: знойдзена сякерападобная прылада 5-4-га тысячагоддзя да н.э.

5) в. Баркалабава Быхаўскага раёну: знойдзена сякера з перахватам, узрост 10-8 тысячагоддзе да н.э.

6) в. Берагавая Слабада Рэчыцкага раёну: знойдзена каля 7 тысячаў прыладаў з крэйдавага (“сожскага”) крэменю, сякеры узростам 9-8-е тысячагоддзе да н.э.

7) в. Берасцёнава Аршанскага раёну: знойдзены сякеры 9-8-га тысячагоддзя да н.э.

8) в. Бердыж Чачэрскага раёну: знойдзена сякерападобная прылада узростам 25-27 тысячаў год.

9) в. Ваўчуны Слонімскага раёну: знойдзена прылада тыпу сякеры, узрост 6-5 тысячаў год.

10) в. Востраў Пінскага раёну: знойдзены пікападобныя сякеры, узрост 5-4 тысячаў год да н.э.

11) в. Гайкоўка Касцюковіцкага раёну: знойдзена 2000 прыладаў, сярод якіх авальныя сякеры, узрост – 5 тысячаў год да н.э.

12) в. Глыбаўка Веткаўскага раёну: знойдзена майстэрня часу сожскай культуры і 33 тысячы вырабаў з крамяню, у тым ліку і сякеры.

13) в. Горкі Чэрыкаўскага раёну: знойдзены клінападобныя і розныя віды сякер, узрост 6-5 тысячагоддзе да н.э.

14) в. Камень Пінскага раёну: знойдзена майстэрня і 40 тысячаў апрацаваных крамянёў, сякеры і цёсла, узрост 5-2 тысячагоддзе да н.э.

15) в. Мірагошча-Горкі Чэрыкаўскага раёну: знойдзена майстэрня і 15 тысячаў крамянёвых прыладаў, сякеры, узрост 6-5 тысячагоддзе да н.э.

16) г. Дубна, Ровенская вобласць (раён пражывання этнічных беларусаў-драўлян): знойдзена нуклепадобная сякера свідэрскай культуры, узрост 19-12 тысячагоддзе да н.э.

17) в. Моталь Іванаўскага раёна: знойдзена майстэрня і 15 тысячаў рэчаў эпохі неаліту, сярод якіх сякеры, а таксама 600 крамянёвых прылад узросту 9-5 тысячагоддзя да н.э., сярод якіх сякеры. Тут таксама знойдзены авальныя сякеры узростам 8-5 тысячагоддзе да н.э., якія адносяцца да Нёманскай мезалітычнай культуры.

18) в. Новыя Грамыкі Веткаўскага раёну: знойдзена майстэрня эпохі позняга мезаліту (“сожская культура”) і 40 тысячаў вырабаў, сярод якіх сякеры, у тым ліку і сякера з перахватам.

19) в. Сасёнка Вілейскага раёну: знойдзены сякеры узростам 7-5 тысячагоддзе да н.э.

20) в. Струмень Кармянскага раёну: знойдзена больш за 1300 вырабаў сярод якіх сякеры і цясла, узрост (позні этап верхнедняпроўскай, ранні сярэднедняпроўскай і сярэдні сосніцкай культур).

21) в. Хвойна Магілёўскага раёну: знойдзена сякера з двухбаковай выемкай, узрост 12-10 тысячагоддзе да н.э.

22) в. Церабень Пінскага раёну: знойдзены каменныя сякеры з усечаным абухам і клінападобныя. Узрост позні неаліт і ранні бронзавы век.

23) в. Чырвоная Слабада Бялыніцкага раёну: знойдзены клінападобныя сякеры 3-2 тысячагоддзяў да н.э.

 

2.6. Бердыш.

БЕРДЫШ – баявая сякера з доўгім тронкам і скрыўленым накшталт паўмесяца лязом. Выкарыстоўвалі для змагання з пяхотай і конніцай суперніка, а таксама як падстаўку пры стральбе з агнястрэльнай зброі. Выкарыстоўвалася ўкраінскімі казакамі.

d090d180d186d191d0bcd0b5d0bdd0bad0b0-5


Сякера (бярдыш) Багдана Хмяльніцкага

Віктар Трыгуб, рэдактар часопісаў “Новая Сечы” і “Музеі Ўкраіны”: “Гэты сенсацыйны экспанат захаваўся дзякуючы старанням некалькіх пакаленняў украінскіх патрыётаў, якія ўратавалі зброю, перадаючы рэліквію з рук у рукі. У цяперашні час сякера захоўваецца ў надзейным месцы. Пераважная большасць казацкіх рэліквій захоўваюцца за мяжой. У Швецыі (Мазепа), у Польшчы (шабля і сцяг Сагайдакавага), у музеі Кубанскага казацтва ў ЗША, які нядаўна абрабаваў рускі спецназ (калекцыя сцягоў, булаў, дакументаў – у тым ліку грамата Кацярыны аб перадачы Кубані запарожцам, пячатка Сечы)… І вось знайшлася сякера Б.Хмяльніцкага ў адной з краін Паўночнай Амерыкі… Яшчэ раз звяртаемся да Старшыні Вярхоўнай Рады О.Марозу, Прэзідэнту В.Юшчанка, – давайце тэрмінова створым спецкамісію парламенту па вяртанні культурных каштоўнасцяў і Камітэт вяртання культурных каштоўнасцяў, які павінен працаваць у сістэме МЗС Украіны! Давайце нарэшце рэальна зоймемся афіцыйным працэсам вяртання культурных каштоўнасцяў Украіны да дзяржаўных музейных устаноў Украіны! Колькі аб гэтым можна пісаць?”


2.7. А чаму маўчаць беларусы?

Аўтарка: перад вамі раскрыта тайна культуры баявой сякеры. Ніякіх сваіх даследванняў і нават напісання артыкулаў аб баявой сякеры я не рабіла. Мая праца заключалася ў перакладзе і перадрукоўцы матэрыялу з энцыклапедыі “Археалогія і нумізматыка Беларусі”. Усе працы праведзены дасведчанымі навукоўцамі. Але я зрабіла аналіз гэтых працаў і сваё заключэнне.

Перад вамі матэрыял з гістарычнымі фактамі, якія сведчыць аб часе вынаходства баявой сякеры, аб месцы гэтага вынаходства і аб перамяшчэнні носьбітаў гэтай сякеры на Поўнач. Ні ў якім іншым месцы планеты больш не існуе тэрыторыі культуры баявой сякеры. Калі ёсць больш старэйшыя месцы знаходак баявой каменай сякеры, няхай пакажуць гэта. Але на сёняшні дзень – гэта в. Бердыж.

А цяпер скажыце мне, як можна патлумачыць выказванне с-ра Агафонава, што ўсё гэта нейкая абсурдная “барабанная дробь”?

Я лічу, што А.Агафонаў, які прыехаў ў Беларусь у 1995 годзе, хварэе на антыбеларусізм. Ён ў Беларусі атрымаў вышэйшую адукацыю, грамадзянства, ужо паспеў балатавацца (дарэчы, ад АДС) у дэпутаты парламенту РБ і, што называецца, “се*а на галовы беларусам”…

Колькі можна талераваць гэтую пятую паразытычную калону?

Мы не мусім увесь час цярпець на сваёй зямлі антыбеларусізм. І мы не павінны ўвесь час працягаць выцірацца, калі нам плююць ў твар.

Ад рэдакцыі:

Мы таксама лічым, што калі мы – беларусы-літвіны – на сваёй роднай зямлі сустракаемся з рознай набрыддзю, нам варта памятаць, што мы – нашчадкі індаеўрапейцаў-арыяў – носьбітаў вялікай культуры баявой сякеры…



15 каментарыяў

  1. abdul кажа:

    Zdajecca mnie što pani Halina błytaje kamiennyje siakiery ŭłaścivyja dla kultury bajavoj siakiery z kamiennymi siakierami naohuł.

    Siakierapadobnaja pryłada uzrostam 25-27 tysiačaŭ hadoŭ ź vioski Bierdyž Čačerskaha rajonu da kultury bajavych siakieraŭ žadnaha dačynieńnia nia maje bo kultura hetaja źjaviłasia prynamsi na 22 tysiačy hadoŭ paźniej.

    Niaviedaju ci biełarusafob pan Ahafonaŭ ci nie, ale całkam zhodny ź jim u tym što navukovymi daśledavańniami musiać zajmacca prafiesijanały. Niaŭžo na Biełarusi niama historykaŭ i archieolahaŭ (biełarusaŭ patryjotaŭ viadoma) ź jakimi Redakcyja mahła b pakansultavacca nakont siakiernaj hipotezy pani Haliny?

  2. Сп. abdul, я нічога не зблытала. Перад вамі карта баявой сякеры. У гэты рэгіён уваходзяць усе землі сучаснай Беларусі і землі, дзе жывуць этнічныя беларусы. Акрамя таго, у тэксце гаворыцца аб з’яўленні баявой сякеры ў тым ці іншым месцы на поўначы Еўропы. Баявая сякера – гэта не толькі жалезная сякера, але і каменная. На блоге “Звяз беларусаў Нямеччыны” я надрукавала шмат матэрыялу па баявой каменнай сякеры, нават гербы і некаторыя паселішчы ажно ў Іспаніі. Да з’яўлення жалезнай баявой сякеры, каменная баявая сякера была ў той час вельмі моцнай зброяй, а баявыя сякеры з абсідыяна (чорны камень) наводзілі неверагодны страх ў ворагаў. Каменная баявая сякера пры кіданні ўшчэнт разбівала драўляныя шчыты.
    26-27 тысячаў год у вёсцы Бердыж ужо была сякерападобная прылада, а гэта значыць, што паступова ў гэтым рэгіёне стала развівацца вытворчасць каменных сякер, пакуль не дасягнула сваёй вяршыні. Вяршыняй вынаходства стаў бердыш. Гэты другі назоў баявой сякеры. Ніхто з навукоўцаў не даў тлумачэння чаму баявую сякеру завуць бердыш. Ніхто не разумее чаму немцы далі назоў сваёй баявой сякеры алебарда (але бярда (бярдыш). Навукоўцы называюць баявую сякеру вынаходствам германцаў, а немцы прыпісваюць гэтую славу сабе. Але Нямеччына не уваходзіць нават ў культуру баявой сякеры, акрамя невялікай паўночна-усходняй часткі. Хатняя прылада, сякера, узнікла нашмат пазней, таму што яна вельмі цяжкая для бою.
    Не менш дзіўная рэч адбываецца і з касаром (баявая каса) – зброяй беларускіх паўстанцаў. Цяпер гэтую славу прыпісваюць да швейцарцаў, хаця беларусы нашмат раней ёю карысталіся.
    Рэгіён вёскі Бердыж з мусц’ерскай культуры пасля ледніковага перыяду стаў рэгіёнам верхне-дняпроўскай культуры і паступова сярэдне-дняпроўскай культуры, якая і з’яўляецца культурай ужо жалезнай баявой сякеры.
    Я зусім не супраць таго, каб навукоўцы ці пацвердзілі, ці навукова адкінулі маю гіпотэзу. Наадварот, я за тое, каб яны не сядзелі і маўчалі, а працавалі на карысць і славу свайго народа. Для таго і выстаўляю свае гіпотэзы. Але атрымліваецца дзіўная рэч. Сп. Агафонаў мяне проста зняважыў на весь белы свет. Тое, што ён мяне зняважыў – гэта не бяда, хаця і вельмі не прыгожа. А бяда заключаецца ў тым, што некаторыя людзі ўпэўнены, што беларусы не годныя ні нашто, нават праявіць такую думку, выставіць нейкую гіпотэзу аб іх дачыненні да нейкага вынаходства. І гэтая думка настолькі зайшла ў голавы людзей, што мая гіпотэза выклікае смех, сумненне і хвалю зняважэння. А гэта ўжо антыбеларусізм, гэта ёсць адкіданьне ўсяго што належыць да беларусаў. Смех і знявага беларускай мовы прывелі да знявагі не толькі культуры і гісторыі беларусаў, а нават іх годнасці.
    Да ведама, першыя плямёны нашых продкаў называліся германцамі. І гэта пацверждае гаплагрупа І (стражатнагерманская ці скандынаўская).
    Беларусы сталі вынаходнікамі не толькі баявой сякеры. Прадстаўнік беларускага шляхецкага роду Урбан вынайшаў артылерыю, шляхціч Казімір Сіменовіч ужо ў Сярэдневеччы вынайшаў трохступенёвую ракету, Сікорскі – баявы верталёт, Сухі – знішчальнік, Барыс Кіт – паліва для ракет і разлічыў пасадку амерыканскіх астранаўтаў на Месяц.
    І адкуль такое сумненне, што беларусы не могуць быць вынаходнікамі і баявой сякеры? А я вось раю адкінуць усе сумненні і працаваць на славу свайго народа і не звяртаць увагі на знявагу.
    Прыйдзе час і ўсё стане на свае месцы.

  3. abdul кажа:

    Pani Halina ŭ svaim artykule zhadvaje taki fakt: “У знак магутнасці і ўлады сякера ператварылася вельмі рана. Яе сацыяльнае значэнне пераканаўча прадэманстраваў амерыканскі антраполаг Лорыстан Шарп, які вывучаў аўстралійскае племя Йір-Ёрант. Каменныя сякеры – найкаштоўнейшая племянная ўласнасць – захоўваліся ў старэйшын і выдаваліся малодшым чальцам клану ў арэнду.”

    Jak viadoma, papuasy pasialilisia ŭ Australii prynamsi 40 tysiačaŭ hadoŭ tamu. Siakieru papuasy viedajuć i šanujuć. Mahčymyja vysnovy:

    1. Pieršymi eŭrapiejcami jakija patrapili ŭ Aŭstraliju byli nijakija tam ni dany albo jašče jakija niemcy, ale prodki biełarusaŭ i jašče ŭ tyja časy kali jany karystalisia kamiennymi siakierami.
    2. Papuasy vynajšli kamiennuju siakieru. Užo 25 tysiačoŭ hadoŭ tamu (uzrost siakierapadobnaje pryłady ź vioski Bierdyž), a moža j značnie raniej, papuasy viedali jak patrapić na terytoryju sučasnaje Biełarusi. Mienavita ad jich biełarusy j navučylisia vyrablać kamiennyja siakiery. Zrazumieła, što majsterstva pryjšło nie adrazu; pieršyja biełaruskija siakiery byli siakierapadobnymi pryładami.
    3. Biełarusy pachodziać ad papuasaŭ. Častka papuaskich plamionaŭ pierasialiłasia na terytoryju Biełarusi niedzie 30 tys. hadoŭ tamu. Mienavita tady na Biełarusi źjaŭlajucca pieršyja kamiennyja siakiery.
    4. Papuasy pachodziać ad biełarusaŭ i praz heta viedajuć kamiennuju siakieru. Heta znača, što siakieru biełarusy vynajšli nie paźniej jak 40 tysiačaŭ hadoŭ tamu, ale chutčej što značnie raniej. Patrabavać dałučeńnia Aŭstraliji dy Novaje Gvinieji (tam taksama žyvuć papuasy) da Biełarusi. Voraha biełaruščyny Ahafonava addać navahviniejskim papuasam ludažoram.

    Varyjant 4 liču najbolš vierahodnym.

  4. Аўтарка: У першую чаргу інфармацыя пра аўстралійцаў.
    Австралийцы,

    1) коренное население (аборигены) Австралии. В конце 18 в. были расселены по всему материку (численность 250—300 тыс. человек). Среди Австралийцы имелось свыше 500 племён, в языковом и расовом отношениях обособленных от других народов мира (см. Австралийская раса и Австралийские языки). Наиболее известны науке: на Ю.-В. — курнаи, нарриньери, камиларои; на В. — каби, вакка; в центральной части — диери, арабана, аранда, варрамунга; на С.-З. — ньоль-ньоль, кариера. Каждое племя говорило на особом диалекте. Бродячие охотники и собиратели, Австралийцы вплоть до 19 в. жили первобытнообщинным строем и пользовались каменными орудиями, аналогичными орудиям мезолита. У Австралийцы был широко развит межплеменной обмен. Каждое племя состояло из нескольких территориальных, экономически самостоятельных т. н. «локальных групп». Помимо этого, племя подразделялось и на группы, которые регулировали брачно-половые отношения внутри племени: фратрии, роды и брачные классы (секции). Основу религии составляли тотемизм и различные формы магии. О происхождении Австралийцы существует несколько гипотез. Наиболее вероятно, что предки Австралийцы переселились в Австралию только в позднем палеолите из Азии. На это указывают найденные в Австралии ископаемые черепа (кейлорский, кохунский, талгайский), наличие родственных Австралийцы антропологических типов в современном населении Ю.-В. Азии (ведды, дравиды, кубу и др.) и археологические материалы. Антропологические, этнографические и лингвистические исследования современной Австралийцы позволяют говорить об общем происхождении всех австралийских племён.

    Европейская колонизация с конца 18 в. сопровождалась массовым истреблением Австралийцы и вытеснением их в бесплодные районы внутренней Австралии. В 1966 Австралийцы насчитывалось всего 40 тыс. человек. Остатки прежних племён сохранились главным образом в Западной и Северной Австралии. Часть Австралийцы живёт в резервациях и посёлках при христианских миссиях, другая работает в сельском хозяйстве. Тяжёлое экономическое положение современных Австралийцы усугубляется расовой дискриминацией, от которой страдает также и быстро растущее метисное население (свыше 40 тыс. человек в 1966). http://bse.sci-lib.com/article077526.html

    Именно здесь – в Австралии – были найдены САМЫЕ древние следы человека, которому было 44-50 тыс. лет. Так вот первые эти люди и были прямые предки современных аборигенов Австралии, и именно их культуру следовало бы изучать с особой тщательностью. Особенно, если учесть, что письменности у этих аборигенов практически не появилось и уничтожение живых носителей информации означало, что мы теряем ее навсегда. Численность аборигенов Австралии и так была не слишком высока – к моменту колонизации континента она оценивалась от 1.2 млн. до 350 тыс.человек, но к 1921 году в результате того, что основная масса жителей была вытеснена в одну из самых бесплодных пустынь на планете, плюс занесенные инфекции, их осталось не более 60 тыс. человек. Аборигенов стали использовать как рабов и, как ни странно это их спасло, хотя началось активное смешение рас. Последняя чистокровная австралийка умерла в 1876 году.

    Жизнь коренных австралийцев была очень непростой – в еду, кроме самого, пожалуй, крупного зверя – кенгуру, успешно шли различные личинки насекомых, а в качестве воды собирали лягушек, которые аккумулировали ее в себе в период дождей. Возможно, это и помешало развиться им тем же путем, которым шли евроазиатские племена. Австралийцы так и не создали письменности, хотя имели аж 250 самобытных языков.

    Откуда пошли австралийские племена и являются ли они первыми племенами на Земле неизвестно. Исследователи находят множество связей с африканскими истоками так что, возможно, эти народы произошли от одной группы, разделенной тысячи лет назад, вместе с материками.

    Основная вера аборигенов – поклонение земле и вера в “эру снов”.
    Австралийцы создали веру, похожую на реинкарнацию индусов, но у них все пошло еще дальше и они просто считают себя тождественными своим предкам, поэтому они помнят как могущественные существа создавали мир в Эпоху Сновидений.
    Кстати, известно, что легенды о землетрясении и наводнении, аналогичные появившийся несколько тысячелетий спустя Библии, существовали и в Австралии.
    Змея-радуга покровительствует плодородию во всех смыслах и управляет дождями. Собственно, кроме того, что она держала огонь, она еще и хозяйка дождя.
    Позже мы, наверное, перейдем к Индии и там вы сами сможете увидеть пересечения мифов со змеей-радугой. Кроме собственно Индии и Юго-Восточной Азии можно заметить похожие легенды и в индейских племенах Южной Америки, и в мифах народов Африки. Кстати, в домашнем задании вы будете искать пересечение с египетской мифологией.
    Змеи вообще служат покровителями рек (видимо по простой причине – где есть змея, там есть вода, а как ценят воду в Австралии можно видеть по приведенному выше примеру с лягушками), что, в свою очередь, тоже напоминает мне чьи-то легенды (а вы скажете чьи).
    Аўтурка: Далей інфармацыя аб аргеалагічных культурах і часу іх узнікнення:
    Сярэдні палеаліт
    Мусцьерская – 100000 да н. э. – 33000 да н. э. – Вялікая частка Еўропы, Блізкі Ўсход, Сярэдняя Азія, Казахстан Палеоантропы
    Свідзерская – 10000 да н. э. – 8000 да н. э. – Польшча, Літва, Беларусь Палеоантропы
    Мезаліт
    Нёманская (мезалітычны этап) – 8000 да н. э.-4000 да н. э.
    Літва, паўночна -заходняя частка Беларусі
    Неаліт і энеаліт
    Нёманская (неалітычны этап) – 4000 да н. э.-2000 да н. э.
    Літва, паўночна -заходняя частка Беларусі
    Шнуравай керамікі (комплекс археалагічных культур; КШК; іншы назоў – Культура баявых сякер) – 3200 да н. э. – 1800 да н. э. – У Сярэдняй, Усходняй і Паўночнай Еўропе – Еўрапеоіды/Славяне, балты, германцы

    Аўтарка: Трэцяе, аб гаплагрупе аўстралійцаў і іх сувязі з афрыканцамі.
    Гаплогруппа A
    Гаплогруппа A
    Тип Y-ДНК
    Предполагаемая дата появления
    Предполагаемое место появления Африка

    Предок Адам

    Потомки A1
    Характеристика мутаций M91
    Типичные представители койсанцы, бушмены, суданцы

    В человеческой генетике гаплогруппа A (M91) – это Y-хромосомная гаплогруппа.

    Гаплогруппа A распространена среди бушменов.
    Локализована, главным образом, в Южной Африке; незначительно – в некоторых поселениях Восточной Африки. Она является самой старой из гаплогрупп Y-ДНК. Как полагают, гаплогруппа A была у Y-хромосомного Адама.
    Распространение
    Гаплогруппа A распространена среди койсанцев, таких, как бушмены, и можно предполагать, что это их наследственная гаплогруппа. К примеру, Knight и др. (2003) сообщают о 12-44 % гаплогруппы A среди различных племён койсанцев. Удивительно, что эта гаплогруппа не была обнаружена у народа хадза из Танзании, хотя их традиционно рассматривали, как древний остаток койсанцев из-за присутствия щёлкающих согласных в их языке.
    Semino и др. 2001 обнаружили гаплогруппу A у 10.3 % исследуемых оромо и 14.6 % исследуемых амхарцев из Эфиопии. Часто (41 %) встречается у эфиопских евреев (Cruciani и др. 2002), у народа бантус из Кении (14 %, Luis и др. 2004), ираку из Танзании (17 %, Knight и др. 2003), и фульбе из Камеруна (12 %, Cruciani и др. 2002). Наибольшая распространённость гаплогруппы A в Восточной Африке, однако, была обнаружена среди суданского населения: 42.5 % (Underhill и др. 2000).
    A3b2
    Подгруппа, найденная в Восточной Африке (A3b2), отличается от найденных у койсанцев, и только отдалённо связана с ними (фактически только одни из многих подгрупп в пределах гаплогруппы A). Это говорит про древнее разделение групп жителей Восточной Африки – носителей A, от того же самого наследственного населения на юге.
    A1
    В 2007, семь человек из Йоркшира в Англии с разными фамилиями, оказались носителями подгруппы A1 гаплогруппы A. Это означало, что у них был общий предок по отцовской линии с 18 века, но никаких подробностей об африканской родословной не было известно. Подгруппа A1 очень редка. В дополнение к семи Йоркширцам, известно только 25 живущих сейчас носителей подгруппы A1, все с западноафриканской родословной.[1]
    Аўтарка Чацвёртае аб кульце змяі.
    У беларусаў да сёняшняга дня захоўваецца культ змяі: гэта адбываецца восенню на Звіжанне, вясной і летам 12 чэрвеня (змеявік), а драўлянскі князь Мал называўся змяіным князем. Калі жадаеце даведацца больш аб культу змяі ў беларускай культуры можаце зайці на мой блог Радзіма мая – Беларусь за 12 чэрвеня.
    Мой адказ: Даная інфармацыя ўзята з афіцыйных крыніцаў (выбачаюся што не пераклала на белрускую мову з-за недахопу часу). У энцыклапедычным слоўніку (http://bse.sci-lib.com/article077526.html) сказана, што “Австралийцы вплоть до 19 в. жили первобытнообщинным строем и пользовались каменными орудиями, аналогичными орудиям мезолита.”, а мезаліт – гэта ужо пасляледніковая эпоха.
    Да 19 веку сякера у аўстралійцаў не атрымала ніякага развіцця – гэта раз, а па-другое – першая беларуская сякера адносіцца да мусц’ерскай культуры і на гэтай тэрыторыі мела развіццё. У часы наступу ледніка людзі з тэрыторыіі Еўропы перакачоўвалі і на афрыканскі кантынент. Таксама і навукоўцы знаходзяць сляды іх з’яўлення.

  5. abdul кажа:

    A voś heta adkul, ź jakoj takoj encyklapedyji?
    “Именно здесь – в Австралии – были найдены САМЫЕ древние следы человека, которому было 44-50 тыс. лет. (Кстати, вы можете вспомнить австралопитека из учебника истории, хотя он еще не совсем человек. Точнее еще совсем не человек в смысле homo sapiens sapiens (у меня не опечатка, это настоящее название нашего вида))…….Откуда пошли австралийские племена и являются ли они первыми племенами на Земле неизвестно. Исследователи находят множество связей с африканскими истоками так что, возможно, эти народы произошли от одной группы, разделенной тысячи лет назад, вместе с материками.” Shocked

  6. Merdok кажа:

    Галiна Арцёменка, чаму вы не адказалi на мае апошнее пытаньне?

    Яно гучала так: “Вось як вы бачаце ўплыў вашай “культуры баявой сякеры” на чалавека, якi штодзённа працуе на калгасным палi?”

    Ваш адказ на яго досыць раскрые сутнасць вашых мэт.

  7. aleh кажа:

    Паважаная Галіна, Вы робіце добрую справу. Думаю, ужо першыя вынікі вашай справы не падабаюцца, у першую чаргу, глабалісцкай сіянакратыі, ёй есьць што хаваць.

  8. Ды тут шмат каму не падабаецца. Як бы я атамную бомбу ўзарвала. А сказала на першы погляд зусім бескрыўдную рэч.
    Дарэчы, да ведама Merdok: сякера ў нашай культуры – сакральная рэч, абярэг. З ёй існуе вельмі шмат абрадаў, рытуалаў, замоваў і г.д. Гэтая рэч вельмі ўшаноўваемая ў нашым народзе.
    Таму, людзям, якія спрабуюць ёрнічаць, замест таго, каб разбірацца, я адказваць не буду.

  9. Merdok кажа:

    Я не спрабую ёрнiчаць, я задаю вам ПЫТАНЬНЕ. А вы нават ня здольны адказаць за сябе.

  10. Ваша пытанне сп.Merdok: “Вось як вы бачаце ўплыў вашай “культуры баявой сякеры” на чалавека, якi штодзённа працуе на калгасным палi?”
    Адказваю:сякера ў нашай культуры – сакральная рэч, абярэг. З ёй існуе вельмі шмат абрадаў, рытуалаў, замоваў і г.д. Гэтая рэч вельмі ўшаноўваемая ў нашым народзе.
    Вось вам раскажуць іншыя людзі:
    Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК
    Прылада працы, з дапамогай якой можна секчы, раз’ядноўваць рэчы, нарыхтоўваць дровы і г.д. Так, сякера ў традыцыйнай культуры ўсходнiх славян стала сiмвалам “раз’яднання”. Часам яна выступала прыладай забойства (напрыклад, галаву курыцы адсякалi менавiта сякерай). Сякера магла выступаць i сiмвалам кроўнай ахвяры i помсты.
    * Часам сякера была сiмвалам сiлавога вырашэння пытанняў. І сёння iснуе выраз: “Сказаў, як сякерай адсек…”, якi азначае рэзкi ў адносiнах да суразмоўцы тон i валявое рашэнне.
    * З сякерай параўноўвалi таго, хто дрэнна плаваў: “Плыве, як сякера”.
    * Сякера была абавязковай прыладай працы цесляроў, якiя дзякуючы свайму майстэрству пры дапамозе сякеры i практычна без цвiкоў будавалi храмы, каплiцы, калодзежы i г.д.
    * Сякера, як рэч з вострым лязом, якое раз’ядноўвае iншыя рэчы адным рухам, выкарыстоўвалi ў рытуальнай i магiчнай практыцы, каб “рассекчы” нябачныя нiцi, якiя “ахутваюць чалавека” i не даюць яму магчымасцi жыць паўнавартасным жыццём. У дачыненнi да хворага з дапамогай сякеры выконвалi рытуальныя дзеяннi: ставiлi на сякеру; умоўна “секлi” на яго галаве рытуальныя рэчы; клалi сякеру пад яго падушку цi ложак.
    * Часам сякеру як рытуальную рэч, якая сiмвалiзуе разрыў, выкарыстоўвалi ў сямейнай абраднасцi. Так, пупавiну хлопчыка трэба было абавязкова адсекчы сякерай цi разрэзаць на сякеры.
    * Калi памiраў адзiн з блiзнятаў, трэба было на парозе хаты рассекчы на дзве часткi манету, i тую частку, якая трапiла за парог, кiнуць у магiлу, а другую, тую, што трапiла ў хату, захаваць у ёй. Гэта дзеянне выконвалi, каб засцерагчы ад немiнучай смерцi другога з пары блiзнятаў.
    * Жанчыне, асаблiва цяжарнай, забаранялася без нагоды браць у рукi сякеру, каб не справакаваць нараджэнне дзiцяцi з рассечанымi, г.зн. “заячымi” вуснамi.
    * Той жанчыне, якая збiралася яшчэ нараджаць дзяцей, забаранялася секчы галаву курыцы — гэта павiнен зрабiць мужчына.
    * Сякеру забаранялася прыносiць у хату ў той момант, калi рыхтавалi рошчыну цi калi хлеб стаяў у печы. Лiчылася, што ў такiм выпадку хлеб “няўдалы будзе”.
    * Парушэнне гэтых забаронаў выклiкала шэраг негатыўных наступстваў у хаце: бiўся посуд, не магла ацялiцца карова i г.д.
    * Сякера ў шэрагу iншых вострых рэчаў (нож, серп, iголка) была абярэгам хаты ад нячыстай сiлы i чалавека “з дурнымi намерамi”.
    Для любога чалавека – гэта ёсць гонар за свой народ. Калгаснікі не абдзелены гэтым пачуццем. Духоўная сфера чалавеку вельмі важна, неменей за матэрыяльныя каштоўнасці. Калі вы гэта не разумееце, то гэта проста вашы праблемы. Я проста не жадаю вясці не патрэбную дыскусію. Калі вы не падзяляеце маю думку, то я тут ні пры чым. Гэта ваша асабістая справа. У мяне проста не хапае часу. Вось яшчэ тыдзень хварэла. І яшчэ: тыдні 3 назад у нас была госця з Беларусі, якой 65 год, з вёскі, ўсё жыццё працавала даяркай і калі я ёй распавяла пра сваю працу, яна мяне абняла і пацалавала, і сказала “Вялікі дзякуй за працу, а то ўжо так надаела слухаць, што беларусы нікудышнія”. Пара ужо зразумець, што у людзей ў душы сканцэнтравана вялікая энергія, вызваная зняважаннем нацыянальнай годнасці.

  11. abdul кажа:

    Ад усяго сэрца жадаю пані Галіне перастаць маліцца да сякеры і пачаць маліцца БОГУ АДЗІНАМУ. Амін.

  12. Рэдакцыя кажа:

    Сп-р Абдул.
    Хочам прасіць вас ня ёрнічаць. Сп-ня Галіна Арцёменка ня “моліцца да сякеры”. Яна даводзіць старажытнасьць беларускай культуры, аўтахтонную карэннасьць беларускага этнаса на ўласнай зямлі, правы беларускага народа быць гаспадаром на ёй.
    Калісьці такія беларускія каштоўнасьці, як беларуская мова, нацыянальная культура, вялікая гісторыя, нацыянальныя сімвалы, этнічная тэрыторыя і да т.п., будуць аб’яўлены сьвятымі каштоўнасьцямі. Прычым, на заканадаўчым узроўні. Іх ня толькі нельга будзе зьневажаць, а і зь іх нельга будзе сьмяцца, ёрнічаць. У будучай беларускай дэмакратычнай дзяржаве такое стаўленьня да гэтых каштоўнасьцяў будзе патлумачана тым, што яны выконваюць стратэгічную функцыю аб’яднаўчых механізмаў для нацыі. Толькі ў такіх варунках потым можна будзе змагацца ўжо і за сацыяльную справядлівасьць.

  13. abdul кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя, дык а я зусім ня ёрнічаў. Проста выказаў пані Галіне сваё шчырае пажаданьне. Я й Рэдакцыі ад усяго сэрца таго самага жадаю – маліцца БОГУ АДЗІНАМУ, Творцы усяго чаго існага. Амін
    А нацыянальная культура, вялікая гісторыя, нацыянальныя сімвалы і г. д. ёсьць нішто калі ў народзе няма веры. Бо БОГ даў, БОГ і забраў. Усё ад ЯГО залежыць.

  14. Merdok кажа:

    Галiна Арцёменка, вы за надта шмат пiшаце. На жаль вы не адказалi на мае пытаньне. Я зразумеў, што “культура баявой сякеры” дае чалавеку пачуцце ўласнай годнасцi i нiчога больш.

  15. Ігнат кажа:

    Ці варта столькі ўвагі гэтаму казачку з расейшчынай у галаве надаваць?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы