nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

З чым прыедзе Гундзяеў у Беларусь

10 жніўня, 2009 | 4 каментарыя

Віталь Хромаў

d09ad196d180d18bd0bbЯк паведамілі некаторыя СМІ, патрыярх РПЦ МП Кірыл у верасьні г.г. зьбіраецца наведаць Беларусь. З чым гэты чалавек прыедзе да нас, спрагназаваць нескладана – з тым жа, з чым ён езьдзіў нядаўна па Ўкраіне. Адсюль варта прыгледзецца да ўкраінскага ваяжу Кірыла. Матэрыялы, пададзеныя ніжэй, сабраны са шматлікіх сайтаў сеціва, у т.л. і дзякуючы падказцы некаторых нашых чытачоў.


1. Некаторыя факты

(ілюструюцца фота: уверсе “Кірыл Вялікі” і Юшчанка, відаць, не стрымаўся і мацае, ці раптам няма ў Кірыла пад расай пагонаў; унізе: №1, 4 – Кірыл “служыць Богу” і прамаўляе; №2 амерыканскі рабін дорыць Кірылу, нібы зьмій Адаму, залаты яблык і, па ўсім відаць, гаворыць іншым рабінам: “Вы казалі, што ня возьме. Бачыце, бярэ і з радасьцю!”; №3 Кірыл ва Ўкраіне ў шчыльным акружэньні шматлікай аховы; № 5, 6 – некаторыя ўкраінскія пратэстоўцы й іх лозунгі).

d09ad196d180d18bd0bb-2

Візіт новага маскоўскага патрыярха – гэта яго першая замежная паездка з часу, як ён стаў на чале Рускай Праваслаўнай царквы (апошняе адбылося ў лютым сёлета пасьля сьмерці яго папярэдніка Алескія ІІ). Візіт працягнуўся 10 дзён – з 27 ліпеня па 5 жніўня. Галоўная мэта паездкі заключалася ў завяршэньні таго, што ня здолеў зьдзейсьніць год таму Алескій ІІ, які перапыніў сваё знаходжаньне на ўкраінскай зямлі з-за рэзкага пагаршэньня здароўя.

Аднак Кірыл наведаў ня толькі Данецк, куды так і ня трапіў яго папярэднік, але яшчэ 7 гарадоў – як ва ўсходніх, так і заходніх вобласьцях Украіны, а таксама ў Крыме.

Абсалютная большасьць наведвальнікаў папулярнага ўкраінскага выданьня “УНІАН-Рэлігіі”, адказваючы на пытаньне: “Чаго вы чакаеце ад візіта патрыярха Кірыла?” – прагаласавалі за варыянт адказу: “Паглыбленьня міжканфесійнага канфлікту”.

Так яно і адбывалася, прычым, з самага пачатку.

Зь кіеўскага аэрапорта Гундзяеў накіраваўся на Ўладзімірскую горку ў Кіеве, дзе, пратэстуючы супраць візіту Кірыла ва Ўкраіну, 50 прыхільнікаў УНА-УНСО пабіліся з 30 прыхільнікамі казацкіх арганізацый. Прадстаўнікі УНА-УНСО выставілі свой пікет непасрэдна перад уваходам ва Ўладзімірскую горку, у руках яны трымалі сьцягі з партыйнай сімволікай і лозунгі: “Гэць маскоўскага папа-каланізатара”, “Адзіны народ – незалежная царква”. Насупраць унсоўцаў разьмясьціліся прадстаўнікі казацтва. Паміж імі й узьнікла штурханіна, якую спынілі праваахоўнікі. “У Маскве ёсьць свой патрыярх, а мы хочам свайго”, – заявіў старшыня выканкаму УНА-УНСО Руслан Зайчанка [прывітаньне, дружа. – Рэд.].

Моцную падтрымку патрыярх Кірыл атрымаў толькі ў Данецку, і найперш ад Януковіча.

У Севастопалі Гундзяеў выступаў на плошчы Адмірала Нахімава перад маракамі абодвух флатоў. Ён заявіў: “Мая гарачая малітва сёньня была пра тое, каб ніколі й ні пры якіх умовах браты не глядзелі адзін на аднаго праз прыцэл, каб рука адных не паднялася супраць іншых, таму што нішто не падзяляе братоў так, як пралітая кроў” [езуіцтвуем, тав. Гундзяеў. – Рэд.]. Далей ён таксама заявіў, што “… у выніку трагічных падзей, пра якія мы ўсе ведаем [натуральна, гаворка пра развал СССР – вось што Кірыл, разам з Пуціным, лічыць трагедыяй. – Рэд. ], так атрымалася, што тут сёньня два флоты, а не адзін”. Кірыл таксама пажадаў “квітнець гораду-герою, гораду-сімвалу” Севастопалю і выказаў спадзеў, што “гэты ясны заклік будзе пачуты – і тымі, хто адгукаецца на яго радасным біцьцём сэрца, і тымі, хто сустракае яго пагардлівай ухмылкай”.

Нягледзячы на папярэджаньні, кіраўнік РПЦ МП Гундзяеў 2 жніўня наведаў заходнеўкраінскі горад Роўна. Гэта адбылося, нягледзячы на падазроную сьмерць 4 ліпеня нібы ад “удару маланкі” актывіста незалежнасьці Ўкраіны, ворага РПЦ МП і экс-губернатара вобласьці Васіля Чырванія [пра гэтую падзею мы інфармавалі й на нашым сайце. – Рэд.]. Праўда, Кірыл вымушаны быў дабірацца ў Роўна з Севастопаля не наўпрасткі, а праз Кіеў (зь Севастопаля ў Кіеў на самалёце, а адтуль у Роўна 4 гадзіны на аўта). Украінскія ўлады матывавалі гэта пытаньнямі бясьпекі генерала ФСБ у расе. У Роўна на цэнтральнай плошчы горада Гундзяева сустракала некалькі тысяч украінцаў. Зьяўленьне Кірыла выклікала бурную рэакцыю супраціўнікаў яго візіту. Многія ўкраінцы крычалі «Гець маскоўскага папа!»

Вось як гэтыя падзеі апісвае відавочца – мясцовы журналіст Ігар Мак:

“У Роўна УА “Свабода” з самай раніцы запоўніла ўсю цэнтральную плошчу горада – плошчу Незалежнасьці – сіня-жоўтымі палаткамі. Былі вывешаны традыцыйныя ўжо лозунгі “Што забыў ва Ўкраіне генерал-патрыярх ФСБ МП?” і да т.п. Трэба адзначыць, што раўнянам спадабаліся такія транспаранты і многія нават падыходзілі й фатаграфаваліся каля іх.

Бліжэй да “гадзіны пік”, калі павінна было адбыцца прыбыцьцё Яго Маскоўскае Сьвяцейства, да Сьвята-Уваскрэсенскага сабора падышла шматлікая калона Ўкраінскай Народнай Партыі (УНП). Большая частка веруючых, якія ня мелі партыйнай сімволікі, былі ўзброены ўкраінскім патрыятычным духам. Яны сабраліся каля ўвахода ў храм і с пачаткам службы скандавалі «Наш Патрыярх — Філарэт!» [маецца на ўвазе Філарэт Кіеўскі – галава кананічнай Украінскай Праваслаўнай Царквы. – Рэд.].

Рускамоўнага элемента, які сьцягнуўся да храма аблабызаць ногі маскоўскім папа́м, амаль не было чутна. Я пікетаваў разам са свабодаўцамі й УНПістамі каля ўвахода ў храм. Мая маці была ў сярэдзіне натоўпу і распавядала ўвечары, якім духовым натхненьнем былі там напоўнены людзі, гатовыя адстойваць сваю, украінскую царкву да апошняга ўздыху ў грудзёх. У натоўпе распаўсюджваліся чуткі, што папы і вернікі МП, якія да сёньня праводзяць службу ў сутарэньнях украінскага храма, маюць намер зьдзейсьніць гвалтоўны захоп асноўнай часткі будынка. На гэтую тэму напярэдадні гудзеў увесь горад. Аднак нічога не адбылося. Больш за тое – Гундзяеў спужаўся “бандэраўскага края” і прызямліў свой самалёт ня ў Роўна, а ў Кіеве.

Сустрэча пасомых з маскоўскім Пастырам не адбылася. Гундзяеў даў выразна зразумець гэтай непуцёвай атары, што яму не да яе. Для яго гэтая кучка рускіх падкладак – толькі інструмент у яго імперскай палітыцы супраць Украіны. Як і для Партыі Рэгіёнаў, рэзідэнты якой (Лук’янаў і Мірашнічэнка) высадзіліся са сваіх іншамарак проста пад сьцягі “Свабоды” і хуценька пабеглі да “сваіх” прыхаджанаў.

Думаем Гундзяева добра пужанулі яшчэ перад візітам нашым Васілём Чэрваніем, які быў вядомы сваёй прынцыповай пазіцыяй у пытаньні ўкраінскай царквы. І хаця Чэрванія не было, сваё слова сказалі самі аўняне. Кірылу хутка даклалі пра “асаджаную” нацыяналістамі плошчу, пра сьцягі УНП у аэрапорце дый пра настроі саміх украінцаў.

Мы перамаглі! Гэць маскоўскага папа!

Такі – гэць! Раўняне адстаялі свой горад. Беднаму попіку давялося дабірацца аўтамабілем зь Кіева да Корэца. Гэта завецца “адыходзіць агародамі”…

Супраціў не закончаны. Украінцы і далей будуць нагадваць маскоўскім імперыялістам, на чыю зямлю яны прыязджаюць!

На нашу Зямлю!

Слава Ўкраіне! Слава Героям!”

 

2. Рэлігійная ці палітычная акцыя?

Напярэдадні паездкі ва Ўкраіну патрыярх Кірыл падкрэсьліваў, што ягоны візыт будзе выключна духоўны, пастырскі, а не палітычны. Аднак на думку многіх адбылося нешта супрацьлеглае.

Паездка кіраўніка Рускай Праваслаўнай Царквы выклікала сапраўдную буру ва Ўкраіне – адны віталі яго, як духоўнага бацьку, іншыя бачылі ў ім агента расейскай імпэрскай экспансіі ў расе і пратэставалі.

На думку пратэстоўцаў, прыезд патрыярха – гэта праява “няспыннай экспансіі маскоўскага патрыярхату Рускай праваслаўнай царквы на ўкраінскую праваслаўную тэрыторыю … Гэты візыт не рэлігійнага характару, ён абсалютна ў рэчышчы крамлёўскай імпэрскай палітыкі. Яшчэ ніхто не паводзіў сябе так нахабна, як гэты патрыярх Кірыл. Відавочна КДБісцкая пазыцыя. Ён прыехаў і сказаў – тут усё нашае, для нас не існуе палітычных межаў“.

І сапраўды, выступаючы па ўкраінскім тэлебачаньні, Кірыл заявіў, што ўкраінцы і расейцы – адзін народ і зьвярнуўся да ўкраінцаў з просьбай не ахвяраваць сваімі каштоўнасьцямі дзеля больш шчыльных сувязяў з Эўропай.

Падчас сустрэчы з патрыярхам Кірылам украінскі прэзыдэнт Юшчанка зноў узьняў тэму незалежнай праваслаўнай украінскай царквы, але атрымаў ад госьця езуіцкі адказ: “Гэтая царква, спадар прэзыдэнт, ўжо існуе. Ёсьць памесная царква ва Ўкраіне. Калі б яе не было, не было б сёньня Ўкраіны. Тут няма ніякага імпэрыялізму, панаваньня адных над іншымі, ёсьць ясная праваслаўная эклезіялёгія – патрыярх ёсьць бацька, для ўсіх, незалежна ад таго, якога колеру пашпарт у кішэні, у якой дзяржаве мы жывем[і гэты ў ба́цькі напрошваецца, і гэта пры іншым яшчэ жывым бацьку… – Рэд.].

Кірыл называў Кіеў “паўднёвай сталіцай рускага праваслаўя”, а аўтакефальную праваслаўную царкву Ўкраіны – “ранамі” на целе рускага праваслаўя [Юшчанку ён казаў нешта супрацьлеглае. – Рэд.].

 

Погляды патрыярха Кірыла не падзяляе Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату. Яе япіскап Еўстрат Зора сьцьвярджае: “Маскоўскі патрыярхат – гэта царква расейскага народу. А у нас іншая дзяржава. Украінцы гэта не расейцы і Ўкраіна – гэта не Расея”.

Прадстаўнікамі УПЦ КП “генерал-патрыярх ФСБ-РПЦ” Гундзяеў быў абвінавачаны ў непрыхаванай агрэсіі супраць права ўкраінскага народу на сваю Памесную Праваслаўную Царкву. У адносінах да Гундзяева імі быў выкарыстаны тэрмін “найміт”.

Галава РПЦЗ(А) мітрапаліт УсходнеАмерыканскі й Ню-Ёркскі Агафангел (Пашкоўскі), каментуючы выступы “патрыярха” Гундзяева ў эфіры кіеўскай тэлекампаніі “Інтэр”, заявіў у сваім блогу: “РПЦ МП – гэта голас, які ўхваляе і спавядае крымінальную пуцінскую сістэму, а не Хрыста”. Па сьведчаньні мітрапаліта Агафангела, які цяпер жыве ў Адэсе, яго ўразілі выступы Кірыла, якія нагадалі яму словы іншага маскоўскага папа Кураева, што ў РПЦ “шмат атэістаў у расах”. “Тое, як гаворыць прадстаяцель РПЦ МП, па сутнасьці разыходзіцца з тым, што я прывык чуць ад нашых бацькоў-прадстаяцеляў. Тыя казалі ад сэрца, а гэты кажа ад халоднага розуму. Гэта страшна”, – напісаў галава РПЦЗ(А) і дадаў: “Мяне моцна зачапіла тое, чаму ён жадае быць менавіта палітычным дзеячам, навошта яму гэта? Ці ж прапаведаваць аднаго Хрыста – гэта мала?”.

Усеўкраінскае аб’яднаньне “Свабода” запатрабавала ад Генеральнай пракуратуры Ўкраіны ўзбудзіць крымінальную справу супраць грамадзяніна РФ Уладзіміра Гундзяева, 1946 г.н., за дзеяньні, накіраваныя на распальваньне рэлігійнай варажнечы і нянавісьці ва Ўкраіне і абразу пачуцьцяў грамадзян у сувязі зь іх рэлігійнымі перакананьнямі (арт. 161 КК Украіны). У заяве, у прыватнасьці, гаворыцца:

Напярэдадні прыезду грамадзяніна Расеі Гундзяева ва Ўкраіну прадстаўнікі ўкраінскіх цэркваў і ўлады выказвалі спадзеў, што адзначаны візіт ня будзе выкарыстаны для палітычных мэтаў і ня будзе суправаджацца нагнятаньнем рэлігійнага супрацьстаяньня. Усе запэўніваньні прадстаўнікоў маскоўскага патрыярхату, у тым ліку грамадзяніна Расеі Гундзяева (“патрыярха Кірыла”), у тым, што гэты візіт “не палітычны, а пастырскі”, а сам грамадзянін Расеі Гундзяеў прыехаў ва Ўкраіну “проста памаліцца”, былі звычайнай дымавой завесай.

На самой справе грамадзянін Расеі Гундзяеў большую частку свайго візіту прысьвяціў палітычным справам і паводзіў сябе не як духовая асоба, а як сьпецкамісар Крамля. Нават графік і маршрут грамадзяніна РФ Гундзяева сьведчаць пра сьвядома правакацыйны характар яго візіту. У сваіх казаньнях грамадзянін Расеі Гундзяеў груба пакрыўдзіў рэлігійныя пачуцьці дзясяткаў мільёнаў украінскіх праваслаўных, якія не зьяўляюцца прыхаджанамі маскоўскай царквы, і пагражаў усялякімі карамі ўкраінскім уладам і грамадзянам за гэтак званы “раскол”.

Усеўкраінскае аб’яднаньне “Свабода” лічыць, што грамадзяніна Расеі Гундзяева (“патрыярха Кірыла”) неабходна дэпартаваць з тэрыторыі Ўкраінскай дзяржавы і ў будучыні яму павінен быць забаронены ўезд ва Ўкраіну”.

Дарэчы, УА “Свабода” пасьлядоўна выступае за зьмену статуса г.зв. УПЦ МП (маскоўскага патрыярхату) на замежны і перайменаваньня яе ў “Рускую царкву ва Ўкраіне”. Лічыцца, што гэта “зробіць немагчымым у наступным падобныя правакацыі з боку РПЦ і стане рашучым крокам да стварэньня Адзінай Памеснай Праваслаўнай Царквы з цэнтрам у Кіеве”.

 

3. Погляд на падзею іншых людзей.

Тарас Возняк – палітолаг, заснавальнік і галоўны рэдактар Незалежнага культуралагічнага часопіса “ Ї ” (паводле uaoc.net/?p=2767#more-2767; падаецца на мове аргінала ў разьліку на тое, што з разуменьнем украінскай мовы ў большасьці нашых чытачоў ніякіх істотных праблем няма)

ДО ВІЗИТУ ПАТРІАРХА РПЦ МП КІРІЛА

Не будучи вірним ні Київського, ні Автокефального ні Московського Патріархатів до вчорашнього дня я не вважав за доречне реагувати на події пов’язані з візитом закордонного гостя – патріарха РПЦ МП Кіріла (в миру Владімір Гундяєва) в Україні. Та події останніх днів, стиль в якому здійснюється неначе б то пастирський візит патріарха РПЦ МП не дає змоги мовчати. На ціле щастя я живу у поки-що вільній і незалежній державі з можливо й простим, однак добрим народом. Тільки такий зичливий народ може поблажливо вислуховувати все те, що виговорює наш закордонний гість. Ба більше – поблажливо не звертати уваги цього гостя, бо ми ж гречні, на те, що він веде себе, м’яко кажучи, не гідно ні як гість, ні як пастир, ні як доктор богословія врешті решт.

Однак коли у Свято-Успенській Святогорській Лаврі та у Донецькій області доктор богословія Гундяєв нарешті понизив планку пристойності до неможливо низького рівня мовчати стало просто нестерпно. І не тому, що марширував з господарем краю Януковичем чомусь під духовий оркестр та військові марші – ну немає у хлопців відчуття стилю – що виглядало доволі кумедно, а з огляду на те, які пастирські послання він там проголосив. Бо ж до якої міри ми можемо, з міркувань галантності та хлібосольства, дозволяти плювати собі в обличчя.

Доктор Гундяєв ще в Києві, користуючсь невизначеністю про який народ він говорить – божий, православний чи російський – вперто повторював, що приїхав до свого народу. До єдиного і неподільного народу. Таке мовне шулерство в устах духовної особи такого рангу виглядало доволі убого. Зрозуміло, що підтекстом, який і пробував донести доктор Гундяєв, потрафляючи двом сучасним “самодержцам российским”, до провінційної пастви була стара, як валуєвські укази теза “единага русскага народа”. Очевидно, що постійно підтасовуючи поняття, він пробував вплинути на підсвідомість своїх вірних і таки вмовити йому, хай навіть через “фігуру умовчування” що іншого народу, окрім єдиного православного “русскага” (читай російського) немає і бути не може. А хохляцька схизма – це не що інше як австрійська провокація. За його словами, “усе це єдиний простір Святої Русі, як і Білорусія, і багато інших країн” – це вже Горлівка. Байка стара як світ.

Хоча дійсно – в Україні є велика російська етнічна громада. Для неї духовна опіка патріарха РПЦ МП доречна. Принаймні на даному етапі. Так само, як і збереження культурного зв’язку з Росією. Але тоді так і потрібно говорити – РПЦ МП є етнічною церквою – церквою для етнічних і православних росіян в Україні. А така тенденція у РПЦ МП все більш очевидна. Що різко знизить потенціал цієї церкви. І патріарх Кіріл це розуміє. Тому й пробує, хоч і у непрямій формі, поставити під сумнів існування окремого українського народу взагалі.

Однак відмовляти, хоча й у прихованій і не зовсім формі, величезному європейському народові в його існуванні у 2009 році, та ще й у нього вдома, та ще й у присутності президента цієї країни! А братія тільки очима лупа. Та ковтає, що їм вмовляє голосом старорежимного унтера доктор Гундяєв. Про “подобострастного истово православного лідера оппозиции” [гаворка пра Януковіча. – Рэд.] не говоритиму – для цього новонаверненого православного саме перебування поруч патріарха РПЦ МП – мед на груди. Особливо в контексті відученості від цього духовного спілкування з патріархом РПЦ МП своєї опонентки і ще однієї фаворитки президентських перегонів в Україні Юлії Тимошенко – очевидно не достатньо православна.

Вразила й сама форма донесення пастирських послань. Очевидно патріарх РПЦ МП уявив себе щонайменше Мойсеєм, що сходить з гори Синай з Божими заповідями до якогось здеградованого та здичавілого народця, що забув ким він є, що не має жодної пам’яті, культури чи національної традиції. І от появився пророк, що його навчить. В пророчому натхненні його голос, поруч з тремким голосом вже зовсім слабкого (у всіх сенсах) митрополита Володимира (Сабодана), та як завжди занадто толерантного (у всіх сенсах) Віктора Ющенка, мав би звучати, як труби Судного дня. Однак мені, людині, попри те, що не православній, однак трохи обізнаній у російській літературі, вони нагадали радше глас унтера Пришибєєва, що прибув “построить и приструнить” здичавілий народець. Бо ж чого варті заяви про те, що він, цей народець, не вартий жодної автокефалії.

Ба більше – потрясаючи патерицею та пропалюючи своїм поглядом екрани телевізорів патріарх Кірілл перейшов вже зовсім до погроз, про кару, яка впаде на той маріонетковий народ. Ну геть як Карабас Барабас. І ніби страшно мало б бути. Але чомусь смішно. Особливо для тих Пінокіо, що не пришпилені на ваші шпильки і дивляться на світ відкритим дитячим поглядом. Смішно, бо така недоброта, яку у народі називають злобою, насправді є свідченням радше слабкості, ніж духовної сили та міці. Ой, забув, ой, забув доктор богословія просте християнське вчення про силу слабкості. Як не у Христа, то у папи Івана-Павла ІІ міг би повчитися. А голова синодального відділу зовнішніх церковних зв’язків РПЦ – фактично міністр закордонних справ РПЦ – яким і був ще тоді митрополит Кіріл, мав змогу бачити папу особисто. Однак очевидно, що уроки християнського смирення йому не потрібні.

Емоційний зрив доктора Гундяєва зрозумілий – у Києві йому не вдалося переламати ситуацію. Богослужіння та хресний хід УПЦ КП на день святого Володимира були чисельнішими і переконливішими. І це в день ангела. А локальні вікторії на донецькому кряжі мало втішають. А тут цей підступний Ющенко ще й калину, а не берізку заставив висаджувати на Меморіалі жертв Голодомору. Геноциду, якого, як і українського народу немає, не було, і бути не могло. Ой не похвалять “российския самодержцы” агента “Михайлова” (а злі і, зрозуміло, що брехливі, язики твердять, що саме таким з 1970-х рр. є псевдо теперішнього нашого гостя у старому КГБ) за такий прояв слабкості.

І ще одне. Україна багатоконфесійна і багаторелігійна країна. У нас, на відміну від Російської Федерації, ніхто не обмежує нікого в його релігійних практиках і не обтичує свої канонічні території. Не заганяє євреїв у юдаїзм, татар у іслам, а росіян у єдину істинну церкву. У нас хто що обирає, те й має. І слава Богу, що конфесійне протистояння у нас останнім часом не стоїть на першому місці. Однак мене, як громадянина України, не може не обурювати та зневага, з якою доктор Гундяєв говорить про “раскольникав, католикав и униатав” – зберігаю фонетику для кращого розуміння того презирства, яким доктор богословія обдаровує братів во Христі. Зрештою, це постійна практика РПЦ МП. Чого варті хоча б таблички, вивішені явною релігійною чорною сотнею про заборону вступу до храмів РПЦ МП “раскольникав, католикав и униатав”. Я об’їхав півсвіту. Перебував у десятках костьолів, синагог і мечетей. Однак ніде не бачив такого мракобісся. То що ж – Марії Магдалені чи ще якомусь грішнику і зайти покаятися до храму зась?

Найсмішніше, коли зайти не можна греко-католикам до Свято-Успенської Почаївської Лаври. Наш російський гість щось говорив про не повернуті храми. Але ж пане докторе, Успенський храм Почаївської Лаври, однієї з п’яти у вашому Патріархаті, було збудовано римо-католиком, а потім, що ще гірше – греко-католиком (по вашому – “униатам”), Миколою Базилієм Потоцьким як греко-католицький храм для отців василіан. То може повернете?

Але чи можемо ми дозволити, щоб іноземний візитер вносив релігійний розкол у наше і так доволі розділене суспільство. Чи може варто все ж йому нагадати про межі пристойності. Он занадто ревним ФСБешникам у дипломатичних мундирчикам нагадали.

Зрозуміло, що попри те, що візит проголошувався пастирським, він спланований як чисто політичний. Найостаннішому убогому розумом у Україні зрозуміло, що він покликаний дисциплінувати “воїнство світла” перед наступними, дійсно вирішальними для України президентськими виборами. А пастирські питання є тільки на маргінесі. Найважливішим є виконання завдань поставлених двома “российскими самодерцами”. Що патріарх Кіріл і робить (канец цытаваньня).

 

КАРОТКАЯ ЦЫТАТА (паводле http://ryabchikhin.livejournal.com/21718.html).

“Ці не падаецца вам, мае чытачы, што Гундзяеў у аблачэньні патрыярха ў чымсьці нагадвае жаніха ва ўзятым на пракат смокінгу? Чаго, як гаворыцца, граха таіць – апрануў бы лепш піджак і гальштук альбо дастаў бы з шафы кіцель ды штаны з лампасамі – цяпер гэта модна…”.

 

СПЕЦКАМАНДЫРОЎКА ГУДЗЯЕВА

Аляксей Шырапаеў – расейскі журналіст-антыімперац.

Як вядома, з 27 ліпеня па 5 жніўня адбываецца візіт Гундзяева ва Ўкраіну. У ходзе гэтай сьпецкамандыроўкі начальнік ФСБ-РПЦ ужо правёў шэраг сьпецмерапрыемстваў асаблівай дзяржаўнай важнасьці. Па-першае, 27 ліпеня, пасьля ўскладаньня кветак да мемарыяла ў памяць ахвяр Галадамору, Гундзяеў зрабіў шматслоўную, але цалкам ясную ў палітычным сэнсе заяву пра голад, у якім не прагучала ня толькі слова “генацыд”, але і слова “галадамор”.

29 ліпеня крамлёўскі архіпастар рашуча асудзіў рэзалюцыю ПА АБСЕ ад 3 ліпеня г.г., якая прыраўняла сталінізм і нацызм. Нагадаем, што гэтая рэзалюцыя выклікала асаблівую нярвовасьць Расеі, якая ўсё больш апелюе сёньня да савецкай спадчыны. Гундзяеў не бязь зьедлівасьці нагадаў захаду, што ў свой час ён, захад, уступіў “у кааліцыю са Сталіным супраць Гітлера, а ня зь Гітлерам супраць Сталіна”.

29 ліпеня, знаходзячыся ў Кіева-Пячорскай лаўры, Гундзяеў заявіў, што заходняе багаслоўе зь яго падтрымкай лібералізму і філасофіі постмадэрнізму, вядзе да апакаліпсіса [на жаль, гэта так. – Рэд.], а таксама выказаўся супраць аўтакефаліі Ўкраінскай Праваслаўнай Царквы [гэта ўжо не яго справа. – Рэд.]. Нагадаем, што аўтакефалія УПЦ, з пункту гледжаньня Юшчанкі, ёсьць адной з галоўных складовых суверэнітэту Ўкраіны [а гэта так. – Рэд.].

31 ліпеня нястомны таварыш галоўпоп асьвяціў Усьпенскі сабор у Данбасе, дзе, як вядома, найбольш моцнай ёсьць электаральная база супраціўнікаў прэзідэнта Юшчанка. Характэрная дэталь: гэты сабор вельмі нагадвае аднайменны сабор маскоўскага крамля.

2 жніўня Гундзяеў быў у Крыме. Там ён папярэдзіў “пра небясьпеку пакланеньня ня Богу сапраўднаму, а ідэям, народжаным людскім розумам, як у язычнікаў, якія пакланяліся ідалам і былі за гэта жорстка пакараны[кім? – Рэд.], а таксама заклікаў расеян да паломніцтва ў Крым. Ня цяжка зразумець, што пад праславутым “ідалапаклонцвам” маецца на ўвазе, найперш, ідэя ўкраінскай незалежнасьці.

Цяпер Гундзяеў прыбыў ужо ў заходнюю Ўкраіну. Відавочна, што маштабны ваяж буйнога крамлёўскага эмісара пасьпяхова сее ва Ўкраіне палітычнае бязладдзе і грамадскую варажнечу, падрываючы пазіцыі настолькі ненавіснага крамлю В.Юшчанкі зь яго еўрапейскім вектарам.

 

4. Некаторыя зьвесткі пра Кірыла.

ДЗЯЛОК

Паводле http://blog.i.ua/user/65376/300380.

Візіт патрыярха Маскоўскага і ўсея Русі Кірыла ва Ўкраіну адбываецца на фоне значных падзей у так званай “вялікай палітыцы”, дзе адбываецца чарговая расейска-украінская дыпламатычная вайна ды іншае. Папіярыцца на візіце патрыярха палічылі сваім абавязкам і Юшчанка, і Цімашэнка, і асабліва Януковіч, якія проста-такі ісхадзіў “праваслаўнай благадацьцю”. А вось Яцэнюк сустракацца з патрыярхам ня стаў…

Рэлігійныя грамадзяне падзяліліся на дзьве групы: большасьць несказана радуюцца прыбыцьцю свайго лідара; меншасьць патрабуюць тэрмінова выдварыць “Кірыла-гамадрыла” з краіны.

На фоне ўсіх гэтых падзей фантазіраваць пра нейкае духоўнае напаўненьне візіту нават неяк няёмка. Дый сам Кірыл мірскіх уцехаў, як мы бачым, зусім не цураецца.

За час знаходжаньня ва Ўкраіне Кірыл пасьпеў улезьці ў непрыемны скандал: на яго запясьці заўважылі гадзіньнік фірмы Breguet зь белага золата з пасікам са скуры кракадзіла коштам прыкладна 30.000 еўра. На гэтым фоне ўсе яго павучаньні пра неабходнасьць самаабмежаваньня і крытыка сучаснай спажывецкай культуры адразу набываюць блюзьнерскае адценьне. Зрэшты, для Гундзяева Ўладзіміра Міхайлавіча (царкоўнае імя Кірыл) матэрыя традыцына была важней за дух.

Шлях у рэлігію патомны сьвятар Вова Гундзяеў пачаў гадоў з трох, вывучыўшы па сьведчаньнях крэўных шмат праваслаўных малітваў. Адмовіўшыся ўступаць у піянеры і камсамол, ён стаў агульнашкольным ізгоем. У 15 гадоў Уладзімір кідае школу і ідзе ў геалагічную экспедыцыю – на двары быў 1961 год.

Затым Гундзяеў без асаблівых праблем паступае ў Ленінградскую духоўную акадэмію, заканчвае яе з адзнакай і атрымлівае ступень кандыдата багаслоўя. З 1970 года Гундзяеў у сане іераманаха становіцца асабістым сакратаром легендарнага мітрапаліта Нікадзіма, які на той момант узначальваў вельмі ласае месца ў царкоўнай ерархіі – Аддзел вонкавых царкоўных сувязяў (АВЦС). Суправаджаючы розныя царкоўныя дэлегацыі, Гундзяеў наведаў Блізкі Усход, Афрыку, ЗША, аб’ехаў усю Еўропу. Такі імклівы ўзлёт маладога царкоўніка аказаўся зусім не выпадковым. Па чутках, з самага пачатку сваёй кар’еры ў РПЦ Гундзяеў абзавёўся шчыльнымі сувязямі з КГБ, дзе быў вядомы пад мянушкай “Міхайлаў”. У 1989 годзе ён узначальвае АВЦС, в 1991 – становіцца мітрапалітам.

У 1994-96 гадах у Кірыла ўпершыню ўзьнікае шанец паказаць сваю дзелавую жылку: дамовіўшыся зь некалькімі заходнееўрапейскімі фірмамі, ён, як галава АВЦС РПЦ МП, здолеў арганізаваць бесперабойныя пастаўкі ў Расею віна, цыгарэт, матораў для лядоўняў і масы іншых тавараў на шмат соцен мільёнаў даляраў. Усё гэта было аформлена як гуманітарная дапамога без неабходнасьці плаціць мыту. У якасьці часовага месца захоўваньня для ўсіх гэтых тавараў у падпісаных дамовах Кірыл падаваў Данілаў манастыр у Маскве. Архірэйскі сабор дзеяньні Кірыла падтрымаў, спаслаўшыся на важнасьць матэрыяльнага дабрабыту царквы. Асабісты ж капітал Кірыла на той момант склаў прыкладна 1,5 млрд. даляраў (сёньня каля 4 млрд. даляраў).

У 1996 годзе Кірыл уваходзіць у раду дырэктараў банка “Перасьвет”, абслугоўваючага фінансавыя плыні РПЦ, і разгортвае бізнэс-актыўнасьць: грае на біржах, займаецца нафтавым бізнесам, гандлюе металам ды аўтамабілямі. Ён купляе пентхаўз у цэнтры Масквы зь відам на храм Хрыста Выратавальніка і вілу ў Швайцарыі (афіцыйна кажуць пра хобі патрыярха – катаньне на горных лыжах). На гэтым фоне гадзіньнік за нейкія там 30.000 еўра выглядае нявіннымі дробязямі.

Цалкам натуральна, што чалавек, які настолькі добра ўмее “вырашаць пытаньні”, якраз і стаў новым патрыярхам РПЦ МП пасьля сьмерці Алексія ІІ.

Сёньня дакладна ацаніць фінансавы стан РПЦ ня возьмецца ніхто – занадта ўжо непразрыстыя яе фінансавыя плыні. Эксьперты ацэньваюць яе агульную маёмасьць у некалькі дзесяткаў мільярдаў даляраў. І такія сумы не павінны выклікаць зьдзіўленьня: да справы РПЦ падыходзіць сістэмна. Адкрыты у 2004 годзе Цэнтар інвестыцыйных праграмаў пры РПЦ сёньня займаецца будаўніцтвам некалькіх бізнес-цэнтраў і элітных мікрараёнаў, валодае гатэлямі й супермаркетамі. Так, бізнэс-цэнтар “На Спартакаўскай”, які належыць РПЦ МП, разьмешчаны ў гістарычным раёне Масквы і прыносіць арэндны даход ад такіх “богаўгодных установаў”, як элітны тэнісны клуб з кортамі на даху і салон прыгажосьці…”.

 

ЛЮБІЦЕЛЬ ШЫКОЎНАСЬЦЯЎ

Паводле apocalypse-2012.com/miscellaneous/patriarch2.html

У Данілавым манастыры ідзе рамонт – туды, кажуць крыніцы ў Маскве, патрыярх Гундзяеў восеньню зьбіраецца перанесьці сваю рэзідэнцыю, якая сёньня разьмешчана ў Чыстым завулку ў Маскве.

Патрыярху Алексію ІІ было дастаткова рэзідэнцыі ў Чыстым, а ў Данілаў манастыр ён прыязджаў толькі дзеля высокіх гасьцей альбо каб правесьці вялікую нараду. Цяпер усё зьмяецца. У Кірыла-Гундзяева запатрабаваньні значна вышэй. Апарат патрыярхату ўжо вырас у разы: дзе раней працавала некалькі рэферэнтаў, супрацоўнікаў канцэлярыі й кіраўнікоў справамі, цяпер – цэлыя сакратарыяты і дзясяткі аплочваемых чыноўнікаў.

Толькі бліжэйшае кола мае доступ да першай асобы. Для ўсіх астатніх ёсьць аддзелы, сакратарыяты і камісіі. “Гэта прынцыпова іншы стыль. Да патрыярха Алексія можна было падысьці й невялікія пытаньні вырашыць вусна”, – кажа адзін са старажылаў у царкоўнай адміністрацыі. Сёньня ўсё інакш. Толькі набліжаныя людзі могуць разьлічваць, што вырашаць сваю праблему з патрыярхам асабіста. Уведзены электронны дакумантазварот, але справы разглядаюцца скрайне марудна – у сярэднім паўтара-два месяцы, кажуць у патрыярхіі. Пры патрыярху-нябошчыку вырашалі за два-тры тыдні.

На пачатак ліпеня Кірыл не зацьвердзіў ніводнага статута сінаідальных аддзелаў, хаця ў траўні-чэрвені практычна ўсе яны падалі патрыярху новыя рэдакцыі сваіх статутных дакументаў. Магчыма, патрыярх сьвядома драбніць аддзелы і не дае ім адміністратыўных паўнамоцтваў – каб ні адна зь сінаідальных устаноў ня стала цэнтрам фармаваньня апазіцыі.

Глеба для зьяўленьня апазіцыі ёсьць. Новы стыль і актыўнасьць патрыярха ўжо выклікаюць у царкве незадаволенасьць. Галоўная прэтэнзія – занадта ўсё напаказ, як у PR-аддзеле. Восеньню патрыярхія хоча арганізаваць рок-канцэрт на 200.000 чалавек – Гундзяеў яўна хоча масавых мерапрыемстваў, ён імкнецца працаваць зь вялікімі людскімі масамі. І многія сьвятары, якія раней віталі новага патрыярха-місіянера, цяпер хвалююцца. “Куды гэтыя масы пойдуць, бо ж унутры сістэма не зьмяняецца”, – выказвае непакой адзін вядомы маскоўскі сьвятар. Патрыярх, дакараюць яго, настолькі захапіўся вялікай палітыкай, што забывае пра прыходы і пра сьвятароў, на якіх яму трэба будзе абаперціся.

Гундзяеў ужо больш за паўгады займае прастол першасьвятара РПЦ МП. Але пераадолець уражвальнае стылістычнае разыходжаньне паміж традыцыйным – благасна-велічным вобразам Маскоўскага Патрыярхату і сучасным – гламурна-спартовым – іміджам пасьпяховага бізнэсмэна-палітыка ў яго аніяк не атрымліваецца. Кірыл настолькі сябруе з “посьпехам”, ён настолькі выніковы па мерках гэтага сьвету, што ўсе намаганьні падаць яго “сапраўдным Патрыярхам Сьвятой Русі” пакуль выглядаюць больш як фарс.

Таму нават простае сінхроннае пападаньне птушак у рухавік аднаго з патрыяршых самалётаў успрымаецца масавай сьвядомасьцю як выкрыцьцё “самой прыродай” скандальнай раскошы маскоўскіх царкоўных гасьцей.


5. Высновы.

Думаю, усё, што я сабраў, для беларускай будучыні можна зьвесьці да дзьвюх лозунгаў-высноў:

1) РПЦ МП – праваднік палітыкі расейскага імперыялізму!

2) Беларускаму народу патрэбна свая Памесная Царква з сваім Патрыярхам!

 

 

4 каментарыя

  1. Дарафей кажа:

    Цікава, а ці ёсьць імкненне сярод беларусаў-католікаў да выхаду спад уплыву Ватыкана? Ці існуе што-небудзь накшалт беларускай аўтакефальнай каталіцкай царквы? Ці існуе памкненне да аб’яднанне ў адзіную беларускую царкву незалежную ад Масквы ды Ватыкану?

  2. Вялікі дзякуй за асветніцкую працу. Будзем ведаць, што за птушка.

  3. Siarhiej кажа:

    Здаецца мне, што для РПЦ МП Біблія і Хрыстос гэта толькі шырма, як для ЦК КПСС быў “казачны камунізм”. За гэтай шырмай знаходзяцца імпэрскія мэты і прага “бабла”. Лука дазваляе РПЦ МП жабраваць па усей Беларусі, займацца безкантрольным бізнэсам і збіраць вялікую “даніну”. РПЦ МП важкі ідэалагічны элемент мафіёзна-таталітарнай улады. Нешта падобнае было з заходнім хрысціянствам у 15-м стагоддзі. Але сёння католікі і Ватыкан носьбіты хрысціянства і сэнсу выхаду беларусаў-католікаў спад уплыву Ватыкана няма. Калі ж беларус-католік хоча выйсці спад уплыву Ватыкану, то на гэта ёсць пратэстантызм, напрыклад Мінская рэфармаваная царква (кальвіністы). Навогул, у пратэстантаў амаль адсутнічае іерархія (вертыкаль), а ёсць гарызантальныя сувязі.

  4. Дарафей кажа:

    Siarhiej, згодны з вамі на конт РПЦ МП. Лічу яе ідыалагічнай прыладай Крамля. У набажэнствах вакарыстоўваецца стараславянская мова, якая у большасьці не зразумела. Ці карэктна у праваслаўных царквах на Беларусі вывешваць іконы з “святымі” Міколам-палкіным ды “поборніком хрістіанства”- хаўруснікам Арды Аляксандрам Неўскім? Але ёсьць і шмат пытанняў па каталіцкай царкве. На Гарадзейшчыне польскія светары (увогуле чаму менавіта з Польшчы на Беларусь едуць светары, хіба нельга знайсьці каталіцкіх светароў з іншай краіны апасрэдвана (а можа і наўмысна) вядуць дэструктыўную антыбеларускю прапаганду, сэнс якой зводзіцца да пастулата: “калі ты каталік, то ты паляк”. Набажэнствы праводзяцца на польскай мове, калі ж беларусы-католікі звяртаюцца з прапановай весьці яго на беларускай мове, то яны [ксяндзы. – Рэд.] тлумачуць, што ёй яны не валодуюць ці тое, што большасьць вернікаў разумеюць польскую. Амаль уся царкоўная літаратура выдаецца па польску. Увогуле, чаму менавіта з Польшчы на Беларусь едуць светары, хіба нельга знайсьці каталіцкіх светароў з іншай краіны. І усё гэта ідзе з маўклівай згоды Ватыкана.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы