nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Дуэт Мядзьведзеў-Меркель распачаў кампанію з адбельваньня Сталіна і Гітлера

20 жніўня, 2009 | 6 каментарыяў

Палітвыканкам Усеўкраінскага аб’яднаньня “Свобода”

d0a1d0b2d0bed0b1d0bed0b4d0b0Як мы падазраем існаваньне ўзаемадзеяньня цяперскага рэжыму з польскімі імперыялістамі, накіраванае супраць беларускага народу, так і ўкраінцы падазраюць супрацоўніцтва ўраду Нямеччыны з расейскай імперыякратыяй, накіраванае супраць украінскага народу. Матэрыял (фактычна заяву), які падаецца ніжэй, падказаў адзін з нашых чытачоў (паводле www.svoboda.org.ua/dokumenty/zayavy/011532). Сімвалам таго, што супрацоўніцтва расейскай імперыякратыі й урадавай бюракратыі Нямеччыны пачалося даўно, хай будзе фота, пададзенае ніжэй.

Рэдакцыя.


d09fd183d186d18fd09cd0b5d180d0bad0b5d0bbd18c-2

14 жніўня 2009 года ў Сочы (РФ) канцлер Нямеччыны Ангела Меркель на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам РФ Дз.Мядзьведзевым запэўніла маскоўскага начальніка, што “Нямеччына будзе супрацьдзейнічаць гераізацыі нацызму ды нацыянал-сацыялізму ва Ўкраіне”.

Гэты брутальны выпад у бок украінцаў, якія на сваіх плячах вынесьлі асноўны цяжар Другой сусьветнай вайны, разьвязанай Масквой і Берлінам, сьведчыць пра тое, што так званая “шродэрызацыя” (пераход еўра-бюракратаў на зарплаты Крамля) дасягнула піку. Яна настолькі ўкаранілася ў нямецкі палітыкум, што перайшла ў крытычную фазу – “меркелізм”, калі за “расейскі газ” ды розныя “інвестыцыі” Нямеччына гатовая стаць нават шэраговым рупарам прапаганды крамлёўскіх гебельсаў.

Прэзідэнт РФ пахваліў заяву Меркель і паведаміў, што ня бачыць персьпектыў для аднаўленьня нармальных узаемаадносін Расеі ды Ўкраіны пры цяперашняй украінскай уладзе.

Усеўкраінскае аб’яднаньня “Свабода” лічыць, што Ўкраіна павінна жорстка адрэагаваць на “сочынскую змову”.

Па-першае, Міністэрства замежных спраў Украіны мусіць выклікаць паслоў Нямеччыны ды Расейскай Федэрацыі (новапрызначанага Зурабава) і ўручыць ім ноту пратэсту ў сувязі з умяшальніцтвам кіраўнікоў іхных дзяржаў ва ўнутраныя справы Ўкраіны.

Па-другое, кіраўніцтва Ўкраіны абавязана даць палітычную ацэнку рэваншысцкім заявам Меркель і Мядзьведзева, якія прагучалі напярэдадні 70-й гадавіны падпісаньня Маскоўскага пакту, вядомага зь гісторыі як пакт Молатава-Рыбентропа. Згодна з тым пактам, Савецкая Масква і Нямеччына падзялілі Еўропу і развязалі Другую сусьветную Вайну. Верагодна, Меркель і Мядзьведзева непакоіць нядаўняе рашэньне Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у якім камунізм прыраўняны да нацызму і запрапанавана штогод адзначаць агульнаеўрапейскі дзень памяці ахвяраў камунізму ды нацызму 23 жніўня – у гадавіну падпісаньня Маскоўскага пакту.

Па сутнасьці дуэт Мядзьведзеў-Меркель распачаў кампанію па адбельваньні Сталіна і Гітлера, паколькі Маскоўскі пакт 1939 году меў на ўвазе шырокае эканамічнае супрацоўніцтва, якім Масква і Берлін апраўдвалі “сьферы інтарэсаў ва Ўсходняй Еўропе”, а менавіта акупацыю незалежных дзяржаў.

Рэваншыстам Мядзьведзеву і Меркель муляе вочы незалежная Ўкраінская дзяржава, якая паўстала на друзах той імперыі, якая на працягу мінулага стагоддзя ўмудрылася зьнішчыць 20,5 млн. (!) украінцаў. Паказальна сінхронны маскоўска-нямецкі плявок у бок Украіны ўчынены якраз перад 18-ю гадавінаю нашай Незалежнасьці. Той Незалежнасьці, якая густа паліта крывёю ўкраінскіх змагароў як супраць Савецкага Саюзу, так і супраць Трэцяга Рэйху.

Гэта не ўпершыню колішнія акупанты Ўкраіны адкрыта выказваюць сваю варожасьць да ўкраінцаў. Федэратыўная рэспубліка Нямеччына і Расейская Федэрацыя дасёньня не прызналі Галадамор 1932-33 гадоў генацыдам Украінскай нацыі, а сама Меркель падчас апошняга візіту ва Ўкраіну дэманстратыўна адмовілася ад ушанаваньня памяці ахвяр Галадамору. Антыўкраінскія дзеяньні колішніх акупантаў сінхронныя: з аднаго боку Крэмль замятае сьляды сваіх злачынстваў супраць украінцаў і намагаецца перакласьці адказнасьць за Галадамор на сваіх марыянетак з “УССР”, з іншага – Нямеччына правіну за сваё нацысцкае мінулае валіць на Івана Дзем’янюка, насуперак якім-кольвек прававым нормам называючы яго “злачынцам” да рашэньня суду.

Няўзброеным вокам бачна, што Ангела Меркель аддана працуе па сутнасьці “адвакатам” Расеі ў Еўропе. Яскравы прыклад гэтаму – кепска прыкрытая прамаскоўская пазіцыя Нямеччыны падчас “прымусу да міру” Грузіі ці “газавай вайны” супарць Украіны.

У далейшым варта чакаць сьпекуляцый што да тэрыторый, якія ўвайшлі ў так званую “совецкую Украіну” згодна з дамоўленасьцямі паміж Сталіным і Гітлерам, ды вылучэньня тэрытарыяльных прэтэнзій да Ўкраіны. Таму ўкраінскія ўлады абавязаны голасна настойваць на працягу ўкраінскай дзяржаўнасьці ад УНР і ЗУНР, аб’яднаных 22 студзеня 1919 году ў адну дзяржаву, якую зьнішчылі маскоўска-бальшавіцкія акупанты, паставіўшы на яе месца марыянеткавую “УССР”.

Усеўкраінскае аб’яднаньня “Свабода” заклікае Прэзідэнта Ўкраіны Віктара Юшчанка зрабіць рашучы чын і напярэдадні 67-й гадавіны стварэньня Ўкраінскай Паўстанцкай Арміі прызнаць воінаў АУН-УПА змагарамі за дзяржаўную незалежнасьць Украіны. А таксама надаць званьне Героя Ўкраіны Сьцяпану Бандэру ў год яго 100-годдзя. Гэта адзіны спосаб раз і назаўсёды прыпыніць сьпекуляцыі на тэму Ўкраінскай вызвольнай Барацьбы. Гэта найдзейсны механізм абароны ўкраінцаў ад змоўніцкай прапаганды колішніх акупантаў, якія парываюцца ўказваць, каго мы павінны “гераізаваць”.

Украінскія ўлады павінны памятаць, што страўсіная палітыка ігнараваньня пагроз, пакорлівага выціраньня пляўкоў ды спадзеву на “замірэньне агрэсара”, будзе гэта Масква ці Берлін, заўсёды прыводзіць да катастрафічных вынікаў.

Небясьпека навісла над Украінаю. Несяброўскія дзяржавы нават ня лічаць патрэбным тое прыхоўваць. Усьведамленьне гэтага факту павінна згуртаваць Украінскую нацыю для адпору любым замахам на наш суверэнітэт.

 

6 каментарыяў

  1. Як бачна з рэаліяў сёняшняга дня, дзве краіны, якія сталі віноўнікамі масавых забойстваў ў 20-м веку, нядрэнна сябе пачуваюць. Віноўнікамі застаюцца літоўцы, беларусы, украінцы, якія не па сваёй волі былі щцягнуты ў гэтую бойню. Але гэта гісторыя, і тут патрэбны дэталёвы аналіз кожнай асобы. Сёння наша задача палягае ў іншым: Сувернітэт і незалежнасць краінаў – былых калоній расейскай і савецкай імперый. Кожны народ мае права на сваю незалежную і суверэнную краіну. Гэта права дадзена богам. Ні адзін народ не можа быць нічыёй сферай уплыву. Называць народ сферай уплыву – гэта ёсць парушэнне ўсіх прававых міжнародных нормаў. Гэта ёсць дыскрымінацыя па нацыянальнай прыкмеце, зняважанне нацыянальнай годнасці народаў. Ні ў адным міжнародным дакуменце няма дазволу вясці перамовы трэцімі краінамі аб лёсе краіны ці цэлага народу без яе ўдзелу. Гэта ёсць злачынныя крымінальныя дзеянні, якія наносяць краіне ці народу матэрыяльныя і духоўныя страты. Аднак парушэнне правоў краінаў і народаў мае распаўсюджаны характар і нікім не кантралюецца. Такая злачынная дзейнасць вядзе не толькі да фінансавых крызісаў, але і да крызісу мірнага існавання народаў на планеце, прыводзіць цэлыя краіны да катастрофаў. Лічу, што для вырашэння праблемаў, патрэбна стварыць нейкую міждзяржаўную структуру (ці хаця б для пачатку грамадскую) супраць дыскрымінацыі, каланізацыі і зняважання народаў.

  2. Партызан кажа:

    Дзякую за ўвагу да маіх каментароў і прапаноў.
    Сёньня, адносна “польскае” тэмы, прапаную яшчэ адзін артыкул-інфармацыю:
    http://www.svoboda.org.ua/diyalnist/novyny/011566/
    Яна асабліва важліва, бо менавіта ў Тэрнопальскае вобласьці нацыяналісты ўпершыню выйгралі выбары і ўзялі ўладу ў вобласьці.
    Спадзяюся аднадумцам будзе цікава.

  3. “Нямеччына будзе супрацьдзейнічаць гераізацыі нацызму ды нацыянал-сацыялізму ва Ўкраіне”. Так заяўляе Сп.Меркель.
    У той жа час, на тэлебачыньні Нямеччыны не праходзіць і аднаго тыдня, каб на яго экранах не паказвалі А.Гітлера ці яго прыспешнікаў. Сведчу, бо я там жыву.
    Як разумець гэта?

  4. abdul кажа:

    Пане Яўгене, а што пра Адольфа ды ягоных хаўрусьнікаў паказуюць?

  5. abdul(y)
    У асноўным хроніку 36-45гг, зьнятую немцамі.

  6. abdul кажа:

    А ці каментуюць тую хроніку? І калі каментуюць, то што кажуць?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы