nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Эканоміка Расеі цалкам кантралюецца алігархамі. Наступствы…

5 верасня, 2009 | 3 каментарыя

Вікторыя Паповіч (паводле rynok.biz/rss/a/2009/08/17/JEkonomika_Rossii_kontroli; дадаткова fintimes.km.ru/57525)

d0a0d0b0d181d0b0d0bbd196d0b3d0b0d180d185d196Партыя АГП заўсёды была за любую прыватызацыю ў РБ, абы хуткую. Адсюль бачна, што АГП – той палітычны інструман-патэнцыял, які наўмысна створаны пэўнымі заходнімі коламі, каб забясьпечыць у Беларусі у спрыяльны момант алігархічную прыхватызацыю на карысьць новых соцыяпаразітных сіл. Тым цікавей прасачыць за наступствамі, да якіх ужо прывёў падобны спосаб “прыватызацыі” ў іншых краінах. Пададзены ніжэй матэрыял – гэта фрагмент працы расейскіх навукоўцаў (Уладзіслава Іназемцава і Мікіты Крычеўскага), якія паказалі згубнасьць для іх краіны алігархічнай прыватызацыі. Падаем гэты матэрыял, каб у чарговы раз папярэдзіць беларусаў і не дапусьціць паўтарэньня аналагічных падзей у нас.

Рэдакцыя.

“Эканамічны крызіс агаляе сьпецыфіку арганізацыйнай структуры расейскай эканомікі. Становіцца ўсё больш відавочным, што ёю кіруе ня ўрад, а некалькі прамысловых алігархаў.

Сучасная расейская алігархія адрозьніваецца ад самой сябе ўзору 1990-х гг. Цяпер яна ня столькі дыктуе дзяржаве сваю волю, колькі выступае ад яе імя [гэта прамое пацьверджаньне нашага Д пр-пу 85 – Рэд.].

Бізнэсмэны вальготна адчуваюць сябе ў Думе і Савеце Федэрацыі; у інтарэсах прадпрымальніцкіх групаў прымаюцца і адхіляюцца законы; да прыватных структур Рамана Абрамовіча (на малюнку ўверсе №1), Алега Дзерыпаскі (2), Алішэра Ўсманава (3) і шэрагу іншых дадаліся квазідзяржаўныя алігархі – Сяргей Багданчыкаў (4), Аляксей Мільлер (5), Сяргей Чэмізаў (6).

Схільнасьці алігархату адлюстроўваюць ідэалогую людзей часовых [цяперцаў]: многія іхнія кампаніі de jure не зьяўляюцца расейскімі; значная частка прыбыткаў, дый зваротных сродкаў, выводзіцца праз дывідэнты на замежныя рахункі ўласьнікаў; недахоп уласных сродкаў кампенсуецца замежнымі крэдытамі.

 

Афшорная прамысловасьць

Паглядзім на факты. Так, большая частка кампаній, якія ўваходзяць у “Базавы элемент”, належыць Basic Element Ltd., зарэгістраванай на востраве Джэрсі. Сама Basic Element Ltd — 100%-ная “дачка” зарэгістраванай на Брытанскіх Віргінскіх астравах фірмы A-Finance, бенефіцыярам якой выступае Олег Дзерыпаска.

Уласьнікам трох прадпрыемстваў чорнай металургіі (ОАО “НТМК”, ОАО “ЗСМК”, ОАО “НКМК”), падкантрольных холдзінгу Evraz Group S.A. Рамана Абрамовіча, ёсьць кіпрская фірма Mastercroft Ltd.

ОАО “ХК “Металаінвест” належыць кіпрскім Gallagher Holdings Ltd. (50%), Seropaem Holdings Ltd. (30%) і Coalco Metals Ltd. (20%).

ОАО “Северсталь” — кіпрскім жа Astroshine Ltd. (20,0%), Pearlgreen Ltd. (20,0%), Loranel Ltd. (20,0%) і Rayglow Ltd. (10,9%).

Спіс можна працягваць.

Гэта азначае, што расейскія ўлады ў апошнія гады сваёй бязьдзейнасьцю спрыялі пераводу правоў уласнасьці на прамысловыя актывы Расеі ў афшорныя юрысдыкцыі – і цяпер вымушаны даваць бюджэтную дапамогу, па сутнасьці, замежным кампаніям.

Ня выключана, што за гэтым спрыяньнем схаваная і асабістая зацікаўленасьць чыноўнікаў, якія могуць апынуцца ў ліку патаемных бенефіцыяраў вядучых расейскіх карпарацый.

Дзяржава дала алігархам яшчэ адно паслабленьне: нізкі (ад 0% да 9%) падатак на дывідэнты. У выніку ў 2005-08 гг. на выплату дывідэнтаў штогод накіроўвалася ўсё большая доля прыбытку буйных карпарацый.

Так, калі ў ОАО “Северсталь” доля дывідэнтаў у 2005 г. склала 6,4% чыстага прыбытку, дык у 2007 г. — 45,7%; у ОАО “ЗСМК” (Evraz Group) — адпаведна 81,7% і 90,0%, а ў ОАО “ОЭМК” (“Металаінвест”) — 10,0% і 100,0%. Дывідэнты ОАО “Русал Красноярск” па выніках дзевяці месяцаў 2008 г. склалі 103,0% чыстага прыбытку прадпрыемства за ўвесь 2008 год.

Заўважым: амаль ўсе алігархічныя кампаніі прынялі рашэньні пра выплату рэкордных дывідэнтаў у перыяд з кастрычніка па сьнежань 2008 года, калі крызіс быў ужо ў разгары і прадпрыемствам як паветра патрэбныя былі абаротныя сродкі.

 

Загразлі ў крэдытах

Асаблівай увагі заслугоўвае “крэдытная гісторыя” алігархічных структур. Менавіта яны ў адказе за тое, што са студзеня 2002 года па чэрвень 2009 г. вонкавыя абавязальніцтвы карпаратыўнага сектара вырасьлі ў 12, 3 разы: з $23,9 млрд. да $294,4 млрд. Акрамя афіцыйна атрыманых ад замежных банкаў крэдытаў, у многіх кампаніях ёсьць “зьвязаныя займы”, якія даюцца прадпрыемствамі й валодаючымі імі холдзінгавымі структурамі.

Так, у IV квартале 2008 г. ОАО “Русал Баксітагорск” дала такіх ссудаў на 418,4 млн. руб., а ў студзені г.г. ОАО “Русал Ачынск” — 3,6 млрд. руб. (Дарэчы, абодва гэтыя прадпрыемствы маюць шматмільённыя даўгі перад бюджэтам, персаналам і пастаўшчыкамі.)

А ў пачатку ліпеня 2009 года пазачарговыя сходы акцыянераў ОАО “ОЭМК”, ОАО “Лебядзінскі ГОК”, ОАО “Міхайлаўскі ГОК” і ОАО “Уральская сталь” прынялі рашэньне аб выдачы ОАО “ХК “Металаінвест” займаў па 5 млрд руб. ад кожнага прадпрыемства. І гэтак далей.

Акрамя банкаўскіх і нябанкаўскіх крэдытаў, амаль усе алігархічныя прадпрыемствы маюць забалансавыя даручальніцтвы па абавязках галаўных кампаній.

Чэмпіёнам тут выступае Дзерыпаска і прадпрыемства UC Rusal. Агульная сума даручальніцтваў, выдадзеных кампаніямі групы, на канец І квартала 2009 г. перавысіла кошт чыстых актываў у ОАО “Русал Новакузнецк” — у 3,8 разы, у ОАО “Русал Краснаярск” — у 4,3 разы, у ОАО “Суал” — у 4,4 разы, у ОАО “Русал Брацк” — у 5,4 разы.

 

За алігархаў адкажа дзяржава

Відавочна, што “найноўшыя” метады вядзеньня бізнесу, вынайдзеныя расейскімі алігархамі (мы пакуль гаворым толькі пра “прыватныя” алігархічныя структуры), могуць дэстабілізаваць эканамічную сітуацыю ў краіне. Алігархі не спыняцца перад ростам невыкананых абавязальніцтваў перад працаўнікамі й бюджэтам; іх мала хвалюе адсутнасьць на прадпрыемствах абаротных сродкаў.

Яны наўрад ці вернуць крэдыты ў час, выпатрабаваныя ў расейскіх банкаў, што прымусіць дзяржаву [ўлады РФ] ўжо гэтай восеньню запусьціць новую праграму падтрымкі фінансавага сектара.

А ўнутры алігархічных структур ужо ідзе адбор першачарговых кандыдатаў на банкроцтва; цяжкасьць сітуацыі абумоўлена тым, што “мінімізаваць наступствы недзеяздольнасьці сістэмаўтваральных прадпрыемстваў” абяцала дзяржава – якой і належыць несьці адказнасьць за тое, што ў апошнія гады зьдзейсьнілі алігархічныя структуры й іхныя гаспарады…

“Першы смотр” новай тактыкі адбыўся ў Пікалёва. Улады капітулявалі; прэм’ер-міністар Уладзімір Пуцін (як паведаміла “ДЗЕЛА”) прыехаў у горад не для таго, каб прымусіць Дзерыпаску, чые прадпрыемствы толькі ў 2005-08 гг. выплацілі яму дывідэнтаў на $8,2 млрд., раскашэліцца на некалькі соцень мільёнаў рублёў, але для таго, каб даць дадатковы крэдыт, а яго пастаўшчыкоў прымусіць пагадзіцца на зьніжэньне цэнаў на сыравіну.

 

3 каментарыя

  1. Беларусь чакае тое самае, калі не утворыцца моцнага нацыянальнага руху.

  2. Siarhiej кажа:

    Хаця трошкі не па тэме гэтага артыкулу, дам спасылку на артыкул Сяргея Кавалёва: http://www.novayagazeta.ru/data/2009/075/00.html. Цікавыя таксама і каментары да яго артыкула.

    А па тэме: Лу-ка (Упраўленне Справамі Прэзідэнта) таксама шырока карыстаецца такімі “эканамічнымі” маніпуляцыямі. Напрыклад кампанію Velcom заснавалі як-быццам бы сірыйцы. У Лу-кі манаполія на многія тавары.

  3. F-fighter кажа:

    Тое, што ў Расіі адбыўся падзел уласнасці сярод алігархічных структураў зусім не кажа, што таксама будзе і на Беларусі.
    Адкрытая, празрыстая, заснаваная на грунце канкурэнцыі прыватызацыя – гэта не тое, што было ў Расіі. А менавіта гэта з’яўляецца ідэалам.
    Калі прыватызацыя будзе дэмакратычнай, то гэта забяспечыць рост эканомікі.

    Я не з’яўляюся прыхільнікам АГП. Але калі аўтар дадзенага артыкулу здолее прачытаць кнігу Раманчыка “В поисках экономического чуда”, то зразумее, што лібералізацыя – гэта не алігархізацыя.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы