nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Два гатункі апазіцыянераў альбо Хто здольны супрацьстаяць усім імперыялізмам (гатунак 2: ні тое, ні сёе…)

17 студзеня, 2010 | 3 каментарыя

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

d093d0b5d180d0bed196-4-d0a5d0b0d180d182d0b0d0bdd183d182d18bd18fУ першай частцы гэтага матэрыяла мы падалі некалькі прыкладаў (праз асобы і падзеі) сапраўды дэмакратычнай беларускай паставы. І хаця людзі й сітуацыі розьняцца, усіх іх аб’ядноўвае прысутнасьць волі, натуральнасьць, беларускасьць і адсутнасьць якога б там ні было грашовага інтарэсу. На гэтым фоне давайце разгледзім і прааналізуем падзеі, якія таксама датычаць людзей з апазіцыі, але маюць супрацьлеглы кантэкст.


2. Апазіцыя пад уплывам ліберастызатараў.

2.1. Прыклад першы.

У першай частцы дадзенага матэрыяла мы называлі некаторыя кампаненты ліберастычнай ідэалагічнай атруты. Ёсьць сярод іх і паняцьце талерантнасьці. Таму нашу ўвагу прыцягнула паведамленьне, азаглаўленае так: “У Менску адбыўся круглы стол па праблемах выхавання талерантнасці ў беларусах” (гл. http://bchd.info/index.php?newsid=892; агульнае фота зь імпрэзы гл. уверсе зьлева).

Тэкст, у якім распавядалася пра падзею, быў такі:

«Грамадска-рэлігійны дыялог у Рэспубліцы Беларусь. Выхаванне талерантнасці». Круглы стол з такой назвай адбыўся 23 снежня [2009 г.] ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла Міжнароднае грамадскае аб’яднаньне “Добрая Воля” пры падтрымцы «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі».

Як паведаміў прэсавай службе вядучы круглага стала, сустаршыня БХД Аляксей Шэін, гэта была першая спроба праведзення канферэнцыі падобнага фармату. Удзел у мерапрыемстве прынялі не толькі святары розных канфесій, але і прадстаўнікі палітычных структураў, грамадзянскай супольнасці, праваабарочных арганізацый, юрысты.

Паводле Аляксея Шэіна, канферэнцыя стала “першым добрым крокам на шляху выбудовы адносінаў паміж грамадзянскай супольнасцю і рэлігійнымі структурамі, а таксама першай спробай абазначэння пытання талерантнасці і супрацоўніцтва паміж вышэйназванымі суб’ектамі”.

Падчас мерапрыемства былі абмеркаваныя наступныя тэмы: “Праблемы і дасягненні ў грамадска-рэлігійным дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь. Новыя выклікі”, “Выхаванне талерантнасці ў Беларусі. Магчымыя формы супрацы розных канфесій, грамадзянскай супольнасці і дзяржавы”.

С дакладамі на канферэнцыі выступілі: юрыст, эксперт у галіне рэлігійнага заканадаўства Дзіна Шаўцова, юрыст царквы “Новае Жыццё” Сяргей Луканін, пастар царквы “Ян Прадвеснік” Антоній Бокун, рыма-каталіцкі ксёндз Юры Барок (Глыбокае), кіраўнік грамадскага аб’яднання “Добрая воля” Леанід Скарабагаты, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, прадстаўнік хрысціянскага адукацыйнага цэнтру”. (канец цытаваньня).

У паведамленьні таксама былі пададзены фота некаторых галоўных удзельнікаў “круглага стала” (гл. фота ўнізе): 1 – старшыня БХК Алег Гулак; 2 – юрыст царквы “Новае Жыццё” Сяргей Луканін; 3 – сустаршыня БХД Аляксей Шэін; 4 – кіраўнік міжнароднага грамадскага аб’яднання “Добрая воля” Леанід Скарабагаты; 5 – ксёндз Юры Барок; 6 – сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі; 7 – пастар царквы “Ян Прадвеснік” Антоній Бокун.

d093d0b5d180d0bed196-5-d0a5d180d18bd181d18cd186d196d18fd0bdd183d182d18bd18f

Ну, што тут сказаць: інфармацыя “забойная” па сваім значэньні, але куцая – у стылі Совінфорбюро. Пададзены зьвесткі, што ў Меску (дзе канкрэтна – невядома) у пэўны дзень адбылася важная падзея. Далей ідуць зьвесткі – самыя павярхоўныя, фармальныя – пра тое, аб чым была гаворка. Але няма ні слова па зьмесьце. Напрыклад, няма ніякай інфармацыі па такіх пытаньнях: зь якога такога дуба на беларусаў звалілася праблема талерантнасьці? Чаму нехта (і хто ён такі?) хоча зваліць на наш народ неіснуючую віну? Чым, якімі фактамі ён аргументуе сваю такую падступна-агрэсіўную пазіцыю, якая звычайна выкарыстоўваецца ў час вядзеньня псіхалагічна-інфармацыйнай вайны? Калі беларусы такія кепскія, дык што гэты нехта і чаму лічыць за ўзорную норму? Хто канкрэтна лічыць, што праблема “нізкай талерантнасьці беларусаў” – гэта сёньня галоўная праблема, якая стаіць перад нашым народам? Чаму ён – гэты нехта – лічыць, што іншыя праблемы (напрыклад, генацыд і этнацыд беларускага народу, паўсюдная дыскрымінацыя беларусаў, пагроза страты дзяржавы, захоп уласнасьці беларускага народу, наяўнасьць палітычнага рэжыму беларусафобскай дыктатуры і г.д.) зьяўляюцца менш істотнымі? Якія пазіцыі кожнага з удзельнікаў “крыглага стала” (калі ня ўсіх, дык хаця б вядучых) былі па гэтых пытаньнях? Да якіх узгодненых высноваў прыйшлі ўдзельнікі сустрэчы, як абавязаліся глядзець на праблему, паводзіць сябе, казаць? І г.д.

Паколькі адказаў на ўсе гэтыя пытаньні мы не знайшлі, у нас склалася ўражаньне, што адбылая падзея мела характар сходкі нейкай закрытай масонскай ложы першаснага ўзроўню. Гэта – першае. Па-другое, паколькі мела месца ідэалагічная агрэсія на наш народ (у беларусаў, бачыце вы, некаму карціць павыхоўваць “талерантнасьць” – такую задачу ён перад сабой ставіць!), мы, як беларускі ідэалагічны рэсурс, абавязаны даць адказ. Больш няма каму… Па-трэцяе, паколькі зьмястоўных зьвестак недастаткова, мы вымушаны зрабіць дэдуктыўную рэканструкцыю таго, што фактычна адбылося, выкарыстоўваючы ўласную інтуіцыю, логіку і веды пра нашу цяперашнюю грамадскую рэчаіснасьць, некаторыя персаналіі, а таксама інтарэсы розных сіл, якія тут задзейнічаны.

Але перад тым, як пачаць рэканструяваць зьмест падзеі, мы лічым неабходным прааналізаваць зьмест самаго паняцьця “талерантнасьць” і магчымасьці яго маніпулятыўнага выкарыстаньня для дасягненьня тых ці іншых соцыяпаразітных мэт.

Паняцьце талерантнасьці (сін. цярпімасьці) адносна нядаўна было ўведзена ў грамадскі ўжытак з такой бія-медыцынскай навукі, як імуналогія, у якой яно выкарыстоўваецца ўжо вельмі даўно і дзе апісвае цікавыя зьявы – найчасьцей такую, як “талерантнасьць да аўтаантыгненаў тканавай сумяшчальнасьці”. Патлумачым, што гэта такое. Калі ў арганізм, напрыклад, чалавека пранікаюць нейкія чужародныя паразітныя агенты (вірусы, мікробы, грыбкі, прасьцейшыя, лічынкі гельмінтаў), арганізм распазнае іх чужароднасьць і зьвязаную з гэтым патэнцыйную паразітычную злачыннасьць па наяўнасьці на іх целе чужародных антыгенаў – малекул арганічных рэчываў, якія прысутнічаюць у паразітаў, але якіх няма ў арганізме чалавека. Пасьля распазнаньня чужароднасьці імунная сістэма чалавека выпрацоўвае антыцелы ды імунныя клеткі, якія разам зь іншымі абарончымі сіламі арганізма зьнішчаюць паразітаў. Хвароба – вынік паразітаваньня, калі яна пачалася, адступае, а чалавек ачуньвае… Таму першае, чаму вучыць нас мудрая прырода праз арганізацыю нашага ўласнага цела, грунтуючыся на досьведзе ў сотні мільёнаў гадоў – гэта “неталерантнасьці” (нецярпімасьці) да ўсяго чужога, выяўленьня і барацьбы зь ім, каб быць здаровым, паўнавартасным. Адсюль жа, наша, як людзей, чульлівасьць да тых ці іншых біялагічных паразітаў (іначай, іх здольнасьць выклікаць у нас хваробы) абумоўлена ў першую чаргу тым, наколькі хутка наш арганізм здольны выявіць іх агрэсію і спыніць яе, пачынаючы з выяўленьня чужародных антыгенаў.

Аднак антыгены ёсьць ня толькі ў паразітаў (апошніх сярод жывёл каля 4% відаў). Яны ёсьць ва ўсіх арганізмаў. Так, напрыклад, клеткі крыві ў нашым целе таксама пакрытыя шматлікімі антыгенамі. Самымі галоўнымі з апошніх зьяўляюцца антыгены г.зв. “сістэмы АВ0”. І калі чалавеку, напрыклад, з групай крыві ІІ(А) пераліць эрытрацыты, пакрытыя антыгенамі ІІІ(В), тыя будуць зьнішчаны абарончымі сістэмамі арганізма, бо яны таксама “чужыя”. Арганізм ня будзе зьвяртаць увагу, патрэбныя чалавеку гэтыя эрытрацыты ці не. Ён іх будзе зьнішчаць – і ўсё. Дадзеная канкрэтная сітуацыя ў сувязі зь неабходнасьцю пераліваньня крыві зьяўляецца ў медыцыне не такой вялікай праблемай, бо для яе практычнага вырашэньня (для патрэб хворага чалавека) адносна лёгка падабраць адпаведнага донара, у крыві якога будуць такія ж антыгены, як і ў хворага. Сітуацыя становіцца значна больш праблемнай, калі для лячэньня чалавека (ці, нават, ратаваньня яго жыцьця) трэба ня кроў пераліць, а перасадзіць чырвоны касьцявы мозг, трансплантаваць нырку, сэрца, лёгкія, печань. Тады падабраць адпаведнага донара з-за вялікай колькасьці дадатковых груп антыгенаў, прысутных на клетках гэтых органах, і іх (антыгенаў) вялікай унутрыгрупавой разнастайнасьці становіцца надзвычай складана (выключэньне – аднаяйкавыя блізьняты). Вось тады нецярпімасьць арганізма да чужых антыгенаў, прысутных у трансплантаце, становіцца пажаданым пераадолець – арганізм павінен стаць “цярпімым для чужога”. Тут і ўсплывае паняцьце “талерантнасьць” (цярпімасьць), а за ім і практычныя дзеяньні па яе штучным дасягненьні. Адсюль, другая выснова: сітуацыя, калі неабходна набыць талерантнасьць зьяўляецца вельмі рэдкай, сьпецыфічнай. Напрыклад, калі якому-небудзь чалавеку трэба дапамагчы выжыць.

Яшчэ ў біялогіі й медыцыне гаворыцца пра талерантнасьць, калі абмяркоўваюць такую зьяву: чалавек з групай крыві ІІІ(В) дэманструе імунны адказ на эрытрацыты з антыгенам А. Але ж у яго ёсьць уласны антыген В на эрытрацытах. Аднак, на прысутнасьць апошняга ў арганізме імунная сістэма аніяк не рэагуе. Сапраўды, да ўласных антыгенаў (аўтаантыгенаў) у арганізма ёсьць натуральная талерантнасьць, якая разьвіваецца яшчэ ва ўлоньні. Калі такая талерантнасьць не разаўецца, арганізму пагражаюць вельмі цяжкія наступствы – напрыклад, г.зв. аўтаімунныя хваробы. Прырода нам зноў дэманструе чарговае (трэцяе) правіла: да ўсяго таго, што ў цябе зьяўляецца тваім, уласным, павінна быць поўнае прыняцьцё – поўная цярпімасьць-талерантнасьць.

Біялагічныя паразіты, “ведаючы” пра апошняе, для таго, каб стаць незаўважальнымі, увесь час спрабуюць апрануць на сябе такія малекулы-антыгены, якія б нагадвалі-імітавалі антыгены чалавека. Тады яны могуць больш доўгі час заставацца нераспазнанымі й больш доўга (хранічна) рабіць сваю злачынную справу – жыць за кошт іншага арганізма. Другая стратэгія паразітаў – схавацца ў такія месцы, дзе іх ня здольна знайсьці імунная сістэма (напрыклад, унутр клетак). Трэцяя – з дапамогай таксінаў паралізаваць імунную сістэму, каб вы́клікаць штучны, патрэбны паразітам сіндром набытага імунадэфіцыту (СНІД) – на-простаму, штучную “талерантнасьць” (нагадваем: імунная сістэма ў нашым целе ёсьць кібернетычным аналагам такой грамадскай зьявы, як пачуцьцё нацыянальнай прыналежнасьці ў людзей – абедзьве яны патрэбныя для захаваньня цэласнасьці, адзінства, здароўя, паўнавартасьці ці то арганізма, ці то грамадства; пра гэта ўжо каротка было ў кнізе “Адэкватная сьхема нашай рэчаіснасьці”).

Нарэшце, паўстае яшчэ адно пытаньне, зьвязанае з талерантнасьцю: а чаму б, напрыклад, людзям усім ня мець аднолькавыя антыгены. Тады, маўляў, можна было б ад аднаго любога чалавека любому іншаму чалавеку свабодна ня толькі кроў пераліваць, а й перасаджваць цэлыя органы. Аднак, аказваецца, што калі б так было, тады ўсяму чалавецтву пагражала б… татальнае выміраньне ад якой-небудзь злоснай інфекцыі, вірусныя ці бактэрыяльныя прадстаўнікі якой падабралі б антыгены для паразітаваньня адразу на ўсіх людзях (падабралі б так, як злодзеі падбіраюць ключы, каб адчыніць чужыя дзьверы). З-за антыгеннай разнастайнасьці чалавецтва, якая існуе на практыцы, ніякія паразіты злачынства такога маштабу зьдзейсьніць ня могуць – вымірае частка людзей, але ніколі ўсе. Ад татальнай сьмерці ад біялагічных паразітаў нас, як чалавецтва, бароніць наша антыгеннай разнастайнасьць і наша, як асоб, антыгенная індывідуальнасьць! Таму прырода правільна зрабіла, што ва ўмовах выбару паміж магчымасьцю абароны ад паразітаў і магчымасьцю свабоднай трансплантацыі органаў і тканак паміж прадстаўнікамі аднаго віду яна выбрала першае. Бо неталерантнасьць – больш важкае, галоўнае, базіснае ў параўнаньні з талерантнасьцю.

Адсюль дзьве апошнія (чацьвёртая і пятая) высновы:

– антыгенная ды іншая разнастайнасьць чалавецтва – стратэгічная ўмова яго выжываньня, гэта механізм, які не дае паразітам цалкам зьнішчыць нас;

– ва ўмовах неабходнасьці выбару паміж неталерантнасьцю і талерантнасьцю да чужога мы, каб выжыць, абавязкова павінна абіраць першае. Абраньне адваротнага – перадумова і заканамерны шлях да сьмерці.

Пададзеныя заканамернасьці існаваньня і праяўленьня непарыўнай пары зьяў неталерантнасьць-талерантнасьць ёсьць часткай сістэмы законаў нашай рэчаіснасьці (нагадаем, уся сістэма законаў існаваньня і прагрэсіўнага разьвіцьця Сьвету разам з мэтай яго існаваньня з пазіцый нашай Сьветагляднай дактрыны ёсьць сапраўдны Бог). Вядома, што тыя, хто не арыентуецца на сапраўднага Бога, а на бога міфічнага, ці не арыентуецца ні на якога бога, могуць скажаць натуральную сістэму ўзаемаадносін неталерантнасьці-талерантнасьці. Лёгка прадказаць, што тады сатанінская стратэгія (цалкам адваротная боскай) будзе выглядаць супрацьлеглым чынам. У адпаведнасьці зь ёй будзе:

– замоўчваньне ці спроба дыскрэдытацыі натуральнасьці, нармальнасьці падзелу на свой-чужы, як і натуральнасьці дыферэнцыяцыі чалавецтва на шматлікія народы (хрысьціянскае “няма ні эліна, ні юдэя” – добрая глеба для такога ігнараваньня і злачыннай дыскрэдытацыі);

– будзе дыскрэдытавацца ці замоўчвацца першаснае ў часе і заўсёды базіснае значэньне НЕталерантнасьці (засьцярогі) да чужога;

– будзе ўсяляк актуалізавацца, педалявацца, рэкламавацца патрабаваньне талерантнасьці да чужога;

– ня будзе ўзгадвацца пра тое, што талерантнасьць павінна быць толькі да свайго, а да чужога – у выключных, вырашальных з пазіцыі жыцьця ці сьмерці выпадках;

– ва ўмовах выбару паміж неталерантнасьцю і талерантнасьцю будзе настойвацца на арыентацыі на другое (талерантнасьць) і адкіданьне першага.

З нагоды, варта дадаткова адзначыць, што сілы, зьвязаныя з сацыяльным паразітызмам, будуць:

– імкнуцца прыкінуцца “за сваіх”;

– калі ім спатрэбіцца, хавацца;

– усяляк разбураць, памяншаць, ачарняць значэньне нацыянальнага пачуцьця (якое ёсьць, як мы ўжо казалі, аналаг значэньня імуннай сістэмы для арганізма) ў прадстаўнікоў адпаведных народаў; будуць імкнуцца штучна стварыць сітуцыю нацыянальнага імунадэфіцыту…

Усё гэта неабходна паразітам (цяпер ужо сацыяльным), каб пасьпяхова паразітаваць…

Паколькі ўсе гэтыя сатанінскія прынцыпы маюць універсальны характар, можна не сумнявацца, што “круглы стол, прысьвечаны праблеме выхаваньня талерантнасьці ў беларусаў”, зь якога мы пачалі гаворку, стратэгічна і зьмястоўна меў усё тое ж соцыя-паразітнае значэньне.

Паколькі “талерантнасьць” – адна з найпрынцыповых ідэалагем ліберастызатараў, можна выказаць меркаваньне, што гэта менавіта яны і стаялі за сьпінамі галоўных арганізатараў “крыглага стола” (магчыма, не пададзеных у спаваздачы пра яго).

Натуральна, што “талерантнасьць” да сексуальных, рэлігійных, нацыянальных ды іншых меншасьцяў НЯ ЁСЬЦЬ істотнай праблемай у нашай сёньняшняй Беларусі (якія праблемы істотныя – мы падалі вышэй і рэгулярна гаворым зь іншых нагодаў на нашым сайце). Штучнае выпінаньне яе ёсьць чарговым аргументам на карысьць усяго вышэй пададзенага – нехта прапіхвае свае інтарэсы ў беларускай дзяржаве (хто гэты нехта, і па якіх “антыгенах” мы яго распазнаем, мы ўжо сказалі).

Цікава, чым патлумачыць, што менавіта прадстаўнікі БХД сталі асноўным аб’ектам талерастычнай прамыўкі мазгоў? Пры чым тут пратэстанцкія і каталіцкія хрысьціяне?

Ну, па-першае, пра ідэалагічнае “няма ні эліна, ні юдэя”, як добрай ідэалагічнай перадумове для злачыннай дзейнасьці ліберастызатараў, мы ўжо сказалі.

Акрамя таго, у БХД сабраліся тыя хрысьцяне, сярод якіх няма прадстаўнікоў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ) – гэта значыць, той адзінай хрысьціянскай царквы, якая натуральным чынам здольна прадстаўляць і абслугоўваць рэлігійныя інтарэсы беларускага народу з улікам гістарычных і грамадска-палітычных рэалій. Значыць, у БХД стратэгічна не прадстаўленыя інтарэсы беларускага народу (гэта – другае).

А чые прадстаўлены? Дый таго, хто да гэтай пары фінансаваў дзейнасьць па ўтварэньні БХД – г.зн., заходніх “талерантных і паліткарэтных” хрысьціянскіх “лібералаў” (трэцяе).

Чацьвертае. Паша Севярынец – ці не самы галоўны арганізатар БХД – засьвяціўся сваім захлёбістым услаўленьнем габрэйскага народу, практычна поўнай адсутнасьцю ўзгадваньня пра беларускі народ у сваіх кнігах, крывадушна названых (у такіх умовах) “Нацыянальная ідэя” (пра гэта мы пісалі, напрыклад, тут: https://nashaziamlia.org/2009/02/18/1839/). Ёсьць зьвесткі, што пазьней Паша атрымаў грошы на арганізацыю БХД. Ад каго ў такіх умовах ён іх мог атрымаць, пытаньне наўрад ці складанае для самастойнай разгадкі…

І тут раптам на фоне ўсіх пералічаных абставін, якія сьведчаць пра ўцягнутасьць БХД у планы заходніх ліберастызатараў (вядома, БХД у якасьці выканаўцаў), некаторыя прадстаўнікі БХД і набліжаныя да іх прадстаўнікі Маладога Фронту (напрыклад, той жа Дашкевіч) раптам пачынаюць “неталерантна” сябе паводзіць у адносінах да прадстаўнікоў гейскіх арганізацый. Гэтая ўся сітуацыя выйшла на паверхню, напрыклад, у час інтэрвю са шведскім амбасадарам (гл. тут: nashaziamlia.org/2009/12/21/2848). “Непарадак!” – вырашылі ліберастызатары. “Парушаецца наша сьхема. Так, чаго добрага, некаторыя БХДоўцы пачнуць і сіянізм крытыкаваць!” (а наш аналіз – і мы пры гэта пісалі – падказвае, што БХД у Беларусі хутчэй за ўсё плануецца паступова пераўтвараць у рух хрысьціянскіх сіяністаў). І тады ліберастызатары загадалі сваім агентам у Беларусі выклікаць на дыван фінансуемых імі (а, значыць, залежных ад іх) прадстаўнікоў ствараемай БХД і строга папярэдзіць…

На грунце пададзеных разваг, аналізу наяўных фота, а таксама таго факта, што на “круглым стале” не з БХД прысутнічаў старшыня Беларускага хельсінскга камітэту Алег Гулак, можна з большага рэканструяваць зьмест падзеі, якія маглі выглядаць наступным чынам (паўтараем, гэта толькі дэдуктыўная рэканструкцыя):

Спачатку Алег Гулак патлумачыў прысутным, што іх “фінансавыя донары” імі незадаволены. Маўляў, “не па-хрысьціянску вы гаворыце, робіце” (былі прыведзены прыклады). “Трэба быць больш талерантнымі”. Маўляў, гэта “адпавядае хрысьціянскай дактрыне”. “Дарэчы, самі ведаеце, праблема даўно вырашана ў цывілізаванай Еўропе, якая для нас узор”. Прысутныя спачатку зьбянтэжыліся, паразявалі раты ад зьдзіўленьня, потым пачалі выступаць, тлумачыцца, апраўдвацца. Тады, бачачы, што людзі зь першага разу не зразумелі, Гулак сказаў больш адкрыта і строга, што, маўляў, “калі вы асабіста ці шэраговыя сябры БХД будзеце і далей сябе так неталерантна паводзіць у адносінах да пэўных мяншынь, ніякіх грошай на БХД больш ня будзе”… Вось тут некаторыя ўпалі ў прастрацыю (гл. фота Шэйна і Луканіна), бо ім упершыню адкрытым тэкстам патлумачылі іхнае месца – што прыйдзецца быць звычайнымі шаўкамі, каб працягваць атрымліваць грошы з барскай рукі. І… па-боку ўсе гэтыя хрысьціянскія ідэалы-прынцыпы. У іншым выпадку ім давядзецца зноў стаць беднымі й чыстымі, як Хрыстос, і ўбачыць… сапраўдную падтрымку іх ідэй у сёньняшнім беларускім грамадстве.

Агідліва ўсё гэта.

Таму, каб такое больш не паўтаралася, мы заклікаем усіх прыстойных людзей у Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі: па-боку НЕ ІДЭАЛЫ, а па-боку менавіта ГРОШЫ! Бо гэта – асноўны рэсурс сатаны й яго агентаў – ліберастызатараў! У такой форме цяпер адбываецца скупка душ. І, каб сваю душу ня страціць, грошы трэба проста ў каго ня трэба… НЯ БРАЦЬ!!!

 

2.2. Прыклад другі.

Мы працягваем сачыць за штогадовай выдачай прэмій беларускім апазіцыянерам небезьвядомай “Хартыяй-97”. Адбылося ўручэньне гэтых прэмій і ў сьнежні летась (гл. фота ў пачатку матэрыяла справа; на ім стаяць: Валер Шчукін, Максім Вінярскі, Алег Воўчак, Людміла Асіпенка, Алена Дубская).

Дакументальна падзея на гэты раз выглядала так (падаецца паводле матэрыяла Алега Груздзіловіча “Палітвязьні патрэбныя дзеля запалохваньня грамадзтва”, www.svaboda.org/content/article/1911826):

23 сьнежня ў Менску былі ўручаныя Нацыянальныя прэміі грамадзкай ініцыятывы “Хартыя’97” у галіне абароны правоў чалавека [а вось і “правы чалавека” ўсплылі. – Рэд.] за 2009 год. За асабістую мужнасьць у гэтай справе былі ўзнагароджаны 8 грамадзкіх актывістаў: палітычны актывіст Франак Вячорка, грамадзкі актывіст Зьміцер Бародка, моладзевы актывіст Максім Вінярскі, палітвязень Арцём Дубскі, ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў, Ўладзімер Асіпенка, а таксама салігорская праваабаронца Яна Палякова (пасьмяротна).

Прэміі ўручалі Станіслаў Шушкевіч, Ірына Халіп, Зьміцер Бандарэнка, Андрэй Саньнікаў.

Былы сьпікер Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч, які ўручаў прэмію Зьмітру Бародку, выказаў спадзяваньні на непазьбежныя перамены ў Беларусі ў бок дэмакратызацыі: “Віншую вас! Цешуся думкай, што мы разам тут змагаемся за вольную Беларусь. Вашыя заслугі ў гэтай галіне вядомыя. Працягвайце далей працаваць плённа, як працавалі”.

Пасьмяротную прэмію Яне Паляковай для перадачы ў сям’ю нябожчыцы ўручыла журналістка Ірына Халіп: Горка мне ўручаць сёньня гэтую прэмію. У пасьмяротным узнагароджваньні заўсёды ёсьць нейкі зьдзек, бо адразу ўзьнікае пытаньне: а дзе вы ўсе былі, калі яна яшчэ была жывая? Што мы ўсе зрабілі, што я зрабіла, каб захаваць яе жывой, каб падтрымаць яе? Мне здаецца, адзіны чалавек, хто сапраўды аказваў ёй такую падтрымку, гэта праваабаронца Валер Шчукін. На маю думку, справядліва, што яму перадаецца гэтая прэмія для Яны Паляковай”.

Былы дэпутат Вярхоўнага савету Валер Шчукін згадаў пра ляўрэатку, нябожчыцу Яну Палякову: “Магчыма, каб такую прэмію ёй уручылі пры жыцьці, гэтага б зь ёй не адбылося. Там і ўлады, відаць, папрацавалі. Ёй уклалі ў вушы, што яна нікому не патрэбная, што ад яе ўсе адвярнуліся, вось яна і ня вытрымала” (7 сакавіка праваабаронца Яна Палякова павесілася ў сваёй кватэры пасьля таго, як суд Салігорску прысудзіў ёй 2,5 года “хіміі” нібыта за напад на міліцыянта).

За актывіста Маладога фронту Арцёма Дубскага, які адбывае пакараньне ў магілёўскай калёніі, прэмію атрымала ягоная маці Алена Дубская: Значыць, ён ідзе да сваёй мэты, сваім шляхам. У кожнага ж свой шлях. Прыемна, што яго не забываюць, адзначаюць. Я ганаруся сваім сынам”.

Паводле ляўрэата прэміі “Хартыі-97” Максіма Вінярскага, які актыўна змагаецца за тое, каб у Беларусі не было палітвязьняў, беларускія ўлады трымаюць у турмах актывістаў з пэўнымі мэтамі: Па-першае, улада спрабуе на іх прыкладзе запужаць астатніх людзей, каб нічога не рабілі дзеля дэмакратызацыі. Вось будзеце сядзець, як Дубскі, ці пад сьледзтвам, як Аўтуховіч з Асіпенкам, ці будзеце скрадзеныя”. Другая мэта ўладаў — трымаць палітвязьняў у закладніках дзеля торгу з Захадам, мяркуе Максім Вінярскі.

Нацыянальная прэмія за абарону правоў чалавека была заснаваная “Хартыяй’97” у 1998 годзе. Сярод ляўрэатаў прэміі ў мінулыя гады былі абаронцы намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы Менску, палітвязьні, вернікі, якія ўдзельнічалі ў галадоўцы ў абарону храму пратэстанцкай царквы “Новае жыцьцё”, а таксама журналісты” (канец матэрыяла).

Што ж, вось такія пірагі.

Сітуацыя паўтараецца, а таму, нягледзячы на аўтарытэтных асоб, якімі на гэты раз прыкрыліся Саньнікаў з кампаніяй, мы будзем далей, як і раней (гл.: nashaziamlia.org/2006/12/21/457; nashaziamlia.org/2007/12/21/1093; nashaziamlia.org/2009/02/08/1771), паўтараць пэўныя, у прынцыпе, агульнавядомыя і зразумелыя рэчы. А, менавіта:

1. “Хартыя” была створана ў 1997-м годзе праз падман, як пазьней высьветлілася, 100 найбольш вядомых беларусаў.

2. “Хартыя” – арганізацыя небеларуская і ўжо толькі з-за гэтага ў нашых умовах недэмакратычная. Паглядзіце яе сайт (www.charter97.org) і паспрабуйце знайсьці там хоць адно беларускае слова. Раней “Хартыя” хоць трохі імітавала беларускасьць, цяпер гэта ні ёй, ні яе гаспадарам ужо не патрэбна… (пра “Дойча вэле”, ЕГУ, радыё “Швецыя” і да т.п. рэчы ў гэтым кантэксьце мы ўжо пісалі; для асабліва тугадумных паўтарам: руская мова – сродак імперскай агрэсіі супраць беларускага народу; тыя, хто карыстаецца гэтым сродкам – сьвядома ці не – аб’ектыўна ўдзельнічаюць у злачыннай імперскай справе; ёсьць выпадкі, калі людзі ці не ўсьведамляюць, у чым удзельнічаюць, ці ім цяжка супрацьстаяць этнацыду і русіфікацыі; у “Хартыі” сродкі ёсьць, і цалкам на рускую мову яна перайшла сьвядома).

3. “Хартыя” сёньня ненавісная для многіх грамадская арганізацыя, якая зрабіла вельмі шмат, каб разбурыць, разбэсьціць, выхаласьціць, максімальна звузіць і дыскрэдытаваць сапраўды беларускі нацыянальна-дэмакратычны апазіцыйны рух. На што была і, верагодна, застаецца здольнай “Хартыя”, можна пачытаць тут: nashaziamlia.org/2006/04/12/33.

4. Праз “Хартыю” на “змаганьне за дэмакратыю ў Беларусі” з “захаду” прайшлі вялікія фінансавыя рэсурсы, якія такім чынам не пайшлі на беларускую дэмакратыю. Чаго-небудзь карыстанага для беларускага народу, як мы ведаем, дасягнута не было. Рэсурсы нібы проста некуды зьніклі… А “Захад” заяўляе беларусам, што ён дапамагае змагацца за дэмакратыю ў Беларусі, у т.л. і фінанасава…

5. “Хартыя” ня ёсьць камерцыйная, вытворчая, фінансавая, прадпрымальніцкая ці таму падобная структура, здольная самастойна зарабляць грошы. Уласных грошай у яе няма. “Хартыя” бярэ чужыя грошы і менавіта іх раздае ў выглядзе “прэмій”.

6. Чые гэта грошы? – пытаньне прыцыповае. Але без адказу. Вядома толькі, што за “Хартыяй” стаяць уплывовыя заходнія ліберастычныя сілы (напрыклад, гл. nashaziamlia.org/2009/02/08/1771)

7. Штогадовая раздача прэмій імя Хартыі-97 ёсьць нічым іншым, як гнюснай PR-акцыяй, банальна накіраванай на раскрутку самой “Хартыі”. Саньнікаў з кампаніяй, маючы грошы ліберастызатараў, проста выкарыстоўваюць самаахвярнае змаганьне іншых людзей на сваю карысьць. “Паімець героя” – выключны цынізм і сатанізм, так характэрны для “Хартыі”…

Мы думаем, пералічанага больш чым дастаткова, каб кожны чалавек ведаў: у “Хартыі” грошы браць нельга! Катэгарычна. Ні прэмій, ні ніякіх. Хай яна захлынецца ў сваіх ліберастычных баксах…

Дарэчы, прэцэдэнты прыстойных паводзін ужо былі. Так у 2002 годзе зрабіў галоўны арганізатар Курапацкага моладзевага чыну лідар БПС Сяргей Высоцкі. У якасьці прычыны сваёй адмовы ён назваў многае з пералічанага вышэй.

Паўтараем, грошы проста трэба… НЯ БРАЦЬ! І ліберастызм будзе бездапаможны…

 

2.3. Прыклад трэці.

Сёньня ў паштовых скрынях беларускіх грамадскіх актывістаў, якія яшчэ пару год таму падалі свае адрасы, зноў стала зьяўляцца “дэмакратычная апазіцыйная газета”. Але не сьпяшайце радавацца. Газета нібы наўмысна для зьдзеку азаглаўлена “ТУТ і ЦЯПЕР”.

Пра адну з найпаказальных прапагандэм розных імперастаў і ліберастаў “тут і цяпер”, якая даўно і шырока прапагандуецца імі й прызначэньне якой максімальна звузіць, абмежаваць сьветагляд чалавека ў прасторы і часе, мы ўжо пісалі. Калі чалавек пачынае ўспрымаць яе ўсур’ёз, арыентавацца на яе, думаючы, што знайшоў найлепшы спосаб на добрае жыцьцё, ён аўтаматычна адчужаецца ад свайго народу, сваёй дзяржавы, выпадае з кантэксту гісторыі. Але адначасна ён выпадае і з кантэксту грамадскай рэчаіснасьці, пераўтвараецца ў аб’ект чужых, варожых маніпуляцый і, у выніку, сам не ўсьведамляючы таго, пачынае дзейнічаць супраць свайго народу, сваёй сям’і і… сябе самога! Вобразна сітуацыя нагадвае асла на прывязі, які ходзіць вакол кола, думаючы, што ён кудысьці ідзе. Нікуды ён ня прыйдзе, бо з-за абмежаваньня свабоды і прасторы страчаны стратэгічныя мэта, кірунак, а разам зь імі й сэнс руху…

Акрамя таго, усё грамадства, у якім пачынаюць дамінаваць людзі, якія жывуць па прынцыпе “тут і цяпер”, становіцца рыхлым, хаатычным, набывае ўласьцівасьці аб’ектнасьці – утульнай біямасы для эксплуатацыі сацыяльнымі паразітамі (бо разрываюцца ўнутрыграмадскія сувязі). Менавіта для гэтай злачыннай мэты ліберастычнымі паразітамі й уводзіцца ў шырокі ўжытак “тут і цяпер” (нагадаем, гэтая прапагандэма пачала выкарыстоўвацца яшчэ ў часы СССР; хто памятае, у прыватнасьці, у канцы 1980-х Сашай Любімавым гэтымі словамі завяршаў папулярную ў тыя часы праграму “Взгляд”).

Дарэчы, сёньняшнюю лукашэнканскую бюракратыю РБ усё з-за тых жа вышэйазначаных акалічнасьцяў (найперш, з-за абмежаванага сьветагляда і ўсіх вынікаючых адсюль наступстваў) мы прапануем велічаць цяперцамі…

Даўно расшыфраваўшы сэнс тутіцяпераўшчыны, мы неаднаразова заклікалі “дэмакратычную грамадскасьць” ёю ня толькі не карыстацца, а і, дзе магчыма, выкрываць яе злачыннае прызначэньне. Наўзамен мы прапанавалі й працягваем прапанаваць альтэрнатыўную прапагандэму “Беларусы: ПАЎСЮЛЬ і ЗАЎСЁДЫ!”.

Пра ўсё пададзенае вядома ў штабе Мілінкевіча. Гаварылася, тлумачылася… Вынік, як бачыце, нулявы. Дэмакратычная газетка завецца… “Тут і цяпер”.

Разумеем, хто дае грошы, той і музыку заказвае…

Зазірнем у зьмест выданьня. Можа, там пад непрывабнай ліберастычнай абалонкай схавана праграма “Стратэгіі нацыянальнага выратаваньня”?

Мова ў выданьні наша, беларуская (праўда, не зусім якасная). Некаторыя тэмы, якія ўзьнімаюцца ў газеце, даволі актуальныя і няблага раскрыты. Але ўсе яны носяць вузкі, несістэмны характар, у межах нечага накшталт “мясцовага самакіраваньня” – таго, на тэму чаго парэкамендавана-дазволена разважаць тым, хто робіць выданьне. Прыкмет фармаваньня Стратэгічнай ідэалагічнай і праграмнай альтэрнатывы у адносінах да цяперскага беларусафабскага рэжыму Лу-кі (нечага такога, што можна было б назваць Праграмным вобразам будучай беларускай дзяржавы, заснаваным, натуральна, на аб’ектыўных інтарэсах беларускага народу) мы не знайшлі. Такім чынам, і зьмест выданьня цалкам адпавядае яго самаабмежавальнай назве.

А цяпер для таго, каб у чарговы раз прадэманстраваць абсурднасьць данага становішча, пададзім некалькі фактаў.

Факт першы – мы.

Пра неабходнасьць стварэньня прывабнага Праграмнага вобразу будучай беларускай дзяржавы, заснаванага на Беларускай нацыянальнай ідэі, на аб’ектыўных інтарэсах беларускага народу, мы пішам даўно. Уласна, у асноўным для распрацоўкі гэтага вобразу быў створаны і працуе наш сайт. Пра гэта мы абвясьцілі ў самым пачатку нашай працы – амаль 4 гады таму. Да гэтай працы прывёў нас уласны шматгадовы досьвед безвыніковай дзейнасьці ў БНФ, у т.л. у складзе г.зв. “беларускай” “аб’яднанай” “апазіцыі”. Вынік нашай працы – на сайце.

У дадатак мы рэгулярна, ужо відаць дзясяткі разоў, зьвярталіся наўпрасткі са старонак сайта й да кіраўнікоў АДС, і да Мілінкевіча заняцца ўсё той жа ідэалагічнай дзейнасьцю. Вось некалькі прыкладаў толькі за 2006 год:

– вось тут: nashaziamlia.org/2006/04/11/30 – на грунце ўсяго артыкула “Наша галоўная праблема – этнацыд! Наша мэта – беларуская дзяржава!” – патлумачана ідэалагічная і палітычна-практычная неабходнасьць выпрацоўкі Праграмнага вобразу будучай беларускай дзяржавы;

– вось тут: nashaziamlia.org/2006/05/07/81 – пададзена кароткая гісторыя прапаноў і зваротаў А.Астроўскага да “апазіцыі” заняцца тым жа, прыведзены факты пра адсутнасьць якой бы ні было рэакцыі;

– тут: nashaziamlia.org/2006/06/21/155 – патлумачана сувязь паміж магчымасьцю дэмакратыі ў Беларусі й аб’ектымі інтарэсамі беларускага народу;

– тут: nashaziamlia.org/2006/06/04/137 – мы віталі стварэньне Мілінкевічам у рамках кампаніі “За свабоду” Рады экспэртаў, якая павінна была дапамагаць выпрацоўваць Стратэгію й тактыку аб’яднаных дэмсілаў.

– тут: nashaziamlia.org/2006/10/28/363 – прысутнічае наўпростае папярэджаньне Мілінкевіча пра яго памылковую стратэгію і будучы незайздросны лёс (асабліва з гістарычных пазіцый), калі ён не прыслухаецца да парадаў нашай рэдакцыі (справа была за 4,5 гады да чарговых выбараў, калі ўсё яшчэ можна было зрабіць…);

– тут: nashaziamlia.org/2006/10/14/342 – мы і радаваліся з нагоды таго, што Нацыянальны камітэт АДС нарэшце заняўся выпрацоўкай праграмы дзеяньняў Альтэрнатыўнага бачаньня Новай Беларусі, і адкрыта выказалі ськепсіс што да выніковасьць чарговай ініцыятывы аб’яднанцаў;

– тут: nashaziamlia.org/2006/12/16/448 – мы пратэставалі супраць пазіцыі Мілінкевіча, агучанай яго сябрам Карніенкам, што, маўляў, “галоўнае цяпер ня нейкая адметная праграма, адрозная ад праграмы ўладаў, а менавіта альтэрнатыва ў вобразе лідэра”.

Але вынік нашых зваротаў нулявы.

Ну, добра, мы грошы не выдаем і таму для АДС і Мілінкевіча нічога ня значым. Да нас ім “няма сэнсу прыслухоўвацца”…

Таму нагадваем другі цікавы факт.

d093d0b5d180d0bed196-5-d09fd0b0d182d0bed186d0bad196Яшчэ больш за год таму Роджэр Патоцкі (гл. фота зьлева; гэта дырэктар у справах Эўропы і Эўразіі Нацыянальнага Фонду Дэмакратыі, ЗША – па зразумелых прычынах найаўтарытэтная асоба для многіх апазіцыянераў), крытыкуючы беларускую апазіцыю, чамусьці вырашыў заявіць: “Апазыцыя (на выбарах) выстаўляе рэжыму прэтэнзіі ў пытаньнях працэдуры, а не ідэяў. І такім чынам падмацоўвае “выбарчы план” уладаў” (гл. www.svaboda.org/forum/35693).

У перакладзе на нармальную мову з эзопавай гэтыя некалькі словаў азначаюць дакладна тое, што столькі казалі ўсялякім аб’яднанцам і мы. Але і тут вынік нулявы. Прайшлі чарговыя паўтары гады, а апазіцыя ідэалагічна па-ранейшаму вароціць нос ад Агульнанацыянальнай праграмы, працягваючы калупацца ў межах “тут і цяпер”…

Факт трэці.

Тэкст паведамленьня радыё “Свабода” (зьвярніце далей ўвагу) ад

14 лютага 2006 г. (гл. www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2006/2/D232F253-3F5B-4FF5-87B1-BEAB33FABE73)

Новы “ценевы” ўрад вызначыў сваю структуру.

Акрамя Анатоля Лябедзькі, старшыні гэтага ўраду альбо, як яго афіцыйна называюць, Нацыянальнага камітэту, у прэзыдыюм увайшлі сем асобаў: па колькасьці створаных тут рабочых груп. Курыраваць эканамічны блёк будзе Яраслаў Раманчук, сацыяльны – Алена Скрыган, гуманітарны – Уладзімер Колас, мясцовае самакіраваньне – Уладзімер Навасяд.

Праца пойдзе на трох узроўнях: прэзыдыюм займаецца агульнай стратэгіяй; у рабочых групах рыхтуюць інтэлектуальны прадукт; група дарадцаў кансультуе аўтараў і дае экспэртную ацэнку. Фактычна, першым прадуктам новага грамадзкага фармаваньня стаў праект плятформы эканамічна-сацыяльнага разьвіцьця Беларусі, які перадалі патэнцыйнаму кандыдату на прэзыдэнта Аляксандру Мілінкевічу.

Вядомы беларускі эканаміст Леанід Злотнікаў высока ацэньвае гэтую працу, менавіта зь перадвыбарчай пазыцыі, таму што ў ёй спалучаюцца, паводле ягоных словаў, “эканоміка з глябальным геапалітычным выбарам” (Злотнікаў): “Таму што людзі не выбіраюць выключна з эканамічным разьлікам – маўляў, я больш зараблю. Людзі, у бальшыні сваёй, жывуць сацыяльнымі інстынктамі: з кім мы, хто вораг, хто сябар… І вось гэтыя адносіны на больш глыбокім узроўні фармуюць паводзіны чалавека. Нават мацней, чым, прыкладам, ядзім мы больш мяса ці хлеба”.

“Ценевы” урад зьбіраецца рыхтаваць праграмы разьвіцьця краіны ў розных галінах і сфэрах і зробіцца, як упэўненыя ягоныя сябры, інтэлектуальна-экспэртным цэнтрам Беларусі. Нават, калі на сёлетніх прэзыдэнцкіх выбарах пераможа Аляксандар Лукашэнка. Бо, як кажа Яраслаў Раманчук, трэба заўжды працаваць з пэрспэктывай (Раманчук): “Калі мы нядаўна былі ў Брусэлі, дык пагадзіліся зь сябрамі Эўрапейскай камісіі наконт таго, што трэба фармаваць акурат вось такія экспэртныя цэнтры, якія б на ўзроўні юрыстаў, эканамістаў, сацыёлягаў, людзей, якія маюць досьвед і веды ў розных галінах, прадстаўлялі альтэрнатыву і наладжвалі дыялёг паміж рознымі групамі ўсяго грамадзтва”. Спадар Раманчук бачыць добрую пэрспэктыву яшчэ і таму, што ў трэцім па ліку “ценевым” урадзе – пасьля ўраду БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня і ўрадзе Генадзя Карпенкі пасьля разгону Вярхоўнага Савету 13 скліканьня – вельмі многа маладых спэцыялістаў (Раманчук): “Гэта – “ценявы” ўрад, у якім працуюць вельмі таленавітыя, вельмі здольныя маладыя людзі. Яны не належаць да палітычнай апазыцыі. Гэта людзі, якія проста хочуць рэфармаваць сваю Бацькаўшчыну для яе лепшай будучыні”. (канец цытаваньня)

Такім чынам, яшчэ 4 гады таму ў Беларусі пры падтрымцы і натхненьні Еўрапейскай камісіі быў створаны Нацыянальны камітэт (ён жа Эксьпертны цэнтар, Трэці ценявы ўрад), які павінен стварыць ідэалагічную і праграмную альтэрнатыву рэжыму. Калі лічыць, што вынікам працы гэта “ўраду” стала “Малая канстытуцыя” і “Эканамічная платформа”, дык можна адразу сказаць, што гэта вынік… нулявы. Назавем толькі адзін аргумент – у гэтых паперах ні воднага разу не сустракаюцца нават словы “беларускі народ”…

Ну і дэмакраты…

Такім чынам, чатыры пасьлявыбарчыя гады ў ідэалагічным плане ўсімі гэтымі АДС, БНБ, ЭўрКаал. страчаны цалкам. Сьвядома, наўмысна страчаны – бо яны ведалі, іх папярэджвалі. А гэта значыць, што праз паўгады мы зноў трапім у сітуацыю, для якой пісаўся артыкул, зь якога пачаў працу наш сайт – “Наша галоўная праблема – этнацыд! Наша мэта – беларуская дзяржава!

Адсюль выснова: грошы ліберастаў, на якія разам зь іх інтарэсамі арыентавалася “беларуская аб’яднаная апазіцыя” (а, дакладней, агенты, здраднікі й ёлупні ў яе шэрагах), і ў ідэалагічнай працы ня мелі ніякага карыснага значэньня для Беларускай Дэмакратыі, бо іх дазволена было выкарыстоўваць не вышэй за ўзровень плінтуса – толькі ў межах формулы “тут і цяпер”.

Зноў атрымліваецца ўсё тая ж выснова: грошы ліберастаў БРАЦЬ НЯ ТРЭБА!

 

2.4. Падвядзем вынікі.

Адрозьненьне прадстаўнікоў другога гатунку апазіцыянераў, пададзеных тут, ад першага (прыклады пададзены ў першай часцы артыкула) відавочнае. Другія на фоне першых выглядаюць квёлымі, прыгнечанымі, дэзарыентаванымі. Гэта ўжо не змагары. Гэта – ні тое, ні сёе…

І галоўная прычына такога стану апазіцыянераў другога гатунку, што яны вырашылі, быццам змагацца за ідэалы супраць дыктатарскага рэжыму можна за грошы “Захаду”. У выніку, многія цалкам прыстойныя, зь вялікім патэнцыялам людзі ператварыліся ў прыручаныя аб’екты чужой гульні. Ваўкі сталі балонкамі…

Яны яшчэ рацыянальна могуць не ўсьведамляць, што зрынаньне Лу-кі на самой справе не зьяўляецца задачай “Захаду” (і, верагодна, ужо даўно), што заходні ліберальны імперыялізм мала лепшы за тэрытарыяльны расейскі, што яны па сутнасьці ўдзельнічаюць у патаемнай, бруднай гульні па працягу панаваньня беларусафобскага этнацыднага рэжыму (што цалкам задавальняе разам з расейскімі імперыялістамі й заходніх ліберастызатараў), якая ня толькі не адпавядае інтарэсам беларусаў, але і па вялікім рахунку многіх зь іх – саміх “апазіцыянераў”. Але яны – апазіцыянеры другога гатунку – усё гэта інтуітыўна могуць адчуваць. І гэта чытаецца на іх тварах.

Значыць, ня ўсё страчана. Значыць, у шэрагі змагароў за самастойнасьць і прагрэс беларускага народу яшчэ могуць перайсьці некаторыя зь іх…

Пакуль жа супрацьстаяць усім імперыялізмам – усходнім, заходнім – могуць і будуць толькі чыстыя людзі, сапраўдныя героі нашага часу – каваленкі, пушкіны, жалезьнічэнкі, іншыя вядомыя і невядомыя Беларусы!

 

3 каментарыя

  1. VITAL кажа:

    Ізноў вы выдаецё сваё разуменьне хрысьціянства за ўласна хрысьціянскую пазыцыю: “(хрысьціянскае “няма ні эліна, ні юдэя” – добрая глеба для такога ігнараваньня і злачыннай дыскрэдытацыі);”, размова ж тут ідзе толькі пра тое, што вера ў Адзінага Бога перастае быць нацыянальнай габрэйскай адметнасьцю і набывае ўніверсальны характар. Кожны: і эллін і юдэй, і мужчына і жанчына… могуць яе прыняць як сваю.
    Вы ж зноў круціце сваю шарманку з выдуманым вамі маністычным “богам”…

  2. Паважаны Віталь.
    Бог – адзіны. Гэта аб’ектыўна.
    Пошук боскага – Праўды, Справядлівасьці, Вышэйшага, Духоўнага і г.д. – можа быць з і пазіцый рэлігіі, паэзіі, і з пазіцыі навукі (дарэчы, яскравы прыклад, у чым пры гэтым будзе розьніца, можна ўбачыць тут: http://www.svaboda.org/content/article/1923604.html).
    Мы да Зьявы Бога падыходзім з пазіцый навукі. Мы так вырашылі ў рэдакцыі. І наша задача, калі ў дадзеным выпадку мы пісалі пра БХД, была ў тым ліку паказаць, што прыхільнасьць (на словах) да хрысьціянства не бароніць ад спакушэньня сатаной. Навуковы (маністычны) Бог бароніць лепш…
    Але, пагадзіцеся, стратэгічна артыкул прызначаны пакуль ня гэтай праблеме. У т.л., і не праблеме, у якой ступені Хрыстос быў касмапалітам.

  3. abdul кажа:

    Pan Astroŭski Студзеня 20, у 04:06 napisaŭ:
    “… Мы да Зьявы Бога падыходзім з пазіцый навукі. Мы так вырашылі ў рэдакцыі. …”

    Niejak zanadta pychliva hučyć. Pan Astroŭski z redakcyjaj Haspadara suśvietaŭ moža praz mikraskop razhladałi? Daruj mnie BOŽA.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы