nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Бабка Паразка Віктара Юшчанкі

27 студзеня, 2010 | Каментары (1)

Андрэй Канаваленка – сябра “Нашої України” з 2002 по 2009 г. (узята з www.pravda.com.ua/columns/4b5f03b19dad1)

d0a3d0bad180d0b0d196d0bdd0b0-d0b2d18bd0b1d0b0d180d18b-8-d090d0bdd0b4d180d18dd0b9Па падказцы аднаго з нашых чытачоў мы вырашылі разьмясьціць на сайце яшчэ адзін аналітычны артыкул, прысьвечаны прэзідэнцтву і арганізацыі выбарчай кампаніі Віктара Юшчанкі. Асноўны пасыл, з-за якога мы так робім – трэба вучыцца на памылках. Лепш чужых. Сваіх у нас саміх хапае… Некаторыя крытычныя заўвагі дадзены па ходу артыкула.

Рэдакцыя.


5,45% – гэта абсалютны сусьветны рэкорд паразы на выбарах, атрыманы дзеючым прэзідэнтам.

Так, гэта антырэкорд Віктара Юшчанкі і яго палітычнай сілы. Відавочна пазней гэтую кампанію яшчэ чакаюць іншыя ацэнкі. Ва Ўкраіне ў трэці раз за час прэзідэнцтва Юшчанкі праходзяць свабодныя і дэмакратычныя выбары – без працэдурных эксцэсаў, ўмяшаньня ўлады, сьпекуляцыі спецпадраздзяленьнямі [на жаль, украінцы ўжо не разумеюць, якое гэта ўжо вялікае дасягненьне – сапраўдныя, вольныя выбары… – Рэд.].

Наогул ня быў ужыты адмінрэсурс як прылада масавага прымусу да галасаваньня. Але на наступствы канкрэтнай кампаніі Юшчанка-2010 гэтыя гістарычныя дасягненьні ніяк не паўплывалі.

Здавалася б, зроблена нямала – але краіна ня здолела гэтага ацаніць. Вядома ж, на Віктара Юшчанку і на “яго тэмы” (прымірэньне воінаў УПА і ветэранаў ВАВ, Галадамор, “Мастацкі арсенал” і Батурын, а асабліва НАТА ды падтрымка Грузіі) аказваўся шалёны медыйны ціск [гэта – “свабода СМІ” ці грошы тых, хто “заказавае музыку” ў СМІ? Як вам гэтая прыкмета “заходняй дэмакратыі”? – Рэд.], а рэйтынгавае прасаваньне на працягу апошняга года дасягнула сваёй мяжы – ці ня кожны дзень паўтаралася, што Юшчанку падтрымлівае ня больш за 2% выбаршчыкаў.

Аднак галоўныя прычыны паразы ляжаць у некалькіх вымярэньнях – памылках мінулага, структурных і арганізацыйных недахопах кампаніі, няўдала пабудаваных месаджах.

Разгледзім іх паасобку.

Асновай кампаніі сталі раённыя штабы, заснаваныя на арганізацыйных рэсурсах “Нашай Украіны”. Менавіта на гэтым узроўні адбывалася аператыўнае кіраўніцтва кампаніяй. Зрэшты, демаралізаваныя папярэдняй 9-месячнай нявыплатай заробкаў работнікі раённых (і рэгіянальных) штабаў працавалі з чаканьнем, што іх праца зноў ня будзе аплочана, а таму яе якасьць была невысокай.

Выключэньне склалі штабы, дзе іх кіраўнік быў адначасова і даверанай асобай – тады штаб сапраўды ўзмацняў яго працу і дапамагаў яе каардынаваць, у адваротным ж выпадку давераная асоба часта была пакінутая сама на сябе, з мінімальным удзелам штабнікоў.

Больш за тое, часам паміж даверанымі асобамі і кіраўніцтвам абласных штабаў пачыналася вострая канкурэнцыя за рэсурсы і ўплыў на кампанію. Гэта таксама не дабаўляла эфектыўнасьці перадвыбарчай працы.

Варта сказаць, што многім работнікам штабаў давялося працаваць ва ўмовах амаль суцэльнага недаверу, калі сродкі на фінансаваньне выдаваліся амаль за некалькі дзён да галасаваньня, а ў некаторых рэгіёнах нават на наступны дзень пасьля дня галасаваньня. Іншыя ж атрымлівалі 50% фінансаваньня, паколькі Цэнтральны штаб баяўся, што ў адваротным выпадку ёсьць небясьпека, што “кінуць”.

Цалкам процілеглая сітуацыя была ў апанентаў Юшчанкі – там работнікі штабаў атрымалі даволі істотнае фінансаваньне (у 3-4 разы большае), прычым загадзя, як наступства, былі ўпэўненыя ў сваёй будучыні.

Да кампаніі Юшчанкі амаль не было прыцягнута валанцёраў. Паколькі яшчэ ў 2006-м стаўка была зроблена на наёмную працу, то цяпер працаваць бясплатна ніхто не захацеў – і гэты рэсурс страчаны амаль незваротна.

Сярод кіраўніцтва штабаў знайшлося дастаткова шмат цынікаў, якія разьлічвалі проста зарабіць грошай – і такі падыход толькі дэматываваў актывістаў. Прагматычныя ўдзельнікі кампаніі вялі адначасна і кампаніі па мясцовых выбарах, якія адбудуцца ў траўні гэтага года.

Моцны ўдар па кампаніі зрабіў і яе позьні пачатак. Віктар Юшчанка ніяк ня мог вызначыцца, ці хоча ён балатавацца ў прэзідэнты, ці трэба яму гэта. Гэтыя разважаньні працягваліся і пасьля таго, як ён быў афіцыйна зарэгістраваны Цэнтрвыбаркамам у якасьці кандыдата [відаць, тут паказана на падставовую рысу характара Юшчанкі. – Рэд.].

Вельмі паказальнае ў гэтым плане выказваньне дзеючага прэзідэнта аб тым, што ён ня будзе рабіць трагедыі, калі прайграе выбары. Фактычна Юшчанка прызнаў сваю паразу яшчэ да старту прэзідэнцкай гонкі. Гэта паслужыла адным з галоўных чыньнікаў дэматывацыі яго прыхільнікаў.

Кампанія Юшчанкі характарызавалася надзвычай дрэнным фінансаваньнем. Кіраўнік выбарчага штабу Прэзідэнта Ігар Тарасюк (мільянер, які за час Юшчанкі стаў мульцімільянерам), а таксама кіраўнік СП Вера Ульянчанка (якой некаторыя нашаўкраіны далі мянушку “бабка Паразка“) так і ня здолелі (або проста не захацелі?) знайсьці дастатковыя сродкі для вядзеньня кампаніі.

Зрэшты, цалкам магчыма, што грошы былі, але да штабнога ўзроўню яны проста не дайшлі. У гэтых умовах непасрэдны кіраўнік кампаніі, першы намеснік Тарасюка Раман Бессьмяротны ніякім чынам ня мог зьмяніць сітуацыю. У выступах Бессьмяротнага перад кіраўнікамі рэгіянальных штабаў часта гучала: “Вы ж усё ведаеце, якая сітуацыя, і ведаеце, у чым прычына”. Фактычна гэта азначала: “Усё скрадзена ўжо да нас”.

Пра “дыверсійную” ролю каманды Тарасюк-Ульянчанка-Рудэнка ў штабе Юшчанкі хадзілі легенды. У прыватнасьці, некаторыя нашаўкраінцы распавядалі, што ўсе дырэктывы штабу для мясцовых структур, медыяпланы і арганізацыйныя ўказаньні станавіліся аператыўна вядомыя камандам БЮТ і ПР.

Гэтую “камунікацыю” ажыцьцяўляла намесьнік кіраўніка Сакратарыяту прэзідэнта і сяброўка Веры Іванаўны – Валянціна Рудэнка, якая асабіста кантралявала праходжаньне гэтых папер у выбарчым штабе.

Таксама не сакрэт, што давераная асоба Ульянчанкі Павал Кудзюкін (экс-кіраўнік “Бласко”) вёў актыўныя перамовы ад імя сваёй шэфіні, але без ведама Віктара Юшчанкі, адносна ўзгадненьня пазіцый з рэгіяналамі.

Гісторыя кантактаў Ульянчанкі з Партыяй рэгіёнаў даўняя. Так, яшчэ знаходзячыся на пасадзе губернатара Кіеўскай вобласьці, яна праявіла немалое разуменьне што да просьбы атачэньня Віктара Януковіча пракласьці дарогу Любімаўка-Богдан ў Вышгарадскім раёне. Справа ў тым, што менавіта ў гэтым месцы любіць ладзіць паляваньні галоўны рэгіянал…

Цікава, што патрапіць у Дняпроўска-Цецераўскую дзяржаўную лясную гаспадарку можна толькі па спецпрапусках. І ня дзіўна, паколькі ў гэтым раёне знаходзяцца дзьве рэзідэнцыі “Востраў” і “Акацыя”. У апошняй абсталяваны прычал на Дняпры, дзе можа прыстаць караблік Віктара Януковіча з рэзідэнцыі ў Міжгор’і.

Група Тарасюк-Ульянчанка нават не хавала, што выбары Юшчанкі – гэта толькі прыкрыцьцё для вядзеньня бізнесу і падрыхтоўка пляцоўкі для ўласнага палітычнага паратунку – ім трэба было абараніць свае капіталы і кампаніі.

Работнікам партыйных арганізацый “Нашай Украіны” і штабоў (у тым ліку і цэнтральнага) толькі да пэўнай меры паменшылі запазычанасьць па заработнай плаце. Людзі працавалі на выбарах, не атрымаўшы грошы за некалькі месяцаў, некаторыя за паўгады…

“Наймітам”, якіх прыцягвалі на перыяд выбарчай кампаніі, плацілі нават больш, але і тое фінансаваньне было даволі абмежаваным. У пэўныя моманты (напрыклад, у канцы сьнежня) нават давераныя асобы, якія пазіцыянаваліся як “гвардыя прэзідэнта”, ня мелі сродкаў, каб аплаціць бензін для паездак па акругах і арандаваць памяшканьні для сустрэч з выбаршчыкамі.

Яшчэ адзін негатыўны чыньнік – несвоечасовая і нераўнамерная дастаўка поліграфічнай прадукцыі. У пачатку кампаніі агітатары амаль тыдзень сядзелі без раздатачных матэрыялаў (найбольш актыўныя проста ксеракапіявалі артыкулы з газет за ўласны кошт і раздавалі іх).

Ды і потым поліграфія распаўсюджвалася дастаткова марудна. Асабліва адчувальным гэты негатыў быў у сельскіх раёнах – там, дзе друкаваныя матэрыялы часта былі ледзь не адзіным сродкам агітацыі за Віктара Юшчанку.

Яскравым прыкладам можа служыць той факт, што адна з акругаў у Данецкай вобласьці атрымала на 120.000 выбаршчыкаў аж 300 каляндарыкаў – і гэта была практычна ўся агітацыйная прадукцыя.

Агітацыйна-прапагандысцкая работа была засяроджаная ў заходніх абласьцях. Затое ў іншых рэгіёнах кампанія ў значнай меры вялася толькі фармальна. Характэрна, што ў Кіеве – сэрцы Памаранчавай рэвалюцыі – кампанія Юшчанкі пачалася з двухмесячны спазьненьнем.

Для дзеючага кіраўніка дзяржавы такое выбарачнае стаўленьне да прэзідэнцкай кампаніі недапушчальнае. Яно адштурхнула многіх патэнцыйных прыхільнікаў Юшчанкі ў Цэнтры і на Ўсходзе.

Відаць, непатрэбным было стварэньне акруговых штабаў, якія, па сутнасьці, не функцыянавалі – асноўнае ўзаемадзеяньне адбывалася на ўзроўні абласнога і раённых штабоў.

Зрэшты, нават гэтае слабае вязьмо магло б даць пэўную карысьць пры ўмове належнага выкарыстаньня рэсурсаў. Замест гэтага рэсурсы былі кінутыя на бессэнсоўнае дубляваньне.

Міфічныя “мабільныя групы” ад каманды Гайдая, якія фінансаваліся без усялякіх агаворак, вызначыліся найперш нікаю канфліктаў зь мясцовымі штабамі, спальваньнем друкаванай прадукцыі, зьбіцьцём партыйных актывістаў.

У асобных вобласьцях на звалках знаходзілі пакеты з рэкламнай прадукцыяй Юшчанкі, якую штабы нават ніколі не атрымлівалі. Складвалася ўражаньне, што галоўная мэта іх [“мабільных груп”] дзейнасьці была ў дэманстрацыі фізічнай наяўнасьці.

Аналагічнай, хіба што менш канфліктнай, была сітуацыя з мабільнымі кінаўстаноўкамі: “кіна” выбаршчыкі так і ня ўбачылі. Усё гэта давала падставы нашаўкраінцам услых казаць, што Гайдай і Тарасюк цынічна “распілавалі” рэкламны бюджэт яшчэ да пачатку кампаніі [!!! – Рэд.].

На самым высокім узроўні рашэньні прымаліся неаператыўна, часта зьмяняліся, а некаторыя (напрыклад, аб правядзеньні трэнінгаў для сябраў УВК і назіральнікаў) былі наогул адмененыя. Шмат слушных прапаноў зь месцаў наогул не было разгледжана, праз што кампанія страціла шмат магчымасьцяў.

Былі, вядома ж, у кампаніі Віктара Юшчанкі й станоўчыя моманты. У прыватнасьці, варта адзначыць высокі ўзровень юрыдычнага суправаджэньня працы штабу, эфектыўную працу з Цэнтрвыбаркамам з запаўненьнем квоты ў акруговых і ўчастковых камісіях.

Цалкам адэкватнай была тэлевізійная і вонкавая рэклама, якая, думаю, такі мела пэўны мабілізуючы эфект. Іншая справа, што яе ў асобных рэгіёнах было замала, асабліва на фоне гіперактыўнасьці іншых кандыдатаў.

Аднак самая якасная рэклама ня можа падмяніць сабой палітычную сутнасьць. Няправільныя базавыя мэсэджы кампаніі прывялі да разгубленасьці выбаршчыкаў. Палоханьне Масквой ня несла ніякага пазітыву і канструктыву, а “юлефобства” паставіла Юшчанку ў пазіцыю персанальнага крытыка прэмера, а не самастойнай фігуры.

Фактычна гэта пацьвярджала тэзу Цімашэнкі аб тым, што “Юшчанка – тэхнічны кандыдат Януковіча”. Не было прадстаўлена новай каманды і персьпектывы далейшага дзяржаўнага будаўніцтва на час другога тэрміну Юшчанкі [!!! – Рэд.]. Пазіцыянаваньне ў якасьці такой каманды давераных асобаў, якіх некалькі разоў звозілі ў Кіеў менавіта з гэтай мэтай, выглядала вельмі непераканаўча.

Багаж мінулага ціснуў і цісьне на Юшчанку. Аднак мінулае не абавязкова становіцца будучыняй, але абавязкова вызначае цяперашняе. Менавіта той багаж, які назьбірала “Наша Украіна” і Віктар Юшчанка асабіста, прывёў да такога ганебнага выніку.

Зрэшты, нават такі вынік дае магчымасці “перайграць” сітуацыю і вярнуцца ў палітыку ў якасці гульца. Больш за тое, менавіта паражэньне зможа мабілізаваць аранжавы лагер – але толькі ў выпадку, калі зьменіцца стаўленьне кіраўніцтва “Нашай Украіны” да простых сябраў партыі, падвысіцца эфектыўнасьць арганізацыйнай працы, будзе дыверсіфікавана фінансаваньне (партыя прэзідэнта не павінна залежаць ад міласьці “любых сяброў” й іншых бізнэсоўцаў ад палітыкі!), больш увагі будзе надавацца мясцовай і рэгіянальнай сьпецыфіцы.

Падводзячы вынік сваёй выбарчай кампаніі, Віктар Андрэевіч заявіў, што мае амбіцыі перамагчы ў парламенцкай кампаніі ды ў будучыні вярнуцца на пасаду прэзідэнта Украіны [з нашага досьведу заяўляем: гэта – абсалютна бесперсьпектыўная мэта. – Рэд.]. Але гэтага немагчыма зрабіць, абапіраючыся на ветэранаў нацыянал-дэмакратычных сілаў, вечнаўчорашніх і дыскрэдытаваных палітыкаў.

Цяжка зразумець логіку дзеяньняў прэзідэнта, які робіць стаўку на Украінскую Народную раду ды іншыя малалікія нафталінавыя праекты, за якімі нічога не стаіць, акрамя ўладных амбіцый Драча, Пароўскага й іх сяброў з каманды Ульянчанка-Тарасюк-Рудэнка.

Юшчанку неабходна неадкладна і якасна зьмяніць сваю каманду, прыбраць зь яе найбольш адыёзныя фігуры (антырэйтынг Ульянчанкі даўно ўжо перагнаў антырэйтынг Балогі й нават Мядзьведзьчука пры Кучме), зрабіць стаўку на людзей, якія маюць станоўчы баланс даверу/недаверу грамадзян.

Парламенцкая кампанія Юшчанкі павінна праходзіць пад сьцягам кансалідацыі дзяржаўніцкіх сіл, у супрацьпастаўленьні ў новай якасьці сваёй палітыкі алігархічным праектах Цімашэнкі й Януковіча. І гэта будзе найлепшай гарантыяй таго, што дасягненьні Памаранчавай рэвалюцыі ня будуць беззваротна страчаны.

Калі Віктару Андрэевічу ўдасца гэта зрабіць і “Наша Украіна” выйдзе на датэрміновыя парламенцкія выбары (а тое, што яны будуць у 2010 годзе, ужо ніхто не сумняецца) абноўленай і мабілізаванай сілай, у дзяржаўніцкай ідэі будзе шанец. І тады словы Юшчанкі “я яшчэ вярнуся” стануць прароцкімі [на жаль, пры такім псіхічным складзе Юшчанкі гэтыя словы ніколі ня стануць прароцкімі. – Рэд.].

КАМЕНТАРЫ ДА АРТЫКУЛА (каб пачуць голас украінцаў):

1) Андрэй, па-мойму, Вы зусім не там шукаеце прычыну правальнага выніку Юшчанкі на выбарах. Яна знаходзіцца зусім ў іншым – Юшчанка страціў “унікальны гістарычны шанец” выцягнуць Украіну з балота квазідэмакратычнага і квазіліберальнага саўка, у якім яна барахтаецца ўсе гады незалежнасьці, і ўвесьці ў супольнасьць паспяховых еўрапейскіх дзяржаў. Ён апынуўся нікуды ня вартых кіраўніком, ня здольным да паслядоўнай сістэмнай працы. Акрамя таго, праз яго паталагічны нарцысізм, балючую рэўнасьць, пыху, хранічнае непрыманьне крытыкі, няздольнасьць да самакрытыкі й любоў да лісьлівасьці ён ня толькі ўвайшоў у жорсткі клінч з камандай Цімашэнкі, а і пазбавіўся практычна ўсіх паплечнікаў, зь якімі пачынаў шлях у вялікую палітыку ў 2001 г., ператварыўшы іх у ворагаў [недзе мы такое сустракалі й у беларускай палітыцы… – Рэд.]. Ад яго пайшлі ўсе пасьпяховыя і самадастатковыя (хоць і не без граху) кіраўнікі й праваднікі нацыянал-дэмакратычнага палітычнага сьпектру, а засталіся толькі тарасюкі ды ўльячэнкі – абмежаваныя, цынічныя і беспрынцыпныя прыстасаванцы.

2) На жаль, штаб Юшчанкі правёў выбарчую кампанію бяздарна. Гэта факт. Сродкі на выбарчую кампанію элементарна параскрадалі – у гэтым аўтар правы. А адносна невыкананьня элементарнай канфідэнцыйнасьці ў штабе, дык нічога дзіўнага ў гэтым няма. Прыгадаем скандалы ў СБУ. Як можа чалавек з фальшывым дыпломам займаць надзвычай важную пасаду? Практычна Юшчанка падарваў эфектыўнасць СБУ. І я не здзіўлюся як [высьветліцца, што] ўся служба працуе супраць Украіны. А што мы бачым? Ва Ўкраіне бяскарна можна заклікаць да сепаратызму, зьдзекавацца з дзяржаўных сімвалаў і да т.п. А дзе пры гэтым Прэзідэнт, якому непасрэдна падпарадкаваная СБУ?

3) Шчыра дзякую аўтару за першы хоть трохі аб’ектыўны каментар да Паразы Ўкраіны. Вынікі першага тура для многіх сталі халодным душам са страхам за будучыню. Але ці такімі нечаканымі былі яны? – Нет! Той, хто меў хоть нейкае ўяўленьне аб асяроддзі Юшчанкі, “Нашай Украіны – разумеюць, наколькі аўтар правы. Вера Іванаўна згубіла нашу рэвалюцыю, нашага прэзідэнта, таму што толькі яе ён чуў, толькі ёй сьлепа давяраў. Прычын шмат, галоўная – як яна сама сказала: “трымала руку на пупавіне сямі”, а ВА занадта дрэнна разьбіраецца ў людзях, занадта даверлівы, што ніяк недапушчальна – бо ён павінен быў трымаць ўсю лінію фронту за Ўкраіну. І мільённае войска можа загубіць адзін здраднік, а іх там каля яго – прыстасаванцаў, “сяброў” было ой як шмат. Усе яны яму здрадзілі … Дрэнны арганізатар, сам унутрана неарганізаваны, ён шмат у чым залежаў ад світы-каманды. Менавіта Ульянчэнка вычысьціла [асяроддзе Юшчанкі] ад сапраўдных сьпецыялістаў, сумленных патрыётаў – тых, хто адэкватна думаў і мог прадухіліць гэтую нацыянальную катастрофу …

4) Віктар Андрэевіч прафукаў майдан і здрадзіў Цімашэнку – праз 10 дзён Украіна трапіць у лапы пракрамлёўскай бандыцкай шайкі. Калі раптам да Віктара Андрэевіча зноў вернуцца мазгі – ён безумоўна, як спадзяецца аўтар, стане “мабілізуючай, кансалідуючай сілай у дзяржаве”. Хто б сумняваўся.

5) Ад работы першага штабу “НУ” зь лета 2001 г. да цяпер ВІ выключна працавала толькі на сябе! Чалавек з крымінальным мінулым і ментальнасьцю жахліва-базарна ненасытнай, умела маніпуляваламесіяй“. Фармаваньне першых сьпісаў блоку і першыя здраднікі (Мусіяка і да т.п.) – гэта яе заслуга. Яе канфлікты з Раманам часам падаваліся геніяльнай гульнёй – таму што занадта агульнымі і падобнымі былі іх намеры, хоць знешне выглядала інакш. “Юлефобію” у скрайніх праявах утручвала яна таксама (пра небяспеку Цімашэнкі для Ўкраіны не выключаю!), але скажэньне ўсёй стратэгіі выбараў выключна толькі на крытыцы ненавіснай ЮВТ – гэта ўжо злачынства! Можна гаварыць шмат – і пра такія ж штабы, такіх гнілых і зацікаўленых прыстасаванцаў, але які сэнс? Каго ў гэтай сітуацыі больш шкада? адкінутую дзяржаву. Украіна бяз будучыні, здраджаная і маральна дэградаваная зьнявераны праз гэта НАРОД, наіўны і бездапаможны Юшчанка? .. Яшчэ адныя граблі, дарагі ўрок гісторыі… Як захаваць тую чысьціню і нязгасны агонь несьмяротнасьці гэтага няшчаснага НАРОДА?

6) Якія б сьцягі ён, Юшчанка, не падымаў у небе над галавой – веры яму ня будзе.
Ён быў прэзідэнтам
алігархаў, а не гарантам правоў і свабод кожнага.
І тымі с
ьцягамі, як і высокімі словамі, ён прыкрываў свае ды іх справы.
Таму – далоў назаўсёды.

7) Спытайце ў спадарыні Макрыдзі, дзе грошы за кампанію – і ня слухайце апавяданьняў ад любога.

8 ) Сусьветны рэкорд “лепшага сусьветнага банкіра”, як ВАЮ сам сябе, без ілжывай сьціпласьці, назваў – гэта вынік яго палітыкі, нацэленай на мінулае, а не на разьвіцьцё краіны, на карысьць яе грамадзян. Ніякае фінансаваньне кампаніі тут ужо не дапаможа. Міжнародны аўтарытэт нашай краіны блізкі да 0. Эканоміка блізкая да комы. Інвестары абыходзяць краіну бокам, а хто паспрабаваў зрабіць тут бізнэс, успамінаюць пра гэта, як пра жахлівы сон. Мы ад Еўропы яшчэ далей, чым 5 гадоў таму. Людзі саромеюцца свайго ўкраінскага пашпарта. Дзякуй богу, гэты жах заканчваецца. Мне здаецца, аўтар спрабаваў “адмазаць” ВАЮ пошукам прычын дрэннай кампаніі. Ну, і традыцыйна перавесьці стрэлкі на “любых сяброў”.

9) Вы яшчэ пажывеце ў краіне Януковіча або Цімашэнкі… Ужо зараз можна ўбачыць, што будзе.

10) З усёй логікі артыкула бачна, што хто заўгодна прэзідэнт, але толькі ня Юшчанка

11) Так бяздарна ўсе прафукаць! Які трэба мець талент.

12) Палітыка Юшчанкі (калі такая наогул была) апынулася правальнай практычна па ўсіх ключавых напрамках. Ні ў адной са сьфер грамадскага быцьця за 5 гадоў не было дасягнута станоўчых зьменаў, ня дадзены штуршок абяцаным рэформам. У многіх сьферах сітуацыя пагоршылася, а ўлада стала яшчэ больш чужой, нахабнай і разбэшчанай. І менавіта прэзідэнт, як вышэйшая службовая асоба дзяржавы, нясе адказнасьць за такое становішча рэчаў (хоць, безумоўна, вінаваты не ён адзін). Таму ніякія штабы, ніякая палітычная рэклама і ніякія тэхналогіі ня здольныя былі кардынальна павысіць рэйтынг Юшчанкі з-за адсутнасьці галоўнага – пазітыўнага выніку яго кіраваньня краінай. А апісаная сітуацыя паказала поўны кіроўчы параліч ў камандзе прэзідэнта, і ступень разбэшчанасьці яе ключавых выканаўцаў.

13) Ну, пра якія газеты і ўсё астатняе можа ісці гаворка што да Юшчанкі? Ну, дала б гэта яму яшчэ 0,5%, а каштавала б кучу выкінутых мільёнаў. Няўжо аўтар не разумее, што не ў агітацыйных матэрыялах справа, а ў поўнай нікчомнасьці матэрыялу – г.зн. ВАЮ, які даказваў гэта штодня на працягу 5 гадоў. І ня варта марыць аб яго поспеху ў парламенцкіх выбарах. Трэба даць гэтаму лайну заплысьці далей ад гэтай краіны – напрыклад, у ЗША, дзе яго Каця-Сара паклала на свае рахункі ўкраінскія мільярды ад Фірташа-Магілевіча. А маладому чалавеку параю знайсьці сапраўдную справу, а не ляпіць з г* кулю. Ульянчанка не дурная баба і робіць тое, што заўсёды рабіла – бізнэс і нянчыць саплівага Віцю, як і Тарасюк. За гэта ім і дазволена ўсё.

14) Цікава, за каго галасавалі ў 2004 г. усе тыя, хто тут палівае аўтара артыкула і Юшчанку? Ці не за Юшчанку? Так, ён ня змог выканаць ці “крыху забыў” многія абяцаньні Майдана. Але ўспомніце, бязьлітасная атака на зьнішчэньне пайшла на яго з боку ЮЦ усяго праз некалькі месяцаў пасьля Майдана. З падарваным здароўем, зьнявечаным тварам ён атрымаў сакрушальны ўдар ад здрады былой паплечніцы, якая зусім нядаўна бессаромна залазіла на памаранчавай сцэне паміж ім і жонкай, салодка сюсюкаючыся зь яго дзецьмі … Па сутнасці, яна прад’явіла яму ўльтыматум: пазбаўляйся ад сваіх, станавіся цацкай ў маіх руках, тады ласкава дазволю табе быць паслухмяным прэзідэнтам з абрэзанымі паўнамоцтвамі. І пайшла мяжсобіца. Памылкі, нерашучасьць, усе хібы Юшчанкі на ўвазе зь яго ж такі зрабілі казла ахвярнага. Але заслуга яго – вялізная, хоць шмат у чым яшчэ схаваная. Юшчанка абудзіў генетычную памяць нацыі, вызваліўшы СІЛУ продкаў. Паклон яму.

15) У цэлым артыкул класны. Падрабязна разгледжаны розныя асьпекты перадвыбарнай кампаніі ВАЮ, але галоўны вывад няверны. Галоўная прычына паразы Юшчанкігэта сам Юшчанка. Можна апраўдаць бязьдзеяньне, але растлумачыць некаторыя дзеяньні немагчыма. Я, напрыклад, успрымаю як асабістую абразу ўзнагароджаньне Ківалава. Мне вельмі шкада членаў “Нашай Украіны”, якія апынуліся за бортам гэтай кампаніі. У Чарнігаўскай вобласьці штаб фактычна ўзначаліў губернатар Хаменка. Каго ён мог прыцягнуць да працы?

16) Названыя аўтарам прычыны другаснае. А галоўная прычына правалу Юшчанкі крыецца ў самім Юшчанку. Яго фатальнай памылкай (калі ў дадзеным выпадку наогул можна ўжыць гэты тэрмін) было тое, што ён не выкарыстаў самыя важныя – першыя месяцы пасьля інаўгурацыі для таго, каб даць штуршок рэформам і прадэманстраваць і паплечнікам, і супернікам, і выбаршчыкам, што яго перадвыбарчыя абяцаньні гэта ня проста словы. У той час у яго было ўсё неабходнае – паўнамоцтвы, высокі рэйтынг даверу, падтрымка эксьпертных колаў, гатовых дапамагаць “камандзе рэфарматараў” на чыстым энтузіязьме, паслухмяная ВР, гатовая галасаваць за любыя прапановы прэзідэнта (дастаткова ўспомніць, што Цімашэнку зацьвердзілі 373 галасамі за). Як аказалася, не было аднаго – палітычнай волі, “каб казку зрабіць быльлю”, а эксьпертаў яму замянілі верыіванаўны, Тарасюк і васюныкі.

17) Першыя паўгода пасля інаўгурацыі Юшчанка краінай практычна не займаўся, прысьвяціўшы гэты час палітычнаму турызму. Безумоўна, Юшчанка меў права на адпачынак і лячэньне пасьля зьнясільваючай кампаніі, але адпачынак Віктара Андрэевіча занадта зацягнуўся. Ён цалкам адпусціў лейцы, страціўшы кантроль над амбіцыйнымі паплечнікамі і даўшы зразумець тым, каму яшчэ ўчора абяцаў турмы, што баяцца ім няма чаго. У той час у мяне, як выбаршчыка Юшчанкі, склалася ўражаньне, што Віктар Андрэевіч дэматэрыялізаваўся або перабраўся на іншую планету і рашэньні ў краіне прымае хто заўгодна, толькі ня ён, а супярэчлівыя дзеяньні й заявы прадстаўнікоў «маладой энэргічнай каманды» нагадвалі сюжэт вядомай байкі Крылова

18) За ўвесь час ад прызначэньня Цімашэнкі прэм’ерам да «карупцыйнага скандалу» не было ўнесена ў ВР ні аднаго рэфарматарскага законапраекту, хаця будучы кандыдатам у прэзідэнты Юшчанка сьцьвярджаў, што «у яго каманды ўжо гатовыя ўсё праекты законаў». Цяпер, вядома, можна ўсё зваліць на Юльку, але што перашкаджала гэта зрабіць прэзідэнту, як суб’екту заканадаўчай ініцыятывы? Толькі лянота, нежаданьне ўнікаць ў сутнасьць праблем і шукаць шляхі іх вырашэньня. Ці не таму, па словах Таменкі ды многіх іншых былых паплечнікаў, Юшчанка мог гадзінамі гаварыць пра што заўгодна, але толькі не аб надзённых праблемах, а лісьліўцаў і падхалімаў слухаў нашмат ахвотней, чым людзей, якія казалі не заўсёды прыемную вушам гаранта праўду? У выніку, маем пяцігодку страчаных магчымасьцяў … Адзінае, што можна занесьці ў актыў Юшчанкі – спробы ўкраінізацыі, пераасэнсаваньня падзей ўкраінскай гісторыі, і ролі асобных асоб у ёй.

19) Аўтар артыкула зыходзіць з таго, што Юшчанка яшчэ можа быць дзеяздольным прэзідэнтам. Маўляў, ён толькі нарабіў шмат памылак. А калі гэтыя памылкі ў далейшым выправіць, то ўсё будзе ОК. На мой погляд, асноўная пасылка артыкула памылковая. Падчас прэзідэнцтва Юшчанка паказаў сваю поўную недзеяздольнасьць у гэтай ролі. Галоўны яго недахоп – значнае перавышэньне амбіцый над магчымасьцямі. Юшчанка – палітычны труп. Яго заявы аб далейшым удзеле ў палітычным жыцьці – чарговы блеф, такі ж, як яго упэўненыя заявы перад выбарамі аб выхадзе ў другі тур.

20) Усё нашмат прасьцей: Юшчанка атрымаў ад ашуканага ім народа тое, што заслужыў. Яго бязьмернае і хваравітае самалюбства не магло ўявіць некага яшчэ побач, хто карыстаўся бы такой жа павагай і даверам. І ўся яго далейшая дзейнасьць была накіравана на адно: прыбраць канкурэнтаў з дарогі. І ўсе метады для гэтага былі добрыя, нават цаной зьбядненьня народу Ўкраіны. Усё па прынцыпе: чым горш – тым лепш. Думаў так: гэтыя прымітыўныя людцы ня будуць шукаць і дакопвацца, чаму ўсё так, а не інакш. Ва ўсіх нягодах будзе адзін ахвярны козел – прэм’ер. Але ён памыліўся, людзі апынуліся ў большасьці сваёй homo sapiens, а не толькі laborare.

21) Лепшае, што можа зрабіць Юшчанка – гэта сысьці з палітыкі. Інакш канчаткова дыскрэдытуе нацыянальную дэмакратыю.

22) Дзякуй аўтару за артыкул. За тым, што дзеецца ва ўкраінскай палітыцы, агідна назіраць. Юшчанка, прынамсі, падняў аўтарытэт Украіны, а сёньняшнія кандыдаты ганяць Украіну ў сьвеце! Я цалкам згодная, што сёньняшняя параза прымусіць дзеючага Прэзідэнта ацаніць і пераасэнсаваць ўсе памылкі, каб зрабіць будучы годны крок Украіны, а цяперашнія кандыдаты – пустасловы – палітычны хлам.

23) А я вось думаў, што на самой справе прычына такой “у пух і прах” паразы Юшчанкі ў тым, што гэтай балаболцы больш у краіне ніхто не верыць … У 2004-м гатовыя былі нават падлогі ў штабе мыць. І цяпер мылі б, калі б у кіраваньні краінай былі дасягнутыя посьпехі. А тэхналогіі – гэта трэба, калі хочаш адыграць 10%. Ну, і ці патрэбны краіне прэзідэнт, за якога дзякуючы тэхналогіям прагаласавалі б 15% выбаршчыкаў?

24) Усё гэта, можа, і правільна, але Юшчанку ўжо нічога не дапаможа. Справа ні ў рэкламе, ці ў іншых агітацыйных фактарах. Справа ў тым, што няма ніякага пазітыўнага ўтрыманьня ў самім аб’екце. Юшчанка апынуўся пустышкай. Менавіта ў гэтым прычына яго паражэньня – цалкам заканамернай паразы. Ён дрэнны ўкраінец. Я б нават сказаў – дрэньненькі. Зараз Юшчанка апынуўся ў поўным вакуўме. І гэта таксама заканамерна.

25) Галоўная прычына паразы – ён нахабна, цынічна, без сораму і сумленьня ПАДМАНУЎ СВАІХ ВЫБАРШЧЫКАЎ, ён проста вешаў “лапшу” людзям на Майдане. За гэта яго людзі і выкрэсьлілі з палітыкі. Назаўсёды! А апраўданьні, накшталт, недафінансаваньня, недапрацоўкай штабоў – проста панос слоў і нічога больш. Тое ж чакае і наступнага прэзідэнта, калі ён ня выканае свае абяцаньні.
Дарэчы, такі ж жалобных вынік чакае “Вашу Украіну” на парламенцкіх выбарах.

26) Юшчанка ўжо ніколі ня верне пазіцый у палітыцы. Нашы людзі любяць няўдачнікаў, але не да такой ступені. Упэўнены, што Наша Украіна зь Юшчанкам рызыкуе ня трапіць у парламент.

27) Лішні доказ таго, што тыя, хто мае грошы, не разумеюць таго, што трэба падтрымліваць тых, хто для іх гэтыя грошы зарабляе. Пакуль усё агульнае не падзеляць – нічога ня зьменіцца.

28) Яму давядзецца прайсьці ўвесь шлях Мароза. Наменклатурную ж*пу, як аказалася, зрушыць нельга – нават калі за яе не галасуе свая ж партыя …

29) Спроба аналізу, скажам, вельмі ўдалая. Яшчэ як бы хоць частку з гэтага пакласьці ва ўспрыманьне сітуацыі асабіста Юшчанкам. Ён, безумоўна, годны чалавек і патрыёт, але ва ўкраінскай палітыцы толькі тры складнікі посьпеху: бабло, папулізм й інтрыгі. Імі Юшчанка не валодае. Таму і вынік такі.

30) Магу ўпэўнена заявіць. Палітычная сіла, якая зьвяжа сябе зь імем Юшчанкі праляціць на выбарах, як фанера. Гэты лузер абгадзіў усё, да чаго дакранаўся.

31) Галоўныя прычыны паразы ляжаць у слабасьці Віктара Андрэевіча, у яго катастрафічнай адасобленасьці ад рэаліяў жыцьця. Так, лідэр нацыі павінен гэтыя рэаліі зьмяніць, дзеля чаго яго і абралі. А ён апынуўся тым, кім апынуўся – хворым на аўтызм. Што можа голы кароль? Нічога.

32) Аўтар маўчыць аб дзеячах са штаба “Нашай Украіны”. Напрыклад, спадарыня Макрыдзі. Ці не яна заказала матэрыял? Бо ўсе інфармацыйныя плыні ў “Нашай Украіне” праходзілі празь яе. Аўтар кажа аб агітацыйнай прадукцыі ў рэгіёнах, але маўчыць аб астатняй інфармацыйнай кампаніі – менавіта яе не было заўважна. Не хапіла грошаў? Чаму ж пасьля выбараў у Макрыдзі новы “Мерседэс”?

Каментары (1)

  1. Партызан кажа:

    Яшчэ адзін аналіз выбараў – з боку ўкраінскага нацыяналіста – тут: http://www.svoboda.org.ua/dopysy/zmi/013606/

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы