nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Зрэдку бывае, што цяперцы прыкідваюцца патрыётамі. Прычына – моцна баляць калені й цісьне ашыйнік

30 студзеня, 2010 | Каментары (1)

Рэдакцыя

d092d18bd0b1d0b0d180-2У 1994 годзе, калі Лукашэнка прыйшоў да ўлады, ён выдаў адзін са сваіх знакамітых перлаў: “Я на коленях готов ползти в Россию!». Гэта літаральна. Адразу стала ўяўляцца, як ён, бедны, паўзе на гэтых сваіх каленках – на штанах вялізныя дзіркі, скура сьцёртая ў кроў, а ён усё паўзе… Неяк аж шкада стала чалавека. Думалася: так доўга ня вытрымае – больна ж. Ды й прыніжальна, бо такая каленкавая поза ня ёсьць натуральнай для чалавека. Людзі павінны хадзіць проста, галаву трымаць годна. І сапраўды, перыядычна Лу-ка (разам са сваім атачэньнем) не вытрымлівае і пачынае станавіцца ў позу, што ён, маўляў, “самастойны палітык – сапраўдны прэзідэнт, а не які-небудзь там халуй ды юда”, што за ім “стаіць народ”, і што ён “бароніць яго інтарэсы”.


Найчасьцей такія ўсплёскі “патрыятызму” можна назіраць, калі расейскія імперцы пачынаюць чарговую фазу сьцісканьня ашыйніка, надзетага імі на цяперскі рэжым – як правіла, у час калянавагодніх перамоваў пра цану на газ і нафту для Беларусі ды пра кошт іх жа транзіту праз нашу тэрыторыю.

Лукашэнка ўжо здаў маскалям вельмі шмат: нашу мову, інфармацыйную прастору, многія прадпрыемствы, мытную і паветраную прастору, відаць, КГБ і войска ўжо ня нашыя, улез у АДКБ, праводзіць сумесныя вучэньні, скіраваныя супраць НАТА і г.д., а ім усё мала. Нягледзячы на стварэньне “адзінай мытнай прасторы”, імперцы ўсё роўна хочуць прымусіць беларусаў плаціць за нафту не па ўнутрырасейскіх коштах, а па экспартных. Цана пытаньня – каля 4 млрд. $. Куды яны пойдуць: у кішэні расейскіх імперыякратаў і алігархаў ці Лу-ку на латаньне шматлікіх дзірак у буджэце “ня бачанай у сьвеце краіны”, якую ён браўся пабудаваць – вось за што па сутнасьці адбываецца спрэчка паміж саюзьнічкамі. Адным (Лу-ку і цяперцам) гэтыя грошы патрэбныя, каб пратрымацца яшчэ год, іншым – каб папоўніць свае рахункі ў афшорах чарговымі мільярдамі.

Вось на піку пакутаў, выкліканых неабходнасьцю выбіваньня гэтых грошай, калі найбольш моцна баляць каленкі ад поўзаньня перад маскалямі й душыць заціснуты на чарговую дзірачку ашыйнік, цяперцы, бывае, і ўзбрыкваюць.

Тут варта дадаткова нагадаць, што каб атрымаць нафту па нізкіх цэнах, цяперцы папярэдне вымушаны былі пайсьці на непапулярныя меры – рэзка падвысілі мыта на ўжываныя аўтамабілі, імпартуемые з захаду. Задача – прымусіць беларусаў кумляць аўта жыхлівай па якасьці расейскай вытворчасьці, падымаць аўтапрам усходняй імперыі. Цяперцы ведалі, што нашы людзі будуць абураны пабодным учынкам (і яны не памыліліся) і вырашылі гэта зрабіць аргументам на нафтавых перамовах у Маскве. Маўляў, “глядзіце, на якія непапулярныя меры мы ідзем дзеля нашага мытнага саюзу, а вы не жадаеце панізіць цэны на імпартуемую намі вашу нафту”…

І вось, у мінулы панядзелак, калі многія беларусы паўключалі свае тэлевізары і пачалі глядзець па ОНТ праграму “Выбар”, яны не паверылі сваім вачам (праглядзець перадачу за 25 студзеня можна на гэтым сайце: http://www.ont.by/programs/programs/vibor/).

У гэтым так званым ток-шоў было пастаўлена пытаньне: “ці гатовыя вы зьмірыцца з мытам на іншамаркі дзеля ўсіх плюсаў мытнага саюзу?” (гл. фота ў пачатку артыкула)

Дык вось, нягледзячы на ўсе ўгаворы адмыслова падабранай публікі ў студыі, на канец перадачы толькі трохі больш за 1000 чалавек сказалі “так”, тады як аж больш за 30.000 сказалі – не! Прыкладныя суадносіны на карысьць тых, хто сказаў мытнаму саюзу “не” – 25 : 1.

Натуральна, факт унікальны, выключна пазітыўны! Але на жаль, мала абмеркаваны ў апазіцыйных СМІ. Давайце пасьлядоўна прааналізуем яго – гіпотэза за гіпозай, нібы здымаючы лісты з капуснага качана.

Найперш версія, якая знаходзіцца на самай паверхні: улады падкруцілі лічыльнік так, як ім было трэба. Напэўна сярод чытачоў нашага сайта ня знойдзецца людзей, якія скажуць, што ў імя сваіх інтарэсаў цяперскія ўлады на гэта ня здольныя…

Калі ж такое ўсё ж не адбылося, тады другая версія: папрацавала лобі аўтаперагоншчыкаў, якія з моманту ўвядзеньня новага мыта вельмі шмат чаго страчваюць. Версія цалкам магчымая.

А што, калі і не яна. Яшчэ што?

Тады ў якасьці матыву такога выніку тэлефаваньняў у студыю застаюцца альбо змарнаваныя планы многіх набыць адносна танны, але дастаткова якасны заходні сэканд хэнд кар, альбо жаданьне выказаць свой пратэст (у форме г.зв. пратэстнага галасаваньня) супраць усіх гэтых “інтэграцый”, “саюзаў”, “калектыўных бясьпек” з крывавай расейскай імперыяй і зьвязаных з усім гэтым зьнішчэньнем нашай незалежнасьці.

Ах, як хацелася думаць, што ў выніках тэлефанаваньняў згуляла апошняе…

Але ж, на жаль, ва ўмовах шматлікасьці версій мусім выкарыстаць брытву Акама і пакінуць найбольш відавочнае: хутчэй за ўсё цяперскім уладам РБ на час ўсё больш цяжкіх, балючых перамоваў у Маскве (балючых для іх каленак і шыі, нашай душэўнай больлю яны не цікавяцца) ўжо вельмі карцела стварыць аргумент на сваю карысьць…

 

Каментары (1)

  1. Siarhiej кажа:

    Я чуў, што расейцы, якія стала жывуць у Беларусі, могуць галасаваць на нашых выбарах (лахатроне) і, нават, выстаўляцца кандыдатамі.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы