nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

27 студзеня 2010 года – дзень Міхалевіча, Качыньскага, Пуціна, Лазара (частка 2)

4 лютага, 2010 | 7 каментарыяў

Рэдакцыя

d090d0bcd0b5d0bbd0b0Матэрыял гэтай часткі ілюструе фота расьліны-паразіта – амелы (гл. зьлева). Калі яна засяляе пэўнае дрэва – таполю, бярозу, арабіну, яблыню – яна пачынае расьсяляцца па ім і праз пэўны час дрэва гіне.

4.

Аднак найбольш важнай падзеяй, абмеркаваць якую варта з нагоды дня 27 студзеня, на наш погляд, зьяўляецца чарговая сустрэча Бер Лазара з Уладзімірам Пуціным (фотадакументы з той сустрэчы гл. ніжэй).


Спачатку нагадаем, хто такі Берл Лазар (фота №2), бо што такое Пуцін, мы ведаем.

Пуцін – былы прэзідэнт РФ (цяпер прэм’ер), некалі падпалкоўнік ФСБ (цяпер, відаць, ужо генерал), а таксама крывавы генацыдчык чачэнскага народу, ініцыятар падрываў жылых дамоў у Расеі (каб стварыць прэтэкст для пачатку другой чачэнскай вайны, якая працягваецца з 1999 г. дасёньня), чалавек, які скраў у народаў Расеі па розных зьвестках ад 40 да 60 млрд. $ і які вось ужо шмат гадоў падтрымлівае этнацыдны рэжым Лу-кі, разьлічваючы зь яго дапамогай анэксаваць Беларусь.

d09bd0b0d0b7d0b0d180-2

А Бер Лазар – гэта чалавек, які рэгулярна ходзіць у расейскія Крэмль ці Дом ураду (як апошні раз), нібы ва ўласную сінагогу. Пра яго Вікіпедыя паведамляе:

Бер Лазар (поўнае імя – Шлома Дов-Бер Пи́нхас), нарадзіўся ў 1964 годзе, у Мілане, Італія. Сёньня старшыня Федэрацыі габрэйскіх абшчынаў Расеі (ФГАР, рус. ФЕОР), галоўны рабін Расеі, член Грамадскай палаты Расейскай Федэрацыі (прызначаны ўказам Пуціна ў верасьні 2005 года).

Паходзіць зь сям’і рабіна габрэйскай грамады г.Мілан. На час народзінаў абодва бацькі належылі да любавічскага хасідызма. У 1978 г. паступіў у рабінскі каледж у Ню-Джэрзі, ЗША. У 1982-88 гг. вучыўся ў ешыве “Тахмей Цімімім” у Ню-Ёрку. Атрымаў тытул габрэйскага суддзі – даяна.

Затым пераехаў у Расею, дзе зь верасьня 1990 г. – рабін сінагогі ў “Мар’інай Рошчы” пад Масквой.

З пачатку 1990-х удзельнічаў у дзейнасьці Кангрэсу габрэйскіх рэлігійных арганізацый і суполак Расеі (рус., КЕРООР), быў актыўным удзельнікам зьезду Расейскага габрэйскага кангрэсу (рус. РЕК), у 1996 г. увайшоў у прэзідыюм РЕКа.

На першым зьездзе ФГАР (лістапад 1999 г.) абраны галоўным рабінам ФГАР. Тады ж адбылася першая афіцыйная сустрэча Лазара з Пуціным.

Галоўным рабінам Расеі абраны ў чэрвені 2000 г. на “Агульным габрэйскім зьездзе”.

У 2001 г. быў уключаны Пуціным у Раду пры прэзідэнце Расеі па пытаньнях узаемадзеньня з рэлігійнымі арганізацыямі й аб’яднаньнямі.

Жонка – Хана Дэрэн – дачка амерыканскага рабіна, грамадзянка ЗША.

На сёньня мае 13 дзяцей – 5 сыноў і 8 дачок (па некаторых зьвестках, усе народжаныя былі ўжо пасьля пераезду ў Расею).

Узнагароджаны Ордэнам Дружбы РФ, Залатым Ганаровым знакам “Грамадскае прызнаньне””. (канец цытаваньня)

На жаль, у паведамленьні Вікіпедыі мы не знайшлі зьвестак, грамадзянінам якой краіны Лазар зьяўляецца. Няўжо за зьнішчэньнем паняцьця “нацыянальнасьць” сіянакратыя наважылася зьнішчыць і паняцьце “грамадзянства”? Цалкам можа быць, бо гэта ў яе стылі. Але пакуль мы не пра гэта.

Дык вось, гэтыя два чалавекі – Пуцін і Лазар – сустрэліся (пра напарніка Лазара мы пакуль не гаворым). І, што цікава, Пуцін на сустрэчы паводзіў сябе надзвычай прыязна, у нечым нават гарэзьліва, проста зіхацеў ад шчасьця. Гэта бачна і з фота, і зь відэа сустрэчы (звычайна ж ён бывае такім грозным – гл. фота у пачатку 1-й часткі гэтага матэрыяла; дый, калі трэба, здольны напусьціць на сябе “спачувальнага трагізму” (гл. фота 3), што было б, мякка кажучы, больш адэкватным “гадавіне халакосту”). Госьці выглядалі аналагічна (гл. фота 4), што яўна не адпавядала, асабліва зь іх боку, усёй атмасьферы “Дня памяці ахвяр халакосту”.

Хлопцы яўна зьбіраліся перацерці ў той дзень нейкія вельмі прыемныя для іх тэмы… Мы ня ведаем дакладна – якія. Таму абмяркуем тое, што пранікла ў СМІ. Гэтага аказалася больш чым дастаткова.

Вось што пра падзею паведаміла “Расейская газета” ў матэрыяле пад назвай “Скрыжалі гісторыі” (№5094 (15) ад 27 студзеня 2010 г):

Сустрэча кіраўніка ўраду і галоўнага рабіна [Расеі] адбылася напярэдадні 27 студзеня, калі адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту.

Бер Лазар паабяцаў Уладзіміру Пуціну, што габрэйская абшчына Расеі будзе і надалей садзейнічаць барацьбе з нацызмам.

Абодва ўбачылі адзін у адным саюзнікаў па барацьбе з фальсіфікацыяй гісторыі.

Праз два гады ў Маскве зьявіцца Габрэйскі музей: будынак ўжо пабудаваны, засталося аформіць інтэр’еры. “Яшчэ шмат працы, але, дзякуй богу, ужо бачны сьвет у канцы тунэлю”, – распавёў Бер Лазар.

– Для нас, габрэяў, тое, што зрабіла Савецкая Армія падчас Другой сусветнай, – гэтага мы ніколі не забудзем. Мы павінны дакладна расказаць тое, што было ў рэальнасьці. Таму што, на жаль, тое, што мы бачым і што было ў апошнія дні на Украіне – гэта страшна, – заявіў Бер Лазар.

Нагадаем, што 22 студзеня прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка абвясьціў аб наданьні званьня Героя Ўкраіны пасьмяротна кіраўніку Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сцяпану Бандэру. Аб узнагароджаньні Бандэры самым ганаровым украінскім званьнем Юшчанка заявіў на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня саборнасьці Украіны. Уладзімір Пуцін ніяк не каментаваў тады гэтую падзею, у адрозненьне, скажам, ад зносу Бронзавага салдата ў Таліне і падрыву помніка вайсковай славы ў Кутаісі. Не сказаў і ўчора кіраўнік ураду ні слова пра Бандэру, а толькі празрыста намякнуў, што “я вельмі ўважліва гляджу за тым, што адбываецца ў сьвеце, асабліва з нагоды праблем, зьвязаных са скажэньнем гісторыі, з адмаўленьнем, скажам, Халакосту, і гэтак далей“.

Па словах Пуціна, габрэйскія арганізацыі заўсёды выступаюць саюзнікамі расейскіх уладаў у справе захавання рэальных фактаў аб трагічных падзеях мінулага і барацьбе з пераглядам гісторыі. “Па гэтым пытаньні мы з вамі абсалютна згодныя. Хачу вас за гэта падзякаваць”, – сказаў прэм’ер. “Гістарычныя факты – гэта самы лепшы адказ, калі мы бачым такое, – заўважыў Бер Лазар. – Калі сёння імкнуцца зноў казаць, што ў нас ёсць свая гісторыя, гэта страшна“.

Па словах галоўнага рабіна, “тыя, хто бачыў і адчуваў гэтую трагедыю – Халакост, ня могуць гэта адмаўляць. І рэальна ёсць столькі людзей, якія не выпадкова ўвесь час кажуць – мы там знаходзіліся, мы ведаем, хто нам дапамагаў, а хто – наадварот. Лазар паабяцаў, што габрэйская абшчына Расеі й далей мае намер распавядаць аб тым, што Савецкі Саюз каласальна дапамог нацыі.

Асобныя словы сказаў рабін ў дачыненні да нацызму: “Гэта дрэнна ня толькі таму, што забівалі, а таму, што забівалі й апраўдвалі свае дзеяньні. Тыя, хто дапамагаў ім, рэальна, тое, што было ў Прыбалтыцы, тое, што было на Украіне, – мясцовае насельніцтва ўдзельнічала ў ліквідацыі габрэяў(канец цытаваньня).

Хаця з 27 студзеня ў сеціве ёсьць шмат паведамленьняў пра гэтую сустрэчу, у прынцыпе, яны ўсе зьвяртаюць увагу на тыя ці іншыя асьпекты сустрэчы, якія адзначаны вышэй. Давайце абмяркуем і мы некаторыя з гэтых асьпектаў.

Па-першае, Лазар пайшоў не да прэзідэнта Расеі – Дзьмітрыя Мядзьведзева, а да Пуціна. Чаму? Дый, верагодна, таму, што Мядзьведзеў (у адпаведнасьці з шырока распаўсюджанымі ў сеціве зьвесткамі, сапраўдная прозьвішча якога Менахем Мендэль) і так іхны чалавек. У дадзеным выпадку гэта Мядзьведзеў ходзіць да Лазара, а не наадварот (гл. фота ўнізе). Акрамя таго, што рэальным уладаром у Расеі ўсё яшчэ застаецца Пуцін. Напраўду ён вырашае, як кажуць, пытаньні вайны і міру… Сустрэча Лазара з Пуціным пералічанае падкрэсьлівае.

d09cd18fd0b4d0b7d18cd0b2d0b5d0b4d0b7d0b5d19e-d196-d09bd0b0d0b7d0b0d180

Па-другое. У час сустрэчы з Пуціным Лазар разам з габрэйскай грамадой Расеі падвязаўся і далей садзейнічаць расейскім уладам у “барацьбе з нацызмам”. Гэта цікавая, дакладней, парадаксальная заява, бо, як мы паказалі ў першай частцы дадзенага матэрыла, сіяністы – гэта і ёсьць сёньняшнія нацысты

Трэцяе. Лазар даў зразумець, што ўбачыў ва Ўкраіне “страшную” справу – наданьне званьня Героя Ўкраіны былому кіраўніку АУН Сцяпану Бандэру. У кантэксьце размовы атрымлівалася, што “прэзідэнт Украіны надаў званьне героя нацысту”.

З аднаго боку, здаецца: а якая вам справа, панове, да падзей у іншай дзяржаве? Ніхто ж да вас ні ў сінагогу, ні ў крэмль з указіўкамі ня лезе – ня кажа, як вам тое ці сёе рабіць. Зь якой такой нагоды вы сунеце свае насы ў справы іншых народаў?

Акрамя таго, калі пазнаёміцца зь біяграфіямі Сцяпана Бандэры і Віктара Юшчанкі (а Лазар і Пуцін іх напэўна ведаюць), дык высьвятліцца, што першы практычна ўсю вайну праседзеў у нямецкім канцэнтрацыйным лагеры Заксенхаўзен, да самага канца вайны адмаўляючыся супрацоўнічаць зь немцамі, і быў забіты агентам НКВД-КГБ у 1959 г., а бацька другога – былы вязень розных нацысцкіх канцэнтрацыйных лагераў, у тым ліку і Асьвенцыма! У палон трапіў пасьля раненьня ў самым пачатку вайны. Акрамя таго, бацька жонкі Юшчанкі таксама былы вязень нацысцкіх канцэнтрацыйных лагераў…

(Тут дарэчы будзе нагадаць, што факты біяграфіі цяперашняга прэзідэнта Ўкраіны ўжо даўно чамусьці імкнуліся дыскрэдытаваць некаторыя “ізраільскія навукоўцы” – гл. www.newsru.com/world/15apr2008/gitler; аргументы такія: чаму ён выжыў? Дык толькі што Лазар заявіў, што яшчэ сёньня “ёсць столькі людзей [сьведак – габрэяў], якія ўвесь час кажуць – мы там знаходзіліся [ў час халакосту]”; атрымліваецца, многім габрэям атрымалася перажыць халакост, а маладому ўкраінскаму хлопцу гэта было немагчымым?)

Адсюль паўстае яшчэ больш актуальнае пытаньне: як могуць людзі, якія ні пораху ня нюхалі, ні змагаліся супраць нямецкіх фашыстаў, нават не былі вязьнямі іхных канцэнтрацыйных лагераў, выказваць падобныя заўвагі ў адносінах да людзей, якія непасрэдна самі ці іх бацькі ўсё гэта напоўніцу спазналі?! Больш за тое, як такое ў адносінах да нацысцкіх вязьнях могуць казаць людзі (ды яшчэ людзі на важных пасадах, ды яшчэ казаць публічна), якія самі зьяўляюцца генацыдчыкамі, крывавымі правакатарамі, нацыстамі?

Проста не хапае слоў ад абурэньня!

Калі ж стрымаць эмоцыі, варта заўважыць, што гэтыя людзі па нейкай прычыне, ці то з-за пачуцьця ўседазволенасьці, ці то кепскага выхаваньня, ці прыроджанага нахабства, ці ўсяго разам страцілі кантакт з рэчаіснасьцю, не разумеюць ні свайго месца ў ёй, ні наступстваў таго, што гавораць. Публічна гавораць.

А, можа, яны выконваюць загад некага яшчэ больш магутнага?

Чацьверты асьпект у заяве галоўнага рабіна Расеі ўражвае яшчэ больш.

Бер Лазар абвінаваціў у калабарацыі з нямецкімі захопнікамі, прычым, агульна і похадзя, без заўваг і тлумачэньняў, чатыры народы: эстонскі, латышскі, летувіскі, украінскі! Пуцін і гэтаму не запярэчыў, не абурыўся, а згодліва паддакваў…

Вось гэта да-а-а!.. Аналагічныя агульныя “характарыстыкі” народам, як усе ведаюць, у свой час дазвалялі сабе даваць толькі Гітлер і яго памагатыя.

Ну, што, вы пераканаліся, што калі мы аб’яўляем сіяністаў нацыстамі – гэта ні жарт, ні перахлёст, ні поза, а іх дакладная, сутнасная характарыстыка, трапляньне ў кропку?..

З гэтага фрагменту заявы Лазара і згодніцкага маўчаньня Пуціна вынікае некалькі вытворных заўваг:

1) Вельмі верагодна, што нам наўмысна дазволілі пабачыць, у якой форме прадстаўнікі глабалісцкай сіянакратыі цяпер даюць дазвол (а, можа, і заданьне) галоўнаму выканаўчаму прадстаўніку расейскай імперыякратыі на ўзмацненьне імперскага ціску на названыя ім народы (а, можа, і ваеннага нападу на іх). Народам, на якія паказалі пэўныя каравыя пальчыкі, іх палітычным і нацыянальным элітам варта зьвярнуць увагу на гэта і пачаць рыхтавацца да адпору.

Са свайго боку адзначым, што стратэгічным чыньнікам посьпеху ў супрацьстаяньні сіяністычна-імперскай агрэсіі (інфармацыйнай, ваеннай, эканамічнай) нам бачыцца сістэмная палітычная арганізацыя ўсіх прыбалтыйскіх і ўкраінскага народаў. З гэтай жа нагоды зьвернем увагу, што, на жаль, з боку патрыятычных палітыкаў названых дзяржаў узаемадзеяньню з беларускімі зьмястоўнымі дэмакратамі, супраца зь якімі магла б істотна ўзмацніць пазіцыі агульнага інтэрнацыянальна-дэмакратычнага фронту, надаецца ўвагі яўна недастаткова. Сьведчым аб гэтым, як удзельнікі падзей. А, між тым, тут ёсьць істотны рэсурс…

2) Цікавым таксама ёсьць пытаньне: чаму з шэрагу “антысеміцкіх народаў” на гэты раз выпалі рускія, палякі, беларусы?

“Чорныя сотні”, “габрэйскія пагромы”, “бей жыдоў – ратуй Расею” – гэта, думаем, вядома, пра каго. Агульныя абвінавачваньні польскага народу ў “антысемітызме” таксама раней сустракаліся даволі часта. Хто сумняецца, што ў гэты шэраг не спрабавалі ўпісаць і нас – беларусаў, хай пачытае хаця б гэта: nashaziamlia.org/2007/03/26/595. Карацей, ня ўсе “нацысцкія народы” пералічыў Лазар на гэты раз. Чаму?

На гэтае пытаньне можа быць два адказы. Магчыма, што з аднаго боку сіянакратыя вырашыла, што ва Ўсходняй Еўропе націснуць адразу на ўсе народы ёй будзе пакуль не па сілах – лепш націскаць па частках. З іншага боку, магчыма, што справа не ў народах, а ў іх палітычным кіраўніцтве. Проста фармальныя кіраўнікі Польшчы, Расеі й Беларусі ўжо “ў кішэні” ў сіянакратыі, а “гэтыя прыбалты ды ўкраінцы яшчэ рыпаюцца, пра нейкія нацыянальныя інтарэсы гавораць, пра нейкую дэмакратыю… Настаў час паставіць іх на месца, каб ведалі, хто сёньня у сьвеце гаспадар!..”

Але найбольшае месца ў размове Лазара з Пуціным (і гэта можна лічыць пятым асьпектам сустрэчы) было “гістарычнае пытаньне”. Абодва казалі пра барацьбу супраць “фальсіфікацыі гісторыі”, “скажэньняў гісторыі”, “перагляду гісторыі”, “адмаўленьня Халакосту”, супраць таго, каб у кагосьці была “свая гісторыя”, за тое, каб габрэйскія арганізацыі працягвалі быць “саюзнікамі расейскіх уладаў у захаваньні рэальных фактаў аб трагічных падзеях мінулага”. “Гістарычныя факты – гэта самы лепшы адказ”, – заяўляў Бер Лазар.

Калі вы запытаецеся: а што тут кепскага, калі будзе захоўвацца гістарычная праўда? – мы адкажам: нічога. Больш за тое, аднаўленьне гістарычнай праўды і яе захаваньне ёсьць і нашай мэтай. Толькі вось у чым справа. Тое, што прапануюць Лазар з Пуціным, што яны патрабуюць “аднавіць і захаваць”, на справе ёсьць хлусьня, міф. Але гэта ж яны цяпер будуць патрабаваць ад усіх называць праўдай. Вось у чым сутнасьць праблемы.

Заранёў ведаючы, да чаго ідзе справа, мы вырашылі пашукаць узоры “сапраўднай гістарычнай праўды” па Пуціну-Лазару. Доўга шукаць не давялося – усё ўжо было падрыхтавана…

У наступным нумары “Расейскай газеты” №5096 (17) ад 28 студзеня 2010 г., у матэрыяле пад назвай “Асьвенцым. Сакрэтныя матэрыялы: ФСБ раскрыла дакументы па вызваленаму 65 гадоў таму лагеру сьмерці” (www.rg.ru/2010/01/28/osvencim.html), чытаем:

Не 1,5, як лічылася раней, а больш за 4 мільёны людзей магло быць зьнішчана ў адным з самых страшных фашысцкіх лагераў сьмерці – Асьвенцыме.

Такія паказаньні даюць наглядчыкі лагера і выжылыя вязьні. Праз газавыя камеры гэтай фабрыкі сьмерці ў месяц праходзіла па 150 тысяч вязьняў. А крэматорыі й вогнішчы, якія гарэлі дзень і ноч, спальвалі ў месяц 270 тысяч трупаў.

ФСБ Расеі адкрыла крымінальныя справы нацыстаў й іх памагатых, якія 65 гадоў захоўваліся пад грыфам “Сакрэтна”. Згодна рассакрэчаных дакументах, толькі палонных байцоў Чырвонай арміі ў 1941 годзе ў канцлагеры было каля 16 тысяч чалавек. Да вызваленьня дажылі адзінкі. Але гэты факт не асабліва афішаваўся – палонных, як вядома, у тыя гады ў краіне не шанавалі.

Разьмешчаны ў Польшчы лагер сьмерці быў вызвалены савецкімі войскамі 27 студзеня 1945 году. Сёньня гэты дзень прызнаны ААН Міжнародным днём памяці ахвяр халакосту. Гэта ня значыць, што праўда пра жахі гітлераўскіх засьценкаў хавалася. Але зараз, маючы перад сабой пэўныя матэрыялы, мы можам даведацца ня толькі вытрымкі з прысудаў, але і тое, што гэтыя людзі гаварылі на сьледстве і што на самой справе думалі аб сваёй службе ў лагерах.

Паколькі мы ўжо даўно імкнемся высьвятліць сутнасьць пытаньня (гл. матэрыялы рубрыкі “сіянізм і антысіянізм”), мы можам тое-сёе патлумачыць з гэтай цытаты.

Справа ў тым, што ў адпаведнасьці з “аповедам” пра 6-мільённы халакост (гэтая лічба сіяністам патрэбная пазарэз, каб габрэйскі народ па выніках Другой сусьветнай вайны выглядаў самым пакрыўджаным з усіх народаў сьвету), “4 мільёны габрэяў былі зьнішчаны ў Асьвенцыме”. Аднак, калі за падлікі ўзяліся навукоўцы, высьветлілася, што ў Асьвенцыме максімум магло быць зьнішчана каля 1 мільёна чалавек (у Асьвенцыме па зьвестках зь сеціва нават адпаведная шыльда пра гэта ёсьць). Прычым значную, калі ня большую часту зь іх складалі беларусы, палякі, рускія, украінцы. Ад гэтага 6-мільённы халакост адразу скарачаўся больш чым удвая. Іншыя народы па паказьніках адносных/абсалютных страт выходзілі на першае месца. Сярод іх, напрыклад, беларусы.

І хаця сіяністы ўсіх, хто казаў, што халакост быў, але меў памеры меншыя за 6 мільёнаў, называлі “адмаўляльнікамі Халакосту” (гэта такі прапагандысцкі трук, зноў жа з арсеналу нацысцкай прапаганды), людзей, якія глядзелі на лічбу “6” са ськепсісам, станавілася ўсё больш.

Такім чынам, на сустрэчы з Пуціным было дамоўлена, што “гістарычная праўда будзе адноўлена”. Ня важна, што ў сьвеце агульнапрынята, што ў Асьвенцыме было зьнішчана каля мільёна чалавек (што, дарэчы, нават “Расейская газета” мусіць прызнаць). Цяпер у расейскай імперыі будзе лічыцца, што “больш за 4 мільёны”! ФСБ дапаможа. Раскрые архівы.

І вось ужо “Расейская газета” піша, што ў Асьвенцыме спальвалася кожны месяц “больш за чвэрць мільёна (!) трупаў”. Газета піша, што прыводзіць доказы гэтага сенсацыйнага “гістарычнага адкрыця” і адначасна “аднаўленьня гістарычнай праўды”. Мы перачыталі пададзеныя ў газеце матэрыялы, але ніякіх абяцаных доказаў не знайшлі. Не лічыць жа доказам узгадку, што ў Асьвенцыме ў пэўны час знаходзілася “40-45 тысяч вязьняў розных нацыянальнасьцяў”.

Не знайшоўшы ніякіх дакументальных доказаў спальваньня “штомесяц 270.000 трупаў” (хаця вядома, што “дакументальныя сьведчаньні” НКВД магло атрымаць любыя…), мы ўзяліся за падлікі. Зыходзячы з таго, што на спальваньне аднаго трупа патрэбна каля 300 кг вугалю, што ў адным вагоне ўмяшчаецца каля 40 тонаў вугалю, у нас атрымалася, што кожны дзень у Асьвенцым павінна было прыходзіць ((270.000/30) * 0,3 т)/ 40 = 67 вагонаў з вугалем. Гэта ж некалькі чыгуначных саставаў стратэгічнай сыравіны, якія ў час вайны не павінны былі ісьці на выраб танкаў, самалётаў, пушак, а на спальваньне трупаў! Акрамя таго, дзе ўзгадка пра гэтыя эшалоны ва ўспамінах вязьняў і дзе абсталяваньне для бесперапыннай канвеернай разгрузкі й г.д.? (дарэчы, хто жадае павялічыць колькасьць сумненьняў што да новай “гістарычнай праўды”, можа пачытаць хаця б тут: nashaziamlia.org/2008/07/16/1445/; nashaziamlia.org/2007/12/15/1075/; nashaziamlia.org/2008/07/15/1443/; nashaziamlia.org/2008/02/07/1184/; nashaziamlia.org/2007/12/15/1076/; nashaziamlia.org/2007/12/16/1077/; nashaziamlia.org/2007/04/26/644/; nashaziamlia.org/2006/08/14/252/)

Што ў выніку стратэгічна азначаюць прыведзеныя і прааналізаваныя факты?

Для нас відавочныя прынамсі дзьве рэчы.

Першая – зноў Україна.

Усё паказавае, што ў адносінах да яе рыхтуецца агрэсія. Расейская імперыякратыя і глабалісцкая сіянакратыя знаходзяць у гэтым пытаньні поўнае паразуменьне! Шукаецца любы прэтэкст для нападу.

Дайшло да таго, што нават габрэй-выкраст Беразоўскі (гл. фота ўверсе) ня вытрымаў (гл. www.svaboda.org/content/article/1939252.html). У сваім інтэрвю расейскай службе радыё “Свабода”, характарызуючы палітычную сітуацыю вакол Украіны, ён заявіў літаральна наступнае: “Захад чарговы раз пацьвердзіў сваю поўную імпатэнцыю, абсалютнае неразуменьне важнасьці таго, што адбываецца [ва Ўкраіне]. Я лічу, што гэта ў 1000 разоў больш складана, чым тое, што дзеецца ў Іране, у 1000 разоў больш складана, чым тое, што ўвогуле адбываецца на Блізкім Усходзе, бо тут вырашаецца ня толькі будучыня Расеі, але ўвогуле вырашаецца будучыня каштоўнасьцяў заходніх цывілізацыяў. Гэта ключавы пункт, а не Іран”.

Другое стратэгічнае прызначэньне сустрэчы Пуціна з Лазарам і зробленых там заяваў заключаецца ў тым, што там была дасягнута дамоўленасьць аб стварэньні чарговай сіянісцкай ідэалагічна-прапагандысцкай пасткі (ці тэст-сістэмы, прылады) для выяўленьня, уліку і наступнага зьнішчэньня ўсіх сумленных людзей на тэрыторыі расейскай імперыі, якія арыентуюцца на ПРАЎДУ і СПРАВЯДЛІВАСЬЦЬ!

Гэтая пастка-прылада працуе так: абсурд, хлусьня, паўпраўда аб’ядноўваюцца зь сілаў улады і пачынаюць навязьліва прапагандавацца праз СМІ. Абсалютная большасьць людзей з гэтым міфам згаджаюцца – г.зн. “здаюць іспыт” на здольнасьць быць рабом. Ім часова захоўваецца жыцьцё. А тыя нешматлікія асобы, якія будуць пратэставаць супраць хлусьні, падаваемай за “праўду”, будуць выяўляць сябе і трапляць пад зьнішчэньне.

Так сацыяльныя паразіты дзейнічалі заўсёды. Адносна нядаўна, напрыклад, так рабілі бальшавікі-камуністы, накідаючы народам сьвету камуністычны міф. Так адносна даўно рабіў імператар Канстанцін, прапануючы жыхарам Рымскай імперыі, якая вось-вось магла распасьціця, хрысьціянскі міф.

Так з дапамогай сіянісцкага міфа рыхтуецца чарговая фаза заняволеньня чалавецтва ў бліжэйшай будучыні!

Адзінае добрае, што нам з усяго гэтага вядома, што зьмест міфа заўсёды выдае яго соцыя-паразітнага гаспадара. У дадзеным выпадку – сіянакратыю.

Цяпер вам зразумела, чыму для ілюстрацыі дадзенай часткі артыкула мы ў пачатку падалі фота амелы?..

7 каментарыяў

  1. VITAL кажа:

    мне зразумела, што ў вас, у Рэдакцыі, сядзіць жыд, або агент КГБ, які намаўляе Астроўскага пісаць, або дапускаць да друку такія рэчы: “Так сацыяльныя паразіты дзейнічалі заўсёды. Адносна нядаўна, напрыклад, так рабілі бальшавікі-камуністы, накідаючы народам сьвету камуністычны міф. Так адносна даўно рабіў імператар Канстанцін, прапануючы жыхарам Рымскай імперыі, якая вось-вось магла распасьціця, хрысьціянскі міф.”

  2. Рэдакцыя кажа:

    Спадар Віталь.
    Мы вам ужо шмат разоў тлумачылі, што лічым, што хрысьціянская ідэалогія (як, дарэчы, і мусульмансткая, юдэйская ці буддысцкая) заснавана на міфе. Каштоўнасьць у хрысьціянства ёсьць (у т.л. і для нашага народа), але гэта каштоўнасьць хутчэй належыць да сьферы культуры і выхаваньня.
    Мы, у рэдакцыі, ня будзем выкарыстоўваць хрысьціянства як ідэалагічна-сьветаглядны арыентыр па прычыне яго безперсьпектыўнасьці ў гэтай якасьці. Затое будзем заўсёды патрабаваць аднаўленьня ў Беларусі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
    Для аналіза рэчаіснасьці мы карыстаемся рэалістычным сьветаглядам, што дазваляе нам выяўляць прылады розных соцыя-паразітных сіл, сярод якіх накідваньне масе міфаў займае не апошняе месца.
    На конт “жыдоў” і ГБ’я. У рэдакцыі іх, пакуль, няма. Затое, як агульнавядома, іх поўна ў “хрысьціянскіх храмах”…

  3. vera кажа:

    доры аналітычны погляд на падзеі. яшчэ раз разумееш, што “дробязі” вырашаюць усё.
    на гэтыя “дробязі”, мне здаецца, толькі ваш сайт і звярнуў увагу.

  4. VITAL, калі ласка, не наязджайце на сп. Астроўскага. Сп. Астроўскі, сапраўды ўсё дакладна піша.
    Вяльмі шкада, што Ўкраіна апынулася ў такой пастцы.
    Ніхто не выступае супраць габрэйскага народу, але мы не можам глядзець ў рот (як кролік на удава) сусветнай сіянакратыі. Мы павінны разумець, што мы для яе (сіянакратыі) з’яўляемся аб’ектам для палявання (рабы). Адзін толькі выхад – з’яднанне народа не толькі ўнутры краіны, але і за яе межамі.

  5. VITAL кажа:

    Галіна Арцёменка, я да сп. Астроўскага вельмі добра стаўлюся, але ён (ці ягонае атачэньне) не заўжды ўсё дакладна пішуць. Гэта маё меркаваньне.

  6. Siarhiej кажа:

    Беразоўскі знайшоў правільныя словы. А ці знаходзяць патрэбныя словы наведавальнікі Сайту ў адпаведнасці з мэтаю Сайту?

  7. levan кажа:

    …як у ваду глядзелі! Толькі вось з габрэйствам ва Ўкраіне не пракаціла:) Яраш – сам габрэй,ды ўся кодла з вул.банкавай,так сама…:)))

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы