nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Украінцы ня згодныя з ацэнкай Еўрапарламентам Сьцяпана Бандэры. Мы – таксама.

27 лютага, 2010 | 7 каментарыяў

Паводле http://www.svaboda.org/content/article/1969594.html

d09fd0b0d0bbd18fd0bad196-d0b7d0bdd0bed19eУ сваёй учорашняй рэзалюцыі Еўрапарламент асудзіў і заклікаў перагледзець рашэньне былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі надаць званьне Героя Украіны кіраўніку Арганізацыі Ўкраінскіх Нацыяналістаў (АУН) Сьцяпану Бандэру. Заклік адмяніць адпаведны ўказ Юшчанкі “зьяўляецца прыкрым элемэнтам прынятай учора Еўрапарламентам рэзалюцыі”. Пра гэта ў эфіры Радыё Свабода заявіў старшыня Камітэту ў пытаньнях эўрапейскай інтэграцыі Вярхоўнай Рады Ўкраіны Барыс Тарасюк.


«Ня справа Эўрапарлямэнту вызначаць, каго мае ўзнагароджваць прэзыдэнт Украіны … Я лічу, што гэта неадэкватная пазыцыя Эўрапарлямэнту, якая матываваная пазыцыяй адной, хоць і прыязнай нам краіны [маецца на ўвазе Польшча. – Рэд.], улічваючы нашу агульную мінулую гісторыю», – сказаў Тарасюк.

Сёньня ж Украінская народная партыя (УНП) выказала занепакоенасьць гэтым пунктам рэзалюцыі Эўрапарлямэнту. Партыя назвала «неаб`ектыўнымі ацэнкі гістарычных асоб украінскага вызвольнага руху» з боку Эўрапарлямэнту – асабліва сьцьвярджэньні адносна “супрацоўніцтва АУН з нацысцкай Нямеччынай”.

«Сам факт пэўнага супрацоўніцтва зь Нямеччынай часоў Гітлера не зьяўляецца прыкметай злачынных дзеяньняў, паколькі такое супрацоўніцтва ў даваенны пэрыяд адбывалася з боку многіх эўрапейскіх краін … У прыватнасьці, наступствам эўрапейскай «палітыкі прымірэньня» стала фактычная перадача Гітлеру Чэхаславаччыны, украінскага Закарпацьця, краін Балтыі, а таксама падзел Эўропы на «сфэры ўплыву» паміж Гітлерам і Сталіным», – адзначаецца ў звароце УНП.

Акрамя таго, «у асобных краінах ЭЗ такіх, як Польшча, была прызнана гераічнай дзейнасьць польскай Арміі Краёвай, нягледзячы на тое, што гэтая арганізацыя мела дачыненьне да жорсткіх рэпрэсіяў супраць украінскага народу [ня толькі ўкраінскага! – Рэд.], як і дзейнасьць заснавальніка польскай дзяржаўнасьці ў ХХ стагодзьдзі Юзэфа Пілсудзкага, які быў ініцыятарам рэпрэсій падчас апэрацыі «Пацыфікацыя» супраць украінцаў у Заходняй Украіне, асуджанай у 1931 годзе спэцыяльнай камісіяй Лігі нацый», – заяўляе УНП.

Ад сябе хочам дадаць, што на фоне ганебных паводзін прадстаўнікоў пэўнай еўрапейскай краіны, якую часта завуць “старай еўрапейскай прастытуткай”, варта дадатковы акцэнт зрабіць на асобе Сталіна, які настолькі актыўна супрацоўнічаў з нацысцкай Нямеччынай, што нават падпісаў зь ёй вядомы перадваенны Пакт (пра Бандэру і блізка нельга сказаць пра нешта аналагічнае). Цікава, ці мае цяпер намер такі “справядлівы” Еўрапарламент запатрабаваць пазбаўленьня званьня “герояў СССР” хаця б самых крывавых сталінскіх забойцаў і катаў, якія служылі перад і ў час Другой сусьветнай вайны, напрыклад, у НКВД?..

 

7 каментарыяў

  1. VITAL кажа:

    эўрапейскія лібэрасты з падачы сваіх сіяністаў…
    а ці магло бы быць інакш?
    дарэчы, паглядзіце добры фільм “Мэты і дзеяньні сіяністаў” http://gigapeta.com/dl/643615a7b673b
    там усё добра расказана і паказана.

  2. Беларус кажа:

    Тарасюк – гэта былы супрацоўнік ЦК КПУ, прыстасаванец і лібэрастычная прастытутка.
    Адказ сапраўдных украінскіх нацыяналістаў:
    http://www.svoboda.org.ua/diyalnist/komentari/013898/

  3. Siarhiej кажа:

    Слушная заява Тарасюка і дарэмна з гэтай нагоды абзываць яго прыстасаванцам…
    А Эўрапарламент тут “абдзелаўся”.

  4. Siarhiej кажа:

    Кіно “Мэты і дзеяньні сіяністаў” гэта прапагандовае кгбэшнае кіно 1973 года з мэтай апраўдаць напад на Чэхаславатчыну ў 1968 годзе. Утрымлівае некаторую інфармацыю пра сіянізм і падобны на прапагандовае нямецкае кіно часоў Гітлера.
    Напэўна, мы маем справу з 3-мя “вучэнямі” якія прэтэндуюць на сусветнае панаванне: камунізм, фашызм, сіянізм і якія змагаюцца паміж сабою. Не выключана, што існуюць і іншыя падобныя “вучэнні”.

  5. VITAL кажа:

    так, прапагандовае, але ж фактура там ёсьць цікавая. А пра ЧССР там толькі невялікі эпизод. Затое этымалёгия сіянізму и ягоная сутнасьць добра паказаныя. Ці вы лічыце, што ГБ гэта было не пад сілу?

  6. Рэдакцыя кажа:

    Паважаны сп-р Віталь.
    Ці не маглі б вы падаць больш дакладны Е-адрас фільма “Мэты і дзеяньні сіяністаў” ці шлях, па якім трэба прайсьці, каб яго паглядзець. Ня ўсе чытачы сайта такія прасунутыя кампутаршчыкі, як сп-р Сяргей…

  7. VITAL кажа:

    спадарства, каб паглядзець гэты фільма трэба проста пстрыкнуць па прыведзенай ссылцы, яна актыўная і вы пападзеце непасрэдна наі сайт хостынгу, дзе захоўваецца фільм. Адтуль яго лёгка спампаваць. Ён адмыслова сьціснуты да 104 МБ. Каб павялічыць хуткасьць запампоўкі, трэба зарэгістравацца на тым сайце, гэта таксама не складана.
    Але, прапаную Адміністрацыі стварыць адмысловы разьдзел сайту, дзе можна выкладваць ссылкі на розныя цікавыя матэрыялы (фільмы, аўдыё, кнігі і г.д.), каб не “флудзіць” па розных тэмах. І людзям прасьцей шукаць будзе.
    Фільм, натуральна, глядзець крытычна.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы