nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Надыходзячая будучыня рускага народу – рэальная і аптымістычная

26 сакавіка, 2010 | Каментары (1)

Уладзіслаў Карабанаў, Глеб Шчарбатаў (паводле www.ari.ru./doc/?id=3339)

d090d0a0d086Як абяцалі ў завяршэньні папярэдняй серыі матэрыялаў, у бліжэйшых публікацыях мы пакажам узоры бачаньня расейскай рэчаіснасьці й яе будучыні (а таксама стаўленьня да гэтай будучыні) тымі, хто называе сябе “рускімі нацыяналістамі” ці “рускімі нацыянал-дэмакратамі”. Гэта тыя людзі, якія каштоўнасьці рускага народу ставяць вышэй за “абавязковае захаваньне цэласьці Расеі” (прынамсі, на словах). Іх бачаньне сітуацыі ёсьць актуальным у сувязі з магчымым пераходам Расеі ў бліжэйшыя гады альбо ў стан фінансавай імперыі пад кіраўніцтвам ліберал-імперастаў, альбо вяртаньнем яе ў стан імперыі тэрытарыяльнай пад кіраўніцтвам класічнай расейскай імперыякратыі. У даным выпадку мы выстаўляем артыкул вядомых расейскіх “арыйцаў”, за якімі сочым больш за 10 гадоў. Стылістыка артыкула ў многім захаваная, падрыхтуйцеся да гэтага…

Рэдакцыя.


Ня так даўно накрыўся медным тазам «разьвіты сацыялізм», аказаўся міфам і разьбегся ў розныя бакі «савецкі народ». І былыя рэспублікі СССР, худа-бедна, як і ўвесь астатні сьвет, пачалі будаваць нацыянальныя дзяржавы [на жаль, далёка ня ўсе… – Рэд.]. Толькі ў Расеі на друзе СССР і на костках рускага народу, пачалося ўзьвядзеньне «шматнацыянальнай шматканфесійная расеянскай федэрацыі». Чым скончыцца гэтае будаўніцтва?

Любы гісторык аргумэнтавана скажа: нічым, бо ніхто і нідзе ў сьвеце не набудаваў нічога «шматнацыянальнага-шматканфесійнага». Яно так атрымлівалася часам само, як няўдалы вынік будаўніцтва нечага іншага. Напрыклад, так было зь Візантыяй – аскялепкам Рыма, які вытрымаў варварскія набегі. І пакуль у Візантыі кіравалі яшчэ рымска-грэцкія эліты, Візантыя трымалася, часам нават квітнела. Як толькі эліты здеградавалі, скаціліся ў шматнацыянальнасьць – Візантыі ня стала.

Гісторыку запярэчаць, падаўшы ў якасьці аргумента  Злучаныя Штаты – краіну, дзе адносна мірна жывуць прадстаўнікі ўсіх, напэўна, народаў планеты і разам працуюць на дабрабыт Амерыкі. Аднак аргумент Злучаных Штатаў – аргумент вельмі павярхоўны.

На самой справе ЗША шматнацыянальная краіна толькі зьнешне. Гэта хутчэй проста шматслаёвая краіна. Нават агульнавядомае «габрэйскае лобі» – і тое шмат саступае ва ўладзе эліце з англасаксаў, якая згуртавана стаіць і трымае Амерыку. Гэта нашчадкі першых перасяленцаў больш чым замкнёная для ўсіх супольнасьць амерыканскіх эліт. Туды і брытанца ня кожнага пусьцяць, а ўжо пра астатніх – і казаць не даводзіцца.

Дакладна так жа шчыльна трымаюць ўладныя рычагі эліты Вялікабрытаніі, гісторыя якіх ўзыходзіць яшчэ да нарманаў. Людзі, якія засядаюць у Палаце Лордаў, на 4/5 нашчадкі рыцараў Вільгельма Заваёўніка. Так, у Брытаніі шмат эмігрантаў зь іншых краін, як правіла, некалі былых брытанскіх калоній. Але хто бачыў індусаў ў Палаце Абшчын? Або выхадца зь няпальскіх стралкоў на чале флоту Вялікабрытаніі? Ніхто ня бачыў. Як ніхто ня бачыў турак ў мэрыях Нямеччыны або арабаў у МУС Гішпаніі. Пра Італію мы нават не спамінаем – там сістэма праходу ва ўладу для эмігрантаў яшчэ больш жорсткая.

У той жа час «шматнацыянальнасьць» расеянскай федэрацыі пастаўлена не як шыльда, а ўзьведзена ў ранг галоўнай мэты і сьвеціцца ўсюды – пачынаючы ад буйнога бізнэсу і заканчваючы калідорамі ўлады. На справе, гэта проста неабмежаваная русафобія, дзе слова “рускі” намаганьнямі прапаганды прыраўнанае да фашызму, ці і таго горш, абвешчана сінонімам грамадзянства. Пра гэта нядаўна заявілі пракрамлёўскія «Нашы». Гэта значыць, вуснамі сваіх хунвейбінаў улады абвясьцілі, што такога этнасу – рускія – няма. У выніку, палітычная машына сістэмы канчаткова скіравана на выкараненьне рускіх – адзінага стрыжаня, на якім была створана Расія [мы запомнім гэтае прызнаньне “арыйца” на час, калі будуць прад’яўлены рахункі… – Рэд.]. І што самае дзіўнае – гэтая «краіна» будуе нейкія планы на будучыню, абвяшчаючы ці то пра нейкае «разьвіцьцё на персьпектыву да 2018-га года», ці то пра яшчэ больш аддаленыя «персьпектывы». Аднак, якія гэтыя «персьпектывы» ў рэале?


Сцэнар першы: рэалістычны

У якасьці адной з надзейных крыніц інфармацыі на гэтую тэму мы бачым прагнозы амерыканскіх аналітыкаў, якія яшчэ ў пачатку 50-х мінулага стагоддзя ня толькі пралічылі ўсе будучыя крокі да развалу саўка, але гадоў за 20 да 1991-га прадказалі ледзьве не дакладную дату краху гэтага калоса на гліняных нагах. Так і павісьлі ў паветры пастановы 25-га зьезду КПСС, роўна як і наступных зьездаў, якія планавалі з помпай адзначыць 2017-ы год – г.зн. стагоддзе кастрычніцкага перавароту. Не дацягнулі. І ўжо тым больш не дацягне да большменш круглай даты расеянская федэрацыя. Вось што кажуць пра гэта (вуснамі віцэ-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна) амерыканскія прагназісты:

“Гэтая краіна сутыкаецца са скарачэньнем колькасьці насельніцтва, эканоміка вяне, іх банкаўскі сектар ды іншыя структуры, хутчэй за ўсё, ня змогуць працягнуць і 15 гадоў, і Расея ў сітуацыі, калі сьвет мяняецца, а яны чамусьці ўпарта чапляюцца за мінулае…” (зь інтэрвю віцэ-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна для The Wall Street Journal).

І хаця слова «каюк» зашыфраванае ў пяшчотныя для вуха дыпламатычныя пасы накшталт «эканоміка вяне», дата, калі гэтая эканоміка завяне канчаткова, названая. Пятнаццаць гадоў, або – 2024-ы год як скрайняя дата, калі тут усё скончыцца. Байдэн просіць толькі спакойна пачакаць. Прыгатаваць зацікаўленым бакам нажы, відэльцы ды іншыя сталовыя прыборы да падзелу тэрыторыі.

Калі нехта думае, што гэта першыя прэцэдэнт у гісторыі, дык ён выразна памыляецца. Так распілавалі Асманскую імпэрыю, Аўстра-Вугорскую. Так распілуюць і Расею, якую сёньня кантралюе цяперашні русафабскі ды яшчэ бяздарны рэжым.

Як гэта будзе? Напрыклад, дашлюць у патрэбны час самалёты з адміністрацыяй, не абавязкова амерыканскай па складзе (падыйдуць, напрыклад, індыйцы), ва ўсе цікавыя для ЗША прамысловыя ды іншыя цэнтры. А каго зацікавяць іншыя цэнтры – тыя таксама дашлюць самалёты, каб нават ніхто не сумняваўся. У Кітаі ўжо цэлая праграма існуе па падрыхтоўцы «праваслаўных сьвятароў», якія ў персьпектыве павінны замяніць ў Сібіры цяперашніх барадаты ўродаў, якія выступаюць за «зварот у праваслаўе кітайцаў».

Напэўна, і ў Амерыцы, і ў іншых краінах будучыя кіраўнікі новых тэрыторый сьпешна вучаць асаблівасьці мясцовага «шматнацыянальнага ўкладу». Рускую мову ім вучыць ня трэба. Сюды прывязуць неабходнае працавітае насельніцтва, якое будзе ведаць мову [новых] гаспадароў.

Хаця расеянскі афіцыёз, а сьледам за ім і падвывалы з «контр-ТБ» (блін, проста абалдзяваем ад гэтай канторы гробаных імперастаў, якія крытыкуюць рэжым, не, не за прыгнёт рускага народу, а за тое, што дрэнна абараняюць капіталы Абрамовіча і справу Пуціна. Шкада, Пуцін і Абрамовіч гэтую херню не чытаюць, а то б паржалі з гэтай «апазыцыі») і назвалі спадара Байдэна аптымістам, на самой справе гэта, па меншай меры, цалкам рэальны прагноз, бо ёсьць прагноз больш песімістычны: зьліваць ваду Крамлю прыйдзецца ўжо ў самы бліжэйшы час, бо краіна практычна ўжо некіруемая.

Дарэчы, ня так даўно па ўсіх тэлескрынях круцілі сямейную сварку Крысьціны Арбакайтэ, у якой суд Грознага адсудзіў дзіця, пакінуўшы яго з бацькам. У СССР такіх прэцэдэнтаў не было, каб суд горада ў рэспубліцы, кіруючыся мясцовымі звычаямі, пайшоў супраць адзіных для СССР законаў і суду ў Маскве. Гэта значыць, адбываецца просты грамадзянскі пазоў і… Грозны спакойна пасылае на х*й грамадзянку Пугачову з усімі яе сувязямі. Натуральна, адразу ўзнікае думка: калі ў Масквы так дрэнна ідуць справы нават з грамадзянскімі пазовамі, дык як Грозны або там Казань згаджаюцца з па-сапраўднаму важнымі, палітычнымі рашэньнямі Крамля?

У сеціве можна пачытаць, што амаль адкрыта гавораць паміж сабой чыноўнікі ў Якуціі й Калмыкіі, каго гэтыя людзі ўжо даўно лічаць самым галоўным (людзі амаль не хаваюць сваіх сувязяў з Кітаем), а пра што гавораць паміж сабой чыноўнікі ў Інгушэціі – так і чытаць ня трэба. Там вайна ідзе – прыязджаючых з Масквы людзей проста мочат ў сарціры. Гэта значыць, распад расеянскай федэрацыі на рэспублікі, у кожнай зь якіх ужо даўно ёсьць свой «дах» – гэта ўжо фактычная сітуацыя, якую засталося толькі прызнаць дэ юрэ.

Тым ня менш, у расеянскай федэрацыі па-ранейшаму жывуць 120 мільёнаў рускіх [яўнае перабольшаньне аўтараў. – Рэд.] і тэарэтычна Масква можа пакіраваць хаця б тэрыторыямі, дзе рускія кампактна пражываюць. Аднак – гэта толькі тэарэтычна, бо «шматнацыянальнасць», барацьба з «экстрэмізмам», карупцыя, папы і алкаголь  ужо ўшчэнт даканалі рускага мядзьведзя. Народ у асноўнай сваёй масе цалкам замбаваны, а прымусіць зомбі рабіць нешта больш крэатыўнае, чым капаньне агародаў – нельга.

Дэградацыя рускага этнасу разьвіваецца поўным ходам, бо, нават калі ёсьць нейкія цьвярозадумаючыя, хварэючыя за супляменьнікаў людзі сярод чыноўнікаў і сілавікоў, кожны зь іх знаходзіцца ў палоне сістэмы, і ніхто, адзін, ня пойдзе супраць машыны – машыны, заточанай на зьвядзеньне на нішто рускіх як народу. У той жа час канкурэнты рускіх – хоць і слабыя кожны паасобку, але – арганізаваныя. Сістэма працуе, як у войску, калі пяць-шэсьць чалавек, якія арганізаваліся ў «зямляцтва», ставяць на вушы ўсю роту ў дзьвесьце чалавек. А калі яшчэ «зямляк» і ў штабе дывізіі сядзіць – то «землякі» запраста запрашаюць на размову ва ўмывальнік і камандзіра роты. І прыклад арміі расеянскай федэрацыі – гэта нават не аналаг, бо армія ёсьць сьлепак грамадства і яго дзяржаўнай машыны.

Плюс яшчэ ў гэтай машыне ёсьць такая структура, як РПЦ, палітрукі якой рэгулярна нешта талдычаць пра тое, як у «праваслаўных» няма нацый. У выніку, калі рэлігіі ў іншых народаў хоць неяк спрыялі нацыянальнай самасьвядомасьці ці нават натхнялі народы на барацьбу, ці хаця б суцяшалі неяк, РПЦ ператварылася ў магутную ідэалагічную машыну ўціску і сьціраньня рускага народу. Паганства, якое прачнулася, як рэлігійная крыніца рускай нацыянальнай самасьвядомасьці, усяляк парасьледуецца як на дзяржаўным узроўні, так і асабліва актыўна з боку РПЦ. Таму, ня маючы інфармацыі, выбару, усё больш і больш рускіх людзей зьвяртаюцца за ісьцінай ледзь не да Карана. Ну, а там, дзе ісціна ў Каране, там ужо паства завязана на нейкія ніяк не зьвязаныя з Расеяй сілы.

Так што ў цэлым прадказаны Байдэнам «каюк» праз 15 гадоў – гэта, магчыма, вельмі мяккі прагноз. Усё накрыецца медным тазам значна раней. Цалкам магчыма, што зь першай паводкай Енісея, які наваліцца на Саяна-Шушанскую ГЭС. Але гэта ўжо песімістычны сцэнар.

У рускага народу няма ні партый, ні прадстаўніцтва, ні рэлігійнай арганізацыі, няма больш-менш згуртаванай інтэлігенцыі або хоть нейкага адчувальнага слоя нацыянальна думаючых прадпрымальнікаў. Няма амаль ніякіх інфармацыйных рэсурсаў. Цуд, накшталт АРІ, надвор’я ня робіць. Самадзейнасьць ў Інтэрнэце, слабое суцяшэньне. Няма грошай наогул, а бязь іх, хто б што ні казаў, нічога не атрымаецца [не зусім так: самае важнае заўсёды робіцца не за грошы, а за кошт высокіх памкненьняў… – Рэд.]. Вышэйшай ступеньню падтрымкі з боку большай часткі тых, хто ўсё ж чымсьці цікавіцца, як правіла, зьяўляецца проста цікаўнасьць. Амаль няма рускага мастацтва – жывапісу, скульптуры. Тое мізэрнае, што ўсё ж ёсьць, нікому невядома, дый мала каго цікавіць. Пад цікавасьцю я разумею ня простую цікаўнасьць, а пакупкі ў мастакоў і скульптараў іх прац. Няма нават рускай эстрады.

Няма ў пакуль яшчэ 100 мільённага рускага народу [праз некалькі абзацаў лічба стала трошкі бліжэй да сапраўднай. – Рэд.] і сваіх прадстаўнікоў у цяперашняй адміністрацыі. Нават у нямецкай акупацыйнай адміністрацыі такія прадстаўнікі былі, якія прадстаўлялі акупіраванае рускае насельніцтва – старасты або бургамістры там. У цяперашняй Расеі  для рускіх і гэтага няма – дазваляюць толькі Мітволяў. Гэтыя ж, расеянскія, пачынаючы з самага верху і да нізу вычвараюцца ў прыніжэньні й абразах рускага народу. Так не паводзіў сябе [нават] нямецкі камендант акупаванага Смаленска, ня кажучы ўжо пра бургамістра зь мясцовага насельніцтва.

І няма ніякіх перадумоў, што хоць штосьці дзеяздольнае можа зьявіцца, каб паўплываць на сітуацыю. Ня трэба мець ілюзій. Калі нейкія разборкі ўнутры Расеі будуць, то рускі народ і яго хілы нацыянальны рух могуць быць толькі ў якасьці пасіўных назіральнікаў.

Няма і зьнешніх саюзнікаў у рускага народу [пасьля столькіх стагоддзяў крывавага панаваньня расейскай імперыі над шматлікімі народамі “арыйцы” яшчэ пра гэта могуць думаць? – Рэд.]. Намаганьнямі правакатараў і гаўнюкоў з засраў [маюцца на ўвазе рэдакцыі газет накштарлт “Заўтра” і “Савецкая Расея”. – Рэд.], РНЕ, рагозіных, мы выглядаем як нацыя агрэсіўных дэбілаў, якія ненавідзяць увесь астатні сьвет, прагрэс і якія чапляюцца за свае ж ланцугі [дакладна так. – Рэд.].

І, паклаўшы руку на сэрца ды ўглядаючыся ў рэчаіснасьць, мы можам з горыччу канстатаваць: няма ніякіх рэальных перадумоў, каб сцэнар Байдэна ня зьдзейсьніўся і мы, рускія, разгарнулі вектар [у супрацьлеглым кірунку]. Няма такіх нават намёкаў. Наш народ сыходзіць са сцэны. І пачаў ён сыходзіць не цяпер, ня ўчора, а ўжо даўно – магчыма, калі здарыўся кастрычніцкі пераварот. Магчыма, пазьней. Факт той, што пункт незвароту мы прайшлі не пры таварышы Ельцыне, а значна раней. І цяпер лянівы, эгаістычны, раз’яднаны, шкодны ў дачыненьнях адзін да аднаго статак, які забыў, хто яны, наўрад ці можна назваць народам. Самыя актыўныя сярод рускіх – паўкроўкі, але, здаецца, і яны зразумелі, што трэба далучацца да этнасаў сваёй другой паловы.

Можа, камусьці чужому я б такія рэчы казаць не дазволіў, але я, чыста рускі, пакаленьняў на 20 гарантавана. Мне можна.

Чаму такое стала магчымым – асобнае пытаньне. Аб ролі патаемных, схаваных сіл мы яшчэ напішам. Але гэта мала што мяняе. Паўтаруся, няма нічога, што магло б зьмяніць цалкам рэалістычны сцэнар спадара Байдэна. Расея, як краіна рускіх, памірае. Пра гэта яшчэ 10 гадоў таму сказала Маргарэт Тэтчар.

Гэта – рэальнасьць.


Аптымістычны сцэнар

На тым прагнозы можна было б і скончыць. Але вельмі хацелася б даць нейкі аптымістычны прагноз, хоць яго і няма – няма адкуль і ўзяцца. Няма перадумоў. НЯМА!

Прагноз на адраджэньне Расеі мы, вядома ж, даць можам. Аднак яго верагоднасьць ня проста крытычна малая, яна амаль выключаная. Вось гэтае «амаль» і ёсьць ўся нагода для аптымізму. Паколькі ў рэальнасьці нерэальна выратаваць рускі народ і яго Расею. Яна застанецца – Расія, але толькі як геаграфічнае паняцьце, заселеная іншымі народамі й плямёнамі, паўтараючы лёс народаў Візантыі, якая цяпер Турцыя.

Сёньня ж нас можа выратаваць толькі Цуд і не адзін. Аднаго мала.

Разумеем, што зараз знойдуцца злыя языкі, якія пачнуць казаць: цудаў не бывае! На шчасьце, Цуды ў гісторыі час ад часу здараюцца, у асаблівасьці, калі гаворка ідзе аб жыцьці і сьмерці цэлага народу.

Прыклад Цуду – гэта знакамітая на ўвесь сьвет Арлеанская дзева Жана д’Арк. У пачатку 15-га стагоддзя Францыя пераканаўча прайгравала Англіі ў Стогадовай вайне (амаль уся краіна была акупаваная) і ўсе французы ўжо звыкліся з думкай аб страце незалежнасьці, калі аднекуль зьявілася Жана – простая сялянка. У яе была відавочная, пацьверджаная сучаснікамі сувязь з Вышэйшымі Сіламі, якія спачатку ніспаслалі простай вясковай дзяўчыне містычны прывід, а пасьля [дасылалі прывіды], якія кіравалі ўсімі яе дзеяньнямі, аж да падказак, як правільна расставіць войскі або штурмаваць варожы горад. І Жана… выратавала Францыю.

Мы бачым, што сітуацыя, у якой апынуліся рускія, нашмат горш. У французаў было хаця б нейкае ўнутранае адзінства, эліта. Аднак у рускіх такога адзінства няма. У французаў быў вораг, які пераўзыходзіў іх па сілах, але вораг адзіны, прычым, бачны і адкрыты. У рускіх зламысьнікі паўсюль – і ўнутры, і звонку, і наверсе, і дэбілы сярод самога рускага народу. Ёсьць вонкавыя сілы, якія ўжо селі за стол зь відэльцамі ды нажамі дзяліць тушу амаль забітага рускага мядзьведзя. І ёсьць ўнутраныя сілы, якія ўпарта дагрызаюць мядзьведзя знутры. Сітуацыя немінучай катастрофы.

Так на што яшчэ можна спадзявацца? Дзе ж гэтае амаль?

Гэтае амаль фігуруе ў двух варыянтах Цуду:

а) Рускія Багі прачнуцца і перавярнуць гэты сьвет;

б) прыйдуць дружалюбныя іншапланецяне і акажуць нам падтрымку.

Ня сьмейцеся і не хіхікайте, больш варыянтаў НЯМА!

Хочаце аптымістычна глядзець у будучыню? Тады верце ў Цуд. Больш за тое, будзіце Багоў і клічце іншапланецян.

На гэтай Зямлі нам ніхто не дапаможа…



Каментары (1)

  1. Змагар-Беларус кажа:

    А вось як дзейнічаюць адпаведнікі ў Польшчы.

    Польскія рэпрэсіі беларусаў у Польшчы.
    Гістарычны шавінізм польскай эліты адносна беларусаў дае свае прыклады і зараз. Канешне, зараз, у 21 стагодзі ёсьць шмат палякаў, якія хацелі б дапамагчы беларусам, ёсьць такія і сярод польскай эліты. Так, у 2004 і 2005 гг. Ліст падтрымкі для дэмакратычнай Беларусі падпісалі знакамітыя людзі Польшчы.
    Я быў ініцыятарам тых лістоў.
    Але, польскія ўрадоўцы не змяніліся. Прыклад таму вельмі дыскрымінацыйныя адносіны да беларусаў (раней украінцаў), “палітычных”, якія вымушаны прасіць прытулак у Польшчы.
    Я вымушаны жыць у Польшчы, бо мне пагражае турма ад 5 да 13 гадоў за маю палітычную дзейнасьць. Маю дакумент абвінавачаньня мяне ў крымінальнай справе. У Мінску я меў працу ў дзяржаўнай установе, толькі адну зарплату.
    Але, польскія ўрадоўцы напісалі, што адзінай падставай майго нежаданьня вяртаньня ў Беларусь, то — маё не жаданьне заплаціць падатак дзяржаве ў 28 500 руб. Не мільёны нават !???
    Я ведаю яшчэ прыклады, калі іншым “палітыкам” Польша таксама не хоча даваць прытулак.
    Але дае прытулак беларусам, якія НІКОЛІ не былі палітычна актыўнымі і якім у Беларусі НІЧОГА НЕ пагражае! (напрыклад—філолаг Ігар.В.) Ці яны сапраўды (без аніякай палітыкі) парушылі Закон. Прыклад, жанчыны, якія скралі дзіця, Класкоўскія… Ці суддзе-каррупцыянеру… Ці былому нам. дырэктара МАЗ… Ці сынам Мілінкевіча і Кулей…. Ім дык што пагражае?
    А іхнія бацькі зараз падтрымліваюць дыктатара!
    Праўда, зараз і польскі ўрад вядзе палітыку фактычнай падтрымкі дыктатара.
    З іншага боку, польскія газеты пішуць аб “Беларускіх рэпрэсіях палякаў у Беларусі” (напрыклад газета-дачка “Gazety Wyborczaj”—Metro, 17.02. ) і іншую хлусню аб беларусах.
    Таму сапраўдным змагарам–дэмакратам за Беларусь, я не раю ехаць у ксенафабічную Польшчу.
    Я «прайшоў» амаль усе польскія суды – мяне проста ГРУБА ПАДМАНВАЮЦЬ. Я ж ведаю і польскія законы, бо юрыдычна адукаваны, таксама як і ў міжнародным праве.
    Вынік. За працяг маёй актыўнай палітыкі: Я зараз маю пераслед, тут, у Польшчы – сумесныя дзеяньні КГБ і польскіх спецслужб… Я разумею – ЧАМУ. Бо польскі ўрад НЕ жадае дапамагаць змаганьню беларусаў за дэмакратычную беларускую Беларусь. Польскія НУА працуюць на «беларускім матэрыяле» толькі дзеля грантаў.
    Вось такія палякі, якія забыліся на тоя, як ім дапамагала ўся Эўропа і дэмакратычны Свет, калі яны змагаліся за сваю Незалежнасьць і Правы Чалавека… А зараз польскі ўрад гандлюе з дыктатарам Лукашенко Правамі Чалавека і прынцыпамі Дэмакратыі…
    А “што там хлопы!” Добра яшчэ, што Прэзыдэнт Польшчы не пагадзіўся сустракацца з дыктатарам Лукашенко (урад прапанаванаваў…).
    Маладыя палякі хацелі б дапамагаць нам, але не ведаюць ЯК…
    А што Беларусы!?
    Беларус-Змагар

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы