nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Саланевіч, Грыцанаў, заходне-русізм, “дэмакраты”, іх памылковыя прагнозы і дзеянні

10 красавіка, 2010 | 7 каментарыяў

Павал Біч

d091d196d187-2Іван Саланевіч – публіцыст, журналіст і грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў 1891 г. у беларускай сям’і на Гарадзеншчыне. Абодва яго дзяды былі сельскія сьвятары РПЦ, бацька – школьны настаўнік. Вучыўся ў Гарадзенскай ды Віленскай гімназіях і на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. Спартсмен – барэц і гіравік. Выступаў у цырках, сумяшчаючы гэтыя заняткі з прафесіяй журналіста. Абедзве рускія рэвалюцыі катэгарычна не прыняў. Вызнаваў праваслаўна-манархічны перакананні, любіў называць сябе беларускім мужыком, ідэалізаваць самадзяржаўную манархію, называючы яе “дыктатурай праваслаўнага сумлення”.


Ваяваў на поўдні Расеі ў Белай арміі, цудам пазбег расстрэлу ў Адэсе. З 1921 па 1933 гг. працаваў у Маскве інструктарам у прафсаюзных спартыўных арганізацыях. Быў арыштаваны ў 1933 г. Тройчы спрабаваў збегчы з «сацыялістычнага раю». У чацвёрты раз, будучы вязнем канцлагера на Беламорканале, збег у Фінляндыю.

Жыў у Баўгарыі, Нямечыне, Паўднёвай Амерыцы.

Асноўная праца яго жыцця – «Народная манархія». Цяпер гэта настольная кніга рускіх манархістаў. У ёй ён пісаў: “Ніякія меркі, рэцэпты, праграмы і ідэалогіі, запазычаныя адкуль бы ні было звонку – непрыдатныя для рускай дзяржаўнасці, рускай нацыянальнасці, рускай культуры… Палітычнай арганізацыяй Рускага народу на яго нізах было самакіраванне, а палітычнай арганізацыяй народу ў цэлым было Самадзяржаўе… Цар ёсць, найперш, грамадская раўнавага. Пры парушэнні гэтай раўнавагі прамыслоўцы створаць плутакратыю, вайскоўцы – мілітарызм, духоўныя – клерыкалізм, а інтэлігенцыя – любы «ізм», які толькі будзе ў кніжнай модзе ў дадзены гістарычны момант.

Іван Саланевіч быў перакананым прыхільнікам заходне-русізму і рэзка адмоўна ставіўся да беларускага нацыянальнага руху. «Вера ў манархію была для мяне такой жа натуральнай, як вера ў Бога», – пісаў Саланевіч. Уладу бальшавікоў расцэньваў як чыста крымінальную, як дыктатуру сволачы. Крэда яго жыцця заключаецца ў словах: «Я лічыў і лічу, што нянавісць да ладу, які адпраўляе ў магілу мільёны людзей маёй радзімы – гэта не толькі маё права, але і мой абавязак». Памёр у 1953 г.

Ці можна нам атрымаць што-небудзь карыснае з жыцця і творчасці Саланевіча? Ці гэта справы даўно мінулых дзён? Думаю, што «можна», бо ідэалогія заходне-русізму ў нас жыве ня толькі ў форме «лукашызму», але і ў “дэмакратычным руху”.

Для таго, каб разабрацца з заходне-русізмам, паспрабуем знайсці крытэр ісціны, для чаго звернемся да тэорыі пазнання. Людзі такі крытэр шукалі на працягу ўсёй сваёй гісторыі. Не лішняе і нам будзе ўзгадаць, што гэта такое.

Спачатку трымальнікамі ісціны выступалі мудрыя старыя людзі – жрацы. Са з’яўленнем пісьменнасці кладзезем ісціны сталі святыя пісанні, а з развіццём філасофіі да іх у сярэднявечных схаластаў дадалася логіка. У канцы сярэднявечча з філасофіі і метафізікі вылучылася эмпірычнай навука са сваімі крытэрамі ісціны – адпаведнасць досьледу (верыфікацыя) і выкарыстанне матэматыкі. Заўважым, што для навук аб чалавеку абодва апошнія крытэры непрыдатныя, бо пастаноўка-паўтарэнне эксперыменту ў гісторыі немагчымая, а псіхіка чалавека настолькі складаная, што матэматыка пасуе ў грамадскіх навуках. Прычым, пасуе дасёння, нягледзячы на шматзначныя логікі, тэорыі гульняў, сістэмны падыход і г.д.

Да канца ХІХ стагоддзя ў тэорыі пазнання наступіў крызіс. Аказалася, што ў мікрасвеце нельга атрымаць адназначнага выніку. Вынік доследу залежыць ад абранай методыкі і мэтаў даследавання (прынцып дадатковасці М. Бора), матэматыкай можна пацвярджаць любыя фантазіі, а тэорый грамадскага развіцця назапасілася вялікае мноства і яны часцяком супярэчылі адна адной (тэорыі грамадскага дабра, свабоды, роўнасці, дэмакратыі, правоў, альтруізму, нацыяналізму, прагматызму, ніцшэанства, марксізму, сацыялізму, касмапалітызму і г.д.). У пачатку ХХ стагоддзя была моцна падарваная вера ў верыфікацыю (аказалася, што навукоўцы, як і звычайныя людзі, бачаць ў выніках доследу ў асноўным толькі тое, што жадаюць бачыць, зыходзячы са сваіх здагадак). У навуцы запанавалі крытэры: 1) лагічнай прастаты – чым менш зыходных гіпотэз ў тэорыі, тым яна лепш, 2) – прынцып адпаведнасці – новая тэорыя павінна абагульняць ранейшыя (фізіка Ньютана як прыватны выпадак фізікі Эйнштэйна), і 3) – прынцып фальсіфікацыянізма К. Попера, паводле якога асэнсаванымі навуковымі сцвярджэннямі з’яўляюцца толькі тыя, для абвяржэння якіх можна прыдумаць эксперымент (лічылася, што даказаць альбо абвергнуць, напрыклад, паняцце чорта ніякімі эксперыментамі немагчыма, і, такім чынам, паняцце чорта і не слушнае, і не ілжывае, яно проста бессэнсоўнае). Прымяненне гэтага прынцыпу да грамадскіх навук і да чалавека адразу ж пераводзіла ў разрад бессэнсовіц ўсе рэлігіі і амаль усе веды пра чалавека. (Няма нічога дзіўнага, што пры такім стане розумаў здарылася Першая сусветная вайна, у якой самыя культурныя народы Свету пачалі знішчаць адзін аднаго).

Да сярэдзіны ХХ стагоддзя высветлілася, што і гэтыя крытэры дрэнна працуюць у навуцы, бо, у прыватнасці, аказалася, што навуковыя тэорыі ў сваіх зыходных гіпотэзах будуюцца на нічым не абгрунтаванай веры, і, груба кажучы, навука і рэлігіі мала чым адрозніваюцца адна ад адной. Напрыклад, вера фізікаў у тое, што Сусвет утварыўся пасля Вялікага выбуху, нічым не больш пераканаўчая і абгрунтаваная, чым вера ў тое, што яе стварыў Бог і г.д. Хаос жа ў грамадскіх навуках працягваўся. І ён яшчэ больш павялічыўся, калі ў філасофіі пацярпеў крах «Міф Дадзенасці» – г.зн. вера ў тое, што існуе нейкая Рэальнасць, якую нам трэба толькі пазнаць (гл. Дадатак у канцы артыкула на гэтую тэму). Рэальнасць аказалася нейкім вельмі складаным чынам звязаная са Свядомасцю чалавека. Гэта зноў ўзаконіла ўсе рэлігіі і ўсю містыку.

У цяперашні час адзіным крытэрам, якому яшчэ давяраюць, ёсць крытэр прадказальнай сілы тэорыі – сапраўдным вучэннем з’яўляецца тое, якое лепш прадказвае будучыя змены, падзеі, вынікі. Ён можа быць выкарыстаны ў нашым выпадку.

Што ж прадказваў заходне-русізм? Прагноз Саланевіча: “Краіна чакае вайны для паўстання. Ні пра якую абарону «сацыялістычнай айчыны» з боку народных мас не можа быць і гаворкі. Наадварот, з кім бы ні вялася вайна, якімі б наступствамі ні пагражаў ваенны разгром, усе штыкі і ўсё вілы, якія толькі могуць быць ўваткнутыя ў спіну чырвонай арміі, будуць ўваткнутыя абавязкова. Кожны мужык ведае гэта дакладна так жа, як гэта ведае і кожны камуніст! Кожны мужык ведае, што пры першых жа стрэлах вайны ён у першую чаргу будзе рэзаць свайго бліжэйшага старшыню сельсавету, старшыню калгасу і да т.п., і гэтыя апошнія цалкам зразумела ведаюць, што ў першыя ж дні вайны яны будуць зарэзаныя, як бараны“.

Як мы ведаем, што за выключэннем нярускіх тэрыторый Прыбалтыкі, Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі, толькі што далучаных да СССР, і ў асноўным сярод тых, каго немцы выпусцілі з турмаў, цяжка было знайсці тых, хто дзейнічаў бы па прагнозе Саланевіча. Для таго, каб адстаяць свой прагноз, Саланевіч прыводзіў факт здачы ў нямецкі палон у першыя месяцы вайны 4-х мільёнаў савецкіх салдат, якія нібыта ўваткнулі штыкі ў зямлю, не жадаючы змагацца на баку бальшавікоў. Натуральна, такія былі, але асноўная маса апынулася ў палоне не з-за нянавісці да бальшавізму, а з-за стратэгічных пралікаў бальшавікоў (рыхтаваліся да паходу ў Еўропу), бесталковага камандавання (талковыя былі знішчаны перад вайной) і адсутнасці досведу сучаснай вайны. Не было фактаў і масавай выдачы немцам камісараў, якія апынуліся ў палоне. Трэба было быць ад’яўленай сволаччу, каб заслужыць такі лёс.

Наш буйны філосаф А.Грыцанаў лічыць прагнозы Саланевіча геніяльнымі, яго працы – момантамі ісціны і, такім чынам, вызнае погляды, блізкія да поглядаў Саланевіча. Ён у сваёй рэцэнзіі на кнігу Саланевіча «Расея ў канцлагеры» піша: «Толькі тупаўмная акупацыйная палітыка нацыстаў і палітычная выкрутлівасць Сталіна, якія здолеў у лічаныя месяцы ператварыць «вайну з пачатку сусветнай рэвалюцыі» ў «вайну айчынную, вызвольную», не дазволілі спраўдзіцца прадказанням Саланевіча да канца». Заўважым, што аб акупацыйнай палітыцы нацыстаў гэтыя 4 млн., здаючыся ў палон, ведаць нічога не маглі, бо яшчэ не былі ў акупацыі, а аб намерах фашыстаў маглі судзіць толькі па ўлётках немцаў, у якіх была праўда Саланевіча – а менавіта, што ў СССР існуе фактычна рабства, што ён пакрыты канцлагерамі і што бальшавікам трэба ўвагнаць вілы ў спіну.

Увогуле, звальваць на нацыстаў факт нездзяйснення прагнозаў Саланевіча неразумна. Нацысты былі такімі, якімі былі – з іх сацыялізмам, ніцшэанствам і расавай тэорыяй. У сваіх прамовах і працах, у адрозненне ад бальшавікоў, яны нічога не хавалі. І ўсё гэта было вядома Саланевічу, які жыў пры нацыстах у Нямеччыне. Іх акупацыйная палітыка, пакуль ішла вайна, была даволі звычайнай – дамагчыся добразычлівага стаўлення насельніцтва акупаваных краін да сябе з мэтай выкачвання з гэтых краін сыравінных і людскіх рэсурсаў для ваеннай перамогі. Далей, лічыць Сталіна выкрутлівым з-за яго пераводу «адной вайны» ў «іншую», гэта значыць дрэнна разумець палітыкаў. Усе яны мяняюць лозунгі ў залежнасці ад ходу вайны. Калі справы ідуць добра, то яны выкарыстоўваюць агульналюдскія лозунгі – пра Свабоду, Сацыялізм і г.д.; калі ж справы ідуць дрэнна, то ўзгадваюць патрыятызм, які ёсць у любога народу, у тым ліку, і асабліва, у рускага.

Саланевіч, жывучы ў Нямеччыне, горача вітаў Гітлера да восені 1941 г. і «раскусіў» яго толькі тады, калі войскі Вермахта падышлі да Масквы! Хацелася б спытаць у Саланевіча, а як жа Англія, якая змагалася ў адзіночку з Нямеччынай ужо два гады? А як жа растаптаныя Францыя і Польшча? А як жа пачатак генацыду асобных нацый? Выходзіць, што да восені 1941 года праваслаўны манархіст Саланевіч радасна паціраў рукі так жа, як да 21 чэрвеня паціралі рукі яго злейшыя ворагі – сволачы-бальшавікі ў СССР?

Такім чынам, можна зрабіць выснову, што заходне-русізм беларускіх мысляроў паказаў сваю няздольнасць прагназаваць падзеі і, значыць, у адпаведнасці з абраным намі крытэрам ісціны, паказаў сваю непрадуктыўнасць, слепату, памылковасць.

Нагадаем, што заходне-русізм адмаўляе нашу нацыю, лічыць яе рускай (але крыху сапсаванай Заходнім уплывам), сцвярджае безумоўную перавагу рускай культуры над нашай літвінска-беларускай. Ён таксама сцвярджае, што рускія нацыянальныя звычаі, рускі характар і рускі стыль жыцця з’яўляюцца ўзорам для нашага народу.

Заходне-русізм пранік у свядомасць нашага народу значна глыбей, чым звычайна думаюць. Нашы самыя перадавыя, нацыянальна-настроеныя пісьменнікі, паэты, гісторыкі ўсё яшчэ саромеюцца усё цёмнае, што прыходзіць да нас з Расеі, называць рускім. Напрыклад, у іх творах палякі, немцы, фіны і г.д. ваююць не з рускімі, а з “царызмам”, “Саветамі”, “бальшавікамі”, “чырвонымі” – нібы маецца на ўвазе, што дзесці там, на заднім плане, ёсць добрыя рускія, з якімі яны не могуць ваяваць, і якія ім, нярускім, спачуваюць і могуць дапамагчы. Гэта называецца -глядзець на Расею праз ружовыя акуляры.

Рускія – такая ж аднастайная і адначасна неаднастайная нацыя, як і ўсе іншыя. Хутчэй за ўсё, трэба прызнаць, што рускія аддаюць сябе на ўсе чорныя справы сваіх урадаў ахвотней, чым іншыя нацыі. Гэты розны падыход у ацэнцы рускіх і нярускіх народаў і ёсць схаваны заходне-русізм.

Далей. У гісторыі ў канкрэтны час і ў канкрэтнай краіне можа праглядацца некалькі грамадскіх сілаў, але заўсёды ёсць адна галоўная лінія фронту супрацьстаяння. Такая сутнасць любой барацьбы – пеўняў, барцоў, баксёраў на арэнах, каманд на спартовым полі, армій на палях бітваў і да т.п. – і, такім чынам, усе сілы трэба і можна звесці да дзвюх. У нашых жа ўмовах праглядаюцца тры сілы – лукашызм, які стаіць на пазіцыях заходне-русізму, нацыяналізм   і ліберальная дэмакратыя, якая ставіць нацыянальнае на другое месца.

Наша краіна адназначна ёсць калоніяй Расеі, бо ў свеце не было выпадку, каб улады нацыі, якая дамаглася Незалежнасці, пакінулі б старыя каланіяльныя сімвалы (герб і сцяг), старую каланіяльную назву краіны (Беларусь) і так душылі сваю нацыянальную культуру і мову, як гэта робіцца ў нас. Нашым уладам іх унутранай «Масквой», якая сядзіць у іх мазгах, дазволена толькі таргавацца аб коштах на яйкі, нафту, газ …, а нашаму прэзідэнту да таго ж яшчэ – крыху пасвавольнічаць у знешняй палітыцы. У астатнім яны цалкам кіруюцца Масквой. Адзіны спосаб абгрунтаваць рабскія паводзіны Лукашэнкі ў яго стасунках з Масквой – гэта аб’явіць, што “мы з расейцамі – адзіны народ”. Што ён і робіць, і што ёсць галоўным пастулатам заходне-русізму.

Гісторыя ўсіх часоў і народаў адназначна сведчыць, што напачатку народы дамагаюцца Незалежнасці, і толькі потым пачынаюць ўладкоўваць сваё жыццё згодна са сваімі паняццямі і звычаямі. Кастусь Каліноўскі ў сваёй перадсмяротнай запісцы «З-пад шыбенiцы» гэта добра разумеў, калі напісаў «… пакуль яна ў нас будзе – гэта няволя маскоуская, у нас нiчога не будзе…». А Э.Вайніловіч, якога, дарэчы, вельмі шанаваў П.Сталыпін, адзначаў, што, здавалася б, прагрэсіўныя рэформы па вызваленні сялян у Беларусі былі цалкам скажоныя з-за няўліку спецыфікі нашага Краю.

І тады (у адпаведнасці з законамі барацьбы і нашым сапраўдным каланіяльным станам) усе ідэолагі, якія ставяць нацыянальнае на другі план, трапляюць у адзін лагер з лукашэнкаўцамі. У нашым выпадку гэта: камуністы, “дэмакраты”, змагары за правы працоўных, «аб’яднаныя грамадзяне», «еўрапейцы», сацыял-дэмакраты, грамадоўцы, хрысціянскія дэмакраты і г.д. Яны змагаюцца, і, здаецца – за народ, а народ да іх барацьбы абыякавы. У чым тут справа? Я лічу, што гэта з-за таго, што яны не ўлічваюць галоўную заканамернасць развіцця народаў – спачатку нацыянальная незалежнасць, а потым – усё астатняе.

Фраза А. Лукашэнкі «аб чарцы і шкварцы” гэта фактычна ёсць лозунг і большасці вышэйпералічаных. Яны сваёй дзейнасцю ствараюць у нас у краіне задушлівую рэальнасць баязлівасці і жлобства, якія ўсё больш ахопліваюць усе пласты насельніцтва. Іх прагноз, што цяперашні крызіс вывядзе людзей на вуліцы, не ажыццяўляецца. Які яшчэ трэба доказ ілжывасці гэтай ідэалёгіі?! Пры гэтым нас не павінна ўводзіць у зман тое, што Захад у нас падтрымлівае намаганні “дэмакратаў” і не падтрымлівае нацыяналістаў. Захад даўно прайшоў стадыю станаўлення сваіх нацыянальных дзяржаў і ўжо забыў, што такое нацыянальны прыгнёт. Яму зразумелая толькі барацьба за правы чалавека, свабоду СМІ ды інш. А тыя, хто нас не разумее, не могуць нам і вынікова дапамагаць. Вось таму нашы “дэмакраты” разам з Захадам нічога не могуць зрабіць з А. Лукашэнкам, бо ні тыя, ні іншыя не разумеюць, з чым маюць справу. У нас не проста дыктатура, якую, як даўно заўважыў К.Ясперс, вельмі цяжка перамагчы толькі ўнутранымі сіламі. У нас нашаму народу праз панаванне чужой нам рускай культуры [наўмысна] прывіты комплекс непаўнавартасці, які паралізуе ўсялякую волю да супраціву.

Але вернемся да Саланевіча. Як усе, хто адмаўляецца ад сваёй нацыі на карысць нацыі пануючай, ён моцна ідэалізаваў рускіх, дрэнна іх разумеў. Ён, як нярускі і еўрапеец, недаацэньваў патрыятызм рускіх людзей і іх нянавісьць да заходніх еўрапейскіх народаў. Рускую нацыянальную рысу – ахайваць усё сваё на словах – ён, як і многія замежнікі, памылкова прымаў за адсутнасць у рускіх нацыяналізму.

Напалеон запісаў у сваім дзённіку: «Гэта варвары, яны спальваюць свае дамы, каб не даць нам пераначаваць у іх усяго адну ноч». Французаў таксама ўразіў факт нянавісці да іх, які выявіўся ў падпале рускімі страчанай імі сталіцы. Гэтыя два факты ўзятыя з часоў Аляксандра І, калі захапленне французскай культурай у Расеі дасягнула кульмінацыі, калі не было прапаганды нянавісці да іншаземцаў і калі ў царскім двары і адміністрацыі пераважалі замежнікі. Як пісаў А.Пушкін: “... Ні слова рускага, ні рускага твару…».

Можна прывесці мноства фактаў дзікага нацыяналізму рускіх. Напрыклад, мала на свеце народаў, якія загадвалі б сваім жанчынам (выведніцам) класціся ў ложак да ворага, каб выведаць у яго важную інфармацыю, як гэта практыкавалася ў КДБ; мала на свеце народаў, якія гатовыя ўсё жыццё пражыць у запушчанай правінцыі, толькі б добра жылося ў сталіцы іх краіны – “прыгажуні Маскве”. Нацысты, нягледзячы на ўвесь іх расізм, не апускаліся да закліку забіваць рускіх ўсіх запар, у адрозненне ад Іллі Эрэнбурга, які заклікаў у сваіх артыкулах «забі немца!». І «эрэнбургі» ў Расеі не адзінокія.

Рускі патрыятызм трымаецца на рускім цемрашальстве, якое вынікае як з хранічнага адставання рускіх ва ўсіх сферах ад заходніх нацый, так і з іх нянавісці да Свабоды і да нацыяў, у якіх гэтай Свабоды больш, чым у іх. Можа, прычына гэтай нянавісці ў тым, што ў самыя адказныя стагоддзі фармавання іх нацыі яны знаходзіліся ў рабскім становішчы 400-гадовага мангольскага ярма?

Іншай характэрнай асаблівасцю рускіх ёсць іх спецыфічнае рабалепства, як любоў да сваіх правадыроў ды начальнікаў і гатовасць выканаць іх любы загад. Гэты іх своеасаблівы «калектывізм» Чаадаеў тлумачыў абыякавасцю рускіх да Дабра і зла. Кажучы інакш – іх апалітычнасцю. Кажуць, гэта ад панавання ў іх 400 гадоў прыгоннага права. Але ж гэтага права ім ніхто звонку не прынёс! Зрастанне міліцыі з крымінальным светам у Расеі ў нашыя дні зноў прымушае нас успомніць А. Чаадаева.

Калі дадаць сюды яшчэ вельмі слабое пачуццё меры ў рускіх, якое прымушае іх кідацца ў скрайнасці, ускладняе ім падзел на сваё і чужое, спараджае ў іх з аднаго боку здольнасць да суперажывання, таварыскасці, спагадлівасці, а з другога – цягу да ахопу, захопу, прасочванню ў чужое, закабалення, прыгнёту, імперскасці; калі дадаць сюды іх маніякальнае імкненне быць заўсёды і ўсюды першымі і Вялікімі – то мы атрымаем усе галоўныя кампаненты рускай душы, якімі, мабыць, можна растлумачыць ўсю гісторыю Расеі і спрагназаваць яе паводзіны ў будучыні.

М. Салтыкоў-Шчадрын пісаў пра шматлікасць у Расеі пароды людзей з «цвёрдай душой прахвостаў». Гэта выраз любіў цытаваць Саланевіч, правільна лічачы, што яны з’яўляюцца базавай апорай бальшавіцкага рэжыму. Але ён памыляўся, лічачы іх спараджэннем толькі гэтага рэжыму.

Усе заходне-русісты, дрэнна разумеючы рускіх, рана ці позна аплачваюць свой самападман дарагім коштам. Гэта можна праілюстраваў на лёсах двух выбітных людзей – Ф.Дзяржынскага і М.Тухачэўскага, якія хоць і не з’яўляліся, строга кажучы, заходне-русістамі, бо не лічылі сябе беларусамі, але гэтак жа, як і заходне-русісты, лічылі нацыянальнае неістотным. Адчуваючы сваю нярускасць, разумеючы яе як сваю другасортнасць і крыніцу сталага недаверу ў нацыяналістычным, хай і марксісцкім, рускім асяроддзі, абодва са скуры лезлі, каб стаць сярод чужынцаў сваімі. І таму браліся за самую брудную і цяжкую працу. Першы узначаліў ВЧК, які займаўся расстрэламі контррэвалюцыянераў, другі не спыніўся перад тручаннем газамі тамбоўскіх мужыкоў, штурмаваў паўсталы супраць бальшавікоў Кранштадт і, як паляк, змагаўся супраць незалежнасці Польшчы. Большых доказаў рускасці, надзейнасці і адданасці, здавалася б, і прыдумаць цяжка. Але да 1926-га года стала зразумела, што рускія бальшавікі, перастраляўшы контррэвалюцыянераў, якія заміналі ім захапіць уладу, пачалі душыць не толькі іншыя дэмакратычныя партыі, якія дапамагалі ім захапіць уладу і дапускалі больш Свабоды, але і сялян з рабочымі, якіх яны прыняліся бязлітасна рабаваць і эксплуатаваць.

У Фелікса, як нярускага і еўрапейца, раней, чым у астатніх камуністаў, гэта стала выклікаць пратэст. Пачаліся яго крытычныя выступы ў адрас Палітбюро. Пры дзіўных, нявысветленых абставінах ён у 1926 г. і памёр – ці то быў атручаны, ці то не вытрымала сэрца ад думкі, што не за тое змагаўся.

Тухачэўскага, як непалітыка, хутчэй за ўсё, загубіў недаўлік рускага рабалепства – якасці, асабліва патрэбнай у ваенным асяроддзі. І ён быў расстраляны ў кампаніі з рускімі і нярускім найбуйнейшымі вайсковымі начальнікамі, якія таксама, відаць, палічылі, што іх таленты могуць зрабіць для іх рабалепства неабавязковым.

Нас не павінна бянтэжыць, што разам з нярускімі ў Расеі знішчаюцца таксама і чыстакроўныя русакі. Усё гэта людзі свабодныя ад цемрашальства і рабалепства, так бы мовіць, нетыповыя рускія. Бо мы гаворым аб пануючай у Расеі тэндэнцыі – усіх, хто змагаецца супраць цемрашальства, рабалепства і імперскай палітыкі, лічыць здраднікамі і ворагамі Расеі і таму вартымі знішчэння (пры маўклівым ухваленні народных мас).

Цяпер разгледзім, якую злавесную ролю адыграў заходне-русізм ў лёсах нашай нацыі. Прыдуманы ідэолагамі царызму ў другой палове ХІХ стагоддзя, ён суправаджаўся канчатковым перайменаваннем нашай нацыі з літвінаў у беларусаў, г.зн. ў нейкіх рускіх. Тое, што з-за славянскай мовы і хрысціянства Ўсходняга абраду нашы ўсходнія і паўднёвыя землі часам называлі рускімі, не можа апраўдваць для нас гэты іх крок. Усе дзяржавы маюць ядро, вакол якога пасля збіраюцца «нячыстыя» ўскраіны. У нас гэта ядро – землі гістарычнай Літвы, г.зн. землі цэнтральнай і заходняй Беларусі. Палітычны (свая мера дапушчальнай Свабоды), цывілізацыйны (якія людскія адносіны і мастацтва з’яўляюцца ўзорнымі) і мэнтальны (генетычны) чыннікі з’яўляюцца вызначальнымі пры самастварэнні дзяржаў. Па ўсіх гэтых параметрах мы маем з расейцамі вельмі мала агульнага.

Ці маглі дзеці і ўнукі нашай шляхты, якія памяталі, што іх продкі, якія мелі Вольнасці і стагоддзямі змагаліся з расейцамі за свабоду сваёй Радзімы, прыняць іх пераназванне ў белых рускіх? Вядома, не. Таму яны альбо «падаліся» ў палякі, альбо выпалі з палітычнага жыцця і пачалі дэградаваць. Праўда, і тут знайшліся выключэнні. І самае яркае з іх – былы паўстанец 1863 года Ф. Багушэвіч, які ў сваіх кніжачках для народу стаў прапаведаваць рускасць ў форме беларускасці. Пры гэтым, у адпаведнасці з пануючымі тады сацыяльнымі вучэннямі, ён стаў апяваць мужыка, чым навечна звязаў беларускасьць з чымсьці прымітыўным, адсталым, забітым. Лепшага спосабу ліквідацыі нашай нацыі, чым перайменаванне нас у беларусаў, прыдумаць было цяжка, бо раскол грамадства на эксплуатуемых-бедных-(бел)рускіх-праваслаўных і багатых-паноў-«палякаў»-каталікоў-эксплуататараў дасягнуў незвычайнай глыбіні.

Заходне-русізм прыжываўся ў асноўным у разначынным асяроддзі выхадцаў з ніжэйшых саслоўяў, якія ў Маскве і Пецярбургу асвойвалі разам з рускай моладдзю сацыяльныя тэорыі Фур’е, Маркса, Энгельса, Пляханава і г.д. Сацыяльная настроенасць беларускіх палітычных партый да 1917 г. прывяла да таго, што ўсе буйныя земляўласнікі і прамыслоўцы, якія маглі прафінансаваць праект стварэння Незалежнай дзяржавы, у нас апынуліся альбо па-за палітыкай, альбо сталі працаваць на Польшчу. Э.Вайніловіч у сваіх ўспамінах падкрэсліваў, што яго і многіх яго знаёмых багатых людзей адштурхоўвала з беларускіх партый іх левізна, сацыяльная накіраванасць. У выніку чаго грошай на беларускую справу, стварэнне яе арміі яны не далі, нягледзячы на добрае разуменне імі адрознення “Крэсаў” ад Кароны.

Пустая казна БНР, і як піша А.Сідарэвіч, надзея на справядлівасьць ІІІ-га Ўсерасейскага з’езду Саветаў (г.зн. неразуменне імперскай сутнасці рускай душы, і адсюль прыпозненае, пры нямецкай акупацыі, абвяшчэнне БНР) прывялі да падзення БНР.

Затым рускія пад прыкрыццём класавай барацьбы заняліся знішчэннем ў нас свядомага нацыянальнага элементу. М.Пятроў піша, што ў 1923-28 гг. у нас арыштоўвалі ў 20 разоў часцей, чым у Расеі (Сб.”Деды”, 2009, выпуск 2); затым яны знішчылі і сваіх памочнікаў нацыянал-камуністаў – заснавальнікаў БССР. У нацыянал-камуніста паступова ператвараўся П.Машэраў. І таму, відаць, загінуў пры дзіўных абставінах. Наш зямляк [літвін] І.Пілсудскі цалкам мог падзяліць лёс Дзяржынскага і Тухачэўскага, калі б, будучы ў маладосці сацыялістам, «своечасова – як ён піша – не сышоў бы з сацыялістычнага цягніка на станцыі Незалежнасць» (Польшчы).

Заходне-русізм, занесены нам рускай культурай, і перайменаванне нас у белых рускіх за некалькі пакаленняў змянілі «геапалітычную фізіяномію” нашага народу. Так, сяляне заходніх абласцей Беларусі ў 1863 г. не толькі сімпатызавалі паўсталай апалячанай шляхце, але і ўдзельнічалі у паўстанні. Праз некалькі пакаленняў «гэтыя» ж сяляне ўжо стварылі на грошы Масквы КПЗБ, вялі падрыўную антыдзяржаўную, антыпольскую прапаганду, займаліся русіфікацыяй нашага краю і стралялі ў спіны адступаючым польскім памежнікам ў 1939 г. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР нацыяналістычна настроеныя члены КПЗБ былі рэпрэсаваныя як ненадзейны элемент і “польскія шпіёны”, а месцы, якія вызваліліся ў адміністрацыі, занялі чыноўнікі, што прыехалі з Расеі. Гэта яшчэ раз паказвае, што заходне-русісты ідэалізуюць, не разумеюць Расею і рускіх.

У 90-я гады мінулага стагоддзя багатых людзей, якія маглі прафінансаваць стварэнне Незалежнай Беларусі, ужо амаль не было, а нацыянальнае намаганнямі рускай прапаганды ўспрымалася многімі прадстаўнікамі нашага народу як “фашызм”. Мясцовыя «белыя рускія» не хацелі адасабляцца ад Расеі. Нашы “дэмакраты” (Шушкевіч, Ганчар, Ціцянкоў, Сініцын, Лябедзька, Фядута і інш.) павялі сябе, як тыповыя заходне-русісты, не падтрымлівалі нацыяналістаў БНФ і дапамаглі прыйсці да ўлады А. Лукашэнку. Ад імпічменту Лукашэнку ў 1996 г. выратаваў, нагадаем, расейскі дэсант на чале з Чарнамырдзіным.

Пазбаўленыя затым Лукашэнкам усіх сваіх пасадаў, апынуўшыся ў апазыцыі, “дэмакраты” пачалі ствараць розныя партыі, прыдумляць новыя сімвалы на свае партыйныя сцягі, і сталі прапаведаваць сацыяльныя лёзунгі – пра нізкія цэны, аб высокіх заробках і г.д. – г.зн., прапаведаваць тое ж самае, што і сацыял-рэвалюцыянеры і сацыял-дэмакраты ў пачатку ХХ стагоддзя.

Нашы “дэмакраты”, прапаведуючы танныя “чаркі i шкваркі”, відаць, думаюць, што гэтым яны набліжаюцца да народу, разумеюць яго патрэбы. Але што робіцца ў падсвядомасці нашага народу, які бачыць вакол толькі смерць свайго нацыянальнага – пра гэта ведаюць толькі прасунутыя псіхолагі. Масква і яе ідэолагі ролю падсвядомасці разумеюць у нас значна лепш, чым “дэмакраты”.

Напрыклад, праспект Ф.Скарыны (калі ўлічыць, што гэта галоўны праспект краіны, улічыць яго даўжыню, сотні адрасоў розных арганізацыяў на ім) значна мацней сваім «Францыскам» адвязваў нас ад Расеі і прывязваў да Еўропы, чым робіць гэта цяперашняя «Незалежнасць». І яны зрабілі яго перайменаванне. Ці ўзяць ўстаноўку на ўсіх сельскіх дарогах маскоўскіх крыжоў з касой ніжняй жэрдкай. Крыжы на дарогах – гэта каталіцкая традыцыя, у Расеі такой традыцыі не было і няма, але ў нас яны ставяцца. Сэнс гэтай аперацыі Масквы зразумелы – выкарыстоўваючы паняцце Бога, замацавацца на нашай тэрыторыі. У падсвядомасці калгаснікаў на вазах, дачнікаў на аўта, грыбнікоў і зборшчыкаў ягад, якія выходзяць з лесу, гэтыя крыжы павінны звязаць Маскву з Богам, а калі гэтыя крыжы пакрыюцца мохам – Маскву-Бога з нашай даўніной-гісторыяй. Такая хітрая агітацыя асабліва падзейнічае на дзяцей, якія засвойваюць гэтыя крыжы разам з бярозкамі, сасёнкамі ды іншымі атрыбутамі Радзімы. Ці ўзяць стэнды са слоганам «Мы беларусы!», «Я – Беларусь!», якія з’явіліся на самых людных месцах. Да нас толькі цяпер з цяжкасцю даходзіць, што наша рабства неяк звязана са словам «Русь», а нашы ворагі ўжо прэвентыўна прымаюць меры – візуальна, праз падсвядомасць гэта рабства нам намаўляюць.

Наша апазіцыя, калі яна хоча скінуць гэтую ўладу, павінна спачатку зрабіць нацыю з насельніцтва гэтай тэрыторыі. Накінутая нам беларускасць не перашкодзіла, а дапамагла нашай русіфікацыі. Лозунг «Жыве Беларусь!», які крычалі 20 гадоў на мітынгах, быў памылковым і таму не абудзіў народ. Ён павінен быць заменены, напрыклад, на баявой кліч нашых воінаў: «Гэй, лiтвiны – Бог нам радзiць!». Тэрмін «Русь» заганяе наш народ у рабства Расеі. Яго шкоднасць можна моцна зменшыць, калі прыняць, напрыклад, саманазву «Балтарусь”. Яна добра адлюстроўвае эмацыйна-псіхічную сутнасць нашага народу як балцкага племені, што пацвердзілася даследаваннем генафонду нашай нацыі. «Балта-» задаволіць тых нашых людзей, хто цэніць станоўчыя якасці еўрапейскасці, а «русь» – хто цэніць станоўчыя якасці азіяцкасці ў яе рускім і праваслаўным выразе.

Выразнасць ў разуменні таго, хто мы і ў якім становішчы знаходзімся, ёсць першая ўмова правільнай палітыкі апазіцыі.

А калі казаць больш канкрэтна, то трэба заняцца асветай нашага народу, вяртаннем яму яго гістарычнай памяці пра нашу слаўную мінуўшчыну Літвы і літвінаў; пачаць разбіраць завалы хлусні, якімі нас атачылі. Трэба пачаць працу па ліквідацыі на нашай зямлі ганебных сведчанняў нашага цяперашняга каланіяльнага быцця – перайменаваннем вуліц, зносам помнікаў, выкрыццём сутнасці цяперашняй улады і маскоўскай РПЦ  як каляніяльных і акупацыйных.

Пасля гэтага зрушыцца з мёртвай кропкі рух за беларускую мову і культуру.

Трэба зразумець, што народ загаворыць на сваёй мове толькі пасля таго, як ён пачне сябе паважаць, а гэта здарыцца толькі пасля таго, як ён даведаецца сваю сапраўдную гісторыю. Сапраўды, адна справа перайсці з рускай мовы на беларускую, думаючы, што мы ўсходнія славяне і з рускімі нават адзін народ (як гэта цвердзіць нам Масква і Лукашэнка), і зусім іншая – ведаючы, што мы, генетычныя нашчадкі старажытных германцаў і арыяў, зьяўляемся не славянамі, а балтамі, у супрацьлегласць рускім, якія генетычна з’яўляюцца не славянамі, а ўгра-фінамі ардынскай закваскі. Адна справа – перайсці на беларускую мову, верачы расейскай прапагандзе, што з рускімі ў нас агульная гісторыя, і зусім іншая справа – ведаючы, што расейцы гэта нашы векавыя ворагі, што ўсю гісторыю яны знішчалі і нас, і нашу культуру (прыклад – знішчэнне імі Рэспублікі Вялікі Ноўгарад). Адна справа думаць, што хрысціянства прыйшло да нас з Кіева, што мы з расейцамі і ўкраінцамі складаем нейкае духоўнае праваслаўныя царства, і зусім іншая – ведаць, што хрысціянства прыйшло да нас і з Захаду ад нямецкіх місіянераў, і што праваслаўная аўтакефальная царква загнаная ў нас ў глыбокае падполле. Адна справа – думаць, што мы знікнем без Расеі, і зусім іншая справа – ведаць, што яны нам не давяраюць і таму цягнуць новыя ніткі газа-нафтаправодаў у абыход нашай краіны, каб у рашучы момант павароту нас да Незалежнасці адключыць нас ад энерганосбітаў і тым самым паставіць на калені.

Калі ўсе нашы апазіцыйныя сілы зоймуцца такой асветніцкай працай і акрамя агітацыі за «чарку і шкварку» ды Нябеснае царства будуць растлумачваць народу, чаму “пакуль яны [цяперашняя ўлада. – Рэд.] у нас будуць, у нас нiчога не будзе…”, то да прэзідэнцкіх выбарах 2016 года колькасць прыхільнікаў апазіцыі значна ўзрасце. І тады з дапамогай прэзідэнцкіх выбараў будзе вырашана пытанне аб змене ўлады мірным і легітымным шляхам.

Сакавік, 2010 г.


Дадатак

«Міф Дадзенасці» раней, чым у іншых абласцях ведаў, пачаў трашчаць па швах у ведах па гісторыі. Даўно было заўважана, што ў залежнасці ад светагляду, ідэалогіі гісторыкаў як асабістых, так і пануючых у іх эпоху, тыя ці іншыя гістарычныя падзеі атрымліваюць цалкам розную трактоўку. Больш за тое, асобныя факты (бітвы, войны, дзеючыя асобы) могуць знікаць з поля зроку гісторыкаў, а некаторыя – узнікаць, як быццам бы з забытых ці толькі што знойдзеных летапісаў. (Зусім як элементарныя часцінкі ў залежнасці ад вымяральных прыбораў, методык, мэтаў і гіпотэзаў навукоўцаў).

Разгледзім паняцці “мангольскае ярмо ў Расеі” і “Кулікоўская бітва». Нас вучылі, што гэтая бітва паклала канец ярму, і гэта ўкладалася ў канцэпцыю Расеі Кацярыны ІІ і Пятра І як дзяржавы – фарпоста еўрапейскай цывілізацыі. Але справа ў тым, што Расея пасля гэтай бітвы яшчэ 100 гадоў плаціла даніну Ардзе. Не вядома таксама ніякіх буйных паўстаньняў супраць прыгнёту да гэтай бітвы. Гэта ўсё ставіць пад сумнеў самі факты невыноснага ярма і значнасці бітвы. І ёсць расейскія гісторыкі, якія не лічаць злом заваёву манголамі «рускіх» зямель, лічаць нават дабром, бо пры ім не магло быць тлятворнага ўплыву Захаду – гэтага ўвасаблення заганы ў рускіх кансерватараў. Сёння некаторыя гісторыкі ставяць пад сумнеў і сам факт такой бітвы, і месца, дзе яна магла б адбыцца, бо артэфактаў бітвы так і не знойдзена.

Цікава, як гэтыя падзеі датычаць нас. Спачатку ў самых старажытных рускіх летапісах літвінам выказваецца падзяка за іх абарону маскоўцаў ад манголаў. Потым, калі маскоўцы пачалі ваяваць з намі, наш удзел у войнах з манголамі стаў прыніжацца, а Ягайла ў названай бітве быў нават зроблены здраднікам свайго роднага брата і ўсяго «агульнарускага» народу, бо ішоў, нібыта, дапамагчы манголам. Нарэшце, ужо ёсць версія, што гэтая бітва была ўсяго толькі разборкай Тахтамыша і Мамая, і тады мы ў гэтай бітве атрымліваем малазначную ролю наймітаў. Канчатковай перамогі такой версіі-трактоўкі можна чакаць, калі ў будучыні адбудзецца сусветнае супрацьстаянне Захад-Усход і калі Расея ўвойдзе ў блок Усход, а само насельніцтва Расеі яшчэ больш абмусульманіцца.

Апошняе адбываецца на нашых вачах.

Тэндэнцыя і ў Еўропе, і ў Расеі лічыць Расею па сутнасці Азіяй заўсёды існавала. Бо пісаў жа А.Блок «мы – скіфы з сквапнымі, раскосымі вачыма“, нягледзячы на тое, што скіфы не былі мангалоіднай расай і вочы ў рускіх не раскосыя. Вялікім прыхільнікам азіяцкасці рускіх быў М.Гумілёў. Цяперашняя спеўка «славянскай» Расеі і Казахстана – чым не новая Залатая Арда? (Мы, як калонія Расеі, таксама ў ёй). Славянафілы ў пачатку ХІХ стагоддзя апраналіся так, што іх на Пецярбургскіх вуліцах прымалі за персаў. Афанасій Нікіцін маліўся Алаху, а маскоўцы ў вёсках яшчэ пры Пятры І з цяжкасцю разумелі руска-славянскую мову.

Усе гэтыя факты прыведзены як доказы таго, што, паглыбляючыся ў гісторыю, каб знайсці там падставу для арыентыроўкі ў сучаснасці, мы ў ёй ніякай пэўнасці, канчатковай ісьціны, нязменнай дадзенасці не знаходзім. З філасофскага пункту гледжання, гэта ёсць крах субъектна-аб’ектнай мадэлі пазнання. Гісторык – суб’ект, гісторыя – аб’ект. Для нашых гісторыкаў гэта азначае, што наша інтэрпрэтацыя нашай гісторыі, колькі б архіваў хто б ні перарыў і раскопак ні зрабіў, ніколі не будзе супадаць з трактоўка нашай гісторыі нашымі суседзямі.

Нашы ліберальныя гісторыкі, аўтары часопісу Аrche, «Міфа Дадзенасці» яшчэ прытрымліваюцца. Гэта бачна з таго, як яны старанна «па-навуковаму» спрабуюць аддзяліць нібыта сапраўдную трактоўку гісторыі Беларусі ад трактовак, прыдуманых нацыяналістамі. В.Акудовіч, В.Булгакаў ды іншыя першую трактоўку забяспечваюць тэрмінам «гісторыя», другую – тэрмінам «міф».

Якое адценне мае тэрмін «міф» – усім вядома.

Значна менш ад ідэалогіі, чым гісторыя, залежаць этнапсіхалогія і асабліва генетыка.

Іх трэба даследаваць і вынікі данесці да нашых уладаў і народу.



Ад рэдакцыі:

Хочам удакладніць некалькі момантаў.

Спачатку пра дэмакратыю.

Дэмакратыя, як мы ўжо даўно вывелі – гэта такая арганізацыя грамадска-палітычнага жыцьця, калі ўлады вымушаны зьдзяйсьняць аб’ектыўныя інтарэсы адпаведнага народу – сапраўднага гаспадара яго дзяржавы. Усе іншыя варыянты “дэмакратыі” на самой справе дэмакратыяй не зьяўляюцца. Таму мы ўсе “дэмакратычныя” паняцьці ў аўтарскім тэксьце, каб ня множыць блытаніну, вымушаны былі выдзяліць дзьвюкосьсямі (гэта наша рэдакцыйная праўка). Бо з нашага, гуманістычнага, пункту гледжаньня паняцьце сапраўднай дэмакратыі прынцыпова ёсьць недыскрэдытуемым.

У такой ступені, у якой у “дэмакратычным руху” прысутнічае любая зь імперскіх ідэалогій – расейская імперская, заходняя ліберальная, камуністычная, клерыкальная, шавіністычная і г.д. – а таксама агентура адпаведных соцыя-паразітных сіл, у такой ступені гэты рух ня ёсьць дэмакратычным. Як і наадварот, колькі б розныя соцыяпаразітныя сілы ні спрабавалі штучна, з маніпулятыўнымі мэтамі прыкрывацца словамі пра дэмакратыю, у іх руках дэмакратыя скукожваецца да фігавага лістка, адкрываючы агідлівае да пачварнасьці цела.

Апошняя зьява датычыць і сучаснай ліберальнай “дэмакратыі”. Гэта – не дэмакратыя, а лібералізм, які паступова дэградуе ў ліберастызм. І гэта бачна ў тым ліку з-за таго, што  “ліберальная дэмакратыя” ўсё больш ставіць “нацыянальнае на другое месца”. Аўтар можа ня ведаць, але ліберасты ўжо даўно лічаць яшчэ горш. Яны лічаць нацыянальнае сваім галоўным ворагам, нашмат большым, чым любыя дыктатарскія рэжымы. Практычнае стаўленьне г.зв. “Захаду” да беларусафобскай,  этнацыдна-генацыднай, клептакратычнай дыктаруры цяперцаў на чале з Лу-кам у Беларусі – гэтаму найяскравае сьведчаньне…

Другое.  Мы не зьбіраемся бараніць рускі народ. Практычна ўсё, што паважаны Павал Біч напісаў пра яго, мы прымаем. Але, ёсьць некалькі “але”.

І першае, што варта ўдакладніць, гэта тое, што злачынная дзейнасьць рускага народу адносна нашага беларуска-літвіскага народу, заўсёды была другаснай, а дакладней, выканаўчай – як прылады, сродка імперскай палітыкі. А гэта значыць, што і рахунак яму трэба будзе прад’яўляць, як выканаўцу злачынства (гэта адлюстравана нават у нашай Дактрыне). Але пры гэтам мы не павінны ўпускаць галоўнае і, натуральна, нашмат больш важнае. Гэта ініцыятара, суб’екта шматсотгадовай расейскай імперскай агрэсіі супраць нас – беларусаў (нагадаем, маса да самаарганізацыі ня здольная…). Мы на сайце даўно вывелі гэтую пачвару. Яна завецца расейская імперская бюракратыя. Вось ён – галоўны суб’ект зла… (пару апошніх месяцаў мы гэтага “суб’ектыка” падрабязна аналізавалі).

Акрамя таго, ня ўсё цёмнае, што прыходзіць да нас з Расеі, ёсьць рускім. Асабліва пасьля 1917 года і таксама ў апошні час. Ну, ня ёсьць Ілля Эрэнбург рускім чалавекам… (адкуль ўзяліся гэтыя ільлі – і ў 1917 годзе і пасьля 1991-га – у нас на сайце дастаткова падрабязна аналізавалася; гл. матэрыялы рубрыкі “Сіянізм і антысіянізм”).

Нарэшце, трэцяе. Нам хацелася б, каб спадар Біч таксама калі-небудзь больш падрабязна прааналізаваў дзейнасьць паноў Акудовіча і Булгакава ў часопісе Аrche.


7 каментарыяў

  1. Яўген Мурашка кажа:

    «Гэй, лiтвiны – Бог нам радзiць!».
    Трэба узяць на узбраеньне.

  2. Васіль кажа:

    Гэты Саланевіч добра напутаў!
    Лепш бы заставаўся працаваць у цырку.
    Вось, што чужое можа зрабіць з беларусам!

  3. Дарафей кажа:

    Вельмі эмацыйна. Залішняя эмацыйнасць заўсёды шкодзіць працы. Не трэба рэзка адмаўляцца ад назвы “беларусы”, бо гэта вызаве непаразуменне з боку простых людзей. Трэба спачатку падрыхтаваць грамадскую думку, бо гэта пэўная “рэвалюцыя” самасвядомасці беларусаў. Наколькі я разумею палітыку сайта, то яна зводзіцца да асветніцкай дзейнасцю, вынікам якой стане падрыхтоўка свядомай нацыянальнай эліты. Вось выховываючы гэту эліту, неабходна сярод яе культаваць самасвядомасць літвінаў. З цягам часу, калі (як я спадзяюся) яна займе сваё месца у грамадстве, – астанее грамадства, жадаючы наблізіцца да эліты, пачне само атаясамліваць сябе літвінамі. Гэта методыка выкарыстоўваецца і добра працуе на практыцы. Дарэчы, яе с пэўным поспехам выкарыстоўвалі нашы ворагі- польскія і рускія імперцы, каб асіміляваць мясцовае насельніцтва. Каліж замест прымусовай ілжы, людзям падаць сапраўдную праўду,-то і вынік будзе. Далучыць да гэтага нацыянальную школу і сапраўдную беларускую царкву (апошнюю трэба таксама уводзіць павольна).Таму: Гэй, лiтвiны – Бог нам радзiць!

  4. abdul кажа:

    Перад БОГАМ што ліцьвін, што маскаль – усе роўныя. БОГ радзіць толькі сваім верным рабам.

  5. Siarhiej кажа:

    Да ведама наведнікаў Сайту.
    Словы генацыд (genocide) і этнацыд (ethnocide) прыдумаў Рафаэл Лемкін у 1943 годзе.
    Генацыд – спалучэнне грэцкага слова genos (раса, племя) і лацінскага слова cide (забойства)
    Этнацыд – спалучэнне грэцкага слова ethnos (нацыя, народ) і лацінскага слова cide (забойства)
    Рафаэл Лемкін, польскі юрыст жыдоўскага паходжання, нарадзіўся 24 чэрвеня 1900 г. у вёскі Бэзводнэ Расейскай імпэрыі, зараз Ваўкавыскі раён Беларусі. Памёр 28 жніўня 1959 г. у Нью-Йорку, ЗША.
    У 1953 годзе ён вызначыў “разбурэнне украінскага народу” (галадамор) як “класічны ўзор савецкага генацыду”.
    Узята адсюль: http://en.wikipedia.org/wiki/Ethnocide, http://en.wikipedia.org/wiki/Raphael_Lemkin

  6. VITAL кажа:

    усё будзе сваёй чаргой…

  7. Wood кажа:

    Hallo, ihr könnt das Bu25t#8221;H&#2hc;&et die Herde Gottes” selbst herunterladen und dann für euch ausdrucken.Ich habe mich nur gewundert, was Religion alles mit Menschen tun kann.Man muß hineinschauen, dann schlackern einem die Ohren.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы