nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 1: зьвесткі з розных крыніц)

26 красавіка, 2010 | 7 каментарыяў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў

Як лёгка здагадацца, гаворка пойдзе пра нядаўнюю аварыю самалёта, у якой загінулі прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, яго жонка, два патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты Польшчы, галоўны банкір і галоўны штабны афіцэр гэтай краіны, дзесяткі дэпутатаў польскага Сойму (у асноўным ад правіцы), іншыя палітыкі, вайскоўцы, сьвятары каталіцкай царквы, ахова і экіпаж самалёта – разам 96 чалавек.  Вось тут: www.svaboda.org/content/article/2009717.html можна паглядзець сьпіс ахвяраў катастрофы самалёта прэзідэнта Польшчы, іх біяграфіі, здымкі. Аднак мы не выказваем спачуваньня польскаму народу ў сувязі з гэтай трагедыяй – мы проста прамаўчым. Як кажуць, пра нябожчыкаў альбо добра, альбо ніяк. Прычына нашага “ніяк” ёсьць відавочнай. Вось тут: nashaziamlia.org/2009/01/08/1712 – мы прасілі польскіх палітыкаў адмяніць акцыю пад назвай “Карта паляка”, якая ёсьць ня проста праявай немаральнага стаўленьня польскай палітычнай эліты да беларуска-літвінскага народу, а чарговым ганебным актам польскай імперскай агрэсіі ў адносінах да сваіх бліжэйшых суседзяў (аналагічныя паводзіны з боку палякаў шмат разоў вядомыя за апошнюю 600-гадовую гісторыю). Акрамя таго, гэты імперскі акт быў падпісаны Лехам Качыньскім, ды яшчэ ў суправаджэньні якіх словаў! (гл. тут: nashaziamlia.org/2008/12/30/1706). Мы далі больш за год тэрміну на адмену гэтай ганебнай “карты” і папярэдзілі, што ў выпадку невыкананьня нашых патрабаваньняў польскія палітыкі, якія яе прасоўвалі, будуць аб’яўлены ворагамі беларускага народу. На жаль, да нас не прыслухаліся, а таму мы вымушаны былі выканаць свае абяцаньні (гл. тут: nashaziamlia.org/2010/02/24/3087). Такім чынам, цяпер мы мусім быць пасьлядоўнымі й павінны лічыць так: у авіякатастрофе загінулі многія польскія імперыялісты, а гэта значыць… ворагі нашага беларуска-літвінскага народу. Пад № 4.

Адбылую падзею можна разглядаць як містычна-сімвалічны акт, як пакараньне звыш, зьдзейсьненае ў імя справядлівасьці. Але мы на такое бачаньне сітуацыі не прэтэндуем і ў даным асьпекце тэму разьвіваць ня будзем. Галоўную ўвагу мы хочам зьвярнуць на іншае. Неардынарная па сваёй значнасьці аварыя пацягнула за сабой вялізны шлейф падзей, аналізуючы якія можна шмат чаго даведацца пра сёньняшні сьвет – г.зн. убачыць тое, што ў звычайнай сітуацыі застаецца поўнай таямніцай для абсалютнай большасьці людзей. Такім чынам, маем чарговы “эфект крука ў лесе” (nashaziamlia.org/2007/01/20/513), які можна аналізаваць па методыцы выяўленьня “чорных дзірак” у чорным небе (nashaziamlia.org/2010/03/01/3109).

Пачнем з фактаў.

1. Абвяшчэньне пра аварыю і самыя першыя каментары.

Нагадваем, аварыя адбылася раніцай 10 красавіка г.г. каля старажытнага беларускага горада Смаленск.

На працягу першых сутак пасьля яе расейскія, беларускія, польскія і, па некаторых зьвестках, нямецкія СМІ паведамлялі практычна аднолькавую карціну адбылага:

– самалёт з прэзідэнтам Польшчы і яшчэ амаль сотняй палітычных дзеячаў ляцеў у Смаленск, каб прыняць удзел ва ўрачыстасьцях з нагоды 70-годдзя забойства бальшавікамі ў 1940-м годзе палонных польскіх афіцэраў у Катыні;

– на аэрадроме ў Смаленску быў моцны туман і таму прэзідэнцкаму самалёту было прапанавана прызямліцца або ў Менску, або ў Маскве;

– Качыньскі адмовіўся;

– самалёт тройчы наважваўся сесьці ў тумане і толькі на 4-ы раз канчаткова вырашыў прызямляцца;

– не даляцеўшы да пасадачнай паласы каля 0,5 км, самалёт зачапіў левым крылом за верхавіну бярозы, абрынуўся на зямлю і разьбіўся;

загінулі ўсе, хто быў у самалёце.

У кантэксьце гэтай навіны праз розныя інфармацыйныя каналы ў першыя ж суткі пасьля аварыі пачалі прасоўвацца намёкі на тое, што прычынай аварыі мог быць кепскі тэхнічны стан самалёта, кепскае веданьне камандзірам рускай мовы, няведаньне ім аэрадрома (пра апошняе нібы заявіў дысьпетчар смаленскага аэрапарта). Але асаблівы акцэнт быў зроблены на тое, што нібы Лех Качыньскі прымусіў камандзіра сядаць на смаленскім аэрадроме, ігнаруючы небясьпеку. На гэта, напрыклад, абсалютна празрыста намякаў і Лукашэнка. Вось яго словы (цытуецца паводле www.svaboda.org/content/transcript/2017997):

“Мы вельмі шкадуем. Гэта трагедыя. Загінуў ня толькі прэзідэнт, амаль 100 чалавек, у тым ліку кіраўнікі – гэта кіраўнікі дружалюбнага, вельмі блізкага нам народу. Вядома, гэтая трагедыя не магла не адгукнуцца ў нашых сэрцах. Паслухаем, што скажа камісія, і вы ўбачыце, што ўсё было нармальна з тэхнікай. Тут было няправільнае рашэньне галоўнага чалавека. Зразумела, хто нясе за гэта адказнасьць. Вінаваты, не вінаваты ты першы чалавек, ты нясеш за гэта адказнасьць. І мы, прэзідэнты, павінны разумець і тое, што ў самалёце сядзіць яшчэ сотня чалавек, у якіх ёсьць сем’і”.

Далей паступалі паведамленьні, што кіраўніцтва Расеі, у тым ліку і Пуцін, былі вельмі засмучаныя з нагоды трагедыі, што яны прынялі самы чынны ўдзел у пачатку арганізацыі расследаваньня аварыі, і што прадстаўнікі польскага боку гэтыя паводзіны вельмі высока ацэньваюць і выказваюць удзячнасьць (гл., напрыклад, тут: www.svaboda.org/discussion/1/140518).

“Польскі міністар замежных спраў Радаслаў Сікорскі распавёў аб эмацыйным прарыве ў расейска-польскіх стасунках. “Я павінен падкрэсьліць, – заявіў ён, – што расейскі бок паводзіць сябе з надзвычайнай адкрытасьцю, са славянскай адкрытасьцю і дабрынёй”” (гл. kavkazcenter.com/russ/content/2010/04/18/71842; доступ да гэтага сайта ў РБ заблакаваны, трэба выкарыстоўваць ананімайзер).

Істотным таксама ёсьць тое, што сярод усіх версій падзей, падаваемых наўпроста ці кантэксна праз афіцыйныя расейскія, беларускія і польскія СМІ, адсутнічаў хоць які намёк на магчымую віну… прымаючага боку.

2. PRтуману больш, чым туману сапраўднага.

Аднак, далейшыя падзеі паказалі, што ключавыя зьвесткі, якія распаўсюджваліся ў першыя суткі пасьля аварыі праз афіцыйныя СМІ, былі цалкам непраўдзівыя.

Аказалася, што самалёт ТУ-154 усяго паўгады таму прайшоў у Расеі капітальны рамонт і мусіў быць у добрым стане (гл. http://sergey-verevkin.livejournal.com/42167.html).

Таксама аказалася, што камандзір экіпажу  Аркадзь Пратасюк выдатна ведаў рускую мову, як і выдатна ведаў смаленскі аэрапорт “Паўночны”. У прыватнасьці, літаральна напярэдадні аварыі (7 красавіка) ён дастаўляў туды прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска (http://www.svaboda.org/content/article/2013155.html), які разам з Пуціным удзельнічаў у катыньскіх мерапрыемствах. (вось тут:  kavkazcenter.com/russ/content/2010/04/15/71789.shtml – можна паглядзець таксама каментары па гэтых асьпектах калегаў Пратасюка палкоўніка Барташа Страіньскага і падпалкоўніка Гжэгажа Кулакоўскага).

Акрамя таго, пасьля аварыі былі знойдзены тры чорныя скрыні, адна зь якіх адразу была перададзена польскаму боку, а дзьве іншыя былі забраныя ў Маскву. Польскія эксьперты праслухалі запіс са “сваёй” чорнай скрыні і заявілі, што на стужцы няма ніякіх доказаў таго, што Лех Качыньскі аказваў ціск на пілота, прымушаючы  яго сядаць ва ўмовах абмежаванай бачнасьці (kavkazcenter.com/russ/content/2010/04/16/71796). Тое ж з уласнага досьведу кантактаваньня з Качыньскім засьведчыў экс-прэзідэнт Летувы Валдас Адамкус (kavkazcenter.com/russ/content/2010/04/15/71788).

Надвор’е ў час пасадкі самалёта прэзідэнта Польшчы было ў межах нормы, ніякага “густога туману” не было. Пра гэта сьведчаць польскія журналісты. Яны ж адрынулі й зьвесткі, што самалёт спрабаваў 4 разы рабіць пасадку. Самалёт з прэзідэнтам Польшчы заходзіў на пасадку толькі… адзін раз (http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/04/16/71796.shtml). Адсюль губляе сэнс інфармацыя аб прапанове “сядаць у Менску ці ляцець у Маскву”.

Затое адкрылася, што перад падзеяй іншы самалёт, Ілюшын-60, рабіў нейкія пралёты ў небе над аэрапартом  (kavkazcenter.com/russ/content/2010/04/16/71793).

А яшчэ пазьней польскім бокам была высунутая версія, што прычына аварыі ўвогуле магла знаходзіцца за межамі борту самалёта.

Абагульняючы гэтыя даныя, варта зьвярнуць увагу на дзьве рэчы:

– такім чынам, уся інфармацыя, перададзеная праз СМІ аб аварыі ў першыя суткі, была абсалютна непраўдзівай ва ўсіх ключавых асьпектах (праўдзівым было толькі паведамленьне пра месца і час падзеньня самалёта) і ўяўляла зь сябе не больш чым г.зв. піар. Як вядома, прызначэньне апошняга – даць людскай масе больш-менш праўдападобны міф, які зьяўляецца выгадным тым, хто гэты міф стварае, і які адначасна зьяўляецца такім, што дае задавальняючыя адказы на пытыньні, якія могуць паўстаць у большасьці людзей.

– варта таксама зьвярнуць увагу, што адзін і той жа піяр распаўсюджваўся ўзгоднена праз СМІ Расеі, Беларусі, Польшчы і Нямеччыны. Напрыклад, нават па польскім тэлебачаньні было перададзена, што самалёт “4 разы заходзіў на пасадку”.

Паколькі, як высьветлілася, адразу пасьля падзеі была выкарыстана тэхналогія актыўнага PR-затуманьваньня, ды яшчэ ў маштабе некалькіх краін (што не магчыма без папярэдняй узгодненасьці й падрыхтоўкі), ужо гэта ёсьць істотным грунтам для таго, каб западозрыць нешта нядобрае…

Запомнім гэта як першы стратэгічны момант.

3. Далейшыя падзеі былі ня менш інфарматыўнымі.

Здавалася б, калі расейскія ўлады ні ў чым не вінаватыя, пасьля аварыі яны павінны ўсё рабіць паказальна адкрыта. Так нібы і пачыналася. Прынамсі на словах. Праз розныя СМІ пачалося нават актыўнае абсмоктваньне тэмы “перазагрузкі” расейска-польскіх дачыненьняў. Маўляў, “трагедыя аб’яднала народы і дзяржавы…” (што, дарэчы, зноў можа быць праявай папярэдняй PR-падрыхтаванасьці й узгодненасьці).

Аднак, нядоўга працягвалася сьвята тых, хто выкарыстоўваў аварыю для прасоўваньня падобных ідэй, бо пачалі паступаць зьвесткі аб тым, што ўсё на справе адбываецца зусім інакш…

3.1. Так, журналістаў – польскіх, беларускіх, украінскіх, расейскіх – не пускалі на месца аварыі, забіралі апаратуру і зьнятыя матэрыялы (чаму? што ты зьбіраешся хаваць, калі ні ў чым не вінаваты?!). Прычым, рабілася гэта не ў абстаноўцы разуменьня і спачуваньня, а якраз у тыпова грубай маскалькай манеры, як быццам расейскія ўлады жадалі нешта вельмі схаваць (у якасьці прыкладу падаем успаміны аднаго з журналістаў, пададзеныя тут: http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/04/23/71944.shtml.

“Карэспандэнт польскага тэлебачаньня Славамір Вішнеўскі, які прыбыў на месца гібелі польскага самалёта да ачапленьня ФСБ, распавёў у інтэрвю польскай газеце Rzeczpospolita аб тым, што яму давялося перажыць на месцы крушэньня.

У Смаленскім аэрапорце прыбыцьця самалёта з Качыньскім чакала каля дзесятка чалавек. Акрамя журналістаў з Польшчы, Украіны, Расеі й Беларусі, у аэрапорце знаходзіліся таксама амбасадар Польшчы ў Расеі Ержы Бар і яшчэ адзін польскі дыпламат. Усе яны зьбіраліся разам з польскай дэлегацыяй паехаць адразу ў Катынь, таму прыбыцьцё прэзідэнцкага самалёта як такое іх не цікавіла.

Славамір Вішнеўскі зразумеў, што здарылася нешта жудаснае, калі з акна гатэля ён убачыў крушэньне самалёта. Ён спачатку не падумаў, што гэта можа быць прэзідэнцкі самалёт, затым схапіў камеру і кінуўся да месца аварыі, якое знаходзілася ад гатэля на адлегласьці 400 метраў. Ён прыбег туды ўжо пасьля ўкраінскага журналіста Андрэя Мендэрэя, які першым засняў месца крушэньня, да ўстаноўкі чэкістамі ачапленьня. Усе іншыя журналісты прыбылі сюды ўжо пасьля таго, як там зьявіліся чэкісты, і найперш яны адабралі ўсе камеры і мабільнікі ў журналістаў.

Вішнеўскі адзначыў, што ён ня бачыў ні аднаго трупа на месцы крушэньня. Затое ён бачыў “чорную скрыню”, якая на самой справе аранжавага колеру. Пазьней яму сказалі, што ўсе трупы знаходзіліся ў глыбіні лесу, дзе валяліся шасі з перавернутымі ўгару коламі. У тым месцы, у якім ён знаходзіўся, быў толькі фюзеляж і рухавік.

Польскі журналіст паказаў, што з рускімі пажарнымі ніякіх праблем не было. Становішча стала вельмі небясьпечным, калі прыбыла ФСБ Расеі. Рускія крыкнулі яму: «ФСБ! Здаць камеру! ». Два ФСБшнікі схапілі яго пад рукі. Яны пачалі цягнуць яго ў лес. Аднак тут прыбылі польскія дыпламаты ў касьцюмах з белымі кашуллямі, уключаючы амбасадара. Тады рускія перасталі цягнуць яго ў лес, са злосці кінулі ў бруд і запатрабавалі, каб ён аддаў ім увесь зьняты матэрыял. Пасьля чэкісты пачалі яго дапытваць: хто ён, колькі адзьняў відэаматэрыялу, і ці няма ў яго ў кішэнях іншых відэа. Польскі журналіст аддаў рускім увесь матэрыял з кішэняў. «З гэтымі тыпамі не жартуюць”, – патлумачыў ён у інтэрв’ю “. (Канец цытаты)

3.2. А вось так на справе выглядала “супрацоўніцтва” польскіх і расейскіх сьледчых (падаецца паводле kavkazcenter.com/russ/content/2010/04/14/71779).

«На месцы крушэньня самалёта з Качыньскім, пачынаючы з суботы, пануе ня толькі жалоба, але таксама ФСБ. Яны апранутыя ў кіцелі эксьпертаў, вайсковыя ўніформы або падаюць сябе за пракурораў. Толькі на месцы крушэньня іх 60 чалавек. Пры гэтым колькасьць палякаў, якія там знаходзяцца, роўная ўсяго… тром.

З самага пачатку яны [ФСБшнікі] нацэліліся на сумкі, кейсы, мабільнікі, ноўтбукі ды іншыя электронныя прылады. Справа ў тым, што разам з польскім прэзідэнтам і яго чамаданчыкам на выпадак надзвычайных сітуацый на борце таксама знаходзіліся вышэйшыя польскія вайскоўцы – начальнік генштабу Ф.Гагор, высокапастаўленыя прадстаўнікі НАТА – ноўтбукі якіх, натуральна, «зьніклі» дакладна так, як спадарожнікавы тэлефон польскага прэзідэнта і яго металічны чамаданчык. Цяпер сапраўды вельмі сур’ёзна трэба турбавацца аб тым, што Крэмль змог завалодаць важнымі сакрэтамі польскіх вайскоўцаў і НАТА “(канец цытаты).

І яшчэ (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2010/04/25/71986):

“У пятніцу следчыя польскага кіраўніцтва авіяцыяй паскардзіліся, што падчас сваіх рассьледаваньняў у Смаленску яны не атрымлівалі падтрымкі ні з рускага, ні з польскага боку. На месцы іх перападпарадкавалі пракурорам, якія сачылі за ўсімі іх дзеяньнямі. Яны не маглі гаварыць з рускімі чыноўнікамі, таму што польскі міністр абароны Богдан Кліч адмовіўся даць ім перакладчыка, сказаўшы: «На тыя тры дні, якія вы там прабудзеце, вам перакладчык не патрэбны». Акрамя таго, польскія сьледчыя павінны былі самі аплачваць ўсе выдаткі па знаходжаньні ў Расеі”(канец цытаты).

3.3. Расейцы тармазілі прыбыцьцё ў Смаленск брата загінулага прэзідэнта Польшчы Яраслава Качыньскага (паводле www.svaboda.org/content/article/2017624).

“Сябра Еўрапарламенту Адам Белян, адзін з тых, хто разам зь Яраславам Качыньскім ехаў 10 красавіка ў адным аўтобусе ад Віцебску да месца крушэньня прэзідэнцкага самалёта, піша пра некаторыя акалічнасьці таго падарожжа.

Паводле Адама Белана, у той час як шлях па Беларусі да расейскай мяжы быў хуткім, то ўжо ад мяжы па расейскай тэрыторыі ён атрымаўся надзвычай марудным. Агулам 100-кіламетровая дарога ад Віцебска да Смаленска заняла 3 гадзіны. Паводле еўрадэпутата, іх самалёт прызямліўся ў Віцебску каля 18-й гадзіны паводле польскага часу. Аўтобус, у якім ехалі Яраслаў Качыньскі, Адам Белан, а таксама польскія палітыкі Павал Коваль і сам Адам Ліпіньскі, суправаджалі мясцовыя міліцыянты. Складанасьці пачаліся ўжо на беларуска-расейскай мяжы. “Праверка нашых дакументаў памежнікамі заняла 40 хвілінаў. Гэта нягледзячы на тое, што ўсе мы мелі дыпламатычныя пашпарты”, — паведаміў ананімна адзін з удзельнікаў польскай дэлегацыі. — “Да Смаленска ў суправаджэньні расейскіх міліцыянтаў мы рухаліся вельмі павольна з хуткасьцю каля 25—30 км у гадзіну”. Для ўдзельнікаў паездкі ўсё гэта было надзвычай непрыемным. На пытаньне да міліцыянтаў, чаму так адбываецца, яны пачулі адказ: такі загад.

Дзесьці за 20 км ад Смаленска аўтобус быў абагнаны эскортам, які суправаджаў польскага прэм’ер-міністра Дональда Туска. Яго самалёт прыбыў у Віцебск амаль на гадзіну пазьней, чым самалёт зь Яраславам Качыньскім. Пазьней аўтобус каля паўгадзіны кружыў па горадзе, перш чым даехаў да месца катастрофы. Тым часам Туск правёў перамовы з Пуціным, абодва ўсклалі кветкі на месцы трагедыі.

Словы Адама Білана пацьвердзіў дэпутат сэйму Адам Ліпіньскі. Каментаваць іх ён, аднак, адмовіўся”. (канец цытаты).

3.4. Вельмі важнай, практычна сенсацыйнай, была інфармацыя з месца аварыі, пацьверджаная здымкамі з дапамогай мабільнага тэлефона ў першыя хвіліны пасьля яе. Як і зьвесткі пра лёс таго чалавека, які здымаў.

Нават радыё “Свабода” вымушана было распавесьці пра здымкі мабільным тэлефонам з месца трагедыі. “На кадрах відаць людзей, якія прыбеглі на месца катастрофы, чуваць крыкі і некалькі шчаўчкоў, падобных да стрэлаў”, – падалі свабодаўцы (гл. тут: http://www.svaboda.org/content/article/2013155.html).

На YouTube гэтае відэа выкладзена тут: http://www.youtube.com/watch?v=PxIFh3NkEvM&feature=player_embedded. Яно суправаджаецца тлумачальным тэкстам на польскай і англійскай мовах (праўда, на нашу думку, тэкст, які суправаджае фільм, магчыма, не дакладна адлюстроўвае словы, якія чутныя на плёнцы). На думку некаторых, на відэа, магчыма, зафіксавана забойства ацалелага польскага пілота.

Аўтарам гэтага відэа зьяўляўся ўкраінскі журналіст Андрэй Мендэрэй.

У адпаведнасьці з паведамленьнямі некаторых украінкіх і польскіх форумаў, спадар Андрэй баў атакаваны 15 красавіка каля Кіева невядомымі асобамі, якія нанесьлі яму… шматлікія нажавыя раненьні. У крытычным стане ён быў дастаўлены ў шпіталь, дзе 16 красавіка двое невядомых сарвалі зь яго кіслародную маску і дабілі нажамі.

3.5. Беларускі журналіст Сяргей Серабро засьняў кадры, зробленыя праз некалькі гадзін пасьля аварыі, на якіх бачна, як людзі ў вайсковай і міліцэйскай форме мяняюць лямпкі на ўзлётна-пасадачнай паласе (гл. фота зьлева), а таксама сфатаграфаваў, як яны цягнуць кабель да гэтах лямпак.

Дадаткова ў расейскім выданьні «Moscow Times» журналіст Ю.Латыніна заявіла, што, як вядома, за некалькі дзён да запланаванага Лехам Качыньскім наведваньня Катыні 7 красавіка на смаленскім аэрадроме з дапамогай адмыслова дастаўленага радарнага прыстасаваньня прызямляліся Пуцін і Туск. 10 красавіка гэтая прыстасаваньне зьнікла

3.6. Крыніцы зь Міністэрства абароны Польшчы паведамілі на эксклюзіўнай аснове румынскаму інфармацыйнаму агенцтву Romanian Global News (падаецца паводле http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/04/15/71781.shtml), што ў 2008 годзе на вайсковай базе каля Смаленска праводзіліся вучэньні з выкарыстаньнем магутнай электрамагнітнай зброі. У той час пра гэта пісала рускае выданне «Праўда». Вакол электрамагнітнага прыстасаваньня, якое завецца “Ніка”, выходзіць з працы ўсё электроннае абсталяваньне, уключаючы рухавікі самалётаў. “Ніку” вельмі цяжка знайсьці, таму што яна мае кароткі час працы і выкарыстоўвае электрамагнітны пучок.

3.7. Паводле паведамленьня польскага дзяржаўнага ІА ПАП, польская вайсковая пракуратура выпусьціла прэс-рэліз, у якім гаворыцца, што «ў цяперашні час усе сьледчыя дзеяньні на месцы катастрофы скончаны, абломкі TУ-154M вывезены». Таму галоўны вайсковы пракурор Польшчы палкоўнік Кшыштаў Парульскі запатрабаваў ад расейцаў неадкладна вярнуць дзьве чорныя скрыні, што засталіся, і захопленыя расейцамі на месцы катастрофы дакументы.

Улады ў Варшаве абяцалі апублікаваць запісы «чорных скрыняў» 22 красавіка, аднак адклалі, як мінімум, на два тыдні, спаслаўшыся на тое, што ў краіну павінны быць дастаўленыя ўсе расшыфроўкі з Расеі.

Абагальняючы матэрыял данага раздзелу, можна заключыць, што паводзіны расейскага боку аніяк не адпавядалі рэакцыі ні ў чым не вінаватых людзей. Хутчэй наадварот – паводзінам тых, хто з усіх сілаў жадае схаваць праўду.

Няхай гэта будзе нашым другім стратэгічны абагульненьнем.

4. “Вулкан уключыць. Вулкан выключыць”.

18 красавіка ў Кракаве адбылося пахаваньне Леха і Марыі Качыньскіх (гл. www.svaboda.org/content/article/2017030; гл. фота ўнізе).

“На жалобным набажэнстве ў Марыяцкай базыліцы былі прысутныя выканаўца абавязкаў прэзідэнта Польшчы Браніслаў Камароўскі, сьпікер Сэнату Богдан Барусевіч, прэм’ер-міністар Дональд Туск, кіраўнікі шэрагу дзяржаваў, у прыватнасьці, прэзідэнты Расеі, Украіны, Літвы, Нямеччыны, Чэхіі, Славаччыны, Славеніі. Афіцыйную беларускую дэлегацыю на пахаваньні ўзначальваў старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Барыс Батура.

Шмат хто зь лідэраў дзяржаў ня змог прыехаць на пахаваньне прэзідэнцкай пары ў сувязі з выкліканай вывяржэньнем ісландскага вулкана забаронаю палётаў над Еўропай. Сярод тых, што адмянілі прыезд у Кракаў, прэзідэнт ЗША Барак Абама, прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі, канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель, міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Дэйвід Мілібэнд.

У розных месцах Кракава каля 150 тысяч чалавек маліліся разам з тымі, хто знаходзіўся ў Марыяцкай базіліцы – галоўным храме Кракава”. (канец цытаты)

Да гэтай інфармацыі чачэнцы дадалі шэраг цікавых фактаў (гл. http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/04/20/71900.shtml):

“Прэзідэнт ЗША Барак Абама, які не прыехаў у Кракаў на пахаваньне Леха і Марыі Качыньскіх, у вызвалены час адправіўся гуляць у гольф. Абама таксама не наведаў амбасаду Польшчы ў Вашынгтоне. Свой прыезд у Кракаў адмянілі кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў ня толькі аддаленых ЗША, Егіпта, Індыі, Японіі, Паўднёвай Карэі, Мексікі, Новай Зеландыі і Пакістана, але таксама еўрапейскіх дзяржаў: Францыі, Нямеччыны, Швецыі, Фінляндыі, Македоніі. Адсутнасьць многіх замежных лідараў на пахаваньні Качыньскіх шакавала значную частку палякаў.

Многія палітыкі ўсё ж такі наведалі Кракаў, нягледзячы на ўмовы надвор’я. Кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу і вярхоўная прадстаўніца ЕЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштон яшчэ ў пятніцу ўвечары адправіліся ў Кракаў на цягніку. Наземным транспартам адправіліся ў Польшчу прэзідэнты Малдовы і Румыніі. На самалёце рызыкнуў адправіцца ў Кракаў прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, у той час як былы прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка з жонкай прыехаў на аўтамабілі “(канец цытаваньня).

5. Дэманстрацыя спачуваньня з боку беларускіх апазіцыянераў.

Гэтая дэманстрацыя была збольшага вялай.

Акрамя наведваньня амбасады Польшчы ў Менску і консульства ў Гародні праявіў сябе Менскі гуманітарны ліцэй, ад якога была арганізаваная акцыя спачуваньня на чале з Уладзімірам Коласам (гл. http://www.svaboda.org/video/6858.html), і акцыя актывістаў аб’яднаньня «Вольная моладзь», якія разьвесілі на прасьпектах Партызанскім і Незалежнасьці, а таксама на некаторых вуліцах Менска чорныя стужкі (http://www.svaboda.org/content/article/2013431.html; гл. фота ўнізе).

7 каментарыяў

  1. Беларус кажа:

    Вельмі добры артыкул…

    Але ж адно спачуваньне варта выказаць – у авіякатастрофе загінуў беластоцкі беларус, праваслаўны архіяпіскап Гайнаўскі Мірон.
    Гэта як раз той уладыка, які заўсёды падтрымліваў увядзеньне беларускай мовы ў багаслужэньне ПАПЦ. Сваім загадам увёў беларускамоўныя службы для беларусаў у Войску Польскім.
    Заўсёды падтрымліваў імкненьне беларусаў да Аўтакефальнае Памеснае Царквы ў Беларусі, нават выступіў з падтрымкай Беларускай і Ўкраінскай Праваслаўнае Аўтакефаліі на некалькіх міжнародных праваслаўных нарадах у Маскве (някажучы аб нарадах у іншых дзяржавах). Неаднойчы казаў аб нацыянальна-рэлігійным прасьледзе нават у “дэмакратычнае” Польшчы
    Але галёўнае – прад адлётам спачылы архіяпіскап Мірон заявіў, што ў Катыні ляжаць нятолькі палякі, але і праваслаўныя беларусы!
    Думаю варта ўнесьці гэтую папраўку.
    Вечная памяць уладыцы Мірону, які да апошніх хвілін адстойваў беларускую праўду ў Польшчы

  2. Рэдакцыя кажа:

    Вялікі дзякуй спадару “Беларусу” за дапаўненьне.
    Цалкам далучаемся.

  3. Siarhiej кажа:

    На адным здымку (сярэдні рад, злева) бачны нераструшчаны корпус летака. Ёсць верагоднасць, што некаторыя людзі ўнутры маглі выжыць.

  4. Уладзімер Русаковіч кажа:

    “праўдзівым было толькі паведамленьне пра месца і час падзеньня самалёта”
    Насамрэч польскія й расейскія вайскоўцы цяпер разыходзяцца нават у “часе падзеньня” (Артыкул Ганны Гарачка “Пра што пішуць польскія газэты” (http://www.polskieradio.pl/_admin/cm/polonia/_Sekcja192/_audio/2010042405221837.mp3 або http://www.polskieradio.pl/zagranica/by/news/artykul130285.html або http://www.polskieradio.pl/zagranica/by/news/print.aspx?id=130285): “піша і “Gazeta Wyborcza”.. праз два тыдні пасьля катастрофы штораз менш пэўных інфармацый, але штораз больш пытаньняў. Цяпер нават невядома дакладна, а якой гадзіне здарылася катастрофа”.

  5. Так , амаль усе польскія ўрадоўцы займаюць антыбеларускую пазіцыю, некаторыя ненавідзяць беларусаў, нават больш чым украінцаў, якія , забівалі палякаў, як адказ на іх агрэсію.
    Але трэба быць аб’ектыўным і справядллівым. Прэзыдэнт Лех Качынскі ўвесь час займаў вельмі прынцыповую палітыку супраціву супраць дыктатара Лукашенко, хаця яго, польскія палітыкі , падпіхвалі да больш “лагоднай палітыкі”. Сведчаньнем гэтага ёсьць 2- а ліста з Канцэлярыі прэзыдэнта РП да мяне,дзе напісана, што Прэзыдэнт Лех Качынскі ня будзе запрашаць Лукашенко да Польшчы.

  6. Ганна кажа:

    Шкада, што ў адну мінуту Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў сталі маімі ворагамі. Бо ў самалёце загінулі якраз мае сябры. Лёгка ж вы набіраеце сабе ворагаў!

    • Рэдакцыя. кажа:

      Ганна (калі вы не з ФСБ), як ва ўсіх патрыётаў, наш прынцып просты: вораг нашага народу – наш вораг!
      Лех Качыньскі падпісаў акт відавочнай агрэсіі супраць нашага народу – г.зв. “Карту паляка”. На нас у чарговы раз напалі палякі! Вельмі гнюсна, па прынцыпу “нож у сьпіну”!
      Мы мусім бараніцца! Таму будзе толькі так!
      Калі ў вас у Польшчы яшчэ засталіся сябры, патлумачце ім, каб тэрмінова адмянілі гэтую ганебную “карту” і зрабілі ўсе іншыя дзеяньні па нармалізацыі беларуска-польскіх стасункаў. Праграму такой нармалізацыі мы ў трэцяй частцы адпаведнага матэрыяла падалі.
      Цяпер усё зноў залежыць ад польскага боку…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы