nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 2: каментары, ацэнкі, меркаваньні)

27 красавіка, 2010 | 7 каментарыяў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў

6. Тлумачэньні прафесіяналаў.

Першымі пра магчымыя прычыны авіякатастрофы выказаліся прадстаўнікі прафесіяналаў авіяцыі (што, на жаль, можна патлумачыць дваяка). Недахопам іх версій было тое, што яны сыходзілі як з фактычнай 4-разовай спробы пасадзіць самалёт, што, як мы цяпер ведаем, было хлусьнёй. У якасьці ўзора падаем думкі, важныя для разуменьня сітуацыі, пададзеныя Сяргеем Вяроўкіным (http://sergey-verevkin.livejournal.com/42167.html). Ён – работнік грамадзянскай і вайсковай авіяцыі з 1975 па 1988 гады. У 1981-83 гадах – намесьнік начальніка аэрапорта Ўнукава па аэрадромным забесьпячэньні. Не па чутках знаёмы з пытаньнямі бясьпекі палётаў, у тым ліку і так званых «ліцэрных рэйсаў». Вось яго заўвагі, выбраныя намі:

– “Сумнеў выклікаюць адразу некалькі абставінаў. Першае: адразу кідаецца ў вочы ў каментарах афіцыйных асоб навязьлівая спроба перакласьці віну ў катастрофе цалкам на экіпаж прэзідэнцкага борта ці на тэхнічныя непаладкі самаго самалёта, і цалкам адвесьці якія-небудзь абвінавачваньні ад аэрадрома Смаленск.

– Калі казаць пра людскі чыньнік, то, як вядома, разьбіўся не звычайны самалёт, а VIP-самалёт – прэзідэнцкі. За штурвалам борта сядзеў не звычайны лётчык, а лепшы зь лепшых. Лепш за ўсіх падрыхтаваны, найбольш дасьведчаны, самы дысцыплінаваны. У навінах перадалі, што бачнасьць складала 300-500 метраў … Але для лётчыка гэта была штатная сітуацыя. Ні адзін пілот ня стане саджаць самалёт, калі бачнасьць не адпавядае яго асабістаму мінімуму! Тым больш камандзір прэзідэнцкага борта! Я ўпэўнены, што калі б дыспетчар выдаў камандзіру карабля ўмовы па бачнасьці, якія выходзяць за межы асабістага мінімуму пілота і аэрадрома – той беспярэчна падпарадкаваўся б. Беспярэчна і на поўным аўтамаце!

– Пра тэхнічныя непаладкі. Самалёт ТУ-154 – маральна састарэлы. Але яго недахопы не ўплываюць на працэс пасадкі. Ён зусім нядаўна быў адрамантаваны ў Самары. Прыняты польскім бокам пасьля рамонту. Значыць – справа не ў самалёце.

– Зьдзіўляе вось яшчэ што. Лётчыкі саджаюць самалёты, тым больш ва ўмовах дрэннай бачнасьці – ня самі па сабе. А – па глісадзе (гл. малюнак уверсе). Гэта такі прамень з вуглом нахілу ў 2 градусы 40 хвілін, які ідзе ад глісаднага радыямаяка ўверх і які ловіцца радыялакацыйнай станцыяй, разьмешчанай на борце самалёта. І там выразна бачна, на колькі метраў борт ніжэй, вышэй, правей, лявей глісады. Калі будзеш сядаць вышэй глісады – выкацішся потым за межы ўзлётна-пасадачнай паласы (УПП). Калі ніжэй – не даляціш да яе – што і адбылося ў Смаленску. Калі правей ці лявей – схібіш міма УПП. І дыспетчар кожныя некалькі соцень метраў папраўляе камандзіра борта – «лявей глісады на 5 метраў. Вышэй – на 3 метры». І так да таго моманту, пакуль самалёт ня ўвойдзе дакладна ў глісаду і тады ўсё роўна дыспетчар кожныя некалькі соцень метраў да самай пасадкі кажа “ідзеце ў глісадзе». То бок, самалёты вядуцца дыспетчарам пасадкі па прыборах, усталяваных як у дыспетчара, так і на борце самалёта. Пасадка самалёта не па глісадзе катэгарычна забаронена! А тут атрымліваецца, што самалёт не даляцеў да УПП ад 500 метраў да 1 кіламетра – ляцеў відавочна не па глісадзе. І гэта бачыў ня толькі камандзір карабля. Але і дыспетчар! І ён абавязаны быў папярэдзіць камандзіра і проста забараніць яму пасадку! Але ён гэтага не зрабіў – чаму? Фраза дыспетчара «пасадку дазваляю!» – ключавая. Ён гэтай фразай бярэ на сябе адказнасьць. Атрымліваецца – дыспетчар ня бачыў, дзе менавіта знаходзіцца самалёт адносна глісады? Што гэта значыць? Абсталяваньне было няспраўнае? Хацелася б пачуць адказы” (канец цытаваньня).


7. Вострыя выказваньні палітыкаў, дысідэнтаў, журналістаў.

Уся сукупнасьць фактаў дазволіла многім вылучыць гіпотэзу, што пад Смаленскам адбылася ня проста трагічная аварыя, а наўмыснае забойства, спланаванае і зьдзейсьненае расейскімі сьпецслужбамі. Але ня многія пра гэта асьмеліліся адкрыта заявіць.

7.1. Адным зь першых, хто так зрабіў, быў экс-прэзідэнт Польшчы, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Лех Валенса. Яшчэ 10 красавіка, выступаючы ў Варшаве, ён сказаў:  «Эліта Польшчы была зьнішчана дакладна гэтак, як яна была зьнішчана 70 гадоў таму падчас рускай разьні» (гл. kavkazcenter.com/russ/content/2010/04/14/71777).

7.2. Вельмі актыўную пазіцыю што да прычынаў аварыі заняла шчырая еўрапейская журналістка з Аўстрыі Джэйн Бургенмайстар (Jane Burgermeister). Яе сьмелыя выступы з уключэньнем самых радыкальных гіпотэз можна паглядзець, напрыклад, тут: http://www.youtube.com/watch?v=LoUkobHYAlk (выступ адбываецца на англійскай мове, але ёсьць істотныя фрагменты і па-польску).

Акрамя таго, пані Бургенмайстар стварыла адмысловы блог, на якім зьбіраюцца ўсе зьвесткі пра аварыю (гл. тут: http://birdflu666.wordpress.com/ POLISH PLANE CRASH TRUTH VIDEO; праўда, сёньня гэты блог чамусьці адкрываецца ня цалкам).

Вось адзін з матэрыялаў журналісткі:

“Над Кракавам яснае блакітнае неба. І няма ні найменшых сьлядоў «воблака вулканічнага пылу”, які “перашкодзіў» прэзідэнту Бараку Абаме, прынцу Чарльзу, канцлеру Ангеле Меркель ды іншым сусьветным лідарам прыехаць у Кракаў на пахаваньне Прэзідэнта Леха Качыньскага.

Між тым, расьце колькасьць пытальнікаў у сувязі з крушэньнем. Але палякі, зь якімі я размаўляла, сказалі, што яны ніколі не даведаюцца сапраўдную прычыну крушэньня, бо даныя судова-медычнай эксьпертызы «зьніклі» ў Маскве.

Польская газета «Факты» апублікавала на першай паласе вока масонаў-ілюмінатаў унутры піраміды, пастаўленай на вяршыню гары з чэрапаў, побач з фотаздымкам крушэньня самалёта, паказваючы чытачам, хаця б некаторым зь іх, што масоны-ілюмінаты і Новы Сусьветны Парадак наладзілі забойства польскай эліты для таго, каб дамагчыся палітычных і фінансавых перавагаў.

Сьмерць гендырэктара Цэнтрабанка Польшчы адкрывае магчымасьць прызначыць спадчыньніка, яшчэ больш сяброўскага да еўра і Міжнароднага валютнага фонду. Былі забітыя Прэзідэнт і два кандыдаты ў прэзідэнты, што дазваляе сьпікеру парламента Браніславу Камароўскаму запоўніць пасты амаль 100 галоўных урадавых чыноўнікаў, уключаючы начальнікаў арміі й дзяржбясьпекі ў выніку беспрэцэдэнтнага дзяржаўнага перавароту.

Агенты польскай паліцыі абшуквалі офіс адной з ахвяр авіякатастрофы менш чым праз дзьве гадзіны пасьля таго, як было паведамлена аб крушэньні – нават перад тым, як яны маглі пераканацца, што гэтага чалавека няма ў жывых [гэта было зроблена ў дачыненьні да некалькіх загінулых урадоўцаў Польшчы. – Рэд.]. Гэтыя і многія іншыя факты даюць падставу для версіі, што людзі, якія, як паведамляецца, загінулі, на самой справе былі выкрадзеныя, а крушэньне самалёта было інсцэніравана.

На кадрах крушэньня не відаць ніякіх целаў, ні пасажыраў, ні каманды каля друзаў, якія нібыта былі раскіданыя на плошчы ўсяго толькі каля 300-500 метраў. Гэта паскорыла зьяўленьне розных здагадак.

Чорная скрыня паказвае, што ў самалёта, які прайшоў капрамонт ў сьнежні 2009 года, не было ніякіх тэхнічных праблем. Гэта азначае, што сьпецыяльнае абсталяваньне, якое павінна папярэджваць пілотаў аб патэнцыйных небясьпеках – Сістэма папярэджаньня аб сітуацыі на мясцовасьці (Terrain Awareness Warning System) – павінна была працаваць на борце ТУ-154.

Цяжка растлумачыць, як пілот мог у такой ступені страціць арыентацыю, каб заляцець на дрэвы на адлегласьці 1000 метраў ад пасадкавай паласы і схібіць ад паласы [убок] на адлегласьць 40-45 метраў.

Паводле афіцыйнай справаздачы, самалёт зачапіў за дрэва – пры гэтым адламілася левае крыло – і ён адышоў ад курсу, прызямліўшыся на адлегласьці ў 150 метраў ад пасадкавай паласы. Аднак нідзе ня бачна ніякіх дрэваў, з вышынёй і стойкасьцю, здольных адарваць левае крыло самалёта. Альтэрнатыўным тлумачэньнем можа быць тое, што крыло адарвалася з-за выбуху бомбы.

Стрэлы, якія чуюцца на відэа на месцы крушэньня непасрэдна пасьля катастрофы, таксама даюць падставы для пытаньняў.

Тую ж падставу для пытаньняў даюць паведамленьні ў расейскіх СМІ, што пасьля крушэньня былі замененыя лямпы, і была дэмантаваная радарная ўстаноўка, якая была разьмешчана [перад гэтым] для візіту польскага прэм’ера Дональда Туска і расейскага лідара Ўладзіміра Пуціна.

Першапачатковыя паведамленьні ў СМІ, што самалёт спрабаваў прызямліцца 4 разы, што на пілота ціснуў Качыньскі ці што пілот ня мог размаўляць па-руску, былі абвергнутыя – была выканана толькі адна спроба пасадкі, магнітафон не зарэгістраваў голаса Качыньскага, і пілот мог свабодна гаварыць па-руску, паводле паказаньняў аднаго яго калегі.

Час крушэньня таксама незвычайны – праз 70 гадоў пасьля таго, як Катыньская бойня пакінула Польшчу без кіраўніцтва, адбылася Другая катынская разьня.

Галоўныя гульцы, якія трымалі на плаву польскую эканоміку і якія аказалі маўклівую падтрымку міністру аховы здароўя Еве Копач адмовіцца ад вакцынаваньня супраць свінога грыпу, былі забітыя.

Наступствы для Польшчы далёкія. Але таксама будзе закрануты ўвесь сьвет.

За Першай катыньскай разьнёй было ўзмацненьне Другой сусветнай вайны. Паглынуўшы Польшчу, НС Нямеччына і сталінскі Савецкі Саюз прыступілі да новай фазы заваёваў – і неўзабаве яны ўчапіўся ў глоткі адзін аднаму.

Цяпер міжнародны банкаўскі картэль узяў пад сябе грашовую палітыку Польшчы і яе валюту. Пуцін ліквідаваў ворага, і цяпер ЗША адчуваюць сябе вальней, каб прыступіць да нападу на Іран.

Расея – традыцыйны саюзьнік Ірана. Але яна можа адступіць прыкладна на год перад тым, як быць уцягнутай у канфлікт, выклікаўшы трэцюю сусветную вайну” (канец цытаваньня).

7.3. Вядомы амерыканскі журналіст-дасьледчык расейскага паходжаньня Сяргей Мельнікаў, які, верагодна, зьвязаны з амерыканскай выведкай, на сваім сайце “ГУЛАГ” сярод іншага запісаў (http://gulag.ipvnews.org/new/article20100421.php):

“Сайт ГУЛАГ атрымаў меркаваньне амерыканскага федэральнага эксьперта, пра відэазапіс, зроблены непасрэдна пасьля катастрофы самалёта зь кіраўніком дзяржавы Лехам Качыньскім і вышэйшым кіраўніцтвам Польшчы. На ўмовах ананімнасьці федэральны эксьперт сьпецыяльных урадавых службаў ЗША выказаў упэўненасьць у тым, што на стужцы зафіксаваны расстрэл расейскай спецкамандай ацалелых удзельнікаў урадавай дэлегацыі Польшчы!

Меркаваньне эксперта адназначнае: Расея стаіць на грані вайны з цывілізаваным сьветам!

Тут вы можаце паглядзець відэа, якое, на думку амерыканскіх і польскіх эксьпертаў, зьяўляецца прамым доказам спланаванага забойства Масквой прэзідэнта Качыньскага і польскай эліты ў Другой катыньскай разьні. На відэа, магчыма, зафіксавана забойства чэкістамі ацалелага польскага пілота.

Нагадаем, што ў Маскве па-ранейшаму знаходзяцца трупы 21 ахвяры (з 96) крывавай бойні, якіх «не маглі апазнаць», бо ад трупаў засталіся кавалкі мяса. Іх будуць апазнаваць па ДНК. Сярод «неапазнаных» усё буйныя польскія ваенаначальнікі й 9 членаў прэзідэнцкай аховы. Магчыма, што спрабавалі адстрэльваць ў няроўным баі з рускімі сьпэцслужбамі.

Мы можам выказаць здагадку, што целы ацалелых у наладжанай рускімі катастрофе палякаў, якія былі дабітыя на зямлі, ФСБ спецыяльна прывяла ў неапазнавальны стан, каб схаваць сьляды ад расстрэлу і адтуліны ад куляў” (канец цытаваньня).

7.4. Напэўна, таксама істотным у гэтым шэрагу зьяўляецца меркаваньне вядомага гісторыка і палітолага, былога афіцэра ГВУ, які жыве цяпер у Лондане на палажэньні палітычнага ўцекача, бо ў Расеі асуджаны на сьмяротнае пакараньне, аўтарам кніг “Ледакол”, “Акварыюм” ды іншых Віктара Суворава. Ён даў інтэрвю польскаму выданьню “Наш Дзёньнік”. На жаль, інтэрвю было ўзята яшчэ да таго, як сталі вядомы дадатковыя факты вакол падзеньня самалёта.

У сваім інтэрвю Віктар Сувораў, у прыватнасьці, сказаў (http://www.naszdziennik.pl/index.php?dat=20100417&typ=tk&id=tk22.txt):

“Рэжым прэм’ер-міністра Уладзіміра Пуціна ёсьць злачынным рэжымам. Хаця я не ведаю занадта шмат падрабязнасьцяў аб той трагедыі, якая адбылася ў мінулую суботу ў Смаленску, але час, калі Пуцін быў ва ўладзе, быў поўны палітычнага тэрору. Я кажу тут, у прыватнасці, аб забойстве ў Лондане майго сябра Аляксандра Літвіненкі. Але гэта было ня проста звычайнае забойства, таму што гэта было забойства з выкарыстаньнем радыяактыўнага палонію – першы акт тэрарызму з выкарыстаньнем радыеактыўных рэчываў. У час кіраваньня Пуціна забілі журналістку Ганну Паліткоўскую, былі забойствы чачэнцаў і г.д. Расейская дыпламатыя была непасрэдна ўцягнутыя ў гэта. Такім чынам, мы бачым, што для Пуціна гэта не праблема. Калі ён прыйшоў да ўлады ў 1999, калі ён мацаваў сваю ўладу, пашырыўся ў Расеі й тэрарызм.

Калі справа дайшла да падрываў дамоў у Маскве, усе тады казалі: “Нам патрэбная моцная рука ўлады”. А я казаў: “Супакойцеся. Найперш нам патрэбны мудры кіраўнік. Толькі затым патрэбная моцная рука”. Людзі, аднак, лічаць, што для таго, каб спыніць тэрарызм, нам патрэбны моцны лідар КДБ. У рэчаіснасьці, аднак, расейскія сьпецслужбы стаяць за арганізацыяй тэрарыстычных актаў. Колькасьць палітычных злачынстваў зьяўляецца беспрэцэдэнтнай. Гаворка ў асноўным пра журналістаў, якіх Пуцін разглядае ў якасьці сваіх ворагаў. Я падкрэсліваю, што на даны момант я не кажу пра трагедыю ў Смаленску, але толькі адзіна пра тое, што Пуцін ня мае ніякіх забаронаў, што ён можа быць здольны на ўсё.

Шмат дзіўнага зьяўляецца вакол смаленскай трагедыі. Я прывяду тут хаця б інфармацыю, якую я пачуў ад аднаго з польскіх журналістаў, які быў на месцы крушэньня, што расейскія сьпецслужбы адразу ж пасьля ўступленьня на тэрыторыю трагедыі забралі чорныя скрыні. Адразу ж я тады сказаў, што яны спрабуюць нешта схаваць – гэта па-першае. Уявіце сабе самі. Мы не давяраем адзін аднаму. І ёсьць нейкая частка доказаў, да якіх я не магу дакрануцца. Я павінен сказаць польскаму ўраду: “Калі ласка, я не давяраю табе, і вы мне не давяраеце. Давайце запытаем у гэтай справе незалежных міжнародных суддзяў. Адразу ж запросім іх сюды! Разам – мы з вамі, разам зь незалежнымі эксьпертамі – мы можам адкрыць гэтыя чорныя скрыні, толькі каб даведацца, што яны ўтрымліваюць. Але калі мы, расейцы, забіраем гэтыя скрыні на некалькі гадзін (нават я чуў, што на працягу 15 гадзін яны былі ў распараджэньні службы Расеі!) і нічога пра гэта ня кажам, то я бачу ў гэтым нешта дзіўнае.

Як я ўжо сказаў, я бачыў гэты фільм [гаворка пра кадры, адзьнятыя Мендэрэем. – Рэд.], і я павінен сказаць, што таксама бачыў паблізу разьбітага самалёта чалавека з узьнятымі рукамі. Што там сапраўды адбылося, я ня ведаю. Аднак для мяне гэта ёсьць экстрэмальна дзіўным” (канец цытаваньня).

7.5. Вядомы амерыканскі кангрэсмэн-кансерватар, змагар з Новым сусьветным парадкам Рон Пол (гл. фота ўверсе) напісаў 23 красавіка ў сваім блогу (http://dailypaul.com/node/132620): доктар

Андрэй Mендэрэй, мы будзем памятаць пра Вас. НСП: мы ведаем [НСП – Новы сусьветны парадак. – Рэд.].

Калі ласка, зрабіце гэты надпіс як наш спосаб сказаць НСП, што мы ведаем пра відэа, мы ведаем аб забойстве.

Гэты чалавек паклаў сваё жыцьцё на алтар праўды. Калі ласка, дапамажыце яго мары зьдзейсьніцца ў памяць яго ахвяры.

Тыя з вас, хто разьмесьціць надпісы, можа дапамагчы гэтым таксама. Гэта абсалютна негвалтоўна, каб проста паказаць на тое, што мы ведаем. І можаце сабе ўявіць, колькі людзей будуць пытацца ў вас: “Хто такі Андрэй Мендэрэй?”, – калі ў вас ёсьць кашуля з надпісам “Андрэй Meндэрэй – Я ВЕДАЮ!”, а яны ня ведаюць…?” (канец цытаваньня).

7.6. Таксама ў справе змаганьня за праўду вакол “Катыні-2” варта адмыслова адзначыць працу журналістаў сайту kavkazcenter.com.


8. Вось па гэтым адрасе (http://lyzakov-pavel.livejournal.com/) знаходзіцца ЗВАРОТ ДА МІЖНАРОДНАЙ ГРАМАДСКАСЬЦІ, адкрыты да падпісаньня, дзе прапануецца правесьці міжнароднае рассьледваньне абставін авіякатастрофы пад Смаленскам. Падаем яго тэкст:

“Ігнаці Райс, Леў Троцкі, Сьцяпан Бандэра, Зелімхан Яндарбіеў, Аляксандр Літвіненка … Вельмі розныя палітычныя дзеячы, непадобныя біяграфіі. Але ёсьць у іх лёсах і нешта агульнае – усіх гэтых людзей, што былі непрымірымымі ворагамі Лубянкі й Крамля, чэкісты зьнішчылі, не саромеючыся таго, што яны знаходзіліся на замежнай тэрыторыі. Ледарубам і палоніем, сінільнай кіслатой і выбухоўкай… Цяпер шмат хто ў сьвеце бачыць сур’ёзныя падставы дадаць да гэтага сьпісу імёны загінулага польскага прэзідэнта Леха Качыньскага і ўсіх тых, хто ляцеў зь ім на адным борце. Хоць яны якраз знаходзіліся на тэрыторыі, дзе чэкісты адчувалі сябе не гасьцямі, а гаспадарамі. Асноўныя довады, якія прыводзяць праціўнікі “лубянскай версіі” гібелі прэзідэнта Польшчы, зводзяцца да таго, што гэта “занадта жахліва” і “залішне небясьпечна для крамлёўскіх чэкістаў у выпадку іх выкрыцьця”.

Аднак у 1999-м годзе, пасьля серыі падрываў жылых дамоў у Маскве і Валгадонску, мініруючы жылы дом у Разані, чэкісты не палічылі сваю задуму “занадта жахлівай”!  І яны не пабаяліся тады ніякіх выкрыцьцяў. Падрываючы аўтамабіль былога прэзідэнта Ічкерыі Зелімхана Яндарбіева ў замежнай дзяржаве – Катары, яны таксама ніколькі не баяліся выкрыцьця. Ды і ў рэальнасьці не паплаціліся амаль нічым, будучы схопленымі за руку…

“Нішто не занадта” для расейскіх служыцеляў плашча і кінжала, калі гаворка ідзе аб захаваньні іх улады або аб зьнішчэньні іх праціўнікаў. “Перазагрузка” адносін з Крамлём, у якім па-ранейшаму запраўляюць людзі з Лубянкі, стала для Польшчы перазагрузкай Катыні. І, на жаль, даводзіцца прызнаць – гэта заканамерна.

Таму мы заклікаем міжнародную грамадскасьць старанна рассьледаваць акалічнасьці смаленскай катастрофы, ні ў якім разе не адкідаючы загадзя версію пра тое, што аўтарамі Катыні-2 сталі калегі й пераемнікі тых, хто зладзіў Катынь-1. Смаленскі “туман”, які схаваў акалічнасьці катастрофы, значна шчыльнейшы і гусьцейшы, чым знакаміты лонданскі…”.


9.  І апошняе. Афіцыйныя зьвесткі аб выніках рассьледваньня маюць права паведамляць толькі прэм’еры Польшчы і Расеі – Туск і Пуцін. Заўтра, у сераду, 28 красавіка, плануецца выступ першага. Наколькі мы цяпер разьбіраемся ў сітуацыі ў сьвеце, заўтра Туск будзе ўсіх пераконваць, што прычнай аварыі былі альбо віна пілота, альбо тэхнічныя непаладкі самалёта… Заўтара гэта праверым. Чакаць нядоўга…

7 каментарыяў

  1. VITAL кажа:

    Туск – тыповы “эўрапейскі” ліберал, які з Качыньскім увесь час цапаўся… Дык што вы хочаце пачуць ад яго?

  2. Яўген Мурашка кажа:

    А ці не з’яўляецца адкрыцьцё архіваў Катыні 40-х, спробай адвесьці увагу грамадства ад Катыні 2010?

  3. Чаму адбылася катастрофа?

    Аналіз на фактах. Усё ,што была ў польскіх медыя.
    ПРЫЧЫНЫ:
    1. Польская пыха, амбіцыі.
    Палякі думалі, што яны для іх усё магчыма, бо Бог католікам дапамагае.
    Што не зрабілі, а павінны былі зрабіць.
    A) Прызначыць пачатак урачыстасьцей на 13-14-00 маскоўскага часу, калі не будзе туману
    B) Пілот павінен быў на сімулятары, адпрацаваць гэтую канкрэтную сітуацыю, для гэтага аэрадрома. Але ён вучыўсяна такім трэнажоры толькі ДВА разы На 12 месяцэў, без “”прывязкі” да канкрэтнага аэрадрому ( інфармацыя польская, не была трэнінгу напэрадні).
    C) Урад Туска не павінен быў забіраць “сваю “сістэму лякалізацыі самалёта да прылёта Прэзыдэнта.
    D) Урад Туска павінен быў падрыхтаваць аэрадромы ў Менску і Віцебску да магчымай пасадкі самалёта Прэзыдэнта. Інфармацыя дакладная – урад Туска не падрыхтаваўся да таго.
    Е) Пілёт павінен быў выключыць рухавікі, як толькі самалёт крылом зачапіў глебу (ці дрот электрычны ?)– быў шанец некаторым застацца жывымі, бо то была толькі 4 м над мяккай глебай, балота.
    2. Полькія ўлады павінны былі дамовіцца з кіраўніцтвам вайсковага аэрадрому ў Смаленску, аб розных варыянтах.
    Польскія медыя і некаторыя палітыкі ўвесь атакавалі ўлады Расіі , а таму адмова “русского” авіядыспетчара ,у Смаленску, “забарона” , на пасадку для самалёта польскага Прэзыдэта , была бы нагодай для чарговай медыяатакі “на русскіх”.

  4. Беларус кажа:

    Шаноўная рэдакцыя!
    Дасылаю спасылку на цікавы артыкул:

    http://vichna-ukraina.org.ua/index.php?option=com_content&view=article&id=171:2010-03-05-21-23-25&catid=40:2009-10-21-12-36-59&Itemid=62

    Украінскі нацыяналіст уздымае тыя ж праблемы, што і на гэтым сайце.

  5. Дарафей кажа:

    Для мяне ўсё адно ці разьбіўся ці забілі. Факт: адным ворагам Беларусі стала меней. А тое, што Польшча і РФ будуць вінаваціць адзін адаго, то і добра. Хай нашы ворагі грызуцца паміж сабой.

  6. bambuk кажа:

    дарафей! цікава даведацца – дзеў твае сябры жывуць?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы