nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 6: Polska Web News працягвае сачыць за польскімі “сябрамі Расеі”)

9 мая, 2010 | 2 каментарыя

Падаем яшчэ адзін матэрыял польска-нямецкага інфармагенцтва Polska Web News (http://polskaweb.eu/polnische-regierung-behindert-objektive-aufklaerung-786767663.html), у якім зьвяртаецца ўвага на адзін важнейшы факт – дзіўныя паводзіны польскага ўраду і прадстаўнікоў правячай “Платформы абыватэльскай” пасьля аварыі самалёта прэзідэнта Польшчы. Артыкул завецца “Сябра Расеі Туск хлусіць. Чаму?”. Падаем яго ў перакладзе з рускай мовы (узята адсюль: kavkazcenter.com/russ/content/2010/05/08/72267).

Рэдакцыя

“Паводзіны вельмі хвалімага за мяжой польскага прэм’ера Дональда Туска (з Платформы абыватэльскай; PА) з часу таямнічай авіякатастрофы ў Смаленску, у якой, сярод іншых, загінулі вядучыя палітыкі правай апазіцыі краіны, прымаюць усё больш гратэскныя формы.

Пачуцьцё, што яму ёсьць што хаваць і затушоўваць, ахапіла, перш за ўсё, маладых палякаў, якія да гэтага часу безумоўна падтрымлівалі ліберальную грамадзянскую платформу.

Партыя Качыньскага «Права і справядлівасьць” (PIS) цяпер кожны дзень па праве адымае прыхільнікаў у кіруючых партыяў, а таксама ў посткамуністаў.

У мінулы чацьвер Туск і кандыдат у прэзідэнты ад РА Браніслаў Камароўскі апынуліся ў амаль поўным шоку ад таго, што Яраслаў Качыньскі прад’явіў у выбарчую камісію подпісы амаль 1,7 мільёна падтрымліваючых яго грамадзян. Таму прыхільнікі РА страцілі былую ўпэўненасьць у сваёй перамозе на выбарах.

Туск паводзіць сябе вельмі дзіўна і хлусіць, што можа каштаваць яго партыі перакрыцьця доступу ў прэзідэнцкі палац, а яму асабіста – галавы.

У рускіх было дастаткова часу, каб сабраць сакрэтныя даныя

Між тым, стала бачна, што Масква з самага пачатку аднаасобна праводзіць “рассьледваньне” смаленскай катастрофы. Перад нешматлікімі машынамі хуткай дапамогі, якія раніцай 10 красавіка адправіліся без сігнальных агнёў і сірэнаў на месца крушэньня, туды ўжо праехалі закрытыя машыны расейскіх сьпецслужбаў.

Асобы, якія знаходзіліся ў іх, адразу ж пачалі пошук дакументаў, мабільнікаў, ноўтбукаў і г.д. – усё, што рускія лічылі для сябе важным, тут жа знікала ў машынах ФСБ.

Не раней, чым праз 4 гадзіны пасьля гэтага, на месцы трагедыі зьявіліся таксама першыя польскія сьледчыя. Калі дакладна яны зьявіліся і што расейцы дазволілі ім рассьледаваць, не зразумела.

Аднак мы ўжо ведаем, што іх начальства не дазволіла ім там заставацца і на час знаходжаньня не прадаставіла перакладчыка (міністр абароны Богдан Кліх: «На тры дні ў Смаленску вы павінны абыходзіцца сваімі ўласнымі сіламі»). Дзякуючы гэтаму, яны проста згубіліся на фоне некалькіх соцень рускіх сьледчых.

Першыя 24 гадзіны пасьля крушэньня, безумоўна, цалкам належалі рускім. Аднак яшчэ пару дзён таму прэм’ер Туск сьцьвярджаў, супярэчачы праўдзе, што ў рукі рускіх не магло патрапіць ніякай сакрэтнай інфармацыі.

Туск і посткамуністы заблакавалі рэзалюцыю

Яшчэ 11 красавіка кінулася ў вочы, што прэм’ер хлусіў, калі сьцьвярджаў, што яго ўрад усё трымае ў Смаленску пад сваім кантролем, хоць гэта зусім не адпавядала рэчаіснасьці.

Адначасна польскі генеральны пракурор Анджэй Шарамет паскардзіўся ў СМІ, што ён і яго каманда павінны былі аплачваць ўсе выдаткі на месцы крушэньня з уласнай кішэні, бо яны не атрымалі абсалютна ніякай падтрымкі з Варшавы.

Між тым, прайшло ўжо амаль чатыры тыдні, а Туск і далей запэўнівае – усё яшчэ з пустымі рукамі – пра добрае польска-рускае супрацоўніцтва ў гэтай справе, у той час як апазіцыя, сваякі загінулых, прадстаўнікі ахвяр, СМІ і сьледчыя сьцьвярджаюць цалкам супрацьлеглае і патрабуюць перадаць сьледства польскаму боку.

На гэта РА, Туск, Камароўскі і, натуральна, посткамуністы ўвечары 6 красавіка пры галасаваньні ў парламенце (Сейме) адказалі ясным «не», калі яны простай большасьцю адхілілі рэзалюцыю, унесеную партыяй PIS.

Дональд Туск узяў мікрафон і папярэдзіў апазіцыю (як калі б ён рабіў разнос свайму ўласнаму міністру МЗС – Сікорскаму), каб яна не выкарыстоўвала смаленскую катастрофу ў палітычных мэтах.

Падобная трагедыя патрабуе ўдзелу ўсіх

Партыя PIS ў сваім праекце рэзалюцыі заклікала прэм’ера Туска, каб ён запатрабаваў ад расейскіх уладаў перадачы сьледства па крушэньні самалёта Польшчы ці каб рускія забясьпечылі працу польскіх сьледчых з расейскімі калегамі на раўнапраўных умовах.

Гэтую форму польска-рускага супрацоўніцтва («рука аб руку») Туск прадстаўляў як існуючую з самага пачатку. Аднак кожны, між тым, ведае, што ён хлусіў.

PIS: «Існуе сумнеў у тым, што ход сьледства аб прычынах катастрофы працякае нармальна. У сувязі з такой трагедыяй кожная краіна яшчэ на самым раньнім этапе павінна паклапаціцца аб тым, каб яе ўласныя органы і адпаведныя арганізацыі былі ўцягнутыя ў сьледства ў максімальна магчымай ступені. Калі ў гэтым выпадку Расея ці Туск у гэтым адмовяць, неабходна спытаць – чаму».

Падобнае пытаньне сапраўды ўяўляецца важным, бо прэм’ер і яго партыйны калега, маршал Сейму Браніслаў Камароўскі сьцьвярджаюць, супярэчачы праўдзе, што ў гэтым выпадку ў іх нібыта звязаны рукі, бо Масква спасылаецца на Міжнароднае пагадненьне па авіяцыі ад 1944 года.

Варшава хавае пагадненьне з Масквой

На самой справе Маскву і Варшаву ўжо многія гады зьвязвае пагадненьне, па якім сумеснае рассьледаваньне смаленскай катастрофы не ўяўляе ніякіх праблем. Аднак урад хавае, зь нейкіх меркаваньняў, гэтае пагадненьне ад 7 ліпеня 1993 года, у якім сумеснае рассьледаваньне няшчасных выпадкаў з самалётамі нават загадваецца ў абавязковым парадку.

Напрыклад, у артыкуле 11 гаворыцца, што ў выпадку здарэньняў з расейскімі вайсковымі  самалётамі ў польскай паветранай прасторы і падобных здарэньняў з польскімі самалётамі ў расейскай паветранай прасторы, а таксама ў выпадку крушэньня самалётаў павінна быць створана агульная і раўнапраўнай сьледчая камісія.

Тупалеў, які абрынуўся, безумоўна зьяўляецца вайсковым самалётам. Масква, аднак, гэта праігнаравала і паслала ў Смаленск грамадзянскіх пракурораў і ўнутраную тайную службу ФСБ.

Няўжо праз месяц пасьля катастрофы польскі ўрад яшчэ ня ведае, на якой прававой падставе праводзіцца сьледства ў Расеі і чаму польскія ўлады не патрабуюць ад рускіх стварэньня сумеснай сьледчай групы?

Туск: “Я не кажу, што ўсё ў парадку”

У чацьвер прэм’ер-міністр Дональд Туск заявіў прэсе, якая, натуральна, больш ня ў стане стрымліваць сваю цікаўнасьць ў сувязі зь дзіўнымі паводзінамі польскага ўраду з часу крушэньня самалёта:

«Я не кажу, што ўсё ў парадку, аднак, калі расейцы пачнуць перашкаджаць нашаму допуску да падобных рассьледаваньняў па палітычных прычынах, я адразу ж умяшаюся. Сёньняшняя ініцыятыва апазіцыі, якая, па іх словах, сыходзіць з «добрых намераў”,  далёкая ад прававой і арганізацыйнай рэчаіснасьці. Чыкагская дамова дае дастаткова прасторы для празрыстага сьледства. Для нас самым важным быў неадкладны доступ да месца крушэньня замест таго, каб чакаць наступстваў перамоваў аб новым пагадненьні», – сказаў Туск, які, аднак, не захацеў выказацца аб паведамленьнях са Смаленска, паводле якіх на месцы падзеньня самалёта яшчэ знаходзяць чалавечыя парэшткі і асабістыя рэчы ахвяраў катастрофы (вось табе і «Мы ўсе трымаем пад кантролем»).

Палякі больш ня вераць свайму ўраду

Генеральны пракурор Анджэй Шарамет, які ў сераду зноў жабраваў ў Маскве, зазначыў, што яшчэ не зразумела, калі руская пракуратура падзеліцца вынікамі свайго сьледства з палякамі, для таго, каб у Польшчы можна было працягваць сьледства.

Самым неадкладным для польскіх сьледчых, вядома, зьяўляюцца запісы ў чорных скрынях і адказы на шматлікія хадайніцтвы аб прававой дапамозе. Аднак рускія нічога не выдаюць, і для шматлікіх палякаў Туск, Камароўскі і Сікорскі ўжо сталі такімі ж асобамі, якія знаходзяцца пад сур’ёзным падазрэньнем, што яны прыклалі руку да трагедыі з Качыньскім, як і Ўладзімір Пуцін.

І сапраўды, як уяўляецца, Варшава праяўляе мала цікавасьці да таго, каб весьці эфектыўнае і абьектыўнае рассьледаваньне таямнічага крушэньня, і ад яе чуецца толькі хлусьня. Гэта дрэнны знак з Варшавы і дрэнны лёсавызначальны знак для вышэйпералічаных асоб, таму што тут паправіць ўжо нічога нельга. Рускія вялі сьледства на працягу 4 тыдняў толькі для таго, каб падмацаваць сваю версію. Народ ім гэтага не забудзе.

Рускія патрабуюць доступу да польскіх архіваў

Існуе ня толькі некалькі дзесяткаў нестыковак па самой смаленскай катастрофе, але таксама заявы і паводзіны польскіх палітыкаў, якія даюць грунт да развагаў.

Да гэтага зараз дадалося і тое, што Масква цяпер сьцьвярджае, што яна ўжо перадала ў Варшаву па дыпламатычных каналах 500 старонак дакументаў з вынікамі сьледства.

Адначасна паведамляецца, што Масква хадайнічае аб прадастаўленьні доступу да архіваў адносна сьмерці 120.000 рускіх ваеннапалонных у польскіх лагерах ў 1920 годзе”.

(канец цытаваньня).

Ад рэдакцыі:

Дадзім, што пазіцыю патуральніцтва паводзінам расейскіх імперскіх уладаў вакол авіякатастрофы пад старажытным беларускім горадам Смаленскам занялі ня толькі некаторыя польскія, але і многія нямецкія СМІ…

2 каментарыя

  1. Паважаныя сябры, вось польскія памкненні на нашы беларускія землі, якія яны называюць сваімі “Усходнімі крэсамі”, ёсць акт супраць аб’ектыўных інтарэсаў беларусаў. І тым не менш, гэта не павінна нам засьціць вочы у правільнай ацэнцы сітуацыі ў сувязі з катастрофай польскага самалёта.
    У мяне асабіста шок: спецслужбы чужой краіны забіваюць кіраўніцтва іншай краіны. Па-маему бачанню гэта пачатак трэцяй сусветнай вайны. Самае цікавае заключаецца ў тым, што ўсе бачаць гэта і маўчаць, у тым ліку і апазыцыйныя СМІ.
    Што прымушае людзей маўчаць у такі час? Безумоўна, што страх за сваё жыццё. Любое не прадуманае дзеянне можа прывесці да страты жыцця, ужо не кажучы, нават, пра мізерны акт супраціву. Але і сядзець моўчкі далей не меней пагубна, чым супраціўляцца. Людзі загнаныя ў вугал і не бачаць выйсця з гэтага становішча. І тым не менш не бывае безвыхадных сітуацый.
    Першае, што бачна ў польскай катастрофе – гэта наяўнасць здраднікаў сярод палякаў (не хвалюйцеся у нас іх не менш). Катастрофа такога маштабу адбылася дзякуючы змове польскіх здраднікаў і спецслужбаў чужых краінаў. Здрадніцтва квітнее там, дзе квітнее амаральнасць. Значыць у Польшы не дастаткова высокія планкі для маралі. А што ужо казаць пра нашага грамадства, дзе амаральнасць узведзена ў ранг дзяржаўнай ідэалогіі? Першы вораг нашай свабоды і дабрабыту – гэта амаральнасць.
    Змаганне супраць амаральнасці ёсць законная і непераследуемая дзейнасць любога чалавека. І сярод беларусаў ёсць дастаткова шмат асобаў, якія з’яўляюцца маральнымі аўтарытэтамі ў грамадстве і вакол якіх трэба гуртавацца. Тым не менш вакол такіх людзей гуртуюцца лічаныя асобы, а вось вакол амаральных, але багатых на грошы – процьма.
    Братцы, дык каго вы хочаце надурыць? У мяне такое уражанне, што вы хочаце надурыць самога Бога.
    Другое, у кіраўнічую эліту Польшы праніклі людзі у якіх бракуюць нацыянальна-патрыятычныя пачуцці, інакш бы не было б змовы. Значыць сістэма адбору людзей на кіраўнічыя пасады хібная і не можа забяспечыць бяспеку краіны і народа. У нас яна яшчэ горшая.
    Трэцяе, для кожнага чалавека відавочна змова, але гэтая змова не атрымала шырокага асуджэння сярод грамадкасці і колаў афіцыйных сусветных інстытутаў. Чаму? Ды таму, што усе гэтыя міжнародныя, на словах дэмакратычныя і дабрадзейныя інстытуты, проста фальш, якую сусветнае грамадства ўтрымлівае за свой кошт. Супраціў супраць гэтага можа быць абсалютна безпакараны – ігнаруйце гэтую фальш і жывіце па іншых законах.
    Безумоўна, гэта ёсць вайна: вайна паміж інтарэсамі сусветнай мафіі і аб’ектыўнымі інтарэсамі народаў. Гэта вайна сусветнай мафіі за сваё сусветнае панаванне, за “Новы парадак” на планеце, пры якім большая частка людзей будзе хадзіць з чыпамі і кантралявацца, як быдла – без правоў, без свабоды і без нармалёвых умоваў жыцця. Знішчаецца ўсё, што мусіць быць у людскім грамадстве, і ўсталёўваецца закон жывёльнага свету. Гэта вельмі прадуманая палітыка мафіі. Гэтая змова маральна падтрымана палітычнымі элітамі шматлікіх краінаў і сусветных грамадскіх інстытутаў.
    Для таго каб абараніць сваё жыццё, сваю будучыню, мы проста абавязаны ўзмацніць свой супраціў амаральнасці, нацыянальнай здрадзе, хлуслівым каштоўнасцям, распаўсюджываемых мафіяй.

  2. Яўген Мурашка кажа:

    Было сказана:
    “..Для таго каб абараніць сваё жыццё, сваю будучыню, мы проста абавязаны ўзмацніць свой супраціў амаральнасці, нацыянальнай здрадзе, хлуслівым каштоўнасцям, распаўсюджываемых мафіяй…”
    Але, каб узмацніць супраціў, патрэбна ведаць і называць прозьвішчы тых беларускіх калабарантаў якія спрыяюць гэтай міжнароднай мафіі.
    Вельмі было б цікавы малюнак калі б атрымаць зьвесткі з менскіх, гарадзенскіх, гомельскіх валютных абменьнікаў. Мы пабачылі хто з нашых “лідараў” жыве на далярах ЗША, польскіх злотых ці на расейскіх рублях. Але такой магчымасьці, канешне, няма.
    Аднак ужо цяпер, з 100 % упэўненасьцю можна канстатаваць што:
    Усе тыя, хто імкнецца да працягваньня гульняў ў нейкія выбары, усе тыя хто шчэміцца ва “Усходняе партнэрства”, усе тыя, хто ім дапамагае, хто уводзіць у бок ад вырашэньня праблем беларускага народу гэта і ёсьць тая “пятая” калёна міжнароднай мафіі.
    І самы галоўны зь іх А.Мілінкевіч (які закупіў усіх) мяркую у будучым яму ня будзе чым крыць, бо здрада свайму народу – відавочна, якімі б словамі ен сеньня не прыкрываўся.
    На гэтым фоне, нават Лукашэнка выглядае больш шчырым у барацьбе за уласную уладу, Таму гэтыя шакалы, інакш не скажаш, бо падбіраюць абглыданыя косткі з гаспадарчага стала, прададуць усе і ўсіх.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы