nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 9: ці здалі іспыт сусьветныя СМІ?; Д пр-п 127)

27 мая, 2010 | 5 каментарыяў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў

20. Грамадскае прызначэньне сродкаў масавай інфармацыі заключаецца ў тым, каб даваць людзям калі не сістэмныя Веды пра Сьвет і месца чалавека ў ім, дык хаця б праўдзівыя зьвесткі аб падзеях рэчаіснасьці. Натуральна, што пры гэтым СМІ павінны зьвяртаць увагу найперш на найбольш актуальныя, грамадскі значныя падзеі. Паколькі мы на 90% ужо ведаем, што адбылося пад Смаленскам 1,5 месяцы таму, паколькі актуальнасьць гэтай падзеі для далейшага лёсу ўсёй людскай цывілізацыі, а тым больш Цэнтральна-Усходняй Еўропы, наўрад ці сёньня можна перабольшыць, сапраўдныя абставіны падзеньня самалёта з вышыні некалькі метраў, “якое прывяло да сьмерці ўсіх 96 чалавек, уключаючы прэзідэнта Польшчы”, ператвараюцца ў крытэр для ацэнкі таго, як сусьветныя СМІ выконваюць свае грамадскія абавязкі. Акрамя таго, гэтая ацэнка дае дадатковую магчымасьць спрагназаваць паводзіны СМІ ў іншых, ня менш крытычных абставінах.

Уявіце, што недзе на самой справе зьявіліся, напрыклад, іншапланецяне і ўступілі зь людзьмі ў кантакт. Стала дакладна вядома, што мы – людзі – у Сусьвеце не адныя. Дадаткова зьявіліся адказы на шматлікія пытаньні, якія хвалююць чалавецтва. Ці паведамяць пра гэта сусьветныя СМІ?

Уявіце, што недзе нарадзіўся гібрыд чалавека і шымпанзэ ці чалавека і гарылы. У выніку канчаткова стала зразумелым, што людзі маюць натуральнае паходжаньне, а ўсе рэлігіі заснаваны на міфах – проста казачках для дарослых (бо існаваньне такога гібрыда ёсьць наўпроставым доказам натуральнасьці паходжаньня чалавецтва). Ці паведамяць СМІ пра гэта?

Уявіце, што стала вядомай дакладная дата, калі гіганцкі метэарыт урэжэцца ў Зямлю, з-за чаго на 3-4 гады наступіць глабальная зіма, перажыць якую можна толькі з дапамогай адпаведных запасаў ежы, вітамінаў, энэргіі. Ці паведамяць сусьветныя СМІ й пра гэта?

А як павядуць сябе СМІ, калі сур’ёзным дасьледчыкам стане відавочна, што глабалісцкая фіналігархія на чале зь сіянакратыяй, схаванай у нетрах Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША, сапраўды зьяўляецца глабальным соцыяпаразітным монстрам, які праводзіць палітыку ўкараненьня абсалютна супрацьгуманістычнага “Новага сусьветнага парадку”, а ўсе заявы накшталт “тэорыі змовы” – для глушэньня праўды?

Забягаючы наперад, адкажам, што высьвятляецца, што ва ўсіх такіх і блізкіх да іх выпадках найважнейшыя масавыя СМІ будуць альбо маўчаць, альбо распаўсюджваць якую-небудзь адуважвальна-дыскрэдытуючую дэзу ў імя прыватных інтарэсаў тых ці іншых соцыяпаразітных сіл! Найкаштоўныя навіны будуць заблакаваныя, а паінфамаваным застанецца толькі вузкае кола людзей, якія выкарыстаюць інфармацыю для сваіх асабістых мэт (палітычных ды фінансавых). Атрымліваецца, што ўсе сучасныя сусьветныя СМІ – гэта хутчэй сродкі масавай дэзінфармацыі (СМДІ), чым сродкі інфармацыі! Вось, што высьвятляецца.

Але давайце усё рабіць па парадку. Давайце прааналізуем паводзіны сусьветных СМІ ў крытычных абставінах на прыкладзе таго, як яны асьвятляюць ход рассьледаваньня прычын катастрофы самалёта прэзідэнта Польшчы.

Папярэдне толькі нагадаем, што мы раней ужо ўзгадвалі пра своеасаблівую рэакцыю “беларускіх” “апазіцыйных” СМІ на смаленскія падзеі (пра праўладныя мы нават ня кажам), якая выявілася ў тым, што гэтыя СМІ альбо маўчалі, альбо падтрымлівалі афіцыйную расейска-польскую пазіцыю. Трохі распавялі мы і пра расклад у польскай інфармацыйнай прасторы. Там СМІ, блізкія да ліберальнага ўраду, падтрымліваюць афіцыйную пазіцыю, а тыя, што бліжэй да ПіСу, знаходзяць усё новыя нестыкоўкі, якія працягваюць павялічваць нядобрыя падазрэньні.

20.1.

19 траўня ў Маскве ў будынку «Интерфакса» адбылася прэсавая канферэнцыя, на якой расейскія сьледчыя на чале з Тацьцянай Анодзінай (гл. фота ўверсе справа; зьлева ад яе – складзеныя па адпаведным контуры парэшткі разьбітага самалёта) падалі афіцыйныя даныя аб папярэдніх выніках рассьледаваньня (гл. www.interfax.ru/txt.asp?id=137407&sec=1476; www.interfax.ru/txt.asp?id=137427; з найбольш поўнай версіяй справаздачы па-англійску можна пазнаёміцца тут: polskaweb.eu/foren/viewtopic.php?f=19&t=100&p=1198#p1198).

На прэсавай канферэнцыі сп-ня Анодзіна старалася падкрэсьліць “міжнародную аўтарытэтнасьць” камісіі, яе непрадузятасьць. Былі адрынутыя наступныя версіі: тэрарыстычная атака, выбух, агонь на борце самалёта, тэхнічныя паломкі ў час палёту – рухавікі працавалі да самага канца. Сістэма папярэджаньня аб сутыкненьні зь зямлёй TAWS таксама была ўключана. Расейскія сьледчыя, намякаючы на будучае рашэньне камісіі аб прычынах аварыі, зрабілі ўпор на прысутнасьць у кабіне ня толькі членаў экіпажу, а і пабочных асоб, а таксама на нібыта слабую падрыхтаванасьць экіпажа і кепскае надвор’е.

Відаць, для захаваньня інтрыгі, польскія сьледчыя катэгарычна не пагадзіліся з тым, што да крушэньня магло прывесьці знаходжаньне ў кабіне пілотаў пабочных асоб (за 15-20 хвілін да “пасадкі”), і вылучылі версію, што крушэньне магла справакаваць затрымка каманды дысьпетчара аэрапорта.

Аднак некаторыя больш незалежныя польскія журналісты ў сувязі з гэтай прэсканферэнцыяй зьвярнулі ўвагу, што расейскія ўлады зноў спрабуюць скінуць віну за трагедыю на пілота і Леха Качыньскага, які ніба знаходзіцца на заднім плане, бо “гэтая людзі ўжо ніяк ня змогуць запярэчыць”. Яны зьвярнулі ўвагу на тое, што расейцы праігнаравалі многія пытаньні, якія засталіся адкрытымі. Напрыклад: Навошта мянялі лямпкі на пасадачнай паласе адразу пасьля крушэньня? Навошта хлусіў дысьпетчар, што экіпаж ня ведаў рускай мовы? Чым патлумачыць моцны выбух перад альбо адразу пасьля крушэньня? Чаму многія часткі самалёта выглядаюць, як дробная сечка, чаго ніяк ня можа быць пры такога тыпу аварыі? Як патлумачыць, што колы самалёта вымазаныя ў мясцовай гліне (гл. фота зьлева), калі сьледчыя заяўляюць, што самалёт прызямліўся на дах?

Такіх пытаньняў, якія патрабуюць тлумачэньня, на сёньня каля 100!  Дадаткова нядаўна з ЗША, куды былі адпраўлены на праверку важнейшыя бартавыя прыборы, прыйшло паведамленьне, што аўтапілот быў адключаны і самалёт  пераведзены на ручное кіраваньне толькі за 5,4 секунды да крушэньня. Гэты факт пацьвярджае меркаваньне некаторых эксьпертаў, што пілоты, верагодна, увогуле на маглі папярэдзіць крушэньне, бо кіраваньне самалётам нават на вышыні, меншай за 100 метраў, ад іх не залежала

Вось на фоне такога выбару, які дае афіцыйная “міжнародная” камісія і крытычны аналіз падзей, давайце паглядзім на паводзіны розных сусьветных СМІ.

20.2.

Возьмем на пачатак расейскія “ліберальна-апазіцыйныя” СМІ, на якія мы, усё яшчэ, наіўныя, разьлічвалі. Здавалася б, а чаму не разьлічваць? У апошнія гады расейскія лібералы й іхныя СМІ выглядалі такімі ўжо зацятымі крытыкамі Пуціна, што, здавалася б, ня выкарыстаць новы шанц яны проста не маглі.

І што ж мы назіраем на практыцы? Расейскі “ліберальны” тэлеканал RTVi дэманструе… поўнае ігнараваньне гэтай тэмы. Радыё “Эха Масквы” – дакладна тое ж – маўчок. Нарэшце мы ў апошнім спадзеве вырашылі пашукаць меркаваньне лідара Дэмакратычнага саюзу Расеі Валерыі Навадворскай (гл. фота ўверсе справа).

Мы яе меркаваньне знайшлі, але спачатку мы мусім зрабіць невялікае адступленьне, датычнае гэтай асобы. Навадворская – паважаны дысідэнт з савецкіх часоў (свой лёс у савецкі час яна апісала ў кнізе “Над безданьню ў хлусьні”). У 1991 годзе бараніла Белы дом, заяўляючы, што няхай хаця б яе труп перашкодзіць путчыстам. У 2000 годзе адкрыта і гучна заявіла, што да ўлады ў Расеі прыйшлі “гэбулькі – фашысты”. Гады тры таму на радыё “Эха Масквы” выказала меркаваньне, што Шаміль Басаеў быў сапраўдным дэмакратам, якога яна асабіста ведала яшчэ з 1991 года, і што перайсьці на бок ісламістаў яго прымусілі абставіны – менавіта адсутнасьць падтрымкі змагарнай Чачні з боку Захаду. За такую “правіну” рэдактар “Эха Масквы” Венедыктаў забараніў ёй выступаць на радыё, з-за чаго мы запаважалі яе яшчэ больш. Аднак у канцы 2008 года ў час нападу Ізраіля на сектар Газа Навадворская раптам сярод іншага заяўляе (гл. http://kontury.info/news/2009-01-10-671): «Ніякай палестынскай дзяржавы мы ня бачым. Мы бачым толькі натоўп плаксівых паразітаў, за якімі хаваюцца тэрарысты і якія падтрымліваюць тэрарыстаў, якія жывуць на гуманітарку, і жывуць, па-мойму, выключна для таго, каб рабіць сваіх уласных дзяцей шахідамі, і ўхваляць гэта з усіх сіл, і псаваць жыцьцё няшчасным, ні ў чым не вінаватаму Ізраілю, і ствараць сусьветную праблему. Вось Ізраіль я бачыла – гэта сапраўды добраўпарадкаваная дэмакратычная дзяржава. А на палестынскай тэрыторыі я таксама была – прабачце, там няма дзяржавы. Ні эканомікі няма, ні інфраструктуры няма. Таму што ўсе сродкі ідуць на ракеты.» (канец цытаты).

Увесь аўтарытэт Навадворскай у нашых вачах у адну хвіліну абрынуўся, бо яна раскрыла сябе як тыповы прыхільнік сіянізму (дарэчы, пасьля гэтай заявы ёй хутка зноў вярнулі доступ да мікрафонаў “Эха”; а вось, напрыклад, ня менш заслужанаму беларускаму дысідэнту з 17-гадовым стажам псіхушак і турмаў Міхасю Кукабаку з-за яго прынцыповай крытыкі сіянізму – гл., напрыклад, тут: https://nashaziamlia.org/2007/11/24/1071/; https://nashaziamlia.org/2007/11/25/1073/ – доступу да сваіх СМІ расейскія “лібералы” ніколі не давалі).

З улікам азначаных акалічнасьцяў прапануем меркаваньне Валерыі Навадворскай што да смаленскай авіякатастрофы, якое яна апублікавала вось тут: http://kavkazcenter.com/eng/content/2010/04/12/11844.shtml – яшчэ 12 красавіка (падаецца ў перакладзе з англійскай мовы).

Катынь-1 была перакрытая Катыньню-2. Не існуе ніякіх доказаў, і ніколі не будзе. У мяне абсалютная ўпэўненасьць, а ня доказы – прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі быў бяльмом на воку у КДБ, ён быў пракляты савецкім ТБ, нараўне з прэзідэнтамі Юшчанкам і Саакашвілі.

Ён заплаціў за ўсё: за падтрымку Грузіі, за свой гераічны рэйс у Тбілісі, за выплату стыпендый і месцы ва ўніверсітэтах, прызначаныя для беларускіх анты-Лукашэнкаўскіх студэнтаў; за хостынг чачэнскіх сайтаў і прытулак для чачэнскіх уцекачоў, за яго спробу асудзіць Ярузэльскага, за антысаветызм і антыкамунізм; за яго арыентацыю на Захад; за кіно “Катынь”, пытаньні аб Катыні, а таксама за яго актыўную ролю ў НАТА.

Што прымушае палякаў паўставаць? Тры падзелы Польшчы [ня “Польшчы”, а Рэчы Паспалітай! – Рэд.]; разгром паўстаньня Касьцюшкі ў 1799 г., паўстаньняў 1830 і 1863 гг. [апошнія ў значнай ступені былі беларускімі. – Рэд.]; вайна ў 1920 г. [і Слуцкі збройны чын тады ж… – Рэд.]; акупацыя ў 1939 годзе [пра гэтую “акупацыю Польшчы” мы ўжо пісалі ў папярэдняй частцы. – Рэд.], Катынь [у Катыні-1 каля трэці было беларусаў. – Рэд.]; Варшаўскі блок; ваеннае становішча ў 1981 годзе, і, нарэшце, Катынь-2 у 2010 годзе.

Вайна яшчэ ня скончаная – вайна паміж свабодай і рабствам ніколі не скончыцца. А пазасталы кавалак СССР, дзе мы жывем, змагаецца супраць свабоды.

Я не працую на рускую Зьнешнюю выведку, таму я ня ведаю, чаму палякі вырашылі зрабіць гэты неразважлівы палёт – на борце самалёта, зробленага іх ворагамі, зношаным самалёце “ТУ”, які быў адрамантаваны ворагамі пасьля перамогі Качыньскага ў выбарах, без журналістаў, без суправаджэньня польскага вайсковага самалёта, без якога-небудзь кантролю, на пустынны вайсковы аэрадром, у поўным спадзеве на сілы зла ў выглядзе КДБ… Цяпер зразумела, чаму фільм “Катынь” быў паказаны ў гэты дзень па рускім ТБ: гэты “Тамвыдат” быў нібы сыр у пастцы.

Я ня веру ў такія супадзеньні. За Катынь-2 адказвае Масква або Сьвяты правід. Я хрысьціянка і не магу абвінавачваць Святы правід, што ён працуе на КДБ. Я нікога не абвінавачваю. Я разважаю ў адпаведнасьці з канцэпцыяй cui prodest – для абвінавачваньня павінны быць відавочныя сьведчаньні.

Але мы не павінны спадзявацца, што прыкладна праз 15 гадоў нехта накшталт Берыі захоча адмовіцца ад сваіх калег, якім ён аддаў загады забіваць. Гэта як са справай Міхоэлса, якая была раскрытая. Сталін памёр, і пачалася барацьба паміж нашчадкамі. Берыі былі патрэбныя плюсы. У адваротным выпадку мы б дасёньня лічылі, што рэжысёр загінуў у аўтамабільнай аварыі.

Чаму польскія патрыёты не ляглі на ўзлётна-пасадкавую паласу аэрапорта ў Варшаве? Калі б я толькі ведала аб гэтым палёце, я б кінулася на калені перад польскім амбасадарам у Маскве і папрасіла яго патэлефанаваць прэзідэнту і папярэдзіць яго. Вось да чаго вядзе гульня Абамы ў “перазагрузку” – да палёту ў лагер ворага, у рукі ворага, на міласьць ворага…

Я не абвінавачваю нікога, бо скуль я ведаю, хто стаіць за гэтым “стоп-кадрам”, хто зьяўляецца кіраўніком КГБ-хунты? Куды можна пайсьці з такімі абвінавачваньнямі, у які суд? Не ўяўляю сябе чалавекам, які хадзіў 300 крокаў за Раскольнікавым у рамане Дастаеўскага “Злачынства і пакараньне” і сказаў яму: “Ты забойца”. Таму што сьледчы Парфіры Пятровіч ведаў, што яму нічога ня будзе з-за таго, што ён накіруе Раскольнікава ў суд, асабліва, калі Міколка прызнаў сябе вінаватым. Парфіры Пятровіч хацеў зьнерваваць Раскольнікава. Той раздражняў яго. Але ў  гэтай хунты моцныя нервы, яе цяжка раздражніць.

І Эркюль Пуаро і міс Марпл Агаты Крысьці працуюць такім чынам, што іх аналітычныя высновы былі пацьверджаны фактамі: забойцы пачыналі рабіць глупствы, забіваць сьведкаў, выдаючы сябе, а затым забойца не вытрымлівае і ўцякае на публічных сесіях Эркюля Pуаро па “Выкрыцьці магіі”. На гэтых хлопцаў [хунта КДБ] гэта ніколі не спрацуе…

І нават калі здарыцца цуд, і лета застанецца ў Расеі назаўсёды, то малаверагодна, што мы маглі б падаць у суд на агентаў КДБ, нават за падрыў жылых дамоў у Маскве ў 1999 годзе. Пісьмовыя сьведчаньні або загады не існуюць, і ніхто ня можа зьвярнуцца ў суд са спасылкай на раман Дастаеўскага. (“Гэта вы забілі.., вы, бо ніхто іншы”.) Адвакаты і пракуроры зробяць з вас пасьмешышча з-за такіх доказаў.

Ня верце мне, дарагія еўрапейцы. Тым ня менш, ня лятайце да нас у Расею ў такім складзе дэлегацыі й у такія месцы. У адваротным выпадку, пройдуць дзесяцігоддзі, другія 65 гадоў, й іншая група польскіх палітыкаў будзе ляцець да месца падзеньня польскага самалёта. І зноў таксама будзе аварыя… Але я не ведаю, ці будзе ў Андрэя Вайды час, каб зрабіць яшчэ адзін фільм.

Міжнародная карпарацыя забойцаў працягвае дзейнічаць, нягледзячы на тое, што больш няма Саветаў і КДБ. Калі яны здольныя ганяць па Еўропе 90-гадовага Краснова, атручваць Літвіненку палоніем, падсоўваюць некаторым атручаныя цукеркі й калоць парасонам, хто пераканае мяне, што яны ня могуць беспакарана забіць Леха Качыньскага, які быў антысавецкім ворагам Лубянкі й  Крамля?

Мы ніколі не сустракаліся, але ён быў маім таварышам, таварышам-па-зброі, і я буду аплакваць яго, у адрозьненьне ад Адама Міхніка ды іншых польскіх ультралевых абаронцаў Ярузэльскага. Качыньскі быў польскім Рэйганам, спадчыньнікам Касьцюшкі, Савінскага, Дамброўскага і Пілсудскага. У Польшчы, вядома, ён не памрэ. Польшча ўсё памятае, і знаходзіцца на правільным шляху, але члены КГБ радыя ўкусіць і адскочыць. КГБ – гэта племя сабак, якое вядзе свае карані ад катаў Івана Жахлівага.

Я нават не магу сказаць, ці істотна вырасьце мая нянавісьць да ФСБ пасьля гэтага забойства. Ёй няма ўжо куды расьці. “Мая нянавісць такая вялікая, як мора, і берагі жыцьця ня могуць ўтрымаць яе”. У цытаце шэксьпіраўскай Джульеты было пра любоў, а не пра нянавісьць, але я маю дачыненьне не з Рамэа…

Што выклікае найбольшую боль – гэта тое, што ніхто ня будзе пакараны. Хаця ў гэтым няма нічога новага. Нават Сталін не заплаціў за свае злачынствы. З-за яго – сьвятога ягняці – яго ўнук цягне маскоўскую ліберальную “Новую газету” ў суд. Каты з НКВД і ВЧК – тыя, якія не былі забітыя ўласнымі калегамі – засталіся беспакаранымі.

Агент КГБ Чаркесаў атрымаў высокую пасаду пры Пуціне, іншы чалавек КГБ Філіп Бабкоў працуе на маскоскім канале НТВ, састарэлыя ахоўнікі ГУЛАГу атрымліваюць высокія дзяржаўныя пенсіі, Ленін цалкам камфортна ляжыць у маўзалеі, а медалі за Аўганістан, Чачню і Грузію ў вялікай пашане. А хто заплаціў за забітых пасажыраў паўднёвакарэйскага авіялайнера? Дарэчы, у адпаведнасьці з адной з праграм грузінскага тэлеканала “Імедзі”, на борце самалёта з Лехам Качыньскім быў выбух, калі ён ляцеў, каб дапамагчы Грузіі. Улічыце гэта як першае папярэджаньне.

Антысавецкі палітык Качыньскі зрабіў памылку толькі адзін раз – калі ён сеў у савецкі самалёт, каб ляцець на савецкую тэрыторыю, даверыўшыся савецкай уладзе.

І цывілізаваны сьвет не абвінаваціць нікога. Усё будзе пакрыта газам, нафтай і туманам”.

(канец артыкула)

Варта адзначыць, што за прайшоўшыя пасьля аварыі 45 дзён, ніякага дадатковага меркаваньня з боку Валерыі Навадворскай (не гаворачы ўжо пра іншых расейскіх “лібералаў”) па гэтай тэме больш не было.

Якія высновы можна зрабіць на грунце пададзеных фактаў. Яны наступныя:

1. У асяроддзі расейскіх “лібералаў” існуе строгая ідэалагічная дысцыпліна. Так, напрыклад, расейскія “лібералы” павінны лічыць чачэнцаў “ісламісцкімі тэрарыстамі” (а ніяк не змагарамі за свабоду сваёй Бацькаўшчыны), патрабаваць вызваленьня “няшчаснага і нявінаватага” Хадаркоўскага, голасна хваліць палітыку ізраільскага кіраўніцтва (што б тое ні рабіла), памяркоўна крытыкаваць Пуціна за адсутнасьць “ліберальных рэформ”, упарта ругаць сталінізм. Калі хто-небудзь зь іх асяроддзя, нават вельмі аўтарытэтны, выкажа якую-небудзь “адсябяціну”, якая ня будзе адпавядаць названым палажэньням, яго чакае “адлучэньне ад царквы” ў выглядзе… пазбаўленьня доступу да “ліберальных СМІ”. Што для многіх “лібералаў” раўнацэнна сьмерці…

2. Крытыка расейскімі “лібераламі” Пуціна існуе больш на паказ, для дэманстрацыі на публіку сваёй “ліберальнай апазіцыйнасьці”. На справе, калі ў руках расейскіх “лібералаў” апынаецца патэнцыйная магчымасьць для сапраўды забойчай крытыкі цяперашняга рэжыму расейскай імперыякратыі, яны яе не выкарыстоўваюць. Гэта яшчэ раз пацьвярджае нашае ранейшае меркаваньне, якое мы выказвалі ўжо шмат разоў (аформлена як адно з палажэньняў Беларускай дактрыны), што паміж расейскай імперыякратыяй і глабалісцкай фіналігархіяй існуюць прынцыповыя саюзьніцкія дачыненьні. Шчыльная супраца ў інфармацыйнай прасторы паміж расейскай імперыякратыяй і польскай ліберастыяй у пытаньні хаваньня канцоў Катыні-2 – гэтаму яскравае сьведчаньне. Пра тое ж сьведчаць і паводзіны расейскіх “лібералаў”.

У расейскамоўным фрагменце сеціва мы знайшлі толькі адзін дастаткова вядомы рэсурс (Форум.мкс), які распавёў аб нядобрых падазрэньнях у сувязі з аварыяй пад Смаленскам. Падаем тэкст адтуль Дзьмітрыя Варабьеўскага ў невялікім скароце пад назвай “Што адбылося ў смаленскім тумане?” (http://forum-msk.org/material/region/3145476.html). Тэкст зьяўляецца добрым прыкладам таго, як у прынцыпе маглі б выглядаць аналагічныя тэксты ў “расейскім ліберальным” друку, калі б расейскія “лібералы” сапраўды імкнуліся шукаць і паведамляць праўду.

“Зусім хутка – 20-га траўня – пойдзе 40-ы дзень з моманту гібелі пад Смаленскам польскага прэзідэнта Леха Качыньскага і яшчэ амаль сотні пасажыраў ды членаў экіпажу самалёта, які там разбіўся… Ужо высьветлілася, што хлусьнёй аказалася і тое, што ён нібыта цэлых 4 разы “спрабаваў насуперак указаньням расейскіх авіядысьпетчараў” сесьці ў тумане на вайсковым аэрадроме, і тое, што камандзір польскага экіпажу нібыта амаль ня ведаў рускай мовы (што, маўляў, моцна ўскладняла яго размовы з авіядысьпетчарамі), і мноства іншых першапачатковых сьцьвярджэньняў расейскіх тэлеканалаў ды іншых афіцыйных СМІ.

Ды й з туманам на аэрадроме – далёка ня ўсё зразумела. Мяркуючы па некаторых сьведчаньнях, туман той неяк занадта хутка зьнік пасьля авіякатастрофы, і на больш-менш звычайнай вышыні сталі бачныя аблокі, што ёсьць ня вельмі сумяшчальным з прыродным, натуральным туманам…

Але ўсе гэтыя дзіўнасьці яшчэ, так бы мовіць, “кветачкі” ў параўнаньні з абсалютна ніяк не каментуемай у афіцыйных расейскіх СМІ, але ўжо больш за месяц распаўсюджваемай па Інтэрнэце жудаснай гісторыяй з быццам бы па-зьверску забітым ва Ўкраіне ў сярэдзіне красавіка журналістам Андрэем Мендэрэем і зь яго сенсацыйным відэа, зьнятым на месцы той авіякатастрофы адразу пасьля яе.

Каб чытачам было зразумела, аб чым ідзе гаворка, прыкладаю кароткія ўрыўкі з двух тэкстаў на гэтую тэму, якія ўжо даволі даўно разьмешчаныя ў Інтэрнэце (спасылкі – у канцы адпаведных урыўкаў) і распавядаюць, наколькі можна зразумець, пра афіцыйнае рассьледаваньне гэтай трагедыі – хаця ледзь не сакрэтнае – якое праводзіцца ў Польшчы.

“… Генеральны пракурор Рэспублікі Польшча Андрэй Шарамет прызнаў сапраўдным упершыню апублікаванае RUpor`ам аматарскае відэа аб расстрэле расейскім спецназам пасажыраў авіялайнера Ту-154, якія выжылі 10 красавіка 2010 г. у катастрофе пад Смаленскам, назваў папярэднія вынікі рассьледаваньня здарэньня з польскага боку нездавальняючымі й запатрабаваў неадкладнай адстаўкі міністра абароны Богдана Кліха … На відэа засьняты тры фігуры ў руху, пісталетныя стрэлы, чалавек, які выскоквае з самалёта, сьмех і чутны голас пілота, які заве на дапамогу. Ня выключана, што сярод загінулых ад рук неўстаноўленых асоб быў і прэзідэнт Рэспублікі Польшча Лех Качыньскі … Аўтарам відэа зьяўляецца журналіст Андрэй Мендэрэй. Яго зарэзалі нажом праз некалькі дзён пасьля таго, як відэа было выкладзена ў Інтэрнэце” (http://jurkom.ru/170-generalnaya-prokuratura-polshi-rassmotrela-ubijc-passazhirov-tu-154-na-lyubitelskom-video-smotret.html).

“… Матэрыялы сьледства наўрад ці атрымаюць працэсуальны працяг. Яны будуць засакрэчаныя. Урад Дональда Туска цяпер, як ніколі раней, блізкі да ўзаемаразуменьня з расейцамі й не захоча перарываць дыялог”, – мяркуе суразмоўца RUpor` а. … Эксьпертная версія арыгінальнага смаленскага роліка зьмясьцілася ў 2 хвіліны 50 секунд. Відэа зьнята на мабільны тэлефон (http://www.rupor.info/glavnoe/2010/04/25/rossijskie-smi-projasnili-kogo-zhe-rasstrelivali-v/).

Прачытаўшы вышэйпрыведзеныя ўрыўкі, чытачы, верагодна, могуць здагадацца і аб тым, чым, хутчэй за ўсё, тлумачыцца яшчэ адна дзіўнасьць, якая мела месца амаль праз месяц пасьля той смаленскай трагедыі. Я маю на ўвазе раптоўную адмову кіраўнікоў ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі ды шэрагу іншых дзяржаў Захаду прыехаць у Маскву на сьвяткаваньне 9-га траўня. Відавочна, пры наяўнасьці сур’ёзных падазрэньняў наконт таго, што ў нейкай краіне кіруюць не проста злачынцы, а ўвогуле абсалютна “адмарожаныя” маньякі, наўрад ці будзе шмат жадаючых ехаць у гэтую краіну на якія б там ні было ўрачыстасьці…

Зразумела, ва ўсёй гэтай жудаснай смаленскай гісторыі, якая ўжо атрымала назву “Катынь-2”, яшчэ рана што-небудзь сьцьвярджаць на ўсе 100%, то бок без аніякіх сумневаў. Аднак, наколькі б ні здавалася камусьці ўсе вышэй сказанае цалкам неверагодным, любыя іншыя версіі здарэньня, на мой погляд, яшчэ значна больш неверагодныя.

Як яшчэ можна растлумачыць зьяўленьне ў Інтэрнэце праз некалькі дзён пасьля гібелі польскага прэзідэнцкага самалёта таго вышэйузгаданага відэа забойства гаворачых па-польску людзей на фоне самалётных абломкаў? Калі гэта – так бы мовіць, “інтрыгі” ворагаў расейскай улады, то чаму гэтая ўлада (разам з незьлічонымі падкантрольнымі ёй СМІ) не выкрывае “фальсіфікатараў”, чаму яна ўжо больш за месяц абсалютна маўчыць аб гэтых відэаздымках, якія відавочна сведчаць на карысьць здагадкі, што польскі самалёт быў зьнішчаны наўмысна, а яго выжылых пасажыраў або пілотаў дабівалі, каб не было небясьпечных сьведкаў? … (Дарэчы, у Інтэрнеце ёсьць розныя па якасьці версіі гэтага відэа. Не выключана, што расейскія ўлады маглі сьпецыяльна запусціць туды моцна пагоршаную і пазбаўленую некаторых ключавых эпізодаў версію, выдаючы яе за арыгінал.)

Сярод інтэрнэт-каментароў я сустракаў і яшчэ адно меркаваньне, якое “апраўдвае” расейскую ўладу. Маўляў, яна сама сфабрыкавала і запусьціла ў Інтэрнэт ўвогуле ўсе гэтыя “відэаздымкі Андрэя Мендэрэя” – каб, маўляў, на гэтую “вуду”, так бы мовіць, “злавіліся” ўсе выкрывальнікі яе шматлікіх ранейшых злачынстваў (накшталт вядомых падрываў дамоў, тэрактаў у “Норд -Осьце” і Беслане, мноства палітычных забойстваў і г.д.), і каб тым самым яны, маўляў, дыскрэдытавалі сябе і ўсе свае ранейшыя выкрыцьці…

Чытачы могуць самі ацаніць ўсю “праўдападобнасьць” гэтай, мякка кажучы, занадта мудрагелістай версіі, але асабіста мне яна здаецца ня вартай сур’ёзнай увагі.

Такім чынам, атрымліваецца, што выбіраць, падобна, асабліва і няма з чаго. Вышэйзгаданыя “альтэрнатыўныя” здагадкі, на мой погляд, яшчэ больш неверагодныя, чым простая канстатацыя чарговага жахлівага злачынства кіруючых у Расеі гэбістаў, чые крымінальныя інтарэсы, падобна, усё больш пашыраюцца за расейскія межы – на навядзеньне “новага сусьветнага парадку”… (канец цытаваньня)

20.3.

А як адрэагавалі заходнія СМІ – з краін, якія зьяўляюцца сябрамі Польшчы па НАТА?

У адпаведнасьці з сецевым інфармацыйным рэсурсам Polska Web News (http://polskaweb.eu/opfer-waren-geheimnistraeger-der-nato-37662122.html), амерыканскае выданьне Washington Times паведаміла, што ў НАТА выклікае клопат, што ў авіякатастрофе пад Смаленскам у рукі рускіх больш чым верагодна трапілі звышсакрэтныя коды, якія выкарыстоўваюцца ўзброенымі сіламі НАТА для спадарожнікавых сувязяў. Сярод ахвяраў крушэньня ў Расеі знаходзіўся генерал Францішак Гагор – самы галоўны прадстаўнік Польшчы ў НАТА, таксама ўсё кіраўніцтва ўсіх радоў польскіх войскаў, а таксама кіраўнік Нацыянальнага бюро бясьпекі. Усе яны былі носьбітамі самай сакрэтнай інфармацыі й безумоўна некаторыя зь іх мелі пры сабе ноўтбукі або кішэнныя флэшкі з важнымі данымі НАТА на выпадак экстранай сітуацыі.

«Адразу пасьля крушэньня для саюзных узброеных сілаў былі ўкаранёныя новыя коды НАТА. Аднак старыя ключы з-за гэтага ня страцілі сваёй каштоўнасьці. Насупраць, рускія сакрэтныя службы цяпер у стане расшыфраваць сабраныя імі на стандартнай аснове на працягу многіх гадоў даныя НАТА і польскіх вайскоўцаў. Расшыфраваныя паведамленьні могуць раскрыць некаторыя самыя важныя сакрэты НАТА, напрыклад, планы для контрвыведкі й нават агентаў ці сумежныя крыніцы падслухоўваньня», – піша газета.

Washington Post (ЗША) у сваю чаргу паведаміла: «Ужо ясна, што расейскі ўрад адмаўляецца праводзіць разам з Варшавай неабмежаванае сумеснае рассьледаваньне крушэньня Тупалева, ня кажучы ўжо пра тое, каб дазволіць Польшчы праводзіць свае ўласныя рассьледаваньні на месцы катастрофы. Масква прытрымлівае ў сябе найбольш важную інфармацыю з чорных скрынь. Чаму польскі ўрад нават ніводнага разу не паспрабаваў зрабіць ціск на рускіх пасьля таго, як тыя адмовілі ў доступе польскім эксьпертам да месца крушэньня і пры гэтым рускія авіяцыйныя ўлады да таго ж ўстанавілі, без усялякага рассьледавання, што ў катастрофе вінаваты пілот?» – пытаецца газета.

Нарэшце аж 14 траўня прачнулася буйнейшае брытанскае выданьне Daily mail і пад аўтарствам Уільлі Сьцюарта выдала артыкул, прысьвечаны фільму Андрэя Мендэрэя (гл. http://www.dailymail.co.uk/news/worldnews/article-1278175/Footage-Polish-air-crash-emerges-claiming-Russian-speaking-men-shooting-survivors.html?ITO=1490), такім чынам хоць трохі пазнаёміўшы сваіх чытычоў зь некаторымі падзеямі вакол крушэньня самалёта.

Падаем гэты артыкул у перакладзе з англійскай:

“Відэа авіякатастрофы, у выніку якой загінуў прэзідэнт Польшчы, нібы паказвае забойства выжылых.

Фільм, які цыркулюе ў Інтэрнэце, выклікаў тэорыі змовы аб гэтым здарэньні.

Яго прызначэньне – паказаць узброеных па-руску размаўляючых мужчын, якія забіваюць пасажыраў праз хвіліны пасьля аварыі, у выніку якой загінулі Лех Качыньскі й дзесяткі польскіх урадоўцаў і вышэйшых вайскоўцаў.

Зярністыя, размытыя кадры, на якіх чутны нібы стрэлы, былі адрынуты як “злашкодны падман” расейскім экспертам авіяцыі.

Некаторыя расейскія крыніцы сьцьвярджаюць, што відэа было распаўсюджана ў спробе ачарніць Маскву альбо ўкраінскай, альбо грузінскай групамі, што  азначае магчымую спланаваную аперацыю па зьнішчэньні самалёта.

Відэа, якое падпала пад лічбавую апрацоўку, з даданымі субтытрамі і некаторымі запаволенымі сегментамі й павелічэньнямі на ім, ёсьць невыразным.

Ніхто на самой справе ня бачыць стрэлаў на стужцы. Некаторыя інтэрнэт-гледачы адзначылі неадпаведнасьці, такія, як перасоўваньне дрэваў.

Не было афіцыйных каментароў ад маскоўскай генеральнай пракуратуры, якая прымае ўдзел у рассьледаваньні катастрофы.

Польскія сьледчыя запатрабавалі большай абароны месца катастрофы ад расейцаў і дамагліся дазволу на іх уласнае вывучэньне месца крушэньня.

Афіцыйнае рассьледаваньне выключае несумленную гульню ў якасьці прычыны аварыі ў густым тумане, у якой загінулі ўсе 96 чалавек 10 красавіка.

Да гэтага часу не было зьвестак, што хто-небудзь выжыў.

Ёсьць засьцярогі, што важныя таямніцы НАТА й іншая сакрэтная вайсковая інфармацыя трапіла ў рукі расейскіх сьпецслужбаў пасьля палёту і што за секунды да аварыі ў кабіне пілотаў была таямнічая жанчына.

Пасажыры на асуджаным Ту-154 ляцелі на гадавіну расстрэлу пад Катыньню, у якім супрацоўнікамі НКВД у 1940 годзе былі забітыя каля 22.000 афіцэраў.

Многія целы з-за аварыі былі моцна зьнявечаныя і могуць быць індэнтыфікаваны толькі па ДНК, але не паведамляецца пра кулявыя раненьні хоць у каго з пасажыраў.

Разам з тым, маюцца непацьверджаныя паведамленьні, што Андрэй Шарамет, польскі генеральны пракурор, лічыць, што здымкі былі зробленыя ў лесе пад Смаленскам на месцы крушэньня.

Іншая тэорыя змовы сьцьвярджае, што журналіст, які зрабіў альбо набыў гэтыя кадры – названы ў некаторых акаўнтах Андрэем Mендэрэем – атрымаў удар нажом у спіну ва ўкраінскай сталіцы Кіеве ў першыя дні пасьля аварыі.

Сьцьвярджаеца, што затым ён памёр у гарадской клініцы неўзабаве пасьля таго, як невядомыя зламыьснікі адключылі яму апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх.

На іншым расейскім сайце выказваецца меркаваньне, што кадры былі зьнятыя кімсьці, хто пражывае паблізу месца аварыі, і што ім пазней была нададзена “некарэктная,  сенсацыйная інтэрпрэтацыя”.

Згодна з гэтай гіпотэзай, стрэлы былі зроблены зь пісталетаў, якія былі ў ахоўнікаў прэзідэнта і якія трапілі ў агонь.

Нічога з гэтага ня можа быць пацьверджана.

Расейскі авіяцыйны эксьперт, які папрасіў не называць ягонага імя, сказаў учора: “Выкарыстаньне данага відэаматэрыялу – гэта небясьпечны падман, скіраваны на нанясеньне шкоды Расеі, ня больш і ня менш”.

Фільм быў падхоплены антырасейскімі групамі на тэрыторыі былога Савецкага Саюзу ды Ўсходняй Еўропы і хутка распаўсюджаны па ўсім інтэрнэце.

Між тым, аналіз адной з трох чорных скрыняў дапускае прысутнасьць жаночага голасу ў кабіне пілотаў за імгненьні да аварыі.

Сьледчыя правяраюць, у кабіне – насуперак правілам – была сьцюардэса ці памочніца прэзідэнта Леха Качыньскага ў час прызямленьня.

Самалёт спрабаваў прызямліцца ў аэрапорце Смаленска ў Расеі, нягледзячы на атрыманьне выразных загадаў зь зямлі, каб ляцець у Маскву або Менск”.

(канец цытаваньня)

Варта дадаць, што гэты артыкул выклікаў абурэньне англійскіх чытачоў, бо існуе падазрэньне, што ён быў заказаны ФСБ (тое, што ФСБ за грошы мае магчымасьць друкаваць у замежных СМІ свае заказныя артыкулы, даўно і шырока вядома; гэта завецца палітычнай карупцыяй у імя інтарэсаў расейскай імперыякратыі на Захадзе).

Такім чынам, аналіз буйных заходніх выданьняў паказвае, што яны ўсе 45 дзён пасьля аварыі былі альбо “занятыя” замоўчваньнем падзеі, альбо самымі асьцярожнымі крытычнымі заўвагамі, альбо клопатам пра ўласныя інтарэсы, а не высьвятленьнем праўды, альбо нават, як у выпадку з Daily mail, імкнуліся дыскрэдытаваць любыя магчымыя падазрэньні, якія падалі на Крэмль.

У гэты ж час шукалі й імкнуліся паведамляць Праўду толькі асобныя людзі й асобныя адносна невялікія інфармацыйныя рэсурсы.

У гэтых абставінах мы лічым важным назваць хаця б некаторых зь іх.

20.4.

Здаецца, што найбольш інфармацыі пра падзеі вакол смаленскай аварыі, якая цяпер усё часьцей завецца “Катыньню-2”, падае інфармацыйнае агенцтва змагароў за свабоду Чачні й усяго Паўночнага Каўказу “КаўказЦэнтар” (kavkazcenter.com). Гэты рэсурс звычайна выдаваў па гэтай тэме па некальні артыкулаў за суткі. Паколькі наўпроставы ўваход на гэты сайт на тэрыторыі РФ і РБ заблакаваны, на яго можна выйсьці, напрыклад, так:  http://anonymouse.org/cgi-bin/anon-www.cgi/http://kavkazcenter.com/russ.

Шмат у асьвятленьні аналізуемых падзей робіць польскае агенцтва Polska Web News (http://polskaweb.eu). На жаль, яно працуе на нямецкую аўдыторыю і… на нямецкай мове.

Перыядычна вельмі цікавыя зьвесткі на польскай мове, як мы ўжо інфармавалі раней, падае і варшаўскае выданьне Gazeta polska (http://media.wp.pl/kat,38200,name,Gazeta-Polska,prasa.html) і сецевы рэсурс “Факт”. Для прыкладу прыводзім тэкст аднаго зь нядаўніх артыкулаў пад назвай “Гэта бомба разарвала Тупалева?!” (гл. http://www.fakt.pl/To-bomba-rozerwala-Tupolewa-,artykuly,71739,1.html):

“Вельмі сенсацыйныя паведамленьні “Газеты польскай”. Сьпецыялісты, да якіх дайшлі яе журналісты, сьцьвярджаюць, што корпус прэзідэнцкага Ту-154 быў разарваны магутным выбухам. Ёсьць прыкметы таго, што гэта магла быць паліўна-паветраная бомба!

На той вышыні ад зямлі, зь якой падаў самалёт, такая фрагментацыя корпусу можа быць выкліканая толькі наўмысным ўмяшаньнем чалавека – гавораць сьпецыялісты ў будаўніцтве самалётаў у інтэрвю “GP”. Нагадаем – прэзідэнцкі Тупалеў падаў з вышыні каля 8 метраў і разваліўся на тысячы кавалкаў. Між тым, гісторыя ведае выпадкі катастрофаў гэтых жа машын, якія падалі з вышыні нават у некалькі сотняў метраў і толькі… пераламваліся папалам.

Менавіта гэты факт дае глебу для развагаў. Па словах апытаных “GP”, на борце самалёта павінен быў адбыцца моцны выбух. Калі б гэта было ня так, самалёт мог бы патрэскацца, разваліцца на некалькі частак, мог бы павыгінацца дзюралевы корпус, але не разваліўся б на такія дробныя кавалкі.

Больш за тое, на абломках самалёту няма прыкмет пажару, затое чутны ад іх толькі пах авіяцыйнага паліва. Дзюралевыя кавалкі маюць зубчаты край і памер ад некалькіх сантыметраў да дзесяткаў сантыметраў, што можа быць ўказаньнем на выбух паліўна-паветранай бомбы!

Журналісты “GP” даводзяць таксама, што ў адрозьненьне ад інфармацыі, якая падаецца да гэтага часу, прэзыдэнцкі самалёт не прызямляўся “на сьпіну”. Доказ? Газета публікуе фатаграфію колаў і шасі прэзідэнцкага Ту-154, якія поўнасьцю пакрытыя… брудам. Калі самалёт упаў угару коламі, чаму яны ў гліне?

Ці гэтыя і многія іншыя таямніцы будуць патлумачаны калі-небудзь? Гэта можа быць надзвычай цяжкім. Тым больш, што існуе небясьпека таго, што расейцы не аддадуць нам рэшткаў самалёта, а проста адразу пасьля заканчэньня сьледства пераплавяць іх на ўласным металургічным заводзе” (канец цытаваньня).

Зь першай брашурай па смаленскай авіякатастрофе на англійскай мове «Чалавецтва ў хаосе» можна пазнаёміцца па гэтай адрэсе: http://www.humanityinchaos.com/PolishPresidentMurdered-1a.html. Яе аўтар Карл Сьцюарт. Цяпер брашура актыўна перакладаецца на розныя мовы. Яна ўтрымлівае сярод іншага спадарожнікаве фота з месца трагедыі (гл. фота ўнізе; яго можна супаставіць з аналагічным фота з часткі 7 гэта матэрыялу), дзе пазначаны чатыры зоны: чырвоная – месца здымкаў Андрэя Мендэрэя; жоўтая – тут рабіліся здымкі Славамірам Вішнеўскім; сіняя – месца здымак невядомай асобы (але відэа дадаецца); зялёная – па гэтай зоне няма ні відэа, ні фота (прынамсі, у адкрытым доступе), але расейцы сьцьвярджаюць, што ўсе трупы былі знойдзены толькі тут – у “зялёнай зоне”.


У некаторых выпадках чытачы дасылаюць цікавыя каментары да матэрыялаў, прысьвечаных трагедыі, у розныя сецевыя выданьні. Так, да аднаго з матэрыялаў Gazeta Petersburska (http://gazetapetersburska.org/), якая выдаецца ў Расеі на польскай мове, чытач пад нікам “Нісан” даслаў каментар, якія выдае ў ім дасьведчана эксьперта. Падаем гэты каментар у перакладзе з рускай (узята адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/05/19/72501.shtml), паколькі першакрыніца ўжо не адчыняецца.

“У польскага самалёта перад пасадкай былі праблемы з Іл-76. Гэты самалёт раптоўна над самай зямлёй выконваў манеўры развароту, а потым набіраў вышыню. Так ён дзейнічаў амаль без перапынку.

Шляхі падлётаў абодвух самалётаў адхіляліся ад таго, што ўказвала дакументацыя і маякі аэрапорта. Падача электразабесьпячэньня са станцыі была парушана ў 8:39:50

На прэс-канферэнцыі Эдмунд Кліх, прадстаўнік Польшчы ў расейскай камісіі па рассьледаваньні катастрофы ў Смаленску, сказаў, што прэзідэнцкі Тупалеў упаў роўна ў 8:41:06.

Пра што гавораць гэтыя факты:

– у абодвух самалётаў была тая ж праблема: знаходзячыся ў 1,1 км ад аэрапорта, яны былі на вышыні ўсяго ў некалькі метраў. Гэта значыць, абодва самалёты павінны былі пачаць зьніжэньне на адлегласьці каля 2 км ад аэрапорта;

– самалёты былі аддаленыя адзін ад аднаго на 1,5 хвіліны палёту – на адлегласьці прыблізна ў 6-7 км (гэта стандартная адлегласьць паміж двума самалётамі пры заходзе на пасадку на той жа аэрадром);

– абодва самалёты закранулі за дрэвы, што тлумачыць пашкоджаньні антэны NDB (1,1 км) і дрэвы (1,1 км);

– аэрапортаўская сірэна завыла толькі праз 15 хвілін пасьля катастрофы.

На падставе гэтага можна меркаваць, што:

Былі ўстаноўлены фальшывыя маякі NDB, якімі ўводзілі ў зман пілотаў.

Калі гэта быў спланаваны тэракт, то туман павінен быць штучным (там быў таямнічы самалёт, які лятаў над аэрапортам за дзве гадзіны да крушэньня).

Пасьля крушэньня былі праведзены сьпецмерапрыемствы для ўтойваньня некаторых нязручных фактаў.

З улікам гэтых фактаў вымалёўваецца наступны сцэнар:

6:40 Таямнічы самалёт пачынае кружыцца над аэрапортам, што супадае з нарастаньнем туману.

7:15 прызямляецца Як з польскімі журналістамі.

7:30 З Варшавы вылятае польскі прэзідэнцкі самалёт.

7:35 Мабільныя маякі ўсталёўваюцца ў фальшывае становішча.

8:30 Польскі прэзідэнцкі самалёт і расейскі Іл-76 кружацца над аэрапортам. Вежа вырашае, што першым будзе сядаць расейскі самалёт. Той ідзе на пасадку (10 км ад аэрапорта). Стандартная ў гэтых умовах адлегласьць паміж самалётамі складае каля 6-10 км, што па часе адпавядае ад 1,5-2 хвілінам.

08:37 Расейскі самалёт Іл-76 пачынае падыход да зямлі (10 км ад аэрапорта), аператары ўключаюць ілжывыя маякі, калі Іл знаходзіцца паміж першым і другім маяком, каб падмануць NDB польскага пілота. Акрамя таго, першы ілжывы маяк усталяваны ніжэй сапраўднай плоскасьці пасадкі. Адначасова заглушаецца праца сістэмы GPS.

8:38:45 Расейскі самалёт праходзіць NDB маяка на адлегласці 6,1 км, пачынаецца наводка на ілжывыя цэлі маяка NDB 2,1 км ад пасадкавай паласы і на 150 м ніжэй за ўзровень аэрапорта.

8:38:53 Польскі самалёт пачынае заход на пасадку. Ён знаходзіцца ў 10 км ад пасадкавай паласы. Атрымлівае сігнал ад ілжывых NDB. Польскі пілот пачынае арыентавацца на ілжывы сігнал, які пасылае маяк.

8:39:35 На адлегласці 2,1 км ад аэрапорта самалёт атрымлівае ад расейскага Іл-76 NDB ілжывы сігнал і пачынае зьніжэньне для пасадкі.

8:39:43 На адлегласьці 7,1 км ад аэрапорта і пры адхіленьні ад узлётна-пасадкавай паласы каля 1 км польскі пілот атрымлівае ілжывы сігнал на вышыні каля 300 метраў ад другога маяка NDB (2,1 км ад аэрапорта і з адхіленьнем на 150 м ад узлётна-пасадкавай паласы).

8:39:47 Расейскі самалёт пашкоджвае NDB маяк (маяк глушыцца).

8:39:50 Расейскі самалёт Іл-76 закранае лінію электраперадачы на адлегласці 1 км ад аэрапорта і яе абрывае.

8:39:52 Расейскі самалёт нахіляецца ў бок, каб пазьбегнуць сутыкненьня з дрэвам. Дрэва зрэзваецца пад вуглом (135 градусаў ці 45), і яму ўдаецца пазьбегнуць сутыкненьня [з зямлёй].

8:40:02 З тым жа нахілам на адно крыло расейскі самалёт ледзь не сутыкаецца з адным з самалётаў, які стаіць у аэрапорце, і ў адпаведнасьці з рэкамендацыямі вежы ляціць назад у Маскву.

8:40:10 Дысьпетчары аэрапорта ў шоку. Яны нічога не зразумелі, што зрабіў расейскі самалёт Іл-76, яшчэ раз настойліва рэкамендуюць польскаму пілоту ляцець у іншы аэрапорт.

8:41:02 Польскі самалёт закранае вялікую бярозу, губляе значную частку левага крыла, а пілот страчвае кантроль над самалётам.

08:41:04-08 Разьбіваецца польскі самалёт, у 300 метрах ад аэрапорта і ў 150 м ніжэй за яго ўзровень.

8:41 Расейскія авіядысьпетчары ў шоку, яны ўжо ведаюць, што нешта ня так. Практычна немагчыма, каб два пілоты зьдзейсьнілі адну і тую ж памылку. Яны пачынаюць баяцца за сваё жыцьцё, не ўключаюць сірэну і ня ведаюць, што рабіць.

Такі сцэнар дазваляе паказаць на памылкі пілота ў якасьці прычыны катастрофы.

08:42-56 Загадзя падрыхтаваная група сьпецназу прыбывае на месца катастрофы, не паднімаючы сігналу трывогі. Тэрарысты робяць дадатковыя справы, каб забясьпечыць сьмерць  усіх пасажыраў і членаў экіпажа. Падрываюць фюзеляж зь цяжкаразбуральнага матэрыялу. Уступаюць у перастрэлку з узброенымі супрацоўнікамі БОРу або польскімі генераламі. Спальваюць іх целы, каб не засталося слядоў ад агнястрэльных раненьняў.

08:55-56 На месцы катастрофы знаходзіцца загадкавы чалавек [“Андрэй Мендэрэй”], які здымае першы фільм з месца крушэньня.

8:56 Пасьля таго, як было ачэпленае месца крушэньня, гучыць сірэна, каб пачаць выратавальныя працы.

8:59 Пажарнікі прыбываюць на месца катастрофы.

9:00 Польскі аператар Вішнеўскі накіроўваецца да месца крушэньня і падыходзіць да яго зь іншага боку, дзе быў таямнічы аўтар першага фільма. У канцы [яго] фільма ужо відаць тушэньне пажару.

Адначасна ў іншым месцы зьяўляецца яшчэ адзін аператар і здымае трэці фільм [месцы пералічаных аператараў паказаныя на фота вышэй. – Рэд.]. Ён бачыць, што пажар ня тушыцца – пажарныя ўсё яшчэ чакаюць вады”

(канец цытаваньня).

20.5.

І апошняе пытаньне.

А як на гэтым фоне – ва ўмовах выбару паміж пошукам праўды, замоўчваньнем праўды і ўдзелам у дэзінфармацыі – на 45-й дзень па аварыі пад Смаленскам працягваюць паводзіць сябе “беларускія” “незалежныя” СМІ?

У якасьці ўзору падаем тэкст радыё “Свабода” ад 20.05.2010 г. пад назовам “Мабільныя тэлефоны спрычыніліся да катастрофы пад Смаленскам?” (http://www.svaboda.org/content/article/2047900.html). Думаем, вартасьць гэтай “інфармацыі” кожны можа ацаніць самастойна.

“Сьледчыя ў справе катастрофы польскага прэзыдэнцкага самалёта ТУ-154, які разьбіўся пад Смаленскам 10 красавіка, вывучаюць магчымасьць, што да здарэньня прычыніліся мабільныя тэлефоны на борце самалёта і прысутнасьць у кабіне пілётаў некага з пасажыраў.

Як паведаміла на прэсавай канфэрэнцыі ў сераду кіраўніца міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэту, які аб’ядноўвае прадстаўнікоў краінаў былога СССР, Тацяна Анодзіна, тэракту, выбуху або пажару на борце польскага прэзыдэнцкага самалёта не было. Паводле яе, паломкі авіяцыйнай тэхнікі ў палёце таксама не было. Абсталяваньне і аэрадром былі прыдатныя для прыёму паветраных судоў такога тыпу. Анодзіна аднак дадала, што ў экіпажу самалёта Леха Качынскага не было актуальных аэранавігацыйных дадзеных аб надвор’і на аэрадроме Смаленска.

Прадстаўнік польскага ўраду Эдманд Кліх паведаміў, што паводле запісаў перамоваў падчас палёту, у кабіне самалёта за 16-20 хвілін да аварыі знаходзіліся асобы, якія не зьяўляліся чальцамі экіпажу. На той час пілёты ужо атрымалі прынамсі першае паведамленьне пра кепскія ўмовы для прызямленьня на смаленскім аэрадроме.

Тацяна Анодзіна паведаміла, што сьледчыя цяпер вывучаюць, як гэтая прысутнасьць паўплывала на рашэньні экіпажу. Яна дадала, што голас аднаго з двух пасажыраў у кабіне самалёта ідэнтыфікаваны, але авіяцыйныя правілы забараняюць агучваць гэтую інфармацыю.

Пазьней польскае агенцтва ПАП са спасылкай на ананімныя крыніцы ў польскім урадзе паведаміла, што ідэнтыфікаваны голас належаў камандуючаму ваенна-паветранымі сіламі Польшчы Анджэю Бласіку.

Як нагадвае сёньня брытанскае выданьне Financial Times, у 2008 годзе падчас расейска-грузінскай вайны Лех Качынскі спрабаваў загадаць экіпажу ўрадавага самалёта прызямліцца ў Грузіі, а калі пілёт адмовіўся, абвінаваціў таго ў баязьлівасьці” (канец цытаваньня).

Вось такая пазіцыя.

Да паўнаты карціны варта дадаць, што затое апошнія тыдні радыё “Свабода” вельмі  актыўна адстойвала права гомасексуалістаў ладзіць свае парады на цэнтральных вуліцах і плошчах нашых беларускіх гарадоў…

P.S.

Час зрабіць заключэньне.

Наш аналіз паказвае, што ЎСЕ сусьветныя СМІ на сёньняшні дзень зьяўляюцца далёка не бесстароннымі. Практычна ўсе яны ў той ці іншай ступені прэзентуюць інтарэсы пэўных соцыяпаразітных сіл, у сувязі з чым у значнай ступені зьяўляюцца не сродкамі масавай інфармацыі, а СМДІ – сродкамі масавай дэзінфармацыі. На сёньня праўду могуць падаваць толькі невялікія СМІ альбо прынцыповыя самаахвярныя людзі. Такія СМІ і такіх людзей трэба адмыслова выяўляць, каб спрабаваць наблізіцца да праўды.

Няхай гэта будзе лічыцца Д пр-пам 127 нашай Дактрыны.

5 каментарыяў

  1. Я таксама прымеціла ужо даўно, што сп. Навадворская часам не бачыць праўды пра габрэяў, асабліва калі яна непрыемная для іх. Так што беларусы рабіце вывады.
    То што ўсе СМІ працуюць на нейкія свае групы, кланы, касты, народы гэта не навіна, але вызывае вялікае шкадаванне, што аб гэтым мала ведае беларусаў. Ведаючы што ўсе СМІ працуюць на інтарэсы груп, якія іх фінансуюць, нельга ім верыць, бо інтарэсы беларусаў яны не абараняюць. У іх свая мэта, свае інтарэсы. Хачу сказаць, што беларускія СМІ, якія сёння ёсць, таксама не працуюць на інтарэсы беларускага народа. Пра дзяржаўныя і размовы няма, бо яны працуюць на інтарэсы клана Лукашэнкі, які знаходзіцца пад каўпаком расейскага ФСБ. Што адносіцца да незалежных СМІ, то гэта небеларускія СМІ. Яны для нас чужыя, бо зводзяць людзей ў зман, ў бок ад сапраўдных беларускіх інтарэсаў.
    Акрамя гэтага сайту ёсць яшчэ і іншыя інтэрнэтныя крыніцы, якія працуюць на інтарэсы беларускага народа, але гэта не дасткова, каб змяніць сваё жабрацкае становішча на шляхетнае жыццё. Гульня ў палітыку нічога не дасць. Патрэбна станавіцца суб’ектам палітыкі. І ў першую чаргу ад патрыётаў патрабуецца актыўная праца ў СМІ, беларускіх нацыянальна-патрыятычных СМІ.

  2. Яўген Мурашка кажа:

    Было сказана:
    “…Такія СМІ і такіх людзей трэба адмыслова выяўляць, каб спрабаваць наблізіцца да праўды…”
    Ужо не першы год, у мяне узьнікаюць пытаньні да радыё Свабоды, НН, НВ. Калі апошнія дзьве працуюць ва умовах і на тэрыторыі злачыннага рэжыму, іх можна у некаторай ступені, зразумець.
    Што ж тыччыцца радыё Свабоды, якая працуе у дэмакратычнай краіне, дык яе арыентацыя на пэўныя колы грамадства, выклікае шэраг пытаньняў. Калі узяць ва увагу, што яе фінансуе Кангрэс ЗША, то зразумела хто заказвае музыку. Бо я далёкі ад думкі, што Вашынгтон не адсочвае яе дзейнасьць. Таму, тут ужо пытаньні і да босаў з Вашынгтону. З аднаго боку існуе “Акт аб дэмакратыі у Беларусі” з другога Свабоде дадзена магчымасьць піярыць пэўных людзей і другасныя праблемы ( накшталт часоткі Ф.Вячоркі, ці неіснуючых праблем “гомо”, тут у “Аблозе” шчыруе нейкі “Будзімір”). Кіраўніцтву Свабоды, у прыватнасьці яе кіраўніку сп.А.Лукашуку, дазволена трохі “каціць бочку” на Лукашэнку. Аднак усе нашы спробы вынесьці на абмеркаваньне грамадскасьці крытычныя матэрыялы ці іншую кропку гледжаньня, датычныя да пэўных асоб “апазыцыі” (напрыклад сп.Мілінкевіча, у свой час сп.В.Вячоркі), заканчваюцца безвынікова. З цяжкасьцю, амаль з “разбоем” прабіваемся з сваім каментарамі. Відаць што і веб-рэдактарам дадзены пэўныя інструкцыі. Гэта тычыцца і перадачы сп.Жданко “паштовая скрынка 111”, на нашы лісты ні “прывету ні атвету”
    Прыкладаў можна прыводзіць шмат.
    Застаецца пытаньне да сп.А.Лукашука:
    Каму і чаму, Вы спадар служыце? Відаць для Вас і вашай рэдакцыі – “абы грошы і харч харошы”, усё астатняе неістотна.

  3. VITAL кажа:

    «Ніякай палестынскай дзяржавы мы ня бачым. Мы бачым толькі натоўп плаксівых паразітаў, за якімі хаваюцца тэрарысты і якія падтрымліваюць тэрарыстаў, якія жывуць на гуманітарку, і жывуць, па-мойму, выключна для таго, каб рабіць сваіх уласных дзяцей шахідамі, і ўхваляць гэта з усіх сіл, і псаваць жыцьцё няшчасным, ні ў чым не вінаватаму Ізраілю, і ствараць сусьветную праблему. Вось Ізраіль я бачыла – гэта сапраўды добраўпарадкаваная дэмакратычная дзяржава. А на палестынскай тэрыторыі я таксама была – прабачце, там няма дзяржавы. Ні эканомікі няма, ні інфраструктуры няма. Таму што ўсе сродкі ідуць на ракеты.» — калі не лічыць дурныя дыфірамбы “ні ў чым не вінаватаму Ізраілю”, дык АБСАЛЮТНА ПРАВІЛЬНА, Валерыя Дзьмітрыеўна! Натоўп паразітаў. Такі ж самы натоўп – гэта так званыя “змагары за свабоду Ічкерыі”, што за вахабіцкія грошы забіваюць, жгуць і рэжуць (дарэчы абы каго), хаця відавочна, што узброены гвалт нясе найвялікшую шкоду менавіта самой Чачні і чачэнцам адпаведна.

    • Рэдакцыя. кажа:

      Спадар Віталь.
      Катэгарычна ня згодныя з вамі. Чачэнскі народ і палестынскі народ – аб’екты агрэсіі. Яны змагаюцца супраць яе як могуць НА СВАЁЙ ТЭРЫТОРЫІ. І таму іх трэба падтрымліваць, а не ўпікаць. Ня важна, што гэта адносна чужыя для нас этнасы, зь іншай рэлігіяй. Такое стаўленьне – адзіны шлях да справядлівага сьвету. Дарэчы, гістарычная ды нацыянальная справядлівасьць – гэта тое, што так патрэбна і нам – беларусам-літвінам.

  4. Siarhiej кажа:

    Металёвы корпус летака ня можа рашчапіцца на дробныя кавалкі пры удары аб дрэва альбо зямлю. Богдан Кліх хлусіць.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы