nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Сацыяльныя паразіты

15 жніўня, 2010 | 12 каментарыяў

Юры Зушчык (украінская газета «Новая», 17.06.2010 г.)

Пададзены ніжэй артыкул украінскага аўтара (узяты адсюль: http://novaya.com.ua/?/articles/2010/06/16/173901-18) зьяўляецца вельмі цікавым і надзвычай важным (але, на наш погляд, і трохі недаробленым, сыраватым). У ім уздымаецца пытаньне аб сацыяльным паразітызме. Прычым, складаецца ўражаньне, што аўтар знаёмы з распрацоўкамі гэтай праблемы, прадстаўленымі раней на нашым сайце. Таму спачатку артыкул, а затым – абмеркаваньне некаторых дадатковых пытаньняў, якія паўстаюць з-за яго.

Рэдакцыя.

“Ва Украіне 16 млн чалавек кормяць 30 млн непрацуючых. Такая дзяржава асуджана. Гэта не тэорыя змовы і не фантастыка пра «чужых» – гэтыя істоты сярод нас. Няздольныя да стварэньня, яны выжываюць за кошт суграмадзян. І ня проста выжываюць: яны бязьлітасна эксплуатуюць іх, фактычна ператварыўшы ў рабоў.

Адказ на пытаньне, чаму мы так дрэнна жывем, крыецца ня там, дзе яго прывыклі шукаць. Справа не ў карупцыі, не ў барацьбе палітыкаў за ўладу і нават не ў менталітэце народа – гэта наступства больш глыбокіх прычын. Для іх разуменьня варта прыгледзецца да сьфераў, здавалася б, далёкіх ад чалавека. На пачатак, паступім, як пісьменьнік Віктар Пялевін, – кінем позірк на жыцьцё насякомых.

Насякомыя і людзі

Супольнасьці насякомых – напрыклад, пчол і мурашоў – на дзіва падобныя на людскі соцыюм. Там ёсць падзел функцыяў, які нагадвае тое ж у людзей. У мурашак ёсць лідар (Матка), салдаты, выведнікі, працоўныя і нават наглядчыкі. Скажаце, у калектыўных насякомых няма інтэлекту? Гэта не зусім так. Вядома, яны не вырашаюць інтэгральных раўнаньняў і не задаюцца пытаньнямі суб’ектыўнай тэмпаральнасьці. Аднак вось адзін факт: у 1943 г. навуковец Карл Фрыш адкрыў, што пчала-фуражыр (выведніца) фігурамі свайго танца паказвае астатнім пчолам месца, дзе яна знайшла ежу, дыстанцыю да аб’екта і яго пазіцыю адносна сонца.

Акрамя таго, у насякомых ёсць дзіўная з’ява – сацыяльны паразітызм. Гэта строга навуковы тэрмін, які абазначае стратэгію захопу, эксплуатацыі аднім відам насякомага рэсурсаў іншага віду. Напрыклад, апладнёная самка паразітуючага віду мурашоў (такіх навукоўцы называюць рабаўладальнікамі) пранікае ў гняздо віду-гаспадара, забівае царыцу [захоп улады – ключавы момант у зьяве сацыяльнага пазітызму! – Рэд.], займае яе месца і пачынае адкладаць свае яйкі. Пры гэтым заваяваныя і падманутыя мурашы працягваюць старанна даглядаць за чужымі яйкамі, нібы за сваімі. У выніку, нашчадкі рабаўладальніцы (у асноўным салдаты) паступова засяляюць мурашнік, замяняючы сабой яго сапраўдных гаспадароў.

Больш мяккі варыянт стратэгіі, выкарыстоўваемай іншымі відамі паразітычных мурашоў, уключае пранікненьне ў чужой мурашнік і крадзеж ежы, а таксама кукалкаў віду-раба (якіх патым выкарыстоўваюць дакладна як сваіх рабоў). Такія віды мурашоў называюць злодзеямі-выкрадальнікамі, а іх нягодныя паводзіны – клептапаразітызмам. Прычым злодзеі не абавязкова зьяўляюцца большымі па памерах і мацней гаспадароў, але яны так арганізаваны і дзейнічаюць, што гаспадарам вельмі складана выгнаць няпрошаных гасьцей.

У людскім грамадстве паразіты таксама прысутнічаюць. І настолькі заўважна, што пакідаюць сьляды ў культуры – ад законаў да фальклору. Так, у КК СССР быў артыкул за тунеядства (ухіленьне ад грамадскі карыснай працы). У штодзённай лексіцы паразітызм абазначаюць словамі «тунеядзец», «альфонс», «утрыманка», “труцень” і г. д. Некаторыя показкі таксама адлюстроўваюць гэты феномен: “праца ня воўк – у лес не ўцячэ”; “ад працы коні дохнуць”; “калі хочаш папрацаваць, прыляг, пасьпі й усё пройдзе”, і г. д.

Homo parasitus

Паўсядзённасьць пераконвае: паразіты квітнеюць за кошт таго, што адбіраюць ці ціха крадуць чыюсьці маёмасьць, грошы ды інш. Таму важна іх распазнаваць. Але, як гэта рабіць?

Як мы ўжо ведаем, у насякомых адзін від паразітуе на іншым. У выпадку зь людзьмі сітуацыя аналагічная: асаблівы падвід віду homo sapiens – homo parasitus (чалавек паразітуючы) – на ўсю моц эксплуатуе іншы падвід чалавека разумнага – homo socialis, чалавека грамадскага.

Так, ва Украіне homo parasitus размножыўся настолькі, што стаў прычынай нізкай якасьці жыцьця. З 46 млн насельніцтва занята толькі 18,3 млн чалавек (пенсіянеры, інваліды, дзеці і студэнты не ўлічаны). Зь іх да 300 тысяч – гэта чыноўнікі, 233 тысячы – дэпутаты, каля 600 тысяч – армія і “сілавікі”. Усяго колькасьць людзей у сьферах з высокім узроўнем паразітызма – каля 1,5 млн. У выніку атрымліваецца, што крыху больш за 16 млн чалавек кормяць больш за 23 млн непрацуючых, 1,5 млн асоб з палітычнага, адміністрацыйнага і сілавога апарату плюс 5 млн працаздольных беспрацоўных.

Можна меркаваць, што homo socialis адрозьніваецца ад homo parasitus наяўнасьцю калектыўнага інстынкту, які выяўляецца ў патрэбнасьці дзейнічаць разам, а таксама такім кантролі, як Сумленьне. Магчыма, тут гаворка ідзе пра генетычныя адрозьненьні, так як сумленьне – ня столькі прадукт выхаваньня, колькі сьледства наяўнасьці здольнасьці да эмпатыі, суперажываньня і спачуваньня. Залежнасьць тут простая: узніклая эмпатыйная сувязь падштурхоўвае аднаго чалавека дзейнічаць так, як трэба іншаму чалавеку.

Адсюль эмпатыйны механізм – трэцяя сігнальных сістэма зносін паміж людзьмі. За  функцыянаваньне гэтага механізму можа адказваць група сьпецыялізаваных нейронаў галаўнога мозгу – а гэта ўжо справа генетыкі.

Такім чынам, чалавекпаразіт генетычна адрозніваецца ад чалавека грамадскага. Іншая генетыка спараджае адрозьненьні, але ня вонкавага выгляду, а псіхічныя. Магчыма, homo parasitus зьявіўся ў выніку працяглай сацыяльнай эвалюцыі віду homo sapiens. Каб выжыць, ён выпрацаваў настолькі тонкія механізмы адаптацыі, што выявіць іх вельмі складана. У першую чаргу – гэта падман. Напрыклад, у палітыкаў зь віду homo parasitus гэта асноўная зброю ў барацьбе за выжываньне.

І ўсё ж паразіты ўразьлівыя. Акрамя падману, іх выдае замяшчэньне працы паразітычнай дзейнасьцю. Гэта праяўляецца нават у іх мове. Яны кажуць не «зарабіць грошы», а «зрубаць бабло», «накасіць капусты», «распілавалі бюджэт» і г. д. Праца – карысная і нават неабходная для грамадства дзейнасьць. Гэта элементарна: вы аказваеце паслугу, карысную камусьці, за што належыць ўзнагароджаньне. У паразітаў усё ня так. Часта яны разьвіваюць бурную дзейнасьць, але яе вынікам заўсёды становіцца не карысць грамадству, а нанясеньне яму шкоды, у той час як карысць атрымлівае толькі паразіт.

Варыянтаў тут шмат: карупцыя, махлярства, вымагальніцтва, крадзеж, палітычныя тэхналогіі, PR, рэклама ды іншыя. Паразіты засялілі ўсе грамадскія нішы: ад маргінальных груп і калектываў на заводах да прыватных кампаній, палітычных партый і дзяржаўных структур. Дзесьці яны пануюць даўно і цалкам: напрыклад у крымінале. Дзесьці амаль захапілі ўладу – у той жа палітыцы і дзяржапараце. А вось у сьферах, дзе трэба працаваць, іх мала – паразіты не пераносяць працы. Такія асаблівасьці экспансіі homo parasitus пацьвярджаюць тэзіс, што гэта не кампактная сацыяльная група ці клас, а асобны падвід. Які да таго ж актыўна размнажаюцца. Перш за ўсё гэта бачна па росьце колькасьці чыноўнікаў. У сярэднім за гады незалежнасці [Украіны] іх колькасьць узрасла ў 1,76 разы (з 170 тысяч да 300 тысяч).

Правячы клас

Паколькі дзейнасьць паразітаў наносіць шкоду грамадству, вылічыць іх месца знаходжаньня можна. Вобразна кажучы, homo parasitus харчуецца грашыма, таму любая структура, дзе круцяцца хоць нейкія сродкі, захопленая ім.

Ня ўсё адназначна ў бізнэсе. У дакрызісныя часы там паўстала вялікая праслойка людзей, якія нічога не ўмелі рабіць, а толькі сядзелі ў офісах, ствараючы бачнасьць працы. Ненармальнай выглядала сітуацыя, калі друкаваным выданьнем кіравалі  аж тры чалавекі – прэзідэнт, шэф-рэдактар і галоўны рэдактар. Ці калі ў дырэктара фірмы было па 6-7 намесьнікаў, калі магло хапіць двух. У дадатак па якасьці аказаньня паслуг бізнес часта паразітуе на спажыўцах. Галоўным чынам гэта фінансавы сектар (страхаваньне), гандаль (узгадайце гісторыю з 200%-нымі накруткамі на лекі), харчпрам (хочаце скараціць сваё жыццё гадоў на 10 – харчуйцеся прадуктамі з супермаркетаў) і г. д.

Ва Украіне адна мытня наносіць шкоды дзяржаве больш, чым уся сьфера крыміналу. У 2009 г. недапаступленьні ў бюджэт ад мытні склалі каля 100 млрд грн. Яшчэ адзін прыклад – ужо распушчаная Тэндэрная палата (ТПУ), пакліканая маніторыць дзяржзакупкі. Па зьвестках Рады бясьпекі (РБУ), у 2007 г. ТПУ нанесла стратаў дзяржаве на суму звыш 100 млрд грн.

І ўсё ж ня варта запісваць у паразіты малы і сярэдні бізнэс. А вось буйны – так. Паводле даных часопіса Forbes, у год крызісу, калі большасьць насельніцтва імкліва пераўтваралася ў жабракоў, зь першай пяцёркі ўкраінскіх алігархаў чацвёра памножылі свае станы. Ужо адна толькі канцэнтрацыя капіталу ў руках некалькі чалавек – безумоўнае зло. Каб стаць чалавекам грамадскім, мецэнацтва (той яшчэ від падману) мала – трэба не хаваць падаткі, не выводзіць капіталы ў афшоры, не фінансаваць прадажных палітыкаў і т. п.

Крымінал – сьфера, найбольш забруджаная homo parasitus. Статыстыкі тут па Ўкраіне мала. Але чаго вартыя адныя толькі 3,5 тысячы забойстваў у год!

Яшчэ адна група рызыкі – дзяржадміністраваньне, якое шчыльна змыкаецца з крыміналам. А як яшчэ назваць асноўныя спосабы прысваеньня грамадскіх дабротаў, якія практыкуюць тут паразіты, – хабарніцтва і крадзеж народных рэсурсаў?

Маштабы хабарніцтва чыноўнікаў ва Ўкраіне ацаніць складана. Па інфармацыі міжнароднай арганізацыі Transparency International, у гэтым годзе мы занялі 134-е месца з 180 у рэйтынгу распаўсюджанасьці карупцыі ў сьвеце.

Зрэшты, хабарніцтва – біч ўсяго чалавецтва. У Інстытуце Сусьветнага банка падлічылі, што штогод у сьвеце выплочваюць хабару на агульную суму $ 1 трлн. І гэта пры памеры глабальнай эканомікі ў $ 30 трлн (даныя за 2002 г.)!

І нарэшце, крадзеж. Ва Украіне тыраць зямлю – дзесяткамі тысяч гектараў, электраэнергію, шостую частку аб’ёму газу, грошы з бюджэту (па даных КРУ, толькі ў 2009 г. адтуль сцягнулі 40 млрд. грн).

Прывілей на гэтыя віды «заробку» – у кіруючага класа, які ўвесь складаецца з homo parasitus. З-за зрастаньня бізьнесу і дзяржапарату яго складана вызначыць як адзіную сацыяльную групу. Але ва ўсіх яго сацыяльных сегментах ёсць агульная рыса – спосаб прысваеньня нацыянальнага прадукту. Ён заключаецца ў клептапаразітызьме – г.зн. банальным крадзяжы таго, што зрабіў заваяваны і скароны паразітамі клас «рабоў».

Спусташэньне

У заключэньні варта распавесьці, што бывае з мурашнікам, захопленым рабаўладальнікамі.

У некаторых відаў самка віда-паразіта ўтварае выключна салдат і палавых асобін. Некаторы час існуе сям’я зь мяшаным складам – гэта значыць з рабаўладальнікамі й рабамі, якія іх кормяць. Аднак паступова апошнія выміраюць, бо ў іх больш няма маткі для нараджэньня нашчадкаў. І ўрэшце рабаўладальнікі застаюцца адныя – без рабоў і бязь ежы. Пасьля апладненьня іх самкі з новага пакаленьня пакідаюць захоплены мурашнік і лятуць на пошукі новага дома.

Магчыма, нас чакае такая ж доля. Чым больш у грамадстве паразітаў, тым больш даводзіцца працаваць «рабам» – ім трэба карміць як свае сям’і, так і паразітаў. Жыццёвыя ўмовы пагаршаюцца, і паступова «рабы» выміраюць – адбываецца хуткае скарачэньне насельніцтва, якое мы назіраем ва Ўкраіне.

Але, у адрозненьне ад мурашак-рабаўладальнікаў, украінскія homo parasitus наўрад ці знойдуць новую зямлю, каб перасяліцца і пачаць новы цыкл паразітаваньня…

(канец артыкула)


Ад рэдакцыі:

Самае галоўнае, што ёсьць у гэтым артыкуле – гэта само выкарыстаньне паняцьця “сацыяльны паразітызм”. Мы ўжо даўно агітуем усіх, хто жадае апісваць істотныя, але, на жаль, непрыемныя заканамернасьці людскай рэчаіснасьці, да гэтага. Прычына – каб наш сьветагляд і наша мова (тэрміналогія, дыскурс) у найбольшай ступені адпавядалі сапраўднай рэчаіснасьці. А гэта найпершае да чаго варта імкнуцца, пазнаючы рэчаіснасьць і маючы дачыненьні зь ёй.

Выкарыстоўваць, эксплуатуюць людзі адзін аднаго з дапамогай самых розных спосабаў? Выкарыстоў і эксплуатуюць. Значыць так і гаворым: сацыяльны паразітызм.

Аўтар шырока карыстаецца вобразамі, каб лепш перадаць сваю думку чытачу. Гэтыя вобразы вельмі ўдалыя – у многім лепшыя за тыя, якія ў свой час прапанавалі мы, бо лепш адпавядаюць пэўным асьпектам людскай сацыяльнасьці. Мусім прызнаць, што мы таксама даўно зьбіраем інфармацыю пра паразітаў мурашоў, зыходзячы з такіх жа задач (знайшлі яшчэ цікавыя прыклады, не названыя аўтарам). Калі-небудзь мы, магчыма, выставім адмысловы артыкул на гэтую тэму.

Аднак у нас ёсьць і адна заўвага да артыкула. Мы лічым, што “людскія” прыклады сацыяльнага паразітызму пададзены аўтарам хаатычна, амаль у перамешку з тым, што паразітызмам назваць, ну, ніяк нельга (дзеці, пенсіянеры).

У сувязі з гэтым прапануем нашу класіфікацыю сацыяльных груп унутры людскага грамадства ці ўсяго чалавецтва (гл. сьхему ніжэй) па іх датычнасьці да зьявы сацыяльнага паразітызму (апошнія групы знаходзяцца на шэрым фоне).


Па-першае, усё чалавецтва, а таксама любое людскае грамадства можна падзяліць на ствараючую і нествараючую часткі.

У ствараючую частку будуць уваходзіць людзі, якія прафесійна займаюцца альбо нрепасрэдным стварэньнем матэрыяльных каштоўнасьцяў (будаўнікі, рабочыя прамысловых прадпрыемстваў, энергетыкі, механізатары, даяркі, пекары, ткачы, партныя, столяры, ганчары і г.д.), альбо забесьпячэньнем, арганізацыяй умоў жыцьця і працы людзей (настаўнікі, выкладчыкі, выхавацелі, лекары, дзяржаўныя служачыя, гандляры, вадзіцелі, міліцыянеры, вайскоўцы, сьпецслужбоўцы, хатнія гаспадыні, духоўныя асобы й г.д.).

У нествараючую частку ўваходзяць тыя, хто прафесійна нічога не стварае, а толькі карыстаецца тым, што створана іншымі людзьмі. Але гэтую частку (і гэта – другое) найперш варта падзяліць на тых, хто абсалютна законна знаходзіцца ў такім статусе (дзеці, навучэнцы, пенсіянеры, хворыя, інваліды, часова беспрацоўныя), і тых, хто сапраўды ёсьць паразітам-шкоднікам, а па-простаму – злачынцам. Паміж апошнімі дзьвюмя групамі ёсьць прамежкавы стан – імітатары стваральнікаў. Гэта тыя людзі, якія недзе працуюць, але ад іх “працы” карысьць – прыбаўка грамадству – можа быць вельмі сумніўнай (напрыклад, “офісны планктон”).

Трэцяе. У сваю чаргу сацыяльных паразітаў-шкоднікаў варта падзяліць на дзьве групы – тых, каго адразу можна назваць злачынцам (арганізаваныя і неарганізаваныя крымінальнікі, бюракраты-казнакрады, бюракраты-карупцыянеры), і тых, хто робіць сваё соцыя-паразітнае злачынства часта яшчэ больш маштабна, але пад прыкрыцьцём якой-небудзь “благовідной” ідэалагічнай дактрыны. Выкарыстоўваючы гэтую дактрыну, ён нібы за густым туманам хавае сваю злачынную, соцыяпаразітную існасьць (дарэчы, прапанова падзяляць сацыяльных паразітаў на гэтыя дзьве групы была пададзена Астроўскім яшчэ тут: https://nashaziamlia.org/2007/10/23/951/).

З-за сваёй ідэалагічнай “прыкрытасьці”, апошнюю групу паразітаў часта цяжка ўбачыць. А, між тым, яны вельмі распаўсюджаны і многія зь іх ставяць перад сабой мэту дасягнуць рэгіянальнага, а то і глабальнага панаваньня. Усё гэта разам робіць іх найбольш небясьпечнымі! Страчаныя людскія жыцьці (у літаральным і пераносным сэнсах) ад злачыннай дзейнасьці апошняй групы сацыяльных паразітаў вымяраюцца сотнямі мільёнаў і мільярдамі!!!

Нагадаем, што расейскія бальшавікі-сіяністы (та яшчэ група сацыяльных паразітаў) хаваліся за “камуністычнай” ідэалогіяй і лозунгам “пабудовы камунізму ва ўсім сьвеце”; расейская імперыякратыя хавалася і цяпер хаваецца за ідэяй “мірнай, справядлівай імперыі” і лозунгам “Велікая Россссія!”; цяперашняя сіянакратыя і глабальная фіналігархія хаваюцца за эклектычнай ліберальнай ідэалогіяй (якая ўсё больш пераўтвараецца ў таталітарную ліберастычную дактрыну з шавіністычным, сіянісцкім душком), як за “вяршыняй гуманістычнай думкі чалавецтва” (успомнім Фукуяму зь яго “Канцом гісторыі”), і за лозунгам “свабод і правоў ідывідума, якія вышэй за ўсё”; польскія імперыялісты – за слоганам “Ешче Польска не зьгінэла!”; кітайская імпербюракратыя таксама хаваецца за ідэяй “мірнай, справядлівай імперыі” й лозунгам “Кітай – цэнтар Сусьвету!”; ісламістская рэлігійная бюракратыя хаваецца за ісламам, як “адзіна вернай рэлігіяй-ідэалогіяй”, і лозунгам “Алах Вялікі!”. Нават цяперцы ў Беларусі ламаюць галаву над нейкай ідэалогіяй, якая б “апраўдвала” іх паразітычнае існаваньне, і шукаюць, падбіраюць нейкія слоганы. Праўда ў іх мала што атрымоўваецца…

Пададзеная сьхема здольна таксама паказаць шлях соцыяпаразітнай дэградацыі людзей. Напрыклад, зыходна чалавек – дзяржаўны служачы (належыць да нематэрыяльна-стваральнай групы). Але, пры адсутнасьці сумленьня, іншых маральных стрыжняў ён можа дэградаваць у фармальнага чынушу (імітатар стваральніка), а затым і ў… бюракрата-карупцыянера ці казнакрада (тыповы сацыяльны паразіт-злачынца ва ўладзе). Калі ж такія бюракраты аб’яднаюцца, сфармулююць сваю “дзяржаўную” ці глабальную “ідэалогію”, яны могуць пераўтварыцца ў бязродных цяперцаў (як у Беларусі), а то й імперыякратыю. Аналагічны дэградатыўны шлях можа быць у прадпрыймальніка (які можа стаць часткай соцыяпаразітнай фіналігархіі), духоўнай асобы (можа стаць часткай клера) і г.д.


12 каментарыяў

  1. Да выкладзеных думак хачу дадаць, што ствараючая частка насельніцтва – гэта ёсць аб’ект, на які скіраваны дзеянні нествараючай (паразытычнай) часткі насельніцтва.
    Ствараючая частка насельніцтва Беларусі знаходзіцца пад двайным прыцэлам: унутраным і знешнім. І ствараючая частка насельніцтва Беларусі жыве ў найгоршых умовах. Гэта ёсць жахлівае жабрацтва. Гэтую ствараючую частку насельніцтва паразітуючая частка называе “быдлам”.
    Каб не знішчыць ствараючую частку насельніцтва і каб ствараючая частка насельніцтва карысталася пладамі сваёй працы я і прапаноўваю сваю праграму.

    1. Самая моцная паразітычная структура – гэта ўлады.
    Спіс крымінальных дзеянняў вельмі і вельмі вялікі (карупцыя, казнакрадства, хабарніцтва, вымаганне і г.д.). Такую сістэму немагчыма рэфармаваць, яе можна замяніць сучаснай новай сістэмай. І такая сістэма распрацавана!
    На замену старой сістэмы на новую спатрэбіцца месяцаў 2-3. Магчыма дзе-нідзе ў працэссе працы спатрэбіцца дапрацоўка нейкіх момантаў.
    За кошт гэтага мерапрыемства вызваляцца вялікія фінансавыя сродкі, якія будуць выкарыставаны для паляпшэння жыцця ствараючай часткі насельніцтва.

    2. Другой паразітнай структурай з’яўляюцца непрацуючыя станкі, заводы і г.д.
    Як гэта дзіўна не гучыць, але вось гэтыя неадушаўлённыя паразіты з’ядаюць фінансавыя сродкі, пры тым ў вялікай колькасці. Гэта лёгка пралічваецца па эканамічным формулам.
    Перадача вось гэтых жалезных паразітаў у рукі канкрэтнага гаспадара ператворыць іх у памочніка чалавека. Перадача ж ці продаж гэтых жалезных паразітаў ў рукі чужога інвестара пасадзіць на вашую шыю дадатковага паразіта.

    3. Самым страшным злом для ствараючай часткі насельніцтва стаў Лукашэнка, які ўвесь народ ператварыў у жабракоў і падпарадкаваў усю эканоміку краіны свайму асабістаму бізнесу.
    Інстытут прэзыдэнства павінен быць скасаваны, але немагчыма дапусціць, каб краінай кіраваў непрафесійны парламент. Прэзыдэнт з правамі манарха-пахана, кішэнны, прадажны ці непрафесійны парламент – гэта таксама структуры паразытычныя. Іх не павінна быць. Кіраваць краінай павінны сапраўдныя навукоўцы.

    4. Паразітуючай часткай сталі міліцыя і КГБ.
    Замест выканання прамых абавязкаў абароны насельніцтва і краіны, яны ўсё больш і больш ператвараюцца ў ахову крымінальнай улады. Іх прамы абавязак арыштаваць усіх фальсіфікатараў выбараў – г.зн. тых, хто здзейсніў незаконны захоп улады шляхам падтасоўкі, фальсіфікацыі ўсіх этапаў выбараў.

    5. Безумоўна, што усе віды крымінальнікаў і крымінальных структур з’яўляюцца паразытычнай часткай, якую проста недапушчальна ўтрымліваць за кошт працы ствараючай часткі насельніцтва.
    Гэтая частка насельніцтва не толькі жыве за кошт працоўных, але яна яшчэ з’яўляецца небяспечнай для жыцця ствараючых, парушае правы і свабоды працуючых і разбэшчвае здаровую частку грамадства.
    Такія элементы павінны быць пазбаўлены крыніц жыцця за кошт ствараючай часткі шляхам увядзення страхавой медыцыны, страхавой адукацыі, пазбаўлення датацый з бюджэту (датацыі будуць атрымліваць працуючыя, а не бездзельнікі, пры тым канкрэтныя асобы).

    6. Паразытуючай часткай насельніцтва з’яўляюцца і безпрацоўныя – пры тым і схаваныя безпрацоўныя.
    Гэтая з’ява ёсць вынікам захопу дзяржаўнай маёмасці і казны кланам Лукашэнкі.
    Кіраванне вытворчасцю і фінансавай сістэмай краіны паралізавана. Для ліквідацыі гэтай з’явы, акрамя адмены інстытута прэзыдэнта-манарха будзе налажана адукацыя і перакваліфікацыя безпрацоўных.

    7. Паразытуючай часткай насельніцтва з’яўляюцца цыганы і некаторыя чужынцы, якія нідзе не працуюць і жывуць за кошт працы нашага народа.

    Я лічу ўсё гэта вялікай несправядлівасцю ў адносінах да нашага народа. Наш народ атручаны Чарнобылем, хворы і яшчэ корміць усю гэту паразытычную сферу.
    У калгасах ужо амаль няма маладых. Там працуюць старыя людзі. 70-гадовыя старыкі працуюць на трактарах па 12-14 гадзін у суткі, ад світанка да поўнага заходу сонца. Мне адна жанчына расказвала і плакала: “Мой муж працуе на ЗЛІНе ў Гомелі. Раніцай ўстае, ежы няма, то вып’е гарбаты і ідзе на працу. У абед ежы няма, то закурыць папіроску і працуе далей, вечарам прыходзіць дамоў і наканец-то паесць нішчымнага супу, засмажанага цыбуляй на алеі”. У нас была група дзяцей з Беларусі і мы сустракаліся з настаўніцай, якая была з дзецьмі. На сустрэчы разам з ёй былі два хлопчыкі. Адзін з іх вельмі спяшаўся назад. Муж запытаў: “А чаго ты так спяшаешся назад?”. Хлопчык адказаў: “Дык на абед будуць каўбасу даваць”. Ён баяўся прапусціць абед з-за каўбасы. Гэта, што, пасляваенны час, каб людзі так харчаваліся? Натуральна, што з галадоўкі будзеш есці атручаную Чарнобыльскую ежу.
    На сайтах не рэдка сустракаецца інфармацыя пра тое, што забіваюць пенсіянераў за пенсію. Гэта да чаго дакацілася краіна, каб за пенсію забівалі людзей? Мужчыны і жанчыны, гэта вашых бацькоў забіваюць паразіты, якіх вы корміце. Няма дзяцей, бо ім трэба працаваць, каб карміць усю гэту паразітыючую свору, а ў выходныя ехаць на дачу і вырасціць пару мяхоў бульбы, кошык морквы ды дзесятак качаноў капусты, каб пасля цяжкага працоўнага дня з’есці адзін раз за суткі нішчымнага супу, як той рабочы са ЗЛІНа. Ганьба, вялікая ганьба так жыць і такое цярпець!

    • Рэдакцыя. кажа:

      Спадарыня Галіна.
      Мы ў рэдакцыі прынцыпова вырашылі, што сацыяльнымі паразітамі могуць быць толькі канкрэтныя людзі й іх групы. Таму, станкі, заводы, улада і да т.п. сацыяльнымі паразітамі быць ня могуць. Затое яны могуць стаць прыладамі паразітаваньня. Асабліва ўлада.

  2. Беларус кажа:

    Адразу жадаецца зьвярнуць увагу на адну лічбу ўкраінскага артыкула – аб 16 мільёнах працуючых.
    Сёньня ва Ўкраіне каля 48 мільёнаў грамадзян. Зь іх, па розных дадзеных, ад 4 да 8 мільёнаў знаходзяцца на заробках па-за межамі краіны; па сацыяльных паказьніках – каля 1/3 – гэта непаўнагадовыя дзеці; і, адпаведна, каля 1/3 людзі пэнсійнага веку. Значыцца, нават згодна матэматыцы, 16 -17 мільёнаў гэта нармальны % працаздатнага насельніцтва…
    Тут патрэбна, на мой погляд, лічыць не працуючых, а размеркаваньня атрыманых матэрыяьных каштоўнасьцяў паміж грамадзянамі.
    Яшэ адно. Нават па ўкраінскім дадзеным, досыць вялікую частку злачынстваў (да 20-25%) фармуе недасканалая база дзеючага заканадаўства. Дададзім сюды “вымушаную злачыннасьць” – як крадзёж лесу ў Карпатах мясцовым насельніцтвам пры немагчмасьць адшукаць працу і немагчыасьці атрымаць ліцэнзію на дрэвараспрацоўкі…

  3. Богдан кажа:

    Цікавий поворот!
    Ось промовиста Цитата з коментаря Редакції:
    „У ствараючую частку будуць уваходзіць людзі, якія прафесійна займаюцца альбо нрепасрэдным стварэньнем матэрыяльных каштоўнасьцяў (будаўнікі, рабочыя прамысловых прадпрыемстваў, энергетыкі, механізатары, даяркі, пекары, ткачы, партныя, столяры, ганчары і г.д.), альбо забесьпячэньнем, арганізацыяй умоў жыцьця і працы людзей (настаўнікі, выкладчыкі, выхавацелі, лекары, дзяржаўныя служачыя, гандляры, вадзіцелі, міліцыянеры, вайскоўцы, сьпецслужбоўцы, хатнія гаспадыні, духоўныя асобы й г.д.).”
    Дивовижно!
    А де ж поділася ТРЕТЯ створююча ґрупа, а саме – безпосередні створювачі ДУХОВНИХ ТА ІНФОРМАЦІЙНИХ благ?! Учені та діячі культури й духу(ні, не церковні служителі)?Адже без них продуктивність праці досі не перевищувала б десь випадково зламаної гілляки і,виходячи з відсутности будь-якого духовного рівня, тільки для того,щоб тією-таки гіллякою набити морду найближчому сусіду. Навіщо так уперто зводити все тільки до матерії? Матеріяльні блага виробляють,зрештою, і тварини і навіть понад те – деякі з них успішно виробляють навіть і блага інформаційні(те,що стосується,наприклад, продуктивности здобування їжі),то навіщо ж ставити людину нижче від них?
    Дива та й годі!

    • Рэдакцыя. кажа:

      Спадар Багдан. А вы ў сваю чаргу зьдзівілі нас.
      Нават з той цытаце, якую падалі вы, бачна, што сьпіс стваральных асоб не закрыты. Там напісана “Й Г.Д”!
      А г.зн., што ўсе групы, якія вы маеце на ўвазе – навукоўцы, інжэнеры, канструктары, дызайнеры, журналісты, пісьменьнікі, паэты і г.д. – натуральна ўваходзяць у стваральную групу.
      Ці вы не даглядзелі, ці вельмі дачапіцца хочацца?
      Спакайней і канструктыўней трэба рэагаваць. Тут ворагаў няма.

  4. Богдан кажа:

    Мова насправді не про відкритий там чи закритий список осіб однієї з двох перелічених ґруп, а про окрему ТРЕТЮ ґрупу створювачів благ і при тому аж ніяк не обслуговуючу, а – найголовнішу. Це так виходить, як „швець без чобіт”: усіх згадали, а про себе самих… Експресивність попереднього мого коментаря викликана скорше неймовірним подивом, аніж пошуком ворогів. Ну, а ще й тим, що занадто часто вже саме про цю третю ґрупу фанатично забувають,хоча саме вона зі зграї мавп протягом всієї історії намагається зробити нарешті суспільство людей,очоливши цей процес. Хоч сили поки що були… дещо нерівні.Тож, коли представники цієї самої ґрупи забувать уже й самі про себе, стає й геть невесело.
    При тому різні там спеціялісти кидаються в детальні підрахунки працюючих і непрацюючих, забуваючи чомусь при тому, що належним чином підвищена продуктивність праці може в перспективі взагалі скоротити до нескінченно малого мінімуму ґрупу №1, шляхом створення безлюдних виробництв. А підвищення рівня духовности(який часто чомусь плутають із рівнем церковности)може в свою чергу значно скоротити чисельність другої ґрупи за рахунок зникнення потреби в армії і поліції.
    Переведення суспільства на якісно вищий рівень буття можливе тільки й виключно за рахунок саме цієї ґрупи створювачів благ – інформаційних та духовних. Ні,це не розширений список осіб. І не обслуговуюча ґрупа. Аж ніяк.
    У цьому конструктив. А спокій,на жаль, буває і мертвим.

  5. ……..
    “Я – единственный экономист среди всех людей, которые заявили о своих президентских амбициях. У меня есть очень хорошие контакты с ведущими реформаторами мира – в Европе, Азии, Америке… Мы можем в течение месяца собрать в Беларуси ведущих мировых экономистов, чтобы обозначить направление реформ.
    Касаясь темы взаимоотношений с Россией, Ярослав Романчук отметил, что начинать “перезагрузку” отношений надо с перехода на прозрачные рыночные отношения в сфере экономики:

    – Это естественное, базовое условие партнерства – мировые цены. Никаких дотаций, ничего не должно быть. Также нужно снять все торговые тарифные и нетарифные ограничения на перемещение товаров. И предложить россиянам свободное участие в белорусской приватизации – без каких-либо льгот, и безо всякой дискриминации.

    Учитывая, что белорусская промышленность плотно завязана на белорусский рынок, естественно, российские компании будут покупать здесь различные объекты. И тогда российского капитала, российских интересов в Беларуси будет намного больше, чем чьих-то других. Медведев озвучил курс на стратегическое партнерство России с Евросоюзом. В таком случае России иметь под боком процветающую, дружелюбную Беларусь было бы очень даже хорошо.

    По словам Ярослава Романчука, с этой концепцией развития белорусско-российских отношений уже ознакомились в Кремле”.
    “Белорусский партизан”

    ……..
    Прайсці побач не дапушчальна. Перад вамі урывак з артыкулу “Романчук: Милинкевич – разрушитель”. Гэты артыкул можна назваць: “Як польскі Ярэк здае Маскве Беларусь” ці “Як польскі Ярэк хоча надзець беларусам каланіяльнае ярмо.”
    Спадарства, звярніце УВАГУ.
    1. Я. Раманчук не збіраецца абапірацца на беларускіх навукоўцаў, а будзе абапірацца на іншаземных. А дзе гэта ён бачыў, каб іншаземцы дбалі пра чужы ім народ? Чаму ж яны, такія добранькія, не паднімуць з жабрацтва афрыканцаў, лацінаамерыканцаў?
    2. Для беларусаў будуць сусветныя цэны, але ніякіх датацыяў ды ўсяго таго, што атрымоўвае насельніцтва па праву, не будзе.
    3. Усе абмежаванні па ўвозу іншаземных тавараў ў Беларусь будуць знятыя. А гэта значыць, што беларускія вытворцы ў сваёй краіне будуць задушаны наплывам іншаземнага тавару. Натуральна, што спачатку тавар пойдзе па заніжаным, дэмпінгавым цэнам, а пасля таго як захопленныя прадпрыемствы будуць ліквідаваны (ёсць такая праграма – дэіндустрыалізацыі краінаў 3-га шэрагу, куды яны ўключылі і Беларусь), тавар ужо пойдзе па высокіх цэнах. Пры гэтым сюда будзе плыць і самы шкодны тавар.
    4. Далей Я. Раманчук кажа, што прапануе расіянам свабодна, без усякай дыскрымінацыі ўдзельнічаць у прыватызацыі. А гэта значыць, што расейскія алігархі скупяць беларускую маёмасць. Такім чынам беларусы будуць пазбаўлены беларускай маёмасці.
    5. І ён жа кажа, што расейскіх інтарэсаў у Беларусі будзе больш, чым чыіхсьці іншых. Такім чынам, беларускіх інтарэсаў ў Беларусі не будзе, бо тут будуць інтарэсы расіянаў.
    6. Сам Раманчук кажа, што з гэтай праграмай у Крамлі ужо пазнаёміліся.

    Перад вамі яскравы прыклад здрадніцтва і дыверсійнай працы супраць беларускага народа. Праграма Раманчука – гэта каланіяльнае ярмо і жабрацтва для беларусаў, яскравы прыклад, як паразітычная структура дзейнічае. І гэта ўсё падтрымала партыя АГП (!?). Навошта беларусам патрэбна такая антыбеларуская арганізацыя? Іх ужо даўно трэба пасадзіць за рашотку за дыверсійную антыбеларускую дзейнасць. І гэта не адзіная арганізацыя.
    Мы, беларусы, бачым як дзеляць Беларусь і чагосці чакаем, баючыся, каб не стаць нацыяналістамі? Мы павінны стаць пад свае гістарычныя сцягі, нягледзячы ні на якія ідэалогіі, і абараніць сваю свабоду і незалежнасць, сваю маёмасць і сваё права быць гаспадарамі на ўласнай зямлі, права карыстацца самім вынікамі сваёй працы. У нас дастаткова розуму, працавітасці, культуры, ежы, зямлі, каб жыць выдатна. Мы не павінны маўчаць, мы павінны актыўна дзейнічаць!

    • Рэдакцыя. кажа:

      Спадарыня Галіна, цяпер вы бачыце, чаму мы лічым заходнюю ліберастыю ня меншым ворагам беларускага народу, чым расейскую імперыякратыю?
      Гэты матэрыял трэба зафіксаваць. Таму, калі ласка, падайце спасылкі.
      Трэба, каб усе беларускія дэмакраты пабачылі й на ўсё жыцьцё запомнілі, як перакулены ў паляка здраднік ірвецца з аганьком здаваць нашы нацыянальныя каштоўнасьці расейскім алігархам – рускім імперыялістам і габрэйскім шавіністам. Такая вось форма соцыя-паразітычнага “інтэрнацыяналізму”… Абы зьнішчыць народ, яго дзяржаву і дэмакратыю.

  6. Дасылаю вам увесь артыкул з “Беларускага партызана”.

    Романчук: Милинкевич – разрушитель 4
    16:35 16.08.2010 ПОЛИТИКА
    Кандидат в президенты от Объединенной Гражданской Партии. экономист Ярослав Романчук считает себя “третьей” силой, которая способна вытащить Беларусь из кризиса, восстановить в стране демократические права и свободы. И при этом сохранить хорошие отношения и с Востоком, и с Западом.
    В интервью gazeta.ru политик заявил, что из всего разнообразия возможных кандидатов в президенты из оппозиции, реальные шансы побороться за власть только у троих – это лидер гражданской “Говори правду!” Владимир Некляев, лидер движения “За Свободу!” Александр Милинкевич и сам Ярослав Романчук.

    При этом кандидат от ОГП крайне негативно оценил электоральный потенциал лидера движения “За Свободу!”:

    – Милинкевич – это человек, у которого в 2006 году был замечательный шанс стать единственным лидером демократических сил. Но эти шансы он бездарно растерял. Его рейтинг в 20-25% превратился в 3%, а среди демократических сил Милинкевич завоевал прочную репутацию разрушителя. Он пытался разрушить объединенные демократические силы, создал блок «За свободу!», который опять-таки сейчас успешно развалился…

    Наконец, Милинкевич выбрал тактику заигрывания с властями через диалог с Европой, минуя принятую демократическими силами “дорожную карту”. Но и эта тактика полностью себя дискредитировала. Он ведет, на мой взгляд, очень некорректную кампанию, навешивая ярлыки на своих оппонентов, считая, что демократические силы – это проект Кремля, считая, что моя кампания и кампания Некляева – это, опять-таки, происки Кремля.

    Милинкевич – разрушитель, он старое лицо, и среди всех демократических кандидатов у него самый высокий отрицательный рейтинг. Есть огромное количество людей, которые никогда, ни при каких обстоятельствах за него голосовать не будут.

    Свои же шансы на победу в противостоянии с действующим президентом Ярослав Романчук оценивает очень высоко:

    – Я единственный экономист среди всех людей, которые заявили о своих президентских амбициях. У меня есть очень хорошие контакты с ведущими реформаторами мира – в Европе, Азии, Америке… Мы можем в течение месяца собрать в Беларуси ведущих мировых экономистов, чтобы обозначить направление реформ.

    Касаясь темы взаимоотношений с Россией, Ярослав Романчук отметил, что начинать “перезагрузку” отношений надо с перехода на прозрачные рыночные отношения в сфере экономики:

    – Это естественное, базовое условие партнерства – мировые цены. Никаких дотаций, ничего не должно быть. Также нужно снять все торговые тарифные и нетарифные ограничения на перемещение товаров. И предложить россиянам свободное участие в белорусской приватизации – без каких-либо льгот, и безо всякой дискриминации.

    Учитывая, что белорусская промышленность плотно завязана на белорусский рынок, естественно, российские компании будут покупать здесь различные объекты. И тогда российского капитала, российских интересов в Беларуси будет намного больше, чем чьих-то других. Медведев озвучил курс на стратегическое партнерство России с Евросоюзом. В таком случае России иметь под боком процветающую, дружелюбную Беларусь было бы очень даже хорошо.

    По словам Ярослава Романчука, с этой концепцией развития белорусско-российских отношений уже ознакомились в Кремле.

    – Не знаю, дошла ли она до Дмитрия Медведева, но то, что документ есть в администрации президента, я знаю точно, – сказал экономист.

    Он также назвал и точную дату выборов – 12 декабря 2010 года.

    Напомним, что официально Центризбирком рекомендовал назначить выборы на 6 февраля 2011 года.
    “Белорусский партизан”

    І яшчэ на сайце “Хартыя” ёсць яго інтэр’ўю аб сексе.

  7. moon кажа:

    Пакуль ня будзе грамадзянскай супольнасці, чыноўніку будуць працягваць наглець…

  8. Вершнік кажа:

    Самае важнае, што зьява трапна абазначана паняткам ”сацыяльны паразітызм”! Старэйшае пакаленне
    глядзела на працоўныя намаганні людзей у 70-ых, 80-х і 90-х гадах, як на трутняў і гультаёй. Сацыяльны паразітызм мабыць мае вельмі шырокае распаўсюджанне ва ўсім свеце. Офісны планктон, шматлікія спевакі, музычныя ансамблі, вядучыя, палітолагі, пісателі і пісьменнікі, журналісты, кінодзеячы і рэжысёры, спартыўныя колы, пустыя телепраграммы, частка вайскоўцаў, шматлікія палітычныя дзеячы, а апазіцыйныя колы …. — усё гэта ў той ці іншай ступені з’яўляюцца ”сацыяльнымі паразітамі”. Некалі мяне ўразіла сведчанне, што з 100 навуковых работнікаў, ствараюць нешта новае, рухаюць навуку ўперад тоькі 2 ці 3 навукоўцы. Напэўна некалі сьвет перанаселіцца, узнікнуць магутныя катаклізмы, міліярды людзей загінуць, выжывуць тыя хто будзе здольны працаваць.”Сацыяльны паразітызм”– напэўна тая глеба якая нараджае рэвалюцыі і сацыяльныя бунты?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы