nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

РАСЕЯ РАЗГАРАЕЦЦА

19 жніўня, 2010 | 5 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Тое, што Пуцін, верагодна – буйны карупцыянер [гл. напрыклад, папярэдні артыкул. – Рэд.], зусім не азначае, што Мядзьведзеў, прадстаўнікі яго адміністрацыі, расейскія міністры, армейскія ды іншыя генералы, дэпутаты ўсіх узроўняў, кіраўнікі СМІ, “сьвятары” РПЦ, губернатары ды іншыя чыноўнікі на месцах – лепш. Практычна ўсе расейскія імперыякраты як прадстаўнікі застарэлай соцыяпаразітнай структуры лічаць, што расейская імперыя разам з усімі яе казачнымі багацьцямі прызначана для забесьпячэньня толькі іх казачнага жыцьця. Звычайныя людзі, народы, іх правы й інтарэсы расейскіх імперцаў не хвалююць. А калі хвалююць, дык толькі як нейкі непрыемна-недарэчны, пабочны цяжар – накшталт “што ім тут трэба?”, “адчапіцеся”, “закрыць пытаньне”, “галоўнае, каб было ціха” і г.д. Такое стаўленьне расейскай імперыякратыі да сваіх кіраўнічых абавязкаў (а іншага стаўленьня ў яе і быць ня можа – не для добрага жыцьця людзей імперыі ствараюцца) заканамерна вядзе да дэградацыі “кіруемага” аб’екта. Расейскае грамадства на нашых вачах у чарговы раз спаўзае ў крызіс. Пажары, якія ахапілі Расею – толькі сімвал нарастаньня істотна больш глыбокіх грамадскіх супярэчнасьцяў (як дымок над тарфянікам можа сьведчыць пра глыбіннае гарэньне, якое ў любы момант можа перайсьці ў страшны пажар). Чытачам нашага сайта варта ведаць апошнія факты, якія пра гэта сьведчаць.

1.

ВАКОЛ ХІМКІНСКАГА ЛЕСУ

На ўскрайку Масквы ў раёне аэрапорта Шэрамецьева знаходзіцца (хутка будзем казаць у мінулым часе) г.зв. Хімкінскі лес. Гэты лес – улюбёнае месца адпачынку масквічоў найперш з прылеглых раёнаў вялікага мегаполісу. Расейскія і маскоўскія ўлады, як гэта цяпер часта бывае, вырашылі правесьці вялікую дарогу якраз праз гэты лес, папярэдне вырубіўшы яго значную частку. Людзі абурыліся, арганізаваліся, пачалі пісаць петыцыі з просьбамі й пратэстамі. Аднак улады не адмянілі свайго рашэньня. На сярэдзіну ліпеня г.г. сітуацыя перайшла ў новую, больш актыўную фазу – людзі пачалі спыняць лесарубаў, захапілі й блакавалі тэхніку. Яны таксама патрулявалі тэрыторыю, усталявалі лагер абаронцаў Хімкінскага лесу, склалі барыкады на бліжэйшых пад’ездах, выходзілі з дэманстрацыяй пратэсту аж у цэнтар Масквы – да расейскага дома ўраду, дзе цяпер знаходзіцца Пуцін (гл. верхняе фота зьлева).

У адказ улады (хто ж яшчэ) выкарысталі супраць абаронцаў лесу – жыхароў Масквы і прадстаўнікоў экалагічных арганізацый Расеі – новую, да сёньня невядомую тактыку [у Беларусі гэтая тактыка ўладаў вядомая абаронцам Курапат. – Рэд.].  23 ліпеня а 5-й гадзіне раніцы на лагер абаронцаў лесу напала вялікая група невядомых малойчыкаў (каля 50 чалавек) у масках (гл. ніжняе фота зьлева).

Як распавяла «Газеце.Ru» сябар руху «У абарону Хімкінскага лесу» Ала Чарнышова, атрад моцных маладых людзей, падобных ці то на футбольных фанатаў, ці то на ўльтраправых малойчыкаў, атачыў лагер. Яны былі апранутыя ў асноўным у белыя майкі зь лічбай “19”, іх твары былі замотаны. «Яны ўключылі тэхніку і сказалі нам: “Мы прыйшлі прыбіраць і забіваць”. Затым яны ўсчалі жорсткую бойку. Адной дзяўчыне пашкодзілі руку, а яшчэ аднаму актывісту – шыю». Далей Чарнышова распавяла, што абаронцы лесу выклікалі міліцыю і запатрабавалі ад нападнікаў паказаць дазвол на рубку, якога ў тых не аказалася».

Аднак міліцыянты, якія прыехалі ў лагер, замест футбольных фанатаў сталі затрымліваць… актывістаў-абаронцаў лесу. Усяго ў АУС № 2 падмаскоўных Хімак было дастаўлена 10 чалавек, у тым ліку і нефармальны лідар экаабаронцаў Яўгенія Чырыкава.

Міліцыя таксама выкарыстоўвала тактыку запалохваньня. «Шмат каго затрымлівалі вельмі груба: адну дзяўчыну міліцыянты давалаклі да свайго аўтобуса за валасы», – распавялі актывісты. Лагер абаронцаў быў зьнішчаны, пазасталых актывістаў да тэхнікі, якая вяла высечку лесу, не падпускала міліцыя. «Гэтыя нацы-фанаты ў масках хутка зьніклі, а міліцыя стала ў ачапленьні й нікога не падпускала», – распавялі актывісты.

Тое, што адбылося, яны лічаць адказам уладаў на акцыю пратэсту ля Белага дома, якая адбылася напярэдадні. Тады актывісты прынесьлі да дома ўраду паленьні й паспрабавалі перадаць расейскаму прэм’еру Ўладзіміру Пуціну петыцыю з патрабаваньнем спыніць незаконную, на іх думку, высечку. Тады таксама ўдзельнікаў акцыі разагнала міліцыя.

Аднак і на гэтым падзеі не завяршыліся.

28 ліпеня ўвечары каля 300 ужо антыфашыстаў, левых актывістаў і эколагаў прайшлі маршам па горадзе Хімкі (http://anonymouse.org/cgi-bin/anon-www.cgi/http://kavkazcenter.com/russ/content/ 2010/07/30/74199.shtml). Па ходу яны скандавалі лозунгі: «Рускі лес», «Спынім высечку лесу», «Трасу ў абыход», «Час адказваць!», «Не высечцы лесу». У пачатку калоны людзі несьлі банэр, на якім было напісана: “Ачысьцім лес ад фашысцкай акупацыі 1945-2010» [вось бы даведацца, што “левыя” хацелі гэтым банерам сказаць. – Рэд.].

Маладыя людзі падышлі да будынка адміністрацыі горада і пачалі кідаць у вокны каменьні і запаленыя фаеры, а таксама стралялі па вокнах верхніх паверхаў з пісталетаў (гл. фота зьлева; адпаведнае відэа можна паглядзець, напрыклад, тут: http://leftside.org/modules/news/article.php?storyid=1036).

Ахоўнікі будынка, убачыўшы ўзбуджаны натоўп анархістаў і антыфашыстаў, якія прыбылі з Масквы, у страху ўцяклі ўнутр і падчас акцыі ніяк сябе не праяўлялі.

Пасьля пагрому і маляваньня адпаведных надпісаў на сьценах адміністратыўнага будынка і выказаўшы такім чынам сваё меркаваньне з нагоды незаконнай высечкі Хімкінскага лесу, актывісты прайшліся маршам па горадзе Хімкі, падчас якога таксама палілі фаеры, скандавалі лозунгі й камянямі ды свістам праводзілі аўтамашыны міліцыі, якія хаваліся па дварах і завулках .

На сваім сайце антыфашысты заявілі, што яны прысьвячаюць гэтую акцыю «галоўнаму рэдактару«Хімкінскай Праўды» Міхаілу Бекетаву, які цяпер прыкаваны да інваліднага крэсла і ўжо ніколі ня зможа пісаць артыкулы. Ён быў журналістам, які не баяўся пісаць праўду аб карупцыйным бязмежжы Хімкінскіх чыноўнікаў, якім пляваць на меркаваньне гараджан. Яго вельмі хваляваў лёс Хімкінскага лесу. Аднойчы, вярнуўшыся дадому, ён знайшоў свайго любімага сабаку мёртвым. Потым яго машына была падарваная. І, урэшце, яго жорстка зьбілі – праламілі чэрап і зламалі шмат костак. Пасьля гэтага Міхаіл доўгі час праляжаў у коме».

***

Аналізуючы падзеі, якія адбыліся вакол Хімкінскага лесу, на наш погляд, варта не пакінуць па-за ўвагай тое, што ў Расеі (прынамсі, у Маскве) на сёньня падрыхтаваныя  два віды моладзевых груповах, здольных на актыўныя сілавыя дзеяньні. Адна з гэтых груповак падкантрольная і выкарыстоўваецца ўладамі (што само па сабе ёсьць сьведчаньнем крызісу расейскай улады), іншая – ліберальнай апазіцыяй.

Вельмі верагодна, што ўсё гэта ня проста так…


2.

ХТО ПАДПАЛЬВАЎ РАСЕЮ

На гэтае пытаньне разгорнуты адказ далі рускія нацыянал-шавіністы – г.зв. “арыйцы”. Лічым вартым, каб нашы чытачы азнаёміліся са скарочанай версіяй адпаведнага артыкула (узята з http://ari.ru/news/3532/).

“Сьпякота – сьпякотай, аднак на самае галоўнае пытаньне: «Адкуль ўзяліся гэтыя пажары?» – ніхто так і не адказаў. Асяродкаў запальваньня ў Расеі да 2000! Аднак пажары на мяжы РФ з Украінай і Беларусьсю дзівосным чынам заканчваюцца.

На погляд гарадскога дылетанта, усё натуральна і відавочна: раз стаіць сьпёка – то ад сьпёкі пажары. Аднак, на самой справе відавочнага тут мала, бо ў Афрыцы, у Індыі, напрыклад, круглы год стаіць тэмпература нават вышэй, чым цяпер у Расеі, аднак савана і джунглі гараць вельмі рэдка, а так, каб так гарэлі лясы, з мноствам зыходных кропак, – так гэтага не памятаюць нават самыя старыя абарыгены. Мёртвая і абсалютна сухая драўніна можа гадамі ляжаць на сонцапёку і ня мець тэндэнцыі да самазапальваньня. А тут лес – і гарыць нібы «сам». Ва ўсякім разе, так запэўніваюць па тэлевізары. Аднак па-за тэлевізарам людзі распавядаюць зусім іншыя гісторыі – тое, што ўсё гэта падпалы.

Прывядзем тыповую гісторыю пра пажар у Падмаскоўі, калі ў адным з калгасаў загарэлася поле пасьля збору ўраджаю. Сяляне, аказваецца, самі і падпалілі – так, маўляў, рабілі заўсёды. А калі агонь набраў сілу і падабраўся да суседняга лесу, яны выклікалі пажарных. Аднак доблесныя пажарнікі па-хуткаму залілі ўжо патухлае амаль поле, селі назад у кабіну і сабраліся ехаць да сябе «на базу». Людзі зьвярнулі ўвагу, што лес, маўляў, гарыць. На гэта пажарныя адказалі, што лес – гэта ўжо ня іх зона адказнасьці, і таму няхай гарыць на*…

Сітуацыя досыць тыповая для ўсіх без выключэння раёнаў і службаў расеянскай федэрацыі. Усё, што знаходзіцца не на іх тэрыторыі, пажарных, міліцыю і чыноўнікаў не цікавіць. СІСТЭМА такая і падбор людзей у ёй такі! Нікога нішто не цікавіць, калі толькі справа не звязаная зь іх уласным баблом.

Вось што, напрыклад, пра гэта распавяла ў сваім блогу “Дзяўчынка”, якая поўная энтузіязму паехала дапамагаць МНС змагацца з агнём:

“… Мы ўрэшце знайшлі штаб мясцовых палявых МНС. Гэта была жудасная карціна. Стаяць 2 пажарныя машыны, з абодвух капае вада, кіроўцы сядзяць і п’юць рускую горкую – і гэта практычна пад час 350 сьпёкі. Мы прагуляліся па стаянцы МНС, як у сябе дома, і на нас нават ніхто не звярнуў увагі. Пажарныя разьлікі альбо адпачывалі пад музычку, альбо проста гулялі ў карты і пілі. Спачатку ў нас склалася ўражаньне, што народ стаміўся і проста робіць перапынак. Але перапынак працягнуўся на… наступныя 3 гадзіны. Тыда мы знайшлі “Галоўнага” з дапамогай простага пытаньня: “НАРОД, ХТО КАМАНДУЕ ПАРАДАМ?” Выйшаў цалкам п’яны мужык, прадставіўся перагарам маёрам і спытаў нахабным матам, чаго нам трэба? Мы адказалі, што мы валанцёры і прывезьлі правізію, адзеньне і сёе-тое з посуду для пагарэльцаў. Пасьля гэтага НАС ПАСЛАЛІ НА*… “.

Цяпер пра Пуціна.

Яшчэ лепей, чым піяр Уладзіміра Ўладзіміравіча ў пажарным самалёце, была ідэя раздаваць па асобным дому сем’ям, якія да страты жыльля ў агні  дзялілі дом зь іншымі сем’ямі. Магчыма, ён і кіраваўся намерамі выглядаць добрым, але на практыцы такога роду прапановы прэм’ера падобныя на заклік да тысячаў падпальшчыкаў адным махам паправіць свае жыльлёвыя ўмовы. Некаторыя людзі, з аповядаў знаёмых даведаўшыся пра ініцыятыву Ўладзіміра Ўладзіміравіча, самым сур’ёзным чынам пралічвалі варыянт падпалу старога дома, каб атрымаць новы. Тым самым у Расеі цалкам на роўным месцы зьявілася матывацыя для многіх сотняў, калі ня тысячаў падпальшчыкаў, якія вырашылі такім чынам паправіць свае жыльлёвыя ўмовы. Дарэчы, зьвяртае на сябе ўвагу дзіўны факт, што гарыць у асноўным прыватнае жыльлё, у той час як школы, сельсаветы, паліклінікі ды іншыя муніцыпальныя будынкі агонь неяк дзіўным чынам абыходзіць бокам.

Такім чынам, мы ўжо маем шэраг цалкам сур’ёзных прычын  з-за якіх Расея пагрузілася ў бездань пажараў: дэградацыя дзяржаўнай сістэмы – “мая хата з краю», «я за той раён не адказваю»; пафігізм людзей, якія падпальвалі палі ва ўмовах гарачыні; масы грамадзян, якія знаходзяцца ў галечы і беспрасьветнасьці й якім раптам паабяцалі на халяву новыя дамы ў выпадку, калі згараць старыя. Апошняе выглядае амаль як заклік.

Аднак, ёсьць яшчэ й іншыя прычыны «спантанных» самазапальваньняў лесу, кожная зь якіх яшчэ больш суворая, чым папярэднія, і якія сведчаць аб поўнай дэградацыі дзяржаўна-палітычнай сістэмы.

Так, пасьля таго як з 2000-га году «прыватызаваць» у краіне стала ўжо як бы няма чаго (усё «прыхватызавалі» так званыя «алігархі»), у чыюсьці прагную галаву прыйшла ідэя «прыватызацыі» лясных угоддзяў. Гэта значыць, калі раней нейкі высокапастаўлены гаўнюк абмяжоўваўся сядзібай у пару гектар, то зараз прыватныя гектары лесу пайшлі на сотні, тысячы і дзесяткі тысяч. У выніку, каласальныя ўчасткі лясных угоддзяў, якія спакон веку мясцовыя лічылі сваімі, у Расеі раптам ні з таго ні з гэтага сталі «прыватнай уласнасьцю», часьцей маскоўскіх алігархаў. Такога не было нават у час прыгоннага права…

Зь іншага боку, цяжка сучаснаму «барыну» прасачыць за «прыватызаванымі» ляснымі ўчасткамі. Людзей паганяць істоты ў цёмных акулярах могуць, але на кожны куст аховы ня хопіць.

Калі для людзей лес, чые дзяды і пра-прадзеды хадзілі ў яго па грыбочкі, цяпер стаў «ня іх», напрошваецца магчымасьць для манеўру. Гэта значыць, бяры факел – і палі «прыватызаванае». Ня дужа правільная, магчыма, форма пратэсту, дрэнная, прама скажам, але форма вельмі жорсткая – «на табе». Было 1000 гектараў лесу – і ў адзін дзень ня стала нічога. Яшчэ і асабняк зьлёгку падгарэў…

У дадатак, як бы гэтага было мала, сітуацыя пагаршаецца яшчэ і тым, што цэлую армію дзяржаўных леснікоў таксама разагналі за «непатрэбнасьцю». Магчыма, многія зь іх і былі лішнімі, аднак нельга сказаць, што леснікі ўвогуле не патрэбныя. І нават калі ўжо ляснік стаў не патрэбны – чалавека трэба заняць іншай справай, перавучыць на новую прафесію, выплаціць кампенсацыі й гэтак далей. Гэта значыць, зрабіць так, як прынята ва ўсім сьвеце. А калі чалавека, які лепш за ўсіх у акрузе ведае мясцовы лес, пад зад каленам – гэта значыць, моцна раззлаваць – вялікая верагоднасьць, што ад гэтага лесу застануцца адныя галавешкі.

Такім чынам, выяўляецца яшчэ адна прычына «спантанных» пажараў. Гэта наглядчыкі лясных гаспадарак, якія страцілі працу, і проста мясцовыя жыхары, якіх пазбавілі лесу пад домам (куды хадзілі яшчэ іх продкі!).

Вось ужо пералік цалкам сур’ёзных прычын, аднак, на жаль – ня ўвесь. Так, некаторымі блогерамі адзначана вельмі дзіўнае грамадскае меркаваньне ў расейскіх абывацеляў на конт тлумачэньня гэтак масавых пажараў – пажары ў Расеі наладзілі чачэнцы.

І сапраўды, што перашкаджае некалькім дзесяткам нейкіх амніставаных, але ня любячых Расею, баевікоў, пракаціцца па ёй і зрабіць серыю «самазапальваньняў»? Пад шумок. Людзі могуць такім ня дужа арыгінальным чынам помсьціць…

Такім чынам, у гэтай больш чым дзіўнай сітуацыі з неверагоднымі 2000 асяродкамі пажараў, сканцэнтравалася ўся безвыходнасьць і бяздарнасьць расеянскай дзяржаўнай сістэмы і ўсяго, што ў іншых краінах называецца дзяржавай.

Вельмі добра на гэтую тэму заўважылі ў адным французкім выданьні:

“Пажары прадэманстравалі, што ў сістэме кіраваньня краінай з 1986 года нічога не зьмянілася, і гэта пагражае перарасьці ў новы крызіс: урад у сітуацыі, якая склалася, выглядае дэзарганізаваным і неэфектыўным, а расейцы адчуваюць сябе “кінутымі, калі не здраджанымі лідарамі, якія пакінулі іх сам-насам са сваёй доляй”. “У Маскве ня толькі мэр Лужкоў, але, як сцьвярджаюць масквічы, і ўвесь палітычны істэблішмэнт, пакінулі сталіцу. Гэтая горыч можа перарасьці ў гнеў.

(канец цытаваньня).

Думаем, што цяпер, адказваючы на пытаньне: “Хто падпальваў Расею?” – кожны можна прызнаць, што прычынай падпалаў стала грамадскае бязладдзе, абумоўленае, у сваю чаргу, тым, што Расеяй так “кіруе” расейская імперыякратыя.


3.

ТАКОЕ АДБЫВАЕЦЦА НЯ ТОЛЬКІ НА ПАЎНОЧНЫМ КАЎКАЗЕ…

Пачнем з папярэджаньня.

Наступныя матэрыялы, спасылкі на якія вы ўбачыце далей, дзе будуць паказаны акты гвалту прадстаўнікоў каўказскіх народаў над іншымі расейцамі рознага ўзросту і полу, мы раім глядзець толькі тым, што мае добрае здароўе і моцныя нервы. Гэта першае.

Па-другое, у час прагляду відэа заклікаем памятаць, што гэта спачатку расейская імперыякратыя прывяла на Каўказ сваю армію, а зь ёй вайну, рабаваньне, гвалт, сьмерць. Адбылося гэта некалькі стагоддзяў таму, але ўвесь гэты жах працягваецца і сёньня…

Калі вы гатовыя выканаць названыя ўмовы, тады для таго, каб убачыць чарговую расейскую зьяву-праблему, мы прапануем паглядзець два відэа – вось тут: http://vadimb.livejournal.com/661358.html і тут: http://ari.ru/news/3525/ (праўда, не гарантуем, што хутка гэтыя відэа ня будуць забаронены для прагляду).

Права каментаваньня гэтага відэа зноў аддаем рускім нацыянал-шавіністам – г.зв. “арыйцам”, бо іхняе меркаваньне ў гэтым выпадку ўяўляецца найбольш каштоўным. Акрамя таго, наша пазіцыя па гэтых відэа практычна цалкам супадае зь іхняй (у асноўным узята адсюль: http://ari.ru/news/3525/).

“Адзін зь любімых заняткаў сілавікоў РФ – пошукі думказлачынства, асабліва на глебе артыкула 282. «Вінаватых», як правіла, знаходзяць, караючы па ўсёй строгасьці закона. Разам з тым, неяк без увагі пракурораў і ТБ застаюцца рэальнасьці іншага плану, накшталт тых, што былі бачныя на відэа.

На першым «кіно» пачынаючы кінематаграфіст запісаў, як два дарослыя грамадзяне, родам, мабыць, з Каўказа, сумеснымі намаганьнямі «выхоўваюць» рускага па выгляду падлетка. Чым скончылася «выхаваньне» – засталося за кадрам. Не выключана, яно працягнулася. Ролік быў выкладзены ў інтэрнэце, на сэрвісе YOUTUBE.COM як «відэа з лагера адпачынку «Дон». Аднак упэўнена нельга ні пацьвердзіць, ні абвергнуць гэтую інфармацыю. Хаця, мяркуючы па прыёмах, «выхавальнікі» – гэта барцы, а, як мы ведаем, у лагеры «Дон» адпачывалі менавіта барцы з Чачні.

Упэўнена можна сказаць толькі, што два дарослыя мужыкі з каўказскім акцэнтам і, па выглядзе мяркуючы, каўказцы подла, агіднымі чынам зьдзекаваліся над шчуплым падлеткам, мяркуючы па ўсім – рускім. Трэці грамадзянін здымаў працэс на відэа.

Наступны ролік, таксама выкладзены на YOUTUBE.COM, дэманструе, як грамадзяне з Паўночнага Каўказу «размаўляюць» зь дзяўчатамі ў Расеі.

Калі хтосьці думае, што мы тут каўказцаў будзем касьцярыць, яны вельмі моцна памыляюцца. Скажам банальную фразу – зусім не ўсе каўказцы падонкі, і справа зусім не ў іх, а ў тых, хто ў Расеі патурае нягоднікам, хто стварыў для іх атмасьферу беспакаранасьці.

Пасьля прагляду гэтых відэа ўзнікае, вядома ж, пытаньне да рознага роду прэзідэнтаў, прэм’ераў, пракуратураў, міліцыянтаў, камітэтаў, службаў ды іншых, каму час растлумачыць сітуацыю. Вельмі хацелася б дачакацца таксама каментароў ад першых асоб Расійскай Федэрацыі – Дзьмітрыя Анатольевіча і Ўладзіміра Ўладзіміравіча, якія з прычыны вялікай занятасьці тушэньнем пажараў у лесе спрабуюць не заўважыць пачатак пажару іншага роду.

Справа ў тым, што зьбіцьцё дзяцей і жанчын – гэта ўжо зьява за мяжой дабра і зла, якая нават ва ўмовах баявых дзеяньняў лічыцца ваенным злачынствам. А тут нібы мірны час. Але нейкія дзядзькі з Каўказу ня толькі сьмела ламаюць праз калена падлетка, але яшчэ і гэтак жа сьмела выкладваюць свае «педагагічныя» відэа ў інтэрнэце.

Працэс жа можа пачацца стыхійны. І не выключаем, што далей могуць зьявіцца відэа і зь іншымі «педагогамі». І куды яно далей завядзе, цяжка нават уявіць.

Можа, час спыніць зжывать са сьвету рускі народ, зьневажаючы яго жанчын, зьдзекуючыся над дзецьмі? Магчыма, трэба неяк адрэагаваць, сказаць і зрабіць? Бо нават немцы ў акупацыю такога сабе не дазвалялі.

Супрацоўнікам амерыканскіх турмаў добра вядома: лепшы спосаб падтрыманьня парадку – гэта разьвядзеньне нялюбячых адзін аднаго грамадзян па розных кутах. Так, амэрыканскія турэмшчыкі імкнуцца, каб варагуючыя групоўкі зьняволеных ня проста не сядзелі за адным сталом, але нават не сустракаліся на адной спартовай пляцоўцы ці ў пральні. Аднак у расеянскай федэрацыі, дзе немагчымасьць рускіх трываць выхадкі агрэсіўных плямёнаў з кожным днём становіцца ўсё больш відавочнай, улады ня проста не разводзяць бакі па розных кутах (так, каб Каўказ жыў сам па сабе), але і наадварот – нават дзяцей з розных рэгіёнаў краіны спрабуюць зьбіваць ў адну кучу.

Адсюль у любога з бацькоў у Расеі сёньня пытаньне да кіраўнікоў гэтай дзяржавы: а ці ёсьць у расеянскай федэрацыі такое месца, куды можна адправіць дзіцё і не хвалявацца, што нейкія барадатыя «выхавальнікі» з Паўночнага Каўказа не паспрабуюць зламаць яму хрыбет?

І паўтараем, што пытаньне тут далёка ня толькі ў нейкіх «дрэнных хлопцах» з Паўночнага Каўказу. Патлумачым. Калі б фігураваўшыя на відэа грамадзяне паспрабавалі так жа «выхоўваць» падлетка дзе-небудзь у Грозным, на наступны дзень да іх бы прыехалі ў госьці сваякі падлетка і правялі ў адказ «выхаваўчы працэс». Прычым, ім на дапамогу прыйшлі б і сваякі саміх ўродаў, каб хоць неяк загладзіць віну за іх. Пасьля гэтага грамадзяне-вырадкі ўжо ніколі не змаглі б самастойна перамяшчацца: пакінулі б у жывых – і тое добра. Тое ж самае было б і з грамадзянамі, паспрабаваўшымі недзе на Каўказе папінаць жанчыну… Таму на Каўказе падобнае практычна немагчыма. Там сістэма працуе. Аднак у Расеі, з расейцамі такое рабіць чамусьці можна.

Як так атрымалася, што маральныя вырадкі адчуваюць сябе ў расейскіх абласьцях беспакарана?

P.S.
Як высьветлілася, “небясьпечныя” ролікі ў сеціве рэгулярна выдаляюць. Таму відэа з ролікам у нашым матэрыяле можа хутка быць недаступнае. Але ЖЧысты – http://vadimb.livejournal.com/661358.html і http://teh-nomad.livejournal.com/465062.html?page=5 знаходзяць новыя спасылкі. Калі ролік на нашай старонцы не стане даступным, глядзіце на іх блогах”.

(канец цытаваньня матэрыяла).


4.

ВАЙНА ЎНУТРЫ РАСЕЙСКАЙ АРМІІ

Расейская армія, як многім даўно вядома, унутрана расколатая – і найперш па нацыянальнай прыкмеце. Нядаўна дзякуючы Інтэрнэту ўвесь сьвет атрымаў доступ да дадатковых доказаў гэтага (гл. напрыклад фота зьлева; на іх паказаны некаторыя віды маральных зьдзекаў прадстаўнікоў каўказскіх народаў над хлопцамі-славянамі).

Найбольшыя розгалас і ўвагу да сябе ва ўсім сьвеце выклікаў кароткі фільм, зьняты з дапамогай мабільнага тэлефону. На ім засьняты фрагмент масавай бойкі, якая адбылася паміж рускімі й дагестанскімі служачымі Кантэміраўскай танкавай дывізіі – увага! – непасрэдна на пляцу часткі (гл. відэа напрыклад тут: http://censor.net.ua/go/offer/ResourceID/168184.html ці тут:  http://ari.ru/news/3533 ; мусім папярэдзіць: фільм утрымлівае рускі мат!). Бойка адбылася яшчэ ў пачатку ліпеня, трапіла ў сеціва праз месяц.

Удзельнікі падзей з рускага боку распавялі наступнае:

“За дзень да гэтай бойкі былі дробныя сутыкненьні дагестанцаў і рускіх выведчыкаў-тэрмінавікоў ў мясцовым клубе. Затым тыя й іншыя “забілі стрэлку» на наступны дзень на пляцы, у 8 вечара. Але дагі павялі сябе несумленна: яны напалі вялізным натоўпам на шасьцярых выведнікаў яшчэ днём. І панеслася. Выведнікі заўважылі, што “нашых б’юць”, – хто пасьпеў, той выбег на дапамогу. Тым ня менш, дагаў было больш, і яны, вядома, замясілі нашых хлопцаў. Затым на пляц выехаў камандзір брыгады і пусьціў чаргу з «калаша”. На гэтым усё і скончылася. Вынік: 10 чалавек у шпіталі, некалькіх дагестанцаў адправілі на гаўптвахту. Затым на працягу тыдня-двух і рускіх, і каўказцаў ганялі на марш-кідкі і ўсяляк каралі. Зараз у Кантэміраўскай дывізіі зьбіраюцца арганізаваць асобную роту хлопцаў са спартыўнымі разрадамі, якія будуць хоць неяк кантраляваць гарачых паўднёўцаў… “.

(канец цытаты)

Зноў даем магчымасьць ацаніць і пракаментаваць адбылае рускім нацыянал-шавіністам (узята адсюль http://ari.ru/news/3533/).

“У многіх патрыётаў цяпер, вядома, гістэрыка. Аднак мы далёкія ад гістэрык і больш за тое – разважаем далей нават не з пазіцый рускіх нацыяналістаў (яна і так зразумелая), а з пазіцый цалкам абстрактных. Такіх, зь якіх глядзяць, напрыклад, чытачы на Захадзе, зьлёгку афігеўшыя ад такіх фота і відэа.

Пытаньне тут стаіць прыблізна гэтак жа, як яно стаяла ў Старажытным Рыме. Калі хтосьці дзесьці са служылых варвараў ці іншых людзей удумаў бы распрануць рымскіх салдат і напісаць нешта ў іх на голеных патыліцах – гэтых людзей камандаваньне легіянераў загадала б выразаць на тэрыторыі некалькіх квадратных кіламетраў. Падчыстую. Пытаньне тут ня столькі ў крыўдзе за воінаў, якія ня здолелі пастаяць за сябе, а ў абразе ўсёй рымскай дзяржавы, прадстаўнікамі якой зьяўляюцца яе салдаты. І, каб ніхто нам тут не навешваў «фашысцкія» цэтлікі, дададзім, што рымская армія была інтэрнацыянальнай і ў легіёнах служыў шмат хто. Але цалкам усё роўна было, абрылі б ілбы рымскім легіянерам крутыя нубійцы ці падвыпіўшыя германцы глуміліся над легіянерамі з Галіі – кепска было б і нубійцам, і германцам. Бо і тыя, й іншыя замахваліся б на самыя асновы Рыму – гонар яго арміі, яго народу і яго ўлады.

Магчыма, хтосьці лічыць, што Рым – гэта вельмі даўно. Аднак дакладна па той жа сьхеме дзейнічала Брытанія ў сваіх калоніях стагоддзямі. І дакладна па той жа сьхеме дзейнічаюць цяпер амерыканцы. Таму ні там, ні ў якой іншай краіне такое немагчыма ў прынцыпе. Людзі апранулі вайсковую форму краіны, таму дазволіць так глуміцца над яе салдатамі – гэта значыць, апускаць ўсю краіну. А апушчаных краін не бывае па вызначэньні, таму што іх сьціраюць з мапы. Паспрабавалі б, напрыклад, такое зрабіць ізраільскія друзы, служачыя там у войску разам з габрэйскімі салдатамі, ці вайскоўцы курды з салдатамі туркамі. Ніякага б трыбуналу не было – насеклі б у капусту адразу, не выходзячы з часткі.

Твараў у салдат, якія стаяць зь літарамі на ілбах, ня бачна, аднак, раз яны ў форме ўзброеных сілаў, дзе грамадзянін Мядзведзеў нешта накшталт галоўнакамандуючага – значыць, можна сказаць, што дагестанцы паставілі ракам грамадзяніна Мядзведзева, міністра абароны Сердзюкова й іншых – і намалявалі ім на ілбе пра «Дагестан – сіла». Так што, калі цяпер за гэта дзейства ня будзе самага строгага пакараньня – такога, каб здрыгануліся ў самых аддаленых аулах сонечнага Дагестана – значыць, ужо ўсё, ужо прыехалі – краіне Расеянская Федэрацыя будзе такі ж каюк, які па сутнасьці ўжо прыйшоў і яе «войску», і яе іншым структурам. Гэта ўжо іх – Дагестанская – армія. Апускалі, апускалі крэмляне рускіх, білі па руках, а апусцілі… сябе.

Ва ўсіх арміях сьвету ва ўсе часы прыніжэньне чалавека ў вайсковай форме (а ў даным выпадку мы маем справу з рытуальным нават прыніжэньнем) каралася па самых строгіх законах. Прычым, нават калі гэта прыніжэньне адбывалася таемна – недзе ноччу ў казарме. Але калі нейкія грамадзяне, апрануўшыя вайсковую форму той ці іншай краіны, раптам сярод белага дня на пляцы пачыналі крычаць лозунгі й баявыя клічы нейкіх аўтаномных народаў, калісьці заваяваных [! – Рэд.], зьбіваючы па ходу сваіх калегаў – то гэта кваліфікаваліся ўжо нават горш выбрыцьця ілбоў з напісаньнем пракламацый. Гэта – расстрэл на месцы.

Уявім, што, напрыклад, салдаты генерала Ўласава сабралі ў казарме калегаў з немцаў і, паставіўшы іх ракам, напісалі ў іх на ср*ках “Служу Савецкаму Саюзу». Лічым, што пасьля гэтага Гестапа доўга і цяжка дапытвала б усіх удзельнікаў цырымоніі, пасьля чаго частка ўдзельнікаў паехала б на мылаварны заводы (у якасьці сыравіны), а частка (недатычныя) – паехала б служыць у штрафныя часткі, проста за тое, што былі побач і не спынілі бязладдзе. Аднак, калі б тыя ж салдаты Ўласава выйшлі днём на пляц і, аддубасіўшы немцаў, сталі крычаць «Ленін-Сталін вялікія!» – лічым, што гэтыя грамадзяне пражылі б роўна столькі, колькі трэба часу для падрыхтоўкі да стральбы MG42. Далей, калі б нейкі камандзір, не чакаючы кулямётчыка Ганса, узяў «Вальтэр» і пайшоў мачыць аматараў таварышаў Бланка і Джугашвілі – гэтага афіцэра прадставілі б да рыцарскага Крыжа. Аднак, калі б сьледства па справе выявіла, што афіцэр страляў кудысьці ў паветра – яго б павесілі за ногі на тым жа пляцы. І дакладна так жа паступілі б і ў Японіі, і ў ЗША, і ў Брытаніі, і ў СССР за «Алах Акбар», бо Статут ў дачыненьні да такіх варожа настроеных вайскоўцаў заўсёды і паўсюль аднолькавы.

У даным выпадку мы даведваемся пра зусім іншае: кагосьці там кудысьці звольнілі, кагосьці пасадзілі на тры дні на гаўптвахту і гэтак далей. Гэта значыць, па сутнасьці, што ўсё гэта ср*нае камандаваньне Кантэміраўскай дывізіі цяперашні вярхоўны нібы галоўнакамандуючы павінен расстраляць асабіста за тое, што ніхто не скарыстаўся асабістай зброяй, бачачы відавочнае вайсковае злачынства і здраду прысягі. Само сабой – крыкуноў «Алах Акбар!» варта пакараць яшчэ больш жорстка, напрыклад, аддаць хірургам Уладзіміра Ўладзіміравіча, пра якіх той хваліўся. І толькі пасьля такіх мер, магчыма, росеянская федэрацыя як дзяржава яшчэ працягне нейкі час. У адваротным выпадку – недалёка той час, калі «Інгушэція – гэта сіла!» напішуць на ягадзіцах грамадзяніна Мядзведзева, і не ў пераносным, а ў самым прамым сэнсе “.

(канец цытаты)

У даным выпадку мы бачым, што рускія шавінюгі не стрымаліся. Эмоцыі перамаглі прыкід (бо армія, як ведаюць ці адчуваюць усе шавіністы-імперыялісты – гэта станавы хрыбет любой тэрытарыяльнай імперыі). Зь іх падсьвядомасьці, як можа бачыць кожны, неаднаразова вылезла імперская сутнасьць. Рускія шавіністы пачалі вучыць расейскіх вайскоўцаў, як душыць унутраныя расколы ў імперскім войску. На іх думку, тут натуральнымі зьяўляюцца палачная дысцыпліна і найжорскія пакараньні, уключаючы масавыя расстрэлы.

Мы ж бачым сітуацыю глыбей – так, як яе ўбачыў увесь іншы сьвет: расейская армія ўтрымлівае невырашальныя ўнутраныя супярэчнасьці, якія будуць толькі нарастаць і спрыяць яе далейшаму аслабленьню і развалу.

Прычынай гэтых супярэчнасьцяў зьяўляецца імперскі характар самой гэтай арміі, што, у сваю чаргу, зьяўляецца наступствам імперскай сутнасьці г.зв. Расеі!

“Узмацненьне ўнутрыармейскай дысцыпліны, вернасьці РФ і вайсковай форме”, якое прапануюць “арыйцы”, сітуацыю ніяк ня выправіць. Выйсьце заключаецца зусім у іншым. Зрэшты, пра яго – гэтае выйсьце – мы ўжо неаднаразова пісалі.


5.

ПАЗІЦЫЯ ЗМАГАРНАГА КАЎКАЗА

У заключэньні, каб вярнуць раўнавагу і каб прадэманстраваць яшчэ адну групу фактаў, якія характарызуюць цяперашнюю Расею, даем слова найбольш рашучым прадстаўнікам народаў Каўказу для прадстаўленьня іх пазіцыі (узята адсюль: http://anonymouse.org/cgi-bin/anon-www.cgi/http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/08/12/74504.shtml; падаецца ў скарочаным выглядзе).

Аднак, перад гэтым яшчэ раз мусім паўтарыць, што барацьбу ўсіх народаў Каўказу за вызваленьне іх Бацькаўшчыны з-пад расейскай імперскай акупацыі мы падтрымліваем, выкарыстаньне дыверсійнай тактыкі, якая ўсё шырэй распаўсюджваецца ў т.л. і па тэрыторыі непасрэдна расейскай імперыі, здольны зразумець, але не хацелі б, каб прадстаўнікі немусульманскіх, у т.л. хрысьціянскіх народаў, якія жывуць на сваёй Богам дадзенай зямлі, лічыліся і называліся нейкімі “нявернымі”. На наш погляд, гэта таксама ня той шлях, па якім можна прыйсьці да лепшай будучыні…

***

“ЗАЯВА БРЫГАДЫ ШАХІДАЎ РЫЯДУС САЛІХІЙН

Па загадзе Аміра мусульман Каўказа Докку Абу Усмана, Муджахідамі брыгады Шахідов Рыйадус Саліхійн, была праведзена аперацыя ў Маскве супраць цэнтральнага офіса “Газпрома”, у рамках агульных вяснова-летніх акцый на тэрыторыі Русьні.

Гэтая аперацыя мела на мэце паказаць Крамлёўскім бізнэсмэнам Русьні, у т.л. галоўным зь іх у асобе кіраўніцтва самай буйной расейскай кампаніі, што нягледзячы на запэўніваньні кіраўніцтва Русні аб перамозе ў так званай «контртэрарыстычнай аперацыі», вайна ня толькі ня скончана, а наадварот – яна ўжо прыйшла да вашых дамоў і да вашых ўтульных кабінетаў.

Нягледзячы на спробы вашых уладаў сьпісаць усё на банальнае хуліганства, вы выдатна разумееце, што ня проста так сотні балтоў ад накіраванага выбуху прыляцелі менавіта да вашага офісу.

Вашы крамлёўскія босы нахабна хлусяць, спрабуючы сьпісаць гэты выбух на крымінальныя разборкі, так сама, як яны хлусяць пра тое, што пажары, якімі ахоплена ўся цэнтральная Русьня, адбываюцца самі па сабе.

Мы вам нагадваем, што пакуль Русьня і вашыя кіраўнікі не пакінуць мусульман Каўказа ў спакоі, дыверсіі (выбухі, пажары ды іншае) на тэрыторыі Русьні будуць працягвацца, іншаАллах.

У данай аперацыі нашай мэтай не было забойства людзей. Мы толькі паказалі, што можам праводзіць дыверсійныя аперацыі супраць добра ахоўваемых аб’ектаў  і што ў нашых сілах наносіць удары практычна ў любой кропцы Русьні.

Уся цэнтральная Расея з гэтага часу аб’яўляецца зонай нашай контртэрарыстычнай аперацыі. І калі ў Маскве ёсьць блокпасты пакуль толькі на подступах да горада і вакол яе, то мы маем намер дамагчыся ўсталяваньня блокпастоў і ўвядзеньня каменданцкай гадзіны ўнутры самага галоўнага вашага горада.

Каб масквічы зьведалі на сваёй скуры, як ужо шмат гадоў жывуць мусульмане на Каўказе. У нас ёсьць падазрэньні, што гэта «добра» адаб’ецца на інвестыцыйнай прывабнасьці Русьні.

Мы хацелі б таксама яшчэ раз папярэдзіць усіх мусульман, а таксама ўсіх тых, хто спачувае барацьбе народаў Каўказа, якія пражываюць на тэрыторыі Масквы і іншых буйных гарадоў Русьні, каб яны зьязджалі адтуль, таму што далей будзе толькі горш, іншаАллах, – пажары і ўдары па ўсіх аб’ектах эканомікі , якія спрыяюць Крамлёўскім забойцам, будуць узмацняцца.

Кожны, хто валодае нават самай захудалай кватэрай у Маскве, можа, прадаўшы яе, купіць сабе нерухомасьць практычна ў любой краіне свету. Больш за тое, любы, хто здымае кватэру ў Маскве, змог бы нябедна жыць на гэтыя грошы таксама практычна ў любым месцы на зямлі.

Масква і Санкт-Пецярбург зьяўляюцца нэрвовымі цэнтрамі расейскай эканомікі, і мы маем намер так ці інакш атакаваць гэтыя цэнтры да таго часу, пакуль Русьня не спыніць акупацыю Каўказа.

Пасьля гэтага папярэджаньня мы ня хочам больш чуць абвінавачваньняў у тым, што пры дыверсіях пакутуюць нявінныя людзі й тым больш Мусульмане, таму што мы неаднаразова папярэджвалі вас пра неабходнасьць пакінуць гэтае праклятае месца.

Просты расейскі народ павінен ведаць, што ўсе гэтыя беды зваліліся на яго з-за амбіцый аднаго чалавека – Пуціна, якому прапаноўваўся ў свой час годны мір і бясьпека паўднёвых межаў Расеі, але ён упадабаў прымусіць простых людзей плаціць крывёй за яго амбіцыі, сам хаваючыся за арміяй аховы і тонамі брані.

Для любога бесстароннага чалавека відавочна, што муджахіды Каўказа зьяўляюцца той сілай, якая змагаецца ня толькі за вызваленьне Каўказа, але і фактычна нясе свабоду ад рабства рускаму народу ад чэкісцкага ярма.

Пакуль рускія выміраюць па 1.5 млн. чалавек у год, рахункі ў банках у [прадстаўнікоў] кіруючага рэжыму і падкантрольных алігархаў толькі растуць, нягледзячы на крызіс. Чэкісты й іх бізнес-пратэжэ тлусьцеюць, а масы – ператвараюцца ў жабракоў, і нават крошкі з барскага стала з’ядае інфляцыя.

Па вялікім рахунку, любы разважны рускі чалавек павінен усяляк дапамагаць муджахідам Каўказа і выступіць супраць чэкісцкай хунты са зброяй у руках, як гэта зрабілі тыя ж партызаны ў Прымор’і, паўтарылі некаторыя партызанскія групы ў іншых месцах Расеі.

Любы разважны рускі чалавек таксама павінен разумець, што спробы захаваць пад акупацыяй Каўказ зьяўляюцца ўтапічнымі й абсалютна бесперсьпектыўнымі, і што гэтыя спробы толькі руйнуюць іх краіну знутры.

Вашыя правадыры пераводзяць мільярды вашых жа грошай на абслугоўваньне марыянеткавых рэжымаў, накшталт кадыраўскага, замест таго, каб падвысіць зарплаты і пенсіі.

Вашы кіраўнікі ня могуць уцямна патлумачыць, чаму Каўказ павінен быць часткай Русьні, пры тым, што каўказцы і рэлігійна і этнічна ў корані адрозьніваюцца ад рускіх, ды да таго ж маюць шматвяковую гісторыю жорсткай барацьбы з рускімі акупантамі?

Бо нават вашыя браты па веры і крыві, славяне – беларусы і ўкраінцы, не жадаюць мець нічога агульнага з вамі, акрамя нафты і газу, які вы таксама фактычна крадзеце ў народаў Сібіры і Каўказа.

І хай вас не ашуквае колькасьць так званых кадыровцев ды іншых здраднікаў і марыянетак, якія прадалі сваю Веру і Радзіму за машыны і грошы. Здрадзіўшы свой народ і сваю рэлігію, яны здрадзяць і вас, як толькі дасьпеюць умовы для здрады. І вы гэта выдатна ведаеце”.

(канец заявы)


***

Ну, што, дарагія беларусы-літвіны, каму-небудзь з вас яшчэ хочацца “інтэгравацца” ў Расею?

Думаем, што калі й хацелася, то цяпер расхацелася…

Усяго лепшага, сябры.

Жыве Беларусь – Наша Зямля!

5 каментарыяў

  1. Яўген Мурашка кажа:

    Рэдакцыі. Выпраўце памылку у слове “пажары”

  2. Рэдакцыя. кажа:

    Дзякуй, знайшлі й выправілі.
    Наступны раз, калі ласка, больш дакладна паказвайце памылку.

  3. moon кажа:

    Цікава

  4. Siarhiej кажа:

    Мне здаецца, што паняволеныя народы выкарыстоўваюць супраць Масквы “дэмаграфічную зброю”, таму імпэрыя разваліцца. Але як хутка гэта адбудзецца?

  5. Вера кажа:

    Пажары ў Расеі – экалагічнае бедства. Але, сьпісваць людскі чыньнік, сапраўды, нельга.
    Кажу як сьведка: многія ў Расеі лічаць, што адной з асноўных прычын пажараў 2010 г. сапраўды былі падпалы, а прычынай апоўшніх былі спробы схаваць незаконныя масавыя вырубкі лесу, якія былі раней. Як кажуць, “усё ўжо скрадзена”…
    Вёскі таксама гарэлі, таму што вакол многіх вёсак спынены пакосы, яны абрасьлі высахлым зельлем, якое перакідвала агонь зь лесу на вёскі.
    У Расеі цяпер няма сапраўднага гаспадара. Людзі на пасадах у асноўным блюдуць толькі скурныя інтарэсы.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы