nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

У Варшаве ў Дзень незалежнасьці Польшчы адбыўся марш “правых”

12 лістапада, 2011 | 6 каментарыяў

Пра важныя падзеі, якія адбыліся ўчора, 11.11.11, у Варшаве, з усіх СМІ, дзеючых у беларускай інфармацыйнай прасторы, паведамілі Беларускае радыё “Рацыя”, тэлевізійны канал “Белсат”, “Еўрарадыё” й іхныя сайты (гл: http://new.racyja.com/news/u-varshave-masavyya-besparadki-na-dzen-nezalezhnastsi-fota;     http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,5738,biesparadki-u-varshavie-na-dzien-niezaliezhnastsi.html;      http://euroradio.fm/report/u-varshave-dzen-nezalezhnastsi-polshchy-adznachywsya-besparadkami-72772). Іншыя “незалежныя СМІ” – напрыклад, тая ж “Свабода” ці “Наша Ніва” – пра іх прамаўчалі, што само па сабе сімптаматычна. З кароткіх інфармацыйных паведамленьняў, узятых з названых ды іншых крыніц, а таксама фота- і відэаматэрыялаў, мы рэканструявалі агульную карціну і зьмест падзей. Спадзяемся, што пазьней нам удасца атрымаць больш дэталёвую інфармацыю, зь якой мы пазнаёмім і вас, нашы чытачы.

Рэдакцыя.



1.

Учора, 11 лістапада г.г., у Дзень незалежнасці Польшчы ў Варшаве было заяўлена некалькі розных вулічных акцый. Шэсьце “правых нацыяналістаў” было самай масавай зь іх.

Марш арганізавалі правыя рухі “Усяпольская моладзь і Нацыянальны радыкальны лагер. Да іх далучыліся групоўкі футбольных фанатаў. Акцыя была дазволенай і ў самым пачатку пачыналася як санкцыянаваная. У шэсьці, якое праходзіла ў асноўным па вуліцы Маршалкоўскай, па зьвестках уладаў, прыняла ўдзел больш за 5.000 чалавек (па зьвестках арганізатараў, ня менш за 15-20 тысяч), многія зь якіх сканадавалі слоган “Уся Польшча белая” (“Cała Polska, cała biała”), а таксама выгуквалі абразы на адрас кіўніцтва краіны.

Аднак пазьней, пасьля таго, як удзельнікаў акцыі справакавалі г.зв. “левыя, антыфашысты”, якія выйшлі са сваёй контракцыяй пад лозунгам “Уся Польшча каляровая”, і атрымалі адпор, улады забаранілі марш. Шлях маніфестантам перакрылі шматлікія шэрагі паліцэйскіх (якія цяпер заяўліюць, што нібыта хацелі падзяліць два натоўпы, але ў час падзей чамусьці атакавалі толькі “правых”).

Дадаткова высьветлілася, што да маршу “правых” паліцыя аказалася чамусьці(!) добра падрыхтаванай. Справакаваныя, удзельнікі марша ўступілі ў сутыкненьні з паліцыяй (гэтыя падзеі зафіксаваны на бесстаронных фота- і відэакадрах; гл. пададзеныя вышэй адрэсы сайтаў “радыё Рацыя” і “Белсату”).

Раз’юшаныя дэманстранты кідалі каменьні ў паліцэйскіх, спалілі некалькі машын, у т.л. машыну тэлеканала TVN; праходзячы каля амбасады Расеі, закідалі будынак пятардамі. Пры гэтым яны выкрыквалі антысеміцкія лозунгі. Эпіцэнтрам беспарадкаў сталі плошца Кастытуцыі і бліжэйшая да яе Маршалкоўская вуліца.

Для разгону маніфестацыі паліцыя ўжыла дубінкі, сабак, гумовыя кулі, слезацечны газ, вадамёты… Паведамляецца пра паўсотні параненых удзельнікаў і больш за 200 затрыманых. Сярод паліцыянтаў было паранена 40 чалавек.

Гл. фота падзей.

2.

Дадатковая інфармацыя ад незалежнага назіральніка (трохі адрэдагаваная):

“Ліберальная лухта. Пачытайце ня тыя газеты, якія правакавалі супрацьстаяньне, а тую ж “Рэч Паспалітую”, якая піша, што левакі з “антыфы” правакавалі Марш, які зладзілі нацыяналісты, кансерватары, манархісты, лібертарыянцы. На яго прыйшло шмат сем’яў з дзецьмі. Вось гэтую патрыятычную маніфестацыю ліберасты Туска, каб адцягнуць увагу ад праблемаў, абвясьцілі “фашыстоўскай”. Вакол яе некалькі месяцаў нагняталі гістэрыю”.

3.

Ужо гэтыя, пададзеныя вышэй, вельмі сьціслыя зьвесткі й меркаваньні дазваляюць сьцьвярджаць, што “ліберальныя антыфашысты – пальшавікі”, якія атабарыліся ў Польшчы, сваёй палітыкай і правакатыўнымі хвытамі пачынаюць даставаць нават памяркоўных палякаў, якія ўжо шмат гадоў жывуць “у такой шчаснай Эўропе”.

Нагадаем, што пасьля забойства 1,5 гады таму прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага і каля сотні яго калег з кансерватыўнага лагера, а таксама пасьля апошніх выбараў у Сейм, у гэтай еўрапейскай краіне ўсталявалася поўнае адзінаўладдзе г.зв. пальшавікоў – то бок тыповых сучасных лібералаў, дзеючых у Польшчы бальшавіцкімі метадамі. Іх палітыка ліберастызацыі ня мае нічога агульнага з аб’ектыўнымі інтарэсамі польскага народу. Гэтая палітыка накіравана на абслугоўваньне інтарэсаў глабалісцкай фіналігархіі й яе ядра – сіянакратыі, вядзе да дэзарганізацыі, дэмаралізацыі і дэбілізацыі польскай нацыі, скіравана супраць сацыяльнай справядлівасьці і нічога акрамя дэградацыя палякам даць ня ў стане. Польскае грамадства ня можа гэтага не заўважаць і пачынае разагравацца, непасрэднай праявай чаго і былі ўчорашнія падзеі ў Варшаве.

З нагоды гэтых падзей ня будзе лішкам зьвярнуць увагу на факты, якія заставаліся за кадрам:

1) як стала відавочна, у час падзей вакол Катыні–2, лідары пальшавікоў – такія, як Туск, Камароўскі, Сікорскі, якія сёньня поўнаўладзяць у Польшчы – зьяўляюцца лепшымі сябрамі тыповага расейскага кгбшніка-імперыяліста Пуціна, які праз некалькі месяцаў зноў стане прэзідэнтам Расеі…

2) учорашні разгон патрыятычнай польскай маніфестацыі ў Варшаве да болю нагадвае тое, што адбываецца ўсе апошнія гады на вуліцах беларускіх гарадоў, асабліва Менску (адзінае адрозьненьне, што апрычнікі цяперскага рэжыму трохі больш прывучаны да “бліжняга бою”, а пальшавіцкія – больш да “дальняга”; “цывілізаваная Эўропа, однако…”).

Гэтыя факты разам з апісанымі падзеямі ў Варшаве зноў сьведчаць пра пару стратэгічных рэчаў, пра якія мы апошнія гады рэгулярна кажам беларусам са старонак нашага сайту:

– нельга казаць пра “Эўропу”, як пра нешта адзінае, шчаснае, прагрэсіўнае;

– трэба казаць, што цяперскі рэжым Лу-кі ў Беларусі, расейская імперыякратыя ў Расеі, ліберастызатары Захаду – гэта зьвёны нейкай адзінай соцыяпаразітнай сістэмы, зьяднанай агульнымі мэтамі й кіраваньнем (найверагодней, з боку сіянакратыі).

Паводзіны польскіх маніфестантаў, напрыклад, каля амбасады Расеі й іх некаторыя слоганы, сьведчаць, што і ў Польшчы становіцца ўсё больш людзей, якія гэтыя нюансы таксама разумеюць.

І апошняе. Сёньняшняя Польшча – гэта, магчыма, заўтрашняя Беларусь. Таму ўсім сьвядомым беларусам, якія жадаюць карысна паўплываць на будучыню беларуска-літвінскага народу, прынцыпова важна ўмець адрозьніваць, напрыклад, Камароўскага ад Качыньскага, інфармацыю з колаў ліберастычнай “Газеты выборчай” ці колаў кансерватыўнай “Рэчы Паспалітай” і г.д. (так, напрыклад, “беларускі паляк” Пачобут, пра лёс якога рэгулярна клапоціцца “беларуская служба радыё Свабода”, з’яўляецца журналістам… “Газеты выборчай”; і ўжо толькі гэты факт у сьвятле апісаных падзей павінен цяпер нам больш казаць пра ролю ў Беларусі і пана Пачобута, і радыё “Свабода”; ці ня праўда?).

Рэдакцыя “Нашайзямлі” і надалей будзе сачыць за разьвіцьцём падзей у польскай дзяржаве – суседцы Беларусі.


6 каментарыяў

  1. Pan Vlodek кажа:

    Островский, предупреждаем вас, что если вы не угомонитесь со своей антипольской ненанвистью, то поляки Беларуси вместе с белорусами, русскими и представителями других национальностей вынуждены будут принять меры.

    • Рэдакцыя кажа:

      Які посьпех!
      Невядомыя асобы невядомай ідэалагічнай арыентацыі, якія хаваюцца за нікамі і ніяк ня кажуць, хто і што яны ёсьць (аб’яўляючы сябе адначасна “поляками, белорусами, русскими и представителями других национальностей” – цырк!), узьнялі значэньне нашай працы да ўзроўню АДКРЫТЫХ ПАГРОЗАЎ у адрас рэдактара сайта.
      Трэба пайсьці і адзначыць новы этап нашага прызнаньня – абмыць медальку.
      А вы, “нетоварішч” Дуглас, пардон, пан Ўлодэк, яшчэ зусім нядаўна так радаваліся, што мы “здохлі” (пачытайце вашы нядаўнія каменты), і так урачыста сыходзілі (ўжо двойчы) ды яшчэ “на гады” з нашага сайта…
      Што ж так? Нярвішкі шаляць? Паганая служба ня здолела вытруціць рэшткі сумленьня і тое спаць не дае?..
      Дарэчы, і яшчэ цікава: дзе вы ў матэрыяле натрызьнілі “антипольскую ненависть”?

  2. Pan Vlodek, сапраўды, дзе вы тут бачыце антыпольскія настроі? Аб гэтых падзеях паведаміў не сп. Астроўскі, а (чытайце уважліва) “Пра важныя падзеі, якія адбыліся ўчора, 11.11.11, у Варшаве, з усіх СМІ, дзеючых у беларускай інфармацыйнай прасторы, паведамілі Беларускае радыё “Рацыя”, тэлевізійны канал “Белсат”, “Еўрарадыё” й іхныя сайты (гл: http://new.racyja.com/news/u-varshave-masavyya-besparadki-na-dzen-nezalezhnastsi-fota; http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,5738,biesparadki-u-varshavie-na-dzien-niezaliezhnastsi.html; http://euroradio.fm/report/u-varshave-dzen-nezalezhnastsi-polshchy-adznachywsya-besparadkami-72772”. І фото не сп. Астроўскі рабіў, а іншыя людзі. А калі вам сорамна за дзеянні польскіх уладаў, то перадайце ім, каб яны так больш не рабілі супраць свайго народа.

  3. Барыс К. кажа:

    Інфармацыя супер-важкая.

    Падзеі ў Варшаве 11.11.11., калі заходнія і польскія ліберасты білі польскіх дэмакратаў, нацыяналістаў, кансерватараў – гэта гістарычныя падзеі.
    У гісторыі чалавечай цывілізацыі яны маюць такую ж вагу, як і падзеі ў Менску 19.12.10., калі расейскія імперасты разам з цяперцамі білі беларускіх дэмакратаў, кансерватараў, лібералаў.

    Усё гэта баі ІІІ Сусьветнай, якая ідзе сёньня, і ў якой сіянакратыя ставіць задачу разбурыць Чалавецтва, як сістэму народаў, каб сесьці зьверху.
    НЕСУСЬВЕТНАЕ ЗЛАЧЫНСТВА!!!

  4. з...лы беларус кажа:

    да Pan Vlodek (Pan homic-trogloditus)
    ешчэ Польска не згінэла, але ўжо бздзіць на Беларусі па расейску?! Ці гэта жыда-маскальскія правакатары пад крэсовых палякоў “косят”?
    Праўда горш “пепшу” ў задніцу…
    А калі сур’ёзна, то тэма вельмі балючая для сапраўдных Палякаў , бо Астроўскі зноў б’е “па лапах” гэных алігархічных спрутаў і іх чэлядзь…

  5. Darafej кажа:

    Уладзік, а дзе вы знайшлі у вышэйпаданым матэр’яле антыпольскасць ці абразу польскага народу? Калі зыходзіць з вашай логікі, то мы літвіны (беларусы) павінны бачыць у кожнай антылукашэнкаўскай перадачы польскіх тэлевізійных каналаў антыбеларускую ненавісць. Вам не хапае падтрымкі, дык вы сюды рускіх ды інш. народы прыплялі. Вам наколькі я памятаю ўжо аднойчы паказалі на дзьвер на гэтым сайце. Па-другое, не трэба касіць пад паляка, нават польскай мовай вы валодаеце вельмі пасрэдна (хутчэй дрэнна). Ваша асоба добра вядома, таму сядзіце ціхенька-ціхенька. Астатнее потым…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы