nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Рэцэпт ад усялякіх бед – аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народа

14 лістапада, 2011 | 17 каментарыяў



Напісаць гэты артыкул мяне прымусілі ніжэй прыведзеныя каментары да артыкулаў на сайце https://nashaziamlia.org/. Чытачы, калі ласка, уважліва іх пачытайце і падумайце.

Галіна Арцёменка



“Ягорка” пракаментаваў артыкул “Ні рэжым, ні афіцыйная апазіцыя!” так (лістапад 8, 2011 ў 17:26):

“Вы, Астроўскі, пагарачыліся наконт аб`ектыўных інтарэсаў народа. Хто можа вызначыць дакладна гэты інтарэс? Высоцкі, Пачобут, Няхамес, мурашка-арцёменкі? Большасць народа пачувалася даволі камфортна амал’ да апошніх крызісных падзей… А нацыяналістычныя забабоны гэта як раз для вышей згаданых спадароў і спадарынь”.

“Яська-гаспадар” той жа артыкул пракаментаваў так (Лістапад 7, 2011 ў 19:29):

“Нацыя, эліта – пустаслоўе… Ну вот Высоцкі,Мурашка, Астроўскі, Высоцкі і Няхамес – саманазваная эліта? І далей што?”

“Дуглас” пасля артыкула “У завяршэньне папярэдняй тэмы” (лістапад 6, 2011 ў 16:07) напісаў:

“Сайт создавался Островским и его приятелями-националистами для создания руха, а не для комментариев падзей.
Ну и где Рух, спадары? Почему не создали?
Слабо признавать свои ошибки?

В этом раз на Дзяды в Минске в который раз вышла пара тысяч. Больше банально нет за спинами оппозиции.
В Лошицу сегодня КХП БНФ не смог больше привести 1 тысячи чел.
Спадар Островский, вот цена вашего фанатизма и прочих фанатиков национализма. Вместо того, чтобы искать согласия между разными по языку белорусами вы предпочти уйти в сектанство. Итого имеем:
– секта КХП БНФ имени Позняка
– секта ПБНФ имени Янукевича
– секта Борщевского-Вечерко-Ивашкевича (оргкомитет Руха)
– секта имени Островского.
– секта либералов ОГП имени Лебедько
– секта националистов имени Северинца – христиане-националисты
– секта социал-демократов Трусова, Гриба и прочих старых пердунов.

Короче, вы все хоть и профессора, кандидаты наук и прочие, но на поверку оказались редкостными дилетантами от политики и идиотами. А я ведь вас предупреждал на этом сайте несколько лет назад: не впадайте в ересь, не впадайте в радикальный белорусский национализм, не делите белорусов по признакам мовы, давайте искать пути к взаимодействию. Не захотели. Не захотели. Предпочли вместо этого забросать меня дерьмом. Предпочли с умалишенными типа чета Мурашко-Артеменко всех несогласных поливать помоями. Ну и чего вы добились за несколько лет в политике со своими эмигрантами Мурашко, прочими русофобами Бичами, спадар Островский?

А добились вы самоизоляции. На Западе вас не воспринимают.
Внутри страны у вас сподвижников нет.
Так, горстка фанатиков.
На радио “Свабода” вас больше не кличут.
Рух вы не создали. И не создадите.

Что дальше, спадар Островский? Будете и дальше поливать всех несогласных отборным дерьмом? Поливать Россию, Польшу, Запад, белорусов? И чего вы этим добьетесь? Еще большей самоизоляции?
М-да, я ведь вас предупреждал: не повторяйте судьбу БНФ, не впадайте в радикальный национализм,он ведет к сектанству и проигрышу в политике. В общем думайте”.

(канец цытавання каментароў)

– – –

Я не ведаю  як іншыя людзі тут узгаданыя (на мой погляд яны проста дэмакраты),  а я сапраўды – нацыяналістка. Калі  раней я баялася гэтага слова, то сёння – не.

Чаму я гэтага не баюся?

Дык увесь свет нацыяналістычны. Кожная краіна свету створана па нацыянальнай прыкмеце: габрэямі – Ізраіль, французамі – Францыя, немцамі – Нямеччына, англічанамі – Англіі, японцамі – Японія, кітайцамі – Кітай і г.д.  Ёсць, вядома, яшчэ краіны-імперыі, дзе існуюць паняволеныя народы, але там перыядычна успыхваюць канфлікты – людзі змагаюцца за сваю свабоду і незалежнасць, за свае правы, за сваю будучыню. А там дзе аднанацыянальныя краіны, там такіх канфліктаў няма. Ня будуць жа, напрыклад, габрэі ісці вайной супраць габрэяў у сваім Ізраілі з-за нацыянальнай прычыны.

Акрамя таго, звычайна народы, якія вызваліліся ад каланіяльнага прыгнёту, пераходзяць у шэраг развіваючыхся народаў. Чаму? Дык пасля каланізатараў на заваяваных землях застаецца, як кажуць у народзе, “дух ды петух, ды курыныя яйкі”. Гэта значыць – нічога. Усё даводзіцца ствараць з нуля, ці амаль з нуля.

У свеце існуе ААН – Арганізацыя Аб’яднаных Нацый. У гэтай арганізацыі засядаюць адныя нацыяналісты, бо яны прадстаўляюць інтарэсы сваіх нацый. І ў гэтую арганізацыю уваходзяць практычна усе краіны свету нягледзячы на палітычны лад. Кожны прадстаўнік краіны ў ААН абараняе нацыянальныя інтарэсы – г.зн. інтарэсы свайго народа.

Сп. “Ягорка” запытаў: “Хто можа вызначыць дакладна гэты інтарэс? Высоцкі, Пачобут, Няхамес, мурашкі-арцёменкі?”

Сп. “Ягорка”, аб’ектыўныя нацыянальныя інтарэсы вызначаны ўжо даўным даўно такой аўтарытэтнай сусветнай арганізацыяй, як ААН, і пададзены для масавага карыстання ў выглядзе канвенцый і рэкамендацый, якія прымаюцца і падпісваюцца краінамі-удзельнікамі. Даўным даўно вызначаны такія паняцці як матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці народа, нацыянальныя тэрыторыі, прыкметы нацыі, умовы стварэння краіны, правы нацый, межы абароны нацыі і г.д.

А вось нейкі “Яська-гаспадар”, які разумнейшы за ўвесь белы свет, сцвярждае, што “Нацыя, эліта – пустаслоўе…”. Калі для “Яські-гаспадара” нацыя, эліта – гэта пустаслоўе, то для ўсяго свету наадварот – гэта вельмі сур’ёзна. Цікава было б даведацца, да якой нацыі належыць гэты разумнік? Ён жа ня з космасу з’явіўся?

У Беларусі таксама шмат рыторыкі з узгадваннем нацыянальнага: нацыянальны сход, нацыянальная бібліятэка, нацыянальны запаведнік, нацыянальны герой, нацыянальная кухня, нацыянальныя песні, танцы, касцюмы, сцяг, герб, нацыянальная кампанія, нацыянальная каманда і г.д. У нас існуе забарона толькі на такія паняцці,  як нацыянальная палітыка, нацыянальныя інтарэсы, нацыянальна-патрыятычная эліта, нацыянальная партыя, нацыянальная мова, культура, гісторыя, нацыянальныя кадры. Гэта значыць, што забараняецца ўсё палітычнае, духоўнае, ідэйнае. Чаму? Адказ элементарны: каб зрабіць нашу нацыю слабой, недзеяздольнай. Сённяшнія дэградацыя народа і крызіс ў краіне – запланаваны вынік такой палітыкі.


Сябрамі рэдакцыі сайта распрацавана сістэмная, навукова абгрунтаваная канцэпцыя аб’ектыўных нацыянальных інтарэсаў (гл. схему).

Гэта ёсць графічна-кібернетычная мадэль будучай беларускай дзяржавы з нашымі нацыянальнымі інтарэсамі (цалкам артыкул можна пабачыць тут: http://new.nashaziamlia.org/2009/08/2678/)

Як бачна, аб’ектыўныя нацыянальныя інтарэсы беларускага народа разбіты на 7 узроўняў:

1. Узровень этнічнай тэрыторыі беларускага народу,

2. Дэмаграфічны узровень,

3. Узровень матэрыяльнай вытворчасці,

4. Інфармацыйна-культурны узровень,

5. Палітычны узровень,

6. Ідэалагічны узровень,

7. Узровень узаемаадносін паміж дзяржавамі.

І вось у гэтым месцы чытач можа мяне запытаць: а дзе ж тут мае асабістыя інтарэсы?

Адказваю: даная канцэпцыя ўключае індывідуальныя інтарэсы чалавека. Кожны чалавек хоча смачна і карысна есці, мець добрае жыллё, адпачынак, здароў’е, не цяжка працаваць, мець сродкі для руху з месца на месца і г.д. Для гэтага патрэбна матэрыяльная база, сродкі матэрыяльнай вытворчасці. Да матэрыяльна-фінансаствараючай базы нацыі належыць зямля, нетры, вада, лясы, прадпрыемствы. Каб не застацца “на бабах”,усё  гэта патрэбна абараняць ад захопу чужынцамі. Каб краіна не памірала, а квітнела, патрэбны людзі – здаровыя, адукаваныя, культурныя, развітыя, незакамплексованыя. Каб абараніць аб’ектыўныя інтарэсы народа палітычная ўлада павінна знаходзіцца ў руках нацыянальна-патрыятычных сілаў, бо толькі яны абараняюць гэтыя інтарэсы (усе астатнія групы абараняюць абмяжаваныя інтарэсы).

Народ ня можа рухацца да лепшага без адукацыі і асветы, ня можа абараняцца без усведамлення сваіх нацыяльных інтарэсаў. А чалавек без усведамлення сваёй прыналежнасці да нацыі ператвараецца ў манкурта і служыць толькі свайму гаспадару. Што і адбываецца сёння ў РБ. Некаторыя служаць Лукашэнку, не разумеючы куды яго палітыка вяла і ўжо прывяла…


Чалавецтва за час свайго існавання паспрабала шмат ідэалагічных дактрын і ні адна з іх не прывяла да райскага жыцця: расізм, фашызм, камунізм, лібералізм, ісламізм, атэізм, хрысціянства, імперыялізм, каланіялізм і г.д. Усё гэта ня толькі не прывяло да прыстойнага жыцця, а, наадварот, стала прычынай крывавых падзей, у выніку якіх ахвярамі сталі міліёны ні ў чым не вінаватых людзей (у тым ліку і беларусаў).

Да ідэалогіі патрэбна ставіцца вельмі паважна і ўважліва. Бо на глебе ідэалогіі адбываецца разыходжанне поглядаў самых блізкіх родзічаў, што прыводзіць да грамадзянскай вайны. І тут варта адзначыць, што толькі адна ідэя жыве вечна – гэта нацыянальная. Бо яна – натуральная, захоўваецца на несвядомасным узроўні, на узроўні біялагічных інстынктаў. Дзе б чалавек ня жыў, а на радзіму да свайго народу яго цягне, як магнітам. Нават жывёл, птушак і тое цягне на радзіму. Ня цягне толькі тых, хто прайшоў спецыфічную апрацоўку, як манкурты, янычары, зомбі.


Каб абараняць свае нацыянальныя інтарэсы патрэбны дасканалы навуковы аналіз сітуацыі ўнутры краіны і вакол яе. Толькі на грунце такога аналізу магчыма зрабіць прагноз на будучыню, прыняць меры супраць шкодных дзеянняў, накіраваных супраць народа, папярэдзіць аб небяспецы. І галоўнае тут – аб’ектыўнасць, навуковасць, а ня пошук сяброў і ворагаў. Калі пад час аналізу будзе ўкліньвацца нешта яшчэ, ён страціць сваю абгрунтаванасць. Аналіз – гэта не крытыка, не “абліванне памыямі”. Гэта – канстатацыя фактаў, прагноз будучыні. Гэта матэрыял, на падмурку якога распрацоўваецца тактыка дзеянняў, якая вядзе да перамогі. Таму нельга блытаць навукова абгрунтаваны аналіз з прапагандай і лабіяваннем. Апошняе – гэта ўсяго толькі інструмант для дасягнення сваіх прыватных мэтаў. А вось адказ, што гэта за мэты у той ці іншай групы людзей, і дае навукова абгрунтаваны аналіз.

Мы сваіх мэтаў не хаваем. Наша мэта – зрабіць нашу нацыю высока адукаванай, культурнай, заможнай, шляхетнай, незалежнай, свабоднай, паважанай, годнай, абароненай, здаровай, а калі адным словам, то шчаслівай.

Таму цэнтральная частка нашай ідэалагічнай дактрыны – гэта абарона аб’ектыўных інтарэсаў беларуска-літвінскага народу (нічаго новага, увесь свет так робіць).

Ці ня ўтопія гэта? Безумоўна не. Бо іншыя народы дасягнулі вялікіх поспехаў менавіта на такім прыцыпе. Сказаць, што беларусы гэтага ня могуць дасягнуць, гэта значыць прызнаць беларусаў нейкай ніжэйшай расай. А гэта ўжо чысьцейшы расізм! Ці гатовы вы такое прызнаваць?


“Дуглас” піша: На Западе вас не воспринимают. На радио “Свабода” вас больше не кличут”.

І гэта праўда. А цяпер падумайце: чаму нас нікуды ня клічыць? Ці не таму, што мы  перашкаджаем прасоўваць чужыя інтарэсы і абараняем аб’ектыўныя інтарэсы нашага народу? І яшчэ пытанне: а ці можна давяраць тым, хто аслеп, аглох і стаў нямым, калі ва ўпор не заўважае беларускі народ, яго праблемы?

Прычына ня ў тым, што нацыянальная ідэя састарэла. Прычына ў тым, што ў нас няма грошаў. А свой нацыянальна-патрыятычны бізнес не падтрымоўвае, бо яго… няма. Бізнэсоўцы ёсць. Але, хто яны?

Вось, напрыклад, “беларускія” даляровыя  мульціміліянеры:

Пефціяў Уладзімір (рускі) – капітал: 900 млн.дол.

Добкін Аркадзь – Узрост: 51 год. Офіс: Ларэнсвіль (Нью-Джэрсі,ЗША)/Менск.

Махато Бірэндра – Офіс: Нікосія(Кіпр)/Менск. У бізнэсе з 2001 г. (у РБ).

Курбанаў Рашад – Узрост: 45 гадоў. Офіс: Масква/Менск. У бізнэсе з 2005 г. (у РБ).

Амін Юссеф Недал – Офіс: Менск. У бізнэсе з 1994 г.

Абдо Абдо Ромео – Узрост: 36 гадоў. Офіс: Менск. У бізнэсе з 1997 г.

Ну, і хто з іх будзе рвацца падрымліваць беларусаў? Можа Махато Бірэнда? Ці Амін Юссеф Недал? Ці Абдо Абдо Ромео? Хто?

Большасць людзей ідуць да тых, хто дае грошы. Вядомы закон. А грошы даюць за тое, каб ты прапіхваў у Беларусі не інтарэсы “нейкіх там беларусаў”, а інтарэсы заказчыкаў.

Хочаце служыць чужым інтарэсам – служыце, але і ведайце: гэта – здрада!..

Мне ніколі не шкода тых, хто хапаў гранты, лабіяваў чужыя інтарэсы, а сёння павержаны іншым драпежнікам. Мне шкада свой народ. Мне не шкада лібераста Раманчука, які праваліўся. Нават уздыхнула з палёгкай, што на аднаго здрадніка стала менш…


Сёння для беларусаў больш актуальныя такія тэмы: беларусафобія, рэйдарскі захоп Беларусі, этнацыд і генацыд беларусаў, манкурства, здрада, змова супраць беларусаў (а не “радикальный белорусский национализм”, як піша “Дуглас”). Але ж пра гэтыя суперзлачынствы ня кажа ніхто – ні ўлада, ні “апазыцыя”. Вось пра русафобію крычаць многія, а пра беларусафобію ўсе як у рот вады набралі. Чаму? А таму, што казаць на гэтыя тэмы вельмі небяспечна.

Нас пазбавілі права казаць пра гэта. Мы – беларусы – на меркаванне некаторых павінны падыхаць у жабрацтве, рабстве і… маўчаць. Бо мы – несвабодныя.

Мы павінны маўчаць,  калі у нас забіраюць нашы запрацаваныя грошы, калі у нас забіраюць нашы заводы, калі нас труцяць шкоднымі выкідамі, калі прымушаюць працаваць у небяспечных для здароўя і жыцця ўмовах, калі вымагаюць хабар, калі няма чаго есці. У нас толькі ёсць адно права “Арбайт махт!  Арбайт махт!”.

Вам нічога гэта не нагадвае?

Тыя, хто паразітычна выкарыстоўвае наш народ, узмацнілі меры ўласнай бяспекі. Улады ператвараюцца ў ваенную дыктатуру, у тыранію. Кіраўнікі абласцей становяцца генерал-губернатарамі, міліцыя і КГБ ня будуць несьці адказназнасці за забойствы і калечанне людзей. У ход пускаецца карная псіхіатрыя. Любы піск пра сваю жабрацкую долю будзе люта здушвацца.

Ну, і хто ў гэты час прыйшоў на дапамогу беларусам? Дзе той дабрадзей, які заступіўся за нас? Дзе маё месца ў эфіры радыё “Свабода”, каб сказаць слова за беларуса? Дзе?!

Але гэта не азначае, што беларусамі не цікавяцца. Яшчэ як цікавяцца. Але беларусы цікавыя некаторым толькі ў якасці таннай працоўнай сілы – гэта значыць у якасці нямах рабоў. Гэта значыць зноў “Арбайт махт!  Арбайт махт!”.

Дык няўжо у такі час, пры такой небяспецы у нас няма той агульнай ідэі, вакол якой патрэбна аб’яднацца? А як жа Радзіма з яе матэрыяльнымі і духоўнымі каштоўнасцямі? Няўжо рабства лепш за свабодную Бацькаўшчыну?

Я мяркую, што свабодная, незалежная, дэмакратычная, прававая, заможная, высокаадукаваная, высокакультурная, паважаная, годная наша Айчына з ушаноўвываемымі нашымі матэрыяльнымі і духоўнымі каштоўнасцямі, з незабываемымі нашымі дзядамі – гэта і ёсць панацэя ад усіх бедаў для кожнага з нас. А канцэнтрацыйны лагер ад Лу–кі з яго беларусафобіяй, этнацыдам, генацыдам, манкурствам, жабрацтвам, з ваеннай дыктатурай, карнымі атрадамі міліцыі й кагэбэ ды “псіхіатрыяй” – гэта смерць для кожнага з нас.

Рэцэпт для аб’яднання і ад усялікіх бед вельмі просты – любоў да Радзімы і свайго народу!

Дык будзьма ж рабіць ўсё, каб наша краіна квітнела, а наш народ праслаўляўся! Жыве Беларусь!


17 каментарыяў

  1. Язэп Драздовіч кажа:

    Малайца Арцёменка-мурашка! Спартсменка, камсамолка, нацыяналістка, арыйка, беларуска! Годная да залічэння ў эліту разам з Няхамесам і Высоцкім!

    Разам з ААН пераможам ліберастаў, підарастаў, здраднікаў, а таксама адаб’ем этнаграфічныя тэрыторыі!

    • Віктар кажа:

      Каб пераходзіць на пэрсаналіі, здымеце “маску”, мянушку, узятую ў годнага чалавека -мастака. Хто ты? Пытаю? Няма адказу? Тады заткніся.

  2. Сп. Язэп Драздовіч, а чаго ж так ядавіта? Ці не твая гэта сёння Радзіма ў такім крызісе? Ці не твой народ жыве ў жабрацтве? І чым ААН не дагадзіў? Што, не падабаецца што беларусы загаварылі аб сваіх аб’ектыўных нацыянальных інтарэсах? Відавочна не падабаецца.

  3. Барыс К. кажа:

    Спадарыня Галіна!
    Вялікі Вам дзякуй.
    Цудоўны артыкул.
    Эх, кожнаму б жыхару Беларусі ды ў паштовую скрыню!

  4. Сп. Язэп.
    У Вашым выпадку.
    Калі у галаве няма парадку, дык з яго не возьмеш і з тога месца, на якім сядзіш.
    Таму няма сэнсу нешта растлумачваць, такім як Вы.
    З непавагай.

  5. Darafej кажа:

    Не трэба годным людзям, як кажуць рускія: “метать бісер перед свіньямі”. Лічу залішне рэагаваць на каменты такога кшалту. Калі Ваша праца кагосьці раздражняе, то яна мае плён! Страціўшы нацыянальную самаідэнтыфікацыю, страцім з цягам часу і права голасу на міжнароднай арэне. Ці маюць такі голас падняволеныя народы Расеі? Ці маюць такі голас у Польшчы лемкі ці кашубы? Адказ і так вядомы. Некаторыя кажуць: “А навошта нам гэты голас!?” (права голаса ў ААН і інш. міжнародных установах). Такое могуць казаць толькі людзі недальнабачныя. Бо толькі з уласнай дзяржавай мы можам разлічваць на нейкую частку сусветнага пірагу (хай нават і маленькаую), але значна лепшае, чым каштаваць чужое аб’едзе. Шлях да незалежнасці вельмі складаны, але яшчэ складаней яе захоўваць. Слова “нацыяналізм” засалілі ўжо амаль усе хто жадаў, і толькі таму, што ў мінулым стагодзі яно атаясамлівалася з фашызмам. Але самае трапнае тлумачэнне розніцы, якое мне даводзілася чуць: нацыяналізм- гэта калі любіш сваё; фашызм- гэта калі ненавідзеш чужое. Таму з якой нагоды нам павінна быць сорамна за тое што мы любім сваю Радзіму? Нацыяналізм- гэта натуральна! Космапалітызм- гэта дэградацыя.

  6. moonshine кажа:

    Сапраўды, нацыянальнае – гэта галоўнае! Калі Бог даў магчымасць чалавеку нарадзіцца пэўнай нацыянальнасці, то ён і будзе генэтычна гэтай нацыянальнасці! Гэта тое, што нельга фактычна памяняць. Памяняць можна краіну пражывання, веру, фах, жонку, сяброў…, але не нацыянальнаць. Таму кожны чалавек найперш павінен абараняць нацыянальныя інтэрэсы свайго народу. Інакш ён проста здраднік, або жывёла…

    • Нічыпар кажа:

      Згода! Я даўно кажу, што насельніцтва ЗША, Канады, Аўстраліі, ды многіх падобных краін складаецца пераважна з жывёлаў і здраднікаў.

  7. Вельмі своечасова успомніў сп. Дуглас пра ЗША, Канаду і Аўстралію. Ён напісаў: “А кого предали жители США, Канады, Австралии? Уж не британскую ли корону, которой ранее принадлежали те земли?”
    А цяпер адкажыце на такое пытанне: “Ці належылі землі ЗША, Канады і Аўстраліі брытанскай кароне? “ Мы усе ведаем, што гэтыя землі належалі аўтахонным народам. А дзе цяпер тыя аўтахонныя народы? Іх знішчылі ў гетах, як дзікуноў, ніжэйшую расу. Я быў у штаце Айёва і прасіў паказаць мне жывога індзейца. Не паказалі, бо няма каго паказваць…
    А вы не задумваліся што можа быць з беларусамі? Мы таксама цяпер адносімся да разраду развіваючыхся народаў, адсталых і недзеяздольных. Дзе ёсць гарантыі, што з намі не тое ж самае будзе?

  8. Siarhiej кажа:

    Калі мы не скінем дыктатуру, дык нас чакае лёс амерыканскіх індзейцаў, мы застанемся неканкурэнтназдольнымі і гэту тэрыторыю заселяць іншыя народы.

  9. айцец Леванід Акаловіч кажа:

    Дзякую спадарыні Галіне Арцёменцы-Мурашцы за настойлівую і ясную абарону нашай Бацькаўшчыны Літвы-Беларусі і нас ліцвінам ад манкуртаў, прыстасаванцаў, здраднікаў і маскалізатараў!!! Няхай Гасподзь Бог дае Вам сілы і многія леты!
    Айцец Леванід

  10. Verschnik кажа:

    Сёння нажаль паўстае пытанне аб выжыванні краін і народаў усёй постсавецкай прасторы. Сёння ні адзін народ самастойна выжыць не можа перад наступам глабалізма. Наша бяда ў адсутнасьці сваёй эліты. Народ ёсьць, эліта адсутнічае! А без уласнай эліты народ гібее і гіне. Калі Расея абрынецца і пачне распадацца на часткі, то і ўсе краіны постсавецкай прасторы ляснуць. Гэты працэс ужо пачаўся і хутка ідзе…

  11. Кастусь Жукоўскі кажа:

    КАНЕЧНЕ ЕСЦЬ І СПРЭЧНЫЯ ПЫТАННІ (НА МОЙ ПОГЛЯД)АЛЕ У БОЛЬШАСЦІ ЗГОДЗЕН З ШАНОЎНЫМІ АЎТАРАМІ НЕ ТОЛЬКІ АРТЫКУЛА АЛЕ І САЙТУ.ДЗЯКУЙ ВАМ ЗА ПРАЦУ!

  12. Patriet кажа:

    Вельмі правільна сказана,выражаю ўсю сваю павагу да вашай дзейнасьці і да дзейнасьці ўсіх працуючых на гэтым сайце.Адзіны сайт дзе можна на самрэч чамусьці навучыцца,штосьці спазнаць,штосьці адкрыць для сябе.Чытаеш і душа ные…У нас існуюць такія адукаваныя людзі,людзі якія так перажываюць за нашу нацыю,а некаторыя ,,вышкрабкі” вас бэсьцяць бруднымі словамі….Прыйдзе наш час…..Кожны з іх адкажа за свае словы……А вам самага што ня есьць плену і ўсіх благаў…..

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы