nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

У Еўропе зараджаецца ліберальны фашызм

12 снежня, 2011 | 14 каментарыяў

Сяргей Высоцкі

Прэса многіх еўрапейскіх краін надала ўвагу падзеям у Польшчы ў Дзень Незалежнасці 11.11.2011 г.  Мае ўражанні, як непасрэднага ўдзельніка падзеяў, супрацьлеглыя большасці каментароў. Дамінуе тэма аб “зборышчы фашыстаў” са ўсёй Еўропы. Але вось фашыстаў дык я ўбачыў з іншага боку… У Дзень Незалежнасці ва ўсіх краінах кансерватыўныя, правыя і правацэнтрысцкія сілы праводзяць свае акцыі. Ня толькі яны, але яны ў першую чаргу. І гэта нармальна. Людзі, для якіх паняцці Айчыны, роднай культуры, гонару за свой народ не пустыя словы, хочуць адчуць сваю нацыянальную еднасць. Людзі хочуць заставацца людзьмі, захоўваючы памяць пра пайшоўшых героях, не пераўтвараючыся ў двуногіх жывёлаў, кіруемых аднымі інстынктамі.


Атрымаўшы запрашэнне на з’езд правых сілаў у Варшаве, я прыняў прапанову, каб сваімі вачыма ўбачыць і пачуць, чым дыхае Польшча, і зразумець праблематыку правага руху ў еўрапейскіх краінах.

Перад самым пачаткам мітынгу мне ўдалося некалькі хвілін паразмаўляць з адным з арганізатараў Конрадам Баляслаўскім – прадстаўніком партыі “Ліга пальскіх сем’яў”. Ён аказаўся вельмі адукаваным і інтэлігентным чалавекам. Абмяняліся візіткамі. Польскі палітык задаў пару пытанняў што да падзеяў у Беларусі, майго бачання прычын няўдач апазіцыі. Я, у сваю чаргу, задаў пытанні аб прыярытэтах яго партыі ў вонкавай палітыцы, у дачыненні да Беларусі, Украіны, Летувы. Пачуў, што пазіцыя партыі і яе моладзевага крыла “Арганізацыя польскай моладзі” дастаткова ўзважаная і за аснову мае супрацоўніцтва з нашымі краінамі без экспансіянісцкіх мэтаў. Гэта было маё першае знаёмства з “народовай ідэалогіяй”, і тое, што я ўбачыў, пакінула пазітыўнае ўражанне. Суразмоўца таксама сказаў, што ў полі зроку партыі дзесяткі, калі не сотні, рознапланавых арганізацый, аб’яднанняў, рухаў, клубаў. Сярод гэтых груп ёсць розныя плыні.

На тым жа мітынгу было шмат фанацкіх каманд, моладзевых скрайне правых арганізацый. Але ў гэты дзень гэтыя людзі – добрапрыстойныя грамадзяне.

У цэлым адзначэнне Дня Незалежнасці – традыцыйная для Польшчы акцыя, і звычайна абыходзіцца без сур’ёзных эксцэсаў. Так было б і ў гэты раз. Прайшлі б людзі з нацыянальнымі сцягамі, праскандавалі свае лозунгі, памітынгавалі б і разышліся. Але ліберал Туск, гледзячы па ўсім, заранёў вырашыў спыніць непрыемнае для яго мерапрыемтсва. Паліцыі было столькі, што яна цалкам магла цягацца з ордамі Лукашэнкі. Паліцыя была паўсюль: на кожным рагу, у кожным двары, на ўсіх цэнтральных вуліцах.

Сярод каля 20 тысяч удзельнікаў, якія сабраліся ў цэнтры Варшавы на плошчы Канстытуцыі, было некалькі дзесяткаў прадстаўнікоў са Славакіі, Сербіі, некаторых іншых краін Еўропы. Таксама прыехалі правыя палітычныя лідэры, дэпутаты, журналісты з Украіны, Швецыі, Італіі і Венгрыі. Беларусь прадстаўляў аўтар гэтых радкоў. Падумалася, што кансерватыўная Беларуская Партыя Свабоды будзе не зусім у сваім амплуа. Аднак аказалася, што ў Варшаве ў большасці былі прадстаўлены кансерватыўныя і парламенцкія правыя сілы.

Досьвед маёй палітычнай дзейнасьці і нацыянальна-вызвольнай барацьбы супраць расейскай імпербюракратыі ўжо даўно пераламаў мае ранейшыя стэрэатыпы. Беларусы змагаюцца супраць аганізуючай, і з-за таго яшчэ больш небяспечнай імперыі, фактычна адзін на адзін. Больш ці менш паінфармаваныя людзі ведаюць, што “заходняя супольнасць” адмаўляецца падтрымліваць беларускія нацыянальна-дэмакратычныя сілы. Дактрына бязлітаснай заходняй бюракратыі адназначная: “ніякіх патрыётаў, ніякай нацыянальнай культуры, ніякіх народных традыцый!”

Падтрымліваюцца толькі “ліберальныя” структуры (хутчэй тыя, хто сябе так аб’яўляе), блізкія ім сацыял-дэмакраты і нават анархісты, якія неабходныя ў ролі вулічнага тарана супраць кансерватыўных сіл. Да таго ж, як інструмант сілавога ціску на апанентаў, кантралюемыя анархісты сябе выдатна зарэкамендавалі. Але правыя сілы любога адцення не падтрымліваюцца – ні за што!

Напрыклад, еўрапейскімі краінамі дэкларуецца падтрымка беларускіх дэмакратаў. На практыцы ж – гэта вельмі спецыфічны падыход. Пасёння Беларусь бударажыць інфармацыя са спісам з 400 людзьмі, які быў перададзены ў рукі рэжыму Лукашэнкі Польшчай і Летувіскай Рэспублікай. Тут я не буду казаць пра маральны бок гэтай падзеі. Але спіс апазіцыянераў, якія маюць буйныя рахункі ў банках еўрапейскіх краін, кажа пра многае. У тым ліку пра маштабы карупцыі ў структурах афіцыйнай апазіцыі і ў шэрагах еўрапейскай бюракратыі. Ня дзіва, што менавіта такую публіку Захад заўсёды падтрымліваў у Беларусі.

Аўтарытэтныя прадстаўнікі нацыянальнай эліты, мысляры, святары, дысідэнты шматкроць заклікалі заходніх чыноўнікаў перагледзець свае падыходы. Аднак заходніх “спецыялістаў” меркаваньне беларускай эліты цікавіць у такой жа ступені, як і спецыялістаў з каманды Лукашэнкі.

Сёння краіна знаходзіцца пад непасрэднай пагрозай анэксіі з боку Расеі – ужо напалову ў пашчы новага “еўразійскага” монстра. І таму, што наша краіна зноў трапіла ў такую гістарычную яміну, у вялікай ступені паспрыяла цынічная, крывадушная палітыка Захаду…

Ва Ўкраіне наша арганізацыя мае даўнія сяброўскія стасункі з Украінскай Народнай Партыяй. Але пасля серыі наездаў з боку амбасадаў Расеі ды Беларусі, а таксама забойства Васіля Чырванія, які быў душой УНП, партыя зрабіла крок назад, адмовіўшыся ад супрацы з беларусамі. Партыі, якія не баяцца расейскіх кілераў – гэта УНА-УНСО і КУН. Але гэтыя арганізацыі метадычна падвяргаюцца дыскрэдытацыі як “ультраправыя і г.д., і да т.п.”.

Тая ж гісторыя і ў Летувіскай Рэспубліцы. Напрыклад, я мала бачыў такіх годных, ахвярных і адданых сваёй краіне людзей, як мой сябра Казімірас Уока. Але штамп “скрайняга нацыяналіста” ліберальныя СМІ раздаюць лёгка… Відаць, і Каліноўскага, жыві ён сёння, адразу запісалі б у радыкалы-тэрарысты

Прадстаўнік УНА-УНСО Анатоль Шалудзька таксама ўдзельнічаў у варшаўскім мерапрыемстве і… атрымаў сваю порцыю абразаў у левай прэсе, як “фашыст” і “бандыт”. А між тым, яшчэ зусім нядаўна – у часы Юшчанкі – УНСО было прадстаўлена нават у Радзе Бясьпекі Ўкраіны!..


Плошча гула. Падцягваліся ўсё новыя і новыя групы людзей. У асноўным моладзь і людзі сярэдняга ўзросту. Шмат дзяўчат. Трэба аддаць належнае арганізатарам: уся гэтая велізарная маса людзей была выдатна арганізавана і дысцыплінавана. Чуўся толькі нарастаючы барабанны бой, які выраблялі некалькі музыкаў у форме, стылізаванай пад мінулыя стагоддзі. І раптам увесь 20-тысячны натоўп гаркнуў: “Дума! Дума! Народо́ва дума!” (Гордасць! Гордасць! Народная гордасць!). І пасля гэтага адразу рэзка – цішыня. Уражанне застаецца. Што яшчэ пачуў? “Чэсць і мэнжнасць!”, “Народовэ сілы збройнэ – НРЗ” (НРЗ – эквівалент АК, Арміі Краёвай), “Серпам і млотэм – па галоце!”. Апошняе таксама прысутнічала.

Паміж натоўпу, які сабраўся, свабодна праехаў адкрыты грузавы аўтамабіль з гукаўзмацняльнікам, з кузава якога малады заўзяты чалавек завадзіў людзей.

Аднак ужо праз 15-20 хвілін прагрымелі нейкія выбухі… Распачалася нейкая летаніна – каманды па 10-20 чалавек актыўна перамяшчаліся па плошчы ў розныя бакі. Паляк, які быў побач, сказаў, што гэтыя трэніраваныя здаравякі – пераапранутыя паліцэйскія, іншыя – невядома кім кантралюемыя групы.

Удзельнікі акцыі рэагавалі на гэтыя ўзрыўпакеты дастаткова спакойна. У мяне ж заклала вушы, трышчала ў галаве.

Па натоўпе прабегла чутка, што “з Нямеччыны ды іншых краін Еўропы прыехалі анархісты ды іншыя левыя”.

Ешчэ праз некалькі хвілін з паліцэйскіх шэрагаў паляцелі газавыя шашкі, затым раздаўся гістэрычны крык: “Паліцыя!”

Далей сцэна вулічнай баталіі стала набліжацца да апагея – вадамёты, машыны з атрадамі трэніраванай паліцыі, выбухі, плошча ў дыме, атака спецназу. Паліцыя малаціла маніфестантаў, не шкадуючы. Не разбіралася ні ва ўзросце, ні ў прысутнасці жанчын і дзяцей.

Экіпіраваныя спецназаўцы мяне раздражняюць з беларускіх рэаліяў. А дзяцькі, якія раздаюць удары па людзях направа і налева – сцэнка скрайне непрыемная. Дома, у Беларусі ўжо на гэта наглядзеўся.

Людзі, ратуючыся ад вадамётаў і дубінак, кінуліся ў кафэ і гатэлі, якія знаходзяцца паблізу ад плошчы Канстытуцыі. У мае планы таксама не ўваходзіла трапляць у лапы польскай паліцыі. Са сваёй бы разабрацца. Але ад газу асляпіла, пацяклі слёзы, стала цяжка дыхаць. Усе навокал пачалі кашляць, некаторых пачалі ванітаваць… Кінуўся ў гатэльную прыбіральню, каб хутчэй абмыць твар. Стала трохі лягчэй. У фае гатэля было шмат людзей. Яны хаваліся ад вулічнай вакханаліі.

Праз акно заўважыў на вуліцы жонку аднаго майго новага знаёмага – Конрада Баляслаўскага – прыгожую бландзінку Жанэт. Палічыў, будзе нядобра пакінуць яе адну там. Падбег, стаў каля яе. Яна паведаміла, што мужа, як і ўсіх іншых удзельнікаў запланаванага на заўтра зьезда, акрамя мяне і ўкраінца, арыштавалі. Магчыма, з-за таго, што іміціравалі парачку, у паліцыі мы ня выклікалі цікавасці.

Па меры заціхання сітуацыі ўсё-такі захацелася паглядзець на прыбылых з-за межаў Польшчы “Антыфа”. Перапужаныя абываталі, якія ішлі насустрач, папярэдзілі: “Пан, трымайцеся асцярожней. Бандыты!” Тое, што “Антыфа” – далёка не рамантыкі і не паянькі, я ведаў і раней. Але атрады экіпіраваных і падрыхтаваных баевікоў, якія я ўбачыў, уразілі. Калі “антыфашысты” засталіся на нейкі час без увагі паліцыі, якая была занятая расправай над нацыяналістамі, яны сталі гаспадарамі плошчы. “Антыфа” падлоўлівалі палякаў з нацыянальнымі (дзяржаўнымі) сцягамі ці сцяжкамі і мяцелілі іх так, што мала не было. Падумалася: цікавая сітуацыя – 15 аўтобусаў нямецкіх “антыфашыстаў” прыехала ў Польшчу біць польскіх патрыётаў у Дзень Незалежнасці Польшчы. Fantastish!!!

Праз пэўны час паліцыя занялася і “Антыфа” – ужо без ранейшай жорсткасці выціснула левакоў з цэнтра плошчы.

Бліжэй да ночы, высветліўшы асобы, паліцыя выпусціла усіх удзельнікаў зьезда. Качыньскі, як і многія прадстаўнікі інтэлігенцыі, падверглі дзейнасць уладаў жорскай крытыцы. За наступныя дні шматкроць давялося пачуць выраз “ліберальны фашызм”.

Калі меркаваць аб краіне па адной акцыі, уражанне застаецца, вядома, неважнецкім. Дакланей, не аб краіне – аб уладзе. Але ж і пра Беларусь мяркуюць не па творчасці Максіма Багдановіча, а па “камандас” тав. Лукашэнкі.

Ужо пазьней палякі апавялі, што забараняецца насіць майкі з польскім арлом. Маўляў, існуе паралель з нямецкім арлом і нацысцкай атрыбутыкай… Існуюць іншыя забароны.

Затое “ліберальныя” вольнасці літаральна захлістваюць Польшчу. Так, звычайнае тэлебачанне ў гатэлі, дзе я жыў, дэманструе 5 порнаканалаў (магчыма, іх больш). Пасля дастаткова пурытанскай Летувіскай Рэспублікі і неакамуністычнай Беларусі сэксізм у Польшчы, як кажуць, “зносіць дах”.

Найбольш пазітыўнае ўражанне ад знаёмстваў са звычайнымі людзьмі, добразычлівымі і гасціннымі, ад утульных кафэ, дзе заўсёды прысутнічае гатовасць дапамагчы госцю.


Відавочнае значэнне Польшчы для лёсу ўсёй Еўропы. Вялікая краіна, вялікія традыцыі ў культуры і мастацтве. Такая страшная і таямнічая нядаўняя гібель польскай кансерватыўнай эліты пад Смаленскам. Гэта, вядома, знак сатаны. І сімвал таго, што гэтая краіна надзвычай важная як для Захаду, так і для Ўсходу – для нас і для вечна экспансіянісцкай Расеі.

Сёння “неалібералы” перамагаюць. У польскім Сейме скраняя ліберальная партыя, якая патрабуе забараніць касцёл і легалізаваць “аднаполыя шлюбы”, іншыя сумніўныя “свабоды”.

У адказ на гэты наступ касмапалітызму і “ліберальнага фашызму” – рэзкі рост нацыяналізму. Аж да вулічных боек. Сіла супраціву расце і прагрэсуе, набіраючы магутнасці. Гэтую сілу я дакладна разглядзеў пад гоман 20 тысяч маладых людзей. Куды рухаецца гэтая сіла? У якім кірунку пойдзе краіна? Ці здолее Польшча застацца Польшчай? Ці не пераўтворыцца ў ліберальную памыйніцу? І ці не скоціцца ў гнілое балота шавінізму і “крэсовых” разборак з бліжэйшымі суседзямі?


Пазьней, калі я паразмаўляў са шведамі і пачуў пра тое, як у цывілізаванай Швецыі ідзе расправа над традыцыйнымі грамадскімі інстытутамі, дыскрэдытуецца каралеўская сям’я, адбываецца траўля правых палітыкаў з боку левых і сексуальных супольнасцяў, прыйшла думка, што ў Еўропу ўсё-такі трэба ісці з розумам, жорстка баронячы сваё [у тым і справа, што калі ісьці ў сёньняшнюю Еўропу, сваё абараніць не атрымаецца… – Рэд.]. Відаць, нам – беларусам – яшчэ трэба знайсці сваю форму нейтралітэту…

А пакуль наш галоўны клопат – новая хваля экспансіі расейскіх ГБшнікаў і  алігархаў. Што ж, “la guerre comme à la guerre!”

Ад рэдакцыі:

Цяпер нярэдка можна пачуць: няхай пасьля зрынаньня беларусафобскай дыктатуры Лу-кі прыходзяць да ўлады, хто заўгодна – хоць лібералы, хоця нелібералы. Маўляў, у час іх праўленьня пасьпеюць стварыцца нармальныя нацыянальна-дэмакратычныя партыі, грамадскія арганізацыі, рухі, якія пазьней на свабодных і справядлівых выбарах перамогуць і прыйдуць да ўлады. Галоўнае, маўляў, у нашых умовах цяпер – зрынуць дыктатара. А для гэтага можна аб’ядноўвацца зь кім заўгодна…

Наіўныя ці купленыя людзі. Рэдакцыя ў чарговы раз папярэджвае: беларусы-літвіны, скіньце ружовыя акуляры! Ліберасты не дадуць магчымасьці разьвіцца нацыянальна-дэмакратычным партыям пасьля зрынаньня дыктатарскага рэжыму ў Беларусі. На нашу краіну хутка прыйдзе ліберальны фашызм і сапраўдных беларускіх дэмакратаў-патрыётаў будуць душыць, зьбіваць, а то і забіваць, як пры Лукашэнку.

Мы наўмысна разьмясьцілі ў пачатку тэкста знакаміты чорна-бела-чырвоны малюнак – сімвал падзей 19.12.2010 у Менску. Каб паказаць, што паміж тым, што тады было ў Беларусі, і тым, што было ў Варшаве 11.11.2011, няма ніякай розьніцы. Усё таксама было такім жа чорна-бела-чырвоным…

І супадзеньне гэтае не выпадковае.  Бо чорнае – гэта адна і тая ж сіла…

14 каментарыяў

  1. Verschnik кажа:

    Аб дыктатуры алігархіі пісаў у свой час яшчэ Джэк Лондан у рамане ”Жалезная пята”. Мабыць за гэта спалілі ягоны дом, а потым пісьменнік нечакана памёр ва ўзросце 40 год, нібыта атруціў сябе лекамі. У нашай краіне таксама падкормліваецца Захадам лібералы-інтэлігенты. Гэта страшэная небяспека для нашай краіны і народа. Лёс Сербіі, Ірака і Лівіі яскравы прыклад таму. Ліберальны фашызм — гэта вельмі трапнае вызначэнне яшчэ не асэнсаванай небясьпекі.. Дзякуй!

  2. Алеся кажа:

    Аўтару б байкі баяць… Шкада што не ўвалілі яму ў Варшаве.

  3. Томаш кажа:

    К сожалению, г-н Высоцкий сказал правду, но не нужно думать, что польская общественность оставила эти события без внимания. Я, как сторонник либеральных ценностей, скажу, что реакция в разных кругах очень бурная. Также события в Польше вызвали протесты в ряде европейских парламентов.
    Как мне кажется, редакция достаточно свободно комментирует изложенную г-н Высоцким информацию. Все таки нельзя ставить знак равенства между либеральной Польшей и авторитарной Беларусью.

    Хотелось бы, чтобы присутствовала объективность в оценке подобных ситуаций.

    Томаш.

    • Darafej кажа:

      Падабенства паміж лукашызмам і ліберастыяй ёсць і гэтая падабенства у выніках і сродках. Вынікі- этнацыд, сродкі- жорсткая эксплуатацыя рэсурсаў народу.
      Ну а наконт падзей у Польшчы, дык хай яны там перадушацца, абы сюды не лезлі.

  4. з...лы беларус кажа:

    дзякуй сп. Высоцкаму за інфармацыю – пад маскай “Антыфа” і ў нашых гарадах часта хаваюцца наёмныя правакатары і бандыты, якія за грошы “дабрадзеяў” ад палітыкі выконваюць брудную работу па дэстабілізацыі арганізаваных нацыянальных праэстаў

  5. Siarhiej кажа:

    Лібералы, неалібералы, ліберасты – як вызначыць гэтых людзей? Прага “бабла”, вера ў “бабло” як найвышэйшую каштоўнасць? Кансьюмерызм як хвароба?

    • Рэдакцыя кажа:

      Дэградаваны лібералізм, які набывае таталітарныя рысы, мы завем ліберастызмам.
      Гэта ненатуральная, абсалютна штучная ідэалогія і палітычная практыка, прызначаная абслугоўваць соцыяпаразітныя інтарэсы сіянакратыі (гэта становіцца бачным, калі глядзець на аддаленыя мэты тых, хто зьяўляецца заказчыкам такой ідэалогіі, і такой палітычнай практыкі).
      Прыхільнікамі, а дакладней агентамі, гэтай ідэалогіі становяцца людзі зь нізкім узроўнем псіхікі, накіраваныя найперш на задавальненьне сваіх прымітыўных, эгаістычных інтарэсаў (апошняе высьвятляецца ў знакамітай сітуацыі маральнага выбару) – г.зн. людзі, псіхічна дэфектныя, набліжаныя да жывёл. Яны адмыслова вышукваюцца сіянакратыяй і выштурхоўваюцца на вяршыні ўлады ў палітыцы і СМІ. Такія агенты-дэграданты абсалютна задавальняюць сіянакратыю, бо яе канчатковая глабальная (і злачынная!) мэта можа быць зьдзейсьнена толькі тады, калі ўсё чалавецтва будзе дэградавана да скрайнасьці – пераўтворана ў практычна жывёльную біямасу…

      • Анфіса кажа:

        Прыхільнікамі, а дакладней агентамі, гэтай ідэалогіі становяцца людзі зь нізкім узроўнем псіхікі, накіраваныя найперш на задавальненьне сваіх прымітыўных, эгаістычных інтарэсаў (апошняе высьвятляецца ў знакамітай сітуацыі маральнага выбару) – г.зн. людзі, псіхічна дэфектныя, набліжаныя да жывёл.

        _____________________________________

        У газавыя каморы іх, падлаў!

  6. Самае цікавае, што самі сіянакраты самыя большыя ў свеце нацыяналісты. Мала таго, што яны нацыяналісты, яны яшчэ і самыя большыя расісты. Інакш як разумець той факт, што яны ў школах вучаць сваіх дзяцей што яны “богам выбраны народ”, а ўсе астатнія – гэта гоі. Ну, і дзе тут роўнасць, справядлівасць? Я не бачу. Я бачу толькі тое, што чым больш народ нацыянальна усведамлены, тым ён лепш жыве і не з’яўляецца калоніяй кагосьці.
    А мы што дурнейшыя за іншых?

    • Доктар Менгеле кажа:

      Ну гэта даўно вядома. Аб тым тым яшчэ Геббельс казаў.

    • Рэдакцыя кажа:

      На ўсялякі выпадак інфармуем чытачоў сайта, што “доктар Менгеле” і “Анфіса” – гэта адна і тая ж асоба – асаблівы сьпецыліст у газавых камерах і спадчыне Гебельса.

  7. Verschnik кажа:

    ”Прыхільнікамі, а дакладней агентамі, гэтай ідэалогіі становяцца людзі зь нізкім узроўнем псіхікі, накіраваныя толькі на задавальненьне сваіх прымітыўных, эгаістычных інтарэсаў.”
    Ліберастызм — гэта новая стратэгія і тактыка сусветнага панавання. Я назіраю і ў нашай краіне мэтанакіраванае дзеянне па распаўсюджанню ідэй лібералізма сярод адукаваных і вельмі адукаваных людзей. Звычайна ўсе яны стаяць на грунце “дэмакратыі” і антынацыянальнай ідэі. Для цяперашніх лібералаў патрыёты – самыя першыя ворагі. Нашы адукаваныя беларусафобы падкормліваюцца, ім даюцца гранты, запрашэнні ў Заходняю Еўропу. Яны кажуць, што дастаткова, каб 450.000 тысяч людзей у Беларусі зрабіліся прыхільнікамі ідэй лібералізма, як можна рабіць каляровую рэвалюцыю і весьці за сабой краіну.
    Людзі, што працуюць з нашымі адукаванымі, вельмі ветлівые, прыемные ва ўсіх адносінах, церпялівые, уважлівые… Іх мэта — зрабіць з народа ”кучу пяска”.
    Лібералы карыстаюцца двума чыннікамі заваёвы ”жыццёвай прасторы” — інфармацыйнай вайной і фінансавай экспансіяй. Покуль што ніводная краіна Еўропы і Сьвету не знайшла метадаў барацьбы з новай стратэгіяй бліцкрыгу. Акрамя Кітая. Савецкі Саюз быў першай ахвярай гэтай стратэгіяй ”бліцкрыгу”.
    Наша даверлівая ўлада адмовілася ад Нацыянальнай Ідэіі і тым самым апынулася безабаронай перад ідэалагічнай экспансіяй ліберастызма. Праз 15 год калі памрэ старэйшае пакаленне – носьбіт рэалістычнага светапогляду – наіўныя, даверлівые і проста ”глупыя” ”алесі” могуць здаць сваю жыццёвую тэрыторыю ліберастам.

    • Siarhiej кажа:

      “Наша даверлівая ўлада адмовілася ад Нацыянальнай Ідэіі і тым самым апынулася безабаронай …”

      Гэта ўлада НЕ наша і гэта ўлада бандытаў. Калі ж параўноўваць лібералізм і кгбізм-бандытызм, дык лібералізм лепшы. Супрацьстаянне гэбілаў і ліберастаў, спадзяюся, закончыцца кепска для гэбілаў і дыктатараў, але для нас найважнейшыя нацыянальныя інтарэсы.

  8. Franciszak кажа:

    Siarhiej apisaw usio wiel’mi dakladna i prawil’na. Europa, a dakladniej jaje wiaduchyja krainy, chytaj ehaistychnyja nacyjanal’nyja intaresy, wymushanyja kalanizawac’ usiu Europu, kab suprac’stajac’ kasmapalitychnym intaresam wiaduchykh krain s’wietu z ikh hlabalisckaj palitykaj.
    Pra eurapejskuju palityku na washykh staronkakh skazana wiel’mi mnoha i praudziwa,
    tamu niama sensu pawtaracca. Adnak varta adznachyc’, shto raniej wiel’mi mnoha, asabliwa u pol’skikh medyjakh, hawarylasia ab Uskhodnim Partnerstwie (UP). Dyk wos’, na minulym tydni na adnoj kanferencyi w Warszawie wdalosia wyswietlic’, shto UP – heta ni niejkaja strukturnaja adzinka dlia paliapshennia dabrabytu jaje zhykharou, a palitychnaje akres’liennie metanakirawanykh dziejanniaw hutchej za wsio “adukawannia” libierastaw, abo svaikh khalujow.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы