nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Як адказваць тупагаловым заходнім на “моўныя” пытаньні

13 снежня, 2011 | 6 каментарыяў

Рэдакцыя.

Нядаўна прэзідэнт Эстоніі Томас Хендрык Ільвес даў інтэрвю швайцарскай газеце Der Bund. Гаворка ў інтэрвю ў асноўным ішла аб цяперашніх дачыненьнях Эстоніі й Расеі (гл. http://www.bbc.co.uk/russian/international/2011/12/111212_ilves_estonia_russian_language.shtml). Сярод іншых пытаньняў швайцарскі журналіст спытаў Ільвеса і пра тое, чаму руская мова ў Эстоніі не зьяўляецца афіцыйнай (вы бачыце, як ліберасты клапоцяцца пра інтарэсы расейскіх імперастаў). Адказ Прэзідэнта Эстоніі быў такі (мы яго неістотна адрэдагавалі):

“А чаму яна павінна быць афіцыйнай? Мы, да прыкладу, акупуем вашу краіну. Акупацыйная ўлада дэпартуе сотні тысяч [вашых] грамадзян у Сібір, а сваіх людзей зашле [ў вашу краіну]. Затым праз 50 гадоў мы заявім, што вы павінны зрабіць нашу мову афіцыйнай…

Цяпер, калі мы канчаткова здабылі незалежнасьць, атрымліваецца, што [мы] мову акупацыйнай ўлады павінны зрабіць другой дзяржаўнай мовай краіны?!

І не задавайце мне дурных пытаньняў!”

6 каментарыяў

  1. Ўсё дакладна сказаў прэзідэнт Эстоніі, бо ён паважае сваю мову, мову свайго народа, мову сваіх продкаў. Гэта ж не першы беларускі прэзідэнт, які з такой ненавісццю знішчае беларускую мову, які так непрыстойна абразіў беларускую мову. І не проста мову, а мову- продка славянскіх моў і, на маю думку, маці індаеўрапейскіх моў. Наша беларуская мова – гэта наш вялікі гонар, наша годнасць, наша духоўная гістарычная спадчына, наша вялікая каштоўнасць. Магчыма каму-небудзь і камфортна размаўляць на іншай, больш распаўсюджанай, мове, але , як круці не вярці, ды на чужой мове. А для мяне лепш, каб мае ўнукі і праўнукі размаўлялі на сваёй роднай мове, каб ведалі якога яны роду, каб не адчувалі сябе людзьмі ніжэйшага гатунку.
    Ліберастам патрэбна каб людзі забывалі свае мовы, бо чалавек без мовы гэта ужо раб. Чалавек без нацыянальнага усведамлення – гэта не баец, гэта “балота”, якому нічога не патрэбна.

  2. Amert кажа:

    Итак, “Мова”. Процесс происходящий вокруг каждого отдельно взятого человека вообще не имеет никакого значения. Социальный пласт мировоззрения движется вне зависимости от мнений отдельно взятых людей. Потому нет не правильных мыслей по этому поводу. Каждое действие должно рождать противодействие (Закон справедлив не только для физики). Из этого вывод – сопротивление общества любым изменениям. И “мова” тут – частность, мелочь в общем процессе. На самом деле общество планеты будет наиболее эффективно взаимодейцствовать в языковой среде, если эта языковая среда будет китайской. Различия тут лежат глубже чем в социальной сфере. У китайцев по другому работает мозг, преимущественен творческий аспект. и язык их активизирует и способствует именно такой работе. Европейское мышление систематизирует и анализирует, но не способно изобрести чего-то нового. Славяно-русская языковая группа существенно ближе к европейской. Поэтому ассимиляция китайцами остального населения планеты закономерна и естественна. Этому бессмысленно сопротивляться. Сам факт говорит об эффективности. Плюс у китайцев доминантная генетика (внешние признаки).
    Там ещё много мелочей. Но суть не в “нацыянальным самавызначэнни”. Суть в эффективности преобразований ноосферы. Смотрите шире, и не цепляйтесь за мелочи. Когда мы одно – мы взаимодействуем эффективнее. Чем меньше звеньев ем выше эффективность.

    • Рэдакцыя кажа:

      Калі можна, не дасылайце нам больш такіх трызьненьняў, як напрыклад:
      – “мова – частность, мелочь в общем процессе”,
      – “на самом деле общество планеты будет наиболее эффективно взаимодейцствовать в языковой среде, если эта языковая среда будет китайской” і г.д.
      З павагай.

    • volat кажа:

      2 Amert:
      бред, с притензией на “интелектуальность”

    • Seybit кажа:

      “Суть в эффективности преобразований ноосферы. Смотрите шире, и не цепляйтесь за мелочи.”

      Сутнасьць чаго “в эффективности преобразований ноосферы”? Прагрэса, жыцьця, чаго яшчэ? Глядзіце шырэй. Вам ужо з 3-4 год вядома, што Вы часова існуеце ў гэтым сьвеце. І што Вам, у такім разе, з “эффективности преобразований ноосферы”?
      Сутнасьць жа каштоўнасьці й інтарэсу захаваньня і працягу жыцьця (у соцыюме-нацыі) для чалавека (як матывацыйных чыньнікаў ягонае дзейнасьці) палягае ва ўсьведамленьні і ўспрыманьні вечнасьці жыцьця ў Богу.
      Паколькі працяг і захаваньне жыцьця вызначаецца Божым прызначэньнем і жыцьцяздольнасьцю соцыюма (нацыі) праз падвышэньне асабістага (20%) і супольнага (80%) жыцьцёвага (духоўнага, інтэлектуальнага і фізіялягічнага) патэнцыяла і эфектыўнасьцю яго выкарыстаньня, то каштоўнасьцю й інтарэсам чалавека ёсьць захаваньне жыцьцядайнасьці нацыі як носьбіта супольнага жыцьцёвага патэнцыяла і жыцьцядайнага асяродку.
      А будзе гэта “преобразование ноосферы” ці пячорны лад жыцьця гэта працэсы, вытворныя ад наяўнага супольнага жыцьцёвага патэнцыяла соцыюма.

      “Когда мы одно – мы взаимодействуем эффективнее. Чем меньше звеньев ем выше эффективность.”
      Зусім не факт. Калі б гэта было так, то Сусьвет знаходзіўся б у адным камяку. Але мы ведаем іншы Закон жыцьця: адзінства разнастайнасьці. Гэта азначае адзінства сутнаснае, але разнастайнасьць паводле формы. І зьвязана гэта з той заканамернасьцю, што любая сістэма захоўвае форму, пакуль у гэтай сістэме дзейсна функцыянуе зваротная сувязь.
      Як толькі зваротная сувязь перастае функцыянаваць, сістэма (і форма, празь якую сістэма праяўленая) распадаецца, дакладней, трансфармуецца ў больш жыцьцяздольную форму. Г.з., зь дзейсным механізмам зваротнай сувязі, які вызначаецца дастатковым супольным жыцьцёвым патэнцыялам, і ў першую чаргу, духоўным апірышчам.
      Стрыжнем духоўнага апірышча ёсьць Любоў да дадзенай Богам зямлі, народа, ягонай культуры, мовы.
      Таму пытаньне не ў “эфектыўнасьці ўзаемадзеяньня”, а ў тым ці сфармуецца ў Вашых нашчадкаў на кітайскай мове Любоў да той зямлі, якая дадзена Вам і Вашым нашчадкам, і за якую Вы здольныя да адказнасьці.

  3. Эстонская мова як і іншыя мовы ўральскай моўнай сям’і надзвычай старажытная й багатая. Таму й патрабуе абароны ад інвазіі непараўнальна больш маладой і агрэсіўнай расейскай мовы.
    Калі Эстонія знаходзілася пад савецкай акупацыяй (1940-1990 гг.), то эстонцы паміжсобку размаўлялі па-эстонску. І надпісы ў грамадзкіх мейсцах былі па-эстонску.
    Тыя ўральскія этнасы, якія папалі ў арбіту цывілізацыі Эўропы і лацінскай цывілізацыі (вугорцы, эстонцы й фіны) пераўтварыліся ў паўнавартасныя эўрапейскія нацыі. Іншыя, што папалі ў цывілізацыю Эўразіі нажаль зьнікаюць (урала-праваслаўныя). Напрыклад, суседнія фіны — эўрапейская нацы (урала-пратэстанты) а карэлы — эўразійскі этнас Расеі які так і не пераўтварыўся ў нацыю. У Расеі існуюць большасьць этнасаў уральскай сям’і, лёс якіх — паступовае зьнікненьне (асіміляцыя)

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы