nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Час ваяваць з ворагамі, узброенымі ЗМЗ – карпаратыўнымі СМІ

14 снежня, 2011 | 5 каментарыяў

Джо Кліфард (Joe Clifford)

Артыкул, які выстаўлены ніжэй, узяты з сайта  http://www.salem-news.com/articles/december032011/wmd-media-jc.php (дарэчы, ЗМЗ – гэта зброя масавага зьнішчэньня). Аўтар – пісьменьнік, які жыве ў Джеймстаўне, штат Род-Айлэнд, ЗША. Пасьля шматгадовай працы настаўнікам сярэдняй школы пачаў вывучаць зьнешнюю палітыку ЗША (яго цікавасьць да гэтай праблематыкі была выклікана правалам амерыканскай палітыкі яшчэ ў В’етнаме) і цяпер нярэдка выказвае альтэрнатыўны афіцыйнаму пункт гледжаньня на грамадска-палітычныя працэсы. Выглядае яшчэ адным Дон-Кіхотам, але ніхто ня здольны абвінаваціць спадара Кліфарда ў няшчырасьці…

Рэдакцыя.


“Моц карпаратыўных СМІ ніколі не перастае зьдзіўляць, а сьляпая гатоўнасьць масаў быць вядомымі такімі медыямі, выглядае неверагоднай.

Ці мы здольны хоць чаму навучацца?

Хіба мы ўжо сьлепа ня йшлі за карпаратыўнымі СМІ, настроеныя на вайну ў Іраку, не задаючы пры гэтым ніякіх пытаньняў? Ні СМІ, ні грамадскасьць нічога не аспрэчвалі, нягледзячы на тое, што было шмат галасоў, якія настойвалі, што там [у Іраку] не было ніякіх доказаў наяўнасьці ЗМЗ. Можна падумаць, што пасьля таго, як людзі пайшлі ўсьлед за медыямі на непатрэбную вайну, у выніку якой загінула больш за мільён чалавек, мы будзем спыняцца і аспрэчваць любыя будучыя карпаратыўныя сьцьвярджэньні.  Але, мабыць, не, бо гісторыя паўтараецца [яшчэ адно аўтарытэтнае меркаваньне, што беларусы-літвіны не зьяўляюцца выключэньнем на фоне іншых народаў, якія ня хочуць ні ў чым разьбірацца, ні за што змагацца;  аказваецца, і нават амерыканцы такія ж… – Рэд.].

Карпаратыўныя СМІ зноў настройваюць нас на некалькі войнаў. Найбольш верагодным будзе Іран, хаця няма ні найменшага доказу таго, што Іран робіць нешта дрэннае. Давайце ня будзем верыць “фактам” атрыманым на шляху ваеннай гістэрыі. Медыі пераконваюць нас, што акрамя Ірана цяпер яшчэ і Пакістан зьяўляецца нашым ворагам, таму што адмаўляецца прыняць удзел у нашай вайне ў Афганістане [да нядаўняга часу Пакістан лічыўся саюзьнікам ЗША, увесь час падладжваўся пад ЗША. – Рэд.], і што па нейкай дзіўнай прычыне пакістанцы выступаюць супраць забойства нашымі бесьпілотнікамі сваіх салдат, жанчын, дзяцей. Некаторыя кажуць, што напад на Пакістан можа спатрэбіцца, каб захапіць іх ядзерную зброю – і мы зноў спакойна прымаем гэтае глупства.

З-за таго, што Расея рашуча пратэстуе супраць таго, каб яе цалкам атачылі амерыканскія ракетныя базы, сродкі масавай інфармацыі пераконваюць грамадскасць ЗША, што рускія вінаватыя. Кітай ў цяперашні час таксама малюецца як вораг, таму што іх эканоміка моцная, а наша слабая, і яны гатовыя купляць нафту ў розных краінах, а не [збройна] змагацца за яе. Мы выдаткоўваем трыльёны даляраў, спрабуючы падпарадкаваць сабе краіны і атрымаць кантроль над іх нафтай, а Кітай проста купляе яе па справядлівым рынкавым кошце. Такім чынам, мы маем Іран у перакрыжаваньні прыцэла, Расею і Кітай на гарызонце вайны, у той час як ЗША правакуюць адкрытыя і схаваныя войны ў краінах Афрыкі.  Але людзі ня бачаць, што зьнешняя палітыка праводзіцца неразумнымі людзьмі, якіх падтрымоўваюць карпаратыўныя СМІ.

Пяройдзем бліжэй да дома. Карпаратыўныя СМІ пераканалі амерыканскую грамадскасьць, што рух “Акупуй Ўол-Стрыт” ёсьць дрэнным. І гэта нягледзячы на тое, што пераважная большасьць людзей пагадзілася б з “акупантамі”, што грамадскасьць мае мала ўплыву ці наогул ніякага на ўрад, што “фінансавыя інтарэсы” маюць зашмат магчымасьцяў, што магутныя “асаблівыя інтарэсы” ўжо даўно купілі Кангрэс [зьвярніце ўвагу на туманна-птушыную мову аўтара. – Рэд.], і што мы ня можам адмяніць усё гэта, таму што выбары цяпер кантралююцца “матэрыяльнымі інтарэсамі нацыі”, а людзі ня маюць голасу. Людзі з руху “Акупуй” прыцягнулі ўвагу грамадскасьці да таго, што грамадскасьць казала сама сабе на працягу многіх гадоў. Аднак медыі пераканалі недасьведчаную грамадскасьць, што рух “Акупуй” – гэта дрэнна.

Карпаратыўныя СМІ віталі тых у Егіпце, хто супраціўляўся егіпецкай паліцыі й акупаваў плошчу Тахрыр, яны радаваліся барацьбе за заваяваньне празрыстасьці [выбараў], канцу панаваньня вайскоўцаў, віталі змаганьне егіпцян за сацыяльную справядлівасьць. І ў той жа час яны [СМІ ў ЗША] прынялі паблажлівы тон у дачыненьні да людзей з руху “Акупуй”, якія заклікалі да такіх жа рэформаў, што і егіпцяне. Было зусім невялікае абурэньне ў СМІ, калі паліцыя ўжыла слёзацечны газ, пярцовы аэразоль і зьбіцьці, адмаўляючы людзям у іх праве на карыстаньне Першай папраўкай [Канстытуцыі ЗША] дома. І ў той жа час яны [СМІ ЗША] заклікалі да спыненьня жорсткасьці ў Егіпце.

Кангрэс ЗША – гэта загарадны клуб, які кантралюецца мільянерамі, якія ахвяруюць грамадскімі інтарэсамі на карысьць абароны сваіх, уласных. Кандыдаты, якія выступаюць супраць вайны і фінансавага дамінаваньня асноўных інстытутаў, замоўчваюцца медыямі  [зноў эўфемізм; дарэчы аўфемізм – гэта больш неўтральнае па сэнсе і эмацыйнай «нагрузцы» слова ці выраз, якія выкарыстоўваюцца для замены іншых недарэчных ці больш “моцных” слоў і выразаў. У палітыцы эўфемізмы часта выкарыстоўваюцца для зьмякчэньня некаторых слоў і выразаў з мэтай увядзеньня грамадскасьці ў зман і фальсіфікацыі рэчаіснасьці; як бачым, адэкватна назваць сацыяльнага паразіта аўтар ня ў стане. – Рэд.], якія проста не даюць ім эфіру. У рэдкіх выпадках такому кандыдату дазваляецца паўдзельнічаць у дэбатах, але яму не даюць гаварыць, зводзячы яго да ўзроўню пасіўнага партнёра ў тэледэбатах, як у выпадку з Дэнісам Кусінічам і Ронам Полам (Dennis Kucinich & Ron Paul). Любімая тактыка карпаратыўных СМІ – гэта ачарненьне кандыдатаў, чые ідэі, як лічыцца, нясуць пагрозу, адрасуючы ім такія тэрміны, як «экстрэмісцкі» або «неістотны».

Мы зьяўляемся сьведкамі скону Канстытуцыі. У нас цяпер прэзідэнт, які можа абвясьціць вайну любой краіне без аб’яўленьня вайны Кангрэсам, як гэта прадугледжана ў Канстытуцыі, які захапіў права забіваць амерыканскіх грамадзян без суду, доказаў, відавочнасьці або ўсяго іншага, што гарантуецца 5-й папраўкай. Прэзідэнт у аднабаковым парадку вырашае, хто павінен памерці – аддае загад і справа зроблена. Медыі, якія калісьці называлі 5-й апорай, нічога ня кажуць пра тое, чаму большасьць амерыканцаў нават ня ведаюць, што прэзідэнт выкарыстоўвае гэтыя правы.

На гэтым тыдні Сенат ЗША прыняў рашэньне, якое дазваляе вайскоўцам захапіць любога грамадзяніна ЗША, уключаючы Вас, аб’явіць «тэрарыстам» і кінуць у Гуантанама без суду і сьледства, абвінаваўчага заключэньня, доступу да юрыдычнай дапамогі, і падвергнуць бог ведае чаму. Карпаратыўныя СМІ надалі мала ўвагі ўсяму гэтаму, іх аглушальнае маўчаньне працягнецца і ў бліжэйшыя тыдні.

Медыям атрымалася пераканаць грамадскасьць, што сапраўднымі ворагамі зьяўляюцца прагныя настаўнікі, муніцыпальныя і дзяржаўныя працаўнікі. У той жа час яны адмаўляюцца глядзець у іншы бок – засяродзіцца на надзвычай непрыстойных бонусах і заробках, выдаткаваных на карпаратыўных лідараў і банкаўскія ўстановы з грошай падаткаплатнікаў. Мы факусуемся на бедных імігрантах, як на адных з асноўных вінаватых, таму што нам сказалі, што яны могуць скрасьці некалькі пені зь сістэмы. І ў той жа час мы ня бачым нічога дрэннага ў незаконным узяцьці трыльёнаў зь кішэняў падаткаплатнікаў, а таксама ў перадачы багацьця банкаўскім установам. Мы жывем у дзіўным сьвеце, на чале зь дзіўнымі карпаратыўнымі СМІ і насельніцтвам, якое даказала, што здольна паводзіць сябе, як авечкі.

У нас больш няма Першай папраўкі, 5-й папраўкі, 14-ай папраўкі. І прэзідэнт мае права загадваць забіваць грамадзянаў ЗША, або адпраўляць іх у Гуантанама навечна, як «тэрарыстаў». Мы знаходзімся на мяжы пачатку іншай зусім непатрэбнай вайны, на гэты раз з Іранам, і маем лютых ворагаў у Пакістане і Расеі. У нас адбываецца самае вялікае пераразьмеркаваньне багацьця ў гісторыі чалавецтва ад падаткаплатнікаў да “фінансавых інтарэсантаў” [зноў эўфемізм. – Рэд.]. У нас беспрацоўныя ў стане дэпрэсіі. У нас 50 мільёнаў чалавек без медыцынскай страхоўкі. Мы маем іпатэку, якая адмаўляецца ўлічваць узровень дэпрэсіі. У нас бяздомныя ветэраны сьпяць на ходніках. Але нас прымусілі паверыць, што ворагамі й вінаватымі зьяўляюцца школьныя настаўнікі, дзяржаўныя і муніцыпальныя служачыя, рух “Акупуй”, Гарбатная партыя і бедныя імігранты.

На шчасьце, у нас ёсьць тэлевізійныя рэаліты-шоў, здольныя адцягнуць увагу амерыканскай грамадскасьці ад сапраўдных праблем сёньняшняга дня.

Карпаратыўныя медыі могуць стала і лёгка пераўтвараць у дурняў большасьць людзей“.

(канец артыкула)


Ад рэдакцыі.

У пададзеным вышэй матэрыяле, на наш погляд, варта адзначыць некалькі істотных момантаў.

Па-першае, немагчыма не зьвярнуць увагу, што ўвесь аўтарскі тэкст літаральна нашпігованы эўфемізмамі. У прыватнасьці, тое, што ў нас на сайце прынята называць канкрэтна і ясна – глабалісцкай фінансавай алігархіяй зь сіянакратычным ядром, аўтар называе як заўгодна, але толькі інакш. Набліжана да сутнасьці данага аб’екта, як гэта робім мы, ён сказаць ня можа. Паглядзіце, якія ў выніку туманныя выразы ў яго атрымліваюцца: тут і “фінансавыя інтарэсы”, і “магутныя асаблівыя інтарэсы”, і “матэрыяльныя інтарэсы нацыі”, і “карпаратыўныя лідары ў банкаўскіх установах”,  і проста “банкаўскія ўстановы” – усё нейкія мёртвыя будынкі й абстрактныя зьявы, але толькі не канкрэтная група людзей з соцыяпаразітнымі мэтамі

Асноўная прычына такіх слоўных выкрутасаў, як правіла, заключаецца ў тым, што чалавек банальна баіцца. Гэта істотны сімптом і таго стану, у якім знаходзіцца аўтар, і стану таго грамадства, у якім ён жыве…

Другое – гэта адзін з галоўных кантэкстаў артыкула, зь якога літаральна наўпрост вынікае, што амерыканцы ў сваёй масе ані трохі ня меншыя “саўкі”, чым любыя іншыя “постсавецкія” народы сьвету (і гэта нягледзячы на тое, што ў іх не было 200 гадоў польскага імперыялізму, 130 гадоў расейскага імперыялізму з мураўёвымі-вешальнікамі ды Сібір’ю, і нават 70 гадоў “будаваньня камунізму” з дапамогай НКВД, Курапатаў і ГУЛАГА…). Нагадаем, што нядаўна гэтай ключавой зьяве, пра якую ўвесь час кажам мы (што беларусы-літвіны па сваіх генетычных уласьцівасьцях ані трохі ня горшыя за іншыя народы сьвету) і якую ў Беларусі па вядомых прычынах рэгулярна імкнуцца аспрэчыць усходнія імперасты, заходнія ліберасты й іхныя агенты (маўляў, беларусы – выключна слабы, бязвольны, ні на што ня годны народ; дый увогуле не народ…), мы прысьвяцілі асобны матэрыял, заснаваны на сучасных рэаліях Украіны, Летувы, Польшчы, Расеі (гл. https://nashaziamlia.org/2011/11/24/4486/).

Трэцяе. Аўтар, нібы добры настаўнік (відаць, праступае прафесійная жылка), у розных камбінацыях паўтарае адну і тую ж думку:  “у людскай масы ёсьць заўсёдная сьляпая гатоўнасьць быць вядомымі СМІ”, “маса ня здольна нічаму навучацца”, “маса ня здольна аспрэчваць любыя сцьвярджэньні, якія ёй накідаюць СМІ”, “маса здольна толькі паўтараць гісторыю”, “медыі могуць настроіць масу нават супраць тых, хто гаворыць тое ж, што маса кажа сама сабе і шмат гадоў”.  Бачна, што чалавек кажа ўсё гэта з жалем і болем, не закранаючы, а, можа, і ня ведаючы прычыны гэтага.

Апошнія два выдзеленыя моманты, узятыя разам, сьведчаць, што, па вялікім рахунку, амерыканскай нацыі ўжо не існуе (як, дарэчы, і сапраўднай амерыканскай дэмакратыі). Ёсьць людская маса, якая жыве ў ЗША пад кіраўніцтвам “фінансавых інтарэсаў” і купленых імі СМІ. Вось ён – далёка прасунуты вынік “лібералізацыі” амерыканскага грамадства.

І так будзе зь любой нацыяй і дэмакратыяй, калі ёю будзе кіраваць не сапраўдная нацыянальная эліта, а “фінансавыя інстытуты”

Чацьвёртае. Аўтар – паважаны, шчыры чалавек, які выклікае давер (а не мы – “экстрэмісты, нацыяналісты, радыкалы”; для тых, хто ня мае пачуцьця гумару адзначым: гэта была іронія), які ўсё жыцьцё пражыў у ЗША і дасканала ведае сітуацыю знутры, апавядае нам, як “фінансавыя інтарэсы й інстытуты” кантралююць (а г.зн. кіруюць) у ЗША ўсе палітычныя інстытуты й усе вядучыя СМІ.

Гэта ён – Джо Кліфард, а ня мы – гаворыць нам, што ў ЗША ўсе названыя тры кампаненты – “фінансавыя інстытуты”, палітычныя структуры, нацыянальныя медыі – зьяўляюцца аб’яднанымі праз адпаведныя сувязі (у тэксьце заявы пра такую залежнасьць-зьвязанасьць выдзелены падкрэсьліваньнем), з-за чаго ўтвараюць адзіную сістэму, дзе кіруючым кампанентам зьяўляюцца “фінансавыя інтарэсы”… Больш за тое – сьцьвярджае ўсё той жа спадар Кліфард – уся вонкавая палітыка ЗША  праводзіцца ў інтарэсах гэтай сістэмы (у тым ліку войны апошняга 10-годдзя ў самых розных краінах сьвету, якія суправаджаюцца мільённымі ахвярамі), а дакладней у інтарэсах усё тых жа “фінансавых інтарэсаў”, а ніяк не ў інтарэсах амерыканскага грамадства

Мы склалі адзначаныя меркаваньні аўтара ў адзіную сістэму, якую вы бачыце зьлева. І ў нас атрымалася поўнае супадзеньне з тым, пра што незалежна ад спадара Кліфарда пішуць шматлікія іншыя аўтары (і на што рэгулярна ў апошнія гады зьвяртаем увагу і мы – гл. разьдзелы “Cусьветная закуліса», “Міжнародная фінансавая алігархія”, “Сіянізм і антысіянізм”).  Відаць, некалі прыйдзецца аналізам гэтай пірамідальнай сістэмы заняцца яшчэ шчыльней…

І апошняе. З пачатку 1990-х і дасёньня шматлікія лідары афіцыйнай апазіцыі (быў час, калі гэтым грашыў нават Пазьняк) настройваюць нас, што “Захад нам дапаможа ва ўсталяваньні дэмакратыі ў Беларусі”.

Па меры таго, як мы ў рэдакцыі ўсё больш і больш высьвятлялі, што да такога добразычлівага “Захаду” не належыць ні цяперашняя Польшча, зь яе нэаімперскай палітыкай у дачыненьні да Беларусі, ні ў шчэнт здэградаваны Еўразьвяз (гл. нядаўнія артыкулы на сайце на гэтую тэму), спадзяваньні многіх працягвалі чапляцца за ЗША (што зробіш, ёсьць такая рыса ў псіхіцы большасьці дарослых людзей: хочацца спадзявацца на Некага Добрага, хто прыйдзе і проста так, ні за што зробіць табе добра…; дзіцячая наіўнасьць, вядома). Цяпер для гэтых многіх усё больш і больш пачынае станавіцца відавочным (для нас гэта відавочна даўно), што і на Амерыку, як на нашу добрую саюзьніцу ў змаганьні з этнацыднай беларусафобскай дыктатурай, у яе цяперашнім ліберастызаваным выглядзе разьлічваць, ну, ніяк не выпадае. Сабе даражэй будзе…

Гэта азначае, што па меры магчымасьці мы ў рэдакцыі будзем больш прыглядацца і да сучасных ЗША. Што зробіш…

Дзе ў такой сітуацыі выйсьце. А выйсьце ў тым, пра што мы кажам і да чаго заклікаем ужо не адзін год:

у змаганьні за інтарэсы беларускага народу на яго ўласнай зямлі нельга разьлічваць ні на якія дзяржавы. Толькі аб’яднаньне і самарганізацыя беларусаў! Толькі інтэр-нацыянальнае супрацоўніцтва такіх жа нацый, як наша (й іх нацыянальных эліт) – усіх тых, хто пакутуе і ня можа разьвівацца пад прыгнётам сістэмы розных тэрытарыяльных імперастаў і фінансавых глабальных ліберастаў!

Усяго лепшага сябры.

Жыве ВялікаЛітва-Беларусь – Наша Зямля!


5 каментарыяў

  1. лекс кажа:

    Паважаныя сябры – усе хто бывае на гэтым сайце – калi ласка, давайце спасылкi сваiм сябрам i знаёмым, трэба множыць праўду, “или по крайней мере стремление к её поиску”!!!

  2. Вальтэр кажа:

    Абавязкова, лекс ! Заўжды і ўсюды !
    Спадар Алесь Астроўскі і паважаная рэдакцыя – дзякуй Вам шчыры за Вашую працу на плынь Беларушчыны !
    Жыве Беларусь ! Жыве Наша Зямля !

  3. Абсалютна дакладны аналіз сітуацыі ў свеце. Ўся ліберастычная сістэма пабудавана для росквіту толькі багатых людзей, пры тым гэтыя багачы кіруюць усім светам і імкнуцца захапіць уладу ў свеце, таму і талдычаць пра сусветны урад, нават, падключана да гэтага рэлігійная секта “Сведкі Іеговы”. Гэтай павуцінай ахоплены увесь белы свет і звычайнаму чалавеку вельмі цяжка зразумець усе гэтыя падводныя камні, па-гэтаму вялікі дзякуй аўтарам гэтай рэдакцыі за асветніцкую працу. Пабольш бы такіх асветнікаў, каб ведаць праўду і правільна кіравацца ў сваім жыцці. Сёння асвета для беларусаў – гэта Бог будучыні, Бог росквіту, Бог свабоды. Мы узбройваемся ведамі, каб умела абараняцца ад соцыя-паразітычных групаў рознага толку. Змагаемся разам за нашы беларускія нацыянальныя інтарэсы, за нашу свабоду і наш росквіт. Жыве Беларусь!

  4. Siarhiej кажа:

    На маю думку існуюць 2 глабальныя праблемы:
    1 – праблема канкурэнцыі і “ураўнілаўкі”
    2 – праблема экалагічная – недахоп зямных рэсурсаў для забеспячэння прыстойнага жыцця 7-мі млрд людзей
    Сацыяльны паразітызм узнікае калі чалавек ці групоўка, аднойчы выйграўшы ў канкурэнтнай барацьбе, знішчаюць магчымасць канкурэнцыі каб назаўжды застацца наверсе. Напрыклад, Лука аднойчы перамог на выбарах, а потым скасаваў выбары, ператварыў іх у лахатрон – ліквідаваў канкурэнцыю. Нешта падобнае робіць алігархія калі ўсталёўвае кантроль над СМІ, судом, парламентам… , а ў бізнесе манаполію. Адмяніць канкурэнцыю і ўвесці ўраўнілаўку – вынік такога эксперыменту вядомы.
    Другая праблема навогул невырашальная. Палова з 7-мі млрд, у прынцыпе, не можа быць забяспечана прыстойнымі ўмовамі для здароў’я, адукацыі … (умоўна $120 у месяц на чалавека).

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы