nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Што могуць даць дэмакратыі тыя, хто выносіць паскудства на cвае сьцягі? (частка 1)

19 снежня, 2011 | 14 каментарыяў

Рэдакцыя.

Вядома, паскудства-мярзота бывае рознай. Возьмем адзін зь яе відаў – прапаганду гомафіліі-гетэрафобіі – і на яе прыкладзе пакажам, што мы маем на ўвазе, калі кажам пра мярзоту. Адразу папярэджваем, мы не зьбіраемся нікога асуджаць, хто па ўнутраных прычынах вымушаны знаходзіць для сябе анамальныя формы сексуальнага задавальненьня, робіць гэта ў інтымнай абстаноўцы (адзін ці па ўзаемнай згодзе з дарослым сексуальным партнёрам) і пры гэтым сумленна клапоціцца пра тое, каб не нашкодзіць грамадскай маралі, традыцыйнай і агульнай культуры. Так, у ЗША з-за пэўных, найчасьцей генетычных прычын, каля 3% мужчын і да 1% жанчын сьхільныя да “нетрадыцыйных форм сексу” (у іншых менш касмапалітызаваных краінах гэтыя лічбы меншыя). Ужо сама абсалютная меншасьць людзей са сьпецыфічнымі сексуальнымі жаданьнямі сьведчыць, што гаворка ідзе пра псіха-сексуальныя адхіленьні, анамаліі. Мы такім людзям (як усім іншым, каму не пашанцавала нарадзіцца нармальным, паўнавартасным) шчыра спачуваем і кажам: гэта ваша прыватная справа. Будзе час, мы падрабязна прааналізуем зьяву палавога дзімарфізму і нормы ў палавых дачыненьнях, расставім акцэнты, сфармулюем адпаведныя прынцыпы. Зараз жа гаворка пойдзе пра іншае (!) – пра актыўнае насаджэньне пэўнымі сіламі ў сьферу публічнага таго, што на справе належыць да інтымнай сьферы (ды яшчэ пры гэтым зьяўляецца анамальным). Гэта значыць, прадметам нашага аналізу будзе ня проста нявыхаванасьць, разбэшчанасьць, збачэнства. Гаворка пойдзе пра нешта значна горшае – пра наўмыснае ўкараненьне інтымна-хворага ў публічна-здаровае шляхам прапаганды гомасексуалізма, педафіліі, зоафіліі й іншых форм садаміі. Вось такое насаджэньне мы і лічым мярзотным, абсалютна соцыядэструктыўным, злачынным. І гэта, як кажуць, медыцынскі факт. Пакідаючы на лепшыя часы тэарэтычныя пытаньні гетэрасектуальнай нормы ў сьферы маралі, этыкі, культуры, выхаваньня, мы адразу пераходзім да наступнага пытаньня: што за сілы і навошта выкарыстоўваюць зьяву “нетрадыцыйнай сексуальнасьці”, “гетэрафобнасьці”, якая часта называецца садаміяй, у якасьці палітычнай зброі, накіраванай на разбурэньне як агульнай маралі, так і нацыянальнай культуры? Якія ў гэтых сіл сапраўдныя (схаваныя) мэты?  Давайце пошук адказаў на гэтыя пытаньні пачнем зь невялікай падборкі фактаў, якія назьбіраліся ў нашым рэдакцыйным архіве за апошнія пару гадоў. Што зробіш, трэба вырашаць і такія праблемы…



ФАКТЫ, ЯКІЯ СЬВЕДЧАЦЬ ПРА НАЎМЫСНАЕ НАСАДЖЭНЬНЕ “ЛІБЕРАЛАМІ” РАЗБЭШЧАНАСЬЦІ Й САДАМІІ Ў СЬВЕЦЕ.

УСЕАГУЛЬНАЕ ПРАВА НА СВАБОДУ СЕКСУАЛЬНАЙ АРЫЕНТАЦЫІ?

(паводле матэрыяла Яна Максімюка за 19.12.2008 г., http://www.svaboda.org/content/Article/1361713.html)

18 сьнежня дыпламаты з 66 краін на нефармальным спатканьні ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью Ёрку падпісалі мемарандум, у якім заклікаюць Генеральную Асамблею ААН прысьвяціць дэбаты дыскрымінацыі людзей з прычыны іх сексуальнай арыентацыі. Ініцыятыва збору подпісаў пад мемарандумам выйшла ад сямі краінаў: Францыі, Аргентыны, Бразіліі, Харватыі, Габону, Нідэрландаў і Нарвэгіі (подпісу Беларусі там няма і Беларусь выступіла з асобнай заявай у гэтым пытаньні). У ААН не існуе афіцыйнага мінімуму подпісаў, якія неабходныя, каб склікаць дэбаты ў Генеральнай Асамблеі над нейкім пытаньнем. Але звычайна лічыцца, што дзеля дэбатаў трэба сабраць подпісы ад ня менш чым 100 краінаў (у ААН цяпер уваходзяць 192 краіны).

Прычыну ініцыятывы коратка і выразна растлумачыла журналістам Рама Ядэ, дзяржсакратар Францыі ў пытаньнях правоў чалавека: “Сёньня 66 краінаў перапыняюць маўчаньне і заяўляюць, што абарона асноўных свабодаў і пытаньне сексуальнай арыентацыі ды гендэрнай ідэнтычнасьці — узаемазьвязаныя. Як можна пагаджацца на пачатку гэтага 21-га стагодзьдзя, каб людзей арыштоўвалі, катавалі і каралі сьмерцю з прычыны іхняй сексуальнай арыентацыі?”

Паводле падпісантаў мемарандуму, запіс аб абароне права на свабодны выбар сексуальнай арыентацыі ды гендэрнай ідэнтычнасьці павінен знайсьціся ва Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, якой споўнілася 60 гадоў.

Ўсеагульная дэкларацыя правоў чалавека не зьяўляецца юрыдычным актам, а толькі заявай аб намерах. Аднак дэкларацыя дае вызначэньні такіх паняцьцяў як “асноўныя свабоды” і “правы чалавека”, якія згадваюцца ў Хартыі ААН — дакуменце, які абавязвае ўсіх членаў ААН. Таму дэкларацыю звычайна трактуюць як неаддзельную частку міжнароднага права.

Пакуль што пад мэмарандумам аб дыскрымінацыі сэксуальных мяншыняў няма подпісаў Злучаных Штатаў Амерыкі, Расеі і Кітаю. Але новаабраны прэзідэнт ЗША Барак Абама даў зразумець, што калі ён уступіць на сваю пасаду, ініцыятыва не зачакаецца подпісу ад ЗША: “Я думаю, нікому не сакрэт, што я зьяўляюся палкім прыхільнікам роўнасьці для амерыканскіх геяў і лесьбіянак. Гэта пытаньне, у якім я быў пасьлядоўны дагэтуль і намерваюся быць пасьлядоўным у часе майго прэзідэнцтва”.

Гомасексуальныя зносіны забароненыя пад пагрозай пакараньня ў 77 краінах сьвету. У сямі краінах гомасексуалізм караецца сьмерцю: Саудаўскай Арабіі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Іране, Маўрытаніі, Нігерыі, Судане і Емене.

АБАРОНА ПРАВОЎ СЕКСМЕНШАСЬЦЯЎ БУДЗЕ ПРЫЯРЫТЭТАМ ПАЛІТЫКІ ЗША

(прайшло тры гады; паводле http://www.svaboda.org/content/article/24414700.html)

“Абарона правоў сексуальных меншасьцяў стане адным з прыярытэтаў амерыканскай зьнешняй палітыкі. Пра гэта гаворыцца ў дырэктыве, якую выдаў прэзідэнт ЗША Барак Абама.

Абама запатрабаваў ад урадавых ведамстваў зрабіць усё, што ад іх залежыць, каб дыпламатычная праца ЗША і дапамога, якая аказваецца замежным краінам, спрыяла абароне правоў лесьбіянак, геяў, бісэксуалаў і трансгендэраў (ЛГБТ). Прэзідэнт ЗША выказаў «глыбокую заклапочанасьць» гвалтам і дыскрымінацыяй прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці. Ён падкрэсьліў, што абарона правоў прадстаўнікоў сексуальных меншасьцяў адпавядае агульнай лініі на абарону правоў чалавека ва ўсім сьвеце, якую праводзіць Амерыка. Абама запатрабаваў ад дзярждэпартаменту ды іншых ведамстваў весьці барацьбу з крыміналізацыяй ЛГБТ-статусу за мяжой, прадстаўляць абарону ўцекачам і шукальнікам палітычнага прытулку зь ліку прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці, а таксама «хутка і ясна» рэагаваць на «сур’ёзныя інцыдэнты», якія ставяць пад пагрозу правы сексуальных меншасьцяў за мяжой.

У сваю чаргу дзяржаўны сакратар ЗША Хілары Клінтан у сваім выступе ў Жэневе ў  Радзе ААН па правах чалавека таксама казала пра важнасьць абароны правоў геяў і лесьбіянак. Яна абрынулася з крытыкай на краіны, у якіх на парушэньні правоў прадстаўнікоў сексуальных меншасьцяў не зьвяртаюць увагі. «Ніякія традыцыі або звычаі ня могуць быць вышэй за правы чалавека, якія ўласьцівыя ўсім нам [?! – Рэд.]», — заявіла яна.

Пітэр Спрыг з Рады па дасьледаваньні сям’і ня згодны з рашэньнем Абамы. Паводле яго, прасоўваючы за мяжой «радыкальную ідэалогію сексуальнай рэвалюцыі» [на справе, насаджаючы разбэшчвальна-садамістычную правакацыю. – Рэд.], ён рызыкуе палітычным уплывам і рэпутацыяй Злучаных Штатаў: «Прэзідэнт Абама дзейнічае так, быццам бы права на гомасексуальныя паводзіны ва ўсім сьвеце прызнана адным з правоў чалавека, але гэта проста ня так. У ніводнай дамове, у ніводным міжнародным дакуменце, які мае шырокае прызнаньне, гомасексуальныя паводзіны не абвяшчаюцца правам чалавека. Так што яго рашэньне грунтуецца на фікцыі».

Губернатар Тэхаса і адзін і патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі Рык Перы, заявіў, што прэзідэнцкая дырэктыва зьяўляецца часткай «вайны супраць традыцыйных амерыканскіх каштоўнасьцяў» [ці толькі амерыканскіх? – Рэд.], якую вядзе адміністрацыя Абамы. На думку Перы, Абама «[памылкова] палічыў, што цярпімасьць амерыканцаў да розных стыляў жыцьця раўназначная іх ухваленьню такіх стыляў жыцьця».

У ЗША ЛІКВІДУЮЦЦА СЛОВЫ “МАМА” І “ТАТА”

(паводле http://ria.ru/authors/20110120/324009123.html)

Зь лютага 2011 года ў дакументацыі Дзярждэпартамента ЗША выведзены з афіцыйнага абароту словы “мама” і “тата”. Пры падачы заяў на афармленьне афіцыйных дакументаў, у анкетах з гэтага часу будзе значыцца “бацька № 1” і “бацька № 2”. Дзярждэп растлумачыў, што ранейшая гендэрная ідэнтыфікацыя “маці” й “тата” супярэчыць сучасным рэаліям – у ЗША аднаполыя сем’і трывала занялі свае правы, і таму цэлае пакаленьне юных амерыканцаў не павінна адчуваць сябе недасканалымі з-за таго, што ў іх “два таты”.

Гей-парады на абодвух узьбярэжжах ЗША сёньня ўзначальваюць мэры, прэзідэнт Барак Абама па прыходзе ў Белы дом абвясьціў “месячнік гонару геяў і лесбіянак”. “Гэта вельмі вялікая перамога. ЗША прызналі, што ўшчамленьне па прыкмеце сексуальнай арыентацыі – гэта парушэньне духу амерыканскіх правоў і свабод”, – кажа Таня Домі з Калумбійскага універсітэта. Яна была сярод 500 ветэранаў Пентагона, якія былі запрошаны Абамай на ўрачыстую цырымонію падпісаньня адмены пастулату “не пытай – не гавары”. “Я каля 10 гадоў адслужыла ў войску, але ў мяне былі сталыя праблемы, і ў рэшце гэта стала немагчымым. На афіцыйных вайсковых слуханьнях я павінна была даваць справаздачу аб тым, ці належу я да” традыцыйнай большасьці “- распавядае Таня. Цяпер яна працуе у Калумбійскім універсітэце і піша кнігу аб правах секс-меншасьцяў ва Ўсходняй Еўропе і Расіі, дзе няма цярпімасьці да “нестандарту”.

“На кухні” сярэднія амерыканцы могуць пачасаць языкі: белыя – пра неграў, чорныя – пра габрэяў, габрэі – пра “сьпікаў” (іспанамоўных мігрантаў), усе разам – пра “гомікаў”, але на людзях – ні-ні! Кодэкс паводзінаў загадвае поўную карэктнасьць. Найбуйнейшыя амерыканскія карпарацыі даюць справаздачы ня толькі аб расавай, але і аб гендэрнай палітыцы – колькі ў штаце жанчын, колькі прадстаўнікоў нетрадыцыйнай арыентацыі, колькі зь іх на мэнэджарскіх пазіцыях.

Ведаючы амерыканскую стараннасьць у прасоўванні прынцыпаў карэктнасьці, можна выказаць здагадку, што словы “мама” і “тата”, выпаўшы з афіцыйных дакументаў, пачнуць паступова выцясьняцца зь лексікону чыноўнікаў, а затым, глядзіш, і шырокіх мас.

БРЫТАНСКІЯ ЎЛАДЫ СЬЛЕДАМ ЗА АМЕРЫКАНСКІМІ ТАКСАМА АБ’ЯВЯЦЬ ПАЗА ЗАКОНАМ СЛОВЫ «ТАТА» І «МАМА»

(паводле http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/10/03/85662.shtml)

Брытанскія ўлады ў бліжэйшы час маюць намер прыбраць словы «тата» і «маці» з анкетаў, якія запаўняюцца для атрыманьня пашпарта. Замест гэтых слоў пад ціскам садамітаў у заявах зьявяцца тэрміны «бацька 1» і «бацька 2», – паведамляе газета The Daily Mail. Зьмена ў анкету будзе ўнесена да сьнежня 2011 года, «каб не ствараць праблем” для садамітаў, якія выхоўваюць дзяцей (па даных Упраўленьня нацыянальнай статыстыкі, садамітамі зьяўляюцца 1,5% насельніцтва Брытаніі).

Як сьведчаць дакументы, якія трапілі ў распараджэньне газеты, папраўкі дамаглася лабісцкая група Stonewall, якая выступае ў інтарэсах садамітаў Англіі.

У Брытаніі садаміты, якія бяруць на выхаваньне дзіця, афіцыйна лічацца яго «бацькамі». Калі яны карыстаюцца паслугамі сурагатнай маці, то ім неабходна атрымаць у судзе дакумент, які абвяшчае іх «бацькамі».

Між тым, далёка ня ўсе брытанцы задаволеныя сатанізацыяй Англіі. Групы, якія выступаюць у абарону сямейных каштоўнасьцяў, адзначаюць, што рашэньне замяніць бацьку і маці «бацькам 1» і «бацькам 2», падрывае сямейныя асновы.

АМЕРЫКАНСКІЯ ПСІХОЛАГІ – ПРА “КАРЫСЬЦЬ” АДНАПОЛЫХ ШЛЮБАЎ

(узята з http://www.zman.com/news/2011/08/05/107282.html)

Амерыканская псіхалагічная асацыяцыя рэкамендавала ўсім федэральным уладам і адміністрацыям штатаў тэрмінова дазволіць аднаполыя шлюбы, бо іх забарона “адмоўна адбіваецца на грамадскім здароўі”.

Псіхалагічная асацыяцыя, якая аб’ядноўвае больш за 150.000 сьпецыялістаў, на апошнім зьездзе адзінагалосна прыняла рэзалюцыю, якая заклікае да адмены забароны на шлюбы паміж геямі ці лесьбіянкамі. Псіхолагі падкрэсьліваюць, што ў асацыяцыі зараз ёсьць навуковы доказ іх карысьці для аднаполых партнёраў. Па словах аднаго зь кіраўнікоў асацыяцыі доктара Клінтана Андэрсана, “гомасексуальны шлюб нясе ў сабе ўсе тыя ж каштоўнасьці й выгоды, што і традыцыйны саюз”.

У дадзены момант 6 штатаў (плюс акруга Калумбія) дазваляюць аднаполым партнёрам заключаць шлюбы на сваёй тэрыторыі. Такая сітуацыя не задавальняе гей-актывістаў, якія лабіруюць дазвол аднаполых саюзаў на федэральным узроўні.

БРЫТАНІЯ ПАГРАЖАЕ САНКЦЫЯМІ УСІМ, ХТО НЯ ЛЮБІЦЬ САДАМІТАЎ

(паводле http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/10/30/86211.shtml)

Брытанскі прэм’ер-міністар Дэвід Кэмеран прыгразіў санкцыямі тым краінам, якія не жадаюць адмяніць заканадаўства, якое забараняе садамію. Кэмеран паведаміў, што ён падымаў гэтае пытаньне на сустрэчах у аўстралійскім Перце зь лідэрамі краін г.зв. брытанскай садружнасьці. З 54 краін-членаў садружнасьці ў 41 дзейнічаюць законы, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасьць за гомасэксуалізм. Прычым многія з гэтых законаў у свой ​​час ўвялі самі брытанцы, якія былі тады хрысьціянамі і лічылі, што садамія – гэта злачынства. Сёньня брытанцы так ужо ня лічаць. Больш за тое, яны пагражаюць рознымі карамі тым народам, якія лічаць садамію богаагіднай (што, дарэчы, лічыцца ва ўсіх сусьветных рэлігіях).

НЯМЕЦКАЕ КАТАЛІЦКАЕ ВЫДАВЕЦТВА З «УХВАЛЕНЬНЯ» БІСКУПАЎ ГАНДЛЮЕ ПАРНАГРАФІЯЙ І КНІГАМІ ПРА САТАНІЗМ

(паводле http://ummanews.com/news/world/3997——-lr——-.html)

Нямецкае выдавецтва «Weltbild» («Светагляд»), якое цалкам належыць каталіцкай царкве, рэгулярна выпускае кнігі парнаграфічнага зьместу, а біскупы, якія ведаюць пра гэта, проста «закрываюць вочы», – паведамляе нямецкая газета «Die Welt».

Каталіцкая царква ўклала сотні мільёнаў еўра ў выдавецтва. Гадавы абарот канцэрна складае € 1,7 млрд. – ён кантралюе 20% нямецкага кніжнага рынку. Па аб’ёмах онлайн-продажаў «Weltbild» займае другое месца пасьля «Amazon».

У кастрычніку г.г. «Weltbild» апынулася ў цэнтры скандалу ў сувязі з выпускам кніг парнаграфічнага зьместу. У онлайн-каталогу кніжнага канцэрна можна знайсьці парадку 2.500 сумніўных кніг. Біскупам аб гэтым паведамлялі яшчэ ў 2008 годзе. Тады занепакоеныя грамадзяне пісалі, што вялікую частку грошай каталіцкі «Weltbild» зарабляе на распаўсюдзе парнаграфіі, кніг аб гвалце, вядзьмарстве, сатанізьме. Аднак у мюнхенскай епархіі грамадзянскім актывістам параілі «берагчы сілы» і «вырошчваць пшаніцу замест таго, каб выціскаць апошняе пустазельле».

СЕНАТ ЗША ДАЗВОЛІЎ АМЕРЫКАНСКІМ САЛДАТАМ ЗАЙМАЦЦА НАВАТ ЗОАФІЛІЯЙ

(паводле http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/12/09/87280.shtml)

У верасьні гэтага года садаміты атрымалі афіцыйнае права служыць у арміі ЗША і не хаваць сваіх палавых адхіленьняў. Раней садаміты абодвух палоў маглі служыць у войску і займацца садомскі грахом ўтоена. Цяпер яны могуць рабіць гэта ня тоячыся.

Больш за тое, палавая распуста амерыканскіх салдат стане разнастайней. Праект закона, прыняты Сенатам ЗША, утрымлівае палажэньне аб адмене ў арміі пакараньня за садамію і зоафілію, – перадае AP.

Пад скарачэньне трапіў 125-ы артыкул Кодэксу вайсковай юстыцыі аб паводзінах, у якім гаварылася, што любы чалавек «які зьдзяйсьняе ненатуральны палавы акт зь іншым чалавекам або з жывёлай, вінаваты ў садаміі. Тых людзей, якіх прызнаюць вінаватымі ў садаміі, аддаюць пад вайсковы трыбунал».

Кіраўнік сенацкага камітэту па абароне Карл Левін заявіў, што адмена артыкула – гэта звычайнае зьмяненьне заканадаўства. Хутка салдаты ЗША змогуць свабодна снашацца зь кім заўгодна – хоць з мужчынам, хоць з жывёлай. Гэтае будзе законна і будзе адпавядаць “правам чалавека”.

БРЫТАНСКІХ ДЗЯЦЕЙ БУДУЦЬ ПРЫВУЧАЦЬ ДА МАСТУРБАЦЫІ Й СЕКСА З 5 ГАДОЎ

(http://zkan.com.ua/main/dtp/785-masturbatory-ot-yunesko.html)

Распрацоўваючы навучальны план, сьпецыялісты ЮНЕСКА плануюць узяць за аснову кнігу Робі Харыс і Майкла Эмберлі «Давай пагаворым пра секс”, прызначаную для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.

Ужо ў наступным навучальным годзе брытанскім малым раскажуць аб інтымным жыцьці іх бацькоў і растлумачаць, адкуль бяруцца дзеці. Акрамя таго, хлопчыкам і дзяўчынкам распавядуць пра аргазм, навучаць мастурбаваць і прышчэпяць талерантнасьць да садаміі – г.зв. «аднаполага сексу». А для ўзмацненьня эфекту пакажуць ілюстрацыі, якія па сутнасьці зьяўляюцца маляваным порна.

А вось пару тэкстаў, якімі Харыс і Эмберлі суправадзілі гэтыя карцінкі:

“Што такое аргазм? Гэта цяжка апісаць, але ты можаш уявіць далікатнае паколваньне (нешта накшталт казытаў), яно пачынаецца ў тваім жываце, распаўсюджваецца па ўсім целе, і ты разумееш – табе гэта вельмі падабаецца ».

«Часам, калі дзеці вырастаюць, хлопчыкаў пачынаюць ўзбуджаць іншыя хлопчыкі, а дзяўчынак – іншыя дзяўчынкі. Яны могуць глядзець і нават кранаць іх цела…».

Дарэчы, згоды бацькоў пытацца ніхто ня мае намеру – прадмет будзе абавязковым ва ўсіх брытанскіх школах.

АГОЛЕНЫЯ МАДЭЛІ НА ТЫДНІ МОДЫ Ў ЛОНДАНЕ

(22.09.2010 г.,  паводле http://gazetaby.com/index.php?sn_nid=31271&sn_cat=39)

На “Тыдні моды”, які адкрыўся ў Лондане, вядомаму французскаму дызайнеру і стылісту Чарлі Ле Мінду атрымалася па-сапраўднаму ашаламіць, здавалася б, да ўсяго звыклую публіку – у яго паказе ўдзельнічалі зусім голыя мадэлі!

Чарлі, натхнёны вобразам Лэдзі Гагі, прадставіў калекцыю аксэсуараў – на мадэлях былі батыльёны на высокай платформе і капялюшы ў форме шматкутнікаў і велізарных кругоў. Але гэтыя акcесуары не змаглі схаваць ад публікі… поўнай галізны дзяўчын, якую тыя нязмушана дэманстравалі. Як паведамляе Daily Mail, гледачы не ведалі, куды ім глядзець…

ГЕЙ-ПАРАД У БЕЛГРАДЗЕ ПРЫВЁЎ ДА МАСАВЫХ БЕСПАРАДКАЎ – ДЗЯСЯТКІ ПАРАНЕНЫХ І ЗАТРЫМАНЫХ

(10 кастрычніка 2010 года, паводле  http://svpressa.ru/world/news/31869/)

Сама меней 57 чалавек пацярпелі (у іх ліку 50 паліцэйскіх) у выніку сутыкненьняў “хуліганаў” з паліцыяй, якая ахоўвала ўдзельнікаў гей-параду, які прайшоў у нядзелю ў Белградзе, – паведамляе РІА “Навіны”.

Мітынг і шэсьце прыхільнікаў сексуальных меншасьцяў пад назвай “Парад гонару” [паглядзіце на прадмет “гонару” на фота. – Рэд.] у цэнтры сербскай сталіцы сабралі каля тысячы чалавек. Супраць правядзеньня гей-параду выступілі некалькі палітыкаў, шэраг груповак патрыятычнага толку, арганізацыі футбольных фанатаў. Сербская праваслаўная царква таксама была ў ліку супернікаў мерапрыемства, адначасова заклікаўшы грамадзян устрымацца ад гвалту ў стаўленьні да ўдзельнікаў акцыі.

У БРЫТАНСКІМ ПАРЛАМЕНЦЕ АДБЫЛОСЯ ВЯСЕЛЬЛЕ МІНІСТРАЎСАДАМІТАЎ

(http://3rm.info/2607-bezumnyj-mir-smerdyashhaya-prosvyashhennaya.html)

У будынку Парламента Вялікабрытаніі ўпершыню адбылося гей-вяселле, – паведамляе агенцтва Associated Press. Грамадзянскі саюз заключылі брытанскі міністар па еўрапейскіх справах Крыс Браянт і яго калега па лейбарысцкай партыі Джарэд Крэні.

Браянт дамогся афіцыйнага дазволу на правядзеньне шлюбнай цырымоніі ў сьпікера Палаты прадстаўнікоў Джона Бяркоў, да якога ён раней афіцыйна зьвяртаўся з гэтай просьбай. Цяпер падаваць заяўкі на правядзеньне гомасэксуальных вясельляў у рэзідэнцыі брытанскага Парламента ў Вэстмінстэрскім палацы змогуць усе жадаючыя.

Гэта ня першы выпадак, калі брытанскі міністар вырашае афіцыйна ўзаконіць свае стасункі з партнёрам. У ліпені 2006 года міністар па справах аховы навакольнага асяроддзя і член парламента Вялікабрытаніі Бэн Брэдшоў спалучаўся вузамі шлюбу з журналістам вячэрняга выпуску навінаў “Бі-Бі-Сі” Нілам Далглейшем.

Шлюбы паміж прадстаўнікамі сексуальных меншасьцяў афіцыйна дазволены ў Вялікабрытаніі з 2005 года. Гомасэксуальныя сямейныя пары ў гэтай краіне надзелены тымі ж грамадзянскімі правамі, як і гетэрасексуальныя.

ХРЫСЬЦІЯНСКІХ ПРАПАВЕДНІКАЎ АРЫШТОЎВАЮЦЬ ЗА ТОЕ, ШТО ЯНЫ ЛІЧАЦЬ САДАМІЮ ГРАХОМ

(паводле http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/05/05/72212.shtml)

Хрысьціянскі прапаведнік Дэйл Макальпін быў арыштаваны ў брытанскім горадзе Ўокінгем за тое, што назваў гомасексуалізм грахом, паўтарыўшы словы зь Бібліі. 42-гадовы баптыст прапаведаваў на вуліцы. Ён стаяў на ​​невысокай драбіне і вёў гаворку пра 10 Божых запаветаў, калі да яго падышла жанчына і завяла размову аб веры, – паведамляе The Daily Telegraph. Макальпін, пералічваючы грахі, выкладзеныя апосталам Паўлам у Першым пасланьні да Карынцянаў, нагадаў, што той называў гомасексуалізм грахом. Калі жанчына сышла, да прапаведніка падышоў паліцэйскі і, паведаміўшы аб скарзе на яго «за выказваньні гомафобскага характару», правёў Макальпіна ў паліцэйскі ўчастак. Там з прапаведніка зьнялі паказаньні й адбіткі пальцаў, а таксама ўзялі аналіз на ДНК. І толькі пасьля адпусьцілі пад заклад.

Гэта не адзіны выпадак арышту хрысціянскіх прапаведнікаў ў Брытаніі за тое, што яны называюць садамію грахом. Так, у лютым 2010 года ў Колчэстары быў арыштаваны 62-гадовы прапаведнік Пол Шоў пасьля скаргаў на яго за выказваньні “супраць гомасексуалізму”. У 2008 годзе ў Гейнсбара хрысьціянскі прапаведнік Эндзі Робертсан быў абвінавачаны паліцыянтамі ў тым, што, публічна заяўляючы аб грахоўнасьці садаміі, тым самым “парушыў закон”. У 2006 годзе ў Паўднёвым Уэльсе прапаведнік Стэфан Грын быў арыштаваны падчас г.зв. «Фестывалю» ў Кардзіфе, калі ён раздаваў гомасексуалістам евангельскія трактаты. Грына арыштавалі за тое, што ў гэтых буклетах ўтрымліваліся цытаты з Бібліі, якія асуджаюць гомасексуалізм. У 2002 годзе ў Борнмуце, папулярным курорце на беразе Ла-Манша, 69-гадовы прапаведнік Гары Хаманд быў абвінавачаны ў парушэньні Грамадзянскага кодэксу за выказваньне пра амаральнасьць гомасексуалізму. Хаманд стаяў у цэнтры горада з таблічкай «Езус нясе Мір. Ісус жывы. Ганіце заганы – гомасексуалізм, лесьбіянства». Але натоўп, які сабраўся вакол прапаведніка, паваліў Хаманда на зямлю і выпэцкаў у брудзе. Паліцыянты, якія зьявіліся, арыштавалі менавіта Хаманда, а ня тых, што напалі на яго.

Многія брытанцы ўжо заяўляюць у гэтай сувязі, што свабода рэлігіі, як і свабода слова, у Англіі знаходзіцца пад пагрозай.

ТУРЦЫЯ. ГЕЙ-ПАРАД У СТАМБУЛЕ

(http://www.svaboda.org/photogallery/4479.html)










У ЗША ВУЧНЯЎ МАЛОДШЫХ КЛАСАЎ БУДУЦЬ ЗАБЯСЬПЕЧВАЦЬ ПРЭЗЕРВАТЫВАМІ

(25.06.2010 г.; http://www.newsland.ru/news/detail/id/523359/)

Адміністрацыя адной са школьных акругаў амерыканскага штата Масачусетс прыняла рашэньне выдаваць прэзерватывы ўсім вучням, у тым ліку і… малодшакласьнікам, – паведамляе AP.

Як патлумачыў старшыня Школьнай рады Провінстаўна Пітэр Гроса, камітэт вырашыў не абмяжоўваць узрост раздачы прэзерватываў, “паколькі ўзрост пачатку палавой актыўнасьці таксама ня вызначаны”.

Згодна з новымі правіламі, кожны вучань, які зьвярнуўся за прэзерватывам да школьнай медсястры, абавязаны прайсьці кансультаваньне па пытаньнях палавога жыцьця.

Пры гэтым правілы, якія ўступілі ў сілу восеньню 2010 года, не патрабуюць паведамляць бацькам аб звароце дзіцяці за прэзерватывам.

ПРЭЗІДЭНТ АРГЕНТЫНЫ КРЫСЬЦІНА КІРШНЭР АТРЫМАЛА ГРАМАТУ АД ФЭДЭРАЦЫІ ГЕЯЎ І ЛЕСЬБІЯНАК ПАСЬЛЯ ДАЗВОЛУ Ў ЯЕ КРАІНЕ АДНАПОЛЫХ ШЛЮБАЎ

(http://www.svaboda.org/photogallery/4633.html)










ВАКХАНАЛІЯ ПУБЛІЧНАЙ РАЗБЭШЧАНАСЬЦІ НАКРЫЛА ЗАХАД

(паводле http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/05/07/72247.shtml)

Заходняя прэса паведамляе аб новай г.зв. «Сексуальнай рэвалюцыі», якая ўспыхнула ў Еўропе і па ўсім заходнім сьвеце. «Рэвалюцыя» выявілася ў модзе на публічная сукупленьні мужчын і жанчын, а таксама садаміцкія оргіі наўпрост на вуліцах гарадоў.

Бум вулічнай распусты пачаўся вясной 2010 г.. «У Прыродзе – красаваньне, а ў людзей – гармоны», – характарызуе становішча нямецкі таблоід Bild. – У многіх жаданьне займацца сексам настолькі вялікае, што яны пачынаюць рабіць гэта наўпрост на вуліцы. Старыя табу, якія забараняюць людзям займаццакаханьнем” у грамадскіх месцах, больш не працуюць“, – піша нямецкае выданьне.

У Нямеччыне сукупляюцца ня толькі на вуліцах, але і ў хрысьціянскіх храмах. Адзначаны выпадак, калі распусьнікі сталі сукупляецца на званіцы ў момант імшы на вачах сотняў людзей, якія маліліся. У Дрэздэне мужчына і жанчына прыйшлі ў папулярны гарадскі парк і сталі ў адкрытую сукупляецца як сабакі наўпрост пасярод натоўпу адпачывальнікаў. Пасьля сеансу сукупленьня пара загрузілі відэа з гэтым дзействам у сеціва і папрасілі ўсіх жадаючых пракаментаваць, што яны думаюць на гэты конт.

Такая сітуацыя ня толькі ў Нямеччыне. У Гішпаніі таксама назіраецца сапраўдная эпідэмія публічнай распусты. Паліцыя спрабуе гэтаму супрацьдзейнічаць, але з-за масавасьці зьявы нічога ня можа зрабіць.

Вакханалія набірае абароты па ўсім заходнім сьвеце. У Канадзе аматар рок-музыкі ў скураной куртцы зладзіў садаміцкі акт наўпрост на канцэрце гурта Motley Crue, а ў Сіднэі голая пара ўвайшла ў будынак вежавага гадзіньніка у гістарычнай частцы горада.

У начным клубе на Мальёрцы арганізатары прыдумалі новую забаву: той мужчына, які будзе здольны выпіць залпам десять чарак тэкілы, можа сукупляецца з дзяўчынай-добраахвотніцай наўпрост на сцэне.

У Лондане мясцовыя жыхары ўсё часьцей сукупляюцца прама на лужку ў Віндзорскім парку перад шакаванымі турыстамі.

У Баўгарыі публічныя сукупленьні на пляжах сталі штодзённай зьявай. Самае строгае пакараньне за гэта – папярэджаньне.

У сваю чаргу муніцыпалітэт гішпанскага мястэчка Вялес Малага пастанавіў гасіць ліхтары на папулярных пляжах з 1.00 да 2.00 ночы. Рашэньне матывавана тым, каб распусьнікі не разбівалі ліхтары на пляжах. Узьбярэжжа Коста-дэль-Соль наогул славіцца публічнымі начнымі оргіямі.

Заняпад маралі на Захадзе ня проста жахае, выклікаючы пачуцьцё гідлівасьці й агіды. Татальная распуста і садамія, якія насаджаюцца заходнімі рэжымамі па ўсім сьвеце, паказваюць, што чалавецтва ўшчыльную наблізілася да моманту ісьціны.

Па вельмі многіх прыкметах сьвет знаходзіцца на мяжы лёсавызначальных узрушэньняў.

ЛОС-АНЖЭЛЕС: УДЗЕЛЬНІЦЫ ЧЭМПІЯНАТУ ЗША ПА БОДЫБІЛДЫНГУ

(http://www.svaboda.org/photogallery)










ЖОНКА ПРЭМ’ЕРА БРЫТАНІІ УЗНАЧАЛІЛА ПАРАД САДАМІТАЎ

(паводле http://kavkazcenter.com/russ/content/2009/07/04/66579.shtml)

У 2009 годзе Лондан праводзіў традыцыйны штогадовы парад садамітаў ўсіх масьцяў і кірункаў. У парадзе, які нахабна абазвалі «парадам гонару», прынялі ўдзел каля 100 тысяч чалавек. Гледачамі шабашу збачэнцаў сталі 800 тысяч чалавек.

Традыцыйна ў калонах садамітаў ідуць вайскоўцы ўсіх трох відаў Узброеных Сіл Брытаніі, прадстаўнікі паліцыі і пажарнай службы, спартоўцы, члены прафсаюзаў.

Упершыню ў гісторыі ў шэсьці прыняла ўдзел жонка дзеючага прэм’ер-міністра Брытаніі. У суботу брытанскі прэм’ер Гордан Браўн і яго жонка Сара прынялі ў сваёй рэзідэнцыі на Даўнінг-стрыт арганізатараў параду садамітаў. Прэм’ер-міністр выказаў сваю падтрымку парада, алё па “меркаваньнях бясьпекі”, ня змог сам прыняць удзел у шэсьці. Аднак яго жонка Сара прадэманстравала сваю салідарнасьць зь гей-супольнасьцю, прыняўшы ўдзел у парадзе.

Затое Гордан Браўн накіраваў адмысловы зварот арганізатарам і ўдзельнікам шабашу, дзе пералічыў усе “дасягненьні” ўраду лейбарыстаў у сьферы “абароны правоў меншасьцяў”. Яго падтрымалі й іншыя вядучыя палітыкі краіны. У прыватнасьці, міністар замежных спраў Дэвід Мілібэнд нагадаў, што Злучанае Каралеўства займае вядучыя пазіцыі ў сьвеце па прасоўваньні й прапагандзе садаміі ў сьвеце і «мае намер дамагацца выкананьня гэтых прынцыпаў ва ўсіх краінах Еўрапейскага Зьвязу і за яго межамі“.  «Суботнія ўрачыстасьці ладзяцца ня толькі для гей-супольнасьці, але для ўсіх тых, хто ганарыцца тым, што жыве ў справядлівым, роўным і сучасным грамадстве. Наша прыхільнасьць гэтым каштоўнасьцям пераходзіць нашы мяжы, і я з нецярплівасьцю чакаю таго дня, калі яе будзе падзяляць ўвесь сьвет », – лічыць кіраўнік Фарын-офіса.

Лідэр брытанскай апазіцыі Дэвід Кэмеран напярэдадні параду публічна павініўся за ўведзены ў 1988 годзе ранейшым кансерватыўным урадам Вялікабрытаніі так званы “артыкул 28” Акту аб мясцовым самакіраваньні, які забараняў «прапаганду гомасексуалізму ў школах і грамадскіх установах». У Шатландыі гэты артыкул была адменены ў 2000 годзе, на астатняй частцы Злучанага Каралеўства – у 2003 годзе.

«Я прашу прабачэньня за «артыкул 28». Мы памыляліся ў гэтым. Гэта было эмацыйнае пытаньне. Я спадзяюся, вы зможаце нам дараваць», – сказаў лідэр «торы».

Сёньня прапаганда садаміі ды іншых формаў сексуальных адхіленьняў і розных мярзотаў у школах Брытаніі ажыцьцяўляецца на законнай падставе.

Нагадваю, у гісторыі чалавецтва масавае распаўсюджаньне садаміі заўсёды было надзейнай прыкметай хуткай гібелі той ці іншай цывілізацыі.

МІНІСТЭРСТВА АХОВЫ ЗДАРОЎЯ БРЫТАНІІ РАІЦЬ ШКОЛЬНІКАМ ІМКНУЦЦА ДА АРГАЗМУ

(паводле http://www.bbc.co.uk/russian/uk/2009/07/090708_britain_sex_pleasure.shtml)

У новым кіраўніцтве для школ, выдадзеным Нацыянальнай службай аховы здароўя Вялікабрытаніі, падлеткам растлумачваецца, што яны “маюць права” на сексуальнае задавальненьне, а саіцьце або мастурбацыя двойчы ў тыдзень можа аказаць спрыяльнае ўзьдзеяньне на іх сардэчнасасудзістую сістэму.

Як паведамляюць вядучыя брытанскія газеты, буклет пад назвай “Асалода”, выдадзены ў дапамогу настаўнікам падразьдзяленьнем Нацыянальнай службы аховы здароўя ў горадзе Шэфілд і разьлічаны на школьнікаў ва ўзросьце ад 13 гадоў. Па словах стваральнікаў брашуры, яны імкнуліся дапоўніць сістэму сексуальнай адукацыі ў школах інфармацыяй аб карысьці заняткаў сексам у задавальненьне.

Занадта доўга сексуальнае выхаваньне падлеткаў, лічаць аўтары дакумента, абмяжоўвалася ў асноўным прапагандай бясьпечнага сексу” і сталасьці ў інтымных стасунках. Пры гэтым ігнаравалася асноўная прычына, па якой многія займаюцца сексам, сцьвярджаюць стваральнікі кіраўніцтва, – а менавіта задавальненьне.

Дэвізам буклета “Асалода” стаў выраз: “Адзін аргазм у дзень – і доктар не спатрэбіцца”.

Адзін з аўтараў брашуры – Стыў Слэк, дырэктар Цэнтра па праблемах ВІЧ і сексуальнага здароўя пры падраздзяленьні Службы аховы здароўя ў Шэфілдзе, сцьвярджае, што дакумент не прапагандуе раньні секс сярод падлеткаў. Наадварот, кажа ён, кіраўніцтва павінна заахвоціць школьнікаў не сьпяшацца са стратай нявіннасьці і пачаць сексуальнае жыцьцё толькі тады, калі яны будуць цалкам упэўненыя, што атрымаюць ад яго задавальненьне.

Між тым, псіхолаг з Ўэлінгтонскага каледжу ў Беркшыра Энтані Сэлдан назваў падобны падыход “сумным”, – піша брытанская Times. Газета Daily mail, у сваю чаргу, паведамляе, што актывісты брытанскага руху за захаваньне сямейных каштоўнасьцяў асудзілі дакумент, заявіўшы, што ён толькі заахвоціць падлеткаў рана ўступаць у сексуальныя стасункі й прывядзе да большага распаўсюджваньня захворваньняў, якія перадаюцца палавым шляхам.

Аднак міністэрства аховы здароўя Брытаніі падтрымала новаўвядзеньне, заявіўшы, што “шчырая размова пра секс” – важны складнік фармаваньня здаровага сексуальнага жыцьця.

КАЛУМБІЯ. ГЕЙ-ПАРАД У БАГАЦЕ

(http://www.svaboda.org/photogallery/4479.html)










НАРВЕЖСКІМ САДАМІТАМ ТАКСАМА ДАЗВОЛІЛІ ЎСЁ

(паводле http://qirim-vilayeti.org/content/view/298/77/)

Парламент Нарвегіі прыняў закон, які дазваляе гомасексуалістам ня толькі «ўступаць у шлюбы» адзін з адным з усімі вынiкаючымі з гэтага «сямейнымі правамі», але нават усынаўляць дзяцей, а таксама дапускае штучнае апладненьне лесьбіянак. Такім чынам, гэта скандынаўская дзяржава, у якой да 1972 гомасексуалісты былі па-за законам, стала 6-й краінай свету [у 2008 годзе. – Рэд.], дзе ўзаконена гідкая распуста. Прычым, распуснікам дадзена права пладзіць сабе падобных ў масавым маштабе.

Як паведамляе Лента.ру, 84 дэпутата парламенту прагаласавалі за закон пры 41-м супраць. Тры кіруючыя левацэнтрысцкія партыі, а таксама апазіцыйныя Лейбарысцкая і Кансерватыўная партыі падтрымалі новаўвядзеньні, а хрысьціянскія дэмакраты і скрайне правая Партыя прагрэсу – не.

Закон аб садаміцкіх шлюбах ўступіць у сілу ў пачатку 2009 года і заменіць так званы “закон аб партнёрстве», прыняты ў 1993 годзе, які дазволіў нарвежскім садамітам уступаць у г.зв. «Грамадзянскія саюзы».

ПРА ГЕЯЎ СА ШКОЛЬНАЙ ЛАВЫ : ГУБЕРНАТАР КАЛІФОРНІІ ПАДПІСАЎ ЗАКОН ПРА ВЫВУЧЭНЬНЕ Ў ШКОЛЕ ДАСЯГНЕНЬНЯЎ ГАМАСЕКСУАЛІСТАЎ

(15.07.2011 г., паводле Алёны Бяловай, гл.  http://www.gazeta.ru/social/2011/07/15/3696013.shtml)

Каліфарнійскія падлеткі будуць вывучаць у школах дасягненьні сексуальных меншасьцяў. Такі закон падпісаў губернатар Джэры Браўн. Яго крок выклікаў падтрымку сярод дэмакратаў і асуджэньне рэспубліканцаў і царквы.

Каліфорнія стане першым штатам ЗША, дзе ў дзяржаўных школах будуць выкладаць “гісторыю дасягненьняў геяў і лесьбіянак”. Такі законапраект падпісаў губернатар Джэры Браун – піша The New York Times.

Паводле дакумента, прадмет пра ўнёсак геяў і лесьбіянак у развіцьцё дзяржавы і краіны будзе ўключаны ў падручнікі і акадэмічныя планы грамадскіх навук – сацыялогіі, грамадазнаўства і таму падобных. Хоць новы закон набудзе моц у студзені 2012 г., стан падручнікаў і навучальных праграм ня будзе абнаўляцца да 2015 года. Таму мясцовым школам давядзецца ўключаць дадатковыя матэрыялы ў навучальныя планы.

“Гісторыя павінна быць сумленнай … Гэты законапраект зьмяняе існыя законы, забараняе дыскрымінацыю ў сьферы адукацыі й гарантуе, што ўнёсак амерыканцаў з усіх пластоў грамадства ўключаны ў нашы кнігі пра гісторыю, – заявіў губернатар”.

Мясцовы парламент, большасьць якога складаюць дэмакраты, прыняў аналагічны законапраект у 2006 годзе, але рэспубліканец Арнольд Шварцэнегер, які быў у той час губернатарам, наклаў на яго вета.

Некаторыя кансерватыўныя заканадаўцы працягваюць выступаць супраць законапраекта. “Гэта сумны дзень для нашай рэспублікі, калі ўрад кажа людзям, што яны павінны думаць”, – сказаў прадстаўнік рэспубліканскага дзяржаўнага заканадаўчага сходу ад Сан-Бернардына Цім Данэлі. Па яго словах, закон загадвае школам падаваць геяў і лесьбіянак толькі ў станоўчым сьвятле, што падобна на цэнзуру.

Закон раскрытыкавала і царква. “Гэта абуральна, што губернатар Браўн дазволіў гомасексуальным актывістам пранікаць у розумы каліфарнійскай моладзі, – цытуе CNN вялебнага Луі Шелдона, старшыню і заснавальніка зьвяза “Традыцыйныя каштоўнасьці”. – Бацькам, чые дзеці вучацца ў дзяржаўных школах, давядзецца забраць іх адтуль”.

(канец цытаваньня матэрыялаў)

Абмеркаваньне пададзеных фактаў будзе ў апошняй частцы.

14 каментарыяў

  1. None кажа:

    На жаль, гэтых вычварэнцаў нямала і сярод беларускіх нацыяналістаў. Асабліва апошнім часам. Але ніхто не мае мужнасці аб гетым казаць.

    • volat кажа:

      Дык майце мужнасьць, скажыце аб гэтым,назавіце хаця б імёны

      • Iмя ім легіён кажа:

        З тых, хто ўжо не жыве, калі ласка – адзін з арганізатараў БНФ – мастак Яўген Кулік, паэт Анатоль Сыс….

        Мала? Ну і з жывых адзін наш вялікі Кансерватыўна-Хрысьціянскі дзеяч, які хоць добра што не выпячвае.

        А ўвогуле імя ім легіён – возьмем “Наша ніва” – Чайчыц…, “Радыё Свабода” – Данчык, Ракіцкі… і далей …

        • Zmagar кажа:

          Не назваў бы я іх нацыяналістамі,асабліва супрацоўнікаў Свабоды і НН,бо там нацыяналісты не здолелі працаваць,вы б сюды яшчэ Карэтнікава прыляпілі,ён таксама сябе нацыяналістам калісьці называў,хоць і ніколі ім не з’яўляўся,і таксама не выпячвае)))

  2. Вальтэр кажа:

    Ды якіх там нацыяналістаў?? Русскоговоряшчіх “а-ля Діянов” ? Дык гэта заканамернасьць сярод іх.

  3. „None піша: На жаль, гэтых вычварэнцаў нямала і сярод беларускіх нацыяналістаў“. – Калі ведаеце, то пішыце.
    Калі праўду сказаць, то артыкул прачытала ў першы дзень, але з-за шоку не магла напісаць ні адной яснай думкі. Ці ёсць у Беларусі такія людзі ? Безумоўна былі, ёсць і, мабыць, будуць, але яны гэта заўсёды хавалі ад старонніх вачэй. Правільна і рабілі, бо гэта інтымная старана чалавека. Але гэты бок жыцця і нармальна-арыентаваныя людзі хавалі ад старонніх вачэй. Гэта наша нацыянальная культурніцкая традыцыя. У такой справе пасуе сарамлівасць, бо якраз сарамлівасць і надае далікатны рамантызм. Але калі гэты бок жыцця чалавека дэманструецца напаказ, то гэта ужо не інтым і не таемства божае, а нешта жывёльнае, бо жывёлы не хаваюць палавы акт, у іх няма пачуцця сарамлівасці. Безумоўна, чалавецтва дэградуе ў гэтым кірунку. Але некаму ж патрэбна, каб насельніцтва планеты такімі хуткімі тэмпамі дэградавала і змяншалася. Думаю, што гэта ёсць адзін з пунктаў глабалістаў, якія ставяць задачу зменшыць насельніцтва планеты да 1-1,5 млрд. чалавек і устанавіць адзін сусветны урад (сусветнае панства групы людзей). А цяпер паглядзіце, што робяць гэтыя людзі, рухаючыся да сваёй мэты:
    1. Навязваюць ўсё то, што абмяжоўвае нараджальнасць дзяцей (ідэалагічная дактрына – секс дзеля задавальнення, а не для прадаўжэння роду)
    2. Распаўсюджанне хвароб рознымі шляхамі (СПІД, інфекцыйныя хваробы, трансгенная ежа, алкагалізм, наркаманія і г.д.)
    3. Этнацыд і генацыд шматлікіх народаў.
    4. Фінансава-эканамічны захоп сродкаў існавання цэлых народаў.
    5. Адкрытыя ваенныя дзеянні з тымі каго не могуць перамагчы іншымі сродкамі.
    Было б вельмі правільным, калі б ААН забараніла б такія дзеянні ў інтарэсах чалавецтва, але ….. Застаецца толькі спадзявацца на нацыянальныя заканадаўства і нацыянальныя эліты.

    • Iмя ім легіён кажа:

      “Было б вельмі правільным, калі б ААН забараніла б такія дзеянні ў інтарэсах чалавецтва, але ”

      Глупства Вы гаворыце – ААН як раз адназначна бароніць правы вычварэнцаў.

      У апошні час, дарэчы, ЗША нават заявілі што будуць бараніць правы гамасекаў па усім свеце..

  4. “Iмя ім легіён” піша: “ААН як раз адназначна бароніць правы вычварэнцаў”.
    Згодна з вамі пра ААН.
    Я ж і паставіла “, але …”. Хочаш, чытай гэта не тая арганізацыя, каб бараніць правы нармалёвых людзей, хочаш чытай – там мудакі адныя. Што хочаш, тое і чытай. Так, амерыканцы вельмі хвалююцца пра правы секс- і нацменшасцяў, але ім проста нас…ць на этнацыд і генацыд беларусаў.

  5. Шаноўнае спадарства. Тут ёсьць два прынцыповыя моманты.
    З аднаго боку, у цывілізацыі Эўропы, якая пабудавана на хрысьціянстве як на (найменьш) маральна-этычнай глебе масавая рэклама сэкс меньшасьцяў не дапушчальна. Натуральна, што чалавецтва двуполае, што дае магчымасьці працягу рода. Нешта такое як каханьне ў грамадзкіх мейсцах — шакуе. Чалавек разумны ў адрозьненьні ад жывёл мае пачуцьцё сораму. Згодны з усімі, хто належыць да сэксуальнай большасьці.
    Але,прырода зрэдку памыляецца! Пазнаёміўшыся ў суседняй дзяржаве з комплексным спецыялістам па сэксуальным нетрадыцыйнасьцям і пазнаёміўшыся зь інфармацыяй аб канкрэтных асобах і іх выпадках і аказаньні ім практычнай дапамогі прыйшоў да высновы, што мы павінны сур’ёзна разглядзець гэту праблему.
    Напрыклад, расьце дзяўчынка. Яе цягне ў хлапечыя кампаніі, апранаецца як хлопец, іграе ў хлапечыя гульні. Голас высокі. Ад усяго дзявочага адмаўляецца, нават апранаць сукенку ці спаднічку. Зразумела, што яе цела (хлапечае) адрозьніваецца ад псіхікі (дзявочай). І што, яе забіць?
    А можа выхоўваць як хлопца, вырабіць пашпарт на імя і прозьвішча хлопца. Можа потым зрабіць апэрацыю па зьмене пола? Праблема? Навошта каб мучылася ўсё жыцьцё. І колькі такіх выпадкаў?
    Больш выпадкаў, калі жонападобныя хлопчыкі цягнуцца гуляць зь дзяўчынкамі ў лялькі, апранаюць усё дзявочае, брыдзячыся хлапечага адзеньня. Гамоняць нізкім галаском. Выхаваньне бацькі ў мужчынскім духу контрпрадуктыўнае. А можа выхоўваць яе як дзяўчынку, замяніць дакуманты а затым і пол. Ці забіць? Дзетак яна ніколі не народзіць, затое выхавае ўзятых зь дзіцячага дому.
    Бачыў такіх дзяўчат і жанчынак (некалькі). Яны маюць сябровак і нічым не адрозьніваюцца ад звычайных жанчын. Ды й сяброўкі, ведаючы іх трагедыю ставяцца да іх з літасьцю. Ці іх забіць? А можа прымусіць мучыцца ўсё жыцьцё?
    Калі хтосьці хоча стаць прадстаўніком (-іцаю) іншага полу — калі ласка, толькі без вычварэньняў. Не хадзіць жа ў сукенках і калготках з вусамі й барадой (як у адным кліпе Фрэдзі Мэркуры, ці Квіна). Кожны мае той пол, кім чуе
    Іншая справа, што публічны аднаполы сэкс не дапушчальны! Прынамсі сярод нас эўрапейцаў. Як у іншых перасяленскіх больш маладзейшых намінальна “хрысьціянскіх” цывілізацыях, што функцыянуюць паводле прынцыпу плавільнага катла — вырашаць ім.
    Зразумела, што псэўдаглябалістыя, псэўдаінтэгрыстыя, лібэрастыя з мэтай пазбавіць нас нацыянальнага і цывілізацыйнага падмуркаў робяць неверагодныя захады. Валодаючы транснацыянальнымі карпарацыямі ды мільярдамі даляраў, купляюць дэпутатаў парлямантаў і цэлыя ўрады з мэтай легалізацыі збачэнстваў. Прымаюцца й выконваюцца адпаведныя заканадаўчыя й падзаконныя акты.
    Тое стае адной з прычын падзеньня нараджальнасьці і натуральнага прыросту ў пераважна германа-пратэстанцкіх дзяржавах Эўропы. Іх засяляюць прадстаўнікі іншых цывілізацый (пераважна мусульманскай, усходнеазіяцкай, індыйскай), у якіх нараджаюцца шмат дзетак.
    Лібэрастычныя экспэрымэнты па зьнішчэньню нацыянальных і цывілізацыйных падмуркаў павінны быць абмежаваны здаровымі нацыянальна і цывілізацыйна арыентаванымі палітычнымі партыямі і рухамі, якія павінны кантраляваць парляманты і ўрады.
    Іншая справа, што сэксуальныя меньшасьці павінны мець агульначалавечыя правы. Аднак наяўнасьць сарамлівасьці ў іх як для прадстаўнікоў людзкасьці павінна быць абавязкова. Бо дажывёмся да таго, што насамрэч паліцыянты паводле лібэрастычнага заканадаўства павінны будуць не ганяць тых хто займаецца сэксам у грамадзкіх месцах, а ахоўваць ды адганяць незадаволеных. Уявіце сабе, кардон спэцназу што ахоўвае на пляцы Незалежнасьці соткі сэксменьшасьцяў што публічна сэксуюцца ад незадаволеных суграмадзян. Іншы спэцназ разганяе незадаволеных масавай акцыяй гомасэксуалістых.
    Нарэшце, хай сабе займаюцца як традыцыйныя, так і нетрадыцыйныя ў прыватных кватэрах, у закрытых клюбах чым заўгодна, абы толькі не на вачох у дзесяткаў тысяч.

    • Darafej кажа:

      Спадар Стасюк, вы напэўна пагадзіцеся з тым што гетэрасэксуальнасць- гэта нармалёва? Так як належыць быць па прыродзе. А адхіленне ад нормы, на перакор прыродзе- гэта не нармалёва. І гэтыя ненармалёвыя сэксуальныя паводзіны ёсць вынік ненармалёвага фармавання псіхікі чалавека. Сэксуальныя дэвіацыі (т.з. пераверзіі) такія як гомасэксуалізм, заафілія, некрафілія і інш.- гэта адхіленне псіхічнага развіцця. Тады чаму еўрапейская псіхіятрычная медыцына з вялікім поспехам імкнецца лячыць гульнявую залежнасць, клептаманію, кампутарную залежнасць і інш., лічачы іх псіхічнымі дэвіацыямі, і адмаўляе прызнаць псіхічным адхіленнем гомасэксуалізм? Гэтаж рэчы амаль аднаго кшалту. А ўся справа ў грашах і моцным лобі гомасэксуальнай меншасці. Дарэчы у тойжа Еўропе ды ЗША так было не заўсёды, там як і ў СССР такіх людзёй лячылі ў псіхіятрычных клініках. Там лячылі нават маструбацыю. Адносіны змянілісь у той жа Еўропе пасля ўсталявання ў ёй ліберастыі па Амерыканскаму ўзору. Таму гэта толькі даказвае тое, што лібералізм- гэта ідэалогія прыводзячая да дэградацыі грамадства, ператварэнне яго ў жывёльны статак (амаль той жа вынік, як і ў лукашызма, толькі шляхі розныя).Таму яшчэ раз паўтаруся: Толькі ідэалогія нацыяналізму- гэта і ёсць ідэалогія сапраўднай дэмакратыі, вядучая да уздыму чалавека па-асобку і нацыі цалкам.

  6. Сп. Стасюк Надвіленскі, я з вамі згодная. Не будзем браць палітыкаў, грамадскіх дзеячоў, а возьмем звычайных людзей, сярод якіх гэтыя праблемы існуюць. Я, напрыклад, ведала двух такіх мужчын, якія былі ў нашым калектыве мастацкай самадзейнасці. Усе сябры гэтага калектыву ведалі пра іх асаблівасьці, але ніхто ніколі нічога дрэннага не сказаў у іх адрас. У нас з імі было нармалёвае кантактаваньне, ні чым не адрознае ад адносін з іншымі звычайнымі людзьмі. І яны таксама нічога агіднага не дазвалялі сабе. Нармалёвыя ці ненармалёвыя людзі, гэта – інтым.
    Але тое, што робіцца цяпер, гэта нейкі гвалт над звычайным чалавекам!
    Наш сябар некаторы час жыў у Ванкуверы (Канада) – горадзе, дзе такія людзі маюць поўную свабоду дзеянняў. Калі я яго паслухала, то сказала, што там нельга мець дзяцей, бо іх нельга выхаваць нармальнымі. Я асабіста не жадаю, каб мае ўнукі бачылі крашаных мужчын у спадніцах і на вуліцах назіралі выкананне палавога акту. Такога не павінны рабіць не толькі пары сексменшасцяў, але і звычайныя пары.

  7. Verschnik кажа:

    ”гэтых вычварэнцаў нямала і сярод беларускіх нацыяналістаў.”
    Сапраўдны нацыяналіст ніколі не будзе гомікам. Нацыяналіст любіць і шануе сваю сям’ю, адносіцці да жонкі як да каралевы, мае шмат дзяцей … Нацыяналіст ніколі не кіне сваю жонку і дзяцей… Крыніцай нацыяналізма — ёсьць любоў да сваёй сям’і, якая потым пераносіцца на любоў да Айчыны.

  8. айцец Леванід Акаловіч кажа:

    Падзяляю і падтрымліваю слушныя думкі спадарыні Галіны Арцёменкі.
    Калі колькасьць беларусаў-ліцьвіноў скарачаецца, а наплывае ўсялякая прыблудная навалач з дапушчэньнем і падтрымкаю ўлады ды ідзе манкуртызацыя, расеізацыя з паланізацыяй, то хіба геі і лесьбіянкі дадуць нам прырост нашай нацыі?! Вядома ж не!
    Нам трэба здаровыя і моцныя целам і духам свае сямейныя пары з мужа і жонкі, ды каб яшчэ ў іх былі нацыянальна сьведамыя, патрыятычныя, адданыя сваёй Маці-Беларусі-Ліцьце дзеці і ўнукі!!! ..
    І навошта выстаўляць інтымнае, таемнае, сарамлівае і такое далікатнае на ўсеагульны паказ і асуджэньне?!.. Ды тыя ж радасьці, міласьці, асалоды і ўцехі можна спазнаваць і ў сужэнстве жонкі і мужа!!! На гэта Гасподзь Бог і стварыў дзеля прадаўжэньня роду людскога мужа і жонку!. Не жадаць гэтага — грэх! Ня ідзіце супраць волі Гасподняй! Не грашыце супраць Бога і чалавецтва на Зямлі!
    Гэта ж ворагі нацыі нашай і сусьветныя прайдзісьветы-банкіры накідаюць на маладое неспрактыкаванае пакаленьне розныя спакусы д’ябала, каб запрэгчы вас, маладых сыноў і дачок Беларусі, у свае сеткі глабалізму, эксплаатызму, імперыялізму, раэбэшчанасьці, наркаманіі, алкагалізму, казіно і курава, каб цягнуць з вас жылы — здаровыя сілы і розум, а сабе ў кішэні мільённыя прыбыткі-барышы..
    з малітваю за Моладзь Беларусі-Літвы і дабраслаўленьнем на ўсё добрае

    Леванід Акаловіч, сьвятар Беларускай (Літоўскай) Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы зь Менску Літоўскага

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы