nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Што могуць даць дэмакратыі тыя, хто выносіць паскудства на cвае сьцягі? (частка 4, тэарэтычная; Людская псіхіка як сістэма)

31 снежня, 2011 | 7 каментарыяў

Алесь Астроўскі

Усе мы бачым, што ў соцыяпаразітных і адначасна соцыядэструктыўных сіл (дарэчы, адно без другога не бывае!) лёгка атрымліваецца накідваць, здавалася б, свабодным, культурным і дасьведчаным нацыям розныя збачэнствы-вычварэнствы-мярзоту. Пры гэтым яны – сацыяльныя паразіты – прапагандуюць гэтыя паскудствы ў якасьці ледзь не грамадскай нормы ці “новых, прагрэсіўных павеваў культуры”, а на справе абыдляючы народы па тэхналогіі, вядомай ужо тысячагоддзі (узяць хаця б аповед пра Садом і Гамору зь Бібліі). Гэты факт быў зафіксаваны намі й прадэманстраваны ў першых дзьвюх частках данай серыі матэрыялаў. Агульная і нацыянальная культура пад уплывам садаміі разбураецца, грамадства дэградуе, сем’і з-за дэмаралізацыі распадаюцца, чалавек губляе арыентыры грамадска-этычнай нормы – важнейшыя псіхічныя апоры для людскага жыцьця. Такім чынам, насаджэньне садаміі – відавочнае злачынства! Але гэты злачынны вынік якраз і пастаўлены кімсьці ў якасьці мэты сваёй дзейнасьці… Чаму ж у злачынцаў усё атрымліваецца?! Даць адказ на гэтае пытаньне немагчыма, не даведаўшыся пра тое, што ёсьць чалавек (людскае грамадства) і як пабудавана яго (іх) псіхіка. Псіхіка чалавека як сістэма – вось ён, ключавы аб’ект пазнаньня ў дадзеных абставінах!



Чаму недаступныя Веды пра тое, што ёсьць чалавек

Зь неабходнасьцю атрымаць веды пра тое, што ёсьць чалавек, што ўяўляе сабой яго псіхіка як сістэма, сутыкаецца кожны, хто наважваецца ўсур’ёз разабрацца з пастаўленымі вышэй і блізкімі да іх грамадазнаўчымі пытаньнямі.

Аднак, як высьветлілася, Веды па гэтых пытаньнях належаць да хаваных ці скажаемых. Нехта так вырашыў?.. Бачна гэта хаця б па тым, што пры наяўнасьці шматлікай “псіхалагічнай” літаратуры, знайсьці прыстойнае апісаньне псіхікі чалавека як сістэмы практычна немагчыма (пагугліце, напрыклад, выразы “псіхіка – сістэма” ці “сістэма псіхікі”, і з таго, што знойдзеце – напрыклад, http://www.psycheya.ru/lib/st_tug_2.html ; http://psystudy.ru/index.php/num/2009n2-4/16-chuprikova4.html — паспрабуйце атрымаць Веды ці практычныя парады, датычныя грамадскага жыцьця).

Па гэтай прычыне зь дзясятак гадоў таму давялося такія веды самастойна зьбіраць і складаць. Праблема, якая цяпер аналізуецца рэдакцыяй, патрабуе іх абнародаваньня.


Што такое чалавек

Па-першае, чалавек – гэта ня проста жывы арганізм, але і… жывёліна. Так, як кожная жывёліна людзі мусяць харчавацца целамі іншых жывых арганізмаў, спажываць ваду, а таксама рухацца і адпачываць. Мы, як і ўсе жывёлы, мусім нараджаць дзяцей, заводзячы іх натуральным чынам, як млекакормячыя мусім выкормліваць іх ў пачатку постнатальнага жыцьця малаком маці, як аэробныя жывёлы мусім дыхаць, а як сацыяльныя – жыць у грамадстве, прытрымліваючыся пэўнай агульнапрынятай культуры, і навучаць нашых нашчадкаў таму ж (гл. фота – Пэрыс Хілтан і яе шымпанзэ; паспрабуйце знайсьці істотныя адрозьненьні).

Але, зь іншага боку, чалавек – гэта і не жывёліна (а, дакладней, ня толькі жывёліна). У тым сэнсе, што ў людзей дадаткова ёсьць нешта такое, што кардынальным чынам адрозьнівае іх ад любых іншых жывых істот на Зямлі.

Філосафы, пачынаючы са старажытнасьці, актыўна шукалі гэтыя якасныя асаблівасьці. Зьвярталі ўвагу на двуногую хаду, на “адсутнасьць” валасянога покрыва на целе (у чалавека поўсьць ёсьць практычна на ўсім целе, але рэдукаваная), на тое, што чалавек здольны размаўляць, працаваць, выкарыстоўваць агонь для сваіх патрэб, у норме жыве ў грамадствах. Але ўсе гэтыя рысы (за выключэньнем бадай што карыстаньня агнём) фармальна ёсьць і ў іншых жывёл – папугай і крумкач “гавораць”; вол і конь “працуюць”; усе пералічаныя жывёлы да таго ж зьяўляюцца “грамадскімі” –  яшчэ ў большай ступені (больш, чым нават людзі) такімі зьяўляюцца мурашы, пчолы, церміты; куры, стравусы, пінгвіны ходзяць на дзьвюх нагах; дзельфіны, гіпапатамы маюць на целе менш валасоў, чым людзі й г.д.

Аказваецца, справа не ў сацыяльнасьці, “працы”, “гаворцы”, прамахаджэньні і г.д., а ў тым, што ўсе віды названай “дзейнасьці” нечым істотна адрозьніваюцца ў людзей  і жывёл. І гэтай уласьцівасьцю, якая іх якасна адрозьнівае, зьяўляецца… розум (іначай, рацыянальнае, абстрактнае мысьленьне).

Розум – гэта ўласьцівасьць мозгу, які дасягнуў адпаведнага ўзроўню філагенетычнага разьвіцьця, і якая праяўляецца ў здольнасьці адкрываць і засвойваць аб’ектыўныя заканамернасьці рэчаіснасьці дзякуючы здольнасьці да абстрагаваньня, аналізу, рацыянальнага навучаньня. Менавіта розум ёсьць тым галоўным, што надае “чалавеча-людскую” сьпецыфіку і нашаму сацыяльнаму існаваньню, і нашай працы, і таму, што мы гаворым, і ўсім іншым асьпектам нашага існаваньня.  Сапраўды, праца – гэта ў такой ступені людская праца, гаворка – у такой ступені людская, сацыяльнасьць – у такой ступені чалавечая, і да т.п., у якой яны “асьвечаны” розумам (дадаткова зьвярну ўвагу: больш правільна казаць пра здольнасьць да рацыянальнага мысьленьня – само рацыянальнае мысьленьне выяўляе сябе ў дзейнасьці чалавека не заўсёды!)

Тое, што розум – галоўная сьпецыфічная рыса чалавека, можна давесьці й ад зваротнага. Чалавек можа быць пазбаўлены многага – здольнасьці размаўляць, хадзіць, працаваць, чалавек можа застацца надоўга адным і г.д. Але ён у такой ступені будзе чалавекам, у якой зь ім будзе яго розум.

Такім чынам, галоўнае, чым адрозьніваецца чалавек ад жывёл, заключаецца ў здольнасьці да рацыянальнага, абстрактнага  мысьленьня, а таксама ў тым, што на такім мысьленьні заснавана яго грамадскае існаваньне (гл. малюнак).

У некаторых жывёл – напрыклад, чалавекападобных малпаў – таксама ёсьць мысьленьне. Але яно мае характар прадметна-канкрэтнага. Гэта якасна больш нізкі ўзровень мысьліцельнай дзейнасьці.

Дадаткова да разумовых здольнасьцяў у многіх людзей (на жаль, далёка не ва ўсіх) прысутнічаюць й іншыя выключна людскія рысы (якія таксама адсутнічаюць у жывёл) – сумленьне, годнасьць, прынцыповасьць, прыстойнасьць, пачуцьцё прыгажосьці, спавядлівасьці, імкненьне рабіць дабро, ствараць, паляпшаць-удасканальваць, сапраўдная ахвяранасьць і г.д. Гэта – вышэйшыя маральныя каштоўнасьці, прынцыпы. Чалавека, якому яны ўласьцівы, які падпарадкаваны і кіруецца імі, можна назваць чалавекам сапраўдным, паўнавартасным, чалавекам-асобай. Натуральна, гэта лепшыя, найбольш высокаўзроўневыя людзі (гл. папярэдні малюнак). І адносная доля іх сярод іншых людзей невялікая. Калі ж да ўсіх людзей жорстка прыкладаць крытэры гэтых высокамаральных, духоўных асоб, атрымліваецца сітуацыя расчараваньня, вядомая са старажытнасьці… (гл. малюнак і подпіс пад ім).


А вось розум – гэта тое, што абавязкова, хаця б у мінімальным аб’ёме павінна прысутнічаць ва ўсіх, не абавязкова маральных людзей (чалавек просты, звычайны)…

У некаторых людскіх супольнасьцях, грамадствах (на жаль, таксама далёка не ва ўсіх) можна назіраць праявы высокай культуры і сацыяльнай справядлівасьці, заснаваныя на этыцы, маралі. Гэтыя рысы бываюць толькі там і ў такой ступені, дзе грамадствамі кіруюць ці яго насычаюць высокамаральныя людзі.

Такім чынам, сёньняшняга чалавека можна вызначыць, як своеасаблівую істоту, якая, маючы жывёльную прыроду, выдзяляецца на фоне іншых арганізмаў здольнасьцю да абстрактнага мысьленьня. Невыпадкова ў сістэматыцы жывых арганізмаў навукоўцы адносяць яго да біялагічнага віду Homo sapiens (па-нашаму, Чалавек разумны). З пэўным авансам, вядома…


Як чалавек становіцца чалавекам. Адкуль у яго пачуцьці, розум, мараль, культура.

Зразумела, што праз механізмы генетычнага спадкаваньня чалавек атрымлівае ад сваіх продкаў толькі патэнцыйныя здольнасьці да абстрактранага мысьленьня, сумленьня, маралі, здольнасьць жыць у культурным, этычнам грамадскім асяроддзі, ва ўмовах дзеяньня механізмаў сацыяльнай, нацыянальнай, гістарычнай справядлівасьці.  Аднак адпаведныя Веды і навыкі ён праз ДНК не спадкуе. Тут дзейнічаюць механізмы культурнага спадкаваньня (эпігенетычнага адносна ДНК), заснаванага на атрыманьні ведаў і культурных навыкаў праз… навучаньне ад продкаў.

Сітуацыя нагадвае некаторыя праблемы з кампутарам: аб’ектыўны ўзровень магчымасьцяў апошняга – яшчэ ня ўсё. Калі ў добры кампутар загрузіць слабыя праграмы, кепскую інфармацыю, карысьць ад яго патэнцыйных магчымасьцяў будзе вельмі малой (не хапае “ведаў”). Як і наадварот, калі кампутар даўно састарэў, слабы, далёка ня ўсе праграмы ўвогуле могуць быць у яго загружаны (тут не хапае “генетычна абумоўленых” здольнасьцяў).

Таму, калі перадачу ведаў і культурных навыкаў праз навучаньне-выхаваньне перарваць (ня даць ведаў, не прывіць навыкі культуры), чарговае пакаленьне людзей, нягледзячы на добрыя генетычныя здольнасьці, можа здэградаваць у… практычна жывёл. І ніякі геном тут не дапаможа (бо, паўтаруся, праз ДНК людскае дзіцё атрымлівае толькі патэнцыял, здольнасьці стаць чалавекам; ня больш за тое). Тое самае можа адбыцца і па іншай прычыне: калі ў народзе чыста фізічна выбіць найбольш разумных, культурных, адукаваных, маральных (асабліва сярод настаўнікаў, выкладчыкаў, навукоўцаў, дзеячаў культуры), усё грамадства таксама ўпадзе ў дэградацыю з-за страты культуры (у шырокім разуменьні гэтага паняцьця). Пры гэтым кепска стане ўсім!..

(Калі апісаныя вышэй падзеі запускаюцца ў дачыненьні да пэўнага народа сьвядома (напрыклад, нейкімі вонкавымі злачыннымі сіламі),  першая тэхналогія дэградацыі будзе звацца этнацыд. Прынамсі, гэта будзе адна з форм апошняга. А другая – генацыд. Таксама, адна зь яго форм).

Атрымліваецца, што без выхаваньня і навучаньня кожнага чарговага пакаленьня ня можа ні існаваць, ні тым больш развівацца ні адзін народ, ніякая дзяржава!  Тое, што гэтае правіла распаўсюджваецца на Беларусь і наш беларуска-літвінскі народ, думаю, зразумела і бясспрэчна.

Зьмест сапраўднага, якаснага выхаваньня-навучаньня новых пакаленьняў людзей напэўна мусіць уключаць эфектыўную перадачу сапраўдных ведаў і пазітыўнага досьведу жыцьця папярэдніх пакаленьняў свайго народу, іншых народаў сьвету. Усё гэта павінна дапаўняцца новымі адкрыцьцямі навукі, дасягненьнямі культуры (свайго ды іншых народаў). Пры гэтым відавочна, што карысьць ад новых ведаў, уменьняў, культурных навыкаў будзе тым большай, чым больш яны будуць спрыяць прагрэсіўнаму разьвіцьцю грамадства.

Такім чынам, абагульняючы папярэдняе, можна заўважыць, што веды чалавека, яго сьветагляд, у пэўнай ступені характар, у цэлым уся псіхіка кожнай людскай асобы фармуюцца на мяжы дзьвюх інфармацыйных плыняў. Адна зь іх ідзе па лініі біялагічнай спадчыннасьці, перадаючыся з пакаленьня ў пакаленьне праз генетычныя механізмы (а рэгулюецца праз камбінацыю зьмяняльнасьці, множаньня і адбору). Другая ідзе з вонкавага інфармацыйнага асяроддзя – з таго, што завецца “сям’ёй”, “вуліцай”, “школай”, усімі відамі СМІ, “працай”, “царквой” і г.д. Гэтая інфармацыйная плынь рэгулюецца тымі, хто зьяўляецца кіраўніком у адпаведным грамадскім сектары – на дзяржаўным узроўні кіраўнікамі дзяржавы (гл. малюнак-сьхему – людская асоба фармуецца на мяжы дзьвюх названых інфармацыйных плыняў).

Няўлік таго, што фармаваньне людскай асобы зьяўляецца наступствам адзначанага вышэй інфармацыйнага ўзаемадзеяньня, можа весьці да таго, што, напрыклад, на школьных настаўнікаў будзе перекладацца віна за тыя дэфекты ў выніках навучаньня-выхаваньня, якія могуць быць абумоўлены спадчыннымі ўласьцівасьцямі псіхікі канкрэтных навучэнцаў. У іншых выпадках на школу ці сям’ю можа накладацца віна за недахопы ў навучаньні-выхаваньні, якія на самай справе абумоўлены ўзьдеяньнем на псіхіку маладых людзей з боку іншых сегментаў грамадскай рэчаіснасьці. Так, інтэрнэт, тэлебачаньне, пэўнага кшталту папяровыя выданьні могуць сёньня цалкам разбурыць працу самых лепшых педагогаў за кошт шырокіх плыняў баластна-зашумляльнай, разбэшчвальна-дэгенератыўнай, містычна-рэлігійнай інфармацыі, якая наўмысна накіроўваецца на маладых людзей, усё грамадства (беларускае грамадства выключэньнем у такіх працэсах таксама не зьяўляецца).


Псіхіка як сістэма

Калі ж не зацыклівацца на ўсемагутнасьці СМІ й накіраванасьці іх дзейнасьці ў наш час (пакуль), а спрабаваць дайсьці сваім розумам да ўяўленьня аб ключавых момантах, ад якіх залежыць стан грамадскай сьвядомасьці, культыры (напрыклад, такіх, як псіхічныя каналы, празь якія адбываецца інфармацыйнае ўдзьдзеяньне, прычынах і механізмах апошняга), то вось якраз тут персьпектыва ў значнай ступені звязана з нашымі ведамі пра псіхіку чалавека як адзіную цэласную сістэму.

Паколькі сувязь паміж такім ведамі й вышэй адзначаный задачай аптымальнай арганізацыі грамадства (разам з аптымальным навучаньням-выхаваньнем) відавочная, дапускаю, што яна – гэтая сувязь – і ёсьць асноўнай прычынай таемнасьці ведаў пра псіхіку чалавека як сістэму.

У прынцыпе па дадзеным пытаньні – з таго, што атрымалася знайсьці – выказваліся З.Фрэйд (які падзяляў псіхічнае на сьвядомасьць, перадсьвядомасьць і падсьвядомасьць), Карл-Гюстаў Юнг (які па крытэрах “усьведамляльнае і неўсьведамляльнае”, а таксама “індывідуальнае і калектыўнае” дзяліў усе праявы псіхічнага на 4 групы), Піцірым Сарокін (пра тое, як псіхічнае сістэматызаваў апошні навуковец, можна пазнаёміцца, напрыклад, тут: https://nashaziamlia.org/2006/09/10/285/). Ніжэй на малюнку сьхематычна паказаны галоўныя кампаненты псіхікі як сістэмы, адпавядаючыя ўяўленьням пералічаных псіхолагаў.


Аднак запрапанаваныя імі сістэмы псіхічнага зьяўляюцца малакарыснымі для задач грамадска-палітычнай і педагагічнай практыкі – яны многае ня могуць патлумачыць, а тым больш спрагназаваць. Асноўныя іх дэфекты заключаюцца ў наступным: названыя сістэмы зьяўляюцца альбо выразна недастатковымі (фрэйдаўская), альбо выяўляюць фармальнасьць прынцыпаў сістэматызацыі, пакладзеных у іх аснову (Юнг), альбо “грашаць” пэўнай эклектычнасьцю (Сарокін), з-за чаго і ня здольны быць адэкватнымі рэчаіснасьці.

У сувязі з гэтым мною дастаткова даўно (калі дакладна, летам 2002 году) быў  запрапанаваны трохі іншы падыход у дадзеным пытаньні (гл. https://nashaziamlia.org/2007/10/31/1003/#more-1003). Шматгадовае практычнае апрабаваньне запрапанаванай сістэматызацыі праяў псіхічнага дазваляе казаць, што дадзеная сістэма мае істотна большую натуральнасьць, адэкватнасьць.

Псіхіка прысутнічае ў многіх дастаткова разьвітых жывёл (у расьлін, грыбоў, вірусаў, бактэрый і аднаклеткавых жывёл яе няма найперш па прычыне адсутнасьці нярвовай сістэмы) і ўключае ў сябе ўсе праявы псіхічнага. Гэта больш высокі ўзровень дзейнасьці арганізма, чым рэфлексы (праява нярвовага), які абумоўлівае больш высокі ўзровень ўзаемадзеяньня арганізма з аб’ектыўнай рэчаіснасьцю, выяўляючы сябе праз тое, што мы завем паводзінамі. Прысутнасьць псіхічнага дазваляе арганізму быць больш самастойным, суб’ектным (яшчэ больш аўтаномным, “дыферэнцаваным” ад навакольнай рэчаіснасьці).

Відавочна, што псіхічнае базуецца на нярвовым (безумоўныя і ўмоўныя рэфлексы) і праяўляецца ў выглядзе інстынктаў, тэмпераментаў, рыс характару, памяці, мысьленьня, іншага. У чалавека тая частка псіхікі, якая адказвае за характар, інстынкты, зьвязаныя зь імі эмоцыі й г.д., атрыманыя ў спадчыну ад жывёльных продкаў, складае сьферу падсьвядомага псіхічнага. Некаторыя рысы псіхічнага ў жывёл могуць быць зьвязаны з навучаньнем, якое яны атрымліваюць ад больш дасьведчаных прадстаўнікоў віду. У чалавека дадзеная частка псіхічнага праяўляе сябе ў выглядзе соцыя-культурнага псіхічнага. Мысьленьне ў жывёл прысутнічае толькі ў форме прадметна-канкрэтнага мысьленьня (напрыклад, як адзначалася – у чалавекападобных малпаў), сапраўднае абстрактнае мысьленьне ў іх адсутнічае. Псіхіка чалавека адрозьніваецца ад псіхікі жывёл (як таксама адзначалася вышэй) прысутнасьцю ў дадатак да прадметна-канкрэтнага мысьленьня яшчэ і здольнасьці да абстрактнага мысьленьня (узровень рацыянальнага, сьвядомага псіхічнага). Дзякуючы апошняму многія людзі могуць самастойна ўсьведамляць сябе ў рэчаіснасьці (здольны да самасьвядомасьці). У некаторых людзей у склад псіхічнага ўваходзяць мараль, этыка, культура.

Каб разабрацца ва ўсёй разнастайнасьці праяў псіхічнага, якія можа дэманстраваць чалавек, трэба іх правільна сістэматызаваць (бо толькі на грунце адэкватнай сістэматызацыі можна тлумачыць, прадказваць, а тым больш правільна, у прагрэсіўным кірунку кіраваць грамадска-палітычнымі працэсамі). Для гэтага ўсе праявы псіхічнага ў чалавека варта найперш падзяліць на чатыры ўзроўні. Гэта – падсьвядомасьць (1-ы, найбольш базавы ўзровень праяў псіхічнага), псеўдарацыянальная (масавая) сьвядомасьць (2-і ўзровень), рацыянальна-эгаістычная сьвядомасьць (3-і) і пострацыянальная (вышэйшая маральная) сьвядомасьць – 4-ы. (гл. малюнак ніжэй; на ім сімвалам псіхічнага зьяўляецца поле, складзенае з зашэраных квадратаў зь лічбамі; справа ад гэтага поля знаходзіцца шкала, на якой зеленаватым колерам пазначаны тыя ўласьцівасьці, якія ёсьць у людзей і жывёл, а сінім – тое, што характэрна толькі для людзей).


У людзей кожны з гэтых узроўняў па сваім зьмесце адпавядае таксама той ці іншай групе матываў для людскіх эмоцый, прыхільнасьцяў, думак, слоў, учынкаў.

Так, 1-ы, падсвядомасны, узровень псіхікі чалавека складаюць рысы характару, эмоцыі, пачуцьці й складзеныя зь іх інстынкты, псіхічныя арыентацыі, тэмпераменты і т.п. (усе гэтыя рысы псіхікі таксама сістэмна зьвязаны, але яны складаюць ужо падсістэму дадзенай 4-узроўневай сістэмы).

На 2-м, псеўдарацыянальным, узроўні паводзіны чалавека вызначаюцца яго арыентацыяй на “меркаваньні” людскай масы (што кажуць блізкія і суседзі, людзі на працы і ў транспарце, што кажа “гаражнае радыё” і, увага, “тэлевізар”! – вось галоўныя арыентыры для прыняцьця рашэньняў і пэўных высноў, меркаваньняў для чалавека на гэтым узроўні псіхічнага, якія будуць агрэсіўна адстойвацца; пры гэтым чалавек будзе казаць: “Я так лічу!”; хаця ён нічога не разьлічваў, не вывучаў, не аналізаваў – ён проста паўтарае, што кажа “маса”).

3-і, рацыянальны, узровень кіруе чалавекам тады, калі ён кажа ці робіць тое ці іншае для сябе на грунце рацыянальнага асэнсаваньня аб’ектыўнай рэчаіснасьці, ведаючы яе заканамернасьці.

На 4-м, вышэйшым, узроўні праяў псіхічнага чалавек кіруецца маральнымі прынцыпамі, якія ён успрыняў як свае і якія вызначаюць памер яго асобы (4-ы ўзровень псіхікі – гэта па сутнасьці ўлік інтарэсаў іншых людзей, жывёл, расьлін, усёй жывой і нежывой прыроды Зямлі і г.д.).

Са сьхемы бачна, што калі ў чалавека прысутнічае адзін матыў для дзейнасьці (шэрыя палі пазначаныя лічбамі) – напрыклад, ён хоча есьці, хоча рашыць задачу – то ён і дзейнічае адпаведным чынам – есьць, рашае задачу і г.д. Дробамі на зашэраных клетках пазначаны сітуацыі канфлікуту паміж матывамі, якія належаць да розных узроўнямі праяў псіхічнага і якія адбываюцца ў “душы” чалавека ў той ці іншай сітуацыі. Для таго, каб высьветліць, які ўзровень псіхічнага характэрны для таго ці іншага канкрэтнага чалавека, трэба высьветліць, якое рашэньне ён прымае, якому матыву падпарадкоўвае свае дзеяньні ў час такіх душэўных канфліктаў.

Вось прыклад.

Мужчына даведаўся, што на яго родную краіну, у якой ён жыве зь сям’ёй, пайшла вайной нейкая жахлівая соцыяпаразітная навала. Напрыклад, з усходу. Першым яго жаданьнем будзе ўцякаць у супрацьлеглым кірунку – на захад (такія пачуцьці і такія дзеньні, калі яны пачнуцца, будуць выкліканыя эмоцыямі страху – г.зн. “парадамі” першага ўзроўню псіхічнага). Чалавек зьбірае сям’ю, манаткі й пачынае рухацца на захад. Але па дарозе яму насустрач ідзе адзін атрад мужчын, якія ідуць на ўсход бараніць Радзіму. Затым другі атрад, трэці… Мужчына бачыць, што сярод бежанцаў здаровых, дарослых мужчын няма – усе арганізавана ідуць на вайну. Тады і ён таксама пакідае сям’ю, апранае вайсковую форму, бярэ зброю і разам з усімі іншымі мужчынамі ідзе на ўсход (такія дзеяньні, альтэрнатыўныя першым, будуць ужо выкліканы пачуцьцямі “як усе” – г.зн. “парадамі” другога ўзроўню псіхічнага). Але праз пэўны час, набліжаючыся да фронту чалавек пачынае бачыць шмат параненых, забітых. Да яго пачынаюць даходзіць чуткі, што навала з усходу такая вялікая і такая бязьлітасная, што спробы супраціўляцца ёй бесьперсьпектыўныя і літаральна абавязкова прывядуць да сьмерці. Гэтыя думкі падмацоўваюць “разумныя” дэзерціры, якія таксама пачалі сустракаца ўсё часьцей па меры набліжэньня да фронту… І чалавек прымае “рацыянальнае” рашэньне: галоўнае – захаваць жыцьцё, яно – важней за ўсё! Ён кідае зброю, перапранаецца ў цывільнае і зноў мяняе кірунак свайго руху – пачынае бегчы на захад (гэтыя дзеяньні, як зразумела, выкліканыя парадамі эгаістычнага розуму – трэцяга ўзроўню праяў псіхічнага). Прайшло 2-3-е сутак. Чалавеку пачынае дапякаць сумленьне: “а нехта ж, нягледзячы на страх, змагаецца. Нехта ж перамог страх сьмерці, страх пакутаў і свае “разумныя” аргументы – б’ецца за свой народ, сваіх блізкіх, за сваю Бацькаўшчыну, не шкадуючы ні здароўя, ні жыцьця. Які ж я мужчына, калі ня буду рабіць тое ж? Я ж не змагу з гэтым жыць!” І чалавек зноў разварочваецца і, ігнаруючы “падказкі” з боку страху, а таксама рацыянальныя аргументы на карысьць большай верагоднасьці выжываньня (якія падказвалі яму ісьці на захад), ідзе на ўсход, на фронт (зразумела, што цяпер ён прыслухаўся да “парадаў” 4-га ўзроўню псіхічнага). І там становіцца героем…

Дарэчы, з гэтага ж прыклада бачна, што ў чалавека, здольнага на выбар маральных учынкаў, прысутнічаюць усе чатыры ўзроўні псіхічнага. Якога ўзроўню кожны чалавек, высьвятляецца менавіта ў такіх абставінах маральнага выбару, нярэдка пасьля доўгіх ваганьняў…

Яшчэ прыклад, больш блізкі да нашай сёньняшняй рэчаіснасьці.

Напэўна, за 20 гадоў незалежнасьці ў Беларусі ўсе чулі развагі пра тое, што лёс нашага беларуска-літвінскага народу залежыць ад лёсу нашай беларуска-літвінскай мовы. А таксама чулі, што руская мова – гэта сродак імперскай агрэсіі з боку ўсходняга суседа, сродак, з дапамогай якога адбываецца захоп нашай зямлі расейскай імперыякратыяй (дарэчы, укараненьне рускай мовы – толькі пачатак працэсу; калі захоп Беларусі завершыцца, нашым нашчадкам думаць пра свабоду, самарэалізацыю, пра жыцьцё гаспадара на ўласнай зямлі не давядзецца; замест усяго гэтага з боку расейскай імперыякратыі будзе запрапанаваны “шырокі выбар” з трох магчымасьцяў: альбо быць ахоўнікам імперцаў (для мужчын), альбо іх “пакаёўкамі” (для жанчын), альбо рабамі (для ўсіх іншых незалежна ад полавай прыналежнасьці); усіх, хто ня знойдзе сабе месца сярод трох названых груп і пачне супраціўляцца, будуць вынішчаць…). Ну, і як розныя людзі ставяцца да моўнага пытаньня ў неспрыяльных умовах прарасейскай беларусафобскай дыктатуры?

Неспрыяльныя для мовы ўмовы сталі добрым тлом для дыферэнцыяцыі нашых грамадзян. Аказалася, што прыкладна 75-80% людзей – гэта прадстаўнікі саўковай масы. Яны, маючы 2-і ўзровень псіхікі, проста ня здольны ўцяміць “сувязь паміж мовай і каўбасой”, а таксама паміж мовай і будучыняй сваіх дзяцей. Таму яны ніяк ня ставяцца да гэтага пытаньня. Яны занятыя сваімі побытавымі праблемамі (аддаюць на іх усе свае сілы, а калі застаецца вольны час, звычайна проста пасіўна яго спальваюць – тым ці іншым чынам) і нечага ненатуральнага, што адбываецца з мовай народу, да якога яны самі належаць, увогуле не заўважаюць. Каля 20-25% усьведамляюць азначаную праблему. Разумеючы прынцыповае значэньне беларускай мовы ў паўнавартаснай грамадскай арганізацыі, яны хацелі б, каб у Беларусі, як у кожнай нармальнай дзяржаве, панавала мова карэннага этнасу – іх народу. Але ўсе гэтыя людзі ня здольны і пальцам паварушыць, каб так на самай справе сталася. І прычына ня столі ў тым, што яны ўсе аб’ектныя, пасіўныя людзі. Не, многія зь іх дастаткова актыўныя і самастойныя. Прычына ў іншым – у тым, што яны ня бачаць выгады ад мовы асабіста для сябе ў бліжэйшай персьпектыве. А ў далёкую персьпектыву яны, як правіла, і не заглядаюць – яна для іх вялікай каштоўнасьці ня мае (3-і ўзровень праяў псіхічнага). Гэтыя людзі, зьяўляючыся разумнымі беларусамі, пры гэтым размаўляюць па-руску, пішуць артыкулы на рускай мове. А калі ў іх пытаешся, чаму яны так робяць – бо вы ж, маўляў, выдатна разумееце стратэгічна-негатыўнае значэньне рускай мовы для лёсу Беларусі – кожны раз знаходзяць “рацыянальныя” аргументы “менавіта для дадазенага выпадка” (пра “разумных” агентаў расейскага імперыялізму ці заходняга ліберастызму, належачых да АГП, Хартыі й т.п. я і не кажу – усе яны тыповыя прадстаўнікі людзей 3-га ўзроўню псіхічнага). І толькі невялікая доля людзей – як правіла, да 1% – здольныя ня толькі бачыць негатыўныя наступствы ўкараненьня чужой імперскай мовы на нашай зямлі для лёсу нашага народу, а і, ахвяруючы сваім часам ды дабрабытам, рэальна змагацца за яе выжываньне (4-ы ўзровень псіхічнага).

Аналагічным дыферэнцыйным чыньнікам на Гарадзеншчыне вось ужо некалькі гадоў зьяўляецца сітуацыя з г.зв. “Картай паляка”. Хай чытачы сайта не зьдзіўляюцца, але многія актывісты “БНФ” і “Маладога Фронту”, многія выкладчыкі й мастакі, зьяўляючыся беларусамі-літвінамі (!), пабралі дакумент чужой краіны, дзе першым пунктам стаіць неабходнасьць абвясьціць сябе… палякам. І тут “рацыянальных” аргументаў хоць адбаўляй… Вось, аказваецца, у чым галоўная прычына няўдачаў беларускага нацыянальнага руху 1980-90-х гадоў. Не таго памеру былі людзі ў кіраўніцтве…

Дарэчы, апошнія два прыклады паказваюць, што для таго, каб выяўляць сябе на 4-м узроўні праяў псіхічнага, чалавеку зусім не абавязкова быць на вайне і сьвядома рабіць выклік сьмерці. Дастакова проста, не паддаючыся на спакусы д’ябла (г.зн. соцыяпаразітных сіл у выглядзе расейскай імперыякратыі, заходняй ліберастыі, польскіх імперыялістаў), ісьці да высокай мэты…

Такім чынам, абагульняючы, можна сказаць: памер чалавека вызначаецца ўзроўнем праяў псіхічнага, які ён выяўляе ў пэўных дзеяньнях у сітуацыі канфлікту матываў, належачых да розных узроўняў праяў псіхічнага.


Цікавае супадзеньне.

У інфармацыйнай прасторы сеціва, асабліва ў сувязі са зьяўленьнем магчымасьці выстаўляць у выглядзе відэа як невялікія інтэрвю, так і цэлыя лекцыі, сталі заўважальнымі людзі, якія даюць істотную грамадазнаўчую інфармацыю. Уплыў гэтых людзей на назапашваньне грамадазнаўчых ведаў можа быць на парадкі больш карысны, чым, напрыклад, уплыў усёй сістэмы грамадазнаўчай адукацыі ў былым СССР. І гэта пры тым, што многае, што кажуць гэтыя знаўцы ў сеціве далёка не заўсёды  зьяўляцца праўдзівым, сістэмным…

Сярод шэрагу вядомых зь сеціва асоб, якія выступаюць на даступных для большасьці сучаснаму беларусу мовах, знаходзіцца беларус Хіневіч (ён жа Патэр Дзій). Ён галава Старажытнарускай царквы старавераў і парапагандуе веды, вядомыя арыйцам-славянам ужо тысячагоддзі! Ня буду цяпер аналізаваць усю яго дзейнасьць. Ня гэта нам цяпер патрэбна. Але на адзін нюанс зьвярнуць увагу варта.

Справа ў тым, што ў адным са сваіх выступаў Хіневіч распавёў пра даўно вядомую язычнікам класіфікацыю тыпаў людзей (гл. таблічку ў самым пачатку артыкула). Атрымалася так, што запрапанаваная мной шмат гадоў таму сістэма (калі я аб’ектыўна і ня мог ведаць ні пра якога Патэр Дзія) цалкам супала з сістэматызацыяй людзей, абнародаванай Хіневічам. Прычым, супала ня толькі прынцыпова па групах, але і колькасна (тыя ж да 1%, каля 10% і недзе 80-90% для трох галоўных сацыяльных груп; гл. https://nashaziamlia.org/2007/10/31/1003/#more-1003)! Адрозьненьні толькі фармальна-тэрміналагічныя, таму лёгка пазнавальныя…

(ведуны – па-нашаму гэта высокамаральныя людзі з разьвітым вышэйшым сьветаглядным узроўнем псіхікі, якія павінны (у норме) вызначаць мэты руху грамадства, ацэньваць каштоўнасьці, быць суддзямі; ваяры – валявыя людзі з дамінуючым рацыянальным узроўнем псіхічнага, якія павінны арганізоўваць грамадства ў мірны ці ваенны час на дасягненьне мэт, сфармуляваных ведунамі; весі – людзі з выразна амасоўленай сьвядомасьцю – тыя, якіх сёньня часта завуць “саўкамі” і якія павінны для ўласнага дабра выконваць парады-каманды больш высокаарганізаваных прадстаўнікоў свайго народу; ізгоі – людзі, якія, ігнаруючы грамадскія нормы, слухаюць толькі свае ўласныя пачуцьці, жаданьні, і ня здольныя зразумець, што дасягненьне посьпеху, неабходнага ў т.л. ім самім, магчымае толькі праз грамадскую самаарганізацыю і прыкладаньня высілкаў усімі; карацей, далёка ня кожная кухарка мае права кіраваць дзяржавай…)


Адкуль бяруцца маральныя людзі

Любому народу выгадна, каб сярод яго прадстаўнікоў было як мага больш высокаўзроўневых людзей. Бо, чым больш высокамаральных людзей будзе ў грамадстве (а тым больш у колах дзяржаўнага кіраўніцтва), тым на больш высокім эканамічным і культурным узроўні будзе жыць ён (пры іншых роўных умовах на тле іншых народаў).

Пры гэтым людзі з праявамі 4-га ўзроўню псіхічнага таксама могуць быць рознага маштабу, вышыні, ўзроўню. Глыбінная прычына, якая вызначае азначаную якасьць, выглядае так: чалавек з’яўляецца тым больш высокаўзроўневым (высокамаральным, “духоўным”), чым з большай часткай рэчаіснасьці ён сябе атаесамляе, ад імя інтарэсаў якой адчувае, кажа, дзейнічае (гл. сьхему).


Так, калі чалавек успрымае сябе часткай свайго народу і дзейнічае ў імя яго інтарэсаў (зьяўляецца сапраўдным грамадзянінам-дэмакратам), ён больш высокаўзроўневы, чым той, хто атаесамляе сябе толькі як частку сваёй сям’і, роду (сем’янін), але менш высокаўзроўневы, чым той, хто ўспрымае сябе часткай усяго чалавецтва (гуманіст; прашу ня блытаць апошняга з касмапалітам; чалавек-гуманіст і чалавек-касмапаліт – альтэрнатывы).

Пры гэтым аб’ектыўна, чым на больш высокім узроўні псіхічнага праяўляе сябе чалавек, тым у большай ступені ён рэалізуе свой жыцьцёвы патэнцыял (што, дарэчы, зноў жа аб’ектыўна зьяўляецца найгалоўным стратэгічным інтарэсам кожнага чалавека!).

Успрыняцьцю і засваеньню апошняга можна істотна паспрыяць (натуральна, пры выкананьні зыходнай умовы, што ў чалавека ёсьць адпаведныя генетычна абумоўленыя здольнасьці). Усе ведаюць пра навучаньне беларускай гісторыі, культуры. Я прапаную дадаткова зьвярнуць увагу на значэньне нават спрошчанага радавода (гл. малюнак). Ужо адтуль, прыглядаючыся да сімвалаў, якія пазначаюць рэальных продкаў ці будучых нашчадкаў, можна і зразумець, і адчуць, што кожны беларус-літвін паходзіць са свайго народу, аб’ектыўна з’яўляецца часткай яго і праз нашчадкаў пераўтворыцца ў свой народ (распусьціцца ў ім), што варта жыць калі не для ўсяго чалавецтва, дык хаця б дзеля свайго народу, яго дабрабыту, прагрэсу…


Можа, калі малады беларус пасядзіць над сваім радаводам вечар-другі, падумае пра сваіх рэальных продкаў, якія жылі ў час Аршанскай ці Грунвальдскай бітваў ВКЛ (дарэчы, продкі тады ў яго былі ня менш рэальных, чым яго цяпершнія бацькі; хаця б падлічыць, колькі іх у яго было ў той час), калі ён усьвядоміць, што ён і яго беларуска-лівінскі народ – гэта адно і тое ж, што ўся гісторыя і культура беларуска-лівінскага народу – гэта яго ўласная гісторыя і культура, і што менавіта ён – паўнапраўны гаспадар зямлі беларусаў-літвінаў, можа, яму будзе лягчэй пасьля гэта зьліцца ў адзінае цэлае са сваім народам і пачаць адстойваць яго аб’ектыўныя інтарэсы. А гэта і будзе азначаць, што чалавек выходзіць на 4-ы ўзровень псіхічнага, становячыся на пачатак сапраўдным грамадзянінам…

P.S.

У тэксьце многае было накіравана на больш высокае, больш арганізаванае.

Натуральна, ворагам паўнавартаснай беларускай дзяржаўнасьці патрэбна зрабіць усё наадварот. Накіраванасьць людзей на высокае – разбурыць, мараль – здэградаваць, культуру – збэсьціць, найлепшых людзей – дыскрэдытаваць. Народ, грамадства для нашых ворагаў павінны стаць біямасай. Для дасягненьня такіх мэт яны выкарыстоўваць у т.л. і людзей з анамальнай сексуальнасьцю. Як канкрэтна пры гэтым ламаюцца (апускаюцца) псіхіка і грамадства, мы пагаворым у заключнай частцы дадзенай серыі матэрыялаў.



7 каментарыяў

  1. Сп. Алесь, вялікі дзякуй за артыкул. Вы навукова дакладна абаснавалі вобраз нацыянальна-патрыятычнай эліты, каштоўнасць нацыянальнай культуры, мовы, памяці аб продках, годнасці і сувязь паміж дабрабытам, свабодай, справядлівасццю і нацыянальнымі каштоўнасцямі. Гэтая сувязь вельмі тонкая, практычна нябачная, але вельмі моцна уплывовая. Наша свабода і наш дабрабыт залежаць ад нашага стаўлення да грамадскага (радзімы, зямлі, мовы, продкаў, гісторыі і г.д.). Змяненне адносінаў да грамадскага ёсць змяненне псіхікі чалавека, г. зн. змяненне светапогляду чалавеку. І сёння найгалоўнейшая задача – гэта змяненне стаўлення да нацыянальнага. Ніякая дыктатура, ніякія каланіяльныя захопнікі не ў стане знішчыць нацыянальнае, забараніць, калі мы гэтага самі не захочам. І у нас ёсць шмат прычын не забыць сваё роднае:
    Адказацца ад свайго нацыянальнага – гэта значыць прызнаць,
    1. што мы недзеяздольны народ, што нашы продкі былі нікуды не годныя.
    2. што мы не нашчадкі носьбітаў свідэрскай, грэнскай, днепра-данецкай, нарвенскай, нёманскай, бутаўскай, пражскай, сярэднедняпроўскай, баявых сякер, вельбарскай, чарняхоўскай, мілаградскай, зарубеніцкай (каля 80) культур.
    3. што мы не нашчадкі мовы-прамаці славянскіх моў.
    4. што мы не нашчадкі індаеўрапейцаў, арыяў, готаў, германа-балта-славянаў.
    5. што мы не нашчадкі амалавых жонак – амажонак (малжонак) – амазонак.
    6. што мы не нашчадкі продкавай гаплапрупы R1a.
    7. што мы не спадчынна шляхетная нацыя (каля 50% насельніцтва Беларусі – гэта нашчадкі шляхты (рыцараў).
    8. што мы не “венедцкі кацёл”, не нашчадкі фракійцаў, арыяў Індыі, этрускаў і шматлікіх індаеўрапейскіх плямёнаў.
    9. што мы не носьбіты архаічнай культуры і мовы, якія з’яўляюцца нашчадкамі арыйскай культуры.
    10. што мы не нашчадкі шматлікіх вынаходнікаў і выбітных людзей свету.
    11. што наша зямля не дала шмат выбітных людзей, не толькі беларусаў, але і другіх нацыянальнасцяў.
    Ў нашых нацыянальных інтарэсах не забыць хто мы ёсць. Ад гэтага залежыць як мы будзем ставіцца да сваёй зямлі, да сваёй радзімы і як наступ: хто стане гаспадаром на гэтай зямлі? А хто гаспадар, той і красуе на гэтай зямлі. І гэта ў нашых нацыянальных інтэрэсах не дапускаць разбурэння спадчыны псеўдакаштоўнасцямі, якія ідэалагічна выкарыстоўваюць соцыяпаразітычныя структуры свету для разбурэння грамадства, нацыі. Для абароны нацыянальных каштоўнасцях мы павінны паказаць настолькі прыгожа сваю спадчыну, каб “вычварэнства” мела “бледны від” і “макаронную паходку”.

  2. з...лы беларус кажа:

    “памер чалавека ” не лепшы тэрмін для азначэння якасьці асобы Гома сапіенса. Можа лепей – “веліч чалавека “ці ” значнасць..” А так ў цэлым – вельмі патрэбная для самаўсьведамлення рэальнасьці сістэма разумення Чалавека. Шанаванне прафесару за працу!

  3. айцец Леванід Акаловіч кажа:

    Суайчыньнікі Бацькаўшчыны нашай Літвы-Беларусі! Упадабаныя браты й сёстры ў Хрысьце, шчырыя вернікі і прыхільнікі БАПЦ! Усе наведвальнікі сайту “Нашай Зямлі”!

    Царкоўная Рада і Сьвятар айцец Леванід Акаловіч Суполкі Сьвятой Афрасіні Полацкае ў Менску Літоўскім Беларускае (Літоўскае) Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы віншуюць Вас са сьвятам Нараджэньня Хрыстовага —
    КАЛЯДАМІ і жадаюць усім смачнае куцьці, вясёлых сьвятаў, здароўя і шчасьця, плёну і посьпехаў у НОВЫМ ХРЫСТОВЫМ 2012-м ГОДЗЕ! Хрыстос Нараджаецца! Славім Яго!

    Мір, ласка і міласьць Божая ад збаўцы і абаронцы нашага Госпада на слаўную сямейку пана прафесара Алеся Астроўскага і на ўсю Рэдакцыю “Нашай Зямлі”! Ратуй, Божа, Вас ад усяго ліхога і благога! Пашлі, Госпадзе, анёлаў Тваіх для абароны кожнага з гарадзенскіх Астроўскіх ад непрыяцеляў ягоных!

    • Рэдакцыя кажа:

      Шчырае дзякуй!
      Узаемна віншуем і ад усёй душы жадаем у Новым годзе ўсім вернікам і прыхільнікам БАПЦ, а таксама ўсім іх блізкім, а асабліва айцу Леаніду Акаловічу і яго блізкім, добрага здароўя і посьпехаў у нашай нялёгкай, але вельмі ганаровай, агульнай справе адраджэньня ВялікаЛітвы-Беларусі й нашага вялікалітоўскага (беларускага) народу.

  4. Здольнасьць да абстрактнага мысьленьня ў розных цывілізацыях розная. Кантактаваў зь кітайцамі і тайванцамі. Маюць непараўнальн лепшую памяць, што абумоўлена найперш навучаньнем тысячам ерогліфаў, але непараўнальна горш здольшы да абстрактнага мысьленьня. Ерархізацыя і таталітарызацыя жыцьця ў усходнеазіяцкай цывілізацыі прывяла да знакамітай здольнасьці да сыстэматызацыі. Аднак адсутнасьць нацый (Кітай — цывілізацыйная дзяржава) не прывяла да разьвіцьця гуманітарных ноў-хаў, што разьвіліся ў цывілізацыі Эўропы.
    У Эўропе дзякуючы Рэнесансу,Рэфармацыі, Контррэфармацыі, мадэрну постмадэрну разьвіліся такія ноў-хаў як эўрапейскія нацыі, эўрапейскія літаратурныя мовы, падзел паміж прыватным, грамадзкім, працоўным і іншымі галінамі права, адзіная этыка і інш.
    Дзякуючы Рэнесансу эўрапейцы зьвярнуліся да клясычнай грэка-рымскай спадчыны Міжземнаморскае цывілізацыі. Запазычаньні зь іншых цывілізацый тут жа ўвасабляліся ў практычнае жыцьцё. Татальная або пераважная прыватная ўласнасьць прывяла да эфэктыўнай працы й канкурэнцыі.
    Эвалюцыя дзяржавы прайшла ад цывілізацыйнай апертай на адзінстве веры падданых і адсутнасьці верацярпімасьць (што прывяло да войн паміж каталікамі і пратэстантамі, праваслаўнымі і вуніятамі), да дынастычнай — апертай на асобе манарха і яго дынастыі і да нацыянальнай. У іншых цывілізацыях такога не ўзьнікла. Нацыянальная дзяржава прайшла эвалюцыю ад грамадзянскай (Вялікабрытанія), палітычнай (Францыя), дзе дзяржавы ўзьніклі раней нацый (Гішпанія, Вялікабрытанія, Швэйцарыя мікрадзяржавы Эўропыі г. д.) да этнічнай (дзяржавы Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы), дзе нацыі разбурылі імпэрыі (Асманскую, Аўстра-Вугорскую, Германскую, Расейскую). Этнанацыянальныя дзяржава эвалюцыянавала ад цывілізацыйнай і макраэтнічнай (Нямеччына і Італія аб’ядноўваюць адпаведна большасьць паўднёвых германцаў і амаль усіх апенінскіх раманцаў) да ўласнаэтнанацыянальнай (пояс дзяржаў паміж Нямеччынай, Аўстрыяй, Італіяй і Расеяй). Уласнаэтнанацыянальная дзяржава як гуманітарны ноў-хаў спрыяла кадыфмкацыі на аснове этнічных гаворак і дыялектаў ды росквіту этнанацыянальных літаратурных моў з пераважна фанэтычным (польская) або амаль цалкам фанэтычным правапісам. Правапіс ангельскай і французскай моў, а таксама ірляндыйскай мовы — марфалягічны. Ноў-хаў Яна Гуса ў лацінцы (напісаньне шыпячых гукаў літарамі s, c, z з надрадковымі дыякрытычнымі значкамі ў выглядзе гачэкаў (кручкоў) і кірыліца (з шыпячымі гукамі й літарамі е, ё, ю, я)дазваляюць перадаваць шыпячыя гукі пераважна адной літарай, што зрацыяналізавала гукавое напісаньне.
    Прагрэсіўныя тыя мовазнаўцы, якія прапануюць максімальна магчыма фанэтызаваць беларускую граматыку й правапіс (за выключэньнем некаторых выпадкаў, напрыклад напісаньня дуб а не дуп, сэрбскі а не сэрпскі й г. д.) што максімальна аблегчыць напісаньне і зробіць нашу мову неапраўнальна канкурэнтаздольнай ў параўнаньні з расейскай.
    Этыка ў эўрапейскіх нацыянальных дзяржавах адна (а не некалькі як ў юдаістычнай цывілізацыі). Манізм этыкі прывёў да яе распаўсюджаньня ня толькі на прыватнае і сямейнае жыцьцё, але й на грамадзкае.
    Упершыню ў сусьветнай гісторыі ў рэспубліканскі пэрыяд Рыму крыніцай права зьяўлялася грамадзянская супольнасьць а не манарх. Той ноў-хаў пераняла цывілізацыя Эўропы ў эпоху фарміраваньня нацый і нацыянальных дзяржаў. (У іншых цывілізацыях палітычны рэжым атаясамліваецца зь дзяржавай, а грамадзянская супольнасьць амаль не разьвіта, або адсутнічае. Дзяржава будуецца не зьнізу ад супольнасьці, а зьверху ад манарха, або прэзідэнта-дыктатара, клянаў, эліт і г. д.). У Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе грамадзянская супольнасьць супадае з этнанацыянальнай, што непараўнальна прагрэсіўна, бо адзінства этнічнае вядзе да адзінства нацыянальнагі і грамадзянскага (што спрыяе інтэграцыі меньшасьцей). Трыадзінства этнічнай, нацыянальнай і грамадзянскай супольнасьці (крыніцы права) — абавязковае.
    У юдаістычнай, іслямскай цывілізацый, цывілізацыях Індыі і Ўсходнеазіяцкай такія гуманітарныя ноў-хаў адсутнічаюць. Тыя цывілізацыі функцыянуюць зусім інакш. Таму зьмяшаньне плянэтарных і кантынэнтальных цывілізацый не дапушчальна. Тое прывядзе да катастрофы!
    Дзякуючы нацыям і нацыянаьным дзяржавам эўрапейскія цывілізацыйныя ўзоры сталі вядомы ўсяму сьвету і адбылася эўрапеідызацыя сьвету.
    Вялікая эўрапейская вайна (Першая і Другая сусьветныя) прывяла да памяньшэньня ўплыву цывілізацыі Эўропы ў сьвеце. Ня гледзячы на гэта у цэнтры і на ўсходзе Эўропы сфарміравалася сетка этнанацыянальных дзяржаў — носьбітак ўсіх эўрапейскіх цывілізацыйных ноў-хаў. У будучым можа быць узвышэньне нашага рэгіёну у маштабе Эўропы як узору для прагрэсіўных нацыянальных сіл.

  5. лекс кажа:

    добра што сайт працуе, ўсім дзякуй. трэба пакрыху змяняць наш люд.

  6. Dora кажа:

    Учора на сайце: http://radosvet.net/13512-tipy-stroya-psihiki.html – з’явіўся фільм, які ў значнай ступені паўтарае асноўныя палажэнні гэтага артыкула.
    Астроўскі, віншую…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы