nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Барадзінская гадавіна як люстэрка рускага рабства

24 мая, 2012 | 10 каментарыяў

У калекцыю абмеркаваньня гістарычных падзей, зьвязаных з рэгулярным адзначэньнем цяперскімі ўладамі 9-маяў, мы вырашылі ўключыць меркаваньне вядомага расейскага дысідэнта Барыса Стамахіна (гл. фота). Адразу папярэджваем: яго артыкул адзін з самых спрэчных. Але для таго, каб ахапіць увесь дыяпазон меркаваньняў, мы павінны разгледзець і тыя, якія знаходзяцца на мяжы дазволенага. Артыкул Стамахіна ўзяты зь яго ж ЖЧ (гл. http://lj.rossia.org/users/stomahin/74064.html). Абмеркаваньне будзе пасьля.  

Рэдакцыя.


 

Вось і яшчэ адно “сьвята” ў іх насьпела [гаворка пра адзначэньне расейскай імперыякратыяй “перамогі” ў вайне 1812 года. – Рэд.]. Ня гэтулькі частае і назаляльнае гэтае сьвята, як 9-май, якое ў зубах ужо навязла са сваімі георгіеўскімі стужачкамі і капішчамі “вечнага агню”. Не. Тут усё значна сьціплей і радзей: перамога над Напалеонам бурна і пампезна сьвяткавалася ў гэтай краіне апошні раз у 1912 годзе. Сто гадоў таму. І вось – зноў…

Дарэчы, там амаль няма чаго сьвяткаваць для рускіх мазахістаў. У вайне 1812 года Напалеон ня ўзяў тры з паловай мільёны рускіх палонных [у 1941-м іх узяў Гітлер. – Рэд.]. Мільён рускіх (у тым ліку немалая частка гэтых самых палонных) не ваявала на яго баку добраахвотна, не стварала рускіх частак у яго войску. Падтрымлівалі ў асноўным палякі і беларусы, радзіму якіх, разрэзаную па-жывому і падзеленую, ужо пасьпеў утапіць у крыві Сувораў, але яшчэ далёка наперадзе быў Мураўёў… Карацей, усё было куды сьціплей па мерках наступнай гісторыі гэтай краіны.

Увогуле, гісторыя банальная. Рускія ў чарговы раз адстаялі сваё рабства, сваё прыгоннае права, сваё прыроджанае халопства і халуйства ад таго, хто нёс ім свабоду. Адстаялі інтарэсы свайго пана на валоданьне “людзішкамі”. “Дубіна народнай вайны” біла французаў у асноўным за гэта, а не за нейкую там незалежнасьць Расеі. Бо незалежная Расея пад ськіпетрам Раманавых, як потым і пад татарскай бізуном бальшавікоў [татарскім?! – Рэд.], заўсёды была (і па гэты дзень застаецца) апорай і сусьветным цэнтрам рабства, ганебнай няволі, сьвінства і абыдленасьці добраахвотных халопаў, дваравых хамаў на варце інтарэсаў свайго пана (якім у душы яны ўсё роўна пагарджаюць). Адстойваць ТАКОЕ добраахвотна са зброяй у руках, абараняць партызанскай вайной гэтую азіятчыну супраць усіх праяў еўрапейскай свабоды – рабскі лёс, ганебны крыж рускіх на ўсе часы. Яны адзначаюць гадавіну кожнай сваёй ганьбы пампезнымі імпрэзамі, парадамі і сьвятамі…

Цяперашняя задача, ужо агучаная інфармагенцтвамі, у пэўным сэнсе трывіяльная для рускіх. Начальства праінспектавала Барадзінскае поле, дзе павінна ў верасьні гэтага года адбыцца галоўнае рабскае сьвята ў памяць “перамогі” – і выявіла, што поле забудоўваецца! Што на ім ужо каля сотні дач, прыватных дамоў, гаспадарчых пабудоў й іншага панабудавалі. І зь дзяржаўным гневам і самаўладзьдзем загадала: зьнесьці!!.

То бок жыцьцё звычайных людзей будзе пушчана пад каток чарговага дзяржаўнага “сьвята перамогі”. Дамы зьнясуць, жыхароў – па ідэі – павінны кудысьці перасяліць. Але – скажыце па сумленьні – вы зьдзівіцеся, калі іх проста выкінуць на вуліцу, пакінуць пад адкрытым небам? “Дзяржава – усё, асобны чалавек – нішто” – гэта адпавядае дзяржаўным традыцыям Расеі на ўсе 100%. І ваявалі заўсёды так – бралі гарады да савецкіх сьвятаў, любым коштам. І ў французскую кампанію было дакладна гэтак жа – “мы за цаной не пастаім”. І “мірнае жыцьцё” рускіх рабоў заўсёды будавалася па гэтым жа прынцыпе, – яны самі сябе лічылі “людзішкамі”, сьмецьцем, расходным матэрыялам для сваіх барынаў і гаспод.

 

Уласна, Леў Талстой раскрыў гэта ў “Вайне і міры” з вычарпальнай паўнатой і яснасьцю. У гэтым сэнсе яго слушней было назваць не “люстэркам рускай рэвалюцыі”, як назваў яго пазьней Ленін, а “люстэркам рускага рабства”. “Пачынаючы ад Смаленска, ва ўсіх гарадах і вёсках рускай зямлі, без удзелу графа Растапчына і яго афіш, адбывалася тое ж самае, што адбылося ў Маскве. Народ з бестурботнасьцю чакаў непрыяцеля, не бунтаваў, не хваляваўся, нікога не раздзіраў на кавалкі, а спакойна чакаў свайго лёсу, адчуваючы ў сабе сілы ў самую цяжкую хвіліну знайсьці тое, што трэба было зрабіць. І як толькі непрыяцель падыходзіў, найбагатыя элементы насельніцтва сыходзілі, пакідаючы сваю маёмасьць; найбяднейшыя заставаліся і падпальвалі ды нішчылі тое, што заставалася“, – піша Талстой.

Да знакамітага сакрэтнага загада Сталіна № 0428 – “разбураць і спальваць дашчэнту ўсе населеныя пункты ў тыле нямецкіх войскаў на адлегласьці 40-60 км у глыбіню ад пярэдняга краю і на 20-30 км направа і налева ад дарог” і г.д. – заставалася яшчэ 129 гадоў. Але, як бачым, ніякія зоі касмадзем’янскія, ніякія каманды падпальшчыкаў не былі патрэбныя, – насельніцтва само нішчыла ўсё, што магло дастацца французам. Нацыянальная традыцыя, што зробіш, – і ў класічнай рускай літаратуры нечакана адшукваюцца духоўныя вытокі сталінскіх злачынстваў… А паколькі французы ў параўнаньні з раманаўскай сярэднявечнай манархіяй ясна і адназначна несьлі свабоду – “найбяднейшыя” рускія халопы гатовыя былі спаліць і свой дом, і свой ураджай, і ўсё навакол, але толькі не дапусьціць перамогі гэтай свабоды над сваім родных рабствам і барствам…

“Навошта яны ехалі? – піша Талстой пра маскоўскае дваранства. – Нельга выказаць здагадку, каб Растапчын напалохаў іх жахамі, якія вырабляў Напалеон у заваяваных землях. Зьязджалі, і першыя зьехалі багатыя, адукаваныя людзі, якія ведалі вельмі добра, што Вена і Берлін засталіся цэлыя і што там, падчас заняцьця іх Напалеонам, жыхары весела праводзілі час з чароўнымі французамі, якіх так любілі тады рускія мужчыны і асабліва дамы”.

Такім чынам, становіцца ясна, што ніякіх жахаў, ніякіх такіх зьверстваў, якімі палохаў царскі і савецкі агітпрап, французская армія ў занятых ёю краінах не вырабляла.

Праблема, уласна, была адна – дынастычная. Кіруючыя ў гэтых краінах дынастыі гублялі ўладу, іх месца займаў Напалеон і яго намесьнікі, часта таксама з манаршымі паўнамоцтвамі. Галоўная “бяда” была для ўдзельнікаў антынапалеонаўскай кааліцыі менавіта ў гэтым. Але ці было гэта бядой для рускага прыгоннага халопа, якому Напалеон абяцаў адмяніць прыгоннае права? І тое, што халоп браў дубіну й ішоў у лес – абараняць свайго пана і цара – нельга растлумачыць нічым, акрамя як прамытасьцю яго мазгоў і генетычным рабствам, якія дасталіся яму ад дзесяткаў пакаленьняў яго рабскіх продкаў, ад эпохі адмены Юр’ева дня і вышукаў зьбеглых нават на Доне і Кубані…

“Яны ехалі таму, што для рускіх людзей не магло быць пытаньня: ці добра, ці дрэнна будзе пад кіраваньнем французаў у Маскве. Пад кіраваньнем французаў нельга было быць: гэта было горш за ўсё”. Гэта квінтэсэнцыя рамана Талстога, квінтэсэнцыя рускай вялікадзяржаўнай прапаганды, рабскай рускай гісторыі, і наогул усяго… Пад кіраваньнем цара Дзмітрыя I і польскай кароны яны ў свой час таксама не хацелі быць [цяпер гаворка пра падзеі 1612 года. – Рэд.], – да такой ступені, што забілі адзінага за ўсю гісторыю гэтай краіны еўрапейскага, асьвечанага, гуманнага, дэмакратычнага манарха, спалілі й стрэлілі яго попелам з гарматы ў бок ненавіснага Захаду. Ненавіснага таемнай, вантробнай, розумам не вытлумачальнай, жывёльнай нянавісьцю, якую ўвабралі з малаком маці. “Пад кіраваньнем французаў” яны праз 200 гадоў таксама быць не жадалі, хоць прычыну растлумачыць не маглі. І спрабаваць не спрабавалі, і ЯК гэта будзе – яшчэ не ведалі, але – не хацелі ні спрабаваць, ні ведаць.

Самае дзіўнае – што вось гэта тупое ўпартае невуцтва і адстойваньне свайго рабства, непрыманьне свабоды нават на духоўным узроўні, ня тое што палітычным – Талстой лічыць перавагай рускага чалавека!.. Гнюсная, ганебная пачварнасьць песьнярамі-прапагандыстамі нават і такога ўзроўню выстаўляецца на ўсеагульны агляд сьвету як доблесьць і гонар. Яны шчыра не разумеюць, што такога роду гонар і адданасьць – для нармальнага чалавека выглядае як гонар хворага сваім гемароем або праказай…

Сбылось – и в день Бородина
Вновь наши вторглись знамена
В проломы падшей вновь Варшавы;
И Польша, как бегущий полк,
Во прах бросает стяг кровавый –
И бунт раздавленный умолк

– гэта, між іншым, Пушкін. 1831-ы год. “Барадзінская гадавіна”, так і называецца верш.

І ў гэтую гадавіну, праз 19 гадоў, руская шавіністычная грамадскасьць – і “дэмакратычная”, і манархічная, не адрозніш – урачыста сьвяткавала “палон Варшавы”, крывавае здушэньне польскага паўстаньня 1830-31 гадоў [ня толькі польскага. – Рэд.]. Як радуецца “свободолюбец” Пушкін. Колькі вершаў ён прысьвячае перамозе рускіх катаў над польскай свабодай!… Мураўёў-вешальнік, праўда, усё яшчэ быў наперадзе, яму оды пісалі ўжо іншыя, у тым ліку шляхетны рускі “дэмакрат” Някрасаў. Да забойства рускімі польскага прэзідэнта Качыньскага таксама яшчэ было далёка, – але ці будзе хто сумнявацца ў прамой пераемнасьці пушкінскіх захапленьняў 1831-га года і пуцінскімі забойствамі 2010-га?… І, падобна, за ўсю гісторыю толькі адзін Грынявіцкі ад імя ўсёй Польшчы і Беларусі (Літвы) адпомсціў ІМ ўсім так, як яны заслугоўвалі…

(І да таго даходзіць гэтае імперскае паскудства, якое ўвайшто у плоць і кроў разам з усімі “перамогамі”, што на адным з заключных маскоўскіх мітынгаў “белай вясны”, то бок “кампаніі за сумленныя выбары”, 5 сакавіка на Пушке, руска-нацысцкая гніда па мянушцы “Тор”, якая выступала там, пафасна заявіла, што, маўляў, у 1612 годзе “рускі народ сабраўся і выгнаў польскіх жулікаў і злодзеяў з Крамля. А ў 1812 годзе рускі народ напружыўся і выгнаў Банапарта з Крамля, таму што жулікам і злодзеям там ня месца”. Гэта кажа “нацыяналіст” той нацыі, сутнасьць якой Карамзін яшчэ ў XVIII стагоддзі вызначаў адным-адзіным словам: “Крадуць”!..)

Пра Дастаеўскага няма чаго і казаць. Гнюсны, агідлівы, юрлівы стары-татка [гэта не пра Дастаеўскага. – Рэд.] і годныя сыны – пьяніца-буян, сьвятоша-крывадушнік і “філосаф”, які пад канец страчвае розум, – такія дарагія сэрцу аўтара і яго праўдзіва рускіх чытачоў персанажы “Братоў Карамазавых”. У дробным і пошлым дэтэктыве – татка забіты, і пад падазрэньнем ўсе браты, якія бацьку ненавідзелі – раскрываецца ўся сутнасьць убогай і п’янай душонкі “народа-Баганосца”. Але знарочыста брудным, гнюсным, агідным, да таго ж сынам убогай і разумова адсталай блудніцы – у рамане сьвядома выведзены лёкай, які кажа праўду. Тую праўду, якую ненавідзяць аўтар і большасьць яго чытачоў. Нават прозьвішча дадзена яму адмыслова такое выразнае, якое знарок адштурхоўвае – Сьмердзякоў. Што ж уклаў аўтар у вусны гэтага карыкатурна-агіднага персанажа?

“У дванаццатым годзе было на Расею вялікае нашэсьце імператара Напалеона французскага першага, бацькі цяперашняму, і добра, калі б нас тады захапілі гэтыя самыя французы: разумная нацыя заваявала б вельмі дурную-с і далучыла да сябе. Зусім нават былі б іншыя парадкі-с.”  Як быццам нацыя, якая ваявала на баку свайго рабства і сваіх прыгоньнікаў-рабаўладальнікаў – не “вельмі дурная-с”. Каго хоча пераканаць у гэтым Дастаеўскі, укладваючы правільныя словы ў вусны ТАКОГА персанажа?..

“Я ня толькі не жадаю быць вайскоўцам-гусарыкам, Мар’я Кандрацьеўна, але, наадварот, жадаю зьнішчэньня ўсіх салдат-с”. Трэба прызнаць, што пажаданьне вельмі актуальнае і справядлівае, паколькі ўжо ў XIX стагоддзі знакам Расеі й рускай арміі ў сьвеце стаў казак з наколатым на штык немаўлём, – польскім, беларускім, чаркескім або якім заўгодна яшчэ. Да татальных зьверстваў арды рускіх чырвоназорныў оркаў у захопленай імі Нямеччыне і Польшчы, да 2-х мільёнаў згвалчаных нямецкіх і польскіх жанчын заставалася яшчэ 65 гадоў. Да крывавага генацыду ў Ічкерыі – больш стагоддзя…

“Я ўсю Расею ненавіджу, Мар’я Кандрацьеўна”. І, далібог, ёсьць за што!..

1612, 1812, 1945… Ланцуг ганебных рабскіх “перамог”, сьвяты абаронцаў і прапагандыстаў “свайго”, кандовага рабства і халопства, праўнукаў тых, хто абараніў-такі сваё рабства ад заходняй свабоды… І газу не шкада на капішчы “вечнага агню”, і тэкстыльная прамысловасьць няхай працуе на вытворчасьць рулонаў “георгіеўскіх стужачак”, і тых, хто асьмеліўся сабе дом пабудаваць на вольным участку, які апынуўся “нацыянальным гонарам вялікаросаў”, мы выкінем прэч!… І ня толькі “чужыя”, еўрапейцы, французы, немцы, шведы апынуліся тут “ворагамі” і былі “пераможаныя”, але і сваіх, якія адстойвалі свабоду для сваёй краіны, рускія да гэтага часу лічаць “здраднікамі”. Дакладней, Уласава лічаць “здраднікам” і брудна паносяць. А пра Васкабойнікава і Камінскага пераважная большасьць проста ня чула…

Так што, па праўдзе кажучы, Барадзінскае поле якраз лепш за ўсё было б забудаваць пад дачы і прыватныя дамы. Выкарыстоўваць дарагую падмаскоўную зямлю па яе прамым прызначэньні, так бы мовіць, – замест сьвяткаваньня на ёй чарговых ганебных “перамог” абаронцаў свайго спрадвечнага рабства над любымі спробамі вызваленьня, рэфармаваньня, мадэрнізацыі й вэстэрнізацыі. Бо наладзіць нармальнае людскае жыцьцё на 1/7 сушы нават пасьля падзеньня цяперашняй расейскай дзяржавы немагчыма будзе без таго, каб зьнесьці ўсе помнікі ўсім “перамогам”, перакрэсьліць усю ранейшую рабскую гісторыю гэтай дзяржавы, убіць асінавы кол у яе магілу – і пачаць жыць з чыстага ліста…

“Спалім Маскву – выратуем Расею!” – вось, бадай, і ўсё, што вельмі нешматлікія свабодныя людзі ў сучаснай Расеі, спадкаемніцы царскай і савецкай тыраніі, могуць узяць сабе з “барадзінскай” спадчыны 1812 года. Праўда, абавязкова адкарэктаваўшы знакамітым украінскім анекдотам: “средство гарно, але цiль погана”…

 

Ад рэдакцыі:

Выставіць гэты тэкст на сайце нас прысмусіла ня толькі тое, што ў ім ёсьць важкія факты, думкі, асабістая пазіцыя аўтара, а і тое, што аўтар – вядомы расейскі дысідэнт – некалькі разоў добрым словам узгадаў беларусаў. Сярод сучасных расейскіх апазіцыянераў і дысідэнтаў такое – вялікая рэдкасьць. Таму падтрымка Стамахіна ў адказ (у выглядзе выстаўленьня яго артыкула на нашым сайце) – гэта наш доўг гонару, які мы мусім сплаціць… Акрамя таго, Стамахін чалавек, вядомы сваёй прынцыповай пазіцыяй у адстойваньні права на свабоду й іншых народаў. Так, ён даўні аўтар сайту чачэнскіх змагароў за свабоду сваёй бацькаўшчыны КаўказЦэнтр. Па гэтым паказчыку зь ім можа параўнацца бадай што толькі славуты беларускі дысідэнт Міхась Кукабака (кароткі фільм пра апошняга можна паглядзець, напрыклад, тут: http://www.youtube.com/watch?v=DaVk03R7ZCA). Важка таксама, што Стамахін толькі што адседзеў 5 гадоў (!) вязьніцы за тыповае оруэлаўскае “думка-злачынства”. У дадзены момант яму пагражае чарговы тэрмін. Гэта ўсё важна і прыстойнымі людзьмі мусіць ацэньвацца ды ўлічвацца…

Але ёсьць у артыкуле Стамахіна пэўныя выказваньні, якія выклікаюць найбольш пярэчаньняў у параўнаньні зь іншымі аўтарамі, тэксты якіх з нагоды апошняга 9-мая былі выстаўлены на нашым сайце. Галоўнае – гэта тое, што аўтар усе недахопы Расеі як класічнай тэрытарыяльнай імперыі ўскладае на рускі народ.

З гэтым нельга пагадзіцца. Нават супляменьніца Стамахіна Латыніна ў свой час дастаткова абгрунтавана патлумачыла, што большасьць рыс, якія звычайна прыпісваюцца таму ці іншаму народу, па сутнасьці зьяўляюцца не вытворнымі ад яго генафонду, а вытворнымі ад пэўных гістарычных абставін, у якія народ не па сваёй волі трапляе (https://nashaziamlia.org/2012/02/25/4896/). Так, на рускім народзе ёсьць вялікая віна. Яго рукамі былі зроблены грандыёзныя злачынствы, і ён за гэта калі-небудзь адкажа. Але рускі народ ня быў ініцыятарам і арганізатарам гэтых падзей. Ім быў нехта іншы. А гэта, як цяпер модна казаць, “дзьве вялікія розьніцы”…

Дзякуючы пазіцыі, якую абраў аўтар выстаўленага артыкула, перад ім цяпер паўстае неабходнасьць рабленьня, як мінімум, двух спраў:

– па-першае, яму давядзецца адказаць на пытаньне: а хто быў сапраўдным ініцыятарам і арганізатарам расейскай імперскай палітыкі за ўвесь час існаваньня расейскай імперыі? (нагадаем, на нашым сайце гэты ініцыятар-арганізатар даўно названы – гэта расейскай імперская бюракратыя) Стамахіну давядзецца таксама адказаць на пытаньне: чаму ён, напэўна ведаючы, што рускі народ у Расеі ніколі ня быў суб’ектам свайго лёсу, імкнецца накінуць яму віну некага іншага і значна большага вінаватага?

– па-другое, каб ня быць абвінавачаным у сьпецыфічнай небесстароннасьці, Стамахіну варта настолькі ж крытычна, як ён аналізуе гістарычную адказнасьць рускіх, прааналізаваць свой уласны народ. У іншым выпадку – калі гэтага хутка не зрабіць – ад артыкула будзе чуцца пэўны непрыемны пах… Каб палегчыць задачу аўтару, падаем ніжэй наборчык, нядаўна знойдзены ў інтэрнэце, твараў і прозьвішчаў набольш адыёзных палітычных дзеячаў, якія прынялі самы непасрэдны ўдзел у падзеях 1917 года ў расейскай імперыі й у наступіўшым пасьля іх крывавым тэроры, якія насіў усе рысы тыповагага генацыду…

 

10 каментарыяў

  1. Siarhiej кажа:

    Прыклад з іншага краю Света:
    Паўночныя в’етнамцы з дапамогай Масквы і Пекіна захапілі (перамаглі) Паўднёвы В’етнам. В’етнамцы Поўдня жылі, з дапамогай ЗША, значна лепш, за паўночных, але паміраць за сваю свабоду не хацелі. Сайгон быў багатым горадам у параўнанні з Ханоем, які выглядаў як савецкія Пухавічы. Раней В’етнам быў калоніяй французаў.
    Нешта падобнае адбывалася і ў Афрыцы, напрыклад у Алжыры. Зараз афрыканцы, рызыкуючы жыццём, уцякаюць ад сваіх “нацыянальных” урадаў у Эўропу.
    Расейцы, у сваёй дурноце, не выключэнне.

  2. Litvarus кажа:

    Можна гаварыць аб вялікім ўкладе габрэяў у бальшэвізм, г.з. ў гісторыю Расеі апошніх сто гадоў. Але Расея з часоў Івана Жахлівага была нязменна агрэсіўнай дзяржавай і прычынілася да нашага цяперашняга рабства. (Яна устанавіла у нас парадкі ў якіх жыве сам рускій народ). Стамахін абсалютна праў калі гаварыць што рускіе ( і Толстой і Дастае-ўскій) апраўдывалі гэтые парадкі як ісконно-народные, нацыянальные. Права і Латыніна. калі гаварыць што Нацыянальнае фармуецца Гісторыёй. Цяпер рускіе хочуць змяніцца і зноў сярод дэмакратаў шмат габрэяў, і полу-габрэяў, а таксама і рускіх з літвінскімі карнямі, гэта значыць нашых абрусеўшых нашчадкаў. Гэта значыць у Расеі мы ў адной кампаніі з габрэямі. А які рэгіён Расеі пастаўляе махровых реакцыянераў? Гэта пойдзень – казакі, нашчадкі (вядома канчаткова асіміляваные) народаў качэўнікаў. Нацыяналісты гэта улічваюць. І усё ж, Расея зменіцца, калі зменіцца большасць карэнных рускіх.
    Кожная нацыя мае сваі асаблівасці. Калі у нас з’явіліся габрэі, то яны пачалі купляць тое што ім непатрэбнае і прадаваць тое, што яны не мелі (пракладна так пісалася ў Габрэйскай Энцыклапедыі). Калі у нас з’явілася рускае чынавенства нашые людзі жахнуліся ад карупцыі, крадзежа, пьянства, прадажнасці судоў. І ці не з гэтым змагаюцца цяпер руская улада ў Расеі? Адсуль для нас выхад – развіваць сваю культуру, каб даваць атлуп і рускім і габрэям і усім некарэнным нацыям нават на бытавым узроўне.
    Рэдакцыя спрабуе кожный народ разделіць на харошую і кепскую часткі. Кепскім даёцца асобае названне – руская чіноўніческая імперакратыя, габрэйская сіянакратыя і г.д. Мала таго, што з’яўляецца яшчэ адзін тэрмін, так яшчэ незразумела як базе харошых народаў вырастаюць дрэнные сілы, якіе толькі і думаюць як захапіць увесь Свет. Разделеніе народаў на часткі гэта непаслядоўный нацыяналізм, нейкая новая форма марксізма – нізы харошые, верхі кепскіе.
    Я, па меры сваіх малых здольнасцяў, спрабую высвяцьліць як с кепскага народа габрэяў паходзіць так многа змагароў за Свабоду і Праўду, і як слаўная і цудоўная па атзывчывасці руская душа стварыла імпэрыю Зла. Калі гэта каму-та удаецца, то ніхто не крыўдзіцца і нацыі паступова змягчаюцца, губляюць варожасць. Рэдакцыі, на мой погдяд, гэта удаецца не заўсёды.

    • Рэдакцыя кажа:

      Калі разважаць так, як вы ў апошніх двух абзацах, тады атрымаецца, што ва ўсім тым, што цяпер робіцца кепскага ў Беларусі, вінаваты сам беларускі народ, а не лукашысты-цяперцы.

  3. Litvarus кажа:

    Выходзіць так. Лукашысты -цяперцы частка нашага русіфікаванага, амаль цалкам асіміляванага народу. Спрабуючы пазбавіцца комплексу непаўнавартасці (накінутага нам рускай культурай) нашая улада свядома папірае усе нормы цывілізаванага Свету, як падлетак, які робіць усе насупераць бацькам і настаўнікам. Для усіх іншых народаў наш нацыянальный характэр у дадзеный час гэта Лукашенка. Гэта, мяркую, культурніцка-прагматычный падыход да нашых праблем. Пакуль партрэты Пушкіна, Талстога і Дастаеўскага не выкінуць з калідораў школаў, у нас нічога добрага не будзе. Нешта падобнае яшчэ у Х1Х ст. казаў К.Каліноўскі.

    • Рэдакцыя кажа:

      “Спрабуючы пазбавіцца комплексу непаўнавартасці (накінутага нам рускай культурай) нашая улада свядома папірае усе нормы цывілізаванага Свету”.

      Нейкія кучаравыя ў вас разважаньні, таму такія ж дзіўныя і высновы…
      У нас стратэгічны прынцып іншы: нельга нікому (хоць каму) прыпісваць чужую віну. А для гэтага найперш трэба выявіць вінаватага і правільна назваць яго імя…

  4. Siarhiej кажа:

    http://www.gazeta.rjews.net/news.html – вось тут жыды пішуць пра сябе па-рускі. Цікавы артыкул пра егіпецкую рэвалюцыю 2011 г.

  5. Siarhiej кажа:

    http://www.polit.ru/article/2011/03/04/egyrev/
    http://maof.rjews.net/index.php?option=com_content&task=view&id=2968&Itemid=1
    – цікавыя артыкулы якія тычацца Блізкага Ўсходу.

  6. Vitaut Kuplievic кажа:

    Для эурапейцау Другая сусьветная — есьць Другой сусьветнай, а для эуразийцау — яе частка у былым СССР и былой сацыялистычнай систэме — Вяликая Айчынная. Справа у тым — ким хто сябе чуе — беларусам-эурапейцам ци беларусам-эуразийцам.

  7. Litvarus кажа:

    Шаноўная рэдакцыя, вы пішыце “нельга нікому прыпісваць чужую віну; а для гэтага трэба найперш выявіць вінаватага і правільна назваць яго імя”. Гэта прынцып ваенных выведак – выявіць ворага, які служыць чужой краіне, і знішчыць яго; гэта не зусім тое, чым павінен займацца сайт, які презентуе сябе ідэалагічным. Напрыклад, ў ЗША будзе выкрыта арганізацыя якая, маўляў, будавала планы, як паневоліць увесь Свет і там будзе вялікій адсотак габрэяў. Што рабіць далей? Адны гэтых людзей палічаць хворымі, летуценнікамі і нават не дадуць гэты факт у СМІ, іншые – зноўдуць “факты” што ужо палова Свету ў іхніх руках і дадуць ў СМІ, трэцці ўспомняць Талмут (ці Тору?) гдзе габрэйскія папы напісалі, што габрэі лепш за усіх і павінны панаваць у Свеце, і гэта для некаторых будзе звышпераканаўчым. Вы збіраеце факты якіе даказваюць віну ў нашых бедах габрэяў, палакаў, маскалёў. Потым высвятліцца, што і украінцы і летувісы вінватые – претендуюць на Палессе і Смаргоншчыну. Потым дабавіце сюды кітайцеў. Я не гавару, што вашая праца безкарысная. Усе хочуць пажывіцца “за чужой счёт”і аб гэтым трэба у нашым выпадку крычаць, бо краіна і народ гіне.
    Я прапаноўваю сваю версію нашых бедаў – назву Беларусь, страту з ёй гістарычнай спадчыны, забеспечанне ею панавання у нас рускай культуры і як вынік усеабдымный комплекс непаўнавартасці нашага народу. Калі вам абрыдзець збіраць факты дзеянняў злых сілаў на Захадзе, ў Ізраілі, ў Польшчы, ў Расеі, ў Кітае…, калі вы упэўніцеся што гэта не падымае наш народ з каленяў, то прыеднайцеся да маёй прапановы. Колькі можна пісаць безглудзіццу – беларуска-літвінскій народ і нешта падобнае.Ўнушаць яму што ён другасортный беленькій рускій. Мы народ Літоўскай Русі (як мы называліся да уваход у РП), скарочана – Літварусі. Гэта будзе ідэалагічным крокам. Матэрыялы якія вы змяшчаеце на сваім сайце вельмі, вельмі карысные і цікавые. Ніадзіный іншый сайт на гэта не адважваецца. Давайце болей матэрыялаў аб тым якіе рысы нацыянальных характэраў дазваляюць адным нацыям панаваць над другімі. У паўночна-еўрапескіх народаў, да якіх мы адносімся, выявілася нейкая слабіна аб чым паведаміў нам выпадак з Брэйвікам. З павагай.
    Але я думаю больш аб тым як, умацаваць наш народ

  8. Siarhiej кажа:

    Цікава тое, што Леанід Радзіхоўскі, які напісаў гэты артыкул http://maof.rjews.net/index.php?option=com_content&task=view&id=2968&Itemid=1 вызначыўся як пуцінскі жопаліз.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы