nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

9-май і яго сімвал – каларадская стужачка (Д пр-п 133)

28 мая, 2012 | 4 каментарыя

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Да пытаньня, што адзначаюць 9 траўня цяперскія ўлады ў Беларусі й імперыякратыя на Расеі, мы вяртаемся мусова, бо гэтыя адзначэньні ўсё працягваюцца і працягваюцца (дарэчы, яны суправаджаюцца характэрнай у апошнія гады прыкметай – павязваньнем паласатых стужачак на розныя месцы аўтамабіляў; сёлета ў Гародні гэтыя стужачкі можна было бачыць прыкладна на 2-3 аўта са 100; летась было больш). Паколькі няма адзнак, што цяперцы й імперасты зьбіраюцца спыніць цынічна выкарыстоўваць “перамогу ў Вялікай айчыннай” у сваіх палітычных мэтах, з тэмай неабходна добра нарэшце разабрацца і канчаткова вызначыцца.

 

1.

Спачатку зьвернем увагу, што тэма “перамогі ў Вялікай айчыннай вайне” і яе адзначэньня ў Беларусі на сайце разглядалася ня раз. Напрыклад, у артыкуле вядомага маскоўскага дысідэнта беларускага паходжаньня Міхася Кукабакі “Косткі як стратэгічная зброя Крамля” (гл. https://nashaziamlia.org/2007/05/01/645/ ); у артыкуле Алеся Астроўскага “Перамога патрэбна. Але над кім?” (https://nashaziamlia.org/2007/05/18/681/); у рэдакцыйных матэрыялах “Ваенныя песьні імперастаў давялі некаторых расеянцаў да страты розуму” (https://nashaziamlia.org/2007/05/19/684/#more-684) і “Я не сьвяткую “Дзень перамогі”, таму што…” (https://nashaziamlia.org/2008/05/09/1346/).

Некаторыя дадатковыя пытаньні  “Вялікай айчыннай” былі раскрытыя ў матэрыялах  “Рашыўся абнародаваць праўду? – антысемітчык!” (https://nashaziamlia.org/2007/10/06/919/); “Сучасная расейская армія – пераемніца сваіх папярэдніц” (https://nashaziamlia.org/2008/02/26/1207/); у артыкулах Яўгена Мурашкі “Фінляндыя, Беларусь, Расея: Дзе гісторыя, а дзе сучаснасьць” (https://nashaziamlia.org/2008/03/01/1218/) і Кузьмы Казака “Вёска Дражна — тыповы прыклад. Такіх вельмі шмат” (https://nashaziamlia.org/2008/06/18/1394/); у спрэчным артыкуле Вялянціна Акудовіча, верагодна небеларуса, “Другая сусьветная вайна” (https://nashaziamlia.org/2009/03/02/1884/); ва ўспамінах Вячаслава Бойкі “У нямецкай акупацыі” (https://nashaziamlia.org/2009/02/26/1873/; https://nashaziamlia.org/2009/02/26/1876/) і Лявона Шыманца “Не магу пазбавіцца жудасных успамінаў” (https://nashaziamlia.org/2009/03/01/1879/#more-1879).

Асаблівае месца ў асьвятленьні падзей Другой сусьветнай вайны на тэрыторыі Беларусі маюць матэрыялы, прысьвечаныя беларускай нацыянальнай партызанцы. Такія, напрыклад, як артыкулы Анастасіі Зелянковай “Вайна пасьля вайны” (https://nashaziamlia.org/2008/06/18/1396/; https://nashaziamlia.org/2008/06/18/1398/) і Сяргея Высоцкага “Нацыянальны супраціў сярэдзіны ХХ стагоддзя і спадчына Беларускай Незалежніцкай Партыі” (https://nashaziamlia.org/2009/02/25/1861/).      

У Д пр-пу 56 рэдакцыяй было сфармулявана: “Пасьля прыходу да ўлады сапраўдных беларускіх дэмакратычных сілаў у Беларусі спыніцца вітаньне ветэранаў-СМЕРШаўцаў і штабістаў, якія выжылі ў час Другой сусьветнай вайны, затое вітацца і матэрыяльна падтрымлівацца будуць нашчадкі тых беларусаў, якія загінулі ў час Другой сусьветнай вайны ў змаганьні з нямецкім фашызмам. Працягвацца гэта будзе столькі часу, колькі віталіся былыя СМЕРШаўцы і штабісты – г.зн., што на сёньняшні дзень ужо больш за 60 гадоў!”.

Нарэшце, з нагоды сёлетняга 9-мая мы выставілі чатыры папярэднія артыкулы (https://nashaziamlia.org/2012/05/10/5118/; https://nashaziamlia.org/2012/05/13/5138/; https://nashaziamlia.org/2012/05/20/5148/; https://nashaziamlia.org/2012/05/24/5155/). Іх аўтары прадэманстравалі вельмі крытычнае стаўленьне да “9-майскіх ўрачыстасьцяў”, хаця кожны рабіў гэта, зыходзячы са свайго сьветабачаньня.

Магчыма, мы назвалі ня ўсе матэрыялы, выстаўленыя на нашым сайце, прысьвечаныя Другой сусьветнай вайне і лёсу беларускага ды іншых народаў у ёй. Але і пералічанага напэўна дастаткова, каб пацьвердзіць, што тэму рэдакцыя не ігнаравала. Будзем лічыць, што сваё права на выказваньне пазіцыі, датычнай сьвяткаваньня нядаўніх і будучых 9-маеў, мы запрацавалі.

 

2.

Ня будзем цягнуць гуму, скажам адразу: як і абсалютная большасьць названых вышэй аўтараў, мы таксама крытычна глядзім на спосаб адзначэньня цяперцамі й імперыякратамі перамогі ў Другой сусьветнай вайне. І хаця мы тое-сёе бачым па-свойму (мы зыходзім  з аб’ектыўных інтарэсаў беларуска-літвінскага й іншых карэнных народаў Еўропы, а таксама зьвязаных зь імі нацыянальнай, гістарычнай і сацыяльнай справядлівасьці), у цэлым сёньняшняе сьвяткаваньне 9-маяў, якое праводзіцца названымі соцыяпаразітнымі сіламі, выглядае для нас па сутнасьці маральным злачынствам.

Вось аргументы, якія абгрунтоўваюць даную выснову.

Па-першае, памяць пра звыштрагічныя падзеі мінулай вайны, сьмерць мільёнаў і мільёнаў людзей цынічна выкарыстоўваецца цяперцамі ў Беларусі й імперыякратамі на Расеі для сваіх палітычных мэт… (у т.л., напрыклад, для таго, каб “перамогай у Вялікай айчыннай” апраўдаць сваё права на ўтрыманьне дзяржаўнай улады ў сваіх руках і каб інфармацыйна прыкрыць тыя злачынствы, якія зьдзейсьнілі бальшавікі-сіяністы за 24 гады да вайны).

Нашыя продкі пакутавалі й гінулі не для таго, каб, напрыклад, этнацыдна-беларусафобскія ўлады ў сваіх брудных інтарэсах выкарыстоўвалі іх пакуты, ахьвяры, сьмерць! Маніпулятыўнае выкарыстаньне памяці пра тую вайну і яе мільённыя ахвяры, закладзенае ў цяперашніх адзначэньнях 9-маяў і накіраванае на падтрыманьне сёньняшніх антынародных рэжымаў у Беларусі й Расеі – гэта тыповае блюзьнерства і адначасна тое галоўнае, што аніяк ня можа быць прынята прыстойнымі людзьмі.

Але акрамя гэтага, галоўнага, ёсьць і дадатковыя рэчы.

Так (і гэта другое), такія паняцьці, як “перамога”, “вызваленьне”, “сьвята”, калі яны выкарыстоўваюцца ў дачыненьні да нейкіх гістарычных падзей, прызначаны  азначаць посьпех, прагрэс у, як мінімум, адной зь дзьвюх зьяў: выгнаньне з краіны захопнікаў (калі такія былі) ці прыход да ўлады ў дзяржаве лепшых прадстаўнікоў адпаведнага народу (калі да таго кіраваў нехта іншы).

Па гэтых крытэрах беларуска-літвінскі, як і многія іншыя еўрапейскія народы, па завяршэньні Другой сусьветнай вайны не атрымалі ні нацыянальна-дэмакратычных урадаў, ні нават замены горшых акупантаў на лепшых (гэта паказалі ў тым ліку многія ўзгаданыя вышэй аўтары). Заявы, што толькі выгнаньне немцаў – гэта ўжо прычына для сьвята, для беларусаў выглядаюць і ўвогуле недарэчна. Толькі за апошнія 200 гадоў на нашай зямлі былі наступныя акупацыйныя ўлады: у самым канцы XVIII стагоддзя польскіх імперыялістаў замянілі расейскія імперыялісты, у 1917-м расейцаў замянілі немцы, потым зноўку расейцы, палякі, апошніх (польскіх імперыялістаў) у 1939 годзе зноў замянілі расейскія імперыялісты, тых у 1941-м нямецкія, а тых у 1944-м зноўку расейскія. Пры гэтым кожная новая ўлада падавала сябе перад мясцовымі жыхарамі… вызваліцелямі. Таму сама гісторыя навучыла беларусаў пры ацэнцы гістарычных падзей ігнараваць прапаганду любых новых уладароў і арыентавацца на азначаныя вышэй крытэры.

Цяперашняя ўлада не была б акупацыйнай, імперскай, калі б расейцы прыйшлі, дапамаглі вызваліцца беларусам ад ранейшых акупантаў-каланізатараў, паспрыялі б  абраньню ва ўладу лепшых беларусаў і… пайшлі. На жаль, расейцы ў 1944 годзе “забылі” пайсьці. Забываюць дасёньня…

Па-трэцяе, у цяперашняй форме адзначэньня 9-мая выклікае таксама пратэст тое, што шануюцца выжылыя ветэраны і на гэтым фоне амаль забываюцца тыя, хто загінуў… Пасьля заканчэньня вайны на тэрыторыі Беларусі прайшло ўжо амаль 7 дзесяцігоддзяў і ўвесь гэты час было так: хто выжыў – таму ўсё, хто загінуў – таму нічога. А, між тым, жывымі засталіся пераважна тыя, хто служыў у штабах, тыле, у заградатрадах НКУС і г.д…

У апошнія гады даходзіць ужо нават да таго, што ўлады гатовыя выстаўляць на 9-май і ўвогуле фальшывых ветэранаў (фота некаторых зь іх вы бачыце ніжэй; узята http://via-midgard.info/news/22783-rossiyu-zapolonili-falshivye-uchastniki-vov.html). Гэта яшчэ адна версія найцяжкага маральнага злачынства.

 

Чацьвёртае. У нас таксама ня можа не выклікаць рашучы пратэст тое, што ў якасьці сімвала воінскіх ахьвяраў і пакутаў абрана Георгіеўская стужачка…  Справа ў тым, што гэта – сімвал імперскай агрэсіі, у тым ліку сімвал захопу Вялікалітвы-Беларусі расейскай імперыяй яшчэ ў канцы XVIII стагоддзя, у часы Кацярыны ІІ.  Мы ўжо пісалі ў свой час (https://nashaziamlia.org/2007/05/19/684/#more-684), што для нас, беларусаў-літвінаў, “сьвятая георгіеўская стужка — гэта яшчэ большы сімвал расейскага імперыялізму і рускага шавінізму, чым серп і молат, чырвоная зорка і чырвоны сьцяг (бо падзеі, якія адбыліся пад апошнімі сімваламі ў 1939 і 1944 гг. хоць у нейкай ступені можна інтэрпрэтаваць як вызвольныя)”.  

Дарэчы, на расейскім сайце, на якім прапануецца “георгіеўская стужачка” ў самых розных версіях (http://www.google.by/search?q=%D0%B3%D0%B5%D0%BE%D1%80%D0%B3%D0%B8%D0%B5%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F+%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D1%82%D0%BE%D1%87%D0%BA%D0%B0&hl=be&prmd=imvns&tbm=isch&tbo=u&source=univ&sa=X&ei=18zDT–rBYGW-waCx4iECg&ved=0CF0QsAQ&biw=1280&bih=892), і не хаваецца, што паміж сучасным Ордэнам славы зь георгіеўскай стужачкай і Ордэнам сьвятога Георгія часоў расейскай імперыі з такой жа стужачкай існуе непасрэдная генетычная сувязь. Малюнак, які вы бачыце зьлева, гэта пацьвярджае.

Улічваючы адзначанае, мы таксама вырашылі праявіць сваю дызайнерскую творчасьць і зрабіць свой асацыятыўны калаж, які вы бачыце ніжэй.  

 

Нарэшце, ёсьць яшчэ адна вельмі важная тэма (і гэта пятае).

Справа ў тым, што ў апошнія гады ў беларускай інфармацыйнай прасторы ў час адзначэньня “перамогі ў Вялікай айчыннай вайне” перабольшваюцца заслугі рускага народу і пакуты, страты габрэяў (напрыклад, у часы Машэрава такога ў Беларусі не назіралася). І начальства супраць гэтага ня толькі не пратэстуе, а і ўвогуле робіць выгляд, што не заўважае.

Гэта выдае ня толькі галоўных выгадаатрымальнікаў “перамогі ў Вялікай айчыннай”, а і паказвае на саюзьніцкія дачыненьні паміж расейскай імперыякратыяй і сіянакратыяй, на іх дамоўленасьць паміж сабой у гэтым пытаньні.   

Гэтую ж сувязь пацьвярджае і, напрыклад, тое, што нейкая Эла Нудэльман патрабуе ўсіх, хто не апране на 9-май каларадскую стужачку, выяўляць і фіксаваць як “фашыстаў-нелюдзяў” (https://nashaziamlia.org/2007/05/19/684/#more-684). З усімі вынікаючымі…  

На наяўнасьць гэтай жа сувязі намякаў Саад Мінкаілаў у сваім артыкуле (https://nashaziamlia.org/2012/05/13/5138/). Пра гэта ж гаворыць калаж (гл. зьлева), даўно і шырока распаўсюжаны ў сеціве…

Мы ж пра падобную сувязь, якая ў даным выпадку бачная асабліва выразна, даўно кажам са старонак нашага сайта (у т.л. адпаведныя сьхемы даўно выстаўляем). І лічым даны факт вельмі важным, таму што азначаная сувязь тлумачыць многае ня толькі ў вузкім пытаньні своеасаблівага адзначэньня 9-мая ў Беларусі й на Расеі, а і ў значна больш шырокім сьпекты грамадска-палітычных пытаньняў.

 

P.S.

Дарэчы, частку данага матэрыяла, пазначную лічбай 2, аб’яўляем чарговым прынцыпам Беларускай дактрыны – Д пр-п 133.   

 

 

4 каментарыя

  1. Вячак кажа:

    Але ж гэта стужка гвардзейская,ці не? Гэоргіеўская іньшая была.

  2. yigaelyehudi кажа:

    так, сабакі фашыстоўскія, слава народам пераможцам, таксама й габрэям – у першай чарзе (што адзначыў кіраўнік дзяржавы на “яме” у Менску некалькі гадоў таму – ВАЕНЫ ўклад габрэяў у ПЕРАМОГУ) :

    http://berkovich-zametki.com/2012/Zametki/Nomer5/MShtejnberg1.php

  3. bhajravi кажа:

    во, менавіта)) 9 траўня трэ перайменаваць у Дзень каларадскага жука!

  4. Vital кажа:

    Ніякая гэта не “георгіеўская” стужка. Георгіеўская скончыла сваю гісторыю ў 1917-м, а гэта стужка савецкага ордэну Славы. Пераемнасці тут няма, бо больш за 140 георгіеўскіх кавалераў ваявалі супраць Саветаў на баку Нямеччыны пад час ДСВ.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы