nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Два гатункі “рускіх нацыяналістаў” (гатунак першы – імітатары)

20 ліпеня, 2012 | 4 каментарыя

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Каб у чытачоў сайта не зарадзілася ўражаньне, што на фоне ўсёй сістэмы імперыялізмаў, якія пагражаюць самастойнаму разьвіцьцю нашага беларуска-літвінскага й іншых народаў, мы нейкім асаблівым чынам выдзяляем польскі імперыялізм, мы ў рэдакцыі вырашылі кінуць кароткі позірк на расейскі імперыялізм. А каб наша ўвага доўга на ім не затрымалася (ёсьць пытаньні й важней), зьвернем увагу толькі на тых, хто ў сучаснай Расеі заяўляе пра сябе, як рускіх нацыяналістаў (на справе зьяўляючыся больш ці менш прыхаванымі расейскімі імпер-шавіністамі), апазіцыйных цяперашняй расейскай уладзе. І тут жа высьвятляецца, што ў Расеі такіх ёсьць як мінімум два істотна розных гатункі…

 

Каб пазнаёміцца з аднім зь іх (умоўна назавем яго гатунак № 1), прапануем на пачатак уважліва паслухаць (можа, і ня раз) інтэрвю на “АРІ-радыё (АРІ – гэта Агенцтва рускай інфармацыі)” ў перадачы “Рускае пытаньне” аднаго з прадстаўнікоў гэтай групы Канстанціна Крылова. Чалавеку па 282-м артыкуле КК РФ (“распальваньне міжнацыянальнай варожасьці” – па г.зв. “рускім артыкуле”) пагражае да двух гадоў турмы (інфармацыя пра гэта апошнім часам шырока распаўсюдзілася ў сеціве і прыцягнула нашу ўвагу).

У гэтым інтэрвю ёсьць памылковыя ўяўленьні, ёсьць “перлы” расейскага імперскага сьветагляду, прысутнічае вельмі паказальнае замоўчваньне праўды аб нашым беларускім народзе (так характэрнае для ўсіх расейскіх імпер-шавіністаў, якія называюць сябе “рускімі нацыяналістамі”), але разам з тым у інтэрвю прысутнічае і вельмі важная інфармацыя пра сучасны палітычны расклад у Расеі, стан расейскага народу, іншыя цікавыя факты і карысныя рэкамендацыі. Таму, калі асьцярожна слухаць і ўважліва аналізаваць выказваньні спадара Крылова, адтуль можна выцягнуць шмат цікавага і карыснага…

Выступ Крылова можна паслухаць, напрыклад, па гэтым адрасе: http://via-midgard.info/news/audio/24140-rossiyanskaya-karatelnaya-sistema.html

У ім прысутнічаюць наступныя істотныя на наш погляд тэзы (падаем іх пасьлядоўна):

1) Крымінальная справа ўзбуджана супраць Крылова за фразу “час заканчваць з гэтай дзіўнай эканамічнай мадэльлю”, сказаную на мітынгу, які праходзіў у кастрычніку 2011 г. у Маскве пад лозунгам “Хопіць карміць Каўказ!”;

2) З 1917 г. (па кантэксьце) у Расеі  ўсё той жа рэжым, тыя самыя сілы і людзі;

3) Расейскія суды абсалютна несвабодныя – афармляюць рашэньні, прынятыя ў больш высокіх кабінетах, й імітуюць правасуддзе;

4) Расею на Захадзе сімвалічна паказваюць найчасьцей ня ў выглядзе мядзьведзя, а ў выглядзе спрута, які высмоктвае ўсе “сокі” з расейскай тэрыторыі й зь людзей, якія там жывуць;

5) Расея (як імперыя) – гэта метраполія і калонія адначасна. Больш дакладна: метраполія – гэта тэрыторыя Крамля і некаторыя іншыя невялікія тэрыторыі (напрыклад, Рублёўка, а таксамы тыя месцы, што знаходзяцца за межамі Расеі – Альпы, Лазурныя ўзьбярэжжы). Уся іншая тэрыторыя Расеі разам зь яе жыхарамі ўспрымаецца яе ўладамі, як калонія

6) Цяперашнія кіраўнікі Расеі зьбіраюцца паступова замяніць карэннае насельніцтва азіятамі й паставіць над імі каўказцаў. Расейская імперыякратыя так хоча, бо такое (новае) насельніцтва ня будзе рыпацца… Так улады імкнуцца стварыць сітуацыю, вядомую ў гісторыі, як рабаваньне Мейстара – каланіяльнае рабаваньне тэрыторыі (у асноўным нетраў). Адзінае, што перашкаджае цяперашняй форме расейскай імперыякратыі – гэта 100 мільёнаў рускіх, якія лічаць, што Расея належыць ім…;

7) У Расеі апошнія амаль 100 гадоў наўмысна ствараюцца ўмовы, каб людзям было вельмі кепска жыць. Над людзьмі практычна стагоддзе па-садысцкі зьдзекваліся. Напрыклад, атрымаць жыльлё (праз стварэньня штучнага дэфіцыту) чалавек можна толькі тады, калі дачакаецца, што нехта памрэ. “Людзішкі павінны карачыцца” – лічаць улады;

8 ) Цяпер расейскі рэжым (расейская імперыякратыя) адмыслова раскручвае машыну судова-крымінальных рэпрэсій супраць удзельнікаў рускага нацыянальнага руху, прыдумваючы людям самыя розныя, часта абсалютна недарэчныя абвінавачваньні. І недатыкальных у гэтай справе няма;

9) Стаўленьне да Пуціна сярод жыхароў Расеі эвалюцыянавала ад любові да затоенай нянавісьці. Пуцін усім проста надакучыў;

10) Ярузельскі носіць чорныя акуляры, таму што ў яго ад сьнягоў Сібіры апалена рагавіца;

11) Пуцін – непасьпяховы аўтарытарны лідар. І як аўтарытарны лідар ён сапраўды адказны за ўсё. Яму б у такой сітуацыі перакласьці віну на некага іншага (напрыклад, казьніць каго-небудзь са свайго бліжэйшага атачэньня – так заўсёды рабілі манархі) ці зрабіць сімвалічны жэст (напрыклад, пакаяцца за свае грахі), але Пуцін так зрабіць ня можа, ён нават Чубайса прыбраць ня можа… Гэта азначае, што ў сістэме сапраўднай ерархіі расейскай імперыякратыі Чубайс займае больш высокае становішча, чым Пуцін. Таму яго, як і многіх іншых (напрыклад, Шайгу), Пуцін прыбраць ад ўлады ня можа (толькі перамясьціць з адной пазіцыі на іншую, але роўную). Таму Пуцін нічога са сваім асяроддзем (расейскай імперыякратыяй) зрабіць ня можа, ён – закладнік расейскай імперыякратыі;

12) Цяпер нават, калі расейскія ўлады выдаляць усіх лідараў рускага дэмакратычнага руху (выраз “нацыянальна-дэмакратычны” – гэта саступка ўладам), рух нікуда не падзенецца. Цяперашнія расейскія ўлады павінны перадаць уладу менавіта гэтым людзям (па польскай мадэлі – праз круглы стол перамоваў). Гэта нават у іх інтарэсах…;

13) Польшча – узор нацыянальнай дзяржавы. Польскі народ і Польшча для кожнага паляка – сьвятое…

14) Па новай Канстытуцыі ўлады Венгрыі павінны бараніць венграў у любой кропцы зямнога шара;

15) Усе народы, якія пабудавалі свае нацыянальныя дзяржавы, жывуць у іх як гаспадары. Гэта вызначае ўзровень свабоды, упэўненасьці, асалоды [ад жыцьця], шчасьця. І гэта натуральны парадак;

16) У Польшчы для партыі “Права і Справядлівасьць (ПіС, дзе лідарамі былі два Качыньскіх)” характэрна шалёная русафобія. Яны сьвіхнуліся на нянавісьці да Расеі. Ім больш няма чаго запрапанаваць палякам акрамя гэтага. Пасьля таго, як самалёт упаў, у іх канчаткова зьнесла дах на гэтую тэму. Тое, што яны пішуць на тэму сьмерці Качыньскага – гэта поўнае трызьненьне;

17) Расейскае грамадства цалкам гатова да палітычнай дэмакратыі;

18) Калі Расея будзе для рускіх, татарам ад гэта горш ня будзе, а будзе лепш;

19) Расея – гэта монанацыянальная краіна зь вялікімі нацыянальнымі меншасьцямі;

20) У Еўропе захоўваюцца мовы меншасьцяў (там ёсьць “Моўная хартыя”);

21) У Расеі за выключэньнем каўказцаў няма народаў, здольных стварыць сваю дзяржаўнасьць;

22) У Расеі пачынаецца нават сібірскі сепаратызм, бо ўсіх “дастала Масква”;

23) У рускіх няма ўласнай нацыянальнай эліты, а ў іншых народаў яна ёсьць. Расейская імперыякратыя гэтыя эліты падкормлівае (прычым, некаторыя народы – ня будзем казаць якія – пагалоўна забясьпечаны корачкамі ФСБ)…;

24) У рускіх няма канфлікта зь нярускімі народамі, толькі зь некаторымі штучна страўленымі (з рускім) народамі, нацыянальнымі элітамі некаторых народаў (дыяспарамі);

25) Татарстан, дзе палова насельніцтва рускія, ужо сёньня для татар – там кіруюць татары. І так паўсюль… Толькі рускія пазбаўлены сваёй зямлі ў Расеі, у іх няма нават аўтаноміі, яны пазбаўлены любых форм самаарганізацыі. Толькі ў Кітаі ёсьць рускія нацыянальна-тэрытарыяльныя ўтварэньні;  

26) Паняцьце “шматнацыянальны народ” – гэта трызьненьне, а канкрэтна такое азначае, што ўсе вакол нярускае. Рускія ня маюць нават нацыянальнасьці. Затое, беларусы, украінцы, каўказцы нацыянальнасьць маюць.

27) Што рабіць?! УСІМ ПАЎСЮЛЬ БАРАНІЦЬ СВОЙ НАРОД, ЯГО ІНТАРЭСЫ !!! Заяўляць паўсюль, дзе ўзьнікаюць канфліктныя сітуацыі, зьвязаныя зь інтарэсамі рускіх: “Я рускі!”

28) Рускі рух мае патрэбу ў трох рэчах – грошах, грошах і грошах.

Здавалася б, добрае інтэрвю з пазіцыі чалавека, які жыве ў Расеі й адчувае сябе рускім. Шмат яскравых вобразаў, эмоцый, удалых параўнаньняў, цікавых фактаў. Але адчуваецца і нешта ня тое. Кідаецца ў вочы нейкая эклектычнасьць і штучнасьць, нейкая недагаворанасьць.

Так, у якасьці прыкладаў важных і слушных выказваньняў можна прывесьці такія:  што ў Расеі з 1917 г. застаецца па-сутнасьці ўсё той жа рэжым, усё тых жа сіл (праўда, не сказана якіх); што расейская імперыя – гэта метраполія і калонія адначасна; што цяперашнія яе ўладары плануюць замяніць карэнныя народы азіятамі, а над імі паставіць каўказцаў; што паняцьці “нацыянальна-дэмакратычны рух” і проста “дэмакратычны рух” – гэта адно і тое ж; што ўсе народы, якія пабудавалі свае нацыянальныя дзяржавы, жывуць у іх як народы-гаспадары; што выраз “шматнацыянальны народ” – гэта абсурд.

Аднак, з другога боку наборчык “дзіўных” выказваньняў Корылова зьяўляецца ня менш уражвальным. Тут: і недарэчнае зь медыцынскага пункту гледжаньня “Ярузельскі носіць чорныя акуляры, таму што ў яго ад сьнягоў Сібіры апалена рагавіца” (апалена сьвятлом можа быць сятчатка, але, калі апалена яна, акуляры пазьней не дарамогуць; тым больш праз дзесяцігоддзі); і гнюсныя нападкі на партыю польскіх патрыётаў ПіС (тым больш разам з націскам, тыпу, “усім вядома, што самалёт упаў”); і заявы, сэнс якіх зводзіцца да таго, што ўсім народам у Расеі жывецца добра, а вось рускі народ самы пакрыўджаны; і што Расея – гэта монанацыянальная дзяржава; і што ў  Расеі няма народаў (за выключэньнем каўказцаў), здольных стварыць сваю дзяржаўнасьць (нават рускі народ ня мае ўласнай нацыянальнай эліты); і што для разьвіцьця “рускага дэмакратычнага руху” патрэбны толькі грошы.

Вельмі істотным на наш погляд зьяўляецца і тое, што ў інтэрвю не названы тыя народы, які па меркаваньні Крылова “ўсе пагалоўна маюць корачкі ФСБ”. Ня названы і тыя сілы (няма іх імя), якія па словах інтэрвюэра эксплуатуюць, нават катуюць, рускіх (“Крэмль, Рублёка, Альпы, Лазурнае ўзьбярэжжа, Пуцін, Чубайс, Шайгу”… – гэта ня сілы, гэта хутчэй сімвалы і сімвалічныя фігуры). Больш за тое, тая ж ПіС, якая па ідэі для рускіх нацыянал-дэмакратаў павінна быць самай блізкай па палітычнаму сьветагляду і духу польскай партыяй, зь якой яны павінны шукаць супрацоўніцтва для змаганьня з агульным ворагам, у інтэрвю была найбольш абражана… Што да значэньня грошай для апазіцыйнай дзейнасьці, дык сапраўды яны вельмі важныя, але ня меншую важнасьць за іх у арганізацыі грамадска-палітычнага вызвольнага змаганьня ўяўляюць нацыянальна-дэмакратычная ідэалогія з выразна сфармуляванай мэтай (Праграмным  вобразам будучай сапраўды дэмакратычнай дзяржавы) і практычная дзейнасьць па арганізацыі нацыянальна-дэмакратычных сіл. За трайным “грошай” апошнія часткі былі схаваныя (ці выпадкова?).

Пералічаныя недарэчнасьці й несупадзеньні вымусілі нас бліжэй пазнаёміцца з асобай інтэрвюэра. І найперш мы зьвярнуліся да Вікіпедыі (гл. http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D1%80%D1%8B%D0%BB%D0%BE%D0%B2,_%D0%9A%D0%BE%D0%BD%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%BD%D1%82%D0%B8%D0%BD_%D0%90%D0%BD%D0%B0%D1%82%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%B5%D0%B2%D0%B8%D1%87), дзе Крылоў Канстанцін Анатольевіч пададзены як рускі філосаф, рубліцыст, журналіст, грамадскі й палітычны дзеяч. Нарадзіўся ў 1967 годзе ў Расеі, па веры – добравер (зараастрызм), сябра нацыянал-дэмакратычнай партыі.

Галоўныя штрыхі біяграфіі: Нарадзіўся ў Маскве. Скончыў факультэт кібернэтыкі МІФІ й філасофскі факультэт МДУ, кафедру сістэматычнай філасофіі. У 2003-09 гг. – галоўны рэдактар ​​газеты «Спецназ Расеі». 2005-07 гг. – прэзідэнт Рускага грамадскага руху (РОД), пасьля 2007 года – прэзідэнт «РОД-Расея». З 2006 года – член ЦК Кангрэса рускіх грамадаў. C 2007 – галоўны рэдактар ​​газеты «Рускі марш». З 2007 года – галоўны рэдактар ​​Агенцтва палітычных навінаў (АПН). З 2010 года – галоўны рэдактар ​​часопіса «Пытаньні нацыяналізму». Аўтар вялікай колькасьці прац, у асноўным прысьвечаных пытаньням сацыялогіі, паліталогіі, філасофіі й бягучага палітычнага жыцьця. Творчы псеўданім «Міхаіл Харытонаў».  У 2011 годзе супраць К. Крылова ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 282 у сувязі зь яго публічным выступам на мітынгу, які праходзіў 22 кастрычніка 2011 г. на Балотнай плошчы ў Маскве. Жанаты -другі шлюб з 1998 года. Мае дзьве дачкі ад першага шлюбу і дзьве ад другога.

У інтэрвю сайту Нацыянал-дэмакратычнага альянсу сказаў: “На самой справе, нацыяналізм і дэмакратыя – гэта практычна адно і тое ж [фактычна гэта наш сайт тлумачыць з моманту заснаваньня пра абаронча-вызвольны нацыяналізм. – Рэд.]. Цяпер важна пазбавіць рускія арганізацыі ад апошніх пазасталых забабонаў у адносінах да грамадзянскай супольнасьці, дэмакратыі, вольнага рынку. Аўтарытарныя сімпатыі – гэта хутчэй хвароба руху, накшталт вятранкі або адзёру. Гэтым трэба перахварэць. Але тыя, хто перахварэлі, атрымалі імунітэт на ўсё жыцьцё. Я наогул дык лічу, што самыя лепшыя дэмакраты атрымліваюцца з былых фашыстаў [дзіўны “перагіб” – Рэд.]“.

(канец цытаваньня зьвестак зь Вікіпедыі)

Звычайнаму чытачу, які ня мае дастатковага досьведу практычнай грамадска-палітычнай дзейнасьці ў сучасных умовах, у біяграфіі пана Крылова ўсё можа выглядаць нармальна – таленавіты малады рускі чалавек прыкладае свае здольнасьці, каб разьвіць ідэалогію рускага нацыяналізму. І робіць добрую кар’еру – расьце, займаючы ўсё больш высокія пасады (рэдактароў і прэзідэнтаў) у газетах, інфармацыйных агенцтвах, вялікіх грамадскіх арганізацыях і партыях…

Ну, што, іронію адчулі?

Калі не адчулі, патлумачым. Такое ў сёньняшніх рэаліях у Беларусі й Расеі (і, відаць, Украіны ) абсалютна не магчыма!.. Па адной простай прычыне: ніхто  з Захаду (а рэальныя грошы ёсьць там) фінансаваць сапраўдную дэмакратыю на тэрыторыі былой савецкай імперыі не зьбіраўся і ў агляднай будучыні не зьбіраецца… Хто ж тады і на што выдзяляў вялікія сумы, якія былі патрэбныя для забесьпячэньня дзейнасьці спадара Крылова, яго раскрутку?

Гэтае пытаньньне, на якое дакладнага і сэнсоўнага адказу ў нас не было, дадаткова пераканала нас у тым, што гэты чалавек ёсьць ня тым, за каго сябе выдае.

І тады мы вырашылі пазнаёміцца з асяроддзем спадара Крылова.

Калі ж мы гэта зрабілі, дык аж ускрыкнулі: Ба, дык тут усе даўно знаёмыя твары!…

(гл. падборку фота ніжэй).

 

Канстанцін Крылоў – “рускі нацыяналіст” – на паверку апынуўся з асяроддзя тых “рускіх нацыяналістаў”, пра якіх мы ўжо інфармавалі нашых чытачоў некалькі гадоў таму (гл., напрыклад, тут: https://nashaziamlia.org/2008/07/14/1439/).

(Вось і маем аказ на ўсе пытаньні, якія паўставалі ў нас што да асобы спарада Крылова).

Аказваецца Канстанцін Крылоў належыць да гатунку такіх “рускіх нацыяналістаў”, як браты Бяловы-Поткіны, Мілітароў, Бялкоўскі, Дзёмушкін, Крайлін (Тор) ды іншыя (гл. фота ўверсе і дадатковыя фота ўнізе; дарэчы, гадоў 6 таму сярод гэтай тусоўкі мы бачылі й Рагозіна, а сёньня ў ёй мільгаціць… Навальны). А гэта азначае, што Крылоў не сапраўдны рускі нацыяналіст, за якога сябе падае, а падстаўны – імітатар рускага нацыяналіста.  

 

Вось, аказваецца чаму яго прамовы такія мазаічныя (шмат чаго гаворыцца верна і адначасна шмат чаго нявернага, нелагічнага, міфічнага), таму ў яго такая бліскучая кар’ера, таму ён такі вядомы, таму, як толькі яму пачаў пагражаць 282 артыкул, на шэрагу інфармацыйных рэсурсах “рускіх нацыяналістаў” усчаўся такі вэрхал…

Каб менш дасьведчаным чытачам усё пералічанае стала таксама больш выразна бачным,  давайце паглядзім, як выглядаюць сапраўдныя рускія нацыяналісты.

 

4 каментарыя

  1. Litvarus кажа:

    “Умом Россию не понять, в Россию можно только верить” казаў ў сярэденні 19 ст. рускі поэт Ф.Тюцчэў, які быў паслом Расеі ў Неммечыні і пражыў там вельмі працяглый час. Гэта азначае, што яму рускаму лягчэй зразумець Захад, чым сваю Радзіму. В. Быкаў у свамі творы прымусіў сказаць аднага немца:” каб зразумець рускага, трэба быць немцам”. Войскам SS у Інструкцыі было напісана, каб яны не спрачаліся з рускімі. Ўсё гэта сведчыць аб тым, што зразумець, што адбываецца ў Расеі доволі цяжка, але, на мой погляд, не таму, што яны такія развітые і складаные, а таму, што Расея з’яднала вельмі розные народы.
    Пскоўшчына і ноўгародчына населяюць людзі, аб якіх пісалася ў данесенях Пятру !, што мясцовыя мужыкі нам праціўные, ваююць на баку шведаў. Мы і украінцы і палякі, апынуўшыся ў Расеі ў вялікай колькасці, ўнеслі ў рускі народ заходні элемент. Казакі стварыліся ад змешывання качэўнікаў з пераселенцамі з поўначы. Татары Паволжжа ўнеслі сваю асаблівасць ў рускіх. Валагодчына і поўнач гэта, відаць, чыста фінскіе людзі. І, наканец, немцы і габрэі затрымаліся ў Верхах і таксама гаварылі ад імя рускіх. Габрэі у савецкі час, сталіся вялікай часткай рускай інтэлегенцыі. Ўся гэтая каша, гэта рускіе. Толькі у апошній час сярод рускіх з’явіліся нацыяналісты, якія забілі трэвогу, што, гэта, маўляў, небеспечна.
    І вось вам трэба будзе мець справу з адным з гэтай кашы. Да сіх пор гэтая каша была вялікай перавагай улад Расеі – яны ведалі каго і куды выдвінуць на першую ролю. Ўсе расіяне прызнаюць рускую культуру, але ж у ўсіх застаўся свой асаблівый лад мышлення і паводзін. Як працоўны прынцып, я выкарыстоўваю: Расея і рускія – гэта яе сучасная улада. Рускій народ да самага апошняга часу быў ёй паслушный. Можа права Рэдакцыя, якая увесь час талкае да думкі, што сучасная улада Расеі ў змове супраць рускага народу. Пажывем, пабачым.

  2. Siarhiej кажа:

    “16) У Польшчы …” вось гэты пункт сапраўды дае падставу лічыць, што гэны Крылоў – дурыць людзей і запаўняе нішу па плану Пуціна. Сапраўдныя нацыяналісты паважаюць нацыяналістаў іншых краін.

  3. Vitaut Kuplievic кажа:

    Якая ж гэта складаная тэматыка.
    Пра расейскі шавінізм напісана-перапісана. Ёсьць сур’ёзныя працы сп. Алеся Астроўскага ў кнізе “Беларуская нацыянальная ідэя.
    З аднаго боку, нацыяналізм у Эўразіі перарастае або ў шавінізм або ў аўтаномніцтва або ў што яшчэ. А ці ў Эўразіі можа быць эўрапейскі найыяналізм і зўрапейскія нацыяналістыя?

  4. yigaelyehudi кажа:

    інструкцыя войскаў СС – якая цудоўная крыніца па этнапсіхалогіі Расеі !!

    ах, якія ж вы эрудыты, елкі – гарэлкі !

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы