nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Два гатункі “рускіх нацыяналістаў” (гатунак другі – сапраўдныя; частка 2а)

22 ліпеня, 2012 | Каментары (1)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Сярод асобаў, якія таксама змагаюцца за інтарэсы рускага народа, але істотна адрозьніваюцца ад узгаданай у першай частцы гэтага матэрыяла тусоўкі, у апошнія гады можна было бачыць такіх людзей, як генералы Канстанцін Пятроў і Леанід Івашоў, палкоўнік Уладзімір Квачкоў, былы міністар па друку ва ўрадзе раньняга Ельцына Барыс Міронаў, прафесар Уладзімір Жданаў, губернатар Краснадарскага краю Мікалай Кандраценка (першы “бацька”), некаторыя іншыя (большасьць з гэтых асоб таксама ня супраць заявіць пра сябе, як пра рускіх нацыяналістаў, таксама зьяўляючыся пры гэтым больш ці менш прыхаванымі расейскімі імпер-шавіністамі). Для таго, каб ахарактэрызаваць гэты гатурак рускіх нацыяналістаў варта і ў даным вырадку спачатку зьвярнуць увагу на тое, што хвалюе гэтых людзей, зь якім пасланьнем яны выходзяць да расейскага грамадства, як яны называюць сілы, віноўныя ў бедах рускага ды іншых народаў расейскай імперыі. Прапануем пачаць з сына Барыса Міронава Іван (гл. фота), які, у адрозьненьні ад папярэдняга нашага “героя” спадара Крылова, ужо адседзеў 2 гады у турме да суду па абвінавачаньні ў пакушэньні на Чубайса.

Давайце на пачатак паслухаем адзін з выступаў Івана Міронава, зьвернуты да расейскіх актывістаў вызвольнай барацьбы супраць цяперашняй версіі расейскай імперыякратыі (яго праглядзець можна тут: http://www.youtube.com/watch?v=pHyaeYbWoc8).

Вось асноўныя тэзы выступоўца:

– [будзе расказана,] як выжыць і ня здрадзіць у сёньняшняй расейскай турме; што рабіць, каб з найбольшай верагоднасьцю выйсьці на свабоду [з чыстым сумленьнем];

– калі ты сёньня выступаеш супраць сістэмы, будзь [псіхічна] падрыхтаваны, што ўлады выкарыстаюць супраць цябе цэлы букет крымінальных артыкулаў КК, пачынаючы ад артыкулаў 280 і 282, і заканчваючы падкіданьнем патронаў, наркотыкаў ці якім-небудзь фантастычным [абвінавачаньнем] у забойстве; 

– пры гэтым самыя абсурдныя абвінавачваньні ў цяперашніх расейскіх судах практычна ніколі не рассыпаюцца…;

– можна разьлічваць “сарвацца” толькі праз суд прысяжных, але пры гэтым да суду давядзецца пасядзець 1,5 гады ў вязьніцы;

– для ўзбуджэньня крымінальнай справы могуць быць вылучаны любыя абвінавачаньні: пачынаючы ад паказаньняў “сьведак”, якія супраць цябе можа даць любы наркаман, якога злапаюць [паліцаі], да фармальнай аб’явы чалавека ў федэральны вышук;

– найчасьцей зьвесткі супраць цябе могуць даць стукачы, [завербаваныя] ў час мірнай размовы са сьледчым;

– запомніць трэба галоўнае: ніякіх нефармальных зносін са сьледчымі!; таму што найчасьцей у час такіх размоў адбываецца вярбоўка, якая мае канчатковую мэту – пасадзіць цябе, альбо праз цябе пасадзіць кагосьці; 

– калі вас афіцыйна выклікаюць на допыт [у якасьці сьведкі], то хадзіце толькі з правераным адвакатам; кажыце: ня ведаю, ня памятаю, больш неўмяняйкі й кіпішу – скардзіцеся на галаўны боль, адсутнасьць мамы, таты, на кепскае здароўе…;

– калі вас дапытваюць, як абвінавачанага, то тактыка паводзін такая ж, толькі значна больш жорсткая; калі вы трапілі ў кабінет у якасьці абвінавачанага, то ведайце на 99%, што вы ўжо ня вырвецеся; ня думайце пра хуткае вызваленьне, пра сьвежае паветра, не вывёртывайцеся любым коштам абы вырвацца з гэтых сьцен, бо можаце яшчэ больш нашкодзіць сабе; трэба ўзяць на ўзбраеньне 51 артыкул Канстытуцыі РФ (у якім дазваляецца не даваць паказаньняў на самога сябе і сваіх блізкіх) і трэба выіграць час (у вас зьявіцца некалькі гадзін ці сутак, каб сабрацца з думкамі, сабраць інфармацыю, асэнсаваць матывы сьледства, падрыхтавацца да наступнага допыту); галоўнае – не казаць нічога лішняга;

ні ў якім разе нельга заяўляць альбі да суду, бо сьледчыя “пераканаюць” тых, на каго вы разьлічваеце, у судзе вам альбі не даваць; альбі – гэта казырныя карты, якія трэба трымаць да суду;

– калі вам уколюць “сываратку праўды” (адмысловы наркотык, які дадаецца ў гарбату ці даецца пад выглядам лека, які “прабівае” на размову), дайце сабе ўнутраны загад казаць пра што заўгодна, акрамя важных для вас тэм;

– такім чынам: па-першае, ніколі не хадзіце на прыватныя размовы са сьледчым; па-другое, захоўвайце маўчаньне альбо ўключайце неўмяняйку на допыце – паболей тэатра, словаў “ня ведаю”, “ня памятаю” (вы не абавязаны нешта ведаць і памятаць; сітуацыя мяняецца толькі ў прысутнасьці адваката, якому вы давяраеце больш, чым сабе); па-трэцяе, беражыце ваша альбі да лепшых часоў (да суду).

(канец цытаваньня выступу Івана Міронава)

Калі хто жадае падрабязьней пазнаёміцца з тым, у якой абстаноўцы адбываўся суд па справе Івана Міронава і як яму атрымалася вырвацца зь вязьніцы, можа прагледзець тут – http://www.youtube.com/watch?v=oqPYKehcedY – кароткае дакументальнае відэа з залы суду, а вось, напрыклад, тут –  http://www.youtube.com/watch?v=kR_8zsaL0MI&feature=related – аповеды пра кнігу “Чорная манція”, яе аўтараў і герояў (гл. фота), з выкрывальнымі рэпартажамі з залы суду над Іванам Міронавым.

Калі хто жадае больш пазнаёміцца з самім Іванам Міронавы, можа паглядзець вось гэтае відэа: http://www.youtube.com/watch?v=QbSKn9y7Aa8&feature=related, а таксама, напрыклад, гэтае – http://www.youtube.com/watch?feature=endscreen&NR=1&v=kUXM0Ts7HZw

(Дарэчы, для паўнаты ўражаньня раім дадзены матэрыял ня проста прачытаць, а і прагледзець усе відэа, на якія мы тут спасылаемся; хай на гэта пойдзе некалькі вечароў, але мы ўпэўненыя – гэта вам акупіцца новымі ўражаньнямі й ведамі…)

Калі мы трохі пазнаёміліся зь Іванам Міронавым, яго маці й бацькам, лагічна больш падрабязна пазнаёміцца з самім Барысам Міронавым (гл. фота).

Па зьвестках Вікіпедыі (http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D0%B8%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BE%D0%B2,_%D0%91%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81_%D0%A1%D0%B5%D1%80%D0%B3%D0%B5%D0%B5%D0%B2%D0%B8%D1%87), ён нарадзіўся ў 1951 годзе ў Чыцінскай вобласьці. Зьяўляецца расейскім дзяржаўным і палітычным дзеячам, журналістам, публіцыстам, сябрам Саюза пісьменьнікаў Расеі; заснавальнікам і першым галоўным рэдактарам “Расейскай газеты”. У 1993-94 гг. старшыня Камітэта РФ па друку. 2 верасьня 1994 г. указам Ельцына Міронаў адпраўлены ў адстаўку з гэтай пасады без указаньня прычыны (некаторыя кажуць, што гэта зьвязана з крытыкай у газетах “Известия” і “Московские новости” яго нацыяналістычных выступаў).  Пасьля адстаўкі Міронаў узначаліў “Расейскую патрыятычную партыю”, якая ў 2002 годзе ўвайшла ў склад “Нацыянальна-дзяржаўнай партыі Расеі”. У 2003 годзе выйшаў з НДПР і выставіў сваю кандыдатуру на губернатарскіх выбарах у Новасібірскай вобласьці. 2004 г. аб’яўлены ў федэральны вышук па абвінавачаньні ў распальваньні міжнацыянальнай варожасьці, тады ж Міронаў 19 кастрычніка напісаў адкрыты ліст прэзідэнту Расеі Пуціну, дзе абвінаваціў апошняга ў “насаджэньні габрэйскага фашызму ў Расеі”. У 2005 годзе ўвайшоў у склад Галоўнай рады “Саюза рускага народу”, дзе пасьля сьмерці Клыкава, падтрымліваў генерала Л.Івашова. Пасьля расколаў па ідэалагічных прычынах, у 2009 годзе абраны старшынём адной з частак гэтага “Саюза”. У 2010 годзе падпісаў зварот “Пуцін павінен сысьці” (подпіс № 41850).  У якасьці самавылучэнца балатаваўся на выбарах прэзідэнта Расеі 2012 года. 18 сьнежня 2011 года ЦВК адмовіла Міронаву ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты. 26 сьнежня Вярхоўны суд прызнаў гэтую адмову незаконнай, але 30 сьнежня адмяніў сваё ж рашэньне. Сын Барыса Міронава – Іван – уваходзіць у партыю “Расейскі Агульнанародны  Саюз (РАС)”. У 2005 годзе супраць Івана была ўзбуджана крымінальная справа ў сувязі з “пакушэньнем” на Чубайса (разам па гэтай справе абвінавачваўся Уладзімір Квачкоў). У жніўні 2010 г. калегій прысяжных Масаблсуду прызнаны невінаватым…

Для таго, каб пазнаёміцца зь ідэалагічнай і палітычнай пазіцыяй Барыса Міронава, можна пачытаць хаця б яго артыкул, даўно разьмешчаны на нашым сайце ў дзьвюх частках (https://nashaziamlia.org/2008/01/03/1125/ ; https://nashaziamlia.org/2008/01/04/1126/ ; там, дарэчы, утрымліваюцца заўвагі рэдакцыі, ні за водную зь якіх нам і цяпер ня сорамна; а прайшло ж 4,5 гады…).

Сёньня дадаткова можна яшчэ і праглядзець шэраг яго выступаў й інтэрвю.

Так, напрыклад, тут – http://www.youtube.com/watch?v=aWX3ITyVhPc&feature=related  – Барыс Міронаў распавядае ў інтэрвю тэлежурналістам пра некаторыя злачынствы Чубайса;

– а тут – http://www.youtube.com/watch?v=4to_FbyQzic&feature=related – таксама ў інтэрвю выказаў меркаваньне, што народ заканамерна абуджаецца (“кацёл пачынае закіпаць”); прагназуе нарастаньне пратэстных падзей у 2012-м годзе па прычыне таго, што народ даведзены ўладай Пуціна да скрайнасьці; выступіў супраць “памаранчавай заразы” (“зьмяя – лібералы: у т.л. Нямцоў, Касьянаў, Сапчачка – вырашыла памяняць скуру”); заявіў, што зьдзіўлены кароткай памяцьцю людскай масы; выступіў супраць уступленьня Расеі ў СГА (“мы – рускія – на сваёй зямлі апынуліся на акупаванай тэрыторыі”); супраць PR-аўскіх раскрутак Удальцова і Навальнага і замоўчваньня дзейнасьці, у т.л. антыкарупцыйнай, шматлікіх іншых журналістаў і палітыкаў-патрыётаў (намякаючы, што раскрутка Навальнага робіцца Крамлём і ФСБ па тэхналогіі ўкараненьня лідараў, асабліва ў моладзевы асяродак); распавёў пра свой кіраўнічы і жыцьцёвы досьвед, важны для кандыдата ў прэзідэнты; патлумачыў, што значыць лозунг “Расеі – рускую ўладу!” (“гэта такая ўлада, якая будзе служыць свайму народу, будзе адказнай перад сваім народам, спыніць бязьмежжа чыноўнікаў”); заявіў, што “ўлада – гэта найперш адказнасьць”;

– тут – http://www.youtube.com/watch?v=W2xQtH3qBkk&feature=related – Міронаў (у больш маладым узросьце) выказываецца пра неабходнасьць дакапацца да душы рускага чалавека; пра значэньне Кулікоўскай бітвы; у якасьці ворагаў рускага народа называе “жыдоў” і “жыдоўскае іга”; выступіў супраць “МММ” ды іншых фінансавых пірамід; нагадаў пра прыхватызацыю, зьнішчэньне прамысловасьці Расеі, наўмыснае пераўтварэньне людзей у жабракоў; але заявіў, што нельга спрыяць бунту “дзеля жывата”, пакуль нацыянальная ідэя не авалодае масамі; трэба “вызваліць людзей ад страха”, “адкрыта казаць: я – антысеміт” (бо антысеміт – гэта чалавек, які проста ня любіць габрэяў);

– тут – http://www.youtube.com/watch?v=pk0J9eUcyF8&feature=related – у інтэрвю Ю.Мухіну (гл. фота) распавёў, што ён аўтар кнігі “Іга юдэйскае”, у якой зноў тлумачыць, што ён супраць лозунга  “Расея – для рускіх!”, але за лозунг “Расеі – рускую ўладу!”; што руская ўлада – гэта значыць улада, адказная перад рускім народам;  што расейскія чыноўнікі цалкам адарваліся ад народа, патанулі ў багацьці й карупцыі; што трэба рабіць, каб перамагчы карупцыю (патрэбны некарумпіраваны прэзідэнт, закон аб адказнасьці чыноўнікаў ды палітыкаў перад народам); заявіў, што падабраць ва ўладу людзей, абсалютна шчыра (100%-ва) зацікаўленых у працы на карысьць народа, сёньня ўжо надзвычай складана з-за таго, што дзяржаўны апарат татальна прасякнуты атрутай карупцыі; але ўвесь яго разам мяняць нельга; найбольш адказным перад народам павінен быць прэзідэнт; толькі калі народ набывае рэальную ўладу, набывае рэальную ўладу кіраўнік (было шмат развагаў пра арганізацыю механізмаў такой адказнасьці); у пачатку 17-га стагоддзя “Польшча была больш, чым Расея”, але затым “Расея” змагла расьсяліца…; затым зноў было пра тое, што мусіць быць руская ўлада – г.зн. “улада, якая павінна служыць рускаму народу ці народам Расеі (але не міжнароднаму пралетарыяту, не міжнароднаму капіталу)”;  было заяўлена: “пад Расею народы ішлі, каб уратавацца ад генацыда”; дыяспары ў Расеі не крытыкуюць лозунг “Расеі – рускую ўладу!”; мы, рускія, апынуліся ў стане разарванага народу, таму што падзяліліся па веры ды іншых крытэрах; павінна быць, “найперш, я – рускі”; было заяўлена: “нас, рускіх, можна паважаць, як людзей” [цікавы псіхалагічны момант: псіхіка маскалёў, дзе ёсьць шмат ведаў пра іх злачынствы, прымушае шукаць апраўданьні злачынстваў сваіх продкаў. – Рэд.]; “жыцьцё трэба пражыць Чалавекам, а не хамячком у клетцы”; людзі мусілі на апошніх выбарах галасаваць за “Адзіную Расею” з-за шантажу з боку ўладаў, але сёньня назіраецца абуджэньне народа; перамагчы на выбарах можна толькі тады, калі абудзіцца народ, яго годнасьць, калі ён ня будзе думаць толькі пра сваё пуза;

– тут: http://www.youtube.com/watch?v=JOplJjvEnf4&feature=related ці тут:  http://www.youtube.com/watch?v=fCMMC5s9-cI&feature=related – можна праглядзець інтэрвю Барыса Міронава з Максімам Калашнікавым (гл. фота). У ім было заяўлена, што “мы – нацыянальна-патрыятычныя сілы (але найперш нацыянальныя)” – ведаючы, што ўлада махлюе з выбарамі, выстаўляем і падтрымліваем кандыдатуру Міронава на прэзідэнцкіх выбарах [2012 г.], каб зьяднаць нацыянальна-патрыятычныя сілы; што “мы прапануем лозунг” перадвыбарнай кампаніі “Спачатку я – рускі, затым усё іншае” (пры гэтым выраз: “Спачатку я кітаец, а потым камуніст” – належыць Дэн Сяо Піну; так і мы павінны быць спачатку рускімі, а затым чырвонымі, карычневымі, праваслаўнымі, камуністамі, ведыстамі…; найбольш гэты лозунг і прынцып сустракае супраціў у праваслаўных); наша нацыянальная бяда – разьяднанасьць, чым актыўна карыстаюцца русафобы; давайце ў гэта крытычны момант забудзем, што нас раз’ядноўвае і будзем памятаць, што нас аб’ядноўвае; а нас аб’ядноўвае лозунг: “Спачатку я – рускі” (так трэба зрабіць [аб’яднацца] таму, што сёньняшняй уладай зьдзяйсьняецца генацыд рускага народу па нацыянальнай прыкмеце); гэты логун не азначае, што прадстаўнікі іншых народаў выключаюцца з нашага руху (“мы ня немцы, якія ўсіх іншых лічыць ніжэй за сябе)”; лозунг “Расея – для рускіх” – правакацыйны, ён расколвае краіну, гэта лозунг псеўданацыяналістаў [дарэчы, гэты лозунг заўсёды актыўна прапагандаваўся першым гатункам “рускіх нацыяналістаў”, ахарактарызаваным у першай частцы гэтага матэрыяла. – Рэд.]; кожны народ “уваходзіў” у склад Расеі са сваёй зямлёй і багацьцямі, таму трэба казаць: “мы – рускія ды іншыя карэнныя народы Расеі” (“карэннымі народамі Расеі мы лічым тыя народы, якія стала пражываюць у РФ і ня маюць сваіх дзяржаўных утварэньняў за межамі РФ” [палова беларускай этнічнай тэрыторыі беларусаў-літвінаў, захопленая маскалямі, усё яшчэ застаецца ў складзе цяперашняй РФ, а другая палова, слава Богу, знаходзіцца за яе межамі; як быць тут? Беларусы-літвіны – карэнны народ Расеі ці не?- Рэд.]); выключэньне робіцца толькі для беларусаў і ўкраінцаў, таму што гэта адзіны народ (тры галіны адзінага народу) [?!!! ах, вось як!!! Ну, тады ў свой час вам, руссскім, прыйдзецца выслухаць у адказ і наша меркаваньне і пра “трыадзіны рускі народ”, і пра вяртаньне нашай этнічнай тэрыторыі (з прабачэньнямі й камперсацыямі), і пра тое-сёе іншае… – Рэд.]; зноў было паўторана, што “дадаткова мы настойваем на лозунгу “Расеі – рускую ўладу!” (“бо ў гісторыі Расеі самыя праведныя кіраўнікі заўсёды былі рускія”)”; “калі народы ўваходзілі ў склад Расеі, пра іх быў клопат з боку гасудароў”; “рускія, як большыя, заўсёды клапаціліся пра меншыя народы”; было заяўлена, што іншыя народы без улады рускіх стогнуць пад уладай уласных кіраўнікоў, якія зьяўляюцца прадстаўнікамі асобных тэйпаў і сем’яў; гэта ўлада [маецца на ўвазе цяперашняя крамлёўская] Міронава не прапусьціць у прэзідэнты – таму трэба выкарыстоўваць выбарчую кампанію для падрыхтоўкі будучыў падзей; цяпершняя ўлада Крамля не задавальняе абсалютна нікога, нават сам Крэмль, таму што гэта банка з павукамі, таму што на карупцыі немагчыма пабудаць моцную, пасьпяховую дзяржаву; Крэмль усіх абавязвае плаціць нават за званьні й пасады, якія сам дае; рускія менш за іншых падрыхтаваны да падзей, якія набліжаюцца ў Расеі, таму трэба максімальна кансалідаваць сілы рускага народу;  “я спадзяюся знайсьці паразуменьне зь іншымі народамі, таму што там парокі яшчэ большыя” (чаго вартыя вынікі выбараў у рэспублікаў у выглядзе 102-142% за Пуціна); “мы разьлічваем на падтрымку рускіх зь Сібіры і Далёкага ўсходу”; Шайміеў мне казаў: ня будзе вас, нам, татарам, ня жыць; кіраваць штабам будзе Саюз рускага народа, але гатовыя ўключыцца і камуністы; тое, што іншыя “нацыяналісты-патрыёты” пачалі вылучацца – гэта крамлёўскі праект (некаторыя зь іх – гэта “казлы-правакатары” [можа быць гаворка пра Зюганава ці Бабурына, але тут ня ясна. – Рэд.]); мы з Бабурым зьбіраліся сабраць больш за 100 арганізацый, партый, рухаў і паказаць падтрымку, каб праламіць “скарлупу маргіналізму”, у якую нас апранулі, а затым хацелі сабраць мітынг і яшчэ ў ліпені (2011 г.) стварыць рух нацыянальна-патрыятычны сіл; але ўсё прабалталі; Пуцін у свой час служыў і Валі Юмашаву, і вядомаму злодзею Пал Палычу Барадзіну – ён усім быў добры; “Пуцін – гэта лакей вышэйшага пашыбу, у якога на твары ўжо ўсё напісана!”; калі дадаткова ўзяць вынікі яго кіраваньня, ён зусім не палітычны супернік; калі стала вядорма, што Крэмль зноў зьбіраецца паўтарыць стары трук – сабраць нацыянальна-патрыятычныя сілы, а потым “зьліць іх у бязьдзейнасьць” (стала вядома, што гульня паўтараецца), тады мы пайшлі сваім, іншым шляхам; калі чалавек баіцца, што яго могуць забіць, навошта такому чалавеку ісьці ў прэзідэнты? – ён потым ня будзе бараніць нацыянальныя інтарэсы ад ЗША ці сусьветнага ўраду – патрэбны ваяр, баец; выбарчая кампанія дае магчымасьць усьвядоміць трагізм рускага народу; сёньня нацыянальнага руху, які налічвае тысячы, няма, але ніхто ў гэтым ня хоча прызнацца – усе бляфуюць; калі ж нас усіх скласьці разам, нас будзе шмат!; нельга блефаваць, калі на карту пастаўлены лёс нашага народа, нашых дзяцей; у дэмакратаў [на справе гаворка пра ліберастаў] сіла, пакуль яны на бабках – бабкі забяры, і яны тут жа рассыплюцца; Міронаву трэба сабраць 2.000.000 подпісаў – сабяры іх, улады скажуць, што яны падроблены, дый сабраць не дадуць (сцьвярджаў Калашнікаў); будзе цяжка, але ж у 1941-м было горш, і ўсё ж людзі йшлі на сьмерць; там немцы былі, а тут на 90 адстокаў – здаецца свае (Калашнікаў); а гэта значыць, што цяперашні рэжым страшней за фашыстоўскі – успомнім заявы [прадстаўнікоў закулісься ] пра тое, што ў Расеі хопіць 15 мільёнаў чалавек для забесьпячэньня працы нафтавай іглы; за час з канца 1980-х Расея страціла 34 мільёна чалавек; яшчэ Чубайс у свой час сказаў пра тое, што “ня варта перажываць за 30 мільёнаў, якія проста не ўпісаліся ў рынак”; ніхто ў сусьветнай гісторыі (нават, ні Гітлер, ні Розенберг) не закладаў такія страты; непатапляльны Чубайс – сын Рымы Хаімаўны – прадстаўнік “нярускай дэмакратычнай эліты” [Чубайс – найтыповы лібераст! – Рэд.], але справа нават ня ў гэтым, а ў тым, што ўсе вакол яго чужыя (сказаў Калашнікаў), хаця там ёсьць і абсалютна рускія па паходжаньні [здраднікі]; без усялякіх ілюзіяў: цяперашняя расейская ўлада зьдзяйсьняе генацыд, яна горш за фашыстоўскую – сёньня той самы 1941-ы год; калі мы ставім подпіс [у бюлетэні для галасаваньня] за “Адзіную Расею” – гэта ўсё роўна, што мы кідаем горсьць зямлі ў магілу ўласнага народа; хопіць скардзіцца, ныць, скуліць – у нас ёсьць рэальныя шанц праявіць нацыянальную волю і сілу; 11 сьнежня будзе збор ініцыятыўнай групы, трэба прыйсьці з пашпартам;

– і нарэшце, напрыклад, тут – http://www.youtube.com/watch?v=aZD0ap21E4A&feature=related – Барыс Міронаў прапануе для вырашэньня праблем рускага народу ў цяперашняй Расеі  ўзаемадзейнічаць і з Касьянавым, і зь некаторымі габрэямі (напрыклад, Мілітаровым [нагадаем, гэта прадстаўнік першага гатунку “рускіх нацыяналістаў” – Рэд.]), і з Хадаркоўскім, і з камуністамі, і з татарамі, і ўсімі іншымі народамі; заяўляе, што цяпер вайна ідзе за тэрыторыю Расеі, на якой для глабалізатараў ворагам зьяўляецца кожны, хто адчувае сябе гаспадаром гэтай зямлі; тлумачыць, што “глабалізм – гэта праграма прыходу да ўлады [ў глабальным маштабе] жыдоўскай мафіі!” “Нас сёньня зьнішчаюць па нацыянальнай прыкмеце – толькі за тое, што ты рускі, толькі за гэта ты ім ужо ненавісны – кажа ён далей – Тлумачце гэта ўсім рускім – капіталістам, фабрыкантам, банкірам (калі знойдзеце такіх), якія сёньня ўчапілі кавалак і думаюць, што яны яго ўтрымаюць. Не ўтрымаюць! Пакуль да іх проста рукі не даходзяць. Дойдуць!” Сказаў, што юдэі ададалі Хадаркоўскага таму, што ў яго маці руская”, а таксама, што нам [каб вырашыць агульныя праблемы] трэба ламаць міжнацыянальныя перагародкі, а для гэтага нам трэба прапагандаваць толькі тое, што нас аб’ядноўвае…  

Каму і гэтага мала для азнаямленьня з грамадска-палітычным сьветаглядам Барыса Міронава, можа пачытаць яго кнігу “Иго иудейское” (лёгка знайсьці ў сеціве з дапамогай, напрыклад, google). Варта ведаць, што ўсё прыводзімыя ў ёй лічбы ўзяты з афіцыйных дакументаў Савета Федэрацыі, Дзяржаўнай Думы, Урада Расейскай Федэрацыі, Генеральнай пракуратуры, Міністэрства ўнутраных спраў, Федэральнай службы бясьпекі, Службы зьнешняй выведкі.

А вось некалькі цытат з гэтай кнігі, датычная дэмаграфічных праблем: “Да 2015-га года ва Ўрада Расеі [будзе] адна ўстаноўка: «рэпрадуктыўныя паводзіны расейскіх сем’яў будуць па-ранейшаму арыентаваны на нараджэньне аднаго дзіцяці». Адсюль актыўнае ўкараненьне ў школы шматлікіх праграм ЮНЭСКА, насаджаючых ідэал маладзетный сям’і, прапаведуючых ідэалогію адмовы ад дзіцянараджэньня» (ст. 265-66). «Зьнішчальная вайна супраць Расеі, умела спланаваны генацыд рускага народа ажыцьцяўляюцца пад прыкрыцьцём гучных адуважвальных шыльдаў дзясятка праграм, у тым ліку такой буйнамаштабнай, публічна названай «Планаваньне сям’і», якая мае, аднак, толькі адну мэта – зьнішчэньне сям’і. Ва ўсіх дакументах, у тым ліку ў артыкуле «Планаваньне сям’і» (раздзел 7) Закону аб ахове здароўя ў Расейскай Федэрацыі, дакладна вызначана, што ўваходзіць у медыцынскае паняцьце «планаванне сям’і». Усяго тры пункты: кантрацэпцыя, аборт, стэрылізацыя. Усё! У стратэгіі «планаваньня сям’і» нават на афіцыйным узроўні, нават для адводу вачэй гаворкі пра сям’ю не ідзе. У метадычных указаньнях для шматлікіх цэнтраў «планаваньня сям’і», якія акуталі Расею, крытэрам пасьпяховай дзейнасьці зьяўляецца колькасць абортаў. Ня колькасьць вылечаных бясплодных пар, не павелічэньне колькасьці нованароджаных, а менавіта – лік забойстваў немаўлятаў ва ўлоньні маці. Ці гэта ня самае яркае сведчаньне сапраўднай мэты стварэньня цэнтраў «планаваньня сям’і»! (ст. 259-60)”.

 

 

Каментары (1)

  1. Vitaut Kuplievic кажа:

    Тут трэба вызначыцца ва ўсім.
    У Расеі вядомы расейскі імпэрскі шавінізм у формах славянафільства, эўразійства і камунізму. А што такое рускі нацыяналізм? Няўжо нейкі эўрапейскацывілізацыйны напрамак?
    Іх заявы нейкія часам хаатычныя, але, хутчэй, несыстэмныя.
    Я падумаю на гэту тэматыку…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы