nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Два гатункі “рускіх нацыяналістаў” (гатунак другі – сапраўдныя; частка 2г)

3 жніўня, 2012 | 32 каментарыя

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

 

     

 

Варта падаць зьвесткі таксама пра “рускіх нацыяналістаў”, якія існуюць у сілавым блоку сёньняшняй Расеі. Хай першым зь іх будзе генерал-палкоўнік Леанід Івашоў. Пачнем зь яго біяграфіі.

 

Паводле Вікіпедыі (http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%98%D0%B2%D0%B0%D1%88%D0%BE%D0%B2,_%D0%9B%D0%B5%D0%BE%D0%BD%D0%B8%D0%B4_%D0%93%D1%80%D0%B8%D0%B3%D0%BE%D1%80%D1%8C%D0%B5%D0%B2%D0%B8%D1%87), Івашоў Леанід Рыгорывіч нарадзіўся ў 1943 годзе ў г.Фрунзэ Кіргізскай ССР. Зьяўляецца расейскім ваенным і грамадскім дзеячам, адмыслоўцам у галіне геапалітыкі й канфлікталогіі, міжнародных дачыненьнях, ваеннай гісторыі. З 2001 года генерал-палкоўнік запаса, прэзідэнт Акадэміі геапалітычных праблем, доктар гістарычных навук (з 1998 года), прафесар кафедры міжнароднай журналістыкі МДІМА (рус. МГИМО), член Саюза пісьменьнікаў Расеі (піша вершы). Быў начальнікам Галоўнага ўпраўленьня міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Расеі (у 1996-2001 гг.).  

6 сьнежня 2011 г. Івашоў заявіў аб самавылучэньні кандыдатам на пасаду прэзідэнта Расеі [як гэта адбывалася, можна ўбачыць пазьней. – Рэд.]. 18 сьнежня яму было адмоўлена ў рэгістрацыі ў гэтай якасьці ў сувязі з тым, што ЦВК “ня быў належным чынам апавешчаны аб сходзе ініцыятыўнай групы” па вылучэньні Івашова. Па словах самога Івашова, супрацоўнікі ЦВК яму намякнулі, што супраць яго вылучэньня выступіў Дзярждэпартамент ЗША.

Дадатковыя біяграфічныя зьвесткі.

У 1964 годзе скончыў Ташкенцкае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, у 1974 годзе – Ваенную акадэмію імя Фрунзе. З 1976 года служыў у цэнтральным апараце Міністэрства абароны СССР, быў начальнікам сакратарыята Міністраў абароны СССР Усцінава і Сакалова. З 1987 года – начальнік упраўленьня справамі Міністэрства абароны СССР. У 1992-96 гадах – сакратар Савета міністраў абароны дзяржаў СНД; са жніўня 1999 года – начальнік штаба па каардынацыі ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў удзельнікаў СНД. У 1996-2001 гадах – начальнік галоўнага ўпраўленьня міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны.

Зьяўляецца праціўнікам пашырэньня НАТА на ўсход. У 2002 годзе заснаваў і ўзначаліў Ваенна-дзяржаўны саюз Расеі. Член Вышэйшага афіцэрскага савета Расеі. У лістападзе 2006 года абраны старшынём манархічнай арганізацыі “Саюз рускага народа”, што выклікала раскол у арганізацыі (радыкальная частка арганізацыі не прызнала яго, назваўшы абраньне «правакацыяй сьпецслужбаў»). З 2008 года член Эксьпертнага савета і пастаянны аўтар міжнароднага аналітычнага часопіса «Геапалітыка». Пастаянны аўтар газеты «Заўтра». Жыве і працуе ў Маскве.

З восені 1996 года ў рамках сваіх службовых абавязкаў Л.Івашоў быў глыбока уцягнуты ў сітуацыю ў Косаве. Ён быў добра дасьведчаны пра становішча спраў, якое склалася ў краі, пастаянна меў зносіны з высокапастаўленымі ваеннымі й афіцыйнымі асобамі розных краін, у тым ліку краін НАТА. Неаднаразова сустракаўся з Прэзідэнтам Югаславіі Мілошавічам. Супрацоўнікі яго ўпраўленьня працавалі ў місіі АБСЕ па назіраньні ў Косаве. У 1998 годзе для аналіза сітуацыі вакол Косава ў Галоўным упраўленьні, узначаленым Івашовым, быў створаны адмысловы аналітычны цэнтр. З пачаткам бамбаваньняў Югаславіі 24 сакавіка 1999 года па ініцыятыве Івашова Міністэрства абароны прыняло беспрэцэдэнтныя для новай Расеі меры ў дачыненні да НАТА: былі замарожаны кантакты ў рамках Савета Расія – НАТА, ваенныя атташаты краін НАТА ў Маскве ізаляваныя ад кантактаў з расейскімі вайскоўцамі, інфармбюро блока было неадкладна выслана з Масквы, ваеннаслужачыя Расеі адкліканыя з усіх структур НАТА і навучальных устаноў краін НАТА.

У адпаведнасьці з загадзя выпрацаванай тактыкай у серыі перамоваў з прадстаўнікамі ЗША расейскія ваенныя запатрабавалі выдзяленьня асобнага сектара, чаму амерыканскі бок катэгарычна запрацівіўся. 9-10 чэрвені 1999 г. адбыліся перамовы зь генераламі Фогльсанам і Кейсі ў Маскве. Л.Івашоў прыступіў да перамоваў зыходзячы з раней узгодненых пазіцый і ў адпаведнасьці з рэзалюцыяй №1244 ААН аб ваеннай прысутнасьці краін-членаў ААН і міжнародных арганізацый у Косава, якая давала Расеі й ЗША роўныя правы. Генерал Фогльсан заявіў, што амерыканскі бок лічыць раней ўзгодненыя пазіцыі ня маючымі сілы. Івашоў, спыніўшы перамовы як бессэнсоўныя, заявіў, што Расея будзе дзейнічаць строга ў рамках рэзалюцыі № 1244. Неадкладна штатны батальён з расейскай міратворчай брыгады, якая знаходзілася на тэрыторыі Босніі й Герцагавіны высунуўся ў Косава. Расейскія войскі агульнай колькасцю 3600 чалавек былі разгорнутыя ў 3 сектарах. Неўзабаве адбыліся перамовы ў Хельсінкі, дзе з амерыканскага боку прысутнічалі дзяржсакратар ЗША М.Олбрайт, міністр абароны ЗША Коэн і 76 экспертаў, з расійскага боку – міністар замежных спраў Іваноў і міністар абароны Сяргееў, якіх суправаджала група з 8 экспертаў.

У сакавіку 2001 года ўсьлед за прызначэньнем Сяргея Іванова міністрам абароны Расеі адбыліся новыя прызначэньні ў Міністэрстве абароны. На высокія пасады прызначаліся людзі, якія не праслужылі ў арміі ні аднаго дня. Генерала Івашова кадравыя перастаноўкі не закранулі. Але яшчэ ў чэрвені 2000 года 56 вышэйшых ваеначальнікаў Міністэрства абароны былі вызвалены ад займаных пасад указам прэзідэнта В. Пуціна. У чэрвені 2001 года С. Іваноў прадставіў Івашова да звальненьня, і ён, як выконваючы абавязкі, сышоў у запас да заканчэння тэрміну кантракту.

Палітычныя погляды

Івашоў лічыць, што праводзімая ў сучаснай Расеі палітыка, якая накіравана на разрыў з традыцыйнымі для краіны каштоўнасьцямі праваслаўна-славянскай цывілізацыі й на замену іх іншымі цывілізацыйнымі мадэлямі (заходняй ці ісламскай), зьяўляецца пагібельнай для дзяржаваўтваральных народаў Расеі, у першую чаргу – рускага народа. Лічыць, што гэта палітыка вядзе да далейшага аслабленьня і, ужо у агляднай персьпектыве, да зьнішчэньня расейскай дзяржаўнасьці.

Лічыць, што ВПК Расеі, як сістэма, перастаў існаваць і на сёньняшні дзень ужо ня здольны серыйна вырабляць і забясьпечваць армію сучаснай тэхнікай і ўзбраеньнем, што расейскія абарончыя прадпрыемствы маюць тэндэнцыю да дэградацыі. Гэта тлумачыць тым, што ва ўсім сьвеце ВПК грунтуецца на агульнапрамысловым разьвіцьці дзяржавы, а паколькі ў Расеі сучаснай прамысловасьці ўжо няма, то і ВПК ня можа разьвівацца на сучасным узроўні. Лічыць, што расейская дзяржава высілкамі ўлады рыхтуецца да здачы і капітуляцыі.

Каб пазнаёміцца больш падрабязна з поглядамі Леаніда Івашова, ды яшчэ зь яго ўласных вуснаў, варта паглядзець, напрыклад, вось гэтае відэа –  http://www.youtube.com/watch?v=pwikQ8eAu3Q&feature=related. У ім генерал у час свайго вылучэньня кандыдатам у прэзідэнты Расеі распавядае аб сваім бачаньні сітуацыі ў сёньняшняй Расеі й шляхах выйсьця зь яе. 

Прадублюем гэтае відэа галоўнымі тэзісамі выступу Івашова:

– пасьля падзякі за падтрымку ў вылучэньні кандыдатам у прэзідэнты Расеі, Івашоў заявіў, што вялікая краіна [Расея] аддадзена ў рукі паханата;

– з-за гэтага 15-16 мільёнаў маладых людзей гатовыя выехаць з Расеі;

– пачуцьцё віны [перад будучымі пакаленьнямі] прымушае Івашова [і такіх, як ён] даць апошні бой, і абавязкова перамагчы;

– мы ідзем [на выбары] дзеля перамогі Расеі, рускага духу, нашай гістарычнай традыцыі, перамогі той велічы, якая была і якая страчана;

– [пасьля нашай перамогі] трэба будзе стварыць такія ўмовы, каб людзі самі маглі зарабляць і добра жыць;

– а для гэтага нам трэба кансалідаваць народ і намовіць яму супрацьлеглае таму, што намаўляюць лібералы, “правы фланг”, улада – [а менавіта, што гэта] мы – грамадзяне Расеі – яе заснавальнкі, мы гаспадары; усе карэнныя народы Расеі, гэта яны засноўвалі гэтую прастору і гэтую дзяржаву; а ўлады ўсяго толькі нанятыя [служачыя], каб выконваць волю грамадзян – заснавальнікаў дзяржавы;

– людзі павінны выйсьці з стану страху, няўпэўненасьці й адчуць сваю сілу гаспадара [сваёй] краіны;

– у гісторыі Расеі яшчэ ніколі не было сітуацыі, каб нас не паважалі нават малыя краіны; мы страчваем геапалітычных саюзьнікаў (нават Індыю); таму што кіруючы паханат усіх кідае (у т.л. Індыю); уся вонкавая палітыка няверная, злачынная; і вось гэта можна хутка зьмяніць;

– у Расеі няма праектаў, ініцыятыў, накіраваных вонкі; гэта асабліва важна таму, што сьвет сёньня знаходзіцца ў транзітным стане і мы бачым хто што прапануе; і абсалютная большасьць насельніцтва сьвету чакае ад Расеі ўласнага праекту: і па сэнсу жыцьця, і па мэтах разьвіцьця, і па канкрэтных мадэлях фінансавай, эканамічнай ды іншых сістэм; таму ў нас павінен быць свой геапалітычны праект, які мы павінны накідаць сьвету [пасьля перамогі на выбарах];

– што да ўнутрырасейскіх праблем, дык першае пытаньне пра ідэалогію; такога ня можа быць, каб у дзяржавы не было ідэалогіі, але ў нашай Канстытуцыі запісана, што ідэалогіі не павінна быць; у гэтым сэсе мы ўнікальныя ў сьвеце, бо ва ўсіх краін ёсьць ідэалогія і геапалітычныя інтарэсы; няма ў Расеі сёньня ні нацыянальнай, ні геапалітычнай ідэі; у выніку, мы нешта робім, але што робім, куды ідзем, ня ведаем – хутчэй за ўсё ў розныя бакі…; няма [прывабнай] мадэлі той эканомікі, той сацыяльнай структуры грамадства, якую мы імкнуліся б пабудаваць праз 10-20 гадоў;

– у нас навукоўцы на грунце статыстычных даных малююць крывыя – за выключэньнем багацьця алігархаў і вывазу капіталаў з краіны, у нас усе крывыя падаючыя;

–  без культуры ня можа быць ні нацыі, ні цывілізацыі…; ня так страшна ваеннае і палітычнае паглынаньне, заваяваньне народа, як культурнае паглынаньне; аднак сёньня мы бярэм заходнюю “культуру”, а дакладней антыкультурнае заходняе сьмецьце; уся культура (эканамічная, духовая, палітычная) і мастацтва павінны быць чыстымі, нацыянальнымі па духу [аказваецца ведаюць маскалі значэньне агульнай і нацыянальнай культуры. – Рэд.];

– у мяне просьба да [рускай] інтэлігенцыі стварыць вобраз будучай Расеі, дзе было б камфортна і пенсіянерам, і асабліва нашай моладзі; каб моладзь нікуды ня зьбягала, а наадварот, вярталася б;

– наступнымі (пасьля культуры) у гэтым вобразе будучай Расеі павінна стаяць адукацыя і навука

– у 2002 годзе Буш малодшы ў Пецярбурзе заяўляў пра тое, што ЗША вельмі радыя атрымліваць кожны год па 100.000 выпускнікоў з Расеі; але Пуцін не адчуў, што гэта страшна;

– без добрай адукацыі й высокай навукі мы будзем і далей толькі качаць нафту, газ і г.д.;

– трэба зьберагаць навуковыя школы і ствараць новыя;

– армія патрэбна, але такая, якая будзе адпавядаць духу часу; у гэтым ня трэба раўняцца на ЗША і НАТА, бо “мы хочам гармоніі й нам нікога заваёўваць ня трэба”;

– нам патрэбны добрыя ваенныя аналітыкі, здольныя прагназаваць сітуацыю і ўносіць прапановы аб нейтралізацыі будучых пагроз – прычым, не абавязкова ваеннымі сродкамі; 

– калі Пуцін асудзіў агрэсію НАТА супраць Лівіі, назваўшы “крыжовым паходам”, чаму празь некалькі дзён ён прыняў генсека НАТА?; чаму не замарозілі супрацоўніцтва? Атрымліваецца, [у Пуціна] словы разыходзяцца са справамі;

– калі НАТА ня слухаецца, трэба яму нагадаць, што мы падпісвалі пагадненьні аб забесьпячэньні вас вуглевадародамі ўзамен за нашу бясьпеку;

– калі НАТА будуе СРА (рус. ПРО), чаму б нам не дамовіцца зь кітайцамі, сказаўшы, што гэта агульная пагроза;

– нас павінна турбаваць ня толькі наземная СРА, а і карабельная, і касьмічная;

– сёньня для нас найбольшая пагроза нават не ад балістычных ракет, а ад сучасных крылатых, даўжынёй палёту да 5.000 км, якія лятуць у некалькі разоў хутчэй за гук; на гэта ў нас зусім няма чым адрэагаваць; [Захад] ужо ўнёс у сваю канцэпцыю [вядзеньня вайны] хуткі абяззбройвальны ўдар такімі ракетамі па Расеі на працягу 4-6 гадзін; чаму генштаб ня бачыў гэтыя пагрозы яшчэ 10 гадоў таму?;

– Квашнін і Макараў – тупыя кіраўнікі Генштаба, якія разагналі вайсковую выведку;

у жніўні 2008 года Грузія раптам напала на нас;

– у нас няма ня толькі вайннай выведкі, але і ваеннай навукі й ваеннай адукацыі;

– важнейшая функцыя любой дзяржаўнай улады – забесьпячэньне бясьпекі;

– сёньня на аснове фальсіфікацыі выбараў узьнік моцны пратэст – сіндром народнага недаверу ўладзе;

– канфлікт сацыяльны (які абумоўлены расколам паміж народам і ўладай) тандэм [Пуціна і Мядзьведзева] імкнецца пераўтварыць у канфлік палітычны: маўляў, ёсьць прыхільнікі адной партыі, другой партыі, трэцяй патрыі;

– але ў [расейскіх] уладаў ёсьць у запасе яшчэ магчымасьць [горшага] -ператварыць гэты сацыяльна-палітычны канфлікт у канфлікт міжнацыянальны; і рэпетыцыя такога пераводу ўжо ёсьць [на “нашым” Паўночным Каўказе]; гэта ўсё робіцца для таго, каб паханат застаўся пры ўладзе;

– у сеціве ходзяць карцінкі (з датамі, пасадамі, лічбамі багацьця) аб складзе гэтага паханата;

– ці можна Рамана Абрамовіча, які ў Расеі не зьяўляецца, лічыць рускім прадпрыймальнікам?;

– калі, ня дай Бог, Расея распадзецца на маленькія дзяржавы, ці змогуць яны супрацьстаяць “Лукойлу”, “Брытыш петроліўм”, “Эксэн Мобіл” (якому Пуцін аддаў усе “нашы” паўночныя багацьці)? Яны вымушаны будуць падпарадкавацца [вонкаваму] дыктату; [заходнікі] ў гэтых умовах захаваюць уладу над [нашай] тэрыторыяй;   

пагроза нам рэальная, яна існуе;

– яшчэ адзін момант – гэта хада перадвыбарчай кампаніі й наша псіхічная ўстойлівасьць; у паханата такі набор сродкаў супрацьдзеяньня нам: першай будзе хлусьня; абавязкова будуць прысутнічаць пагрозы, якія варта ўспрымаць сур’ёзна; будзе подкуп, укараненьне правакатараў – такая культура нашага палітычнага працэса; таму трэба быць псіхічна ўстойлівымі;

– у нас няма досьведа буйных палітычных кампаній, таму патрэбны моцныя палітычныя штабы, патрэбны сьпецыялісты;

– патрэбны сімвалы, лозунгі;

мы – рускія – павінны самі сябе абараніць;

– патрэбны праекты па культуры, эканоміцы, вонкавай палітыцы;

– акрамя таго, лепшыя сьпецыялісты ў самых розных галінах [эканомікі, культуры] павінны самі фармаваць уласныя праекты і ўбудоўваць іх у наш вобраз [будучай] Расеі;  прыцягваць сьпецыялістаў і прыцягваць…; браць гэтых сьпецыялістаў і з Адзінай Расеі, і ад камуністаў…;

– трэба ведаць, што большасьць міліцыі таксама ня нашы ворагі;

– у “Адзінай Расеі” няма прыкмет палітычнай партыі: ні ідэалогіі, ні праграмы…;

– мы ўвязаліся ў бойку за Расею, мы павінны паўплываць на палітычны курс уладаў і перамагчы.

(канец выступу)

Наступнае відэа, якое варта прагледзець, знаходзіцца тут: http://www.youtube.com/watch?v=i8f5k5mbyp8&feature=related (відэа азаглаўлена “Івашоў аб лялькаводах Пуціна).

У ім Івашоў сярод іншага  сцьвярджае, што як мінімум 2000 гадоў у пэўнай групы людзей ёсьць мэта, каб грошы гралі ў сьвеце ня столькі ролю памочніка эканомікі, культуры, навукі, адукацыі, колькі функцыю ўлады. Сёньня ценевая фінансава-банкаўская сетка блізкая да таго, каб усталяваць гэтую сусьветную ўладу.  Для таго, каб зрабіць рашучы крок, яны імкнуцца давесьці народы да такога стану, калі тыя вымушаны будуць прыслухацца да “Гуманістычнага маніфеста – 2000”, які летась у сакавіку агалосіў Гаўрыла Папоў у “Маскоўскім камсамольцы”. Ён там заявіў, што ўсе свае [расейскія] багацьці, усю тэхніку трэба перадаць у рукі сусьветнага ўраду.

Пры гэтым сусьветны ўрад – гэта самыя драпежныя, самыя сквапныя людзі планеты. Праз крызісы, голад, засухі й паводкі народы падводзіяць да таго, каб яны залямантавалі: “стварайце любы сусьветны ўрад, толькі, каб гэтых бедаў не было!”  

Далей Івашоў заявіў, што ўрад Пуціна-Мядзьведзева – гэта не яго ўрад.

Сёньняшні ўрад Расеі кіруецца, з аднаго боку, інтарэсамі цяперашніх расейскіх алігархаў, а, з другога боку – падпарадкоўваецца сусьветнай фінансавай алігархіі. Бараніць нацыянальныя інтарэсы сёньняшняму расейскаму ўраду не дазволяць. Сёньня мазгавы цэнтар вакол пасады прэзідэнта пачынае настройваць прэзідэнцкія мазгі ў кірунку ўступленьня ў НАТА. Гэты ўрад падпісаў пагадненьне, што ён будзе шпіёніць у арабскіх краінах, у Іране і перадаваць інфармацыю ў… Ізраіль.

А ў гэтым відэа (назва ”Хто на самай справе кіруе сьветам”) – http://www.youtube.com/watch?v=hafrS_MSJKg&feature=related

– Івашоў заяўляе, што сусьветная закуліса (карпаратакратыя, глабальная фінансавая алігархія) скупае 80% усіх патэнтаў у сьвеце. Яна ж фінансуе 80% усіх навукова-дасьледчых і канструктарскіх прац. Сёньня можна сцьвярджаць, што фінансавая транснацыянальная структура кантралюе па-сутнасьць ўвесь сьвет.

У гэтым жа відэа генерал заяўляе, што гэтая транснацыянальная супольнасьць заказвае войны, зьвяржэньні ўрадаў у розных краінах, заказвае і шчодра фінансуе “каляровыя рэвалюцыі”. Пад кантролем гэтай ценевай сусьветнай “эліты” знаходзіцца наркамафія з гадавым абаротам у амаль 1 трыльён даляраў, а таксама незаконныя і законныя прыватныя ўзброеныя фармаваньні.

І ў завяршэньне нашай прапановы па знаёмству зь генералам Івашовым прапануем праглядзець яго інтэрвю прадстаўніку студыі “Поле кулікава” (46-хвіліннае відэа назва “Габрэйская гегемонія, амерыканскі імперыялізм і руская геапалітыка напярэдадні Трэцяй сусьветнай вайны”) – http://www.youtube.com/watch?v=Rr2HXa0nNR0&feature=related.

Ніжэй дадаткова падаем амаль дакладны тэкст гэтага інтэрвю.

 

 – Леанід Рыгоравіч, у чым корань антырасейскай, антырускай геапалітычнай  стратэгіі [Захада]? На працягу ўсяго ХХ стагоддзя ўсе геапалітычныя сьхемы – Маккіндэра, Хаўзхофера – у канчатковым выніку заўсёды сваім лязом былі скіраваны супраць “рускай геапалітычнай прасторы”. Чаму яны так упарта жадаюць нас “падзяліць па жывому”?

– Гэта, вядома, пытаньне геапалітыкі. У ім уступуе ў сілу галоўны геапалітычны закон – закон фундаментальнага дуалізма. У адпаведнасьці з апошнім мяркуецца, што ёсьць дзьве суперцывілізацыі – марская і кантынентальная. Калі цэнтры марской цывілізацыі перамяшчаліся (ад Вялікабрытаніі да ЗША), дык цэнтр кантынентальнай цывілізацыі – гэта Расея – хартлэнд (формула Маккіндэра).

Адсюль выведзена формула сусьветнага панаваньня (яе вывелі Маккіндэр, Спайтмэн, Бжэзінскі, Ханцінгтан): той, хто валодае хартлэндам, той кантралюе ЕўраАзію, а хто кантралюе ЕўраАзію, той контралюе лёсы сьвету.

Гэта формула сусьветнага панаваньня. Расейская прастора – і тэрытарыяльная (альбо фізічная), і духовая – зьяўляюцца цэнтрам кантынентальнага сьвету.  Для таго, каб кантраляваць кантынентальны сьвет, трэба “перамагчы” хартлэнд.

Злучаныя Штаты зьяўляюцца нашым супернікам з моманту станаўленьня амерыканскай дзяржавы. Таму ў іх пасьлядоўна праводзіцца думка, што Расея – гэта іх супернік. Пра гэта заяўлялі многія амерыканцы, але першай афіцыйнай асобай, якая гэта заявіла, быў прэзідэнт ЗША Вудра Вільсан. Ён пасьля завяршэнья Першай сусьветнай вайны запрапанаваў падзяліць Расею на 14 тэрыторый [нешта муціць воду пан генерал; Вільсан (Ўілсан) быў тым, хто пад уплывам сіянакратыі ЗША адмяніў напад Антанты на “маладую дзяржаву” бальшавікоў-сіяністаў (гл. https://nashaziamlia.org/2008/11/20/1604/). – Рэд.].

Гэтыя ж пасылы мы бачым і пасьля Другой сусьветнай вайны (у Далеса, Эйзенхаўэра, усіх наступных прэзідэнтаў ЗША).  

Геапалітычнае суперніцтва й імкненьне Захада ды ЗША да сусьветнага панаваньня сутыкаецца зь неабходнасьцю пакарэньня Расеі. Без кантроля над расейскай духовай і фізічнай прасторай сусьветнае панаваньне не магчыма.

Між тым ЗША ў сваёй стратэгіі адкрыта абвясьцілі курс на сусьветнае панаваньне.

 

– Скажыце, а ці можна казаць аб рускай геапалітыцы? Ці можна казаць пра сталінскую геапалітычную дактрыну?

–  Расейская геапалітычная думка зарадзілася і актыўна разьвівалася на мяжы ХІХ – ХХ стагоддзяў. Тут можна назваць такія імёны, як Мендзялееў, Вітэ, Ключэўскі, Сямёнаў-Цяньшаньскі, Трубецкі, Савіцкі ды іншыя. І хаця руская геапалітычная думка адставала ад заходняй (найперш, нямецкай, англійскай, французскай), але [сваім зьместам] кардынальна адрозьнівалася ад сілавога падыходу, распаўсюджанага на Захадзе. Наша геапалітычная думка сыходзіла з “гуманных меркаваньняў”, шукала шляхі сумеснага пражываньня розных цывілізацый. І сілавы элемент ніколі не прысутнічаў [але і брэша маскаль… – Рэд.]. Тады як на Захадзе закладаліся асновы сілавога вырашэньня глабальнага пытаньня – пытаньня сусьветнага панаваньня.  

Што да савецкага перыяда, дык у першай савецкай энцыклапедыі геапалітыка прызнавалася за навуку. Затым геапалітыка зьнікла з падручнікаў і навуковых досьледаў, але на практыцы яна зьдзяйсьнялася [важнае прызнаньне маскаля; мы яго за язык не цягнулі. – Рэд.]. Нават Сталін, працягваючы інтэрнацыянальныя ідэі Леніна, датычныя сусьветнай рэвалюцыі й сусьветнага Інтэрнацыянала, у рэальнай палітыцы праводзіў лінію на ўмацаваньне савецкай дзяржавы. У заслугу Сталіна можна запісаць тое, што ён расейскую геапалітычную прастору давёў да той дасканалай формулы, да якой імкнуліся і Пётр Першы, і Кацярына Вялікая, дый нашы іншыя гасудары… [так-так, Івашоў закончаны імперыяліст. – Рэд.].

Тэрыторыя Савецкага Саюза мела “натуральныя межы” на поўначы, усходзе, поўдні. Мы ўвайшлі ў “натуральную прастору”, абмежаваную прыроднымі рэльефамі. Але на захадзе Сталін стварыў асаблівую мяжу – духоўную. Там, дзе заканчвалася праваслаўе [была мяжа], а далей прасьціралася “буферная зона” – краіны Ўсходняй Еўропы, удзельнік Варшаўскай дамовы, сацыялістычнай сістэмы.

Далей Сталін усьвядоміў, што так, можна спадзявацца на пралетарскія масы, на рабочы клас заходніх краін, але гэтага недастаткова для бясьпекі. Таму ён узьняў ролю кантынентальнага цэнтра сьвету [Расеі] да парытэтнага ўзроўня з Захадам у галіне эканомікі, ваеннай прамысловасьці й бясьпекі ў цэлым.

Акрамя таго, каштоўнасны шэраг нашай праваслаўна-славянскай цывілізацыі супадае з многімі камуністычнымі ідэямі. Дый, да канца выкарчаваць праваслаўе не атрымалася… Пасьля Вялікай айчыннай вайны Сталін пашкадаваў праваслаўе.

Такім чынам, захаваньне духоўнага плацдарму і стварэньне вялікай эканамічнай і ваеннай магутнасьці дазволіла Савецкаму Саюзу выстаяць у час Халоднай вайны і не дапусьціць вайны гарачай…  

 

– А як можна ахарактарызаваць сучаснае ваенна-палітычнае становішча Расеі?

– Пачнем з таго, што ў сёньняшняй Расеі няма геапалітычнай ідэі – г.зн. той мары, да якой мусіць імкнуцца дзяржава ў сістэме іншых дзяржаў. Мы абралі цалкам памылковы шлях – убудавацца ў заходнюю супольнасьць. Гэта і памылковы, і ў той жа час небясьпечны шлях. Па-першае, нас там на раўнапраўных умовах ніхто не чакае, бо ідэя проціборства з Расеяй, як была, так й існуе сёньня. Ніхто на Захадзе ад ідэі скарэньня Расеі, як духовага цэнтру і цэнтру кантынентальнага сьвету, не адмовіўся.  

Той жа Кісінджар у пачатку 1990-х сказаў: я аддаю перавагу ў Расеі хаасу і грамадзянскай вайне перад тэндэнцыяй яе народаў да аб’яднаньня.

Бжэзінскі тады ж: Расея не партнёр, а кліент. І яшчэ яго фраза: з камунізмам скончана, на чарзе праваслаўе.

Гэта ўсё кажа пра тое, што Расея – аб’ект №1 для скарэньня альбо разбурэньня.

Калі мы ня будзем мець ні геапалітычнай ідэі, ні геапалітычнай дактрыны – сістэмы дзеяньняў у сучасным сьвеце (і ў дадатак пяройдзем на чужыя сістэмы каштоўнасьцяў), мы абавязкова прайграем.  І сёньня мы бачым, колькі саступак Гарбачоў, Ельцын, раньні Пуцін ні рабіў на карысьць Захаду, колькі мы ні цягалі каштанаў з агню для амерыканскіх інтарэсаў, стаўленьне да Расеі не зьмінілася. Расея і сёньня геапалітычны супернік для ЗША.

 

– Ці ёсьць нейкія шляхі аднаўленьня натуральнай геапалітычнай формы расейскай імперыі? Якая ў гэтым роля рускага народу?Ні кіргізы, ні якуты не стваралі гэтую імперыю, а ствараў рускі народ.

– Роля рускага народу ў геапалітычнай сістэме сусьветных каардынат адлюстравана ў кароткай фразе: “Сьвятая Русь”. Тут вялікі боскі сэнс. Што менавіта сваёй “сьвятасьцю” сваёй сістэмай каштоўнасьцяў нашага быцьця, мы падаем сьвету прыклад. Прыклад добрага стаўленьня адзін да аднаго, добрага стаўленьня да прыроды [?! – Рэд.]. І гэтым закладаем прыярытэт духовых каштоўнасьцяў, нашай рускай сьвятасьці (хай сабе гэты народ сёньня ў многім і не праваслаўны) – прыярытэт духоўнага над матэрыяльным. Мы кепска жывем матэрыяльна таму, што ў нас няма імкненьня да індывідуалізма і багаценьня, як на Захадзе. Кодам нашай праваслаўна-рускай цывілізацыі зьяўляецца сумленьне [?! – Рэд.]. Кодам заходняй цывілізацыі зьяўляецца выгада. Далей у нас ідзе справядлівасьць, абшчынны характар нашага быцьця, узаемападтрымка і т.п. [?! – Рэд.].

І ў гэтым жа сёньня мае патрэбу ўвесь сьвет. Мы бачым, што гэты матэрыялістычны, спажывецкі заходні сьвет, які праз глабалізацыю накідае амаральную, бездухоўную сістэму ўсяму сьвету, вядзе ўвесь сьвет у сьляпы завулак. Сёньня сьвет мае патрэбу ў новай філасофіі быцьця – у перавазе духоўных каштоўнасьцяў над матэрыялістычнымі. Патрэбныя ўзаемадзеяньне і падтрымка паміж рознымі цывілізацыямі. І тут Расея і ўвесь праваслаўна-славянскі сьвет маглі б запрапанаваць новую альтэрнатыву [?! – Рэд.].

Я перакананы, калі б мы вылучылі гэтую ініцыятыву, мы б атрымалі падтрымку большасьці цывілізацый сьвету – і канфуцыянскай, і буддыйскай, й ісламскай, й іншых цывілізацый.

Зачаткі такога бачаньня ўжо закладаюцца. Напрыклад, тая ж Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва, стрыманае стаўленьне да іслама. Сёньня мы ўжо так заўзята не падтрымліваем ЗША ў іх змаганьні зь ісламскім сьветам.  

 

– Якую ролю ў сёньняшнім геапалітычным раскладзе ў сьвеце грае Ізраіль? Здавалася б маленькая караіна, але яе ўплыў праз габрэйскія дыяспары велізарны. Тыя ж ЗША граюць ролю ваеннай калоніі Ізраіля.  

– Я на адной з сустрэч з амерыканцамі, калі быў на пасадзе, задаў аднаму інтэлектуальнаму генералу пытаньне: Джон, ты лічыш, што Амерыка належыць амерыканцам? Ён адразу замяўся і параіў па гэтым пытаньні зьвярнуцца да Дэвіда Дзюка. А ты яго пазіцыі падзяляеш? – [запытаўся я]. Так, шмат у чым [- адказаў ён].  

Г.зн., што многія амерыканцы разумеюць, што Амерыка амерыканцам не належыць! (дарэчы, Дэвід Дзюк, Патрык Б’юкэнан ды многія іншыя якраз і лічаць, што сёньня Амерыка знаходзіцца ў каланіяльнай залежнасьці ад Ізраіля і ад габрэйскай дыяспары).  

І сапраўды, калі мы лаім амерыканцаў за іх вонкавую палітыку, мы робім памылку. Там нават у палітычнай эліце ёсьць досыць дакладны водападзел паміж рэспубліканцамі й дэмакратамі. Пры гэтым у рэспубліканскай партыі больш нацыянальна арыентаваны капітал, а дэмакратычнай кіруе па-сутнасьці габрэйскі фінансавы капітал.

Гэта ж мы сёньня і ў Расеі назіраем, калі палітыка будуецца на фінансавай аснове.

Сёньня мы мусім прызнаць, што габрэйскі фінансавы капітал дамінуе ў сьвеце. Усе найбуйнейшыя банкі сьвету, усе самыя багатыя людзі сьвету зьяўляюцца выхадцамі з габрэйскага асяроддзя. Паколькі Ізраіль зьяўляецца плацдармам для ўзгадаваньня габрэйскай (юдаістычнай) ідэалогіі, якая нацэлена на сусьветнае панаваньне [гэта сіянісцкая ідэалогія. – Рэд.], таму ён і праводзіць ідэю глабальнага панаваньня і кантролю над краінамі, над духовасьцю чалавецтва. А затым [сіяністы] сваю ідэю глабальнага панаваньня “транслююць” праз амерыканскую ваенную машыну, палітыку, эканоміку.

 

– Але ж Ізраіль і сам зьяўляецца магутнай ваеннай дзяржавай. У яго шмат ядзернай зброі, але пра гэта чамусьці ўсе маўчаць.

– Я бываў у Кангрэсе ЗША, і там мне сказалі, каб я гэтае пытаньне ў Кангрэсе ня ставіў, бо яно там ня пройдзе. Г.зн., што кантроль Кангрэса ЗША праізраільскім лобі Амерыкі дазваляе выводзіць Ізраіль з агульнапрынятага парадка ўзаемадачыненьняў паміж дзяржавамі, зь міжнародна-прававой сістэмы.

Яшчэ ў 1970-я Рада бясьпекі ААН прымала рашэньні, напрыклад, вызваліць Галанскія вышыні ці іншыя захопленыя тэрыторыі. Ізраіль ні воднай рэзалюцыі не выканаў. І не было нават спробаў прымусіць яго выканаць гэтыя рэзалюцыі сілай, як зрабілі, напрыклад, у 1991 годзе з Іракам.  

Ізраіль мае больш за 300 ядзерных боегаловак! Але гэта забароненая тэма на ўсіх міжнародных форумах, у т.л. у Радзе Бясьпекі ААН.

Дзякуючы лабісцкім дзеяньням праз урады многіх краін, праз Кангрэс ЗША, праз подкуп – паколькі грошы ў іх – яны дамагаюцца такога становішча ў сусьветнай супольнасьці дзяржаў, дзе пра Ізраіль кажуць альбо толькі добрае, альбо ўвогуле нічога ня кажуць.  

 

– Ці ня можа ў такой сітуацыі Ізраіль стаць запалам для Трэцяй сусьветнай вайны, паколькі ён знаходзіцца ў надзвычай нацягнутым становішчы з мусульманска-арабскім сьветам? Там можа спрацаваць дэтанатар сусьветнага ваеннага канфлікту.

– Цяпер мы назіраем даволі жорсткае сутыкненьне ісламскага сьвету зь Еўропай. Пры гэтым зьяўляецца ўсё больш каментароў, што падпальшчыкам такога сутыкненьня цывілізацый сталі габрэйскія (па нацыянальнасьці) журналісты.

У цэлым мы бачым, што калі Ізраілю становіцца кепска, калі вакол яго сьціскаецца поле для манеўра, тады ў Злучаных Штатах нешта адбываецца. Напрыклад, 11 верасьня [2001 г.] адбылося ў той момант, калі дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл спрабаваў прызнаць Палестынскую аўтаномію самастойнай дзяржавай. Тады здарылася 11 верасьня і амерыканцы па-стунасьці аб’явілі ісламскі сьвет сваім супернікам. Формула Буша: хто ня з намі, той з тэрарыстамі – гэта па-сутнасьці аб’яўленьне вайны ісламскаму сьвету.

Такім чынам, Ізраіль увесь час спрабуе сутыкаць паўночна-атлантычную цывілізацыю зь ісламскім сьветам.

Ці магчыма Трэцяя сусьветная вайна? Сімптомаў [якія сьведчаць пра гэта] дастаткова шмат. І ў цэнтры гэтай сістэмы чыньнікаў стаіць ня толькі Ізраіль. Сёньня ўскладняецца сітуацыя з энэрганосьбітамі. Нягледзячы на тое, што ЗША прадпрымаюць меры, каб паменшыць энэргаспажываньне і дыверсіфікаваць крыніцы атрыманьня энэргіі, аднак іх 10-гадовая праграма прадугледжвае павелічэньне спажываньня энэргіі на 40%. Пры гэтым амерыканцы і так, маючы 3% запасаў прыродных энэргарэсурсаў, спажываюць больш за 25% сусьветных запасаў. 

Гэтая праблема абвастраецца яшчэ і тым, што моцна расьце [эканоміка] Кітая, Індыі, іншых краін. Усё гэта вядзе да небясьпекі ўзьнікненьня Сусьветнай вайны.

Ёсьць й іншыя чыньнікі – духоўнай значнасьці. Вазьміце Ірак. Здавалася б ідзе змаганьне за энэргарэсурсы ў гэтым стратэгічна важным раёне сьвету. Але ж гэтая вайна на справе выліваецца ў вайну за веру, за сваю цывілізацыйную ідэнтычнасьць, за сваю сістэму каштоўнасьцяў. І дакладна такія ж праявы – панславянскія, праваслаўныя – мы бачылі ў барацьбе сербаў супраць НАТАўцаў.

Будучая вайна можа прыняць самыя складаныя формы, таму што найбольш жорсткія сутыкненьні адбываюцца ў рэлігійна-духовай сьферы.    

Сёньняшнія спробы заходняй цывілізацыі – па-сутнасьці юда-пратэстанцкай – падпарадкаваць сабе ўсе іншыя цывілізацыі, зьнішчыць іх духоўныя каштоўнасьці, рэлігіі натыкаюцца на кансалідаваны супраціў.  

Што робіць цяперашняя Расея? Сёньня “адзінаросы” на грунце матэрыялістычнага падыходу то падвойваюць ВУП, то накопліваюць грошы на чыіхсьці рахунках для чорнага дня. Але выйсьце для Расеі ня ў гэтым.  Гэта толькі неабходныя матэрыяльныя ўмовы, а на справе сёньня надзвычай важна аднавіць паняцьце “рускі народ”, паняцьце “Сьвятая Русь”.  

Сёньня рускі народ, нават у параўнаньні зь іншымі карэннымі народамі Расеі, знаходзіцца ў крызісным стане. Ён разабраны. Я лічу, што рускага народу сёньня не існуе [! – Рэд.]. Засталіся толькі яго асобныя разрозьненыя элементы. Цяпер у Расеі прысутнічае шэрая маса пад назвамі “насельніцтва рэгіёнаў”, “электарат”, “выбаршчыкі”. Але такой сацыяльна-палітычнай і духовай агульнасьці, як рускі народ, сёньня не існуе.

У нас сёньня няма ні духоўнага, ні сьвецкага лідара. Іншыя, нават малыя народы, такіх лідараў маюць. А то і па некалькі. У нас сёньня выбіта руская эліта, заменена сурагатамі накшталт новых рускіх, беразоўскіх-гусінскіх. Але яркага рускага элітнага ядра сёньня не праглядаецца.  Мы – рускія – ня маем сёньня нават такой грамадска-палітычнай структуры, якая б была ядром праваслаўна-славянскай цывілізацыі.

Таму наперадзе вялікая праца па зьбіраньні рускага народу. Ён павінен зьбірацца на грунце нашых праваслаўна-славянскіх каштоўнасьцяў. Бо “Сьвятая Русь” мае на ўвазе найперш асаблівы рускі дух. Мы страцілі гэтую духовасьць.

Мы разумеем, што сёньня ва ўладзе [ў Расеі] знаходзіцца страшны палітычны клас. Гэта алігархічна-бюракратычны клас [мы ў рэдакцыі завем яго проста: расейская імперыякратыя. – Рэд.]. [У іх] няма нічаго сьвятога. Нават калі ён ідзе ў царкву й дэманструе малітву, дык просіць [Бога не пра ратаваньне душы, а пра тое], каб адбылася зьдзелка, ня зьнік капітал. Гэта – не духовасьць…

І гэты клас, які складае ня больш за 7-10% ад усяго насельніцтва, прысабечыў усе багацьці Расеі, забраўшы ў карэннага насельніцтва, у рускага народу. Ён забраў уладу (хаця ў Канстытуцыі запісана, што адзінай крыініцай улады ў Расеі зьяўляецца  яе шматнацыянальны народ) і перадае яе ўжо ў спадчыну. Гэты клас забраў у нас нават імя – Народ, бо ён выступае сёньня ад імя рускага народу.

І ў той жа час этнічныя суадносіны ўнутры гэтага класа не такія, як у [народаў] Расеі. Там рускія ў меншасьці

Таму мы павінны бачыць небясьпеку гэтага палітычнага слоя-класа, які сёньня кіруе ў Расеі. Бо яго Бог – даляр, багацьце, улада. Расея разглядаецца гэтым класам толькі як плацдарм для павелічэньня свайго капіталу. Гэтаму класу не патрэбна ні духовасьць, ні мараль, ні адукацыя насельніцтва, ні яго здароўе і г.д.

Сустракаеш некаторыя факты, якія сьведчаць, што насельніцтва Расеі пераўтвараюць у нейкія гета, каб у масавым парадку людзі выміралі. Так па даных Генеральнай пракуратуры ў інтэрнатах на аднаго дзіцяці выдзяляецца ў суткі аж тры рублі (10 цэнтаў)! Дык на гэтыя грошы нават ката не пракорміш. І гэта рашэньне г.зв. [расейскага] ураду, г.зв. улады.

Міністар адукацыі Фурсенка з усьмешкай на твары гаворыць, што за апошнія 5 гадоў – у час кіраваньня Пуціна – колькасьць школьнікаў у нас скарацілася на 25% (на 5 мільёнаў). І далей не крычыць: SOS, дапамажыце! А на справе ж гэта трагедыя.

Праўладныя кіраўнікі й палітыкі нібы похадзя вымяраюць мільёнамі колькасьць наркаманаў, беспрытульных дзяцей, хворых, але на справе гэта ўсё іх не хвалюе.    

Гэта кажа пра тое, што большасьць насельніцтва, і найперш моладзь, [наўмысна] заганяецца ў гета, дзе людзі павінны варыцца ва ўласным саку, зьнішчаць адзін аднаго, выміраць.  

Сёньня стала відавочна, што мы памыляліся, паверыўшы Гарбачову, Ельцыну, Пуціну і менш думаючы пра тое, што гэта мы – гаспадары Русі, а ня гэтыя пастаўленыя [вонкавымі сіламі] прышлыя людзі. Мы – сапраўдная ўлада. І мы – найперш рускі народ – адказныя за гэтую зямлю.

Я шмат у чым падтрымліваю рускіх нацыяналістаў. Але бывае, што я зь імі спрачаюся, дыскутую. Прычым, з дастаткова разумнымі людзьмі, у т.л. з прафесарамі. Пры гэтым я паўсюль падкрэсьліваю, што рускі народ не павінен прасіць [напрыклад] зьяўленьня такіх законаў, як аб рускай мове, аб рускім народзе, яшчэ нейкія ільготы для рускага народу. Гэтага нельга рабіць!

Найперш, нам трэба ўсьвядоміць, што мы тут гаспадары. Усё!

А другое, гэта мы павінны зразумець, што мы маем адказнасьць перад іншымі народамі – і народамі Каўказу, і нашым мусульманскім Паволжам, і перад буддыстамі – калмыкамі, буратамі. Мы адказныя і за іх лёс. Таму што мы – дзяржаваўтваральны народ. І мы павінны вызначаць унутраную ды вонкавую палітыку, філасофію нашага быцьця і ўлічваць каштоўнасныя элементы ў жыцьці іншых народаў.

Такім чынам, вось чаго ў нас няма – у нас няма ўсьведамленьня і пачуцьця гаспадара на гэтай [нашай] зямлі, і пачуцьця адказнасьці за гэтую [нашу] зямлю.   

Таму мы і шлем гэтыя лісты ці ў Грамадскую палату, ці ў Крэмль, і г.д. Спадзеючыся гэтымі лістамі пераламіць тую страшную сітуацыю, у якую нас загналі й у якую мы добраахвотна пайшлі…

(канец інтэрвю)

 

=

Ад рэдакцыі:

Здаецца прыстойны чалавек Леанід Івашоў, ды яшчэ генерал, ды яшчэ прафесар. Пры гэтым некаторыя рэчы кажа, нібы ўзяўшы з нашага сайта… І такога шмат.

Але комплекс расейскай імперскай непаўнавартасьці ці там, ці там усё ж вылазіць. Напрыклад, па Івашову аказваецца:

– што гэта Грузія ў 2008 г. напала на Расею;

– што мэты глабальнага панаваньня з боку іншых (напрыклад, сіяністаў) – гэта кепска, а такія ж геапалітычныя мэты з боку расейскай імперыякратыі – гэта добра;

– што пры Сталіне расейская імперыя набыла “натуральны памер і форму”;

– што ў час росту расейскай імперыі “сілавога элементу ніколі не было”, яна вырасла, толькі “з-за гуманных меркаваньняў”. 

Карацей, і гэтаму “рускаму нацыяналісту” яшчэ прыйдзецца дасьпяваць да прыстойнага цывілізаванага чалавека, зьмяняць свой сьветагляд.     

 

 

32 каментарыя

  1. verschnik кажа:

    ”…ва ўсім сьвеце ВПК грунтуецца на агульнапрамысловым разьвіцьці дзяржавы, а паколькі ў Расеі сучаснай прамысловасьці ўжо няма, то і ВПК ня можа разьвівацца на сучасным узроўні. Лічыць, што расейская дзяржава высілкамі ўлады рыхтуецца да здачы і капітуляцыі.”
    Вельмі важная канстатацыя генерала! Некалі Сталін дасягнуў важнейшай стратэгічнай дзяржаўнай мэты: Выжывання і Абарона краіны і народа. Хрушчоў і Брэжнеў дасягнулі другой стратэгічнай мэты: Харчовай бясьпекі краіны! Гарбачоў і Ельцын дамогшыся трэцяй стратэгічнай мэты толькі для вузкага кола людзей: Высокая якасьць жыцця! І страцілі папярэднія — абарону краіны і выжывання!
    Канечна генерал знаходзіцца ў палоне рускай імперскай ідэіі, але ягоныя канстатіацыя сёняшняга становішча Расеі мне здаецца аб’ектыўныя.
    У нечым ягонае гледзішча супадае з ”Імперскім сіндромам” Кастуся Траўня, хаця наш суайчыннік пайшоў далей і вылучыў стратэгічную ідэю выжывання для постсавецкай прасторы.

  2. Litvarus кажа:

    Сп. Вершнік, а вы не перабольшваеце напісаўшы і згадзіўшыся з мяркаваннямі Івашова, што расейская дзержава высілкамі ўлады рыхтуецца да здачы і капітуляцыі? З якой мэтай ўладзе здаваць сваю краіну? Каб яшчэ болей абагацііцца? і кім яны будуць на Захадзе пасля здачы Расеі? Вы занадта моцна экспаліруеце. Так звычайна робяць (разважаюць) рускіе; яны не ведаюць ані ў чым меры; або – або. Памятайце “слезінку ребенка” Дастаеўскага, якая безценна і пр. рускій ідыатызм, з якого смяецца ўвесь Свет.

  3. verschnik кажа:

    Расейская ўлада ў чымсьці імітыруя, што яна ўлада, а наогул яна кантралюецца Вашынгтонам. На Захадзе яны будуць вельмі багатымі людзьмі. Улада імітырывала пераслед Лужкова, і той спакойна і зусім нібыта лагічна і натуральна з’ехаў за мяжу. Вось так яны паціху ўсе і з’едуць, пакінуўшы краіну на проізвол лёсу… На Захадзе яны будуць багатымі людзьмі, будуць жаніцца-перажэнівацца, вучыць дзяцей-унукаў, ездзіць у госьці, пісаць мемуары, хадзіць на тусоўкі і фуршэты… Жыццё кароткае і ім хопіць, каб яго пражыць… А Расея падзеліцца на мноства дзяржаў і дзяржавак пад пратэктаратам моцных краін…
    Я не помню Дастаеўскага, я помню нашага Івана Клімянкова з яго рэалістычнай і жорсткай аповесцю ”Шабашнікі”, дзе гуманізм і сумленне сучасных людзей прайграе чалавечай зайздрасьці.

  4. Litvarus кажа:

    Кантраляваць – гэта значыць мець магчымасць наказаць у выпадку непаслушання. Ці можа хто наказаць Расею за яе палітыку, напрыклад, адносна Сірыі?. Не. Багатые рускіе людзі з’езджаючы на мяжу ( пасля здачы Расеі) губляюць уладу над людьмі, а прага да панавання гэта лічыцца самае сільная асалода. Асабліва у рускіх, якія для таго каб панаваць і ў першай і ў другой сваіх Імпэрыях згодны былі самі хадзіць з голым задам. Яны знімуць апошнюю кашулю з сябе каб панаваць над тым каму аддана кашуля. Гэта іх уводзіць у зман, маўляў, у іх духоўнасць, челавечнасць, братэрства на першым месцы, ў адрозніванні ад, напрыклад, каланізатароў-ангельцаў, якія грабілі калоніі, але не лезлі аграбленным ў душу, не асмілявалі іх. Рускім эмігрантам за мяжой ніхто не дасць ніякой улады. Прыклад, рускіе дваране пасля 1917 г. ў Парыжы, як правіла, працавалі шаферамі, афіцыянтамі. Выбіліся ў людьзі адзінкі. Сп. Вершнік, паспрабуй ізлажыць коратка якім чынам нам усім выратавацца на постсавецкай прасторы ( ў новай Рускай Імпэрыі), не згубіў сябе як народ і як нацыю. У ЕС гэта магчыма. Цяпер самый час гэта зрабіць, таму што пасля разгрому апазіцыі ў 2010 г. у нас пануе поўнае безмысліе, ніхто не ведае што рабіць.

  5. verschnik кажа:

    Навошта Абрамовічу, Гусінскаму ці Лужкову ўлада за мяжой?
    У ЕС трэба прыходзяць згуртаванай нацыяй, інакш размыюць і забяруць маёмасьць і тэрыторыю транснацыянальныя кампаніі.
    ”рускіе дваране пасля 1917 г. ў Парыжы” — гэта эліта якая прайграла і таму, перастала быць элітай і стала шафёрамі, кельнерамі, цырульнікамі…
    Па майму меркаванню наша выратаванне ляжыць у накірунку замены ідэі ”Расія — імперыя!” на ідэю ”Расія — гэта кантынент”! Грунтоўна гэтае гледзішча выкладзена ў аповесці Кастуся Траўня ”ІМПЕРСКІ СІНДРОМ” з кніжкі ”Брыгадны генерал”. Ёсьць у камунікаце.
    Пры другім раскладзе постсавецкая прастора лясьне разам з сваімі ўладнымі сучаснымі элітамі і народамі. Нешта захаваецца, але часткова. Расейская буржуазія гэта разумея і актыўна рыхтуе сабе ”запасныя аэрадромы” скупаючы за мяжой нерухомасьць.

  6. verschnik кажа:

    ”Ці можа хто наказаць Расею за яе палітыку?” Элементарна можна, напрыклад абрынуўшы кошт нафты, але ім гэта сёння непатрэбна.
    ”прага да панавання лічыцца самае сільная асалода. Асабліва у рускіх”. Большасьць сёнішняй рускай буржуазіі — гэта ўчарашнія шараговыя савецкія людзі, для іх стаць міліянерам — вышэйшая мэта жыцця, а потым зліняць у Штаты!
    Улада знаходзіцца ў руках вельмі вузкага кола крамлёўскіх небажыцеляў і іхніх лялькаводаў. Лялькаводы глядзяць далёка і плануюць глыбока. Прэзідэнт якой-небудзь транснацыянальнай кампаніі мае больш улады ў сусветнай палітыцы чым прэзідэнт якой-небудзь Мадовы, Летувы ці Эстоніі.

  7. Siarhiej кажа:

    Грошы выконваюць функцыю ўлады. Гэта факт.

  8. Litvarus кажа:

    Сп. Вершнік, эканамічнымі санкцыямі краіну разбурыць немагчыма. Калі б гэта было так, то Захад бы даўно коштамі на лес, зерно, нафту, газ знішчыў бы Расею, як галоўнага і сталага свайго ворага. Канчаткова вырышае ўсё стральба, убійства і бег з краіны. Як толькі улады адчуваюць небеспеку з боку транскантынентальных карпарацый, яны праводзяць нацыяналіцазыю і выкідваюць гэты карпарыцыі з краіны вон. Рускіе зробяць тое ж самае як толькі адчуюць угорозу сваёй уладзе. Не трэба ўпадаць ў гыстэріку ад тэорый змоў. Сп. Вершнік, я так і не зразумеў куды вы клоніце. З аднаго боку ўсе вашые адмоўные героі з ФСБ носяць характэрные імёны накшталт Рашід Іванавіч, Іван Мухамедавіч чым вы намекаеце на азіятскую прыроду цяперашней улады ў Расеі. З другога боку, вы пішыце, што Расея гэта кантынент і ўсе народы постсавецкай праторы ( у тым ліку і мы) выратуемся толькі у ей. Чым ваш кантынент адрозніваецца ад царскій, або савецкай рускай імпэрыі? Чаму карякам і чукчам не выратавацца ўступіў ў Японію, Бурятам, ханты і казахам – ў Кітай, кавказцам – ў Іран і Турцыю, малдаванам – ў Румынію, нам, украінцам, прыбалтам, палякам – ў Европу. Вы пішыце ўступіць ў ЕС можна толькі згуртаванай нацыёй, не такой як мы. Маўляў, Расея нас не троне такімі якімі мы ёсць. Яна ужо знішчыла нашую культуру і амаль праглаціла нас. А вы як тыповый лукашыст палохаеце нас Еўропай? Ідэі, якіе вы высказваеце доволі распаўсюджаны у нашай эліты. Ешчэ Агіскій з Чартарыйскмі пісалі запіскі Александру 1, маўляў, будзем абараняць вас з Захаду толькі астатнее пакіньце нам. Але рускіе не дурні, яны знаюць, што калі нас пакінуць у спакоі, то з нас зноў вырастуць ворагі Расеі і яны страцяць тое што заваевалі. Думаю, тое ж прапанавалі Каліноўскіе, Грыцявіцкіе, Гарэцкіе за дзень да казні калі прасілі ў камеру паперу, чарнілы і асадку. Цяпер гэта прапануе сп. Вершнік. Маскалі не супакоюцца пакуль не асімілюць нас , як гэта яны зрабілі з ноўгародцамі, пскавічанамі, смолянамі

  9. Праблема ў тым, з кім размаўляць з рускіх нацыяналістаў. Мы, беларусы, павінны размаўляць толькі з тымі хто прызнае факт існаваньня як ліцьвінска-беларускай нацыі, так і ўкраінскай, хто прызнае патрэбу для нашых нацый у нацыянальных, эўрапейскіх дзяржавах, або з тымі, хто сьхільны да гэтага. З тымі, хто пераканана лічыць нас часткаю Эўразіі, або Расеі-Эўразіі размаўляць ня варта. З тымі хто хістаецца патрэбна дыскутаваць, пераконваючы іх ў нашай нацыянальнай, дзяржаўнай і эўрапейскай асобнасьці.
    Калі, яны рускія нацыяналістыя, то яны павінны змагацца за стварэньне асобнай Рускай Рэспублікі як аўтаноміі ў складзе Расейскай Фэдэрацыі з усімі прыкметамі дзяржаўнацьці: абшарамі, насельніцтвам-грамадзянамі, інстытутамі (найперш ворганамі дзяржаўнае ўдады і кіраваньня).

  10. Vitaut Kuplievic кажа:

    Ня меньш важна, каб яны, рускія нацыяналістыя прызнавалі аўтаноміі ўсіх іншых этнасаў-нацыянальнасьцяў на тэрыторыі Расеі і размаўлялі з нацыяналістамі каўказскіх, уральскіх, алтайскіх, палеазіяцкіх этнасаў-нацыянальнасьцяў.
    Далей, у іх павінна быць мінімум шавінізму, бо вялікарускі шавінізм цалкам выключыць немагчыма.
    А ўвогуле, ці ў Эўразіі можа быць нацыяналізм на ўзор эўрапейскага — невядома. У якой ступені ім удасца пазбавіцца ад расейскага імпэрскага вялікадзяржаўнага шавінізму — хто яго ведае.
    Важна адно, Эўропа павінна падтрымліваць здаровыя тэндэнцыі да нацыянальнай эмансімацыі ў Эўразіі. Як расейцаў-рускіх, так і расейцаў іншых нацыянальнасьцяў. Тое будзе прагрэсіўна для Эўразіі. Цывілізацыйны (этнічны, канфэсійны, расавы) “плавільны кацёл” прывядзе да нестабільнасьці і павялічэньню ўплываў як псеўдаправаслаўна-нестарыянскага, так і іслямскага фундамэнталізмаў.

  11. verschnik кажа:

    ”Але рускіе не дурні, яны знаюць, што калі нас пакінуць у спакоі, то з нас зноў вырастуць ворагі Расеі і яны страцяць тое што заваевалі.”
    Шаноўныя бажбаны… Надакучыла тлумачыць азы… ” Спрачацца з рускімі, тое самае, што сікаць супраць моцнага ветра. Ментальнасьць расіян заснавана на генетычным падмурку стыля жыцця качэўнікаў, экспансіі ардынскага тыпу. Яны з гэтага жывуць, гэта паветра якім яны дыхаюць. Прымусіць іх адмовіцца ад гэтага паветра немагчыма, таму трэба мацаваць сябе, сваё ”Я”, а не траціць сілы імкнучыся перавыхаваць расіян. Вы ўсе абураецеся іх паводзінамі, гэта значыць вы здзіўлены, гэта значыць вы не чакалі такіх паводзін, гэта значыць, што забыліся пра заўсёдныя паводзіны і характар ”братоў”.
    Я ж не здзіўлены, бо ведаю, што яны спачатку прамаўляюць па сваёй любімай формуле: ”Это как бы ….”, а потым усё пераіначваюць ”Но на самом деле…”.
    Напрыклад: ”Это как бы саюз двух равноправных…” , а потым уздзеўшы хамут на вашу шыю: ”Но на самом деле — это бордель и потому не елозьте ногами, а посторайцесь получить удовольствие..”
    Між тым нашы мысляры–палітолагі–браты любяць спачатку забаніць вашы глузды. ”Пры формуле — Расія кантынент, а не імперыя, і мы ў гэтым кантыненце сувереная і незалежная дзяржава, якая такім чынам мацуе кантынент Расію. Каб быць моцнымі, мы развіваем сваю культуру, карыстаемся сваёй мовай….” Пры гэткай формуле імперыялістам ідэялагічна няма чаго нам супрацьпаставіць. Калі яны за Імперыю — то яны ворагі Расеі. Калі за кантынент — то тады вымушаны згадзіцца з нашай ідэяй суверынітэта.
    ”Чаму карякам і чукчам не выратавацца ўступіў ў Японію, Бурятам, ханты і казахам — ў Кітай, кавказцам — ў Іран і Турцыю, малдаванам — ў Румынію, нам, украінцам, прыбалтам, палякам — ў Европу.”
    Таму што мы і яны слабыя. Таму што акрамя ўсяго прочага мы з’яўляемся ”савецкай цывілізацыяй”. Неўпэўнены, што праз 30-50 год Летува, Латвія, Малдова, як нацыі не растворацца і не знікнуць у Еўрасаюзе. Парадокс у тым, што выратавацца народы савецкай цывілізацыі могуць толькі на кантыненце Расія, дарэчы як і сама Расея. Інакш усе знікнем і загінем! Глабалізм сажрэ нас ўсіх.
    Усе рэспублікі былога Савецкага Саюза былі народжаны і створаны савецкай уладай! Забыліся ці што? сУПРАЦЬ нашай дзяржаўнасьці выступая новая руская драпежная буржуазія, і заходняя таксама. Іхні прэм’ер так і сказаў нашаму прэм’еру: ”Хутчэй прыватызуйце Беларуськалій”. Што ў перакладзе з мовы палітыкі на звычайную мову гучыць, як ”Быстрей атдайце нам свой калійный комбінат..”

  12. Litvarus кажа:

    Сп. Вершнік, негледзячы на ўсе мае намаганні, я так і не змог зразумець чым кантынент пад назвай Расея адрозніваецца ад імпэрыі пад назвай Расея. Чаму, таксама, мы павінны абявязкова загінуць, калі загіне Расея? Як сваёй незалежнасцью мы можам умацаваць Расею? Гэта, прабачце, нейкая у вас русафілія і антызаходніцтва звышзакручаных відаў. Вы спасылаецеся на свае літэратурные творы, але такія складаные ідэі трэба паспрабаваць апісаць мовай сацыялогіі і геопалітыкі.

  13. Litvarus кажа:

    Сп. Куплевіч, на грунте сваіх ведаў вы раіце рускім каб яны былі меньш шавіністамі, што б яны паважалі свае нац. меньшасці і г. д. і тады яны стануць еўрапейцамі. Але яны нічога такога рабіць не будуць. Нацыі, якія маглі ім дадаць праблемаў аткалоліся ад Расеі ў 90 г. За выключэннем Паўночнага Каўказа, сярод нерускіх нацый жыве 50-70 % рускіх. Вы што думаеце, што рускіе (не на сваіх землях) замест (ці акрамя) Пушкіна пачнуць вучыць вершыкі якутскіх, буряцкіх татарскіх паэтаў? Памятую, як гадоў 15 таму гдесьці на Урале аб’ядналі вобласць гдзе пераважалі нерускіе з вобласцью гдзе пераважалі рускіе, каб першые ані на якім рэферендуме “не адкалолі” нешта накшталт сваёй дзержаўнай мовы, сваёй рэлігіі і таму падобнае. А што на грунте вашых ведаў, вы параілі б рабіць нам? Можа вярнуцца да назвы якой мы называліся, калі былі ў Еўропе?

  14. Vitaut Kuplievic кажа:

    A camu b i nie. Palitonimy, nacyjonimy i cywilizacyjonimy zmianiajucca. Zamiest Bielarus, abo Resp. Bielarus — Dziarzava Litva i Rus. Ja ab hetym pisau u ‘Nasym slovie’ u 90-yja hady. Vasa prapanova nia novaja, panie Litvarusie.

  15. Siarhiej кажа:

    Мяне навогул развагі расейскіх генералаў здзіўляюць і выглядаюць дурнавата. Калі расейцы канкуруюць з ЗША дык маглі б у сябе пабудаваць ДАРОГІ, якія б хоць трошкі былі падобныя на амерыканскія. Але ў іх магістральныя дарогі горшыя за нашы месцячковыя. А правінцыйныя дарогі навогул адсутнічаюць. У ІХ НЕ ХАПАЕ МАЗГОЎ ПАБУДАВАЦЬ НАРМАЛЬНУЮ ДАРОГУ і пры гэтым яны прэтэндуюць на сусветнае панаванне!

  16. Siarhiej кажа:

    Трэба неяк назваць грамадска-эканамічны лад які ўсталяваўся ў Беларусі, Расеі і Ўкраіне. Прапаную назву – ПАХАНАТ. У азіяцкіх краінах былога СССР – звычайны феадалізм, які трошкі падобны на эўрапейскі 15-га стагоддзя (адставанне 500 гадоў).

  17. Siarhiej кажа:

    Пры Саветах усходняя Нямеччына выконвала ролю “вітрыны” сацыялізму. Сёння падобную ролю для маскалей адыгрывае Беларусь і Лука гэтым карыстаецца. Ён прыкрывае нікчэмнасьць расейскага кіраўніцтва, якое не можа арганізаваць цывілізаваны парадак у сваёй Федэрацыі. Беларусь – узорны паханат.

  18. Litvarus кажа:

    Сп. Куплевіч, калі вы ў 90 гады прапанавалі назву Літварусь, так чаму вы гэтую назву кінулі? Праўда, тады здавалася што у нас ўсё атрымаецца і з назвай Беларусь. Цяпер мы ў глыбокай яме. Другая параза з 20 ст. Трэба неяк тлумачыць чаму у нас не атрымалася нац. Адраджэння, – таго што атрымалася у іншых. Ці вы думаеце што яшчэ нічога не страчана? Звычайна пасля паразы ўсё замірае гадоў 20-30 пакуль не вымруць людзі якіе атрымалі псіхічную травму і не падрасце пакаленне якое паразы не ведала. Папрасіце у сп. Астроўскага мой апошній артыкул, я там тлумачу чаму назва Беларусь забіла наш народ (не інтэлегенцыю). Ці навучылі вас ў Варшаве, што ў наш час эканамічные фактары страцілі сваю важкасць, на першае месца выдвінуліся сімвалічные, псіхічные, духоўные. Назва Беларусь выразны сімвал нашай каланіяльнай сутнасці, нашай залежнасці ад Расеі, нашай другаснасці Можа вы ведаеце каб існавалі нацыі з назвамі сіній партугалец, розовый іспанец, фіолетавый ангелец, чырвоный бельгіец, барвовый француз і г.д.?

  19. verschnik кажа:

    ”Сп. Вершнік, негледзячы на ўсе мае намаганні, я так і не змог зразумець чым кантынент пад назвай Расея адрозніваецца ад імпэрыі пад назвай Расея. Чаму, таксама, мы павінны абявязкова загінуць, калі загіне Расея? Як сваёй незалежнасцью мы можам умацаваць Расею?”
    На кантыненце могуць існаваць суверныя і незалежныя дзяржавы. У імперыі ніякіх суверэных дзяржаў няма. Як толькі кантынент ”Расія” лясьне, пачнецца перадзел постсавецкай прасторы. Украіна можа распасцца на некалькі дзяржаў, Сярэдняй Азіі таксама не ўтрымацца ў цяперашніх межах. На Каўказе, Паволжы, СІбіры і Далёкім Усходзе таксама пачнецца дзялёж тэрыторый. Адтуль рускаязычныя пачнуць бегчы да нас… Чорт ведама што пачнецца. Я не супраць дэмакратыі, але спачатку трэба стварыць сваю дзяржаву, якая будзе збудавана на нацыянальным падмурку, з сваёй гісторыяй, мовай, ідыялогіяй. Гэта ўсё ёсьць, але нашы ўладаносьбіты не карыстаюцца Нацыянальнай Ідэяй. Гэта іх памылка. Я нават бачу як яны ў блізкім будучым чэшуць сваю патыліцу і разводзяць рукамі: ” — Если бы мы знали, что всё так произайдёт. Никто же ничего нам не подсказал. А сейчас уже ничего не поделаеш. История не признаёт сослогательных наклонений.” …
    … Кантынент з сваімі постсавецкімі дзяржавамі павінен узяць у карыстанне палітыку пратэкцыянізма — ( эканамічная палітыка дзяржавы, накіраваная на засцярогу сваёй гаспадаркі ад канкурэнцыі з боку іншых краін.)…
    Гляжу па тэлеканалу 24, Гарбачоў, Ельцын разводзяць рукамі, нешта тлумачаць, а на справе людзі, што ўмелі кіраваць ”роварам”, селі за руль чатырастатоннага Белаза, ці гоначнай машыны Ферары, і канечна кульнуліся ў кювет разам з сваім народам… А сёння ”ліліпуціны”, ”медведкі” нешта там ляпечуць, між тым мы ўсе імчым да прорвы… Засталося няшмат часу, як мы ўсе кульнёмся пад адхон.
    Наогул шаноўна Litvarus успомніце, што адбылося з Югаславіяй, ІРАКАМ, Лівіяй, зараз адбываецца з Сірыяй… Я б не хацеў, каб гэта адбылося з намі. Такая дэмакратыя мне не падабаецца. Між тым на Захадзе мы ў спісе краін, дзе парушаюцца правы чалавека.( Захад абараняе правы забойцаў, хворых па палавым адзнакам людзей, навязывае іншым народам і краінам свае законы, правілы, звычкі, культывіруе культ спажывання, тым самым вядучы планету да знішчэння ўсяго жывога, акрамя робатаў, пацукоў, тараканаў і малпападобных людзей…)

  20. Litvarus кажа:

    Сп. Сяргей, налеплеванне ярлыкоў апанентам (ваш паханат) мала што тлумачыць. У сваім апошнем артыкуле (якой не ўзяўся надрукаваць ані адзіны незалежный сайт) я шмат цітую сучаснага філосафа М.Фуко, які ствярджае, што не вайна ёсць працягам палітыкі, а палітыка ёсць працягам вайны. Сутнасць палітыкі гэта вайна. Ён раіць заўсёды трымаць вобраз вайны перад вачыма каб праводзіць правільную стратэгію і тактыку (я таксама, спрабаваў разглядаць нашую апазіцыю па Фуко). Ці клеялі ярлыкі-абразы немцы рускім, а рускіе немцам у час вайны? Дзеля вазбуджэння ненавісці адзелы прапаганды могуць спускаць ў народ такіе арлыкі, але каб ў штабах разглядалі ворагаў як дурняў-недачелавекаў, гэта выключаецца. А вы якраз расейцаў лічыце дурнямі. Дурні хутчэй мы. А якая краіна цяпер не ёсць паханатам? З.Пазьняк ў выпадку са шведскімі мішкамі, зноў паказаў што ён кансерватыўный маралізатар, а не палітык. Ён усіх абвінавачвае ў маральным разлажэнні, і ў тым ліку, у нетрыманні международных нормаў Але калі па Фуко трымаць перад вачамі вобраз вайны, то пытанне хто з ваюячай (відаць тут у меня гр.памылка) маральный, а хто не маральный іспаряецца як неістотнае.

  21. Litvarus кажа:

    Шаноўны чытач, у навуцы існуюць кардынальные пытанні, вырашэнне (ці не вырашэнне) якіх зменяе пануючую тэорыю, вядзе да змены парадыгмы. Напрыклад, вопыт Майкельсона, які не зафіксаваў розніцы хуткасці свету уздож і паперак вярчэння землі, наталкнуў Энштейна на ідэю адноснасці. Ў нашым выпадку ідэалогіі-палітыкі такім пытаннем можа стаць факт з’яўлення (ў вялікай колькасці ў Менску і яго прыгарадах, а магчыма і паўсюль ў краіне) шчытоў-стэндаў з надпісамі “Я-Беларусь” і “Мы вместе Беларусь”. Яны зроблены па законам рэкламы – фоном надпісаў ёсць маліна, кветкі,усмехаючыя дзеці, і г.д. Зразумела што гэта не самадзейнасць мясцовых улад; гэта прадуманая стратэгія. Якая яна? Можа у улад загаварыла сумленне, і яны зразумелі, што народ без нацыянальнага непаўнавартастный? Але чаму тады ім не пачаць беларусізацыю, пры якой такіе шчыты не будуць патрэбны? Можа гэта звышкрывадушше – мы вас “вешаем”, а гаворым, што вас любім? Можа гэта ёсць устаноўка Масквы – трымаць наз. свядомасць нашых людзей на ўзровне беларускасці (музеі этнаграфіі з хамутамі і гаршкамі), панаванне рускай культуры, славянскіе базары, лінія Сталіна…), і не ў якім разе не даць падняцца гэтай свядомасці да ўзроўня літвінства? Так сказаць, Масква робіць превентыўный удар,- пакуль нашые дурні яшчэ крычаць “Жыве Беларусь”, удзельнічаюць ў Выбарах-Байкотах, плачуць па мове, клянуцца ў любві да Беларусі? На жаль вашые адказы я не прычытаю, таму што знікаю з Менска на палову месяцы. Вельмі раю вырышыць для сябе гэта пытанне. Для чаго яны, гэтые шчыты патрэбны лукашыстам?

  22. Siarhiej кажа:

    Pachanat heta jarlyk, alie nie abraza. Novym zjavam treba prysvojvac imiony.

  23. moonshine кажа:

    verschniku, Litvarusu, Siarhieju : Мне здаецца, у вас неяк усё змяшалася у кучу.
    Вядома, што усё вялікае складаецца з малога. На маю думку, сярод рознага, Беларусь, каб і далей існаваць, як незалежная краіна павінна мець і захоўваць сваю мову, сымбалі, гісторыю, культуру. Захозваць іх і “пашыраць і паглыбляць”! Вядома і тое, што сані напарадр кабылы не запрагаюць.
    Таму калі б мы мелі крытычную масу грамадзян, якія мелі якасьці сапраўдных беларусаў, то ўсё гэта рабілася б само-самім і раней ці позна выкрысталізавалася б гістарычна правільная назва краіны. У цяперашніх умовах мне здаецца трэба пакінуць назву Беларусь і абраць для пашыраннага карыстання наркомаўку і накіраваць свае высілкі на пашырэнне мовы й змаганне за нашы сцяг і Пагоню. Калі вашыя дзеці (а мне здаецца ў вас ёсць і унукі) шаноўныя спадары verschnik (рак), Litvarus (лебядзь), Siarhieju (шчупак) не карыстаюцца мовай, а над іх ложкам не вісяць сцяг і Пагоня, ці хоць партрэт К.Каліноўскага ці Т.Касцюшкі, то якая вам розніца як называецца нашая краіна ці Беларусь, ці ЛітваРусь ці Літва?
    Ці прынеслі Вы хоць раз які торт да хаты на 25 сакавіка? Ці пералічылі вы які даляр у патрымку нашай мовы, нашага сучаснага героя С. Каваленкі? Ці пашырылі свядомасць сярод сваіх сваякоў і суседзяў?

  24. verschnik кажа:

    ”Калі вашыя дзеці (а мне здаецца ў вас ёсць і унукі) шаноўныя спадары verschnik (рак), Litvarus (лебядзь), Siarhieju (шчупак) не карыстаюцца мовай, а над іх ложкам не вісяць сцяг і Пагоня, ці хоць партрэт К.Каліноўскага ці Т.Касцюшкі, то якая вам розніца як называецца нашая краіна ці Беларусь, ці ЛітваРусь ці Літва?…”
    На сайце абмяркоўваюць і выпрацоўваюць меркаванні, думкі, светапогляды людзі якія глядзяць далёка і капаюць глыбока. У 1918 годзе калі Антон Луцкевіч аб’явіў аб неабходнасьці стварэння БНР, ён фактычна стаў бацькам і БССР, і цяпреашняй РБ. Не было б Луцкевіча, не было б сёння РБ. А каб мыслроў узроўня Луцкевіча было ў той час тры, дзесяць, сто, то гэта рашэнне было б прынята своесасова на месяц раней, і аб’яўлена стварэння ВЛ (Вялікай Літвы. Латышы хацелі сабе сцяг бел-чырвона-белы, але паколькі БНР першай агучыла свае сымбалі, яны выбралі сабе іншы сцяг).
    кАБ такіх мысляроў было больш, то яны знайшлі агульную мову з Пільсудскім, Украінай, Жамойціяй і нават немцамі. Адсутнасьць стратэгічнага мыслення — асноўная хіба нашых сёнішніх мысляроў палітыкаў. Яны хочуць рабіць рэвалюцыю ў той момант, калі сытуацыя не рэвалюцыйна, а падчас моманта Х, калі трэба браць уладу, яны пачынаюць рабіць перагаворы, паседжанні, псуюць паветра і ціхенька хаваюцца ў норы.
    Сёння замест таго каб абмяркоўваць ”Канцэпцыю Беларускай Ідэі” Алега Краўцова, мы перабрэхваемся з Літварусам, не рыхтуем сябе да будучых грозных падзей. У бурлівых 90-х, хто хадзіў на плошчы, той бачыў колькі людзей прыходзіла слухаць, і слухалі, але не было новага Луцкевіча, быў Івашкевіч, Карпенка, Лябедзька, Пазняк. Яны прамаўлялі пра сцяг, пра мову, пра дэмакратыю ( навошта гэта было нам), рынкавыя адносіны( наогул нейкае трызненне)…, таму і не ўзялі уладу.
    Звярніце ўвагу як апалагеты цяперашняй рускай буржуазіі ў сваіх каментарыях на тут. бай прапагандуюць рынкавыя адносіны, абліваюць памыямі тутэйшую уладу, насміхаюцца над нашай цяперашняй дзяржаўнасцю. Яны рыхтуюць глебу, абалваніваюць наша грамадства, каб у патрэбны момант зрабіць сваю рэвалюцыю і ўзяць уладу у свае рукі. Браць уладу яны будуць для сябе, а не для нас. А мы ўсё будзем рыхтаваць ”крытычную масу грамадзян” . У 90-х гадах у некатарых момантах дастаткова было 300 свядомых і падрыхтаваных патрыётаў, каб узяць уладу ў свае рукі. 300 патрыётаў–асоб! Такіх, як герой апавядання Бахановіч з кніжкі ”Брыгадны генерал” Кастуся Траўня.
    У чым сіла цяперашняга лідэра краіны. Ён палітык! Вось Пазняк — ён Паэт. Рэжа праўду матку. Таму грошай яму Захад не дае. Каму ж патрэбна твая, уласная праўда. У тых у каго грошы, у іх свая праўда. Таму ў большасьці развагі на гэтым сайце часцяком саслізгваюць на ўзроўні студэнтаў першакурснікаў. Дастаткова сфармуляваць тры-чатыры дыалектычна збудаваных меркаванні- думкі, як суразмоўцы не разумеюць, гавораць ”у цябе каша ў галаве”.
    Па меркаванню Анатоля Тараса ў межах 2018–2025 годоў магчымы распад Расейскай Федэрацыіі. З якімі светапоглядамі, напрацаванымі гледзішчамі мы прыйдзём да гэтых падзей? Ці будзем і далей рыхтаваць ”’крытычную масу грамадзян”? мІЖ тым гэта страшны, трагічны і для нас гістарычны абвал….

  25. Litvarus кажа:

    Сп. Вершнік, ты ж разумеешь, што 300 безумна храбрых з’яўляюццаў выпадку, калі яны адчуваюць падтрымку мільёнаў. Таму твае высмеіванне “крытычнай масы грамадзянаў” ёсць глупства. Ўся справа ў нашым народзе, які глубако і даўно хворый. Лекі для хворага павінны быць не прызыў да чаркі і шкваркі, не барацьба за Права асобы, Дэмакратыю. Гэтым апазіцыя занімалася ўвесь час і народ так і не ўстаў з каленяў. Нашая інтэлегенцыя ўсё 20 ст. спрабавала прылепіць нашую культуру побач з рускай. Не атрымалася, руская задушыла нашую. На першых свабодных выбарах ў 1994 .г наш народ выбраў Лукашенку, які адкрыта здэківаўся з беларускасці, што сведчыць, што ўся праца адраджэнцаў 20 ст. была марнай. Мае прапановы: 1) пачаць безлітасную вайну з рускай культурай (каб асвабадзіць месца для сваёй); матэрыял для гэтага ёсць – праца украінскага публіціста П.Штэпы “Маскоўства” і праца Сімпсан-Маеўскай “Песняры імпэрыі”; ў гэтых працах паказана што ўся руская культура (ад Пушкіна і яшчэ раней) яскрава шавіныстычная, апевае зло і гвалт (напрыклад, Онегін, Печорін), што і дало падставу Рэйгану назваць Расею імпэрыяй Зла; 2) пачаць змаганне за Нацыянальнае пад сцягам літвінства (чаму беларускасць забівае нашых людзей (не інтэлегенцыю) я шмат разоў пісаў і адсылаў артыкулы сп. Астроўскаму). Гадоў праз 10-15 зьявіцца крытычная маса з якой выйдуць 300 безумна храбрых, якія пайдуць да канчатковай Перамогі. Шаноўные Вершнік, Сяргей, майншо (ці як вас там?), Куплевіч і інш. давайце свае прапановы, што трэба рабіць канкрэтна. Не чую адказаў на свае пытанне – што азначаюць стэнды з надпісамі “Я-Беларусь”.

  26. Vitaut Kuplievic кажа:

    Panie Litvarusie! Tak jano dyk tak nakont niedaskanalasci nasaha palitonimu, nacyjonimu dy etnonimu. Takija z arhumanty pryvodziu i ja z dziesiatak hod tamu. Jasce praf. Alieh Latysonak z Bielastoku pisau ab tym, sto bielaruskaja nacyja pachodzic z dvuch histarycnych narodau: licvinau i ruskich (rusinau). Ja b napisau sto z dvuch cyvilizacyj — Litvy i Rusi. Daskanaliej bylo b Litva i Rus. Darecy, sp. Alies Aliaksandravic astrouski taksama karystausia u razmovach sa mnoj nacyjonimam licvin-bielarus.

  27. verschnik кажа:

    Шаноўныя бажбаны(1) . Пачытайце вельмі цікавую кніжку Грыцанава і А.Тараса ‘’Навуковы антыкамунізм і антыфашызм’’. Там аўтары паказваюць як у Расею напярэдадні рэвалюцыі ў запламбіраваных’ вагонах і параходам былі дастаўлены добра праплачаныя 372 ‘’рэвалюцыянеры’’, якія потым і сталі рухаючай сілай рэвалюцыіі.(2) Яны былі аб’яднаныя, ведалі чаго хацелі і былі таленавітымі і разумнымі. Яны павялі потым за сабой усю расейскую народную масу. Такім чынам: патрэбны мэты, ідэі і людзі, якія будуць гэтыя ідэі прапагандаваць.
    Уявіце сябе, што 372 чалавекі перавярнулі вялізарную Імперыю. У 1991 годзе пасля буржуазнай рэвалюці ў Савецкім Саюзе таксама было сапраўдных ‘’рэвалюцыянераў’’ ня так шмат. Астатнія, адважныя і палымянныя, былі толькі массоўкай. Беларусы пільна ўглядаючыся ў рэчаіснасьць, не захацелі быць массоўкай і таму выбралі таго, хто прапаноўваў мірнае жыццё, адсутнасьць крывавых конфрантацый, хлеб і скварку, стабільнасьць і дысцыпліну, жорсткую барацьбу з бандытызмам. ‘’Я навяду парадак!’’ – Гэтага тады моцна жадаў народ.
    ‘’Первым делам косталомы НКВД выбівалі з ‘’старых большевікоў’’ номера счетов в зарубежных банках.’’ Газета ‘’New York Times’’ пісала ў красавіку 1921 года ‘’Толькі за прамінулы год на рахункі бальшавіцкіх лідэраў паступіла: ад Троцкага ў Швецарскі банк 90 мііёнаў швейцр. франкаў і 11 міліён. долараў у банк ЗША. Ад Зіноў’ева –80 млн. шв.фр. у Швейцарскі банк; ад Урыцкага – 85 млн. шв.франкаў у Швейцарскі бане; ад Дзержынскага – 80 млн. шв. франкаў; Ад Леніна 75 млн. шв. франкаў…
    Фактычна Сталін зрабіў другую рэвалюцыю, калі на працягу 1924-29 гадоў ён адабраў у габрэйскай палітычнай эліты ўладу. У 1937-38 гадах ён падчысціў палітычную апазіцыю рыхтуючыся да вялікай вайны.

    1. Бажбан –(бажэственыя збаны. Вадкападобныя істоты з чатырма канечнасцямі і касцяным чарапком ў якім знаходзяцца ягоныя глузды. У кантэксце : наіўны, лухтаваты чалавек, што заблытаўся ў жыцці і шукае вядучага.) Калі я быў маладым бажбаном, я думаў, што мы ‘’белыя браты’’. Але трапіўшы ў войска, хутка ўразумеў, што я не »белы брат», а »бульбаш»! Пазней я зразумеў, што людства дзеліцца на ліцвінаў(беларусаў) і ўсіх астатніх, якіх я абазначыў як ‘’бажбаноў’’.
    2.- – Ці магчыма акупацыя нямецкімі войскамі Пецербурга і Масквы? – Так, калі ўзнікне пагроза бальшавіцкаму рэжыму. –( З інтэрв’ю нямецкага генерала Кірбаха пасля заключэння Брэсцкага міра.)

    • moonshine кажа:

      Нешта у вас усё перамешана i мёд і гаўно…, 🙁
      Не замахівай на вялікае, трэніруйцесь на малым?

  28. moonshine кажа:

    Спадар Litvarus: Вы не падкажыце, дзе мне сыйсці, каб трапіць на праспект Незалежнасці?

    Бажбан verschnik: Уважліва сачыце за мной і выходзьце на 2 прыпынка раней!

  29. verschnik кажа:

    verschnik не бажбан. Некалі ён быў бажбанам, але сёння ён ліцвін. Вам яшчэ трэба асэнсаваць панятак ”бажбан” і зразумець ягонае адрозненне ад ліцвінаў. Фактычна бажбан — гэта ўсе астатнія, тыя хто не ліцвін, калі яны нават і вельмі разумныя істоты. Калі ліцвінаў стане ў краіне 10% тады наша дзяржава стане ВКЛБеларусь, а мова будзе адзінай дзяржаўнай, а еўрапейская эліта з пашанай будзе віншаваць нашага лідэра-прэзідэнт з днём нараджэння….

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы