nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Зварот да беларусаў Уладзіміра Барадача і Яўгена Мурашкі

16 верасня, 2012 | 16 каментарыяў

 

 

 

Вітаем Вас, нашы паважаныя браты і сёстры.

Большасьць грамадзян Беларусі не сумняецца, што ў нашай краіне адбыліся гвалтоўныя зьмены канстытуцыйнага ладу і незаконны захоп улады прамаскоўскім дыктатарскім рэжымам на чале з Лукашэнкам. Гэта адбылося шляхам грубага парушэньня законнага парадку правядзеньня рэспубліканскіх рэферэндумаў (у 1996 і 2004 гадах), фальсіфікацыі вынікаў галасаваньня на ўсіх выбарах, якія праводзіліся ў перыяд з 1996 па 2010 год, разгону Вярхоўнай Рады 13 скліканьня, іншых органаў дзяржаўнага кіраваньня.

Як уся наша гісторыя, так і падзеі апошніх дзесяцігодзяў ясна паказваюць, што беларусам бессэнсоўна разьлічваць на тое, што нехта зразумее нашы праблемы і з-за пачуцьця інтэрнацыянальнай салідарнасьці дапаможа нам. Сёньняшні сьвет яшчэ не дасягнуў таго ўзроўню гуманістычнага разьвіцьця, каб мець такія уласьцівасьці. Сілаў, прынамсі, моцных, якія сапраўды спачувалі б нам і гатовыя былі нас падтрымаць, няма ні на Ўсходзе, ні на Захадзе. Затое тых, хто жадае выкарыстаць нашу часовую слабасьць, больш чым дастаткова…

Сёньня Беларусь знаходзіцца пад сталым стратэгічным прыцэлам Масквы, якая імкнецца мець нас у якасьці калоніі, і пад блукаючым поглядам перасычанага Захаду. Мяркуючы па апошніх замежнапалітычных кроках расейскага кіраўніцтва на Блізкім Усходзе, Масква будзе змагацца за ўплыў у нашым рэгіёне да апошняга і падтрымае тут любыя антыеўрапейскія, антыдэмакратычныя рухі. У Еўропы ж няма шанцаў, не азіраючыся на сваіх выбаршчыкаў, змагацца за нас. Акрамя таго, сёньня ёй няма зь кім сур’ёзна размаўляць унутры Беларусі…

З другога боку, беларусафобскі рэжым на чале з Лукашэнкам, які вось ужо 19-ы год усяляк зьнішчае нашу мову, культуру, гістарычную памяць, іншыя нацынальныя і дзяржаўныя каштоўнасьці, бяз вонкавай падтрымкі (расейскай і заходняй) столькі не праіснаваў бы. Заўчасна яго хаваць і сёньня, бо Лукашэнка ўзяўся прадаваць народную ўласнасьць (натуральна, без дазволу беларускага народу). У краіне не праведзена нават зманлівай чэкавай прыватызацыі па Чубайсу, а прадпрыемствы ўжо прадаюцца пераважна расейскаму напаўкрымінальнаму алігархату. Народ зноў «кідаюць». Усё, што здабыта крывёй і потам рабочых, сялян, салдат, службоўцаў – нашай і нашых продкаў – аддаецца прайдзісьветамі без нашага дазволу і ўдзелу. Лепшыя землі аддаюцца ўжо нават кітайцам і арабам.

У такіх абставінах у беларускага народу ёсьць толькі адзін шлях да аднаўленьня нацыянальнай і сацыяльнай справядлівасьці, дасягненьня сваіх законных правоў на ўласнай зямлі. Гэты шлях ідзе праз яднаньне ўсіх беларусаў і нашу ўласную самаарганізацыю. Такая самаарганізацыя павіна адбывацца вакол аб’ектыўных інтарэсаў беларуска народу.

Сітуацыя вакол Беларусі можа раптоўна зьмяніцца з-за зьмен у суседняй Расеі. Апазіцыі варта быць гатовай да гэтага. Аднак на сёньняшні дзень апазіцыйныя партыі высілкамі сьпецслужбаў рэжыму апынуліся разьяднанымі. Скарыстацца ў будучыні магчымай сітуацыяй, узначаліць грамадства і пасьпяхова правесьці адхіленьне дыктатара ад улады яны ня здольныя (а асобныя “дэмакратычныя лідары” і не жадаюць).

Мы ў сваім жыцьці кіруемся прынцыпам: крытыкуеш ці аспрэчваеш – прапануй, а прапануючы – рабі!

У сувязі з гэтым мы й іншыя патрыёты Беларусі (у тым ліку і змушаныя выехаць за мяжу з-за незаконнага перасьледу), грунтуючыся на нашай Канстытуцыі ад 15 сакавіка 1994 года, разумеючы, што ніхто не абароніць і ня ўзвысіць Беларусь акрамя нас саміх, кансультуючыся з прадстаўнікамі палітычных партый, грамадскіх арганізацый, эксьпертамі, добра ведаючы сацыяльна-палітычнае і эканамічнае становішча ў краіне, прапануем стварыць Ценявы Кабінет Нацыянальнага Адраджэньня Рэспублікі Беларусь, які павінен вярнуць Беларусь да дэмакратычных формаў кіраваньня. Паўнамоцтвы гэтага Кабінету, як выканаўчага органа, будуць ажыцьцяўляцца да правядзеньня сапраўды дэмакратычных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Падкрэсьліваем, гаворка не пра стварэньне ўраду за мяжой. Гаворка пра АРГАНІЗУЮЧУЮ СІСТЭМНУЮ СІЛУ (унутры краіны і за мяжой), непадкантрольную рэжыму. Такая наша дзейнасьць будзе і легальнай, і цывілізаванай, і самай што ні на ёсьць дэмакратычнай (бо зьмест дэмакратыі якраз у тым і заключаецца, што народ у межах сваёй этнічнай тэрыторыі будуе сваю дзяржаву, кіраўнікі якой мусяць быць стала нацэлены на аб’ектыўныя інтарэсы ўласнага народу). У прынцыпе, кожны беларус нават абавязаны змагацца за вышэй азначанную мэту.

Асаблівым момантам нашай дзейнасьці ў Беларусі і ў замежжы павіна быць усьведамленьне, што сапраўды дэмакратычная беларуская дзяржава (якая есьць галоўнай нашай мэтай) павінна стаяць на абароне ўсяго комплексу жыцьцёвых інтарэсаў беларуска-літвінскай нацыі – грамадска-палітычных, сацыяльна-эканамічных, дэмаграфічных, культурных, іншых.

Наша Беларусь павінна стаць надзейным аплотам (домам, зямлёй, Бацькаўшчынай) для любога беларуса, дзе б ён ні нарадзіўся і жыў. Ён заўседы павінен мець магчымасьць у любы момант вярнуцца на Радзіму і яна павінна прыняць яго з распасьцёртымі абдымкамі.

Мы зьвяртаем увагу беларусаў, што ў нас ёсьць Праграма пабудовы будучай Беларускай дзяржавы, якая будзе забясьпечваць зьдзяйсьненьне жыцьцевых інтарэсаў беларускай нацыі. Мы гарантуем, што пасьля прыходу да ўлады нацыянальна-патрыятычных сіл, усім беларусам, дзе б яны ні знаходзіліся, будзе гарантаваны клопат і абарона. Беларусам замежжа, якія пажадаюць вярнуцца на Бацькаўшчыну, будуць нададзены роўныя правы з беларусамі – грамадзянамі Беларусі. У іх будзе улічаны працоўны стаж, пасьведчаньні аб адукацыі і прафесіі. Пры наяўнасьці працоўнага стажу ў Беларусі яны атрымаюць права ўдзелу ў прыватызацыі. Ім будзе гарантавана права на ільготнае крэдытаваньне, пенсійнае і сацыяльнае забесьпячэньне.

І апошняе. Удзел любога беларуса ў нашай агульнай справе можа быць у трох формах:

– удзел справамі;

–  удзел словам;

 – удзел у форме фінансавай падтрымкі.

Прапануем кожнаму беларусу абраць свой кірунак дзейнасьці для выкананьня нашай агульнай найвысакароднай справы. Абарона аб’ектыўных інтарэсаў беларусаў зьяўляецца ня толькі нашым, але і вашым сьвятым абавязкам перад вашымі дзецьмі. Бо даць ім жыцьцё – проста, а за іх будучыню трэба самаахвярна змагацца з акупацыйным рэжымам. Перад вамі прыклад народаў Бліжняга Усходу.

Жадаем Вам усяго найлепшага,

з павагай,

Уладзімір Барадач – старшыня Аркамітэту Рады Нацыянальнага Адраджэньня.

Яўген Мурашка – старшыня Зьвязу беларусаў Нямеччыны.

Нашы кантакты:

Mеil: borodach.51@googlemail.com ;  Skype: borodach_58 ;  Tel. +49 162 712 00 59.

Meil:  zbn42@mail.ru ;  Skype: murashka421,  tel -0049 (0) 176 625 859 02 (m) ;  20-08-12

 

 

16 каментарыяў

  1. Літварус кажа:

    Шаноўные сп.Ў.Барадач і Я. Мурашка, тое што на ваш зварот, няма каментароў нават сталых наведавальнікаў дадзенага сайта, сведчыць аб тым, што вы не прапанаавалі нічога Новага. Адна Канстатацыя і Заклінанія. Прачытайце уважліва артыкул на сайце АРХЭ аб палітычным расколе ў нашай эміграцыі. З яго следуе, што з самага пачатку зьяўлення назвы Беларусь былі ярые непрыхільнікі гэтай назвы, як назвы якая зацягвае наш народ ў Расею, прышчапляе яму комплекс непаўнавартасці, адштурхоўвае яго ад інтэлегенці і апазіцыі. Такмі чынам, тое што я прапаноўваю (адмову ад назвы Беларусь) зусім не арыгінальная прапанова. (Новае гэта добра забытае старое). Зрабіце гэта часткай сваей працы за мяжой. Бярыце за глотку палякаў і патрабуйце каб яны ( раз яны гуляюць ў нашых сяброў) аднавілі гістарычную справядлівасць, вярталіся да нашай сапраўднай назвы Літва (або Літварусь, каб не злаваць летувісаў і задаволіць тых каму дарагая “рускасць-праваслаўье”). Другой часткай вашай працы можа быць прарыў інфармацыйная блакада – гэта значыць апппрацоўка насельніцтва ў нацыянальным, незалежніцкім накірунку. Без шырокай падтрымкі насельніцтва апазіцыя, ані на Радзіме, ані за мяжой Вы нічога не зробіце. Знайдіце грошы і арганізуйце ТВ каналы, накшталт Белсату, але без яго недахопаў. Канчайце пераліваць з пустога ў парожнее.

    • За контакт; Michail Vashkevich: mvashkevich@mail.bg , http://www.fdb-b1.narod.ru, http://www.a6661.narod.ru, http://www.ksdnb1.narod.ru , http://www.worlduni.narod.ru, http://www.sgob.narod.ru, http://www.ymcsofia.narod.ru, http://www.sapood.narod.ru, http://www.rosen19.narod.ru, GSM 0882/273163.

      М.Вашкевічу. Міхаіл Іосіфовіч, вітаю цябе, неспакойнага і неспатоленага ў грамадзянскім супраціве суайчынніка! Нарэшце, я набраўся цярпення і прачытаў усе твае дэкларацыі, сабраныя кучна. Не магу зразумець, з якое нагоды і дзеля чаго ты іх насачыняў і чаму адказваеш мне на вольны ліст не проствмі словамі, сугучнымі моманту, а мінулагоднімі дэкларацыямі. Хіба іх у нас на Беларусі не хапае? Або гэта адзнака твайго творчага таленту? Між тым, жыццё, на якое робіць свой найзначны ўплыў уладарны рэжым, абмінае ўсе дэкларацыі, высунутыя з нашага боку, якімі яны ні былі б удалымі. Народ на вачах страчвае уласцівы яму каларыт, сваю самабытнасць , нацыя — самыя дарагія набыткі, каштоўнасці.
      У гэтым, браце, наша драма, і наша трагедыя. На ўцеху сабе ты пішаш: “Жыве Беларусь, пока будем жить мы, этнические беларусы, такие как З.С.Пазняк, проф. Юрий Хадыко, П.П.Силко, П.И.Сабина…” Асобныя этнічныя беларусы, вядома, пакуль што жывуць, а вось народу не будзе. І што да пазначаных дзеячаў — то гэта ўжо ўчарашні дзень, які нельга рэаніміраваць. У падобных спасылках тваіх або кагосці іншага адно праяўляецца кансерватызм у ходзе апазіцыйнай думкі, дый ходу такая думка не мае. Бо мы не здольныя адкрыта і смела паглядзець на рэальнасць і не бачым людзей далей службовага тыну.
      Прывяду яскравы прыклад. На Беларусі выказалі сваю нязгоду з існуючым рэжымаі некалькі дзесяткаў працаўнікоў спецслужбаў, і амаль усе яны эмігрыравалі. У большасці сваёй гэта прыхільнікі дэмакратычных асноў жыцця, партыёты. У мяне няма ў гэтым ніякіх сумненняў. А ты па-ранейшаму бачыш у іх ворагаў. Ці ж не так?..
      Возьмем Ул.Барадача, які здольны да аналізу жыццёвых абставін, як і да канструктыўнага мыслення, Дарэчы, ён шукае помачы, падтрымкі сярод “свядомых”. А яны ад яго — у кусты.
      З Барадачом я не сёння спазнаўся і ведаў яго раней як фаната-пазьнякоўца, які стаіць на грунце БНР і БНФ… У Пазьняку ён бачыў нацыянальнага героя. Толькі ж сёння ні ў Пазьняка, ні ў цябе асабіста У.Барадач не знойдзе падтрымкі, бо вы, спадары-спадарове, зацыкленыя і хочаце — чаго, самі не ведаеце. А вось вакол Барадача акурат групуюцца людзі найбольш адукаваныя, прадпрымальныя, дзеяздольныя.
      Сумна мне, аднак, пісаць пра гэта. Добрага здароўя! Васіль з Вялікай Літвы. 3.09.2012

      Дополнительная ссылка для получения информации на сайте КЕК:
      http://kekmir.ru/members/person_10895.html ; http://www.worlduni.narod.ru ,
      Я не русофил, я не русофоб, я БЕЛАРУС. Русские имеют свой дом Россия,беларусы имеют свой дом-Республика Беларусь.
      Семья Ермошиных не являются этническими белорусами, такие семьи саботируют стремление Республики Беларусь к благополучию и демократии, такие семьи работают в пользу других государств. Этнические беларусы национальное достояние Республики Беларусь, основа нашей государственности, независимости, опора и фундамент нашей Державы. Высшие выборные государственные и управленческие посты в Республике Беларусь, такие как Президенство, Депутаты Парламента, Министри, Руководители Судебной власти, Прокуратуры должны занимать только этнические белорусы. Этнический Белорус-гражданин Республики Беларусь/или БНР, или ВКЛ/родившийся в семье этнических белорусов и постоянно проживающий на територии Республики Беларусь. По добровольному желанию всякий гражданин РБ может изменить свою этническую принадлежность после 20-ти лет постоянного пребывания и жительства на територии РБ. Национальность гражданина Республики Беларусь остается неизменной, сохраняется на вечные времена и не препятствует равным правам и обязанностям Гражданина РБ. Гражданин РБ может иметь двойное, тройное, пятирное…десятирное гражданство, но гражданство РБ является первостепенным, основным и обеспечивается защитой РБ во всех отношения,-финансово, правно, социально, икономически. Гражданство

    • Ljutich.Ljasny кажа:

      спадар літварус свой шанец пабудовы нез.дзяржавы мы ўжо прас-лі і ніякі тv канал ўжо недапаможа. паразмаўляйце з моладзю іх цікавіць толькі дом-2.маскоўская імперыя хутка разваліцца вось тут палякі нам і ..дапамогуць..мы труслівы бабскі народ які нават загінуць з гонарам няздольны

  2. Сп. Літварус, адны сп. Барадач і сп. Мурашка нічога не зробяць. Абараніць сябе і сваю будучыню мы можам толькі разам. Ці гатовы вы сёння змагацца за свабодную, справядлівую, заможную Беларусь? Калі так, то дзейнічайце. Першае, стварайце вакол сябе суполку, кола сяброў-аднадумцаў. Вучыце іх любіць нашу Бацькаўшчыну.
    Другое, пераходзьце да абароны аб’ектыўных нацыянальных інтарэсаў па дактрыне прафесара Астроўскага.
    Трэцяе, без неабходнасці не лезце на “ражон”. Прыдзе час і вас пазавуць.
    Чацвёртае, не мешайце, не стварайце памех на шляху да будучыні.
    Пятае, калі прынялі для сябе рашэнне, то падпарадкуйцеся аднаму лідару, а не бегайце як заяц ад аднаго лідара да другога.
    І запомніце, будзеце пабочнымі наглядальнікамі, нічога не атрымаецца.

  3. чытач кажа:

    Першы раз Галіна А. выказваецца сьцісла. Гэта радуе, бо думаў ня можа. І наколькі выйгрышна атрымалася.

  4. Siarhiej кажа:

    Другі пункт любога бізнэс-плану: дзе ўзяць грошы? (першы пункт – абвяшчэнне мэты).

  5. Літварус кажа:

    Шаноўная пані Галіна, я челавек не публічный, і таму не палітык,амаль не валодаю мовай. У БНФ выконваў черную працу – сядзеў назіральнікам на Выбарах, стаяў ў пікетах, разнасіў улёткі, стаяў са сцягам на мітынгах. З тага што Вы прапаноўваеце ў сваім першым пункце рабіць цяпер тым больш не магу.
    Дактрыну сп. Астроўскага крытыкаваць не буду. Яе, праўда зрэдку, змястойна крытыкуюць іншые. Тое што ён выкрывае ворагоў нашага народу вельмі карысна, але гэтага мала.
    Вашые парады не лезці на ражон, не ствараць памех мне не зразумелые. Можы вы хацелі сказаць каб я не крытыкаваў дактрыну А.? Пісаць пустые прізывы, канстатаваць, заклінаць я не умею.
    Лідераў у меня цяпер няма. Я адышоў (дарэчы разам з Астроўскім) ад Пазняка, калі зразумеў, што ён сваімі абразамі губіць Рух, пераўшоў ў стан Хадыкі. Тут пачалася такая дэградацыя, што цяжка было арыентавацца. Але асноўная ідэя Пазняка – спачатку Нацыя, а потым ўсё астатнее, мне блізкая. Яго маралізатарства ( дарэчы, як і Рэдакцыі сайта) мне здаецца анахранізмам. Палітыка гэта вайна і у ёй дзейнічае вельмі малая колькасць Правілаў. Ў гэтым я для Рэдакцыі сайта, відаць, нагадваю ліберала, але я нацыяналіст, як меня і вызначаюць каментатары
    іншых сайтаў.

  6. Паважаны сп. Літварус, мае прапановы адносяцца да ўсіх хто чытае гэты сайт. Няхай кожны робіць што зможа. Ваша суполка можа складацца і з трох чалавек, не абавязкова сотні, тысячы. Вы можаце разам некалькі чалавек вывучаць мову, вучыць беларускія песні, займацца навукай на карысць беларускай нацыі і яшчэ шмат чым. Але кірунак вашай дзейнасці павінен адпавядаць дактрыне прафесара Астроўскага. Дактрына Астроўскага – гэта абарона аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народа. Мае 7-мі узроўневы будынак:
    1. тэрытарыяльны узровень;
    2. дэмаграфічны узровень;
    3. прамыслова-фінансава-эканамічны узровень;
    4. культурніцкі узровень;
    5. палітычны узровень;
    6. ідэалагічны узровень;
    7. вонкавы (сувязь з іншымі краінамі) узровень.
    Па ўсім 7-мі гэтым накірункам мы павінны абараняць свае інтарэсы, ўкладываць свае фінансавыя рэсурсы для развіцця і разумець, што нашу нацыю мацуе, а што разбурае. Я задам вам некалькі пытанняў, а вы паспрабуйце на іх адказаць і вы зразумееце самі што мацуе краіну, што разбурае? Калі, напрыклад, ў Беларусь заселіцца 1,5 млн. кітайцаў, на 99 год забяруць землі арабы (Катар), радовішчы жалезнай руды і сланцаў, расейцы забяруць калійныя радовішчы, вёскі скупяць алігархі і г.д. Гэта добра для беларусаў ці дрэнна?
    Матэматычная формула па якой распрацавана дактрына Астроўскага кажа, што нацыі будзе канец. Крытыканы, якія кажуць, што дактрына Астроўскага гэта ерунда, ці не разумеюць гэтага, ці працуюць на разбурэнне нацыі (на ліквідацыю незалежнай краіны Беларусь – Вялікая Літва).
    “Не лезці на ражон, не ствараць памех”… Я мела на увазе, каб вы і кожны прыхільнік гэтага сайту бярог сябе, свае здароў’е, сваё жыццё і не выходзілі на безсэнсоўныя акцыі і прызывы невядомых людзей. Вы ж бачыце, як катуюць палітзняволеных. І, канешне, лепш дапамагаць сапраўдным патрыётам, чым безсэнсоўна спрачацца. Прыдзе час і ўсё стане на свае месцы.
    Сайт Астроўскага не анахранізм, а навуковы сайт. Гэта ідэалагічны сайт. Для чаго працуе гэты сайт? Для таго каб вы убачылі сапраўднае жыццё, праўду жыцця , а не хлусню, не ідэалізаванае, не рамантызаванае жыццё. Успомніце як галодным жабракам абяцалі, што будуць жыць пры камунізму. І дзе той камунізм? А цяпер абяцаюць, што прыдуць алігархі-інвестары і будзе рай. Ага, будзе, як рак на гары свісне. А вось як вы станеце выкарыстоўваць гэтыя веды у жыцці, справа ваша. Ігнараванне сістэмы абароны заўсёды вядзе да катастрофы.

  7. По край моего нахождения в Болгарии много моих друзей и сомышленников здесь интересуются ситуацией в Беларуси и откровенно смеются над очередным диктаторским спектакалем под названием “Выборы“. Жалко и печально за белоруский народ, ставший посмешищем за свою унизительную покорность и страх перед насилием репресивных структур диктатора. Скоро начнут сочинять анекдоты типа „Армянского радио”о равнодушии и безразличии к своему благополучию белоруского народа. В нашем магазине в Софии целая полка завалена водкой из Беларуси, которую никто не покупает/в Болгарии своя ракия из винограда/. Для белорусов была бы“чарка и шкварка“и ничего не надо. Наркотическая алкогольная зависимость парализовала волю и желание белорусов быть хозяином своей страны. Производство, ввоз,торговля алкоголя в РБ должна быть запрещено.
    Белорусы чаще всего просят Европейский суд не отправлять их на родину. Большинство всех обращений граждан Беларуси, рассмотренных Страсбургским судом, касаются депортации или экстрадиции из стран Совета Европы. http://www.worlduni.narod.ru ;
    82% жалоб белорусов в Европейский суд по правам человека (23 из 28) касаются оспаривания намерений иностранных государств депортировать либо экстрадировать лицо в Беларусь. Депортация означает принудительную высылку лица (например, за нарушение миграционного законодательства), экстрадиция — передачу лица, подозреваемого или обвиняемого в совершении преступления. Гледи и слушай нас на живо по Интернет на този адрес; http://www.worlduni.narod.ru , http://www.sgob.narod.ru , http://www.fdb-b1.narod.ru ; Lucia77777@gmail.com ;
    http://www.bnptv.info/index.php?option=com_content&view=article&id=425:2009-09-30-13-35-59&catid=64:kulturasp&Itemid=121 ;
    Michail Vashkevich-Bulgaria; democratic.belarus@mail.bg . Беларусь — единственная страна на европейском континенте, не являющаяся членом Совета Европы, соответственно, на нее не распространяется юрисдикция Европейского суда по правам человека ЕСПЧ. Это судебный орган Совета Европы, учрежденный в соответствии с Европейской конвенцией о защите прав человека и основных свобод (ЕКЗПЧ) 1950 г. Тем не менее граждане нашей страны имеют возможность жаловаться в Страсбургский суд на государственные органы 47 стран Совета Европы.

  8. Vitaut Kuplievic кажа:

    Suproc nasaha etnasu viadziecca cyvilizacyjacyd, pry tym usie cynniki cyvilizacyji Europy zniscajucca na karycs cyvilizacyji Euraziji.

  9. По каналу «Белсат» было показано полное видео интервью лидера «Европейской Беларуси» Андрея Санникова агентству «Reuters». Вы должны в эмиграции, в Лондоне создать теневое правительство. Это Ваш шанс остаться в политике и продолжать бороться за власть. В Лондоне есть правительство Беларуси от 1945 года. В Канаде Правительство БНР. Есть правительство Мечислава Гриба. Президент Республики Беларусь Семен Шарецкий/в изгнании/,после прихода в Литве к власти левых,убежал из Вильнюса в Вашингтон. Прочитайте Конституцию РБ, Беларусь парламентарна Держава. Во власти Парламента объявить импичмент преступникам и их покравителям на всех уровнях государственного управления. Работы хватит всем.
    Этнические белорусы-опора и фундамент независимости Республики Беларусь, гарант государственности и благосостояния всех граждан нашего Государства. В своем доме легче навести порядок, зделать его чистым, светлым и святым. Белорусы имеют свой дом, русские свой дом Россия.
    По край моего нахождения в Болгарии много моих друзей и сомышленников здесь интересуются ситуацией в Беларуси и откровенно смеются над очередным диктаторским спектакалем под названием “Выборы“. Жалко и печально за белоруский алкогольный народ, ставший посмешищем за свою унизительную покорность и страх перед насилием репресивных структур диктатора. Скоро начнут сочинять анекдоты типа „Армянского радио”о равнодушии и безразличии к своему благополучию белоруского народа. В нашем магазине в Софии целая полка завалена дешевой водкой из Беларуси, которую никто не покупает/в Болгарии своя ракия из винограда/. Для белорусов была бы“чарка и шкварка“и ничего не надо. Наркотическая алкогольная зависимость парализовала волю и желание белорусов быть хозяином своей страны. Накануне подорожания водки белорусы давились в очередях, сметая ее с прилавков. Неужели водка для белорусов важнее свободы? Почему водка вызвала такой ажиотаж? Производство, ввоз,торговля алкоголя в РБ должна быть запрещено.

    • Ljutich.Ljasny кажа:

      чыстая праўда. мы беларусы хадзячы анекдот еўропы.уявіце сабе -беларусы
      давяцца у чарзе каб запісаць сваё дзіця ў беларускамоўны клас.вось і даб’юць нас расейскія свінні ў 2015

  10. Спадары Уладзімір БАРАДАЧ, Яўген МУРАШКА прапануюць:
    “прапануем стварыць Ценявы Кабінет Нацыянальнага Адраджэння Рэспублікі Беларусь, які павінен вярнуць Беларусь да дэмакратычных формаў кіравання. Паўнамоцтвы гэтага Кабінета, як выканаўчага органа, будуць ажыццяўляцца да правядзення сапраўды дэмакратычных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі“.
    Гэта ужо зроблена, патрэбна дзеенне, кажу я- Михась Язэпавич Вашкевич.
    Андрей Санников заявил, что созданная на Октябрьской площади Правительство Национального Спасения идет на переговоры в Дом правительства. Кандидаты в президенты входят в здание правительства где намерены ожидать всех силовых министров страны. Люди подходят к дому правительства и стоят уже у самого входа. Площадь Независимости продолжает наполнятся людьми. Люди звонят своим знакомым и говорят: «Приходите, мы побеждаем, милиции нет, Лукашенко проиграл!».Сейчас перед главным входом в Дом правительства устанавливается аппаратура. Здесь сейчас выступят оппозиционные кандидаты в президенты. Люди скандируют – «Уходи!». Площадь Независимости полностью заполнена людьми. По разным оценкам здесь от 30 до 40 тысяч человек. Кандидат в президенты Андрей Санников заявил, что режим Лукашенко рухнул и объявил о создании Правительство Национального спасения куда входят демократические кандидат в президенты.

  11. Участие в свободных, демократических выборах достойных, честных патриотов, защитников интересов каждого гражданина РБ, лучших представителей народа-основной принцип народовластия и демократии.Республика Беларусь парламентарная Держава, исходя из Преамбулы Конституции РБ. Позор за граждани Беларуси, государство и Парламент РБ, что Президентом РБ является покровитель убийц, а значит соучастник убийств, преступник Лукашенко А.Г. Парламент Республики Беларусь имеет право обьявить импичмент преступникам, отнимать иммунитет у высших государственных чиновников, злоупотребляющих властью, коррумпированых, действующих против интересов, прав и свобод граждан Республики Беларусь. Обо мне больше узнаете из этих сайтов; Michail Vashkevich: http://www.fdb-b1.narod.ru , http://www.a6661.narod.ru , http://www.ksdnb1.narod.ru , http://www.worlduni.narod.ru, http://www.sgob.narod.ru, http://www.ymcsofia.narod.ru, http://www.sapood.narod.ru, http://www.rosen19.narod.ru, http://www.numzb.narod.ru, Гледи и слушай нас на живо по Интернет на този адрес; http://www.bnptv.info/index.php?option=com_content&view=article&id=425:2009-09-30-13-35-59&catid=64:kulturasp&Itemid=121 ; В сайте http://www.novinite.com на ссылка http://www.novinite.com/view_news.php?id=124052 и http://www.novinite.com/view_news.php?id=124082 есть наше совместное интервью с Боби Ташков на английском языке.

  12. Там где Парламентская власть управляет Государством нет места диктаторским режимам типа асадов, фиделям, лукашенак, саддамам. Диктаторы убийци совершают государственный переворот, ликвидируют парламент,что является преступлением, как это стало в Республике Беларусь в 1995 году,когда было насильственно разгонено Народное Собрание 13-го созыва. Прочитайте Конституцию РБ, Беларусь парламентарна Держава. Во власти Парламента объявить импичмент преступникам и их покравителям на всех уровнях государственного управления. Работы хватит всем.
    Этнические белорусы-опора и фундамент независимости Республики Беларусь, гарант государственности и благосостояния всех граждан нашего Государства. В своем доме легче навести порядок, зделать его чистым, светлым и святым. Белорусы имеют свой дом, русские свой дом Россия. По край моего нахождения в Болгарии много моих друзей и сомышленников здесь интересуются ситуацией в Беларуси и откровенно смеются над очередным диктаторским спектакалем под названием “Выборы“. Гледи и слушай нас на живо по Интернет на този адрес; http://www.worlduni.narod.ru , http://www.sgob.narod.ru , http://www.fdb-b1.narod.ru ; Lucia77777@gmail.com ;
    http://www.bnptv.info/index.php?option=com_content&view=article&id=425:2009-09-30-13-35-59&catid=64:kulturasp&Itemid=121 ;

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы