nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Хто і навошта кінуў “петарду” ў неба Расеі? (частка 2)

14 сакавіка, 2013 | 10 каментарыяў

4. Наш аналіз.

Калі запытацца ў жыхароў Беларусі: што адбылося пад Чэлябінскам 15 лютага г.г. – больш за 99% скажуць: “упаў метэарыт”. Так паінфармавалі насельніцтва асноўныя афіцыйныя расейскія і “беларускімя” СМІ – так яно і “думае”. Важная адзнака чалавека масы! Ці ня праўда?

 

Пра гэтую асаблівасьць псіхікі большасьці людзей мы ўжо казалі неаднаразова. Так, нашым рэдактарам у канцы 2011 г. была абнародавана складзеная ім яшчэ ў канцы ХХ-га стагоддзя сістэма псіхікі людзей (гл. https://nashaziamlia.org/2011/12/31/4671/). Зь яе вынікае, што абсалютная большасьць людзей ва ўсім сьвеце (!) у такіх інфармацыйных абставінах, як чэлябінскія, так і павінна рэагаваць.  

Прычына ў тым, што ў людзей масы (у такіх абставінах!) спрацоўвае пласт псіхікі, названы “псеўда-рацыянальнай сьвядомасьцю” – людзі арыентуюцца на тое, што кажуць СМІ ды іншыя людзі, і… так і “думаюць”. Пераканаць людзей, якія прынялі рашэньне на грунце гэтага псіхічнага пласта, у Праўдзе (пра якую вам асабіста вядома, што гэта абсалютная праўда!), прыводзячы рацыянальныя аргументы, калі не немагчыма, дык надзвычай скаладана. Гэта можа атрымацца толькі ў дачыненьні да 15-20% людзей (іншыя “людзі масы” – 80% ад усіх людзей – адрынуць метэарытную версію толькі пасьля таго, як ім пра гэта афіцыйна скажуць улады па “яшчыку”…).

Мы ўсё гэта нагадваем, каб падкрэсьліць, што наш ніжэйпрыведзены аналіз прызначаны для тых 20% беларусаў-літвінаў, якія ў абставінах немагчымасьці выхаду Праўды на “беларускія” СМІ (прабачце, СМДІ!) усё ж здольныя шанаваць і ўспрымаць найперш яе, імкнуцца глядзець на сьвет рацыянальна (гл. https://nashaziamlia.org/2007/10/31/1003/#more-1003).

А цяпер давайце пяройдзем да спакойнага аналізу чэлябінскіх падзей, адкінуўшы любую піяраўшчыну.

Давайце спачатку зробім даволі простую рэч – пракласіфікуем усе магчымая версіі чэлябінскай падзеі ў межах адной сістэмы (гл. сьхему). 

 

З гэтай сьхемы вынікае, што мы павінны ў ходзе нашага аналізу найперш высьвятліць, ці гэта было падзеньне натуральнага касьмічнага аб’екта (метэарыт, балід, камета, глыба ільду – гл. тут: http://www.vesti.ru/m/doc.html?id=1035185&cid=520), ці падзеньне нейкага штучнага аб’екта (створанага людзьмі або НЛА, створанага іншапланетнымі істотамі).

Дык вось, як толькі мы пачынаем зьбіраць і складаць у адзіную карціну аб’ектыўныя, нікім не скажоныя факты, у нас паўстаюць вякія сумненьні што да версіі падзеньня пад Чэлябінскам любога натуральнага нябеснага цела, у т.л., як заяўляецца, і метэарыта.

Вось гэтыя факты (а, дакладней, цэлыя кангламераты фактаў):

1. Падзеньне аб’екта абдывалася пад вострым вуглом (каля 20о). Гэта якраз больш характэрна для ракеты і нашмат менш характэрна для метэарыта – метэарыты значна часьцей падаюць пад больш тупым вуглом.

2. Падзеньне аб’екта дзіўным чынам супала па часе (розьніца ў некалькі гадзін!) з набліжэньнем да Зямлі астэроіда 2012 DA14 на адлегласьць, толькі ў два разы большую за яе дыяметр. Пра што было заранёў абвешчана ўсяму сьвету.  Пры гэтым, што істотна, і амерыканскія навукоўцы, і расейскія вымушаны былі прызнаць, што траекторыі чэлябінскага “метэарыта” і астэроіда 2012 DA14 зусім розныя, а значыць і гэтыя дзьве касьмічныя “весткі” абсалютна не зьвязаныя паміж сабой. А, можа, нехта выкарыстаў набліжэньне астэроіда да Зямлі, каб пад яго прыкрыцьцём запусьціць “метэарыт” на Чэлябінск? 

3. Як высьветлілася, амерыканскія навукоўцы, відаць, у клопаце пра сваю рэпутацыю, называлі чэлябінскае нябеснае цела метэароідам. І толькі расейскія навукоўцы – упарта называлі “метэарытам”.

Для людзей, недасьведчаных у навуковых спрэчках, гэта можа падацца неістотным. На справе, гэта ў такой жа ступені істотна, як называць, напрыклад, ДНК – РНК, генетычную інфармацыю – генетычным кодам, хетаў – гунамі, этрускаў – італійцамі, Сонца – планетай, а пульсар – квазарам. У быце, СМІ такое бывае. І нярэдка. У асяроддзі адмыслоўцаў – абсалютна недапушчальна.  

4. Дзіўныя паводзіны расейскіх уладаў на тэрыторыі Чэлябіншчыны (у асноўным даныя метэаролага Чарнаброва – гл. тут: http://via-midgard.info/index.php?newsid=28899):

– пад’ём вайскоўцаў (найперш, ПДВ) па трывозе ў 4 гадзіны ночы;

– аб’яўленьне армейскіх “вучэньняў” з удзелам МНС Расеі; і… чамусьці якраз у месцы выбуху “метэарыта”;

– вялікія масы ўдзельнікаў гэтых “вучэньняў” (па даных расейскіх жа СМІ – 20.000 чалавек і 4.000 адзінак сьпецтэхнікі; паколькі гэтым СМІ, як мы высьветлілі, нельга верыць, магчыма, колькасьць прыцягнутых вайскоўцаў была яшчэ большай);

– забарона жыхарам Чэлябіншчыны і суседніх абласьцей падымаць зь зямлі якія-кольвек прадметы – магчымыя часткі “метэарыта”. Пры знаходжаньні такіх трэба выклікаць прадстаўнікоў МНС ці іншых сілавых структур, якія павінны забраць прадмет;

– акружэньне палонкі ў возеры Чэбаркуль трыма кольцамі аховы (першае пачыналася за кіламетры ад возера);

– строгае пакараньне вайскоўцаў-ахоўнікаў, калі яны каго-небудзь падпускалі бліжэй да палонкі;

– раптоўнае “зьяўленьне” 1,5-метровага слоя ілу на дне ўсё таго ж возера Чэбаркуль (добра, што не 150-метровага);

– заява губернатара Чэлябіншчыны (ужо 16.02.2013 г. – праз 1,5 сутак пасьля інцыдэнта!), што ў знакамітай палонцы нічога ня знойдзена і ўжо… ня будзе знойдзена. Але пры гэтым вайскоўцаў працягваюць трымаць на 20о-м марозе круглыя суткі яшчэ шмат дзён пасьля гэтай аб’явы;

– нарэшце, прыязджаюць навукоўцы, якія зьбіраюць і вывучаюць метэарыты, аж з Масквы (!), прывозяць з сабой усе неабхоўдныя аўсвайсы, а іх ня толькі не дапускаюць да палонкі, а і… пасылаюць далёка-далёка;

– 15.02. СМІ паведамлялі, што “метэарыт пашкодзіў усе сістэмы мабільнай сувязі” (а, можа, мабільная сувязь была адключана ўладамі?)

І вы пасьля гэтага будзеце і далей сьцьвярджаць, што расейскія ўлады “шукалі метэарыт”? Ці ўсё ж у вас закрадзецца падазрэньне, што яны публічна рабілі адно, а на справе – нешта цалкам іншае? Прычым, гэтае нешта было зусім не навуковае, а нейкае вайсковае…

5. Дзіўныя паводзіны расейскіх афіцыйных СМІ, якія, нягледзячы на небясьпеку дыскрэдытацыі, хлусілі й хлусілі на ўвесь сьвет (відавочна, што пад ціскам уладаў).

– спачатку была канкрэтная хлусьня з паказам пад выглядам месца падзеньня метэарыта шырока вядомага сьпецыялістам туркменскага газавага вулкана Дарваза (“вароты ў пекла”);

– потым была хлусьня (ды яшчэ з удзелам прэм’ера Мядзьведзева) аб метэарытным дажджы на Паўднёвым Урале;

– былі адрозьненьні (на парадкі) масы “метэарыта” і магутнасьці выбуха ў параўнаньні з данымі навукоўцаў НАСА;

– але самыя значныя несупадзеньні былі зь кірункам палёту “метэарыта”. Як урэшце аказалася, метэарыт прыляцеў ня з боку Кітая (як увесь час казалі СМІ), а з боку… Чукоткі ці Аляскі! І быў не “метэарытам”, а нейкім падазроным “метэароідам”!

6. Назіралася таксама масавае ўкіданьне дэзінфармацыйнага сьмецьця і ў сеціва: “знак нябёсаў”, “іншапланетны касьмічны карабель, ды які яшчэ быў зьбіты іншым НЛА” (прыглядзіцеся да адпаведных відэа – там бачны прыкметы відэамантажу), “пакістанская ракета”, “удар Багоў Расы”, “паўтарэньне эксьперыментаў Міколы Тэслы з эфектам Тунгускага метэарыта”, “пасланьне з планеты Нібіру” і г.д. 

7. Нарэшце, шэраг грамадска-палітычных дзеячаў, якія дзейнічаюць на інфармацыйным полі расейскай імперыі, адкрыта заявілі (Жырыноўскі, Латыніна, Шляхаў) – гэта была ракета (ці, больш шырока – касьмічная зброя), а не метэарыт

Аднак, усе пералічаныя вышэй факты носяць характар ускосных доказаў непраўдзівасьці метэарытнай гіпотэзы. На гэтым фоне нас зьдзіўляе, што ў пераліку адпаведных аргументаў практычна адсутнічае галоўнае, што было бачна адразу, ужо 15.02.2013 г., і што носіць ня ўскосны, а наўпроставы характар! Прычым, гэтае нешта можа пабачыць кожны!..

Гаворка пра “росьпіс” “метэарыта” ў небе над Чэлябінскам. Толькі пан Шляхаў – рускі нацыяналіст-антысеміт – заўважыў тое, што і мы.

У чым справа, панове? Ну, паглядзіце на сьлед “метэарыта” паўважлівей (гл. фотаздымкі асобных частак сьледу, выстаўленыя ніжэй) і, уключыўшы свой розум, складзіце ўласнае меркаваньне (не бярыце адразу бок СМДІ, лепш забудзьце пра іх…).

А цяпер самастойна адкажыце на наступныя пытаньні:

–  гэта што за сьляды “манеўраваньня метэарыта” пры ўваходзе ў атмасьферу (гл. жоўтыя стрэлкі на фота ніжэй)? Мэтэарыты ў нас, аказваецца, манеўруюць пры ўваходзе ў атмасьферу, данацэльваючыся на зададзеную ім цэль?

 

– гэта што за ўстойлівы і найвыразны двайны сьлед (гл. 4 фота ніжэй), які ў дадатак яшчэ і сыходзіцца больш шчыльна пасьля выбуху (гл. правае ніжняе фота)? Праз пэўны час становіцца трайным (фота зьлева ўнізе). У нас цяпер, аказваецца, часткі “метэарыта” пасьля выбуху і распаду ў атмасьферы не разьлятаюцца ў розныя бакі, а зьбліжаюцца? А, можа, сучасныя ”метэарыты” маюць па два ракетныя соплы, каб пакідаць у атмасьферы больш выразны паралельны сьлед, каб людзі памылкова думалі, што гэта ракета, а на справе гэта проста такі “метэарыт”?

– паглядзіце, як на некалькі частак разьляцеўся “метэарыт” у завяршальнай фазе свайго палёту (гл. ніжэй 5 фотаздымкаў, зробленых з розных ракурсаў; асабліва добра бачны разьлёт розных частак “метэарыта” на правым верхнім здымку; іх вылет з эпіцэнтру выбуху пазначаны жоўтымі й вішнёвымі стрэлкамі). Пры гэтым бачна, як адна (галаўная) частка пасьля выбуху “метэарыта” ляцела вінтамі (аб’яднаныя разам вішнёвыя стрэлкі). Яна, што, таксама расплылася ў паветры нібы ранішні туман і яе немагчыма знайсьці? А, што, метэарыты ў нас цяпер яшчэ і вінтамі лятаюць

 

І вы пасьля гэтага ўсё яшчэ будзеце думаць на метэарыт?

Калі так, дык калі ласка. Сьцяг вам у рукі. Можаце пакласьці ў тое месца сваёй галавы, дзе ў вас знаходзяцца розныя іншыя аналагічныя “факты”

(такія, напрыклад, як:

– “у 1999 годзе чачэнцы-тэрарысты вырашылі паўзрываць жылыя шматпавярховыя дамы ў Маскве, Буйнакску, Валгадонску з грамадзянамі, якія мірна спалі, каб Расея напала на Чачню і забіла 250.000 чачэнцаў (зь іх 42.000 дзяцей)”;

– “у 2000 годзе расейская атамная падводная лодка “Курск” патанула; улады спрабавалі ратаваць падводнікаў, якія заставаліся жывымі, знаходзячыся ў падлодцы яшчэ некалькі дзён, але не пасьпелі – усе загінулі”;

– “у тым жа 2002 годзе злыя чачэнскія тэрарысты напалі на тэатр на Дуброўцы, дзе мірным масквічам паказвалі мюзікл “Норд-Ост”; іх мэтай было запужаць мірных масквічоў (тэрор), але бравыя рускія сьпецслужбы ўсіх закладнікаў вызвалілі, а ўсіх тэрарыстаў… неўтралізавалі”;

– “у 2008 годзе Грузія напала на Расею, а тая, баронячыся сама, і баронячы ўласных расейскіх грамадзян вымушана была ўвесьці абмежаваны кантынгент сваіх войскаў на тэрыторыю злачыннай Грузіі, дзе расейскія міратворцы знаходзяцца і сёньня”;

– “у 2010 годзе самалёт, які дастаўляў на катыньскія ўрачыстасьці прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага і яшчэ каля 90 прадстаўнікоў польскай патрыятычнай эліты, упаў пад Смаленскам і разьбіўся; гэта адбылося таму, што за штурвалам сядзеў п’яны польскі генерал Бласік і сьпяваў “Ешчэ Польска не зьгінэла…”; усе, хто быў у самалёце, як адзін, загінулі…”), –

чарговы “факт” пра тое, што “ў 2013-м годзе пад Чэлябінскам упаў метэарыт, былі сотні параненых, але ніхто не загінуў” – і… можаце спаць спакойна.

А мы тым часам пяройдзем да фармуляваньня высноваў на грунце рэалістычнага сьветагляду. 

Паколькі рацыянальны погляд на падзею прымушае несупярэчліва аб’ядноўваць усе факты у межах адзінага сістэмна зьвязанага адказу (пры гэтым патрабуецца абсалютна не зьвяртаць увагу на версію, якую накідаюць масе СМДІ), мы мусім заявіць, што:

1. Версію аб тым, што ў небе над Чэлябінскам праляцеў, узарваўся і выпараваў метэарыт, як і версію, што гэта быў іншапланетны карабель (ды яшчэ зьбіты іншым НЛА – http://www.youtube.com/watch?v=6tJOlJ1Kk78), мы прыняць ня можам. Бо гэтыя версіі шмат у чым пярэчыць фактам.

2. Адзінай версіяй, якая здольная несупярэчліва патлумачыць усе вядомыя факты (ад асаблівасьцяў сьледу ў небе да дзіўных паводзінаў расейскіх улад), зьяўляецца наступная:

– у небе над Чэлябінскам праляцела, узарвалася і ў выглядзе сваіх фрагментаў пападала на зямлю галаўная частка вялікай міжкантынентальнай ракеты (верагодна, нейкага новага тыпу). Гэтая галаўная частка для больш дакладнага навядзеньня на цэль на канчатковым этапе палёту і для актыўнага манеўраваньня (апошняе патрэбнае, каб ня быць зьбітай сродкамі СРА суперніка) мела два актыўна працуючых ракетных рухавіка з палівам (гл. прынцыповую рэканструяваную сьхему будовы чэлябінскага “метэарыта”; уверсе паказаны двайны сьлед на небе, унізе – прынцыповая канструкцыя аб’екта);

– пасьля выбуху гэтай часткі ракеты ў небе над Чэлябінскам, яе фрагменты працягвалі разьлятацца са звышгукавымі хуткасьцямі, што людзьмі на зямлі чулася, як некалькі дадатковых хлапкоў пасьля асноўнага выбуху (вось тут можна прачытаць тлумачэньне гэтага феномена: http://elementy.ru/email/1481540). Адзін з фрагментаў, зь якога і пасьля выбуху працягвала выцякаць паліва, пакунуў у небе характэрны вінтападобны сьлед (у адрозьненьні ад іншых фрагментаў галаўной часткі ракеты, палёт якіх у небе пасьля выбуху ўжо ня быў бачным, паколькі паліва ў іх не было) – так лятаюць кавалкі з парушанай аэрадынамікай  (гл. пяць скампанаваных фота вышэй);

– затое ўсе вялікія фрагметы пасьля падрыву ракеты былі бачныя на вайсковых радарах, іх месца падзеньня было дакладна зафіксавана. Гэтыя часткі хутчэй за ўсё былі знойдзены ў першыя ж гадзіны пасьля падзеньня. Для таго, каб цывільныя грамадзяне і “госьці Чэлябіншчыны” раптам масава не пазнаходзілі іншыя дэталі ракеты з магчымымі элементамі бартавой ідэнтыфікацыі, былі прадпрынятыя маштабныя меры запабяганьня, у т.л. адуважвальна-дэзінфармацыйнага характару.         

Дэталі палёту ракеты, якія можа выявіць кожны жадаючы на грунце элементарных школьных ведаў па геаметрыі й фізіцы.

Вугал нахілу траекторыі палёту ракеты адносна паверхні зямлі.

Гэты параметр кожны можа ацаніць самастойна, калі выбярэ з фотаздымкаў “метэарытнага” сьледу ў небе тыя, на якіх бачны найбольш доўгі па сваёй працягласьці сьлед, і супаставіць яго нахіл да лініі гарызонта (гл, напрыклад, фота ў пачатку 1-й часткі гэтага матэрыяла, ці фота зьлева).  

У нас атрымалася, што гэты вугал сапраўды склаў каля 20о, што, як мы ўжо адзначалі, якраз характэрна для ракеты, бо нават міжкантынентальнай ракеце ня трэба ўзьлятаць над Зямлёй вышэй за 100 км – там і так будзе вакуум.   

Вышыня месца выбуху “метэарыта” ў атмасьферы над паверхняй Зямлі.

У ідэале гэты параметр кожны можа ацаніць самастойна па такім жа прынцыпе, па якім ацэньваецца адлегласьць удару маланкі – працягласьцю часавага інтэрвалу паміж бляскам маланкі й пачаткам грымотаў. У нашым выпадку сітуацыя трохі ўскладняецца тым, што трэба ацаніць не адлегласьць, а вышыню над паверхняй зямлі, на якой адбылася падзея. Калі мы возьмем з усіх відэа, якія зафіксавалі чэлябінскі інцыдэнт, тыя, дзе здымкі адбываліся ад пачатку засьветкі “выбухам метэарыта” ранішняга неба й працягваліся бесперапынна да моманту прыходу паветранай хвалі (чутны гук ці бачны іншыя эфекты выбуху), а пасьля зь іх абярэм тыя, якія фіксавалі гэтыя падзеі бліжэй да эпіцэнтра (але, натуральна, зь зямлі), кожны з нас можа самастойна вылічыць вышыню выбуху, ведаючы, што хуткасьць перамяшчэньня гукавай хвалі складае каля 331 м/сек (http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D0%B2%D0%B5%D1%80%D1%85%D0%B7%D0%B2%D1%83%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D1%8F_%D1%81%D0%BA%D0%BE%D1%80%D0%BE%D1%81%D1%82%D1%8C).

Вось тут – http://www.youtube.com/watch?v=6tJOlJ1Kk78 – вы можаце паглядзець відэа, на якім камерай назіраньня зафіксаваныя гэтыя дзьве падзеі. Інтэрвал часу паміж імі 2 хвіліны і 20 секунд (гл. на паказьнікі справа ўнізе; 9:20:03 – 9:22:23). Атрымліваецца, што адлегласьць да месца выбуху складае каля 45 км. Аднак, недахопам гэтага відэа зьяўляецца тое, што немагчыма ацаніць, як далёка да эпіцэнтра знаходзіцца месца здымкаў (хаця, паколькі цені ад дому ў час засьветкі кароткія, значыць, даволі блізка).

На гэтым фільме – http://www.youtube.com/watch?v=e6Eql-V-VrU&feature=player_embedded# – бачна, што здымкі ідуць амаль пад месцам пралёту “метэарыта”. Інтэрвал часу паміж пачаткам здымкаў (гл. час, на фільме відэа, 12:10) і галоўным выбухам (час 12:39) складае каля 30 секунд, што дае адлегласьць ня меншую за 10 км. Аднак, недахопам гэтага відэа зьяўляецца тое, што мы ня ведам, колькі прайшо часу ад моманту засьветкі да пачатку здымак відэа – 10, 30 секунд ці 1,2 хвіліны?

Адсюль мы можам дакладна сказаць, што выбух адбыўся над паўднёвымі ваколіцамі Чэлябінска на вышыні ў інтэрвале паміж 25 км і 45 км (сярэняя – 35 км).

Вышыня пачатку “мэтэарытнага” сьледу ў атмасьферы.

На грунце папярэдніх разьлікаў становіцца лёгка разьлічыць, што сьлед “ад метэарыта” пачынаўся на вышыні каля 70-80 км – г.зн. у самых разрэжаных слаях атмасьферы, якія прынята называць мезасьферай (гэта вышэй за стратасьферу – гл. http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D1%82%D1%80%D0%BE%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5_%D0%B0%D1%82%D0%BC%D0%BE%D1%81%D1%84%D0%B5%D1%80%D1%8B).

Даўжыня “метэарытнага” сьледу ў атмасьферы над Чэлябінскам.

З папярэдніх параметраў і адпаведных фотаздымкаў лёгка разьлічыць, што даўжыня сьледу, пакінутага аб’ектам, складае больш за 100 км.

Хуткасьць пралёта аб’екта над Чэлябінскам.

Ведаючы папярэдні параметр і зафіксаваўшы час, за які ён быў утвораны пралятаючым “метэарытам”, кожны можа разьлічыць прыкладную хуткасьць палёту “метэарыта”.  

Нашы падлікі далі вынік: больш за 10 км/сек.  

Гэта недзе ў раёне 2-й касьмічнай хуткасьці (http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B0%D1%8F_%D0%BA%D0%BE%D1%81%D0%BC%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%81%D0%BA%D0%BE%D1%80%D0%BE%D1%81%D1%82%D1%8C), што цалкам рэальна для сучасных ракет.  

Фізічныя параметры аб’екта.

На жаль, нам не атрымалася знайсьці аб’ектыўных апор для разьліку такіх памераў, як памер ракеты, яе маса, магутнасьць выбуху. Таму мы ў гэтых асьпектах застаемся ў разгубленасьці перад найшырокімі дыяпазонамі, аб’яўленымі расейскімі й амерыканскімі “навукоўцамі” (калі б адрозьненьняў у 3-4 парадкі паміж іх данымі не было, мы б дзьвюкосьсі ня ставілі; а так, яўна, як мінімум, нехта сур’ёзна памыляецца).

Адзінае, на што мы зьвярнулі ўвагу, што калі “метэарыт” уявіць камянём круглай формы, дыяметрам 17-18 м, дык яго маса (пры ўмове шчыльнасьці, характэрнай для каменных метэарытаў – 3,9 г на 1 см3) сапраўды павінна складаць каля 11.000 тон. Вось, аказваецца, адкуль амерыканцы ўзялі масу “мецеароіда” ў 10-11.000 тон…

А цяпер давайце зададзім ключавое ў гэтай частцы пытаньне: чыя гэта была ракета?!

Калі вы возьмеце мапы №5 і 6 (гл. 1-ю частку гэтага матэрыяла), а таксама палітычную мапу Зямлі ці глобус, і супаставіце іх, у вас атрымаецца, што ракета прыляцела альбо з Чукоткі-Камчаткі (тады гэта быў расейскі тэракт!; адразу бачыцца адказ: ах, вось чаму расейцы так старанна хавалі зьвесткі пра сапраўдную траекторыю “метэарыта”!), альбо з Аляскі (амерыканскі тэракт!).

Іншага ня можа быць. Калі прызнаваць іншае, то атрымаецца нешта накшталт таго, што атамная субмарына папуаскага племені мумба-юмба ўсплыла ў Паўночна-ледавіковым акіяне і запусьціла па расейскім палігоне пад Чэлябінскам аналаг апошняга варыянту сваёй цермаядзернай ракеты…

Таму адразу пераходзім да наступных пытаньняў.  

На што расейскай імперыякратыі такое рабіць?

Адказ: каб прадэманстраваць усяму сьвету (і найперш амерыканцам) новую міжкантынентальную ядзерную ракету з высокаманеўровай баявой галоўкай, здольнай ухіляцца ад любых сучасных сістэм СРА, якія распрацоўваюцца амерыканцамі. Пры гэтым, расейская імперыякратыя дзейнічала па пранцыпе старой расейскай прымаўкі: бі сваіх, каб чужыя баяліся…

Галоўнай задачай расейцаў было заявіць: “усё, “перабудова” і “перазагрузка” закончыліся, мы прэтэндуем на свой кавалак глабальнага пірага – г.зн. на ўсю спадчыну былога СССР перыяду геніяльнага генералісімуса І.Сталіна; на меншае ня згодны; амерыканцы – пайшлі вон…”

А на што амерыканцам (а дакланей, заходняй глабалісцкай сіянакратыі) такое рабіць?

Адказ: каб прадэманстраваць усяму сьвету (і найперш расейскай імперыякратыі) новую міжканентальную ядзерную ракету з высокаманеўровай баявой галоўкай, здольнай ухіляцца ад любых сістэм СРА, якія ў бліжэйшыя гады могуць быць распрацаваны ў Расеі, што: “усё, “перазагрузка” закончыліся і мы заяўляем вам, расейцы, што вы павінны слухацца ва ўсім нас – ліберальных амерыканцаў – рабіць у вонкавай і ўнутранай палітыцы тое, што мы скажам, а ўсялякія гульні ў аднаўленьне былога СССР пад выглядам стварэньня Еўразійскага саюзу (Расея, Казахстан, Беларусь, магчыма, Украіна і г.д.) тэрмінова спыніць; а то мы, калі што, як жахнем…” 

На першы погляд, абедзьве гіпотэзы маюць аднолькавае права на існаваньне. Але, фіксуючы і аналізуючы шэраг ускосных фактаў, мы схіляемся да версіі, што гэта было амерыканскае “пасланьне”, на якое расейцы пачалі скрайне нярвова рэагаваць…

Аргументы такія:

1. Шукаць “метэарыт” па трывозе і пад выглядам вучэньняў пачалі дзесяткі тысяч расейскіх вайскоўцаў, а наіўных маскоўскіх метэаролагаў, якія не праявілі патрэбнай увагі да “дробязяў”, бачных на небе любому нармальнаму чалавеку, паслалі далёка… І правільна зрабілі – нейкія падазроныя метэаролагі…

2. Гіганцкая хваля расейскай дэзінфармацыі накрыла ўсю расейскую інфармацыйную прастору. Галоўнае, што ўся гэтая дэза была неахайнай, насьпех зробленай, такой, якая падрывае аўтарытэт расейскіх СМІ…

3.  На наступны дзень, 16 лютага, стала вядома, што расейскія стратэгічныя бамбардыроўшчыкі Ту-95 (па класіфікацыі НАТА “Мядзьведзі”), здольныя несьці на сваім борце атамную зброю, зрабілі аблёт амерыканскага вострава Гуам у Ціхім акіяне (http://kavkazcenter.com/russ/content/2013/02/17/96269.shtml). Падобная пагроза тэрыторыі ЗША выглядае не інакш, як рэакцыя ў адказ на нешта…

4.  Яшчэ праз некалькі дзён стала вядома, што ўпершыню з часоў супрацьстаяньня ЗША і СССР у гады “халоднай вайны”, у Расеі былі праведзены маштабныя вучэньні ракетна-ядзеных войскаў, якія суправаджаліся перакідкай частак, ракетаў, планаваньнем пускаў і г.д. (гл. http://kavkazcenter.com/russ/content/2013/03/06/96625.shtml). Уяўляеце, як усё гэта напружыла амерыканцаў?

5. Таксама стала вядома, што ў гэтым годзе ў Расеі набор курсантаў у вайсковыя вучылішчы, прызначаныя для выпуска афіцэраў ракетных войскаў стратэгічнага прызначэньня, будзе павялічаны… ў разы.  

У сувязі з гэтым, мы лічым больш верагодным, што чэлябінскі “метэарыт” быў амерыканскай ракетай, і менш – што расейскай (але апошняе таксама магчыма)… 

 

10 каментарыяў

  1. Siarhiej кажа:

    Пасля такога аналізу губляеш давер да такіх вядомых СМІ як Euronews, BBC …
    Яны маглі хаця б падобную вэрсію выказаць.

  2. Foundation’’Democratic Belarus’’-Bulgaria; http://www.fdb-b1.narod.ru .
    Там где Парламентская власть управляет Государством нет места диктаторским режимам типа асадов, фиделям, лукашенак, саддамам. Диктаторы убийци совершают государственный переворот, ликвидируют парламент,что является преступлением, как это стало в Республике Беларусь в 1995 году,когда было насильственно разгонено Народное Собрание 13-го созыва. Прочитайте Конституцию РБ, Беларусь парламентарна Держава. Во власти Парламента объявить импичмент преступникам и их покравителям на всех уровнях государственного управления. Работы хватит всем.
    Этнические белорусы-опора и фундамент независимости Республики Беларусь, гарант государственности и

  3. Jan Zyzka кажа:

    Ostrovskij sovsem ebnulsia na pochve rusofobii. Flag emu v ruki i novykh tvorcheskikh uspekhov.

  4. з...лы беларус кажа:

    Троль “Jan Zyzka… ebnulsia” выдатна = знайшоў мейсца – ха-ха-ха!
    Аб ролі сродкаў масавай дэз’інфармацыі – асабістае назіранне; ехаў грамадзкім транспартам – псеўдаінтэлігентная жанчына- пенсіянерка абсалютна ўпэўнена тлумачыла, што Коленька – прыёмны сын , “із детдома, поэтому мамы і нет, і Александр Грігорьевіч – святой чловек, заботітся о чужіх детях, как о родных..” Хоць стой, хоць падай!…

    • Siarhiej кажа:

      “Александр Грігорьевіч — святой чловек”
      Гэта ёй папы Філарэт і Кірыл сказалі, а яна ім паверыла.

  5. Litvarus кажа:

    Трэба усё ж так адрозніваць народ ад інтэлігенцыі. Апошняя хоча разабрацца што такое нацыя, у чым ідэнтычнасць беларусаў, прыслухоўваецца да старух і старыкоў на вёсках, збірае ў музеях гаршкі і г.д. і г.д. Народ жа, думае што яго сутнасць заключаецца ў яго назове. І калі у яго назов “белый рускі”, то ён думае што сутнасць яго “руская” і таму ён слухае Філарэта і Кіріла Адсуь вывад, альбо паднімаць свядомасць народа да свядомасці інтэлектуалаў, альбо адмаўляцца ад назвы беларусы.

  6. з...лы беларус кажа:

    Ученые гадают: почему взорвался Челябинский метеорит?

    сегодня 15:54
    Евгений Каблов, академик РАН, генеральный директор Всероссийского института авиационных материалов (ВИАМ), сообщил в интервью агентству ИТАР-ТАСС о том, что самой большой загадкой знаменитого Челябинского метеорита является причина взрыва этого космического тела в воздухе.

    © OOO Spetszakaz | Reuters
    До сегодняшнего дня науке не были известны случаи взрывов небесных тел подобного рода при схожих обстоятельствах — в непосредственной близости от поверхности Земли, и такой мощности. Изучение осколков «нашумевшего» в прямом и переносном смысле небесного тела должно помочь ученым понять причины произошедшего. По мнению Евгения Каблова, полученные данные при анализе осколков смогут также принести пользу авиакосмической промышленности страны.
    Директор ВИАМ, сотрудники которого создали в свое время 96% всех материалов, использовавшихся в авиационной и космической отраслях Советского Союза, надеется, что институт сможет получить образцы осколков метеорита для исследования уже в самое ближайшее время.
    метеорит, Челябинск

  7. з...лы беларус кажа:

    Независимая газета допускает, что 15 февраля 2013 года в небе над Челябинском взорвался не метеорит, а гиперзвуковая ракета. “Тайна челябинского метеорита раскрыта?”, – называется статья на передовице свежего номера НГ.

    Удивительно, отмечает издание, но ученые, признавая абсолютную нетипичность челябинского феномена, категорически отказываются отвечать на вопросы, которые больше всего должны бы их интересовать. Они их попросту игнорируют. НГ не исключает, что ученым “настоятельно порекомендовали” определенную версию событий.

    Газета напоминает, что событие запомнилось яркой вспышкой, ударной волной и белоснежным инверсионным следом, характерным для ракет и реактивных самолетов.

    Белый след, объясняет НГ, это водяной пар, мгновенно замерзающий и в виде снежной пыли висящий в атмосфере. А также прочие компоненты сгоревшего топлива. Поэтому газета считает наиболее вероятной версию техногенного происхождения челябинского феномена – испытания прототипа российской гиперзвуковой ракеты.

    По мнению издания, события могли развиваться следующим образом: ракета-носитель, запущенная со стратегического ракетоносца Ту-160, вышла за пределы атмосферы. Здесь отделилась последняя ступень с нагрузкой-прототипом. Разогнавшись в космическом вакууме, гиперзвуковая ракета через несколько минут должна была упасть в районе Белого моря.

    Но ракета неожиданно пошла на снижение. На высоте 92 км вошла в атмосферу и дальше летела, оставляя белоснежный инверсионный след, по очень отлогой траектории почти параллельно к поверхности Земли. Это типичный угол входа и движения для объектов с околоземной орбиты, например, отработавших свое спутников, объясняет Независимая газета.

    Взрыв, сопровождаемый мощной ударной волной и необычайно яркими клубами огня, типичными для высококалорийного топлива, не уничтожил ракету полностью. Более того, остатки ее ни на градус не отклонились от прежней траектории. С этого момента на всех видеозаписях ясно видны два белых следа двух обломков, продолжающих параллельный полет. По мере выгорания топлива след исчезает.

    Издание рассказывает, что сразу же после пролета метеорита были подняты 20 тыс. сотрудников МЧС и три вертолета, вылетевшие на поиски места падения небесного тела. А управление ФСБ по Челябинской области подняло в воздух пять вертолетов. Поиском занимались также мобильные группы МЧС на снегоходах и лыжах.

    “Уже на следующий день, 16 февраля, официально объявили, что ни одного осколка не найдено, поиск прекращен. Это могло означать лишь одно – ФСБ нашла, что искала. А именно – остатки ракеты”, – заключает Независимая.

    А все телевизионные репортажи о круглой полынье в озере Чебаркуль и якобы находках осколков метеорита газета называет “операцией информационного прикрытия”.

    “Власти, которые вовсю нагнетали ужас, называя выбитые форточки поврежденными домами, а всех обратившихся в поликлиники – пострадавшими, вдруг начали пилить информационный сук, на котором висел вопрос о миллиардной компенсации ущерба”, – пишет “НГ”.

    “Американцы, чтобы не смущать народ, проводят испытания своих гиперзвуковых аппаратов где-нибудь над океаном. Надо полагать, что следующие полеты российских прототипов пройдут уже в менее населенной местности и не вызовут лишнего ажиотажа”, – выражает надежду Независимая.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы