nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ЦЫВІЛІЗАЦЫЯ ЭЎРОПЫ: агульная сацыялёгія, тэорыя цывілізацый, цывілізацыя Эўропы, балтаславянскі этнас, нацыі і рэгіянальныя культуры (частка 1)

21 сакавіка, 2013 | Каментары (1)

 

 

Сёньня выстаўляем вынік шматгадовай працы, выкананай у вельмі складаных  варунках (але такі, пакуль, наш лёс…), беларуска-літвінскага навукоўца (палітычнага географа – цывілізацыёлага) і, адначасна, патрыёта нашай Бацькаўшчыны Віталя Куплевіча (гл. фота). Паколькі матэрыял мае вялікі аб’ём, для зручнасьці мы падзялілі яго на некалькі частак, кожную зь якіх звычайны чытач, калі пажадае, можа адолець за вечар. Выстаўляючы гэтую працу, мы жадаем спадару Віталю далейшых выбітных дасягненьняў.

Рэдакцыя.


 

Зьмест

УВОДЗІНЫ

І. Агульная сацыялёгія.

ІІ. Цывілізацыялёгія.

1. Праблемы ў ведах аб цывілізацыях.

2. Вызначэньне цывілізацый.

ІІІ. Клясыкі навукі аб цывілізацыях.

1. Агульнае.

2. Фэлікс Канэчны й яго навука аб цывілізацыях.

3. Цывілізацыйнае пытаньне ў спадчыне беларускіх мысьляроў.

ІV. Чыньнікі (фактары) утварэньня цывілізацый.

V. Структура цывілізацый.

1. Вертыкальная структура цывілізацый.

А. Лякальныя (падставовыя) цывілізацыі (L).

Б. Рэгіянальныя цывілізацыі (R).

В. Кантынэнтальныя цывілізацыі (С).

Г. Плянэтарныя цывілізацыі (Р).

Д. Камплемэнтарнасьці. Надцывілізацыі. Трансфармацыі.

2. Гарызантальная структура цывілізацый.

А. Агульнае.

Б. Цывілізацыйныя межы.

VI. Чыньнікавая (фактарыяльная) цывілізацыялёгія.

1. Цывілізацыі і абшары (цывілізацыі й фізыка-геаграфічныя ўмовы).

2. Час і часапрастора.

А. Умовы для тварэньня цывілізацыі Эўропы.

Б. Вялікія трансфармацыйныя працэсы, або эўрапеідызацыя Эўропы.

В. Эўрапейская цывілізацыйная часапрастора.

3. Цывілізацыі й рэлігіі, канфэсіі, веравызнаньні.

4. Цывілізацыі і этнасы.

5. Цывілізацыі і дзяржавы.

А. Агульнае.

Б. Цывілізацыі і мовы.

6. Цывілізацыі і сусьветны палітычна-эканамічны падзел.

7. Цывілізацыі і ідэалёгіі ды геапалітычныя арыентацыі.

8. Цывілізацыйная ідэнтыфікацыя.

VIІ. Цывілізацыйная канфлікталёгія.

1. Цывілізацыйныя канфлікты ў Эўропе.

2. Канфліктагенныя абшары.

VIII. Дынамічная цывілізацыялёгія.

1. Унутраныя (эндагенічныя) цывілізацыйныя працэсы.

2. Вонкавыя (экзагенічныя) цывілізацыйныя працэсы.

3. Стадыі разьвіцьця цывілізацый.

ІХ. Намэнклятура і сыстэматыка цывілізацый.

Х. Асноўныя законы цывілізацыялёгіі.

ХІ. Мэтодыка цывілізацый.

ХІІ. Табліца соцыюмаў цывілізацыі Эўропы.

ХІІІ. Цывілізацыя Эўропы. Межы.

ХІV. Рысы цывілізацыі Эўропы.

1. Агульнае.

2. Цэнтральная і Ўсходняя Эўропа.

ХV. Цывілізацыйная часапрастора балтаславянскага этнасу.

1.Навуковыя доказы належнасьці Беларусі да цывілізацыі Эўропы.

2. Цывілізацыйная часапрастора Бацькаўшчыны..

3.Цывілізацыйныя працэсы ў Беларусі ў ХХ ст.

Эўропа і Эўразія.

1. Агульнае

2. Цывілізацыйнае параўнаньне беларускай (эўрапейскай) і расейскай (эўразійскай) моў.

XVI. Эўрапейскія нацыі.

XVII. Эўрапейскія рэгіянальныя культуры.

Заключэньне

Літаратура

 

 

УВОДЗІНЫ

Першы раз зацікавіўся цывілізацыйнай праблематыкай у час дактаранцкіх студыяў у Варшаве, чыста выпадкова купіўшы ў навуковай кнігарні ймя Баляслава Пруса кнігу Самуэля Гантынгтана ў польскім перакладзе пад назваю “Сутыкненьне цывілізацый”. Прачытаўшы навукова-папулярную працу, як прафэсійны географ найперш зьвярнуў увагу на недасканаласьць і памылковасьць вызначэньня аўтарам колькасьці цывілізацый і акрэсьленьня іх абшараў.

Потым, зразумеўшы што аўтар не географ, а палітолаг, — распавёў аб гэтым прафэсару зь Інстытуту Геаграфіі Польскай Акадэміі Навук (ІГ ПАН) пану Пётру Эбэрхардту. З панам прафэсарам на той час пасьпеў пазнаёміцца і, нават, — пасябраваць. На дзіва, пан прафэсар зусім не трымаў дыстанцыю паміж сабой і дактарантамі. Аказаўся ня толькі выбітным навукоўцам – жывым клясыкам польскае сацыяльнае геаграфіі (прызнаны адмысловец у дэмаграфіі, палітычнай геаграфіі, крытычна асэнсоўвае геапалітыкі, аўтар некалькі кніг, што прызнаны ў суседняй краіне клясычнымі), але і выбітным чалавекам.

П. Эбэрхардт згадзіўся з маімі высновамі й рэкамендаваў мне прачытаць працы выбітнага польскага гісторыка, гісторыясофа Фэлікса Канэчнага. У іх я ўбачыў цэлую сыстэму ведаў аб цывілізацыях. Пашкадаваў, што працы Ф. Канэчнага не вядомыя філёсафам, навукоўцам і шырокай грамадзкасьці на маёй Бацькаўшчыне – Беларусі.

Потым аказалася, што пан прафэсар сам напісаў грунтоўную працу, у якой дакладна вызначыў усходнюю мяжу лацінскай цывілізацыі (або надцывілізацыі заходняга хрысьціянства: каталікоў і пратэстантаў пасьля Рэфармацыі-Контррэфармацыі), між іншым паказаўшы яе зьмяненьні за апошнія тысячу год падзелу хрысьціянства на заходняе і ўсходняе.

Далей былі месяцы працы ў Бібліятэцы Варшаўскага ўнівэрсытэту (БУВ-е), паездкі ў бібліятэку Ягелёнскага ўнівэрсытэту (УВ), што ў Кракаве, вандроўка ў Прагу ў бібліятэку слыннага Карлявага ўнівэрсытэту.

П. Эбэрхардт весела назваў мяне новым Гантыгтанам. Я ўспрыняў выказваньне славутага прафэсара за яшчэ незаслужаную пахвалу, але…

У Варшаве былі дыскусіі ў беларускім дыскусійным клюбе заснаваным пры прыватным Ўнівэрсытэце Лазарскі (там жа знаходзіцца дбайна сабраная Паўлам Казанэцкім унікальная для Варшавы беларуская бібліятэка), якім кіравала дактарантка Варшаўскага ўнівэрсытэту энэргічная Наста Ільіна (паходзіць зь Берасьця). Падыскутаваць было зь кім. Клюб наведвалі філёзаф і тэоляг каталіцкі законьнік (манах) Пёртра Рудкоўскі (мой зямляк), гісторык і палітоляг (родам з Магілеву) Павал Усаў, студэнт і грамадзкі дзеяч Анатоль Міхнавец ды многія актыўныя студэнты зь Беларусі (як правіла).

Паступова была напісана першасная аглядная праца аб’ёмам больш, чым пяцьдзясят старонак. Працу паказаў шаноўнаму пану прафэсару Флёрыяну Пліту (намесьніку дэкана факультэту геаграфіі і рэгіянальных вывучэньняў Варшаўскага ўнівэрсытэту) – атрымаў шмат крытыкі. Такі “халодны душ” ня толькі не стрымаў мяне, але наадварот паспрыяў далейшым разумаваньням. Пан прафэсар (выбітны знаўца дыдактыкі геаграфіі і Паўночнай Афрыкі) умее эмацыйнай крытыкай прастымуляваць студэнтаў і дактарантаў, за тое і аддамо належнае вядомаму польскаму навукоўцу.

Сам разумеў, што праца недасканалая, патрабуе часу для ўдасканаленьня.

Яшчэ недасканалую працу апублікаваў на сайце “Беларусь – наша зямля“ (www.nashaziamlia.org) надзвычай шанаваны мною прафэсар Гарадзенскага мэдыцынскага ўнівэрсытэту Алесь Астроўскі. Алесь Аляксандравіч займаецца распрацоўкай навукова абгрунтаванай беларускай нацыянальнай ідэалёгіяй, і выдатна разумее нашы нацыянальныя праблемы. Цудоўна ўсьведамляе каштоўнасьць навуковых прац. Ды й эўрапейскія нацыі, у т. л. наша беларуская, фарміраваліся на канкрэтным эўрапейскім цывілізацыйным падмурку (балта-усходнеславяна каталіцкім, усходнеславяна праваслаўным, усходнеславяна-вуніяцкім — цывілізацыі Літвы і Русі). Шчыра ўдзячны Алесю Аляксандравічу – майму адзінадумцу за шчырае спрыяньне і рэальную дапамогу, за выбітныя людзкія якасьці.

У Гародні тую ж самую недасканалую працу, але ўжо аб’емам больш чым восемдзесят старонак паказаў вядомым навукоўцам Алесю Краўцэвічу і Алесю Смалянчуку.

Алесь Краўцэвіч станоўча выказаўся і парэкамендаваў зьмяніць маю працу дыдактычна. Паставіць крытычны аналіз асноўных прац вядомых пачынальнікаў навукі аб цывілізацыях у пачатак, а не ў канец працы.

Потым усьвядоміў, што вертыкальную структуру цывілізацый асэнсаваў няправільна, таму прыйшлося перарабіць удасканаліўшы мэтодыку. За лета 2012 года прыйшоў да высноў, што патрэбна ўскладніць вертыкальную структуру цывілізацый (каб яна максымальна адпавядала рэчаіснасьці). Увёў тэрміны аб надцывілізацыях, камплемэнтарнасьцях паміж цывілізацыямі. Адсюль – выводзяцца агульныя законы цывілізацыялёгіі.

У Беларусі, зайшоўшы ў Інстытут Гісторыі Акадэміі Навук, даведаўся, — што знаўца цывілізацыйнай праблематыкі — прафэсар Кошалеў. Удзячны прафэсару за запрашэньне на навуковую канфэрэнцыю і магчымасьць выкласьці падставы ўласных ведаў у рэфэраце.

Прапанаваная праца ўяўляе хутчэй акрэсьленьне новай навукі – цывілізацыялёгіі. Пакуль недахоп сродкаў і магчымасьцяў не дазваляюць давесьці яе да аб’ёму некалькі сотак старонак, бо ў Беларусі даводзіцца літэральна выжываць. Закранаюцца іншыя праблемы, вакол якіх можа быць дыскус у беларускіх інтэлектуальных колах, найперш у навуковых.

Не лічу сябе а ні цывілізацыйным дэтэрміністым, а ні – нігілістым, хутчэй рэалістым. Ігнараваньне цывілізацйных чыньнікаў – вынік, як правіла іх няведаньня – прыводзіць да канфліктаў паміж цывілізацыямі.

Часткі навукі аб цывілізацыях:

1. Агульная цывілізацыялёгія. Фармулюе агульныя і прыватныя дэфініцыі (вызначэньні) цывілізацый. Разглядае аб’ект і прадмет навукі аб цывілізацыях.

2. Традыцыйная навука аб цывілізацыях. Займаецца крытычным асэнсаваньнем ўяўленьняў аб цывілізацыях, якія сфарміраваліся ў розных цывілізацыях, нацыях, культурах.

3. Чыньнікавая (фактарыяльная) цывілізацыялёгія. Падрабязна разглядая чыньнікі (фактары) ідэнтыфікацыі цывілізацый, або ідэнтыты і выводзіць карэляцыі паміж імі.

4. Структурная цывілізацыялёгія. Фармулюе вертыкальную і гарызатальную структуры цывілізацый.

5. Дынамічная цывілізацыялёгія. Займаецца вывучэньнем ўнутрыцывілізацыйных і міжцывілізацыйных працэсаў (цывілізацыйныя выбухі, экспансіі-інвазіі, цывілізацыйныя дыфэрэнцыяцыі, кансалідацыі, часапрасторавыя пашырэньні, фрагмэнтацыі і іншых) і спрабуе вызначыць стадыі разьвіцьця цывілізацый.

6. Мэтадычная цывілізацыялёгія. Спрабуе сфармуляваць мэтодыкі кожнай цывілізацыі і фармулюе іх. Выводзіць агульныя й прыватныя законы цывілізацыялёгіі.

7. Аглядная навука аб цывілізацыях. Дае характэрыстыку кожнай цывілізацыі.

8. Цывілізацыйная канфлікталёгія – вывучае канфлікты паміж цывілізацыямі.

Мэта – прагназаваньне канфліктаў між цывілізацыямі з мэтай іх прадухіленьня. Міжцывілізацыйныя войны прыводзілі да пагібелі дзесяткаў мільёнаў індывідаў. Вядомы канфліктагенныя абшары і гісторыя кнфліктаў на іх. Не вядомы час пачатку новых канфліктаў. Аналягічна як катастрафічнымі экзагеннымі працэсамі: землетрасеньнямі і вулканізмамі ў дынамічнай геалёгіі.

Нарэшце патрэбна зазначыць дзьве рэчы:

1. Дыдактычная пабудова працы можа дыскутавацца, таму буду ўдзячны за крытычныя заўвагі што да яе пабудовы і за канструктыўныя парады.

2. Мэтодыка тыпізацыі соцыюмаў-цывілізацый Эўропы ня можа быць догмаю. Аналягічна, удзячны буду як за асэнсаваную крытыку, так і за добрыя парады.

 

Каментары (1)

  1. Litvarus кажа:

    Ежелі з працы будуць вытекаць канкрэтные палітычные высновы, то яе трэба як мага хутчэй друкаваць і распаўсюджаваць сярод апазіцыйнай молодзі. Свет так хутка зменяецца, што яна можа таксама хутка састарэць. Ніхто з сацыёлагаў, напрыклад, не прадбачыў крах СССР, а ён рухнуў.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы