nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Чаму ў “беларускія партызаны” не бяруць беларусаў

2 ліпеня, 2013 | 10 каментарыяў

Рэдакцыя.

БП 1Папярэдні матэрыял – яшчэ адзін выдатны дакумент, які зафіксаваў сітуацыю з г.зв. “беларускай” “дэмакратычнай” “апазіцыяй” і ейнымі СМІ.  Усе на ўласныя вочы могуць пабачыць, як шчырых, разумных, дасьведчаных, актыўных беларусаў – спадароў Мурашку і Арцёменку – выкінулі з форуму г.зв. “Беларускага партызана” (далей БП), шляхам зьвядзеньня іх рэйтынгу з 16 балаў да нуля (такая на гэты раз была выкарыстана методыка; дарэчы, на радыё “Свабода” для тых жа задач методыка была выкарыстана больш прымітыўная – рэдакцыя “самага свабоднага радыё”, нічога не тлумачачы, проста перастала выстаўляць іх каментары). Уся гэтая скандальная гісторыя – яскравы сімптом, на грунце якога можна зразумець прычыны і механізмы шматгадовай апазіцыйнай бездапаможнасьці й дэградацыі. Таму мы вырашылі яшчэ глыбей прааналізаваць тое, што адбылося.

 

Дзеля гэтага на пачатак мы вырашылі зазірнуць у рэгламент форуму г.зв. “Беларускага партызана” (гл. тут: http://club.belaruspartisan.org/forum/admin/135002/). І тут адразу нас моцна зьдзівіла, што на сайце гэтага “партызана” мы так і не знайшлі нармальнай беларускамоўнай версіі правілаў удзелу ў форуме. Але на гэта давайце пакуль ня будзем акцэнтаваць увагу – зьвернемся да зьместу рэкламнай абвесткі.   

Пад аўтарствам Віктара Іванова з 07.04.2013 г. тут знаходзіцца наступны тэкст:

«Беларускі партызан» запусціў новы сервіс для сваіх чытачоў – «Клуб БП». Цяпер кожны чытач можа самастойна прапаноўваць тэмы для абмеркаваньня і разьмяшчаць свае навіны на сайце.

Дарагія сябры, чытачы «Беларускага партызана», партызаны і проста спачуваючыя, … мы вырашылі стварыць клуб «Беларускага партызана». У нашым разуменьні – гэта супольнасьць чытачоў БП з рознымі пунктамі гледжаньня, але пры гэтым культурных, ветлівых, і пазітыўных людзей. Таму мы пакідаем за сабой права вырашаць, каму быць у клубе, а каму не. Той, хто будзе ўносіць свой жоўцевы негатыў у нашу ветлівую гутарку, будзе выключаны. З такімі мы кантактаваць ня хочам.

Цяпер тыя, хто заслужыў аўтарытэт больш +10, сталі шэраговымі нашага партызанскага атрада, і могуць самастойна заводзіць тэмы для абмеркаваньня, размяшчаць свае паведамленьні, навіны, фатаздымкі й відэа.

… Сябры, наша жыцьцё залежыць ня толькі ад вонкавых абставінаў, якія часта мацней за нас, але таксама і ад нас саміх. Прынамсі, у нашых сілах зрабіць нашыя партызанскія зносіны і [нашу] супольнасьць цікавымі, займальнымі й карыснымі. Заходзьце да нас у клуб на агеньчык, падзяліцеся сваімі думкамі ды ідэямі, і будзе нам усім шчасьце.

Бог – ня ў сіле, Бог – у праўдзе.

Сардэчна запрашаем, паплечнікі.

Заўсёды ваш, «Беларускі партызан»

(канец цытаваньня агіткі; выдзяленьні зроблены рэдакцыяй)

Мы гэта ўсё прачыталі, але так і не змаглі зькеміць: якія такія ўмовы парушылі спадары Мурашка і Арцёменка?

Яны прыйшлі па запрашэньні “на агеньчык БП”, выстаўлялі важныя матэрыялы (у т.л. дакументальны матэрыял, у якім асабісты біёграф сям’і Ротшыльдаў у парыве шчырасьці тлумачыць “тупым гоям”, зь якімі мэтамі, як і кім дзьве тысячы гадоў таму ў Еўропе ўводзілася хрысьціянства), актыўна дыскутавалі, дзяліліся сваімі думкамі – усё было ў адпаведнасьці з “Бог у праўдзе“. Пісалі культурна, нікога не абражаючы. Аднак іх нахабна выкінулі…

У той жа час многія іншыя ўдзельнікі клубу ня могуць нават адкрыта назваць сябе, хаваючыся за ідыёцкімі нікамі, ня здольныя сказаць ці запрапанаваць нічога істотнага, замест зьмястоўнага абмеркаваньня выкарыстоўваюць пустапарожні піперэпелізм ды яшчэ безупынна тыкаюць у бок паважаных і нашмат старэйшых людзей, абражаюць іх (вазьміце для прыклада аднаго толькі “Ігара Бабінцава”). Аднак такія асобы наадварот чамусьці ня сталі тымі, супраць каго кіраўніцтва “Клубу БП” выкарыстала свае “выхаваўчыя метады”. Яны па-ранейшаму застаюцца паважанымі ўдзельнікамі “дыскусійнага клубу”.

Нешта тут ня сходзіцца дэбіт з крэдытам – г.зн. тое, што дэкларуюць кіраўнікі БП з рэкламнымі мэтамі, з тым, чаго яны на самай справе робяць. Тады мы падумалі: ня трэба ўвогуле зьвяртаць увагу на тэкст “Віктара Іванова” – ён для праформы, для адводу вачэй. А варта, відаць, зьвярнуць увагу на фотакалаж, які разьмешчаны тут жа і проста выпінаецца з экрана кампутара табе на стол. На яго, хутчэй за ўсё, трэба арыентавацца (калі хто падумаў, што калаж, які знаходзіцца ў пачатку нашага матэрыяла стварылі мы, таго заклікаем схадзіць па адзначаным вышэй адрасе – http://club.belaruspartisan.org/forum/admin/135002/ – на форум БП, каб пераканацца, што калаж мы ўзялі адтуль!). Атрад вось з такіх патрызан хацела б бачыць кіраўніцтва сайта БП на сваім форуме, таму і пада́ла яго ў якасьці ўзору – падумалі мы.

БП 1аАле ж чалавек, які паказаны там, яўна не беларус, гэта нехта іншы (і мы ведаем хто) – ціха, пра сябе шапталі мы. Акрамя таго мы падумалі, што рэдакцыя “Беларускага партызана”, мабыць, натхнілася адным галівудскім кіно пра габрэйскі партызанскі атрад на тэрыторыі Беларусі ў час Другой сусьветнай вайны. У гэтым кіно габрэі, седзячы ў Налібоцкай пушчы на чале з агентам 007 Дэніэлам Крэйгам (гл. фота зьлева Крэйга і братоў-габрэяў Бельскіх – рэальных удзельнікаў тых падзей), пранікнёна глядзяць на нас, мужна пакутуюць, а, калі трэба, рашуча хапаюцца за трафейныя “шмайсеры”, каб забіваць нямецкіх фашыстаў ды іхных калабарантаў зь мясцовых… Гэта, вядома, галівудская хлусьня-байка, але, тым ня менш, менавіта яна цяпер узьдзейнічае на ўяўленьні мільёнаў людзей у сьвеце аб падзеях у Беларусі ў тыя часы (зацікаўленыя могуць пачытаць крытыку на гэтае “гістарычнае кіно”, а на справе тыповую і кімсьці праплачаную галівудскую хлусьню, напрыклад, тут: https://nashaziamlia.org/2009/03/05/1893/)

Вылучыўшы гэтую гіпотэзу і маючы мэту дагадзіць Шарамету ды тым, хто знаходзіцца над ім (хочацца ж наладзіць масты, каб вярнуць магчымасьць часаць язык на сайце), мы вырашылі пашукаць прэтэндэнтаў у партызаны ўзорнага экстэр’еру сярод жыхароў цяперашняй лукашэнкаўскай РБ. Марылася: вось прывядзем партызана дык партызана – нас рэдакцыя БП і прабачыць. І зноў будзе ўсім нам шчасьце…

Але ж думку намовіць самаго Крэйга падацца да Шэрамета ў яго партызанскі атрад пасьля нядоўгага абмеркаваньня мы вымушаны былі адкінуць. Такога кантракту, пра які ў гэтым выпадку прыйшлося б весьці гаворку, нам яўна не пацягнуць… Давялося шукаць штосьці больш бюджэтнае…

І тут нас асяніла геніяльная (не пабаімся гэтага слова) думка. Мы знайшлі чалавека, які ўсімі прыкметамі свайго фенатыпу (нават колерам валасоў) адпавядаў узорнаму экстэр’еру, пададзенаму “Беларускім партызанам”. Адначасна ён яшчэ такі самавіты, і жыве ў Беларусі. Ім, як многія напэўна ўжо здагадаліся, бесканкурэнцыйна зьяўляецца галоўны рабін усіх “беларускіх” габрэяў Аўрам Бененсон (гл. фота ніжэй).

Некалькі гадзін мы радаваліся, як дзеці: вось дык ідэя, вось дык знаходка! Ура-а-а! Рэдакцыя БП напэўна нам усё прабачыць, калі мы ім прывядзем такога партызана!..

Але, апёкшыся на малацэ, бывае, дзьмеш і на ваду.  Карацей, вырашылі мы на ўсялякі выпадак паглядзець, як будуць выглядаць каментары спадара-рабе на форуме БП. Знайшлі адзін узор. Артыкул быў напісаны Бененсонам яшчэ перад апошнімі прэзідэнцкімі “выбарамі” ў РБ (гл. тут: http://www.zerkalov.org/node/2486). Падаем яго тэкст (скарочана):

РАБІН АЎРАМ БЕНЕНСОН: РАЗВАГІ ДА БЕЛАРУСКІХ ВЫБАРАЎ

БП 2У Беларусі я ўжо 4 гады, першы год займаў пасаду рабіна Менска, затым – Галоўнага рабіна Беларусі.

Ёсьць агульнавядомай найстаражытная і вельмі багатая гісторыя габрэяў на беларускай зямлі, якая налічвае ўжо цэлае тысячагоддзе [дазволіў сяліцца габрэям у Беларусі Вітаўт каля 600 гадоў таму; а можа, рабе намякае на 1000 гадоў хрысьціянства, яго габрэйскія карані? – Рэд.]. Некаторыя дасьледчыкі сцьвярджаюць, што габрэі прыйшлі на Беларусь (як і на Ўкраіну) ня з Захаду, г.зн. празь Нямеччыну і Польшчу, а з Усходу – г.зн. зь Ірака праз Каўказ [на Хазарскі каганат намякае? – Рэд.].

На думку гэтых навукоўцаў [што за яны? – Рэд.], габрэі, якія прыйшлі на беларускія землі, доўгія стагоддзі размаўлялі на славянскай мове і пісалі на ёй габрэйскімі літарамі, пакуль не прыйшла іншая плынь габрэйскіх перасяленцаў з Польшчы і Нямеччыны. Гэтыя новыя перасяленцы ўяўлялі сабой навуковую эліту, і таму неўзабаве іх мова (ідыш) стала гутарковай мовай усёй беларускай [габрэйскай] абшчыны. Зразумела, надзвычай цяжка (калі наогул магчыма) высьветліць сапраўдную гістарычную праўду, але такі пункт гледжаньня, несумненна, уяўляецца вельмі цікавым [гістарычная праўда – гэта адно, яна цікавая нам; “цікавы пункт гледжаньня” – гэта іншае, ён, рабе, нам не цікавы… – Рэд.].

На працягу стагоддзяў габрэі глыбока ўкараніліся на беларускай зямлі. Да пачатку 20 стагоддзя не было амаль ні аднаго нават маленькага мястэчка, дзе не жылі б габрэі побач з суседзямі – беларусамі, ня кажучы ўжо пра гарады. Да рэвалюцыі на тэрыторыі цяперашняй Беларусі жыў мільён габрэяў! У многіх гарадах і мястэчках габрэі складалі 60 – 80 адсоткаў насельніцтва. Да такой ступені, што даваенная Беларуская ССР была адзінай савецкай рэспублікай, дзе габрэйская мова была адной з дзяржаўных моў!

Габрэі Беларусі пакінулі велізарны, глыбокі сьлед у габрэйскай гісторыі.

… Іх імёны залатымі літарамі напісаны на старонках габрэйскай гісторыі. У гады Катастрофы на тэрыторыі Беларусі было знішчана больш за васемсот тысяч габрэяў. З ацалелых і выратаваных многія пасьля вайны вярнуліся ў родныя мясьціны. Жах Катастрофы быў, бадай, адзіным выпадкам, які азмрочыў мірнае і спакойнае жыцьцё габрэяў на беларускай зямлі. Стагоддзямі на гэтых землях практычна ня ведалі антысемітызму, узаемны мір, сяброўства і добрасуседства паміж габрэямі і беларусамі сталі легендарнымі! Гэта знайшло сваё адлюстраваньне ў тым агульнавядомы факце, што, у адрозьненьне ад іншых рэгіёнаў [краін Еўропы? – Рэд.], Беларусь практычна ня ведала габрэйскіх пагромаў. І нават тыя нешматлікія выпадкі пагромаў, якія, на жаль, усё ж такі мелі месца на беларускай зямлі – і тыя былі ажыцьцёўлены не жыхарамі Беларусі, а прышэльцамі з іншых месцаў (пачынаючы ад часоў разьні Багдана Хмяльніцкага, калі габрэйскія пагромы ў Беларусі ажыцьцяўлялі не беларусы, а казакі, якія разам са стральцамі маскоўскага цара Аляксея, бацькі Пятра І, уварваліся ў краіну).

Згаданыя сяброўства і ўзаемадапамога ў поўнай меры праявілі сябе і ў мірныя часы, і ў страшны час Халакосту. Фашысцкім забойцам не ўдалося падняць беларускае насельніцтва на габрэйскія пагромы! Многія і многія габрэі былі выратаваны суседзямі-беларусамі са смяротнай рызыкай для сябе і сваіх сем’яў.

І цяпер у Беларусі няма антысемітызму і ксенафобіі. Калі й ёсьць недзе (як і ў любым народзе) вылюдкі, якія вызнаюць чалавеканенавісьніцтва – яны вымушаны сядзець ніжэй травы, бо ведаюць – улада з антысемітамі жартаваць ня будзе.

Па сваім досьведзе ведаю – за гады жыцьця ў Беларусі не адчуў на сабе ні аднаго антысеміцкага інцыдэнту (у той час як будучы ў адной са сталіц дзяржаў СНД, якая мяжуе зь Беларусьсю, за тры дні знаходжаньня там такіх інцыдэнтаў было чатыры!)

Пасьля падзеньня камунізму многія габрэі пакінулі Беларусь. Аднак і колькасьць тых, якія засталіся, вылічаецца дзясяткамі тысяч. У сваёй большасьці тыя, хто засталіся, ужо не зьбіраюцца зьязджаць. Ёсьць тыя, што вярнуліся. Такім чынам, гісторыя габрэяў Беларусі ня скончылася – яна працягваецца! У сьвятле гэтага ўзьнікае настойлівая неабходнасьць карпатлівага абшчыннага будаўніцтва на асновах Торы і запаветаў – нашага адзінага неацэннага багацьця, здольнага забясьпечыць нашаму народу неўміручасьць.

І таму я з радасьцю прыняў прапанову прыехаць у Беларусь і ўстаць на пост яе Галоўнага рабіна.

Не схаваю, што перад прыездам у Беларусь чуў аб гэтай краіне нямала казак і выдумак. Аднак па прыезьдзе ў краіну яны расплыліся дымам, калі я ўбачыў на свае вочы беларускія рэаліі.

Першае ўражаньне было ад Мінска. Ніколі б ня мог выказаць здагадку, што мне трэба было ўбачыць. Замест савецкіх хацін – горад, пабудаваны па апошнім слове сучаснай архітэктуры. Вялізныя шырокія прасьпекты, дагледжаныя зялёныя масівы. Цэнтар горада забудаваны палацамі, як у класічным, так і ў сучасным стылі. Адразу ж кідаецца ў вочы ідэальная чысьціня, якая пануе ўсюды, на вуліцах – ні паперкі. І самае дзіўнае – ня толькі цэнтр, але і на самых далёкіх ускраінах тая ж карціна.

Спачатку думаў, што ўсё гэта толькі ў Менску, але не – наведваючы іншыя гарады Беларусі, давялося ўбачыць тое ж самае. Гарады Беларусі проста дзівяць. І чым больш назіраў за жыцьцём краіны і народу – тым больш пераконваўся ў тым, наколькі вялікая розьніца паміж міфамі й сапраўднасьцю.

Стабільная эканоміка, спраўна працуючыя сучасныя заводы; студэнты, якія маюць магчымасьць вучыцца, ня змушаныя па начах працаваць, каб плаціць за вучобу, а днём спаць на лекцыях (як гэта адбываецца, напрыклад, у Заходняй Еўропе …); пенсіянеры, якія жывуць у цёплых кватэрах без страху быць выкінутымі на вуліцу за нявыплату камунальных паслуг (як, напрыклад, ва Ўкраіне, Літве, Латвіі…); зарплаты і пенсіі, якія стала павялічваюцца – усе гэтыя рэаліі красамоўней за любыя словы. Краіна не разрабаваная замежнымі манаполіямі, не распрададзеная за капейкі алігархам, якія пракручваюць махінацыі на мільярды, але нічога пры гэтым не вырабляюць. У краіне няма карупцыі й мафіі, няма арганізаванай злачыннасьці. Уся краіна жыве строга па законе, законы выконваюцца няўхільна. Калі чалавеку (ці супольнасьці) нешта належыць па законе, то не бывае сітуацыі, пры якой ён бы гэтага не атрымаў, бо чыноўнікі добра ведаюць, што іх чакае ў такім выпадку.

У сьвятле гэтага само сабой адпадае пытаньне аб тым, як габрэйская абшчына <ладзіць> зь беларускімі ўладамі. Адказ на гэтае пытаньне відавочны – габрэйская абшчына з уладамі наогул ніяк ня ладзіць. У Беларусі <ладзяць> не з уладамі, а з законам. І калі ты скрупулёзна выконваеш закон, то ўлады зробяць абсалютна ўсё, каб ён быў праведзены ў жыцьцё, у чым я пераконваюся заўсёды, раз за разам. І дзякуючы ўсяму гэтаму, я пераканаўся, што Провід Усявышняга прывёў мяне ў добрую і дабраславёную краіну – краіну, дзе можна мірна ды спакойна жыць і падымаць габрэйскую суполку.

Зразумела, усё гэта адбылося не само сабой. Усяго гэтага краіна дасягнула, дзякуючы цяперашняму прэзідэнцкаму кіраваньню А.Р. Лукашэнка. Прэзідэнт па-майстэрску правёў дзяржаўны карабель паміж небясьпечнымі палітычнымі рыфамі й дамогся таго, што краіна дасягнула вялізных посьпехаў, не адступіўшы ні на крок ад прынцыпаў гуманнага і сацыяльна арыентаванага характару беларускай дзяржавы. І няма нічога дзіўнага ў тым, што ў краінах-суседках ад простых людзей часта можна пачуць: <Эх, у нас бы так!>

… Часам у мяне пытаюцца: <Напэўна, Вы так хваліце ​​беларускія парадкі таму, што, прыехаўшы ў Беларусь, вырашылі там застацца і працаваць, і Ваша становішча проста не дазваляе Вам казаць іншае?>. Я на гэта нязьменна адказваю: <Вы маеце рацыю, але толькі з дакладнасьцю да наадварот! Не таму мне падабаюцца беларускія парадкі, што застаўся ў Беларусі, а застаўся ў Беларусі таму, што мне падабаюцца беларускія парадкі!>

(канец цытаваньня заявы рабе).

Нам, вядома, прыемна, што беларусы афіцыйна прызнаныя ў тэксьце самым неантысеміцкім народам. Выцярпець чужы ксенаэтнас на сваёй зямлі больш за 600 гадоў любому народу не пад сілу. Толькі мы – беларусы – на такое здольныя. Гэта наш гістарычны рэкорд!

Акрамя таго, нам прыемна, што габрэі памятаюць пра беларускіх “праведнікаў сьвету”… Але зь іншага боку, чытаючы некаторыя радкі мы ня верылі сваім вачам. Перачытвалі другі раз, трэці… Не, усё верна – рабін Аўрам Бененсон хваліць этнацыдную дыктатуру Лу-кі, пры якой наша незалежнасьць знаходзіцца на мяжы поўнай страты, калі адбываецца этнацыд, гіганцкімі тэмпамі вымірае беларускі народ, калі наша маёмасьць захопліваецца чужынцамі й г.д. І пры гэтым галоўны рабін заклікае ўсіх габрэяў у Беларусі галасаваць за галоўнага адказнага за ўсе гэтыя злачынствы – галасаваць за Лу-ку, бо ім “падабаюцца беларускія парадкі!”.

Што за сатанінская няўдзячнасьць?! Няўжо так можна?! Аказваецца, вось жа, можна… Тэкст і спасылка на крыніцу перад вамі. Чытайце, перачытвайце…

Акрамя таго, як жа так – не маглі супакоіцца мы – усе кажуць, што габрэі – гэта самыя што ні на ёсьць дэмакраты (і на “Беларускім партызане” так  кажуць), а тут такое несупадзеньне, такі аблом.

Нам жа таксама хочацца “забясьпечыць неўміручасьць нашаму беларуска-літвінскаму народу”.

Тут у нас ужо пачаў ехаць дах. Як жа быць? Што рабіць?

І тады, спадзеючыся на выхад зь недарэчнай сітуацыі, мы вырашылі паглядзець, а, можа, пасьля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2010 г. і тым больш пасьля жорсткага разгону беларусаў у Менску апрычнікамі рэжыму 19 сьнежня 2010 г., галоўны габрэй РБ, які выступае ад імя ўсіх габрэяў, памяняе сваю думку?

І на гэты раз мы знайшлі адпаведны тэкст (узята адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=59597):

Адкрыты ліст прэзідэнту ЗША галоўнага рабіна РБ Аўрама Бененсона, надрукаваны ў газеце «Советская Белоруссія», падставай для якога сталі несяброўскія і тэндэнцыйныя выказваньні [Барака Абамы] на адрас Беларусі.

«Вы сьцьвярджаеце, што гэтыя Вашы словы былі матываваны фактамі вынясеньня прысудаў у Менску абвінавачаным у арганізацыі і ўдзеле ў падзеях 19 сьнежня мінулага года. Відавочна, Вашы памагатыя прадставілі Вам гэтых людзей як «мірных дэманстрантаў, якія пацярпелі з-за свавольства ўладаў», «незаконна асуджаных змагароў дэмакратыі і грамадзянскіх свабодаў». І да таго падобнае. Аднак, ці так гэта на самой справе? Адважуся адназначна сьцьвярджаць, што зусім ня так».

Рабін зьвяртае ўвагу, што акцыя 19 сьнежня была незаконнай. Але нават у гэтым выпадку органы правапарадку не перашкаджалі яе правядзеньню. Па словах Бененсона, яны нават нікога не чапалі, калі «мірныя дэманстранты скандзіравалі лозунгі аб гвалтоўным зьвяржэньні Ураду, адкрыта заклікалі да дзяржаўнага перавароту, пагражалі фізічнай расправай сваім ідэалагічным супернікам».

«Пакуль усё абмяжоўвалася толькі словамі, якімі б процізаконнымі і правакацыйнымі яны ні былі, праваахоўныя службы ня ўмешваліся і давалі натоўпу магчымасьць бесперашкодна бясчынстваваць».

Рабін упэўнены, што дэманстрацыя была «спланаваным і прадуманым дзеяньнем, якое ставіла за мэту спробу глабальнай дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне». І лічыць, што асуджаныя па тых падзеях людзі атрымалі «празьмерна маленькія тэрміны турэмнага зьняволеньня».

«Што ж нам прапаноўваюць «плашчадныя пагромшчыкі» ад так званай «апазіцыі» ў выпадку, ня дай Бог, іх прыходу да ўлады? Тое, што яны прапаноўваюць, яны наглядна прадэманстравалі на плошчы: анархію, гвалт і беззаконьне».

Рабін піша пра тое, што ў некаторых краінах і сёньня не гарантуецца бясьпека для габрэяў. У Беларусі ж ім ня трэба наймаць ахову — краіна мірная.

«Так што не патрэбная нам, габрэям, іншая ўлада».

А ад прэзідэнта ЗША рабін хоча аднаго: «разьбярыцеся ва ўсёй сітуацыі асабіста, без пасярэднікаў»”  

 (канец цытаваньня адкрытага ліста рабе прэзідэнту ЗША Абаму).

Фу-ты, ну-ты. З кожным часам толькі горш. Аказваецца рабе, на якога мы так разьлічвалі – лукашыст. Яшчэ даносчык (напісаў данос Абаму), яшчэ садыст («празьмерна маленькія тэрміны турэмнага зьняволеньня»), а яшчэ і сіяніст (думае толькі пра тое, як жывецца габрэям, а на іншых – напляваць; вядома, гоі…).

Не. Ён “беларускім партызанам”, відаць, не падыдзе, бо тыя пішуць, што ўсім нам у Беларусі, нягледзячы на погляды, трэба аб’яднацца, каб зрынуць дыктатара Лу-ку. Маўляў, гэта галоўнае… (гл. папярэдні матэрыял)

Добра, што мы не запрапанавалі БП гэтага ўзорнага “партызана”…  Столькі працы і спадзеваў, а ўсё дарэмна. Мы так стараліся…

Тады мы падумалі на вядомага “расейскага дэмакрата”, які цяпер рэгулярна сьвеціцца на розных расейскіх тэлеканалах і таксама вельмі ўжо падобны на чалавека, якога рэкламуе БП у якасьці ўзорнага партызана. Гаворка, натуральна, пра вядомага таварыша Анатоле Васермана (гл. першае фота ніжэй; толькі акуляры замяніць на цямнейшыя, павязку на лоб і… гатовы партызан).

БП 7д

А што, чалавек ён увесь загарэлы (загарае толькі на нудысцкіх пляжах), пабываў у розных падзеях, прайшоўшы ўсе магчымыя віды медных труб (другое фота гэта выдатна сімбалізуе), ва ўзаемаадносінах славянскіх моў разьбіраецца на ўзроўні выбітнага лінгвіста (у прыватнасьці, дакладна ведае, што беларуская і ўкраінская мовы – дыялекты рускай; гл. тут: http://www.youtube.com/watch?v=cUQlzrLN1mc). У яго ўжо ёсьць неабходныя для “беларускага партызана” прылады – камізэлька, барада, мабільнік для сувязі. Дый каштаваць сайту БП ён будзе менш нават за рабіна Бененсона.

Засталося толькі зірнуць на грамадска-палітычную пазіцыю пана Васермана.  

І тут нас зноў чакаў аблом – “дэмакрат” Васерман, як высьвятляецца, таксама ўзахлёб хваліць Лукашэнку і лае апазіцыю, якая, на яго погляд, “уся разам узятая горшая, менш прафесійная за аднаго Лу-ку і больш балбатлівая, абсалютна неадказная” (гл. http://www.youtube.com/watch?v=nJCG1gdCp-A).  

Добра, што мы не запрапанавалі БП і гэтага “партызана”. Вось бы зноў уляпаліся…

Але, зь іншага боку, мы ўжо ўсё роўна ўляпаліся. Цяпер нас зноў будуць абзываць антысемітчыкамі. Бо мы асьмеліліся напісаць “богапраўду” пра габрэяў…

Эх, ня будзе нам цяпер шчасьця ні ўдзень, ні ноччу…

Што ж, вырашылі тады мы, трэба нарэшце кардынальна разабрацца з гэтым сіянізмам-антысемітызмам, каб той больш ня блытаўся ў нас пад нагамі.

І мы вырашылі зрабіць падарожжа ў Ізраіль (віртуальнае вядома – нас жа Ротшыльд не фінансуе), каб, як кажуць, непасрэдна з першых габрэйскіх вуснаў пачуць, што такое антысемітызм, а што такое антысіянізм. Разабрацца і паставіць у гэтым пытаньні тлустую кропку…

БП 3Вось тут – http://www.youtube.com/watch?v=b_BPDIXXYmk – мы паглядзелі кароткае відэа, у якім паказаныя нядаўнія падзеі на вуліцах Ерусаліма (гл. таксама фота зьлева). Там бачныя тысячы габрэяў (па абодвух баках нейкіх хілых барыкадаў), якія б’юцца паміж сабой. Калі б’юцца, значыць, дакладна нехта зь іх антысемітчыкі, а нехта сіяністы, – падумалі мы (вядома, на фоне вулічных падзей у Беларусі валтузьня ў Ерусаліме выглядае дзіцячымі забавамі, але тым ня менш).

Аднак, колькі мы ні ўглядаліся, зразумець, хто там хто, мы так і не змаглі. Можа, нам разумныя людзі з форуму БП дапамогуць? Можа, яны дакладна скажуць, хто з гэтых габрэяў сіяністы, а хто антысемітчыкі? Без гэтага ж ня будзе нам шчасьця.    

БП 5Яшчэ большая дэманстрацыя габрэяў-артадоксаў нядаўна адбылася ў Ню-Ёрку (па некаторых зьвестках, там у мітынгу ўдзельнічала да 100.000 чалавек, прычым толькі асоб мужчынскага полу). Відэа з тых падзей можна паглядзець, напрыклад,  тут – http://www.youtube.com/watch?v=eHvrf6K77-4 – тут – http://www.youtube.com/watch?feature=player_embedded&v=ieMebrTop2k – і тут – http://www.youtube.com/watch?v=yaOosoXc_RE&feature=player_embedded

(адпаведныя фота вы таксама бачыце зьлева – во якія “партызаны” запаланілі Ню-Ёрк!).

Але і ў гэтым выпадку мы так і ня здолелі разабрацца, зьяўляюцца гэтыя габрэі Ню-Ёрка (дарэчы, яны актыўна выступалі супраць сіянізму і сіянісцкага Ізраіля) антысемітамі, антысіяністамі ці сіяністамі?

Эй, мудрацы з БП, вельмі просім – дапамажыце разабрацца! На кану ж стаіць наша шчасьце.

Толькі ня трэба нам паўтараць хлусьлівыя байкі пра тое, што “сіянізм – гэта імкненьне габрэяў вярнуцца на іх “гістарычную радзіму” ў Ізраіль”. Такое імкненьне варта называць ізралізмам. А сіянізм – гэта габрэйскі шавінізм ды юдэйскі нацызм. Змаганьне супраць яго – гэта антысіянізм.

Страціўшы канчаткова надзею самастойна разабрацца ва ўзгаданых вышэй словах, мы вырашылі падабрацца да “Беларускага партызана” зь іншага боку – зь ідэалагічнага.

Зразумела, што адным зь ідэалагічных кіраўнікоў БП зьяўляецца нейкі чалавек, які хаваецца пад нікам бел-Маша-рус. Вось тут (http://club.belaruspartisan.org/forum/besedka/139538/) яна (ці ён) прадэманстравала сярод іншага такія элементы свайго ідэалагічнага крэда:

– славянскіх дзяцей трэба аддаваць у замежныя сем’і (магчыма, нават садомскія);

– трэба даць геям і лесьбійкам усе правы (у т.л. магчымасьць ладзіць шэсьці на вуліцах гарадоў, пускаць іх у палітыку, ствараць сем’і, даваць магчымасьць “выхоўваць” адпаведным чынам дзяцей і моладзь).

Вось тут – https://nashaziamlia.org/2013/06/25/5805/#more-5805  –  Маша заяўляе, што яна “супраць распальваньня розьні й варажнечы любого рода”. Гэта азначае, што яна супраць аналізу, напрыклад, злачынстваў сіянакратыі, польскіх, расейскіх, кітайскіх імперыялістаў і г.д. Бо гэта будзе ёю лічыцца “распальваньнем”. Матэрыялы пра “сіяністаў, масонаў, змовы, сусьветнае гомасексуальнае лобі і г.д.” яна лічыць сумніўнымі, а паказ на адпаведныя факты… трызьненьнем.  

Што ж, улічылі, зафіксавалі. Вось толькі мы лічым выказаныя пазіцыі – элементамі ліберастычнага сьветагляднага комплексу. Дарэчы, ня менш злачыннага, чым сьветаглядны комплекс, характэрны, напрыклад, для рускіх, польскіх, кітайскіх імперыялістаў ці германскіх нацыстаў часоў Другой сусьветнай.

З другога боку, мы падумалі, што варта скарыстацца з парады нашай Машы (вось яна нібы ўся адкрытая да дыялогу: “желаете — боритесь, доказывайте, отстаивайте ваши взгляды! Напишите на политическую тему, которая вас волнует, но напишите так, чтобы у ваших критиков не осталось контраргументов, убедительно и аргументированно”; гл. папярэдні матэрыял).

Але на гэты раз мы вырашылі не пісаць тэкст, а для затраўкі “актуальнай і аргументаванай дыскусіі” з Машай і такімі, як яна (але найперш з Машай), папрасіць яе праглядзець тры наступныя фільмы Галіны Царовай:

БП 61) http://www.youtube.com/watch?v=NGrmpucUaCA

2) http://www.youtube.com/watch?v=cWHd5hKPS5Y

3) http://www.youtube.com/watch?v=NkdJYsu5iXY

Мы таксама вельмі раім, нават заклікаем усіх наведвальнікаў сайта праглядзець гэтыя відэа. Можа, не за адзін раз. Нават лепш, калі не за раз (бо іх агульная працягласьць каля 6 гадзін часу), але іх абавязкова трэба праглядзець. Гаворка ў іх ідзе якраз пра тыя ідэі, якія адстойвае наша партызанская сяброўка – Маша. Толькі яны ўжо часткова зрэалізаваны на практыцы ў Расеі й на Захадзе…

Натуральна, як зьмястоўныя беларускія дэмакраты мы лёгка бачым у гэтых фільмах недахопы, абумоўленыя расейскім імперскім сьветаглядам самой аўтаркі – Царовай. Дадаткова мы бачым, што яна не разумее (ці хавае), што ліберастычнае дэгенерацтва, запланаванае сіянакратыяй для арыйскіх ды іншых народаў сьвету, накіравана ня толькі й ня столькі супраць сям’і ды рэлігіі (пра што неаднаразова кажа аўтарка), колькі супраць нацыянальнай адметнасьці ды нацыянальнага адзінства гэтых народаў, супраць іх нацыянальных гісторый, культур, моваў, этык, пачуцьця гаспадара на роднай зямлі, атрыманай кожным народам ад сваіх продкаў – карацей, супраць усяго таго, што павінна яднаць гэтыя народы ў здаровыя, натуральныя, паўнавартасныя, жыцьцяздольныя, творчыя супольнасьці, якія мы завем нацыямі. Натуральна, расейская імперыялістка пра гэта казаць ня можа…

Але гаворка пакуль не пра яе асабіста і не пра недахопы яе сьветагляду (у свой час будзе і пра іх), а пра нешта ня менш істотнае, што паказана ў фільмах Царовай.

У сувязі з гэтымі кіно мы хацелі б запытацца ў Машы: Маша, вы і пасьля іх зьбіраецеся працягваць адстойваць “каштоўнасьці” свайго ліберастычнага сьветагляду?! Вы і далей будзеце лічыць ліберастызм “сьветлай будучыняй чалавецтва”, хаця вы самі бачыце, што супраць садамізацыі еўрапейскіх нацый на вуліцы выходзяць ужо мільёны людзей (гл. https://nashaziamlia.org/2013/06/05/5744/#more-5744).  Вы і далей будзеце настойваць на сваім, калі ўжо зьявіўся і пачынае актыўна распаўсюджвацца тэрмін “ліберальны фашызм” (гл. https://nashaziamlia.org/2011/12/12/4566/#more-4566).

Калі так, тады, прабачце, нам не па дарозе…

Больш за тое, настолькі не па дарозе, што ўжо сёньня адкрыта вам кажам, што калі настане час нашай улады (а ён настане абавязкова! можаце ў гэтым не сумнявацца), мы будзем вышукваць усіх гэтых педафілаў, разбэшчвальнікаў дзяцей і моладзі, а таксама тых, хто актыўна насаджаў садамію (у т.л. з выкарыстаньнем СМІ), і будзем іх судзіць за… злачынства супраць прыстойнасьці (па аналогіі са злачынствам супраць чалавечнасьці).

Карацей, думайце, Маша…

А пакуль тое ды сёе, мы пашукаем галоўных ініцыятараў актыўнай садомскай хаатызацыі-дэградацыі людскай цывілізацыі (з мэтай яе паступовага падпарадкаваньня сабе).

БП 8Адным зь людзей, якія шчыра і адкрыта паказваюць на галоўных ініцыятараў гэтых падзей, зьяўляецца былы кангрэсмэн ЗША Дэвід Дзюк (ахвяруецца чалавек, падстаўляецца, затое вядомы сёньня на ўвесь сьвет). Вось, напрыклад, тут – http://www.youtube.com/watch?v=EvTbpnP4XxU  – можна паглядзець яго кароткае відэа па апошнім узьнятым пытаньні (на ютубе пакуль можна паглядзець й іншыя яго кароткія відэа).

Як можна ігнаваць факты?! А гэтая ўпартая рэч паказвае, што галоўнымі глабальнымі разбэшчвальнікамі зьяўляюцца зноў жа… сіяністы.

Як кажуць, кола замкнулася… (пачалі зь сіянісцкага фота, прайшлі праз розныя праявы сіянізму ў сьвеце, і прыйшлі да галоўных глабальных сіяністаў).

Вось так мы пазнаходзілі некаторыя матэрыялы, паглядзелі, паразважалі. І раптам, ведаеце, што адбылося?

А адбылося тое, што нам расхацелася прасіцца ў атрад такіх “беларускіх партызан”, якіх зьбірае на БП Шарамет… Больш за тое, мы цяпер й іншым беларусам ня будзем раіць імкнуцца ўступаць у яго (у т.л. шаноўным спадарам Мурашку і Арцёменцы). Ня нашу, беларускую, справу там зьбіраюцца адстойваць, не за інтарэсы беларусаў-літвінаў змагацца.

Там зьбіраюцца змагацца за справу сіяністаў, ліберастаў, садамітаў ды іншай нечысьці. Вось у чым справа, і вось адказ на пытаньне, чаму прыстойных беларусаў не бяруць у тыя “беларускія партызаны”.

Дарэчы, адсюль ужо блізка да праўдзівага адказу на пытаньне, чаму “беларуская апазіцыі” ўжо хутка 20 гадоў топчацца на адным месцы і нават дэградуе… 

Усяго лепшага, сябры.

Жыве Вялікалітва-Беларусь – наша зямля!  

 

10 каментарыяў

  1. Яўген Мурашка кажа:

    Нешта знаёмае у абліччы персанажа на тытульнай старонцы “Клюба”.
    Можа гэта знакаміты партызан дзед Талаш, толькі больш мадэрновы.
    Ну калі усе “партызаны” такія, дык можна быць спакойным – танкі на Маскву не пройдуць

  2. Міхась кажа:

    Дзякуй спадарам МУРАШКАМ –за грамадзянскую мужнасць! Дзякуй рэдакцыі “Наша зямля” –за такія праўдзівыя матэрыялы, якія падаеце на сайце. Вы—сапраўдныя патрыёты, сучасныя героі Беларусі, а не свабодаўцы, хартыйцы, Гаў-праўдаўцы і інш.у тым ліку і БП!, якія ўжо поўнасцю сталі ІХНІМІ. Пісаў некалькі разоў на гэту актуальную для РБ тэму на РС і інш.—не адказваюць і нахабна выкідваюць каментары. Вось вам і Свабода. Актуальная тэма-Табу для іх. Яны ніколі не напішуць пра “атрад Бельскага”; як сотні гадоў яўрэі вялі гандлёвы рэкет у бел. гарадах, абіраючы, падманваючы сялян /факты апісаныя нашымі гісторыкамі, яны ёсць нават ва ўспамінах саміх яўрэяў Турава/ і тп. важныя тэмы. ВОСЬ ЯКОЕ МІРНАЕ ІДЫЛІЧНАЕ СУЖЫЦЦЁ!!!
    Затое паслядоўна прапагандуюць садамію —тэма геяў пастаянная на РС. Тэма ўсхвалення яўрэяў– першасная для суч. нашай псеўдаапазіцыі. Адзін Бахарэвіч на РС чаго варты. І як упарта яны раскручваюць гэтага адкрытага ненавісніка Беларусаў! А яшчэ маюць нахабства называцца беларускімі Адраджэнцамі, лічаць сябе вялікімі патрыётамі Беларусі—гл. публікацыі і кнігі Лукашука, Абламейкі, Дубаўца, Навумчыка, Шупы і інш. –як яны САМАПІЯРАЦЬ сябе як вялікія адраджэнцы сучаснасці, пры гэтым не напісаўшы ні аднаго слова пра такую балючую для беларусаў ТЭМУ–праўду Беларусі і ўнутраную духоўную пагрозу. ГАНЬБА такім “адраджэнцам”!!! Не маюць маральнага права называцца пісьменікамі, журналістамі, апазіцыяй. Гісторыя ўсіх паставіць на сваё месца–Хто ёсць Хто. Што Кожны з нас зрабіў дзеля выратавання Радзімы -і ад знешніх і ад унутраных ворагаў.

  3. Вялікі дзякуй пан Міхась за маральную падтрымку. Усім беларусам патрэбна помніць, што мы тытульная нацыя ў Беларусі і гэта наша зямля. Тут ніколі не было ніякіх этнічных тэрыторыяў іншых народаў. Мы маем права на сваю культуру, на сваю мову, на права помніць пра сваіх дзядоў. На нашай зямлі ніхто не можа нам указваць, як нам жыць. Гэта нам вырашаць. Ва ўсіх прадстаўнікоў іншых народаў ёсць свая гістарычная радзіма і калі іх не задавальняе наша мова, наша культура могуць вярнуцца назад. Каб быць моцным народам і не пападаць пад дыктат чужынцаў у нас павінна быць свая нацыянальная партыя. І патрэбна заўсёды помніць правы нацыі вышэй правоў аднаго індывідыума. Сёння моцнымі света дыктуюцца правы меншасцяў, ушчамляючы правы большасці. Гэта ненармалёва. Большасць не абавязана быць у рабстве агрэсіўнай меншасці.

    • Михаил Падажецкий кажа:

      Галя! Когда ерундой перестанешь заниматься? Ты с Мурашкой уже в интернет-шутов превратились. Дальше-хуже.
      Литвинствующие, колхозные неошляхтичи на “Белорусском партизане” с удовольствием погрызывают ваши старые мослы. Вы клоуны. Если не понимаете этого.

      • беларус кажа:

        Міхаіл, Падажэцкій, не тыкай!!! Мурашкі пішуць не пра Ізраіль, не ўказваюць Ізраілю ЯК жыць, а пішуць пра надзённыя праблемы БЕЛАРУСІ. Так што …озо….й!!!

  4. info кажа:

    ПА ТЭМЕ. Прачытаў толькі што добрую навіну на РС: беларуская меншасьць зарэгістравана ў Чэхіі.
    І тут жа інфо: прадстаўляць беларусаў Чэхіі ва ўрадзе ЧР будзе Адам Калюта. Агульнавядомы факт– ён у Празе цесна супрацоўнічае з яўрэямі, працаваў да гэтага часу ў…яўрэйскай біблітэцы ў Празе. НІРАЗУ гэтага чалавека нельга было бачыць каля Бел., Рус. амбасад і не ўбачыш…Вось такі яшчэ адзін НАШ “змагар”. А як узначаліць новы офіс–яны тут як тут. Паглядзеў – Хто узначальвае іншыя Бел. офісы ў Чэхіі ( Беларускі цэнтр. Пагоня.За мадэрнізацыю і гд) . Яўрэі, якіх ў ЧР— 0, 00001% ад бел. дыяспары…))))) І сапраўды: гэтых – Калюту, Станкевіча, Яндзюка, Глыбоўскага, Навумчыка, Абламейку, Шупу і гд.- не ўбачыш на змагарных акцыях у Празе, ля РУС. амбасады. Затое на розных ўрачыстасцях, сустрэчах з прадстаўнікамі чэшскага ураду, Шварцэнбергам (грашовым мяшком бел. апазіцыі ў ЧР)–яны тут як тут. Малады Вячорка тусуецца, менавіта, з…яўрэямі–гл. яго выступы ў гімназіі, уласнікам якой сын былога прэзідэнта В. Клауса /гл.інфо пра чэшскага Гайдара: Олег Греченевский. ИСТОКИ НАШЕГО “ДЕМОКРАТИЧЕСКОГО” РЕЖИМА – 39-я часть/. Напісаў пытанне наконт Калюты на РС–каментару майго ..няма і не будзе. ТАБУ. Як заўсёды на РС. Дзе ўсе гэтыя “леночкі”, “ігорі бабінцевы” і тп…, якія крычалі і крычаць на БП ва ўсё горла: ГВАЛТ, антысемітызм. Сапраўды, хлусня і нахабства -гэта другое шчасце.
    А Гэтыя важныя для РБ пытанні БЕЛАРУСАМ трэба кожны дзень не толькі падымаць, а трэба КРЫЧАЦЬ на “свет цэлы”. Іначай нам усім ганьба — што робіць з намі і гэты 0,000…1% працэнт. Гэты працэнт, як бачна з фактаў, трымае пад кантролем і Луя і апазіцыю. Зянон Пазьняк і інш.бел. патрыёты не атрымліваюць ні капейкі дапамогі, а розныя раскарачы рэгіструюць пад сябе офісы і — на табе.. джыпы, грошы — дапамога Захаду БЕЛАРУСІ. А заплаціць арэнду офісу ТБМ –няма сродкаў. Правільна напісаў Міхась: ГАНЬБА тое, што адбываецца ў каралеўстве крывых люстэрак -РБ. ЯК з усіх бакоў НА НАШЫХ ВАЧАХ дабіваюць нашу Радзіму.
    Людзі, Радзіма ў нас АДНА. Яе РВУЦЬ з усіх бакоў. Не абаронім ЯЕ, не будзем ГАСПАДАРАМІ на сваёй зямлі,–заўтра на месцы РБ будзе толькі прахадны двор, сусьветныя прытоны, ваенныя расейскія палігоны, кітайскія і інш. шкодныя вытворчасці і… “новыя беларусы”: чыпаваныя Рабы-мутанты –для прац на гэтых вытворчасцях і прастытуткі –для абслугі менеджэраў гэтых вытворчасцяў-ШТО ўжо поўным ходам ажыццяўляецца Луем у РБ.

  5. Беларус кажа:

    ЧЫТАЙЦЕ, спадарства, артыкул Сяргея Шупы, журналіста РС, “ Габрэі ў БНР”. ” Хто ведае,-піша Шупа,- ці не дала б гэткая этнічная камбінацыя /беларусаў і яўрэяў/ ў выніку больш жыцьцяздольны і дынамічеы, пасіянарны народ.” Но камент–такому адкрытаму сіянісцкаму нахабству…Гэта сказана не пячорным першабытным чалавекам, а адукаваным журналістам, які добра ведае, што ўжо к сярэдзіне 80-х у яўрэяў Беларусі былі гатовыя дакументы на стварэнне яўрэйскай Аўтаноміі на базе Гомельскай, Магілеўскай і часткова Віцебскай абласцей. Вось якая пасіянарнасць…, шаломэ Шупэ!!! НА КАГО працуе Шупа—адказаў сам. Вось чаму разам з Кацам заняты праблемамі ..Ідышу ў РБ і з Вячоркам і К…так апантана насаджаюць праз РС вячоркаўскую МЭКАЛЁКУ “тарашкевіцу” – фанетыку ідыш і мяккае польскае “л”: пэнсыі, клясыка…. адкрыты НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЗЛАЧЫН! Атрымліваецца Фанетычная Брыдота:”праз некалькі мэтраў убачыце флягі на плёшчы”..)))) І як апантана РС насаджае гэту Брыдоту беларусам! Што гэта значыць? Што 0,000…1% свой Уплыў ў РБ толькі ўзмацняе.
    Дзякуй спадарам МУРАШКАМ і дзякуй нашай мужнай паэтэсе і мастаку Ніне АКСЁНЧЫК, якая ўжо доўгія гады вядзе БОЙ і ў неце супраць гэтай вячоркаўскай МЭКАЛЁКІ, супраць рэжыму Луя, супраць новай “сатан-культуры”.
    Недарэмна Вячорка-малодшы нахабна выкідвае прозвішча Ніны Аксёнчык са сваіх пражскіх рэпартажаў на РС. А нядаўна (пасля прэм’еры фільма “Жыве Беларусь”) Франак Вячорка публічна Заявіў у відэароліку, што сёння ў РБ герояў, падобных Луцкевічам,Тарашкевічу (масонам, як напісаў пра іх на аснове фактаў гісторык А. Сідарэвіч) НЯМА. Вячорка АДКРЫТА плюнуў ў твар УСІМ сучасным беларускім патрыётам (Пазьняку, Астроўскаму, Чарняўскаму, Буйвалу, Аксёнчык, Мурашкам, Краўцэвічу і сотням іншых), не кажучы пра нашых Мучанікаў-палітвязьняў: Дашкевіча, Статкевіча і іншых. Вось так: адкрыта тусуецца ў Варшаве, Празе з яўрэямі і адкрыта плюе ў твар беларусам. Гэта “Бел” РС.

  6. Спаситель Варшавы кажа:

    Ух ты прикольный сайт. Можно мне потыкать в змагаров палкой? Живые?

    • Рэдакцыя кажа:

      1) “Ух ты” – мы ацанілі.
      2) У адрозьненьні ад шматлікіх іншых сайтаў наш сайт ідэалагічны. Таму, “тыцкаць палкай у змагароў” у нас вы ня зможаце. Мы не дазволім. А, вось, “тыцкаць” у грамадскія зьявы (асабліва анамальныя, соцыя-дэструктыўныя), анатамаваць іх для таго, каб дабірацца да сутнасьці, да ініцыятараў-злачынцаў – гэта, калі ласка.
      3) Але памятайце, калі вы будзеце імкнуцца нам перашкаджаць у пошуку праўды, вы тут вітацца ня будзеце. Вашае “прыкольна” нам таксама абсалютна не патрэбнае.
      4) Акрамя таго, як вы бачыце, сайт працуе на нармальнай беларускай мове (нармальнай для Вялікалітвы-Беларусі).

      З павагай.

  7. Lizzy кажа:

    Доктар Огу рэальна! О, мой Бог!
    Я думаў, д-р Огу была афёра, але мой розум казаў мне, каб даць яму паспрабаваць, які я зрабіў. Ён з’яўляецца богам ў чалавечым абліччы. Зірніце на мяне зараз! Аб так рады. Я была бясплодная для жыцця, як гэта павінна было быць, але, калі я сустрэў доктара OGU мая сітуацыя змянілася. У майго мужа пакінулі мяне на працягу многіх гадоў, таму што я не мог даць яму дзіцяці, але тут мы зараз з мілай дзяўчынкі. Доктар Огу заклікаў заклён, што прывёз мой мужанёк і ў той жа час ён заклікаў заклён, каб аднавіць маю нутроба бясплодная. Мой мужанёк прыйшоў прасіць проста так. Я ўзяў яго назад, і мы выдатна правялі сэкс, які прывёў да майго зацяжарыць. Цяпер мы шчаслівыя, як ніколі. Доктар Огу сказаў мне ён пішацца для: разводаў сем’яў, галеча, рак лячэнне, і ўсе віды хваробы. Я дабраўся, каб сустрэць доктара OGU ў тут, і ён рэальны. Яго электронная пошта: DROGUSPIRITUALSPELLCAST@GMAIL.COM Ён так выдатна.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы