nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Свабода альбо сьмерць

6 верасня, 2013 | 39 каментарыяў

Герб ЧРІ 2

 

У сувязі з Днём Незалежнасьці Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя, а таксама ў сувязі з тым, што ў чарговы раз заблакаваны выхад на знакаміты сайт КаўказЦэнтар, выстаўляем артыкул Альгерда Бахарэвіча, які мы ўзялі адсюль: http://www.svaboda.org/content/article/25092936.html.

Рэдакцыя.

 

Чачэнскі герб — сапраўдны ўзор мастацтва: гэты чорны воўк запамінаецца назаўсёды. Чачэнскі герб — адзін зь нешматлікіх у сьвеце, што кажуць пра свой народ праўду: яны і праўда як ваўкі, вольныя, моцныя, няскораныя, такіх не прыручыш… Іожалла я маршо свабода або сьмерць. Прыгадваюцца знаёмыя гамбурскія чачэнцы-выгнанцы: нязломкі, упэўненыя, іранічныя, з горнай тугой у вачах, стомленыя ад вечнай вайны, якая даганяе іх і тут — і здольныя адным рухам стрэсьці зь сябе ўсе наліплыя стэрэатыпы. Чачэнцы зь іхнымі аповедамі пра расейскія «зачысткі» і «замірэньні», пасьля якіх — напэўна, як сымбаль міру і спакою — заставаліся горы трупаў. Чачэнцы, пра якіх нехта сказаў, што яны — апошнія вольныя людзі ў сьвеце.

Прыгадваюцца й іхныя «апаненты» з расейскамоўнага лагеру — для якіх сьвет без вайны ня мае сэнсу, падазроныя да кожнага, хто хаця б барадою, хаця б позіркам, хаця б словам…

6 верасьня — ня самы кепскі дзень для таго, каб павіншаваць чачэнцаў з Днём незалежнасьці. Можна нават сказаць, што лепшага дня і не знайсьці: 6 верасьня 1991 адзначалася ў Чачэнскай Рэспубліцы Ічкерыя як дзяржаўнае сьвята. У 1992-м у Джахар (тады яшчэ — Грозны) прыязджаў на сьвяткаваньне Гамсахурдзія.

Натуральна, можна запярэчыць, што такой дзяржавы, як Ічкерыя, больш не існуе. А хто-ніхто нават прыгадае яе непрызнанасьць і поўную маргінальнасьць…

Вось скажаш такое — і сам сябе ловіш на нейкай супярэчнасьці. Што, хіба праўда — не існуе? Не існуе настолькі, наколькі не існуе нас саміх. На шчасьце, гэткія ідэі жывуць ня толькі й ня столькі сёньняшнім днём, і выключна палітычнай рэальнасьцю не вымяраюцца.

У тым, што Ічкерыя — гэта ідэя, большая за сваё імя, пераканаліся нават яе ворагі. А хто можа лепш пацьвердзіць жыцьцяздольнасьць ідэі?..

6 верасьня 1991 году так званы Вярхоўны Савет Чачэна-Інгушскай Аўтаномнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі быў разагнаны паўстанцамі Дудаева. Выправіліся дамоў маскоўскія «дарадцы», «памочнікі», «кансультанты». «намесьнікі». А «прадсядацель» гарсавету Куцэнка, прысланы для нагляду за непакорнымі «дзікунамі», быў… дэфенестраваны. Страшна гучыць, праўда? Але слова гэтае азначае зусім не зьняцьце скальпу ці публічнае з’яданьне парэштак ахвяры – яго проста выкінулі з акна. Калі ўспомніць гусіцкія войны ці трыццацігадовую еўрапейскую сечу, падчас якіх прагрэсіўныя чэхі выкідвалі бургамістраў у вокны, такое зусім не выглядае нейкай асаблівай азіятчынай.

Азіятчына на чачэнскай зямлі пачалася трохі пазьней… Зь вяртаньнем сюды тых, хто лічыў сябе «законнымі гаспадарамі» (усе акупанты чамусьці ня любяць, калі іх называюць акупантамі). Вялікая, не па тазіку, Расея чарговы раз схапіла сябе за валасы і паспрабавала ўтапіцца ў неглыбокай, сьмярдзючай вайне.

Што паробіш: некаторыя здольныя дыхаць толькі гэткім чынам — жыць і камандаваць хочацца. І яшчэ мачыць. Мачыць, мачыць. Харошае слова. Галоўнае – русское. У ім уся праўда. І яшчэ ў ваўку.

 

 

39 каментарыяў

  1. Літварус кажа:

    Я часта наведваў гэты сайт і чарпаў з яго шмат карыснай інфармацыі. Вучыўся не кідацца паняткам “азіяты” як сінонімам адсталасці і варожасці. Здівіла меня, напрыклад, іхняя ацэнка другой сусветнай ваўны як хрысціянска-вызвольнай (з боку немцаў). Думаю, на такую аценку не асмеліцца нават Архэ. А Вы? Ці гэта не блізка да вашай ідэалогіі? Тады нашых героеў-партызанаў прыйдзецца разглядаць як поўных ідыётаў, і выступіць адкрыта супраць цяперашней навалы ліберастаў. Гэта таксама блізка да вашай ідэалогіі. З-за вашых сімпатый да Рускасці, станьце істочнікам самай даставернай і свежай інфармацыі па Расеі.

    • Рэдакцыя кажа:

      Літварус: “З-за вашых сімпатый да Рускасці”.

      Спадар, калі вы нарэшце зразумееце: у нас няма сімпатыі ні да рускасьці, ні да польскасьці, ні да габрэйскасьці, ні да кітайскасьці.
      У нас сімпатыя да Праўды, Справядлівасьці, да неабмежаванай будучыні й прагрэсіўнага разьвіцьця ўсёй людскай цывілізацыі, уключаючы такія яе асьпекты, як экалагічнасьць і гуманістычнасьць.
      У сувязі з гэтым у нас сімпатыя нават да беларускасьці ў такой ступені й у тых яе праявах, якія адпавядаюць вышэй адзначанаму. І нянавісьць да сацыяльных драпежнікаў і паразітаў у нас таму, што яны сьвядома перашкаджаюць адзначаным каштоўнасьцям…

  2. Vital кажа:

    Шкада, што Бахарэвіч – дэбіл, які мысьліць штампамі… Чачэны – дзікуны й вырадкі. Іх ненавідзяць, нават усе суседзі-каўказцы.

    • Рэдакцыя кажа:

      Віталь, вы прадэманстравалі іншую непрыймальную скрайнасьць:

      1. Якімі б ні былі чачэнцы, пакуль яны змагаюцца за свабоду сваёй бацькаўшчыны, іх трэба ў гэтым падтрымліваць. Так, як трэба падтрымліваць любы народ, які змагаецца за тое ж.

      2. У кожным народзе ёсьць вырадкі. Дэградацыя ў выродства – аб’ектыўная зьява.

      3. З-за таго, што чачэнскі народ у свой час мала хто падтрымаў у змаганьні за дэмакратычныя каштоўнасьці (мы падтрымлівалі, а большасьць зрабіла выгляд, што іх праблемы Чачэніі, на якую зноў напала расейская імперыя, не датычаць), цяпер многія з чачэнцаў сталі праваднікамі інтарэсаў глабальных ісламістаў. У выніку, цяпер мы ўсе дэградавалі ў яшчэ горшы стан – стан, калі некаторыя спрабуюць накінуць нам сатанінскі выбар: стаць на бок расейскіх імперыялістаў ці на бок ісламістаў.

      4. Пасылаць далёка – пакуль ня позна – трэба і тых, і тых. Прычым, адным пакетам.

      5. Пра тое, што пры гэтым трэба рабіць (а ня толькі казаць), мы ўвесь час пішам і заклікаем на нашым сайце. Кожны чытач нашага сайта мае магчымасьць бачыць, як мала тых, хто здольны прыслухацца да слушных прапаноў. Што ж, большасьці прыйдзецца ў чарговы раз сустрэцца са смажаным пеўнем…

  3. Siarhiej кажа:

    Масква знішчыла цывілізаваную эліту чачэнцаў, лепшых і адэкватных людзей. У нашай гісторыі таксама было нешта падобнае.

    • Рэдакцыя кажа:

      Адзінае, што ўдакладнілі б: у апошні гістарычны перыяд гэта зрабіла “Масква” разам з “Захадам”. Ды яшчэ на нашых вачах…

  4. Літварус кажа:

    Рэдакцыя Сайта ў чарговы раз прадэманстравала пачварны ідэалізм – шукае абсалютную істіну і выдае гэта за вялікую прынцыповасць. Я таксама спачатку думаў як яны. Але ані да чаго не прыйшоў. Напрыклад, як вырашыць на чьім баку быць -на баку Захада, ці на баку ісламістаў. Ў нашай сітуацыі (калоніі Расеі) можа быць толькі адзінае рэшенне – быць на баку ворагоў Расеі. А гэта і Захад і ісламісты. Як выбраць з ісламістаў лепшых, я не ведаю. Можа сайт мне падскажыць каму сімпатызаваць, ці Асаду, ці паўстанцам. І як на іхні погляд буде развівацца сітуацыя ў Сіріі, ў Расеі, у нас ў Літварусі. Давайце адказвайце, раз назваліся ідэалагічным сайтам. Правіла “вораг майго ворага, гэта мой сябр”, лічу апошняй палітычнай мудрасцью. Калі ж вакол адны ворагі, то гэта пазьнякоўшчына і пачварный мёртвы ідэалізм.

  5. Яўген Мурашка кажа:

    Літварус:
    “..Правіла “вораг майго ворага, гэта мой сябр”, лічу апошняй палітычнай мудрасьцю…”
    Выбачайце, шаноўны, але гэта сумнеўны аргумэнт для сяброства.
    Сябруюць толькі з аднадумцамі, іншае усё, ад лукавага.
    Заўтра, гэты “сябра” пераўтворыцца у вашага ворага
    Я.Мурашка

  6. Літварус кажа:

    Паважаны спадар Мурашка, сапраўдны палітык павінен прадугледжываць магчымасць пераутварэння сябра ў ворага. Часу для гэтага, як правіла, хапае. Памятаеце прамову Черчіля ў Фултане.? Што ён быў здраднікам? Не. Ані для Англіі, ані для СССР. А што такое аднадумец? Ўсе думаюць па-рознаму, але умовы жыцця, або палітычные абставіны нараджаюць часовых “аднадумцаў”. Вы можаце назваць сваіх аднадумцаў?. Для меня сёння аднадумцы тыя, хто разумее шкоднасць назвы Беларусь. Астатніе, або дурні, або ворагі. Калі б я быў прыроджаным палітыкам я б змог іх адрозніць. Але я не палітык. А чыталі Вы сп. Мурашка артыкул С. Куль пад назвай “Наступ на літвінства гэта наступ на беларускую незалежнасць”? Ствярджае, што ужо 70% молодзі Зах. Беларусі прынялі літвінскую свядомасць. Яна з Гародні. Здававлася б сайт на яком мы размаўляем павінен бы быў адрэагаваць на такую навіну. Але ён вітае ў небёсах “выкрывае сусветных драпёжнікаў”.

  7. з...лы беларус кажа:

    да Літварус: ” … Остапа понесло…” Я вось даўно зважаю – ці “Літварус” такі “наіўны дубалом”, ці “засл(р)аны казачок” на гэтым сайце адбіраць час і зьбіваць з тэмы паважаную рэдакцыю сайта?! Спыні сваю істэрыю псеўдаліцьвінска-антыбеларускую невук і павучы мову ліцьвінска-беларускую, перш, чым павучаць сапраўдную прафесуру, пра што пісаць, калі і каму адрасаваць матэрыялы сайта!

  8. Siarhiej кажа:

    Ёсць падабенства стасункаў масквы з Лукой і Кадыравым. Вассалы, якім трэба кідаць костку, бо інакш не ўтрымаюцца пры ўладе.

  9. Літварус кажа:

    Хацелася б даведацца ад з…беларуса з якой тэмы я збіваю паважаную рэдакцыю сайта і чаму не маю права павучаць сапраўдную прафесуру пра што пісаць, калі і каму адрасаваць матэрыялы сайта. Калі Рэдакцыя сайта папросіць меня не пісаць на іхній сайт, я гэта выканаю.

    • Рэдакцыя кажа:

      1) Літварус: Правіла “вораг майго ворага, гэта мой сябар”, лічу апошняй палітычнай мудрасцью.

      З-за гэтай “мудрасьці” чалавецтва ўсю сваю гісторыю жыве ў хлусьні й войнах.
      Мы прапануем іншы падыход, у якім толькі й можа быць сьветлая персьпектыва: зыходзіць з інтарэсаў усёй людскай цывілізацыі, зьвязаных зь неабмежаваным у часе існаваньнем і прагрэсіўным разьвіцьцём (на Зямлі й у Сусьвеце). Думаць і дзейнічаць толькі ў гэтым кірунку!
      Любы іншы падыход (у т.л. такі “прагматычны”, які дэманструеце вы, спадар Літварус) вядзе ўсю людскую цывілізацыю да сьмерці…
      Вось дык прагматызм!
      =
      2) Літварус: калі Рэдакцыя сайта папросіць меня не пісаць на іхні сайт.

      Літварус, мы вам нічога не вінныя, каб у вас нешта прасіць.

  10. Правіла “вораг майго ворага, гэта мой сябар” – гэта не зусім добрае правіла.
    Калі была Другая сусветная вайна, то бальшавіцкая Расія, ЗША. Англія былі па адзін бок, хаця і не былі сябрамі. Можа прыйдзе такі час, што нам прыйдзецца з той жа Расеяй быць па адзін бок. Але гэта не значыць, што мы павінны быць сляпымі і не ведаць, чым дыхае і наш вораг, і наш “сябар”.
    Ідэалогія – гэта не палітыка. Палітыка – гэта барацьба за ўладу, а ідэалогія – гэта выпрацоўка ГАЛОЎНАЙ ІДЭІ, ЯКАЯ АБ’ЯДНАЕ ЛЮДЗЕЙ у гэтай барацьбе. Мы лічым, што беларусаў можна аб’яднаць толькі на глебе АГУЛЬНЫХ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ ІНТАРЭСАЎ. Нішто іншае беларусаў не аб’ядноўвае: ні Захад, ні Усход, ні рэлігія, ніякія -ізмы (камунізм, сацыялізм. шавінізм, фашызм, капіталізм, імперыялізм і г.д.), а наадварот раз’ядноўвае.
    Выбар нейкага “сябра” таксама раз’ядноўвае людзей, як і выбар новага назова краіны. Нам ніяк не магчыма выбіраць: сябраваць з Польшай ці з Расеяй.
    Пан прафесар Астроўскі на канкрэтных прыкладах паказвае, колькі шкоды нам прынеслі і Польша, і Расея. Бо і тая, і тая маюць імперскія амбіцыі і ставяцца да нас як да ніжэйшай расы. Што тут нам выбіраць?! Але мы суседзі і павінны жыць з суседзямі ў міры. Аб якім ідэалізме можна тут казаць? Толькі рэальнае жыццё, а не сляпая вера ў нешта.

  11. Літварус кажа:

    На жаль, пані Арцёменка я не магу пагадзіцца ані з адным вашым выразам. Як гэта ў часы другой сусветнай вайны ангельцы не былі нашымі сябрамі? Яны гінулі ў ледзяных водах Нарвежскага мора каб прывесці ў Мурманск рускім зброю, сталь і інш. а калі даплывалі жывымі, то целаваліся, абнімаліся з рускімі і пілі за Перамогу. Калі гэта не сяброўства, то назавіце мне сяброў рускіх і у чым сяброўства выражаецца. Черчіль як ніхто хацеў задушіць бальшэвізм пасля 1917 г. Вы проста накручваеце без усялакага смысла словы. І нам цяпер (як тады ангельцам з рускімі) трэба сябраваць з палякамі і Захадам, каб з іх дапамогай выбрацца з “абдымкаў” Расеі. Хто гэтага не разумее той або дурань, або правакатар. Тое што беларусаў можна аб’яднаць толькі на глебе агульных нацыянальных інтэрэсаў гэта тріаіальнасць. Можна падумаць, што не гэтым аб’ядноўваюцца іншые народы. Неверна, што выбар нейкага сябра разьядноўвае людзей. Ну не выбірайце сяброў, сядзіце ў адзіноце, гэта што аб’еднае наш народ? Палякі і рускіе ставяцца да нас як да ніжэйшай расы, напісалі Вы. А чаму яны так не ставяцца да летувісаў, украінцаў і іншых нацый (толькі не сыпце мне цітат аб варожасці палякаў і украінцаў). Негледзячы на гэта палякі стала лабіруюць інтэресы украінцаў паўсюль, але не таму што яны сябры, а таму што хочуць імець добры тыл на ўсходзе. Тое ж і з намі. Калі я неяк выразіў сумненне што Барадач нешта зробіць без падрымкі народа тут ў РБ, Вы напісалі каб я сідеў і чакаў калі меня пазавуць. Я чакаю, што прапануе мне Барадач. Гдзе наогул прапановы ад апазіцыі што рабіць? Іх няма. Ці можа заняцца Рэферендумам? Дадзены сайт пагражае выкрыць драпежнікаў Свету, але баіцца назваць агентаў улады тут ў РБ. Карачэй, накручвае агульные безабідные фразы. Я гэта называю Ідэалізмам.

  12. Я ж напісала што Расея, Англія, ЗША былі па адзін бок. Але то што яны не былі сябрамі дык кажа халодная вайна. Ну правільна, ўсе народы на гэтым аб’ядноўваюцца, але ў іншых ёсць яшчэ і іншыя фактары, якія аб’ядноўваюць – рэлігія, імперскія амбіцыі, лібералізм, манархія і г.д. У нас нічога агульнага няма, акрамя таго што мы беларусы. Канешне выбар сябра нас раз’ядноўвае: адны на Усход, а другія на Захад, а разам ніяк. Наша пазыцыя такая, калі гэта выгадна для народа РБ, мы падпісваем дамову і выконваем абавязкі па гэтай дамове ў адносінах да свайго партнёра. Якія могуць быць сябры на кірмашы, а свет гэта кірмаш і палітыка гэта гандаль, а не клуб сяброў. Мы не збіраемся станавіцца пятай калонай ў руках палякаў, а вось агульныя інтарэсы ў міжнароднай палітыцы у нас могуць быць, хаця з палякамі вуха трэба трымаць востра, бо надуюць як Бяляцкага. Мы далі час Барадачу вызначыцца, але ў яго не ўсё так проста, як думаецца. Не трэба нападаць на гэты сайт. Людзям трэба сказаць вялікі дзякуй, што раскрываюць нам вочы на свет белы, а то так і будзем хадзіць сляпымі.

  13. Siarhiej кажа:

    Правіла “вораг майго ворага, гэта мой сябар” — гэта не зусім добрае правіла.

    Гэта правіла трэба разумець “вораг майго ворага, гэта мой ЧАСОВЫ сябар”. У такім выгляде яно шырока ўжываецца пры канкурэнцыі, у палітыке, вайне. А ці будзе часовы сябр сябром і далей, дык гэта залежыць ад збегу абставін. Пры гэтым ніхто не патрабуе адмаўляцца ад сваіх інтарэсаў.

  14. Рэдакцыя кажа:

    Польскія імперыялісты разам з расейскімі імперыялістамі як “сябры” падзялілі паміж сабой нашу зямлю за нашай сьпіной (!) ў 1920-21 гг. Хаця да таго і палякі, і мы аднолькава цярпелі пад кірзавым ботам расейскага імперыяліста і аднолькава змагаліся за вызваленьне пад лозунгам “За нашу і вашу свабоду!” (гэта грандыёзная нацыянальна-гістарычныя здрада палякаў!!!).
    Потым – у 1921-1939 гг. – на нашай зямлі вынішчалася ўсё беларускае, а беларусы-літвіны, якія аказвалі супраціў, рэпрэсаваліся і забіваліся тымі ж “сябрамі”: палякамі на тэрыторыі заходняй яе чыстцы, маскалямі – ва ўсходняй.
    У час Другой сусьветнай вайны на нашай зямлі беларусы (!) ў складзе Арміі краёвай, задураныя польскай імперскай прапагандай, лічачы, што яны “палякі”, забівалі сваіх жа беларусаў як мірных жыхароў, так і тых, што ваявалі зь нямецкім імперыялізмам у складзе чырвоных партызан і ў нацыянальна-патрыятычных беларускіх фармаваньнях. Во сатанізм ад “сяброў”!
    Пасьля вайны ў 1944-45 гг. польскія імперыялісты разам з расейскімі імперыялістамі – вечныя “сябры” – зноў падзялілі паміж сабой нашу зямлю і за нашай сьпіной (!). Хаця беларусы-літвіны ў адносных лічбах (а толькі так і трэба вымяраць па справядлівасьці) больш за ўсе іншыя народы (!) аддалі ахвяраў на алтар АГУЛЬНАЙ перамогі над нямецкім імперыялізмам. Беларуска-літвінскі народ, дзякуючы “сяброўству” польскіх і расейскіх імперыялістаў, стаў адзіным “народам-пераможцам”, які па выніках вайны меў тэрытарыяльныя страты!
    У НАШ ЧАС ІДЗЕ ПАДРЫХТОЎКА ДА ТАГО САМАГА!!!
    Мы жывем ў Гародні, гэта ведаем і ўсіх пра гэта адкрыта папярэджваем!!!

    Тыя беларусы-літвіны, якія жывуць далей, гэтага могуць ня ведаць. Ім Літварус прапануе і далей падстаўляць сваю сьпіну пад польскі нож, калі мы будзем зьвяртаць увагу і змагацца толькі з адным расейскім імперыялізмам.
    Так выглядае “разумная палітыка” ад Літваруса. Дый ня толькі ад яго аднаго!

    Імперская палітыка сквапных і абмежаваных палякаў-імперыялістаў, за сьпінамі якіх стаіць сіянакратыя (сёньня бачна, што раней і цяпер гэта яна, сіянакратыя, кіруе і польскімі, і расейскімі міперыялістамі!), многім у Беларусі ўжо з 1990-х засьціць вочы і заблытвае ізьвіліны ў мазгах… Большасьць жа робяць выгляд, што іх гэта не датычыць…

    Смажаны певець прыйдзе да ўсіх!

  15. Літварус кажа:

    Шаноўны Сяргей, ну ж вядома што напісаўшы “сябра”, я маю на увазе што гэта часовы сябра. А іншых не бывае. І зараз нашые часовые сябры гэта Захад. А Рэдакцыя увесь час крычыць “глядзіце якіе кепскіе палякі, і што нарабіў нам Захад”. Мы гэта ведаем. А Рэдакцыя хоча каб палякі думалі спачатку пра нас а потым пра сябе.Я назваў гэта пачварным ідэалізмам, якой Рэдакцыя падае нам як вялікую прынцыповасць.Замест таго каб збіраць ў сшытак крыўды, якіе сыпяцца нанас ад усіх каму не лень, лепш падумаць чаму нас крыўдзяць і як умацаваць наш народ. Рэдакцыя робіць справу контрвыведкі. Шкада толькі што некаму іхніе дадзеные перадаць. Але калі так, то ўся праца Рэдакцыі становіцца безплённай. Сшытак з ….кратыямі можа спатрэбіцца толькі ў Іране, больш нігдзе. Я увесь час спрабую даведацца ад Рэдакцыі іхняй аценкі таго што у нас ў РБ адбываецца, а яны толькі Папереджваюць і папереджваюць якіе ўсе вакол кепскіе. Ну што вы скажыце аб челавеке які толькі тым і займаецца што гаварыць аба ўсіх дрэнна? Гэтым і Пазьняк займаецца. Неўзабаве на гэта спаўзе і Барадач. А скаргі І.Сурвілы напэўна ніхто ужо і не чытае, так мы абрадлі усяму Свету са сваімі крыўдамі. Без падтрымкі народа апазіцыя – пшік. А чаму ён апазіцыю не падтрымлівае, я увесь час пішу. Ён , згодна з яго назвай белый рускі, думае што яго сутнасць рускасць, а апазіцыя цягне яго прэч ад Расеі ну і гэтак далей.

  16. Licvin кажа:

    Каб зразумець хаду падзей трэба узняцца на нейкую вышыню, пакінуўшы драбноты і выпадковасьці, і а адтуль з вышыні ахінуць вокам увесь ландшафт гістарычных падзей. Тады галоўнае пачне выразна праступаць на мапе гісторыі. Хто такія чачэны сёння ў сусветнай палітыцы? Масоўка! Кадыраву-старэйшаму доўга трубілі ў вушы, покуль ён нарэшце зразумеў, што калі ён не паслухае Маскву, то ягоны народ будзе высечаны пад корань. Ён зразумеў, што ў сусветнай барацьбе цывілізацый, ягоны народ — дробная пешка, на якую стануць абцасам і ад яго нічога не застанецца.
    Некалі кантынентальная Іспанія ўступіла ў жорсткую канфрантацыю з Англіяй, праз нейкі гістарычны час ужо Францыя аб’явіла кантынентальную блакаду Англіі, затым прыйшла чарга канфрантацыі Германіі з той самай Англіяй, у выніку якой адбыліся дзве сусветныя войны. Затым надыйшла чарга канфрантацый Савецкага Саюза з усё тойжа англасаксонскай цывілізацыяй(ЗША, Англія, Канада, Аўстралія, нОВАЯ зЕЛАНДЫЯ).Ізноў англасаксы перамаглі.
    Сёння знішчыўшы савецкую цывілізацыю, англасаксы мочаць ісламскую цывілізацыю…. Далей вельмі нескладана прадбачыць магчымыя варыянты гістарычных падзей… На гістарычнай мапе не бачна ні палякаў, ні чачэнаў, ні летувісаў — гэта масоўка. Качынскі папробаваў павыпендравацца, яго ”прызямлілі” у Смаленску, англасаксы прыслалі памінальны вянкі і ўсё, і цішыня.
    Наша справа працаваць, вучыць мову і гісторыю, чытаць сваіх пісьменнікаў, гісторыкаў, філосафаў, шанаваць іх і шукаць цывілізацыю-саюзніка. Захад з педзікамі і педафіламі нам ніяк не падыходзіць…

    • Siarhiej кажа:

      “англасаксы мочаць ісламскую цывілізацыю….”

      Хуччэй наадварот, ісламісты “мочаць” заходнюю (англасаксонскую) цывілізацыю. Дэмаграфічную вайну яны ўжо выйгралі, як і кітайцы з індусамі.

    • Siarhiej кажа:

      “Захад з педзікамі і педафіламі нам ніяк не падыходзіць…”

      Падыходзіць, бо там ёсць СВАБОДА! А што тычыцца педыкаў ды іншых “далбанутых”, дык гэта як дазволім.

  17. Літварус кажа:

    Лукашенку Захад не падыходзіць па тым жа прычынам што і вам сп. Ліцьвін. Ен шукае сяброў па усяму свету. Пака дабраўся да паўднёвай Амэрыкі. У Расеі сталы вораг Захад з самага пачатку свайго існавання.. Можа нам ствараць новую Рэч Паспалітую? Цяпер Украіна павінна ураўнаважыць Польшчу. А можа Балта-скандыйскі хайрус? А можа Средінная Еўропа, аб якой марылі немцы ў першай палове 20 ст? Для пачатку я б аб’яднаўся з Прыбалтыкай. Ў Расеі мы ужо пабывалі і нам там нішто акрамя смерті нічога не свеціць. Можа чакаць яе развала і тады аццяпаць у яе увесь яе Захад. А што думае Рэдакцыя?

    • Рэдакцыя кажа:

      Літварусу асабіста:
      1) Рэдакцыя “думае”, што беларусы-літвіны павінны пазьбягаць любой залежнасьці й любых “хаўрусаў”, як зь імперскай Расеяй, так і зь імперскай Польшчай.
      2) Больш спадзеваў у нас на магчымасьць добрасуседскіх і нават сяброўскіх дачыненьняў з народамі Прыбалтыкі, Скандынавіі, з украінцамі, таксама са славакамі, чэхамі, венграмі, баўгарамі й многімі іншымі народамі.
      3) У расейскай імперыі, як усім вядома, знаходзяцца беларускія этнічныя тэрыторыі – уся Смаленшчына, заходняя палова Браншчыны, частка паўднёвай Пскошчыны. Гэта – наша зямля! Таму гэтыя тэрыторыі абавязкова павінны быць вернуты ў склад Вялікалітвы-Беларусі.
      4) Калі маскоўцы пажадаюць вярнуць з намі сяброўскія адносіны – а такі час абавязкова наступіць! – яны за нанесеную нам шкоду (за стагоддзі імперскай агрэсіі на “брацкі народ”) мусяць будуць аддаць нам цяпершнюю Калінінградскую вобласьць (будучая Каліноўская вобласьць), тэрыторыяй якой мы падзелімся з сучаснымі летувісамі.
      5) Калі палякі пажадаюць вярнуць з намі сяброўскія стасункі – а такі час таксама абавязкова наступіць! – яны таксама павінны будуць спачатку вярнуць нам нашу этнічную тэрыторыю – Беласточчыну, і таксама штосьці дадаць яшчэ да яе за нанесеную нашаму народу шкоду за час імперскай агрэсіі на “брацкі народ”.
      6) Галоўнае для беларусаў-літвінаў – ня браць нічога чужога!!! А сваё трэба вярнуць абавязкова!
      7) Таму “адцяпываць ад Расеі ўвесь яе Захад” мы не павінны…

  18. Siarhiej кажа:

    Называць Польшчу імпэрыяй – гэта перабольшванне. Палякі скардзяцца, што іх эканоміка ахоплена ці захоплена транснацыянальнымі і нямецкімі карпарацыямі. Але інфраструктура Польшчы хутка разбудоўваецца, ствараюцца і мадэрнізуюцца працоўныя месцы. У Эўразвязе і NATO палякам добра і яны могуць на роўных канкураваць з іншымі народамі. Можна лічыць, што немцы акупуюць Польшчу, а можна лічыць, што палякі акупуюць Нямеччыну, але “гуляюць” усе па правілах. Параўнайце зараз такія стасункі з эканамічнай вайной Расеі супраць Украіны. Нашу краіну “апусціў” Лука і насельніцтва гэта “дазволіла”. Можа Рэдакцыя лічыць, што польскім беларусам спадабаецца лукашэнкаўская вертыкаль?

    • Рэдакцыя кажа:

      Сяргей, з Польшчы робяць ліберастычную краіну-агрэсара ў геаграфічным цэнтры Еўропы. Забойства Качыньскага – ключавы крок у гэтым кірунку.
      Улічыце, што:
      – Польшча мае вялікую імперскую гісторыю;
      – Польшча і сёньня мае тэрыторыі, захопленыя гвалтам у суседніх народаў (у іх наша Беласточчына);
      – Польшча на будучыню ставіць імперскія мэты і актыўна праводзіць імперскую палітыку (пра гэта мы ўжо шмат адкрыта пісалі). Фактаў пад завязку!!!
      – Раней Польшча праводзіла імперскую палітыку, абапіраючыся на каталіцызм, цяпер яна будзе абапірацца на ліберастызм.
      – – –
      Выснова: скіньце, спадар Сяргей, ружовыя акуляры, паглядзіце на сьвет цявяроза і запомніце: Польшча – небясьпечная імперыя, зь якой нам наканавана межаваць!

      • Siarhiej кажа:

        “Польшча — небясьпечная імперыя,”

        А што, Нямеччына бяспечная? Ці Брытанія? І гэта толькі ў межах Эўропы.

  19. Літварус кажа:

    Я не ўлазю ў эканамічные пытанні, таму што лічу іх вытворнымі ад культурніцкіх і псіхалагічных фактараў. Польскіе беларусы гэта, як я разумею, ёсць беларусы Беласточчыны, якіх я цалкам не разумею. Ці яны палешукі? Ці яны літвіны? Ці яны беларусы? Ці яны бліжэй да украінцаў? Прайшла інфармацыя што ў Беластоку можа з’явіцца вуліца імя Лукашенкі. І немцы, вялікіе знаўцы нацыянальнасцяў, падкрэслівалі іхнюю асобнасць, ніяк іх не залічвалі да беларусаў. А чаму яны так хутка знікаюць? Выехаў з вескі ў горад, -вярнуўся праз пару гадоў уже палякам. Здаецца , так. Іхняя польская назва “бялорусіны”, мяркую, іх забівае яшчэ мацней чым нашае “беларусы”.
    Меня вельмі цешыць што гарадзенская гісторык Светлана Куль паведамляючы што 70% молодзі Зах. Беларусі залічваюць сябе за літвінаў, а 30% – за заходнерусаў, пры гэтым не успамінаючы беларусаў. На мой погляд гэта сведчыць што назва “беларус” ужо не працуе нічога не вызначае, не акрэслівае нацыянальнае, не тварыць яго. Беларусамі называюць сабе і тыя хто згодны як лукашысты атдацца Расеі і тыя хто згодны забіваць лукашыстаў як здраднікаў. Тады лукашысты ёсць як раз заходнерусісты, якіе трубяць ужо гадоў 150 аб тым што беларусаў як нацыі няма, гэта рускіе. Для чаго збіраючыся ваяваць людзей апранаюць ў вайсковую форму і прымушаюць гаварыць галосна, перад шыхтом такіх жа як ён сам, прысягу? Каб акрэсліць будучага жаўнера, перашкодзіць яго магчымай здрадзе. Маўляў, ты ж кляўся служыць Радзіме, а здрадзіў; так атрымай кулю ў лоб. Без вайсковай вопраткі і прысягі забіць такога челавека было значна б цяжэй. Так вось назва “беларус” не акрэслівае челавека, не прымушае яго рабіць маральны выбар – з кім ён, з Еўропай, ці з Расеяй. Самае горшае, што можа адбыцца, калі наш народ разваліцца на палавінкі – рускіх і палякаў. І відаць ў гэтым напрамку будзе дзейнічаць ідэалагічные атделы ФСБ і КДБ. Тады “палякаў” можна будзе як самую празаходнюю частку нашага народа выпіхнуць ў Польшчу. Раней такіх расстрэлівалі, цяпер іх лішаюць працы і выкідваюць на Захад.

    • Рэдакцыя кажа:

      1) Літварус: “Польскіе беларусы гэта, як я разумею, ёсць беларусы Беласточчыны, якіх я цалкам не разумею. Ці яны палешукі? Ці яны літвіны? Ці яны беларусы? Ці яны бліжэй да украінцаў?”

      Спадар, прачытайце тэкст ІІІ-й Устаўноў граматы БНР, дзе названы беларускія этнічныя тэрыторыі. Для вас Рада БНР аўтарытэт? Паглядзіце мапу беларускай этнічнай тэрыторыі, вымяранай трыма незалежнымі навукоўцамі на мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў (ёсьць на нашым сайце).
      А што зрабілі польскія імперыялісты з нашымі людзьмі за гэты час, мы ведаем – тое ж, што і маскалі. Гэта завецца ЭТНАЦЫД! І гэта найцяжкае злачынства супраць чалавецтва! Этнацыд мае свае “тэхналагічныя асаблівасьці” ў параўнаньні з генацыдам, але гэта не азначае, што зь яго вынікамі трэба пагаджацца і іх прымаць…
      У любых абставінах, пакуль мы жывыя, мы маем магмасьць хаця б называць рэчы сваімі імёнамі.
      Такім чынам, беларусы-літвіны ў Польшчы – гэта нармальныя беларусы-літвіны, падвергнутыя польскімі імперыялістамі этнацыду! Многія зь іх працягваюць гэтаму супраціўляцца! Беласточчына – гэта беларуская этнічная тэрыторыя, часова захопленая польскімі імперыялістамі ў змове з імперыялістамі расейскімі! І адно, і другое – гэта цяжкія злачынствы, якія ня маюць тэрміну даўніны!

      2) Літварус: “Самае горшае, што можа адбыцца, калі наш народ разваліцца на палавінкі — рускіх і палякаў. І відаць ў гэтым напрамку будзе дзейнічаць ідэалагічные атделы ФСБ і КДБ”.

      Спадар, Літварус, якраз гэта мы ўвесь час вам тлумачым! Менавіта пра гэта ўвесь час папярэджваем! Толькі так дзейнічае не ФСБ-КГБ, а расейскія і польскія імперыялісты!

      • Siarhiej кажа:

        “А што зрабілі польскія імперыялісты з нашымі людзьмі за гэты час, мы ведаем — тое ж, што і маскалі.”

        Не, не тое. Маскалі зрабілі генацыд, а не этнацыд. А Лука робіць этнацыд у форме абыдлячвання, а не апалячвання.

        • Рэдакцыя кажа:

          Сяргей,
          1) маскалі рабілі ня толькі генацыд, а і этнацыд. Гэта відавочна.
          2) Лу-ка робіць этнацыд у форме абыдлячваньня, гэта так. Але… на рускай мове і з расейскімі імперскімі міфамі.
          3) Калі палякі пачнуць рабіць этнацыдную ліберастызацыю і этнацыд па-польску, гэта будзе не нашмат лепш.
          4) Таму прывыкаем пасылаць далёка усіх! Пра гэта ўвесь час кажам!

  20. Літварус кажа:

    Цікава, а з пункту гледзяшча Редакцыі лічаць лі яны імперыалістамі чехаў? У іх там ёсць Судеты где жыла шмат немцаў і спрабуюць лі яны тых хто застаўся ачэшыць? А можна ль лічыць імперыалістамі украінцаў, венграў, румын? Ўсе яны претендуюць на адны і тыя ж землі і пасля кожнай вайны межы перасоўваюцца і усім ім дастаюцца інародцы якіх яны спрабуюць асімілізаваць. У украінцаў да таго ж ёсць татарскі Крым, і яны не супраць аццяпаць у нас Брест. І наогул ёсць лі хоць адна краіны без спрэчнай тэріторыі? Так што усе яны імперыалісты? А мы таксама не супраць вярнуць сабе Віленскі край, Латгалію, Беласток, Смаленск, Брянск. Мы таксама імперыялісты?. Я чуў, што Беласточчыну выпрасіла у Сталіна Ванда Васілеўская. Адкуль у Рэдакцыі такая “Любовь” да палякаў? Няужо ад таго што ў Гародне абразавалася шмат палякоў сярод тых хто не хоча быць рускімі (беларусамі) якіе згодны з лукашызмам? Яшчэ адна прычына каб кінуць халуйскую назву Белая Русь. Можа адзіны шлях спыніць апалячыванне нашых людзей гэта пачаць прапаганду літвінства? Калі Рэдакцыя надумае мне адказываць, прашу не пісаць мне детска-бальшэвістскае, маўляў, мы адрозніваем польскіх трудяшчыхся ад польскіх імперцаў, якіе заседаюць ў рэдакцыях некаторых польскіх СМІ. Іхняя імперскасць прама прапорціянальна нашай слабасці.

  21. з...лы беларус кажа:

    Да Літварус: Прабачце, ёсць такая аксіёма – Ніводзін разумны не адкажа на ўсе пытанні дурня… Ды і не павінен. Толькі таму, што гэта марнаванне часу… Вашы шматлікія пытанні паказваюць, што Вы, магчыма, нават час ад часу хочаце спытаць, навошта планета Зямля называецца “Зямлёю”, бо 3/4 на ёй вады і трэба тэрмінова гэтую планету перайменаваць у “Ваду” і зажывём шчасліва! А ўвогуле, я не “злы”, я – “зВЫКлы” да людзкой тупасці і ўпартасці нехацення вучыцца правільна асэнсоўваць рэальнасці!

  22. Літварус кажа:

    Сп. з…беларус, ну якія у меня шматлікіе пытанні? Я толькі за тое каб Рэдакцыя не кідалася термінамі, не пераўтваралы іх ў ярлыкі. Я запытаў чаму у іх толькі палякі імперцы, а не асттніе народы якіе маюць нацыянальные меньшасці. Цалкам безабіднае пытанне для тых хто не надувае шчокі ад асабістай важнасці.

  23. Літварус кажа:

    Апошняга пытання Рэдакцыі не зразумеў. Калі б мары захапіць Беларусь сыходзілі ад польскіх уладаў, то аб гэтым вылі б ўсе нашые дзержаўные і расейскіе СМІ. Мяркую, што Рэдакцыя даведалася аб такіх планах з нейкіх недзяржаўных польскіх СМІ. Яны таксама маглі даведацца аб планх захопа палякамі Беларусі ад нейкіх тарговаў, бамжоў, рабацяг. Ну і, наканец , яны маглі іх прыдумаць самі. Шаноўная Рэдакцыя, адкуль у вас звесткі аб польскіх нажах ў спіну беларусаў? Можа з факта падзела Беларусі паміж Польшчай і Расеяй пасля 1919 года? Так калі палякі разграмілі Тухачэўскага і Будзенага пад Варшавай, то Ленін згодны быў атдаць ім не толькі ўсю Беларусь , але таксама і Украіну, каб толькі захаваць сваю уладу ў Расеі. Няма на Свеце краіны якая б не хацела падабраць кусок іншай, калі тая валяецца пад нагамі. А пытанне ў апошнім каментары “Літварус, вы гэта сур’ёзна” гэта наогул з бухты-барахты.

  24. Купалавец кажа:

    Друкаваць бахарэвіча—не паважаць сябе !!! ніхто ў беларускай гісторыі яшчэ так нахабна, так прымітыўна не абражаў беларусаў як гэты яўрэй бахур /бахарэвіч. “Лукаш Бэндэ наадварот”,- вельмі правільна вызначыў гэту Зруду Анатоль Сідарэвіч.
    Аплёваннем, ганьбаваннем нашых Нацыянальных сімвалаў /Купалы, Багдановіча, Цёткі і іншых/ і ўзвялічваннем яўрэяў –ТАК увайшоў гэты бахур у гісторыю бел. л-ры і культуры.
    “Уклад беларускай літаратуры ў сусветную роўны албанскай”- новая нядаўняя Заява А. Бахарэвіча……які нармальны беларус пасьля такіх пасажаў можа друкаваць гэту Зруду або чытаць яго або падаваць яму руку… Вядомая англійская перакладчыца бел. л-ры ВЕРА РЫЧ назвала Якуба Коласа роўным Шэкспіру… адзін Колас…а колькі Такіх талентаў дала зямля Беларуская !
    ГАНЬБА ВАМ , наша зямля, што і вы, як і праяўрэская РС /Свабода/ піярыце гэтага ненавісьніка Беларусі, а не ставіце такіх “пісьменнікаў” на іх свінячае месца!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы