nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Такі “ліберальны”, “мультыкультурны”, “талерантны”, “паліткарэктны” Еўразьвяз. Але, чым далей, тым больш… за чужы кошт. З чаго б гэта?

27 кастрычніка, 2013 | 10 каментарыяў

Рэдакцыя.

Цыганы 1У свой час, выпрацоўваючы наша, беларусаў-літвінаў, стаўленьне да розных меншасьцяў, мы закранулі праблему цыганоў і запрапанавалі некаторыя крокі па яе вырашэньні (гл. тут:  https://nashaziamlia.org/2008/08/05/1466/; гл. Д пр-п 101). Было гэта больш за 5 гадоў таму. Прайшоў час і сёньня пытаньне цыганоў раптам усплыла, як адна з вострых праблем усяго Еўразьвязу (і, магчыма, Украіны). Можа, СМІ й перабольшваюць? А, можа, і не. Можа, гэтая праблема датычыць толькі “талерантнага” і “мультыкультурнага” Еўразьвязу ды Ўкраіны? А, можа, яна ўжо грукаецца і ў дзьверы нашай краіны? Давайце паглядзім на даступныя нам факты і ацэнім іх значэньне.

 

1.

Вось тут (http://www.youtube.com/watch?v=J0Kf-H9UgGQ) кожны можа паглядзець відэа, на якім бачны выступоўца ў сьценах адной з адэскіх тэлестудый (гл. фота ў пачатку артыкула; на жаль, прозьвішча гэтага каментатара нам невядомае).

Падаем ніжэй тэкст яго выступу.

“Румынам, баўгарам не далі шэнгенскую візу [паўтарымся: так кажа вядоўца. – Рэд.]. Сказалі, што прычына простая і яна ў тым, што ў іх шмат цыганоў.

Цыганоў (менш вульгарна казаць, ромаў [на меркаваньне вядоўцы. – Рэд.]) вельмі шмат ў Еўропе, у розных еўрапейскіх краінах.

Так здарылася, што гэты народ не жадае ўбудоўвацца ў грамадскае, культурнае жыцьцё на тэрыторыі дзяржаў, дзе ён знаходзіцца. Гэтыя людзі па-за дзяржавай. Гэткія “дзеці сонца”. Гэта ня добра і ня дрэнна. Гэта – факт. Яны нікому нічым не абавязаныя, яны існуюць. Ёсьць гэтыя еўразьвязы, краіны, якія прывязваюць сваіх грамадзян [вобразы-эўфемізмы. – Рэд.] да найжорсткіх правілаў. Але ромы ставяцца да гэтых правілаў па прынцыпу: гэта – вашыя правілы.

Вядома, калі яны зьдзяйсьняюць нейкія крымінальныя ўчынкі, іх вышукваюць, караюць. Але ва ўсім іншым яны не ўбудоўваюцца [у грамадства]. Ні там, ні тут, ні дзе-небудзь. Гэта такі народ.

Яшчэ раз паўтару. Гэта ня добра і ня дрэнна. Гэта – факт.

І пакуль няма ніякай крымінальнай складовай, гэты факт ня мусіць нікога раздражняць [ня так; справа ў тым, што цыганы пры такім падыходзе да жыцьця могуць здабываць сродкі на існаваньне толькі крымінальным чынам; яны падкупаюць міліцыю і, як бачым, СМІ, каб тыя закрывалі вочы на розныя злачынствы цыганоў, якія рабуюць простых грамадзян; тое, што кажа вядоўца – што нам ня трэба зьвяртаць увагу на злачынцаў й іх злачынствы – нам проста намаўляецца; дарэчы, такое намаўленьне – ужо злачынства… – Рэд.].

Цыганы 2 

Тым ня менш, у апошнія гады (пачынаючы з 2008-09 гг.) у краінах Еўразьвязу пачаліся ня проста ганеньні, а звышганеньні  на людзей ромскай нацыянальнасьці [цыганы сталі “людзьмі ромскай нацыянальнасьці”; цырк! – Рэд.]. Іх літаральна фізічна выганяюць з Францыі, Англіі, Вугоршчыны. Гоняць да Румыніі, адтуль іх гоняць далей. Усе спрабуюць ад іх пазбавіцца [вось гэта ўжо – сапраўдны істотны факт, які б вядоўцу прааналізаваць: чаму пры ўмове, што цыганы “нікога не павінны раздражняць”, як ён кажа, усе імкнуцца ад іх пазбавіцца?; па такіх пытаньнях можна адрозьніць псеўдаінтэлектуала-выпендрожніка ад звычайнага разумнага чалавека. – Рэд.].  Праблема ёсьць [а што, калі б цыганы рабілі тое, што яны робяць, але ўлады іх не гналі, то і праблемы не было б?!; чарговы раз, калі выступоўца пярэчыць сам сабе – Рэд.].  

Ромы – другі па колькасьці народ, які быў прыгавораны да пагалоўнага зьнішчэньня гітлераўскімі фашыстамі. Заўсёды знойдуцца ідыёты, якія скажуць: ну, і правільна рабіў; чё там. Нічога правільнага ў гэтым няма. Калі камусьці нешта не падабаецца, хай сам павесіцца. Чаго кагосьці прымушаць?..

Вось матэрыял “Цыганскі прыцемак Еўропы”. [далей чытае] Дэпартацыя цыганоў паслужыла дэтанатарам масавага незадавальненьня грамадзянаў Еўразьвязу на глебе нацыянальнага пытаньня.

Ня хочуць сытыя еўрапейцы карміць, утрымліваць, даваць нейкую грашовую дапамогу цыганам [з нагоды двайной кантэкстнай логікі вядоўцы, захацелася задаць яму пытаньне: вы напэўна ня менш сыты, чым сярэднестатыстычны еўрапеец; значыць, вы хочаце ўтрымліваць цыганоў? Ці вы ўсё ж ім нічым не абавязаны? З гэтага месца, калі ласка, падрабязьней… – Рэд.]. А хай яны працуюць. Яшчэ нешта… А яны [цыганы] ня хочуць. Ну, ня хочуць!.. Што рабіць? 

Кожны становіцца ў позу: пры чым тут я? І я кажу: пры чым тут ты. Альбо я кажу: пры чым тут я? І яны тут пры чым?

Аднак у Еўропе вэрхал [чытае]: Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы, духавенцтва, кіраўніцтва вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, праваабаронцы, грамадскія дзеячы асуджаюць высылку з Францыі цыганскіх сем’яў.  

Іншы матэрыял за 4 лістапада 2011 года: “Румынія масава перасяляе цыган у Малдавію”. [чытае] У 2010 г. Еўропу скалануў скандал у Францыі, адкуль па загадзе прэзідэнта Сарказі было выслана ў Баўгарыю і Румынію некалькі тысячаў цыганоў.

Як паведамлялі раней СМІ, шэраг краін Еўразьвязу, у прыватнасьці Францыя й Італія, запрапанавалі кіраўніцтву ЕЗ падумаць, як арганізавана перасяліць цыган на тэрыторыю былога СССР. У прыватнасьці, прапанавалася абмеркаваць гэтае пытаньне з Расеяй (гэта 2010 г.). Аднак ніводная краіна былога СССР пакуль не выразіла публічна афіцыйнай згоды прыняць у сябе непатрэбных Еўропе цыганоў.

Яшчэ. [чытае матэрыял за 12 красавіка г.г.] Улады Ўкраіны  ў рамках працэсу еўраінтэграцыі пагадзіліся перасяліць да сябе ўсіх цыганоў з краін Еўразьвязу. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч. На афіцыйным сайце прэзідэнта апублікаваны ўказ № 201/2013 ад 8 красавіка 2013 года.

Вось ён перада мной гэты ўказ [паказвае].

Вядома, тут ня сказана пра якое-небудзь перасяленьне сюды [ва Ўкраіну] цыганоў. Там распісана буйная стратэгія пра тое, як уключыць ва ўкраінскае грамадства грамадзян ромскай нацыянальнасьці. [Але] ня ўказана, што “грамадзянаў ромскай нацыянальнасьці, якія зьяўляюцца грамадзянамі Ўкраіны”. Гэтага няма. Там сказана, што [ўказ датычыць] ромаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Ўкраіны на законных падставах. [Акрамя таго] усе спасылкі ў гэтай стратэгіі ідуць на Еўразьвяз, на Еўрапарламент…

Таму сёньня паўстае пытаньне: а раптам сапраўды?!..  

Яшчэ раз кажу: у мяне цалкам нармальнае стаўленьне да грамадзян-цыганоў. Але мне ня вельмі хочацца, каб Адэская вобласьць і ўвогуле тэрыторыя Ўкраіны ператваралася ў нейкі адстойнік, куды Еўропа, якой перашкаджаюць тыя ці іншыя людзі – сёньня цыганы, заўтра арабы – [скідала іх сюды].  Арабы кажуць: Еўропа, ты нас гнабіла 300 гадоў ва ўсялякіх алжырах, вось цяпер і атрымлівай нас. Яны цяпер там жывуць. Але яны там жывуць своеасабліва, па сваіх нормах і правілах. А [цяпер ужо] французы бунтуюць…    

Матэрыял за 5 сакавіка 2010 года. [чытае] Камісар ААН па правах чалавека Наві Пілэй падверг крытыцы шэраг краін Еўропы за дыскрымінацыю цыганоў. У шэраг дзяржаў, дзе нібы парушаюцца правы цыганскай меншасьці, трапілі Чэхія, Славакія, Італія.      

Нагадаю, у 2003 г. ААН выступіла з папярэджаньнем, што становішча цыганоў у Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе хутчэй адпавядае сітуацыі ў краінах на поўдзень ад Сахары, чым у краінах Еўропы. У дакладзе ўтрымліваецца заклік да 5 краін рэгіёна – Баўгарыі, Венгрыі, Румыніі, Славакіі й Чэхіі [а куды падзеліся Англія, Францыя, Італія?… – Рэд.] – актывізаваць барацьбу зь беднасьцю і дыскрымінацыяй цыганоў.

[І вось] у 2013-м годзе ўзьнікае такая тэма: калі Расея не пагаджаецца, не дае дабро, можа, Ўкраіна дасьць?   

Я не хачу сказаць, што тое, што я цяпер кажу – гэта абсалютна дакладная інфармацыя. Але ёсьць шмат даных, якія кажуць, што да згоды пра асацыяцыю [ЕЗ і Украіны] недзе там прысабачаны калі не сакрэтны пратакол, дык дамоўленасьць: мы вам гэта, а вы нам – гэта…

Я ўвесь час задаю пытаньне: чаму раптам Мікалай Яныч разьлічвае, што Еўропа дасьць яму гэтыя самыя 165 мільярдаў еўра на тое, каб Украіна адаптавала свае тэхнічныя нормы да еўрапейскіх стандартаў? І, што, Еўропа нічога за гэта не запатрабуе? Ды я ні за што ў гэта не паверу. Можа, Віктар Фёдаравіч і Чэчэтаў у гэта змогуць паверыць? А вось былы падатковец Мікалай Яныч напэўна – не…

Цыганы 1аВось гэты ўказ-стратэгія [паўторна паказвае і чытае] “Абарона й інтэграцыя ва ўкраінскае грамадства асобаў ромскай нацыянальнай меншасьці на перыяд да 2020 г.”. Хто жадае, можа знайсьці гэты ўказ у сеціве (№ 201 ад 8 красавіка г.г.).

Першая ж фраза гэтай стратэгіі: “Рада Еўропы і Еўразьвяз надаюць значную ўвагу пытаньням абароны правоў і свабодаў нацыянальных меншасьцяў, у прыватнасьці інтэграцыі ў грамадскае жыцьцё ромскай нацыянальнай меншасьці”. Гэта – першая фраза з украінскай стратэгіі.

Будзьце здаровы, прывітаньне. Якое дачыненьне мелі мы яшчэ ў красавіку да Рады Еўропы і Еўразьвязу?

Яшчэ адно. Ва ўказе, які мы бачым, напісана: “Кабінету міністраў Украіны ў 6-месячны тэрмін зацьвердзіць план мерапрыемстваў што да рэалізацыі гэтай стратэгіі”.  

Указ выданы 8 красавіка. Прайшло некалькі месяцаў. Цяпер заканчваецца тэрмін, у адпаведнасьці зь якім Україна павінна пачаць зьдзяйсьняць вось гэтую канцэпцыю. І тут якраз пагадненьне зь Еўразьвязам…

Вось яшчэ матэрыял: Україна чакае цыганоў зь Еўропы.

А чаму толькі цыганоў?  Чаму?

Я ведаю, што ва Ўкраіне вялікія праблемы з народам, які называе сябе русінамі. Іх б’юць, у турмы саджаюць замест таго, каб іх імплементаваць у грамадства…

Я люблю ўсіх ромаў. Слухаю іх песьні. Але Ўкраіна ня тое месца, каб станавіцца адстойнікам у аплату за тое, што некаму прагарантуюць недатыкальнасьць іх (й імі) скрадзеных грошаў!

(канец выступу тэлекаментатара)

2.   

Дадаткова вось тут – http://via-midgard.info/index.php?newsid=32974  – можна прачытаць артыкул, прысьвечаны ўзьнятаму пытаньню.

Падаем яго тэкст.

Ва Ўкраіну дэпартуюць усіх цыганоў зь Еўропы за 165 млрд. еўра.

На афіцыйным сайце прэзідэнта Ўкраіны апублікаваны Ўказ № 201 ад 8 красавіка 2013 года. Вось поўны тэкст дакумента:

З мэтай стварэньня належных умоў для абароны й інтэграцыі ва ўкраінскае грамадства прадстаўнікоў ромскай нацыянальнай меншасьці, забесьпячэньня для іх роўных магчымасьцяў для ўдзелу ў сацыяльна-эканамічным і культурным жыцьці дзяржавы пастанаўляю:

1. Ўхваліць Стратэгію абароны й інтэграцыі ва ўкраінскае грамадства ромскай нацыянальнай меншасьці на перыяд да 2020 года (прыкладаецца).

2 . Кабінету міністраў Украіны зацьвердзіць у 6-месячны тэрмін план мерапрыемстваў па рэалізацыі Стратэгіі, ухваленай гэтым Указам.

3 . Указ уступае ў сілу зь дня яго апублікаваньня.

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч. 8 красавік 2013 г.

Адзначым, што ва ўказе Януковіча і прыкладаемай да яго “стратэгіі” гаворка ідзе зусім не пра «сваіх» цыганоў, якіх ва Ўкраіне нямала, а пра сотні тысяч «ромаў», якія цяпер насяляюць краіны Еўразьвязу і адкуль іх хочуць прыбраць любой цаной. Цыган са скандалам дэпартуюць з Францыі, штурхалямі гоняць з Румыніі, высылаюць куды заўгодна з Фінляндыі. Венгрыя, дзе цыганы складаюць да 10-12% насельніцтва, ужо на мяжы сацыяльнага выбуху. І нават сьмірныя Чэхія са Славакіяй з ноткай гістэрыкі ўльтыматыўна патрабуюць ад кіраўніцтва ЕЗ «канчатковага рашэньня цыганскага пытаньня».

І толькі Ўкраіна (якая ў Еўразьвяз не ўваходзіць, але вельмі туды хоча) па настойлівых просьбах Бруселя зацьвердзіла «стратэгію абароны й інтэграцыі цыганоў ва ўкраінскае грамадства» з мэтай захаваньня іх «унікальнай культуры і самабытнасьці».

Трэба разумець, што талерантную і паліткарэктную да маразму Еўропу трэба вельмі моцна дастаць, каб яна занялася фактычнай дэпартацыяй нейкай нацыі. Арабаў і афрыканцаў там церпяць, а вось цыганоў вырашылі саслаць куды падалей.

Можа, справа ў тым, што ва «ўнікальную і самабытную культуру» ромаў уваходзяць ня толькі песьні пад гітару ды танцы з бубнамі, але і сьхільнасьць да крымінальных спосабаў здабываць харчаваньне – ад махлярства і крадзяжоў да наркагандлю.

Цяпер носьбіты гэтай выдатнай «самабытнасьці» перабяруцца ва Ўкраіну, дзе ім абяцаная “ўсялякая падтрымка для больш хуткай інтэграцыі”.

Першымі на гасьцінную ўкраінскую зямлю прыбудуць, верагодна, самыя «самабытныя з самабытных» ромаў. Словазлучэньне «крымінальныя адмарозкі» у афіцыйных дакументах ўжываць не прынята, таму той жа сэнс ва ўказе Януковіча перададзены фразай: «дыскрымінацыя якіх у дзяржавах Еўропы пацягнула паслабленьне іх інтэграванасьці ды маргіналізацыю».

«Самабытна маргіналізаваным» людзям у Еўропе цяпер дрэнна, таму Ўкраіна максімальна палягчае ім візавы рэжым для ўезду на сталае месца жыхарства і створыць усе ўмовы для захаваньня іх «унікальнай культуры».

Ёсьць моцнае падазрэньне, што карэнных жыхароў Украіны нашэсьце сотняў тысяч «​​самабытных ромаў» ня ўзрадуе. Зь цяжкасьцю верыцца, што цыганскія перасяленцы прынясуць вялікую карысьць эканоміцы і сацыяльнай сьферы краіны.

Гэты крок, які моцна аддае нацыянальным мазахізмам, улады Ўкраіны робяць дзеля славутага «далучэньня да ЕЗ на правах асацыяцыі». 

Паводле матэрыялаў: http://stariy-khren.livejournal.com/150186.html; http://vg-news.ru/news/20130449270.html; http://www.odnako.org/blogs/show_25045/; http://www.gorod.lv/novosti/207430-na-ukrainu-pereselyat-vseh-tsygan-iz-evrosouza

(канец цытаваньня артыкула)

3.

У сувязі з тэмай падаем нязначна скарочаны матэрыял радыё “Свабода” за 2009 год “Аблава: у Сьцяпянцы затрымалі 80 цыганоў” (гл. http://www.svaboda.org/content/Article/1380061.html). 

У ім Любоў Лунёва паінфармавала, што супрацоўнікі міліцыі Партызанскага раёну Менску затрымалі шмат цыганоў у мікрараёне Сьцяпянка. У міліцыі ў іх узялі адбіткі пальцаў, здымалі на відэакамэру для архіву. Цыганы абвінавачваюць міліцэйскае кіраўніцтва ў свавольстве і парушэньні дзейнага заканадаўства. Кіраўнік аддзелу міліцыі паведаміў “Свабодзе”, што ягоныя падначаленыя дзейнічалі ў рамках “прапрацоўкі” раёну.

Адзін з затрыманых паведаміў “Свабодзе”, што ў дом, дзе жыве ягоная сям’я, міліцыянты прыйшлі а палове 9-й раніцы. “Ня грукалі ў дзьверы, адразу забеглі, пакідалі ўсіх на падлогу: “Ляжаць, сукі!”. Усіх: і дзяцей і жанчын. Дзеці крычаць. А яны не даюць падысьці да дзяцей… Мы так ляжалі на падлозе хвілінаў 40 амаль голыя, бо многіх забралі з ложкаў. Пачалі рабіць ператрус. Нічога не прад’яўлялі. Яны нават не казалі, што зь міліцыі. У бабулі запыталі: “Дзе тваё золата?!”. Потым усіх паставілі ў адну шарэнгу і павялі ў аўтобус. Усе суседзі глядзелі на гэта… Прывезьлі ў міліцыю, завялі ў актавую залу, а там ужо чалавек 70-80 цыганоў. Сказалі: “Возьмем адбіткі й пойдзеце дадому”. Мы вярнуліся толькі ў 16 гадзін”.

Адзін з затрыманых заявіў: “Мы кажам міліцыянтам, што паскардзімся на іх. А яны тады: «Скардзіцца будзеце?! Ну дык мы наступным разам у вас наркотыкі знойдзем. Мы кожны месяц будзем рабіць у вас рэйды!»”

Кіраўнік міліцыі Партызанскага раёну Менску Алег Гайдукевіч паведаміў, што цыганоў затрымалі падчас міліцэйскай аперацыі.  “У нас праводзілася «адпрацоўка» мікрараёну Сьцяпянка, бо ў нас ёсьць інфармацыя і па наркотыках, і па крадзяжах, а таксама па злачынцах, якія ў вышуку. Апроч таго, мы мелі інфармацыю, што ў некаторых дамах, дзе жывуць цыганы, ёсьць людзі, якіх яны трымаюць гвалтоўна і якія на іх працуюць. Згодна з законам усё дакументавалася. Кагосьці здымалі на відэа, кагосьці правяралі на датычнасьць да злачынстваў – звычайная міліцэйская праца. Некаторыя зь іх у нас засталіся. У нас зьявіліся да іх пытаньні. Дарэчы, інфармацыя да роздуму. Прыходзіць да мяне адзін з залатымі ланцугамі й пытаецца: «За што затрымалі маіх дзяцей?». Я пытаюся ў адказ: «Дзе працуеш?». Кажа: «Нідзе». Пытаюся: «Дзе дзеці працуюць?». Кажа: «Нідзе». «За кошт чаго жывяце?». Кажа: «Хусткі на базары прадаем». Ну, я ж разумею, што прадаваць хусткі і хадзіць у золаце… ёсьць пытаньні. Цыганоў мы рэгулярна затрымліваем за наркотыкі. Некаторыя зь іх жывуць у такіх дамах, што, паверце мне, мы такія не пабудуем”.

Некаторыя з затрыманых цыганоў паведамілі “Свабодзе”, што будуць скардзіцца ў пракуратуру на дзеяньні міліцыянтаў.

4.

Цыганы 3

 

Вось тут – http://www.belaruspartizan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=66100&newsPage=0  – напэўна многім будзе цікава і карысна прачытаць пра тое, як цыганы выкралі сям’ю менчукоў і 4 месяца трымалі ў склепе, патрабуючы ад іх адмовіцца ад менскай кватэры (зьлева фота цыганскага катэджа, у склепе якога менчукі ўтрымліваліся).

 

5.

І пад канец паведамленьне, зробленае РІА “Навіны” ў гэтым месяцы (узята адсюль: http://ria.ru/incidents/20131023/972142775.html).

“Злоўленыя падпальшчыкі, якія забілі двух апошніх жыхароў смаленскай вёскі”

Бранск. Двух цыганоў затрымалі па падазрэньні ў падпале дома і датычнасьці да гібелі апошніх жыхароў вёскі Выстаўка ў Дзямідаўскім раёне Смаленскай вобласьці, – паведаміла ў сераду рэгіянальнае ўпраўленьне МУС.

Як паведамляе паліцыя, пажар у жылым доме адбыўся ў аўторак. Пра яго ў пажарную частку паведамілі жыхары суседняй вёскі, якія ўбачылі зарава. Калі на месца прыбылі пажарныя, хата ўжо выпалілася дашчэнту, у агні загінулі пажылыя гаспадары дома. Паліцыя выявіла на шыі загінулага мужчыны фрагмент дроту. Гэта дала падставы меркаваць, што да іх сьмерці былі датычныя трэція асобы.

У ходзе аператыўных мерапрыемстваў супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі мужчыну і жанчыну цыганскай нацыянальнасьці, якія спрабавалі схавацца на аўтастанцыі. Пры сабе ў іх мелася выкрадзеная ў пенсіянераў маёмасьць. Як высьветліла паліцыя, напярэдадні днём яны абыходзілі вясковыя хаты. Па словах затрыманага, у яго адбыўся канфлікт з гаспадаром дома ў вёсцы Выстаўка, і ён задушыў пенсіянера дротам, які трапіў пад руку.

“Гаспадыня дома з-за хваробы ўжо некалькі гадоў прыкутая да ложка і не змагла аказаць якога-небудзь процідзеяньня. Цыганы абшукалі дом і, не знайшоўшы нічога каштоўнага, забралі некалькі бутэлек гарэлкі, тушонку і сала. Пасьля гэтага падпалілі дом і сышлі“, – паведамляе ведамства.

 

=

 

Ад рэдакцыі:

Калісьці ў часы прыснапамятнага СССРа (які, дзякуй богу, пачыў у бозе) старшакласьнікам яшчэ ў школе даводзілася знаёміцца з прыцыпам “партыйнасьці ў савецкай літаратуры”.

Вы можаце не паверыць, але гэты прынцып азначаў літаральна наступнае: праўду ці няпраўду піша пісьменьнік – гэта ня важна; галоўнае, каб тое, што ён напісаў, адпавядала інтарэсам башавіцка-сіянісцкай партыі – КПСС [нагадаем, у СС была толькі адна партыя – КПСС; яе бюракратыя, якая мела ў СС усю паўнату ўлады, патрабавала прытрымлівацца гэтай “партыйнасьці” ня толькі ў літаратуры, а і ў іншых відах мастацтва і нават у навуцы – у гісторыі, філасофіі, грамадазнаўстве, псіхалогіі, біялогіі й г.д. – Рэд.]. Г.зн., што маладых людзей яшчэ са школьнай лаўкі прывучалі да наступнай думкі: калі для інтарэсаў бальшавіцкай бюракратыі трэба хлусіць, ты павінен казаць няпраўду, бо гэтыя інтарэсы важней за праўду

Але такое кампаставаньне мазгоў маладых людзей у тыя часы мела і адваротны бок: многія зь іх – асабліва тыя, у каго была галава на плячах – выходзячы са школы ў дарослае жыцьцё, ужо ведалі, што да ўсяго таго, што яны бачаць ці чуюць у СССРы, трэба ставіцца з падазрэньнем. Яны разумелі: кампартыйныя ўлады будуць хаваць праўду кожны раз, калі яна ім будзе нявыгадная. Таму тое, што табе кажуць, успрымай з асьцярогай, бо там можа быць схавана хлусьня [і найперш – у камуністычнай газеце “Праўда”; была нават показка: у “Праўдзе” праўды няма. – Рэд.].

Пазьней стала вядома, што і ў ЗША быў аналагічны прыцып. Напрыклад,  у ЦРУ ставіліся да праўды так: ЦРУ кажа праўду, адну толькі праўду, нічога, акрамя праўды. Але… ня ўсю праўду. Пры гэтым і тут станавілася відавочным, што вось гэтая ЦРУшная “няўсяпраўда” ёсьць таксама формай хлусьні.  

Цяпер на Захадзе, у Расеі дый у нас падчас разгляду тых ці іншых істотных грамадскіх пытаньняў нярэдка можна пачуць заявы пра неабходнасьць прытрымлівацца прынцыпаў паліткарэтнасьці.  Калі капнуць глыбей, дык зноў высьветліцца, што “паліткарэктнасьць” – гэта ўсё тая ж даўно знаёмая “праўда”, якая была ў бальшавікоў-камуністаў, у ЦРУшнікаў, яшчэ бог ведае ў каго. Г.зн., што паліткарэкнасьць – гэта нешта аналагічнае “прынцыпу партыйнасьці ў савецкай літаратуры” і “няўсёйпраўды ЦРУ”, нешта такое, што знаходзіцца побач зь імі ці паміж іх, але абавязкова на супрацьлеглым баку ад таго, што завецца Праўдай, Сапраўднасьцю, Аб’ектыўнасьцю, Навуковасьцю.       

Таму пра “паліткарэктнасьць”, перарабіўшы вядомы выраз пра статыстыку, можна сказаць так: ёсьць проста праўда, ёсьць няўсяпраўда, ёсьць хлусьня, а далей ідзе… паліткарэктнасьць.  

Увесь гэты доўгі ўступ нам быў патрэбны для таго, каб нагадаць, што 5 гадоў таму мы занялі аб’ектыўную пазіцыю ў “цыганскім пытаньні”, якая адпавядае Праўдзе (гл.  https://nashaziamlia.org/2008/08/05/1466/). Мы тады адкрыта запісалі, што існаваньне цыганоў за кошт “гаданьняў”, іншых спосабаў махлярства, за кошт  пабіральніцтва, крадзяжоў, наркагадлю, рабаўніцтваў і нават забойстваў нашых людзей не зьяўляецца нармальным, што ўсё гэта ня можа быць цярпімым, што беларускі народ павінен быць абаронены ад усіх гэтых злачынстваў. У той час былі людзі (лібералы, праваабаронцы), якія пад уплывам пэўных замоўшчыкаў заяўлялі, што наша пазіцыя “недэмакратычная”, “непаліткарэктная”. Дакладна тое ж намаўлялі нам і ліберальныя СМІ.

У якасьці прыкладаў “паліткарэтнай пазіцыі” апошніх, накіраваных на адбельваньне цыганоў, можна пазнаёміцца з наступнымі матэрыяламі радыё “Свабода”:

– Віталь Сямашка, “Улады ды скінхэды робяць дзейсным лёзунг “капут цыганам!” (http://www.svaboda.org/content/Article/1198060.html);

–   Галіна Абакунчык, “Беларускія цыганы” (гл. http://www.svaboda.org/content/article/24539808.html);

– радыё “Свабода”, “Гомель: праваабаронцы супраць скажонага вобразу цыганоў” (http://www.svaboda.org/content/article/24608984.htm);

– радыё “Свабода”,  Праваабаронцы пішуць у МУС, каб абараніць нацыянальныя пачуцьці цыганоў (http://www.svaboda.org/content/article/24626979.html).

Між тым, усе наступныя гады многія цыганы як махлявалі, так і махлююць, як кралі, так і крадуць, як гандлявалі наркатой, так і гандлююць, як забівалі людзей, так і забіваюць (нагадаем, дзеда аднаго зь сябраў нашай рэдакцыі цыганы спалілі жыўцом ва ўласнай хаце; было гэта амаль дакладна так, як паінфрамавана вышэй адносна пары старых беларусаў са Смаленшчыны-Браншчыны; толькі адбылося гэта ў 1980-м годзе і на Магілёўшчыне).

І вось наступае момант ісьціны – у спрэчцы паміж Праўдай і “паліткарэктнасьцю” перамагае… першая! А як інакш ацаніць паводзіны большасьці краін узорна-паказальна паліткарэктнага, мультыкультурнага і талерантнага Еўразьвязу (асабліва такіх, як Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Чэхія, Славакія, Баўгарыя, Венгрыя, Румынія), які ўжо, ня думаючы пра страту твару, гатовы любым коштам пазбавіцца ад гэтых людзей. Уся Еўропа, дзе прынята “цалаваць у попку” ня толькі цыганоў, а і гомасексуалістаў, феміністак, педафілаў, заафілаў ды яшчэ чорт ведае каго, уся гэтая Еўропа, якая столькі гадоў навязьліва давала свае “парады” іншым, датычныя “мультыкультурнасьці”, цяпер, як высьвятляецца, сама ня вытрамала. Яна ўжо ня ў сілах быць “талерантнай”.

Гэта – поўны правал палітыкі “мультыкультурнай талерастыі”!!!

Як вы бачыце, практыка жыцьця ўсё расстаўляе па сваіх месцах…

Але мы вырашылі выставіць гэты матэрыял ня столькі таму, што Праўда, за якую і мы змагаліся, перамагла. Нас найбольш абурыла тое, што “Еўропа”, як высьвятляецца, магчыма ня супраць і далей лічыцца “ліберальнай”, “паліткарэктнай”, “мультыкультурнай” і “талерантнай”, але… за чужы кошт. У даным выпадку за кошт брацкага нам украінскага народу.

У сувязі з гэтым мы заклікаем украінцаў трымацца, арганізоўвацца, супраціўляцца.

Ведайце, усе прыстойныя беларусы з вамі! Украіна – сапраўды не прахадны двор для злачынцаў і прайдзісьветаў, не дэмаграфічны сьметнік для розных ксенаэтнасаў. Няхай Еўразьвяз, які столькі гадоў парыў нам мазгі сваёй талерастыяй, сам зьесьць усю тую ліберастычную “баланду”, якую наварыў. Хай сам адказвае за свае ўчынкі, а не спрабуе скінуць уласную праблему з хворай галавы на здаровую. 165 млрд. даляраў усяго гэтага ня вартыя. Дый увогуле, пры чым тут даляры?!..

З нагоды, заклікаем і беларусаў быць пільнымі. У нас ёсьць свае аналагічныя праблемы. І ня меншыя…

Нагадаем, Лу-ка наважыўся перасяліць пад Менск да 600.000 кітайцаў!  І гэта на пачатак. Акрамя таго, 4,5 гады таму той-сёй заклікаў “засяліць абязьлюдзелую Беларусь выхадцамі з Азіі” (гл.  https://nashaziamlia.org/2009/03/26/1994/). Усё гэта азначае, што праблемы ў нашага беларуска-літвінскага народу сёньня ня меншыя за праблемы ўкраінцаў. Хутчэй, нават, большыя…

Таму, трымайцеся, сябры!

І ўсяго вам лепшага!

 

 

 

10 каментарыяў

  1. Літварус кажа:

    Педаліруючы непрызнь і варожасць да Захаду Рэдакцыі сайта не варта забываць, што ўсё што там робіцца сегоння, заўтра будзе рабіцца ў Расеі і у нашых краях. М. Бродель французкі культуролаг і сацыёлаг Ўсходнюю Еўропу называў Дзікай Еўропай. А наогул, вялікай дзякуй Рэдакцыі за асвятленне такіх тэмаў.

  2. знаўца кажа:

    У Давыд-гарадку з 265 цыганоў (лічба можа крыху адхіляцца ад рэальнай з-за міграцыі суб’ектаў) маюць сталую працу 2 (два) чалавекі

  3. Літварус кажа:

    “Думку, што уніжэнне адных людзей іншымі толькі за тое што яны адрозніваюцца ад вас некалі знікне, можна разглядаць толькі ў іранічным кантэксте”, – Р.Рорті (сучасны амерыканскі філосаў). Гэта высказыванне можна лічыць філасоўскім абаснаваннем нацыяналізма.

    • Рэдакцыя кажа:

      Паданая вамі думка, спадар Літварус, – абгрунтаваньне шавінізма.
      Нацыяналізм – гэта клопат пра свой народ і пры гэтым так, што не ўціскаеш іншыя.

  4. Я, вядома, вельмі добра разумею, што ўсе людзі маюць права добра жыць, роўныя ў сваіх правах і маюць права на сацыяльную абарону. Але я, як пагляджу на сваіх адвяскоўцаў, якія ўсё сваё жыццё прахадзілі ў гумовых чобатах з віламі на плячах і прастаялі ў калгасных аборах па калена ў гноі, ці успомню жанчын, якія і сёння працуюць ў гальванічных, ліцейных, хімічных цэхах, то у мяне нешта прападае ахота казаць аб нейкай роўнай сацыяльнай абароне.
    Я лічу што наш народ не абавязаны за свой кошт утрымліваць соцыя-паразітычныя групы насельніцтва. Гэта несправядліва. Гэта проста абуральна.
    Сёння Беларусь бескантрольна заселяецца чужымі народамі, якія нясуць нам небяспеку, павялічваюць крымінальнасць грамадства. Гэта не дапушчальна. У кожнага народа ёсць свая зямля, дадзеная ім богам для жыцця. Вось няхай і жывуць людзі на сваёй зямлі. Гэтыя землі не горшыя за беларускія балоты ды пяскі, а можа, нават, і лепшыя. На зямлі вельмі шмат практычна паўпустых зямляў, вось няхай іх і засяляе ААН, а не рэкамендуе Еўропу, а то гэта пачынае выглядаць як генацыд еўрапейскіх народаў.
    Народы свету, калі яны такія разумныя, павінны думаць як асвоіць месцы для жыцця чалавека, якія на першы погляд падаюцца непрыдатнымі, а не хітрыкамі спіхваць “непатрэбныя” этнасы на чужую тэрыторыю. Так можна і да вайны дакаціцца.
    І праваабаронцам трэба думаць башкой, перад тым, як заклікаць беларусаў утрымліваць на сваёй шыі крымінальна-паразытычныя групы насельніцтва.
    Карацей, на зямлі ёсць амаль што пустыя землі, няхай іх засяляюць і жывуць ўсе гэтыя вельмі “хітра…” народы. Бог стварыў чалавека, каб ён ў поце свой хлеб дабываў… Вось і няхай ўсе выконваюць гэты божы запавет.

    • Рэдакцыя кажа:

      Пані Галіна, ніжэй паданая заўвага Літваруса, на гэты раз вельмі слушная.
      На Зямлі ёсьць ня толькі людзі, а й іншыя жывыя істоты. Зямля – гэта й іх адзіны дом. Таму клапаціцца трэба ня толькі пра людзей, а і пры іншых жывёл, расьліны.
      І такі клопат павінен пачынацца з наступнага: у межах сваёй дзяржавы кожны народ АБАВЯЗАНЫ аддаць да паловы тэрыторыі пад АБСАЛЮТНЫЯ ЗАПАВЕДНІКІ, дзе ўсе жывыя істоты будуць мець прыярытэтныя правы перад людзьмі. Людзі там могуць перыядычна бываць толькі з мэтамі азнаямленьня – наведваць запаведнікі, як музеі ці карцінныя галерэі. Толькі ў гэтым выпадку яны будуць знаёміцца не з вынікамі дзейнаьсці чалавека, а зь непераўзыдзенай прыгажосьцю і гармоніяй Храма Прыроды, якая ўсё гэта стварае сама.
      Калі людзі не асвояць гэты сьветаглядны прынцып, за які яны аб’ектыўна нясуць адказанасьць (бо людзі адзіныя істоты на Зямлі, патэнцыйна надзеленыя розумам – адсюль іх аб’ектыўная адказнасьць за ўсе ўчынкі), не пераўтвораць яго ў жыцьцё, усю людскую цывілізацыю пры ўсіх раскладах чакае самазьнішчэньне…
      Гэта будзе пакараньне сапраўднага Бога. Бо аб’ектыўныя законы Сьвету – законы сапраўднага Бога – адмяніць немагчыма.

  5. Літварус кажа:

    На 50-100 гадоў ў будучыню поўнасцью згодзен з думкай пані Арцеменкі. А што будзе потым, калі усе свабодные землі заселят і пачне не хапаць чістай вады, свежага паветра, здаровай ежы? Але не будзем метафізікамі і решаць Светавые праблемы будчых пакаленняў. Я згодзен з думкай і Рэдакцыі, што з паразітамі трэба змагацца ужо зараз.

  6. Літварус кажа:

    Ў Рэдакцыі сайта сабраліся вельмі шчастлівые людзі. То яны ведаюць як адрозніць шавінызм ад нацыяналізма, то престаўляюць каментары так каб атрымалася адзіная правільная лінія. Праўда, я з цяжкасцью разумею, гдзе я патфартыў сваім каментам ідэалогіі Сайта, а гдзе наадварот выступіў як іхній вораг.. Хацеў напісаць што мы мыслім ў розных ўзроўнях, але потым успомніў што панятак “ўзровень” забаронены постмодернізмам, таму што тады атрымліваецца што нехта унізе, а нехта ўверху. Тады лепш сказаць што мы мыслім ў розных хоць і суседніх сектарах.

  7. Літварус кажа:

    Рэдакцыя падымае вельмі складаные тэмы. Потым дае атсылку ў тым сэнсе што мы ведалі што гэта прыблема ўстане на павестке дня і ведалі як яе вырашыць і пад канец “пераможнае” – “усяго лепшага сябры”.Не ведаю як хто, а я ленюся залазіць ў ссылкі. Можа Рэдакцыя пачне даваць кароткіе высновы… Ежелі наведальнікаў сайта вялікае мноства, то на мае заувагі не варта звяртаць увагі. А калі іх таксама мала як і каментароў, то праца Рэдакцыі, на мой погляд, не апраўдываецца. Вы выдаеце такі грутоўны, старанна падрыхтаваны матэрыял, а атгукоў мала. Тут нешта не тое. Раней гадоў 5 таму отгукаў было больш. Спадзеюся, што вы не ўпадёце ў хваравіты эгалітарызм і не падумаеце што каментароў мала ад таго што мы вельмі разумные. Гэта быў бы канец Вашага Сайта.

    • Рэдакцыя кажа:

      Спадар Літварус:
      1. Спасылкі мы даем для таго, каб іх чыталі тыя, хто жадае пераканацца, што мы даем надзейную інфармацыю, а не туфту. Навошта паўтарацца, калі нейкае пытаньне ўжо даўно прааналізавана. Таму не лянуйцеся, чытайце спасылкі.
      2. Мы не ўпадаем ў эгалітарызм, а ідзем у кірунку мэты, пастаўленай і адразу аб’яўленай намі шмат гадоў таму (гэтая мэта была пастаўлена ў сувязі з заранёў спрагназаваным намі правалам выбарчай кампаніі 2006 года). Таму на вачах усіх нашых наведвальнікаў зьбіраецца матэрыял для будучай кнігі пад назвай “Наш шлях”. У гэтай кнізе павінна быць разгледжана пытаньне “Як аптымальна уладкаваць Беларусь, каб кожны беларус-літвін і ўвесь беларускі народ у цэлым маглі максімальна поўна раскрыць свой жыцьцёвы і гістарычны патэнцыялы”. Тады ж было аб’яўлена, што для гэтага будуць фармавацца дзьве дактрыны – Сьветаглядная і Беларуская (гл.на сайце верхнюю частку левай калонкі). Усё гэта і адбываецца на вашых, Літварус, вачах вось ужо 8-ы год…
      3. Сярэдняя каментуемасьць нашых матэрыялаў за апошнія 5 гадоў не паменшылася, як вы сцьвярджаеце, а наадварот у разы вырасла. Вашыя словы, што “гадоў 5 таму вотгукаў было больш” не адпавядаюць рэчаіснасьці, а таму выклікаюць недавер да вашых слоў і вашай асобы. Падумайце і пра гэта ў вольны час…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы