nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Папа рымскі ўключаны ў сьпіс «50 габрэяў года»

30 лістапада, 2013 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

Францыск 1Выстаўлены ніжэй артыкул (яго мы ўзялі адсюль: http://communitarian.ru/publikacii/novyy_mirovoy_poryadok_metody/papa_rimskiy_vklyuchen_starshim_bratom_v_spisok_50_evreev_goda_24112013/) належыць пяру добра вядомай нашым чытачам Вольгі Чацьверыковай. Мы вырашылі падаць яго найперш па прычыне скандальнай сенсацыйнасьці, а таксама з-за таго, што, аналізуючы некаторыя новыя заявы ды ўчынкі новага папы Францыска (пра магчымасьць якіх мы, дарэчы, папярэджвалі), аўтарка акцэнтуе ўвагу на такіх асьпектах, на якія мы ўжо таксама зьвярталі ўвагу (гл. https://nashaziamlia.org/2013/09/18/5908/). Для разуменьня тэкста варта ведаць, што цяперашні папа Рымскі меў сьвецкае імя Хорхэ Марыя Берголья. Ён 266-ы Папа, пры гэтым першы ў гісторыі з Новага Сьвету ды яшчэ першы папа-езуіт.

 

“Юдэі [ужо] ацанілі выбітны ўнёсак [новага] папы ў юдэйска-каталіцкае збліжэньне [і тое, што ён] паслухмяна ідзе за “старэйшымі братамі”.

Францыск 2«Эфект Берголья», як называюць журналісты надзвычайную адкрытасьць [новага] папы рымскага «сьвету гэтаму», мае такую сілу ўзьдзеяньня, што часопіс Jewish Daily Forward, які зьяўляецца рупарам ліберальнага юдаізму ў ЗША, вырашыў уключыць пантыфіка ў сьпіс  «Форвард 50», які аб’ядноўвае выбітных габрэяў 2013 года. Па правілах складаньня сьпісу, двое зь 50 могуць быць негабрэямі. І выбіраюць іх зь ліку тых, хто праяўляе павагу і разуменьне да габрэйскай культуры.

Такую «заслугу» пантыфік атрымаў за тое, што «ўсяго толькі за 8 месяцаў ператварыў пытаньне пра паляпшэньне адносін зь юдэйскім сьветам у ключавое пытаньне». Ён таксама не прапусьціў ніводнай магчымасьці, каб асудзіць антысемітызм і запланаваў на наступны год візіт у Ізраіль.

Сапраўды, стасункам зь юдэямі Берголья надаваў заўсёды асаблівую ўвагу. Сумесна зь вядомым ізраільскім рабінам Абрамам Скорка ён напісаў кнігу-дыялог «На небе і на зямлі», а таксама стаў аўтарам прадмовы да кнігі іншага рабіна Серхіа Бергшама, якога ён назваў адным са сваіх настаўнікаў.

Берголья неаднаразова наведваў сінагогу Буэнас-Айрэса, адзначаў юдэйскія сьвяты, запальваў сьвечку падчас Ханукі.

Аднак не знайшлося нікога, хто нагадаў бы папе правілы Сьвятых Апосталаў:

– правіла 70: «калі хто, біскуп, або прэзьбітар, або дыякан, ці ўвогуле хто са сьпісу кліру, пасьціцца зь юдэямі, або сьвяткуе зь імі, або прымае ад іх дары сьвятаў іх – праснакі, або нешта падобнае – хай будзе выкінуты. Калі ж сьвецкі чалавек: хай будзе адлучаны»; 

– правіла 71: «калі які хрысьціянін прынясе елак у … сінагогу юдэйскую ў іх сьвяты або запаліць сьвечку: хай будзе адлучаны ад зносін царкоўных».

Берголья на працягу многіх гадоў актыўна супрацоўнічаў з Габрэйскім лацінаамерыканскім кангрэсам (ГЛК), арганізуючы сходы габрэйскай моладзі, якая ўдзельнічала ў яго праграме “Новыя Пакаленьні”. Так што ня дзіўна, што кіраўнік ГЛК Клаўдыё Эпельман вельмі станоўча адазваўся аб новым папе, заявіўшы: «У нас няма ніякага сумневу, што ён будзе выдатна працаваць, кіруючы каталіцкай царквой». 

Францыск 3Зь вялікай радасьцю вітала абраньне Берголья і кіраўніцтва Бнай Брыт [сіянісцкая масонская ложа. – Рэд.].

У сваю чаргу пантыфік у дзень свайго абраньня выкраіў час, каб напісаць ліст юдэйскай супольнасьці, у якім, у прыватнасьці, адзначыў: «Я горача спадзяюся , што змагу спрыяць прагрэсу, якім адзначаны юдэйска-каталіцкія стасункі з часоў Другога Ватыканскага сабору, у духу абноўленага супрацоўніцтва».  

2 верасьня, напярэдадні габрэйскага Новага года, папа ўпершыню прыняў у Ватыкане дэлегацыю Сусьветнага габрэйскага кангрэсу (СГК), ​​якую заклікаў да ўзмацненьня дыялогу паміж рэлігійнымі супольнасьцямі, які ён назваў “ключом для пабудовы супольнай будучыні”.

Нагадаўшы сказаныя ім яшчэ ў чэрвені месяцы на сустрэчы зь Міжнародным габрэскім камітэтам словы, што «хрысьціянін ня можа быць антысемітам», ён дадаў: “каб быць добрым хрысьціянінам, неабходна разумець юдэйскую гісторыю і традыцыі”, бо «ў юдэяў і хрысьціян адныя і тыя ж карані».

І зноў не знайшлося нікога, хто, разумеючы юдэйскую гісторыю і ведаючы аб каранях юдаізму, нагадаў бы папе Францыску словы Госпада Ісуса Хрыста, сказаныя юдэям:

«… калі б Бог быў Айцец ваш, вы любілі б Мяне, бо Я ад Бога паходжу і прыйшоў; бо ня Сам ад Сябе прыйшоў, а Ён паслаў Мяне. Чаму вы не разумееце мовы Маёй? Таму што ня можаце чуць слова Майго! Ваш бацька – д’ябал; і вы хочаце выконваць прыхамаці бацькі вашага. Ён быў душагуб ад пачатку і не ўтрымаўся ў ісьціне, бо няма ў ім ісьціны. Калі кажа ён няпраўду, кажа сваё, бо ён ашуканец і бацька хлусьні» (Ян 8, 42-44).

Замест гэтых слоў на сустрэчы прагучалі іншыя словы, сказаныя прэзідэнтам СГК Рональдам С. Лаўдэрам, які заявіў, што «ніколі, пачынаючы з 2000 г., адносіны паміж Каталіцкай царквой і габрэйскім народам не былі такімі добрымі. Дзейнасьць папаў, якія зьмянялі адзін аднаго на працягу 5 апошніх дзесяцігоддзяў, садзейнічала пераадоленьню многіх забабонаў. Гэта дапамагае нам цяпер працаваць разам для абароны рэлігійнай свабоды паўсюль, дзе яна знаходзіцца пад пагрозай і пра якую б супольнасьць ні ішла гаворка».

Умацаваньне юдэйска-каталіцкіх сувязяў набывае асаблівае значэньне ў сьвятле актывізацыі адукацыйнай дзейнасьці юдэяў і каталікоў у Расеі. Тым больш, што Рональд Лаўдэр яшчэ ў мінулым годзе ўвайшоў у бюро прэзідыуму Расейскага габрэйскага кангрэсу (РГК) і прыняў рашэньне акумуляваць у структурах РГК усе сродкі, якія ён расходуе на дабрачынныя і адукацыйныя мэты ў Расеі (фундаваньне габрэйскай адукацыі ва Усходняй Еўропе і былым СССР; сумарны капітал першых асоб РГК – Міхаіл Фрыдман, Герман Захар’еў, Міхаіл Мірылашвілі ды інш. – складае больш за 100 мільярдаў даляраў).

У нядаўнім звароце да юдэяў пантыфік пацьвердзіў блізкасьць каталікоў зь юдэямі, назваўшы іх, як гэта прынята з часоў Іаана ХХIII, “старэйшымі братамі[!!! – Рэд.].

Але Ісус Хрыстос сказаў юдэям: Ваш бацька д’ябал, і вы хочаце выконваць прыхамаці бацькі вашага” (Ян 8, 45).

А якое сваяцтва мае на ўвазе папа рымскі?

У сьнежні 2006 г. «старэйшыя браты» пантыфіка ў асобе вышэйшага заканадаўчага органа кансерватыўнага юдаізму – цэнтральнай плыні ў сусьветным юдаізме – прагаласавалі за тое, каб дазволіць гомасексуалістам пасьвячэньне ў сан рабіна і заключэньне аднаполых саюзаў. У іншай (рэфармісцкай) галіне юдаізму, распаўсюджанай у Злучаных Штатах, рашэньне аб легалізацыі аднаполых шлюбаў і аб прысьвячэньні прадстаўнікоў секс-меншасьцяў у рабіны было прынята яшчэ ў сакавіку 2000 г. на Цэнтральнай канферэнцыі амерыканскіх рабінаў.

Францыск 4Аднаполыя пары гомасексуалістаў у дзяржаве Ізраіль маюць права ўсынаўляць любых дзяцей. З 2011 г. у школьную праграму навучаньня ўсіх гарадскіх школ уключаны абавязковы курс па азнаямленьні зь гей-супольнасьцю. Нарэшце, у Ізраілі праводзяцца самыя масавыя і пышныя гей-парады, на якіх прысутнічае і амбасадар ЗША ў Ізраілі. Тэль-Авіў у турыстычных даведніках выйшаў на першае месца ў сьпісе прыязных да геяў гарадоў, абагнаўшы Амстэрдам і Сан-Францыска.

«Старэйшыя браты» падаюць прыклад.

І вось ужо ў ліпені 2013 г. папа Рымскі заяўляе, што гомасексуальная арыентацыя не зьяўляецца грахоўнай, выступае супраць асуджэньня і дыскрымінацыі «геяў», падкрэсьліўшы, што ім трэба дапамагчы інтэгравацца ў грамадства.

А ў кастрычніку Ватыкан накіраваў па ўсім сьвеце сацыялагічны апытальнік, які зьмяшчае 39 пунктаў, якія тычацца пытаньняў пра сям’ю, паўторныя шлюбы, аборты, аднаполыя шлюбы, магчымасьці ўсынаўленьня дзяцей аднаполымі парамі, выхаваньне дзяцей у нетрадыцыйных сем’ях.

Прадстаўленыя ў пытаньнях сітуацыі ніяк не ўкладаюцца ў рамкі каталіцкай дактрыны, што выклікала размовы ў СМІ пра тое, што вынікі апытаньня могуць прывесьці да зьменаў у царкоўных правілах. Гэта пацьвердзіў і прадстаўнік Ватыкана, заявіўшы, што калі зьмены і пачнуцца, то будуць адбывацца павольна (гэта, нагадаем, вельмі характэрна для тактыкі езуітаў).

Вынікі апытаньня будуць разгледжаныя на Сінодзе, але, што зь імі рабіць, будзе вырашаць асабіста папа Францыск. А ён пра сваю пазіцыю ужо заявіў: «Калі чалавек – гей і валодае добрай воляй, імкнецца да Бога, хто я такі, каб судзіць яго?».

Гэтую фразу ў СМІ назвалі «аднымі з самых пачуцьцёвых ды рэвалюцыйных слоў, калі-небудзь вымаўленых рымскім пантыфікам у дачыненьні да геяў».

Такім жа рэвалюцыйным зьяўляецца і зварот папы рымскага (упершыню ў гісторыі каталіцкай царквы) да грамадскай думкі для ўнясеньня зьмяненьняў у царкоўныя правілы. Пры гэтым цалкам відавочна, што і выкарыстаньне такой дэмакратычнай працэдуры, і зьмест пытаньняў самі па сабе ўжо аказваюць ўздзеяньне на сьвядомасьць каталікоў: калі сам Папа пытаецца пра недапушчальнае, наколькі яно дапушчальна, то, значыць, яно – дапушчальнае.

У сувязі з гэтым усё вастрэй паўстае пытаньне: аб якім яднаньні з Ватыканам у барацьбе за захаваньне традыцыйных каштоўнасьцяў можа ісьці гаворка, калі пантыфік, ідучы за «старэйшымі братамі», спрабуе прымірыць каталікоў з садомскай антыцарквой?

(канец артыкула)

Аднак, калі б новы Папа ўсяго толькі адкінуў наказы Бібліі, правілы Сьвятых Апосталаў і словы самаго Хрыста ў дачыненьні да юдэяў ды гомасексуалітсаў, гэта выглядала б занадта эпатажна, нецярпіма і нават абразьліва для большасьці сапраўдных хрысьціян-каталікоў і магло выклікаць іх масавае абурэньне (многія хрысьціяне ўсё ж чытаюць сьвятыя кнігі, разумеюць стратэгічнае значэньне цэласнасьці ды асобнасьці хрысьціянскага сьветагляду, як і небясьпеку яго “ліберальнага” размываньня). Таму ў дзейнасьці новага Папы прысутнічае і шмат чаго іншага. Праўда, дасьведчаныя аналітыкі здольныя ўбачыць у гэтым іншым прыкметы піяраўшчыны, пакліканай прыкрыць ліберастычную сутнасьць яго новай палітыкі.

Францыск 5Пра рысы новага іміджу Папы (верагодна, запрапанаваныя яму “старэйшымі таварышамі” – братамі-рабінамі, якія разумеюць, што такое піяр) шмат пішуць у сваіх матэрыялах ліберальных СМІ.

Так, напрыклад, тут:  http://www.svaboda.org/content/article/25116290.html – невядомы аўтар паведамляе наступнае:

“Пабочным назіральнікам часта здаецца, што папа Францішак выкінуў кнігу правілаў, як павінен паводзіць сябе рымскі пантыфік:

– папа Францішак любіць сацыяльныя сеткі (https://twitter.com/Pontifex), ня хоча езьдзіць куленепрабівальным «папамабілем» і кажа, што Царква не павінна засяроджваць сваю ўвагу на гомасексуалістах і абортах, – піша вашынгтонская карэспандэнтка Радыё Свабода Хэзэр Маэр;

– ён адмовіўся ад некаторых раскошных атрыбутаў папства – прыкладам, стаў езьдзіць «фордам-фокусам» і пасяліўся ў звычайным доме на тэрыторыі Ватыкана, замест пакарыстацца Апостальскім палацам;

– Папа Францішак сам носіць свой уласны багаж і засядае на драўляным крэсьле замест залатога трону сваіх папярэднікаў;

– часам ён бярэ трубку тэлефона і звоніць людзям, якія яму напісалі лісты, каб перадаць ім словы суцяшэньня і надзеі.

Любой з гэтых зьменаў у папскіх паводзінах было б дастаткова, каб зьвярнуць увагу сьвету на яго як, магчыма, на самага сьціплага і даступнага папу ў сучаснай гісторыі [стварыць такі імідж – мэта новых “піяршчыкаў” новага Папы; тады гэты імідж можа стаць інструментам для правядзеньня з дапамогай Папы прасіянісцкіх зьмен у каталіцкай царкве. – Рэд.].

Але папа Францішак праявіў сябе яшчэ больш радыкальна ў сваіх выказваньнях, у якіх закрануў праблемы людзей, на якіх раней Царква глядзела як на маргіналаў або яўна асуджала, як, прыкладам, гомасексуалістаў і атэістаў [ужо цяплей. – Рэд.].

Для шмат каго найбольш паказальным прыкладам гэтага зруху ў афіцыйным тоне Царквы было выказваньне папы Францішка ў ліпені, калі ён, адказваючы ў самалёце на пытаньне журналістаў пра сваё стаўленьне да гомасексуалістаў, замест працытаваць каталіцкую дактрыну, якая асуджае гомасексуалізм як распусту і вычварэнства, сказаў: «Калі чалавек зьяўляецца геем і шукае Бога, і мае добрую волю, дык хто я такі, каб судзіць яго?»

Джэймс Гічкок – гісторык Каталіцкай царквы – кажа, што папа Францішак настолькі моцна зацікаўлены распаўсюджваньнем сваёй пастырскай езуіцкай філасофіі – якая падкрэсьлівае дабрачыннасьць і сацыяльную справядлівасьць – што ён часта выказваецца імпульсіўна, без дапамогі загадзя падрыхтаваных нататак:

Адсутнасьць такога нагляду за папскімі заявамі [проста за гэтым цяпер сочаць іншыя… – Рэд.] была відавочная і ў нядаўнім інтэрвю папы Францішка езуіцкаму часопісу «La Civilta Cattolica», у якім папа сказаў, што Царква занадта засяроджваецца на пытаньнях абортаў, аднаполых шлюбаў і кантролю за нараджальнасьцю ды можа рассыпацца, як «картачны дамок», калі ня знойдзе «новую раўнавагу»”.

(канец цытаваньня матэрыяла)

Але аднаго іміджавага камуфляжу яўна недастаткова, таму “старэйшыя браты”, верагодна, параілі новаму Папу прыкрыць сутнасьць сваёй ліберастычна-прасіянісцкай палітыкі яшчэ й ідэалагічным камуфляжам. У сувязі з гэтым папа Францыск пачаў напад на “капіталізм”, пачаў сарамаціць “багатых”, рабіць іншыя аналагічныя прапагандыска-ідэалагічныя штучкі.

У якасьці прыкладу падобных паводзін прыводзім яшчэ адзін тэкст. Ён узяты адсюль: http://planeta.moy.su/blog/papa_francisk_kapitalizm_ehto_novaja_tiranija/2013-11-28-69822.

Францыск 6“Папа Францыск назваў капіталізм «новай тыраніяй», і вельмі відавочна заклікаў сусьветных лідараў дзейнічаць супраць беднасьці й няроўнасьці, якая расьце.

Заўвагі Францыска зьяўляюцца часткай 84-старонкавага дакумента, вядомага як апостальскія навучаньні, якія робяцца афіцыйнай платформай яго папства.

Урывак:

Як так можа быць, што гэта не навіна, калі састарэлы бяздомны памірае ад цяжкага жыцьця на вуліцы, а навіной зьяўляецца тое, што фондавы рынак страціў два пункты? Гэта выпадак выключэньня (з грамадства; заўв. mixednews). Ці можам мы працягваць стаяць у баку, калі ежа выкідваецца, у той час як людзі галадаюць? Гэта факт няроўнасьці. Сёньня ўсё праходзіць пад сьцягам канкурэнцыі й выжываньня наймацнейшых, калі ўплывовыя падсілкоўваюцца за кошт бяспраўных. Як сьледства, масы людзей апынаюцца на ўзбоччы, не пры справах: без працы, без магчымасьцяў, без якіх-небудзь сродкаў, каб з усяго гэтага вырвацца.

Чалавечых істот саміх разглядаюць як спажывецкія тавары, якіх выкарыстоўваюць, а затым выкідаюць. Мы стварылі культуру «аднаразовасьці», якая цяпер працягвае распаўсюджвацца. Сёньня гэта пытаньне ня проста эксплуатацыі ды прыгнёту, гэта нешта новае. Выключэньне, у канчатковым рахунку, мае дачыненьне да таго, што мелася на ўвазе як частка грамадства, у якім мы жывем; тыя, хто выключаны, больш ня ніжняя частка грамадства, не яго ўскраіны альбо самыя бяспраўныя яго чальцы – цяпер яны нават не зьяўляюцца яго часткай. Выключаныя зьяўляюцца не «эксплуатаванымі», але ізгоямі.

У гэтым кантэксьце некаторыя людзі працягваюць адстойваць рытарычныя тэорыі, якія мяркуюць, што эканамічны рост, заахвочваны свабодным рынкам, немінуча прыўнясе ў сьвет больш справядлівасьці ды адкрытасьці. Гэтае меркаваньне, якое ні разу не пацьвердзілі факты, выказвае сырую і наіўную веру ў дабрыню тых, хто валодае эканамічнай магутнасьцю і абагаўляе функцыянаваньне эканамічнай сістэмы, якая склалася. Тым часам адрынутыя ўсё працягваюць чакаць. Для падтрыманьня стылю жыцьця, які адрынае іншых, або для падтрыманьня энтузіязму ў дачыненьні да гэтых эгаістычных ідэалаў былі створаныя глабалізацыя і абыякавасьць. Амаль не ўсьведамляючы гэтага, мы ў выніку апыняемся няздольныя адчуваць спачуваньне да выкрыкаў адчаю бедных [тут пачынаецца перакідвацца віна іншых на невінаватых; прыклад паказвае сам Папа на сябе. – Рэд.], плачу ад болю іншых людзей, і адчуваем, што трэба ім дапамагчы, як нешта, што павінен зрабіць хтосьці замест нас, што гэта адказнасьць не наша, а кагосьці яшчэ. Культура посьпеху забівае нас; мы радуемся, калі рынак прапануе нам купіць нешта новае; між тым, усе гэтыя гібеючыя з-за адсутнасьці магчымасьцяў жыцьця здаюцца ня больш, чым проста відовішчам – яны не ў стане закрануць нас”.

(канец цытаваньня тэкста)

Такім чынам, тут новы Папа выступае ўжо ў новай іпастасі. Ён вінаваціць “капіталізм” (які нават абазваны ім “новай тыраніяй”),  “глабалізацыю” [цырк! – Рэд.], “абыякавасьць людзей”, “свабодны рынак”.

Усё верна, але справа ў тым, што гэты ўзровень крытычнага бачаньня рэчаіснасьці адпавядае якому-небудзь школьніку сярэдніх класаў. Між тым, Папа Рымскі – гэта афіцыйны кіраўнік сусьветнага маштабу. А такому чалавеку больш дарэчна ня толькі называць заганы нашага часу, а і канкрэтных асоб ці хаця б грамадска-палітычныя сілы, якія ва ўсім пералічаным вінаватыя, якія за ўсім гэтым стаяць.

І тут раптам мы бачым… нуль. Маўчок і, як вынік, поўны аблом…

Такія заявы, як апошняя, ніякага значэньня ня маюць. Хутчэй нагадваюць даўно вядомы прыёмчык, з дапамогай якога вінаватыя часта хаваюцца ад грамадскай увагі (ствараецца сітуацыя накшталт той, калі злодзей крычыць: “Лапай злодзея”).

Кожны можа лаяць любыя недахопы нашага грамадскага жыцьця колькі заўгодна – інфляцыю, беспрацоўе, падзеньне грамадскай маралі, карупцыю, бюракратыю, кепскую медыцыну і адукацыю, чэргі, разбэшвальную інфармацыю ў СМІ, малыя заробкі й пенсіі, кепскую “экалогію”, коркі на дарогах, самі дарогі, слоту і галаледзіцу, сьмецьце, нізкую культуру, непрыбранасьць пад’ездаў, і г.д., і да т.п. Ад гэтага сапраўдным вінаватым будзе ні горача, ні холадна…

Ты назаві “імёны, паролі, яўкі” – як адзін некалі казаў.

Думаем, гэта відавочна кожнаму.

Дый у цэлым ва ўсім паданым вышэй матэрыяле, думаем, усё настолькі ясна і выразна (асабліва з улікам нашых папярэдніх матэрыялаў пра новага Папу; гл., напрыклад, тут: https://nashaziamlia.org/2013/09/18/5908/), што не патрабуе ніякага дадатковага каментаваньня. Проста цяпер стала канчаткова бачнай тая прычына, з-за якой папа Бенедыкт XVI быў заменены глабальнай закулісай – новым “богам” – на Францыска І (гл. https://nashaziamlia.org/2013/07/27/5878/). Бенедыкт XVI гэтай закулісе не адпавядаў, а вось папа Францыск для яе, відаць, самае тое…  

У заключэньні зноў выказваем свае шчырыя спачуваньні ўсім каталікам: папа Рымскі – адзін з 50-ці “габрэяў года”, малодшы брат нейкіх “старэйшых братоў” – любіцеляў садаміі… – гэта, вядома, крута!

Што тут зробіш?

Трымайцеся…

 

2 каментарыя

  1. Siarhiej кажа:

    Самай багатай дыяспарай у свеце з’яўляюцца габрэі. Калі Папа супраць багатых, тады ён супраць габрэяў. Ці не так? А можа гэта плюралізм у адной галаве?

    • Рэдакцыя кажа:

      Сяргей, калісьці мы аналізавалі, хто замовіў, фінансаваў і ўсяляк падтрымліваў бальшавіцкую рэвалюцыю на расейскай імперыі ў 1917-м годзе (шматсерыйны матэрыял на гэтую тэму некалькі гадоў таму быў выстаўлены на сайце).
      Дык вось, паспрабуйце злучыць у сваёй галаве два факты, якія ў выніку гэтага аналізу высьветліліся:
      1. Рэвалюцыя праходзіла пад лозунгамі: “Мы на зло ўсім буржуям міравы пажар раздуем!”, “Рабаваць нарабаванае”, “Сьмерць буржуям-эксплуататарам!”, “Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!” і да т.п.;
      2. Пры гэтым фінансавалі “Вялікую пралетарскую рэвалюцыю” на Расеі… самыя багатыя банкаўскія сем’і з Уол-Стрыта (натуральна, габрэйскія).
      Дык вось, гэтыя два супрацьлеглыя факты яднае толькі адно – сіянізм. Г.зн. тое самае, што “яднае” ўсе прыведзеныя і ў даным матэрыяле, здавалася б, “узаемавыключныя” факты.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы