nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Зварот да данскіх казакоў

16 лютага, 2014 | 4 каментарыя

Сяргей Кара

Казакі, зварот

 

Нядаўна прагучала заява, што данскія казакі гатовыя выступіць супраць Еўрамайдана – паехаць ва Ўкраіну, падтрымаць партыю ўлады, якая зраслася з мафіяй і хоча задушыць народны пратэст. У адказ на гэта выстаўляем на нашым сайце зварот Сяргея Кары (узяты адсюль: http://slavyanskaya-kultura.ru/news/politics/obraschenie-k-donskim-kazakam.html). Зь яго тэкста ўсё становіцца зразумелым, усё становіцца на свае месцы.

Рэдакцыя.

 

 

“… Калісьці ў Расеі радаваліся адраджэньню казацтва. Тысячы ўспомнілі пра сваіх адважных продкаў, сталі абмяркоўваць іх гісторыю, разьвіваць культурныя традыцыі, выхоўваць моладзь у вайсковым духу. Але ад казакоў чакалі большага, памятаючы, што гэтая гераічная нацыя ня раз паўставала супраць свавольства ўлады, і як за бунтарамі-атаманамі ішлі людзі розных нацыянальнасьцяў.

Калі-небудзь казакі павінны былі заявіць пра сябе ў вялікай палітыцы. І вось заявілі… Няўжо гэта зорны час казацтва – стаць крамлёўскімі «цітушкамі»?!

Атаман-«адзінарос» паабяцаў выслаць на падаўленьне ўкраінскай рэвалюцыі 760 тысяч казакоў. Потым, праўда, паправіўся і зьнізіў памеры пацешнага войска ўжо да 15 тысяч. Які будзе наступны крок такіх ваякаў – разам з паліцыяй зьбіваць пратэстуючых у Маскве, а то і ў Растове?

Трыста гадоў таму адгрымела на Доне вайна 1706-09 гадоў, якую вялі казакі за незалежнасьць сваёй Радзімы ад прыгоньніцкай Расеі. Даўно ўпакоіліся горды данскі атаман Кандраці Булавін і верны паплечнік яго, які так і не скарыўся рускім царам Ігнат Някрасаў. Ніколі не забудзе Дон шыбеніцы на плытах і спаленыя Пятром Першым станіцы. Страшную цану тады заплацілі казакі, страціўшы ледзь не палову народу ў барацьбе за сваю Свабоду. І разам зь імі палеглі ў данскую зямлю браты-запарожцы, якія прыйшлі да нас на дапамогу з казачай Сечы.

Ці не павінны сёньня данцы прыйсьці на дапамогу іх нашчадкам, якія змагаюцца за свабоду ўкраінскага народу?

Між тым, запарожскія казакі разам з актывістамі Майдана і руху «Правы Сектар» стварылі Народную гвардыю і маюць намер стаяць да канца, не жадаючы жыць у паліцэйска-чыноўніцкім канцлагеры. Здавалася б, можна толькі парадавацца за украінцаў, якія, ня ў прыклад нашым суайчыньнікам, аказаліся такімі лёгкімі на ўздым. Дык не ж, пагрозы Майдану чутныя ня толькі ад прадстаўнікоў расейскай улады, а і ад тых, хто набраўся нахабства прылічыць сябе да данскіх казакоў

Казакі, падумайце – зь кім вы заадно і хто вамі кіруе? Няўжо з чэкістамі ды бальшавікамі, якія пахавалі свае партбілеты і якія ў свой час залілі Дон нашай крывёю? Няўжо з тымі, хто стагоддзямі цынічна выкарыстоўваў казацтва ў сваіх палітычных інтарэсах?

Расейская ўлада нават народам нас не прызнае! І гэтая ж улада ня лічыць народам таксама і ўкраінцаў, зь імперскай пыхай называючы Ўкраіну “гістарычным непаразуменьнем”.

Казакі, ня слухайце ражаных, якія прынялі ў казацтва Пуціна, а раней, у 1936-м, прынялі туды людаеда Сталіна, калі савецкія ўлады забілі ўжо больш за палову казакоў.

Месца ваша цяпер ня побач з паліцэйскімі, а з братамі ва Ўкраіне, якія падняліся на барацьбу за свабоду і справядлівасьць!”

=

 

Ад рэдакцыі:

Калі ў гэтым звароце слова “казакі” памяняць на “беларусы-літвіны”, а таксама некаторыя лічбы, прозьвішчы, факты памяняць на ўзятыя зь беларускай гісторыі, можа атрымацца такі ж інтэр-нацыянальны зварот ад сапраўдных беларускіх дэмакратаў да ўласнага народу.

А давайце лічыць, што мы так і зрабілі…

4 каментарыя

  1. Litvarus кажа:

    А ці былі беларускіе і пагатов беларускіе-літвінскіе казакі? Мяркую, спробы Рэдакцыі затрымаць нас ў нейкім казастве брацстве дарэмные. Казакі носьбіты степнога,поўднёвага, праваслаўнага менталітета. Не хапала каб рэдакцыя яшчэ прыдумала літоўскіх, латышскіх, эстонскіх, польскіх казакаў. Ў запарожскай Сечы был і польскіе і літвінскіе шляхтічы. Але іх там было мала. Так колькасць нараджае якасць.

  2. Рэдакцыя кажа:

    Відаць, каб іншыя чытачы маглі пакідаць свае каментары, трызьненьні некаторых давядзецца выдаляць…

  3. з...лы беларус кажа:

    Сапраўды, колькасьць каментароў “Л….руса” “нараджае” “якасць” тыпу “Як там як? – Як як як!”

  4. Litvarus кажа:

    Фраза Рэдакцыі “каб іншые маглі пакідаць свае каментары, трызненні некаторых давядзецца выдаляць” заслугоўвае кнігі рэкордаў Гінеса. Калі гэта датычацца маіх каментароў, абяцаю у вас больш нічога не каментаваць. Усёроўна камунікацыі, абмен думкамі не атрымліваецца.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы