nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Бжэзінскі запрапанаваў Расеі “фінскі варыянт”

10 сакавіка, 2014 | Каментары (1)

Бжызя 1У пытаньні створанага расейскай імперыяй вайскова-палітычнага крызісу вакол Украіны, які набыў ужо напаўглабальны маштаб, выступіў вядомы амерыканскі палітолаг Зьбігнеў Бжэзінскі. У канцы лютага г.г. ім ва ўплывовым выданьні “The Financial Times” быў апублікаваны артыкул «Расеі трэба, каб ёй што да Ўкраіны запрапанавалі «фінскі варыянт»» (гл. http://www.ft.com/intl/cms/s/0/e855408c-9bf6-11e3-afe3-00144feab7de.html#axzz2vYusTcGU). Пазіцыя аўтара мае істотныя нюансы ў параўнаньні з пазіцыяй Кісінджара (гл. папярэдні матэрыял). Гэта стала прычынай бурлівай рэакцыі некаторых расейскіх “патрыётаў” на мірныя прапановы пана Зьбігнева. Сітуацыю мы прызналі дастаткова цікавай, каб падаць артыкул Бжэзінскага, затым прыклад расейскай рэакцыі на яго, а затым і наш каментар.

Рэдакцыя.

 

1.

“Становіцца ўсё больш самавідавочным, што хаос, які выбухнуў ва Ўкраіне, і пагроза расейскай інтэрвенцыі павялічваюць адказнасьць Захаду за дасягненьне канструктыўнага выніку.

Расея можа ўцягнуць Украіну ў жорсткую, разбуральную і міжнародна небясьпечную грамадзянскую вайну. Магчымае аддзяленьне Крыма і некаторых усходніх прамысловых частках Украіны. Але пры тым можна гарантаваць, што большасьць украінцаў параўтворацца ў нязломных ворагаў Расеі, незалежна ад працягласьці грамадзянскай вайны, якая падбухторваецца Масквой.

У сваю чаргу, гэта будзе азначаць, што настальгічная мара прэзідэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна аб «Еўразійскім саюзе» – на чале зь ім жа – будзе выглядаць прадпрыемствам, заснаваным на запалохваньні й прымусе, што зьяўляецца не зусім прывабным для любой з частак былога СССР, якія нядаўна сталі сувярэннымі.

Захад, аднак, можа адыграць канструктыўную ролю ў стрымліваньні выбуху гвалту [“Захад” ня проста “можа” – ён абяцаў стрымаць агрэсара, бо гарантаваў недатыкальнасьць тэрыторыяў Беларусі й Украіны! – Рэд.]. Трэба, каб ЗША і ЕЗ распачалі ўзгодненыя дзеяньні. ЗША могуць і павінны выразна даць зразумець Пуціну, што яны гатовыя выкарыстаць свой ​​уплыў, каб зрабіць так, што сапраўды незалежная і тэрытарыяльна непадзельная Ўкраіна будзе праводзіць палітыку ў адносінах да Расеі, аналагічную той, якая так эфектыўна зьдзяйсьняецца Фінляндыяй і якая ўключае ўзаемную павагу да суседзяў, шырокія эканамічныя стасункі як з Расеяй, так і ЕЗ (але без удзелу ў любых ваенных саюзах, якія разглядаюцца Масквой як накіраваныя супраць яе), і адначаснае пашырэньне сваёй еўрапейскай далучанасьці. Карацей, фінская мадэль – гэта ідэальны прыклад для Ўкраіны, ЕЗ і Расеі [гэта тое ж, што мы ўвесь час кажам пра Беларусь: Беларусь – другая Швайцарыя! – Рэд.].

Але, каб выклікаць давер да Крамля, ЗША павінны таксама выкласьці ў прыватным парадку, што спробы дэстабілізаваць дэмакратыю, якая зараджаецца ў Кіеве, і/або спробы аддзяліць частку Ўкраіны – не кажучы ўжо нават пра відавочны або прыхаваны расейскі ўдзел у грамадзянскіх канфліктах свайго суседа – прымусяць Вашынгтон выкарыстаць свой міжнародным уплыў для таго, каб зрабіць крокі, якія будуць эканамічна шмат каштаваць Маскве.

Варыянты на гэты конт могуць быць у дыяпазоне ад аднабаковых дзеяньняў асобных людзей да дзяржаўных фінансавых санкцый, перагляду статусу Расеі ў Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, Сусьветным банку і яе ролі ў G8. Відавочна, што ЕЗ павінен быць цьвёрдым [палітычным] партнёрам у такіх намаганьнях, бо ён зьяўляецца важным гандлёвым партнёрам Расеі.

Але яшчэ больш актуальнай і важнай зьяўляецца настойлівая неабходнасьць фармуляваньня ЕЗам істотнага фінансавага пакета экстранай дапамогі для Ўкраіны. У адваротным выпадку краіна апынецца ў разбуральным фінансавым хаасе. Еўрапейскія лідары павінны актывізавацца ў сувязі з гэтым, асабліва Нямеччына і Брытанія. Тое, што апошняя зьяўляецца месцам прытулку расейскіх і ўкраінскіх фінансавых алігархаў, дае Лондану адмысловы рычаг. Але кожная краіна ЕЗ павінна хоць трохі ахвяраваць, каб паспрабаваць прадухіліць магчымасьць украінскай эканамічнай катастрофы.

Відавочна, што ЗША і ЕЗ – спадзяюся, з дапамогай Расеі – павінны працягваць прымушаць дамінуючыя дэмакратычныя сілы ў Кіеве заняць пазіцыю ня помсты і адплаты, а нацыянальнага яднаньня і палітычнай памяркоўнасьці [Бжэзінскаму лёгка казаць – каля ЗША няма Расеі… – Рэд.]. Гэта выканальна, бо лідары, якія сфармаваліся на Майдане, зьяўляюцца памяркоўнымі.

Але, незалежна ад таго, што адбудзецца ў найбліжэйшай будучыні, я працягваю верыць: “Хутчэй раней, чым пазьней, Украіна стане сапраўднай часткай дэмакратычнай Еўропы. І хутчэй пазьней, чым раней, Расея пойдзе за ёй, калі яна не самаізалюе сябе і не ператворыцца ў напаўзастойны імперыялістычны рэлікт”.

(каней цытаваньня тэкста З.Бжэзінскага)

2.

А цяпер давайце пазнаёмімся з крытыкай данага артыкула адным з гэтак званых “рускіх нацыяналістаў”. Тэкст Сяргея Максімава “Навошта Бжэзінскаму патрэбны “фінскі варыянт” для Ўкраіны” мы ўзялі адсюль: http://www.fondsk.ru/news/2014/03/09/zachem-bzhezinskomu-nuzhen-finskij-variant-dlja-ukrainy-26277.html. Тэкст нязначна скарочаны. Многія выказваньні аўтара мы вымушаныя былі каментаваць па ходу тэкста.

Бжызя 2 

“Зь якой такой нагоды аўтару «Вялікай шахматнай дошкі» раптам спатрэбілася Украіна ў якасьці «другой Фінляндыі»?

Бжэзінскі, звыклы раздаваць рэкамендацыі шматлікім амерыканскім адміністрацыям, раіць і цяпер, як дапамагчы новаму рэжыму ў Кіеве і ўтрымаць Расею ад рашучых крокаў па абароне яе жыцьцёва важных інтарэсаў на Украіне [інфармуем вас – расейскія імперасты – што такія дзеяньні на нармальнай мове завуцца адкрытай імперскай агрэсіяй, якую, дарэчы, асуджае ўвесь сьвет! – Рэд.]. Ён рэкамендуе Вашынгтону “зрабіць такія дзеяньні, якія будуць каштаваць Маскве эканамічных страт», мяркуючы, што «сучасная Расея не зьяўляецца эканамічна няўражвальнай для наступстваў» падобных дзеяньняў.

Даўняя ідэя Бжэзінскага ёсьць у тым, што Украіна – ключ да ўсёй Расейскай (постсавецкай) геапалітычнай прасторы. Да гэтага часу ключ гэты даваўся ў рукі амерыканцаў, скажам так, не зусім. Апошнія цяжкасьці, якія ўзьніклі ў ЗША на «Вялікай шахматнай дошцы», гэта значыць, у постсавецкай Еўразіі, «вялікі Зьбіг» зьвязвае з тым, што ён называе «настальгічнай марай Уладзіміра Пуціна аб Еўразійскім саюзе». Украіна таму так важная для карыфея амерыканскай геапалітыкі, што «абарона Ўкраінай сваіх нацыянальных правоў умацоўвае постсавецкія рэспублікі Цэнтральнай Азіі (у прыватнасьці Казахстан і Узбекістан) ва ўсьведамленьні неабходнасьці праявіць больш жорсткасьці ў супраціве далейшым намаганьням Масквы пазбавіць іх незалежнасьці» [а аўтар артыкула несумніўна за тое, каб пазбавіць незалежнасьці й гэтыя краіны. – Рэд.].

Ідэя-фікс Бжэзінскага – далейшая фрагментацыя палітычнай мапы ў цэнтры Еўразіі (правобразам гэтага зьяўляецца чляненьне пост’югаслаўскай прасторы). Таму Бжэзінскі з такой сілай абвальваецца на спробы інтэграцыі постсавецкай прасторы [у тым і справа, што тое, што робяць на постсавецкай прасторы расейскія імперасты, ніякай інтэграцыяй не зьяўляецца; усё гэта – розныя спосабы імперскай анэксійнай палітыкі. – Рэд.]. Усе надзеі састарэлага майстра геапалітычнай інтрыгі й закаранелага ненавісьніка Расеі зьвязаныя з тым, што выратаваньне «новай украінскай дэмакратыі» пакажа Расеі яе будучыню. Інакш, пужае Бжэзінскі, Расеі пагражае «самаізаляцыя і ператварэньне ў напаўстагнуючы імперыялістычны рэлікт» [усё так. – Рэд.].

Лютаўскі артыкул Бжэзінскага выразна абмаляваў цэнтральную задачу тых, хто прыслухоўваецца да палітычных рэкамендацый амерыканскага стратэга й ідзе за імі, а менавіта: любым коштам, нават коштам вялікай крыві, якую абяцае народу Ўкраіны рэжым Яраша-Турчынава-Яцанюка [усім бачна, што вялікую кроў украінскаму і рускаму народам абяцае “Расея”. – Рэд.], не дапусьціць зьбліжэньня гэтай краіны з постсавецкімі дзяржавамі, якія аб’ядналіся ў Мытны саюз [якіх амаль анэксавалі шляхам даўно вядомых імперскіх тэхналогій; ужо нам – беларусам – пра “добраахвотнае аб’яднаньне” казць ня трэба… – Рэд.] і прасоўваюцца да стварэньня на дагаворнай аснове Еўразійскага эканамічнага саюзу… [для таго, каб потым нашы народы і тэрыторыі былі выкарыстаны для імперскіх мэт “Масквы”… – Рэд.]

Як піша Бжэзінскі, «ЗША павінны даць спадару Пуціну ясна зразумець, што яны гатовыя выкарыстоўваць свой ​​уплыў, каб па-сапраўднаму незалежная і тэрытарыяльна непадзельная Ўкраіна праводзіла ў дачыненьні да Расеі палітыку, якая эфектыўна праводзіцца Фінляндыяй». Сутнасьць «фінскага выбару для Украіны», па Бжазінскаму, павінна быць у тым, каб не фарсіраваць ў даны момант ўступленьне Ўкраіны ў НАТА [ну, дык гэта тое, што вы, маскалі, хочаце. – Рэд.], а дамагацца для яе «усё большай ўзаемасувязі з Еўропай» [а вы, вядома, хацелі б, каб Україна зьвязвалася толькі з вамі… – Рэд.].

Аднак, чаму ўсё ж такі Фінляндыя?

Няцяжка заўважыць, што пазаблокавы статус Фінляндыі ўсё больш падвяргаецца эрозіі па меры ўцягваньня фінскіх узброеных сілаў у натаўскую праграму “Партнёрства дзеля міру” і разьвіцьця іншых формаў вайсковага супрацоўніцтва з Паўночна-Атлантычным альянсам” [няўжо вам, маскалям, ня бачна, што Фінляндыя вымушаная так рабіць з-за вас?! Малдова, Чачня, Грузія, цяпер вось Україна. Вам гэтыя словы нічога ня кажуць? – Рэд.].

Але гэта толькі адзін бок пытаньня. Ёсьць й іншы, звязаны з выкарыстаньнем Фінляндыі ў якасьці базы падрыўной дзейнасьці на тэрыторыі сумежнай Расеі [пакуль мы ведаем толькі пра падрыўную дзейнасьць Расеі на тэрыторыях сумежных Эстоніі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Беларусі, Украіны… – Рэд.].

У прыватнасьці, гаворка ідзе пра ісламісцкую тэрарыстычную групоўку «Імарат Каўказ», якая здабыла ў фінаў ціхую гавань, у якую перамясьціла свой ​​інтэрнэт-рэсурс «Каўказ-Цэнтр» [ах, вось пра што! маскалі забілі 255.000 чачэнцаў, а фіны – тэрарысты-дыверсанты, і толькі таму, што стварылі ўмовы, каб сьвет даведваўся пра гэтыя злачынствы! – Рэд.]. На тэрыторыі Фінляндыі пад прыкрыцьцём «навуковых канферэнцый», семінараў і трэнінгаў праводзіцца ідэалагічная апрацоўка і навучаньне «дэмакратычнай вайне» ўцягнутых у яе на баку ісламістаў і сепаратыстаў – грамадзян Расейскай Федэрацыі ды іншых постсавецкіх дзяржаў. У Хельсінкі ня толькі мірацца з такім становішчам спраў, але і падтрымліваюць дзейнасць «Каўказ-Цэнтра», матывуючы сваю пазіцыю тым, што дзяржаўныя межы не павінны быць перашкодай для «абароны дэмакратычных каштоўнасьцяў» [а вы, маскалі, вядома, і далей жадалі б у поўнай недатыкальнасьці генацыдзіць усіх, каго пажадаеце, унутры сваіх межаў і за імі… – Рэд.].

Нешта падобнае прыгатавана Ўкраіне, толькі ня ў мяккім «фінскім», а цьвёрдым «славянскім» варыянце [гэтая будучая цьвёрдасьць, якой вы так баіцеся – вынік вашай ранейшай імперскай палітыкі; хоць гэта вы здольныя зразумець? – Рэд.].

На пасаду кіраўніка Рады па нацыянальнай бясьпецы і абароне Ўкраіны путчыстамі пастаўлены «камендант Майдану» Андрэй Парубій. Яго намесьнікам стаў лідар нэанацысцкіх штурмавікоў «Правага сектара» Зьміцер Яраш [няма ніводнага факта (!), які б дазваляў маскалям на такую характарыстыку Яраша; прыйдзе час, калі ім давядзецца адказваць за свае словы…; а пакуль па такіх словах, як “нэанацысты, фышысты” і аналагічныя, бачна, наколькі маскальва баіцца такіх людзей, як Яраш. – Рэд.].

Андрэй Парубій у 1991 годзе быў разам з Алегам Цягнібокам сузаснавальнікам радыкальнай нацыяналістычнай партыі «Свабода». З 1996 года Парубій – кіраўнік парамілітарнай моладзевай нацыяналістычнай арганізацыі «Патрыёт Украіны», якая ў сваю чаргу зьяўляецца часткай аб’яднаньня «Правы сектар» – ударнай сілы зьдзейсьненага дзяржаўнага перавароту [гэта ў Расеі ў 1917-м быў бальшавіцка-сіянісцкі пераварот, а ва Ўкраіне ў пачатку 2014-га адбылася нацыянальна-дэмакратычная рэвалюцыя. – Рэд.].

Зьміцер Яраш – «прафесійны рэвалюцыянер». У 1994 г. увайшоў у лік кіраўнікоў арганізацыі «Трызуб» імя Сьцяпана Бандэры, створанай пад патранатам украінскай эмігранцкай арганізацыі «Братэрства воінаў АУН -УПА». З 2005 года – лідар «Трызуба» . Доўгі час супрацоўнічаў з новапрызначаным цяпер на пасаду кіраўніка СБУ Валянцінам Налівайчанка, а таксама з амерыканскімі й канадскімі сьпецыялістамі па «партызанскай вайне» з ліку ўкраінскіх эмігрантаў. Заўзяты прыхільнік тэзы аб тым, што вайна Ўкраіны супраць Расеі й вызваленьне акупаваных «Расійскай імперыяй» «украінскіх тэрыторый», уключаючы Кубань і Далёкі Ўсход, непазьбежныя [ну, нармальны змагар-герой за свабоду свайго народу; накшталт Кастра і Чэ Гевары; а вось пра Далёкі Ўсход нам пажадана паказаць дакуменцік… – Рэд.].

У гэтых умовах прапанаваная Бжэзінскім «фінляндызацыя» Ўкраіны будзе значыць ня дружбу і добрасуседства, а ператварэньне ўкраінскай тэрыторыі ў фарпост падрыўной дзейнасьці супраць Расеі і яе саюзьнікаў [ах, як маскальва баіцца, што ёй будуць аказваць адпор… – Рэд.]”.

(канец цытаваньня і каментаваньня артыкула Максімава).

У цэлым мы бачым, што гэты тэкст зноў характэрны ніяк не для “рускага нацыяналіста”, а для тыповага расейскага імперыяліста. Ён утрымлівае цэлы набор прыкмет, якія характэрныя для сьветагляду, які мы інакш як шызафрэнічным імперыялістычным трызьненьнем назваць ня можам (гл. прыклады ў [квадрытных дужках]).

Мы ня будзем далей аналізаваць гэты хворы сьветагляд (надакучыла, дый ужо ня мае сэнсу). Адзінае, што адзначым – ён выкліканы страхам. Страхам надыходзячай расплаты.

Ну і, як кажуць: дай бог…  

І яшчэ. Такую рэакцыю выклікаў чамусьці менавіта тэкст Бжэзінскага (а ня тэкст Кісінджара). Чаму? Здавалася б, абодва выступілі за пазаблокавы статус Украіны.

Прапануем нашым чытачам самастойна пашукаць адказ на гэтае пытаньне.

 

 

Каментары (1)

  1. Siarhiej кажа:

    Вось тут пра бальшавіцкі тэрор 1918-1923 г. http://lib.ru/POLITOLOG/MELGUNOW/terror.txt. Нашчадкі гэтых тэрарыстаў да гэтага часу кіруюць Расеяй. Не пакаранае зло дае парасткі.
    Заўважальныя разыходжаньні паміж Кіседжэрам і Бжэзінскім!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы